Беларуская музыка ў Каракасе

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

«Палеская сюіта» па той бок Атлантыкі
У «Фэй­сбу­ку» тра­пі­лі­ся ці­ка­выя фо­та — наш ма­ла­ды, але вя­до­мы кам­па­зі­тар Кан­стан­цін Ясь­коў ды­ры­жы­руе ў да­лё­кай Ве­не­су­эле На­цы­яна­ль­ным сім­фа­ніч­ным аркес­трам Ка­ра­ка­са. Пры­чым у пра­гра­ме тво­ры вы­ключ­на бе­ла­рус­кіх аўта­раў. Пра не­звы­чай­ную му­зыч­ную акцыю за­ха­це­ла­ся да­ве­дац­ца бо­льш пад­ра­бяз­на.

— Па­між Ве­не­су­элай і Бе­ла­рус­сю існуе да­мо­ва на ўзроў­ні ўра­ду і мі­ніс­тэр­стваў за­меж­ных спраў, — рас­па­вёў Кан­стан­цін. — Але ра­ней рэ­алі­зоў­ва­ла­ся пе­ра­важ­на эка­на­міч­ная час­тка. Наш бок уз­няў пы­тан­не, што ла­дзіц­ца ма­ла су­р’ёз­ных ку­ль­тур­ных акцый. Пра­ўда, на гас­тро­лі вы­язджа­ла Ма­гі­лёў­ская га­рад­ская ка­пэ­ла, вы­сту­паў як ды­ры­жор Вік­тар Ба­ба­ры­кін.

Як ні дзіў­на, але ў Ве­не­су­эле шмат аркес­траў. У Ка­ра­ка­се існуе Га­рад­скі сім­фа­ніч­ны аркестр, пра­цуе На­цы­яна­ль­ны сім­фа­ніч­ны аркестр імя Сі­мо­на Ба­лі­ва­ра. У Мі­ніс­тэр­стве ку­ль­ту­ры Ве­не­су­элы на ба­зе апош­ня­га ка­лек­ты­ву пры­ня­тая пра­гра­ма між­на­род­на­га су­пра­цоў­ніц­тва пад на­звай «Аб­мен парт­ыту­ра­мі, кам­па­зі­та­ра­мі, вы­ка­наў­ца­мі». Ад На­цы­яна­ль­на­га аркес­тра быў за­пыт, каб да іх пры­ехаў ме­на­ві­та кам­па­зі­тар-ды­ры­жор. У Ака­дэ­міі му­зы­кі па­ра­ле­ль­на з кам­па­зі­цы­яй я за­ймаў­ся ў кла­се Мі­ка­лая Ка­ляд­кі, атры­маў спе­цы­ялі­за­цыю, зда­ваў дзяр­жэк­за­мен. Не­ка­ль­кі раз­оў ды­ры­жы­ра­ваў му­зыч­ны­мі пра­гра­ма­мі ў Бе­ла­ру­сі. Вя­до­ма, я бо­льш кам­па­зі­тар, чым ды­ры­жор. Але во­пыт ёсць, ён спат­рэ­біў­ся.

Уся ван­дроў­ка доў­жы­ла­ся 9 дзён. Да­ро­га ту­ды не над­та лёг­кая, бо­льш за сут­кі, аж 30 га­дзін. Пра­мо­га рэ­йсу ня­ма, та­му ля­цеў з Фран­кфур­та ў Пан­аму, ад­туль у Ка­ра­кас. Роз­ні­ца ў ча­се — мі­нус сем га­дзін.

Пра­гра­му бу­ду­ча­га кан­цэр­та айчын­най му­зы­кі сфар­ма­ваў яшчэ ле­там, у чэр­ве­ні. Но­ты да­сы­ла­лі­ся за­га­дзя. Спа­чат­ку мер­ка­ва­лі, што вы­ка­на­ем дзе­сяць са­чы­нен­няў, у вы­ні­ку пра­гу­ча­ла сем. Не­ка­то­рыя да­вя­ло­ся ска­ра­ціць. Пра­гра­ма атры­ма­ла­ся на 40-45 хві­лін. На маю дум­ку, яна да­ла слу­ха­чам уяў­лен­не пра су­час­ную на­цы­яна­ль­ную му­зы­ку. Пра­гу­ча­лі «Увер­цю­ра» Дзміт­рыя Смо­ль­с­ка­га, ну­мар «Ка­хан­не» — фраг­мент з ба­ле­та «За­ла ча­кан­ня» Але­га Ха­дос­кі, увер­цю­ра Андрэя Мды­ва­ні «Свя­та», Кан­цэрт для сім­фа­ніч­на­га аркес­тра «Ура­ба­рос» Во­ль­гі Пад­гай­скай, «Ка­ра­год» Вік­та­ра Вой­ці­ка, «Та­нец з “Па­лес­кай сю­іты”» Яўге­на Гле­ба­ва. Я зра­біў но­вую рэ­дак­цыю ўлас­на­га тво­ра «Фан­та­зіі на бе­ла­рус­кія тэ­мы», да­даў вя­до­мую ве­не­су­эльс­кую кам­па­зі­цыю, яна лі­чыц­ца ў кра­іне дру­гім гім­нам. Атры­ма­ла­ся «Бе­ла­рус­кая фан­та­зія для Ве­не­су­элы». Бо­ль­шасць са­чы­нен­няў не пра­цяг­лыя, ка­ля 5 хві­лін, не лі­ча­чы опу­са Пад­гай­скай, ён бо­льш раз­гор­ну­ты.

Што да ста­сун­каў, дык пер­шыя дні да­па­ма­гаў су­пра­цоў­нік на­ша­га па­со­льс­тва, а на рэ­пе­ты­цы­ях і ў час ма­ёй лек­цыі пра су­час­ную бе­ла­рус­кую му­зыч­ную ку­ль­ту­ру пра­ца­ваў пе­ра­клад­чык на іспан­скую.

Бы­лі то­ль­кі дзве рэ­пе­ты­цыі з аркес­трам. Ду­маў: ка­лі ёсць но­ты, дык хто­сь­ці з мясц­овых ды­ры­жо­раў з аркес­трам за­га­дзя па­пра­цуе. Але па сут­нас­ці на пер­шай рэ­пе­ты­цыі мы за­йма­лі­ся то­ль­кі чыт­кай парт­ытур. У мя­не быў лёг­кі шок, мо ні­чо­га і не атры­мац­ца?! На дру­гой рэ­пе­ты­цыі «збі­раў» тво­ры. Уво­гу­ле кан­цэрт пра­й­шоў доб­ра, му­зы­кан­ты сап­раў­ды «вы­клад­ва­лі­ся». Аркестр, з якім ажыц­цёў­ле­ны пра­ект, скла­да­ецца з ве­не­су­эль­цаў (пра­ўда, ад­на з ві­ялан­чэ­ліс­так ака­за­ла­ся рус­кай). Вы­сту­па­лі ў за­ле Му­ні­цы­па­ль­на­га тэ­атра (Teatro Municipal de Caracas). Ён вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца і для кан­цэр­таў, і для му­зыч­ных спек­так­ляў. Ёсць аркес­тра­вая ямі­на. Тэ­атр па­бу­да­ва­ны да­ўно, па­зней уз­ве­дзе­ны ма­дэр­но­вы ком­плекс тэ­атра­ль­на-кан­цэр­тных бу­дын­каў.

У Ка­ра­ка­се існуе тра­ды­цыя ла­дзіць вы­сту­пы ран­кам: на­прык­лад, наш па­чы­наў­ся ў 11. Ка­лі ла­дзяц­ца ве­ча­ро­выя кан­цэр­ты, дык у ча­ты­ры ці пяць га­дзін ве­ча­ра. Кра­іна зна­хо­дзіц­ца ля эква­та­ра, та­му ня­ма ві­да­воч­ных па­ра­він го­да. Со­нца ўзы­хо­дзіць і за­хо­дзіць у адзін і той жа час. А шос­тай ве­ча­ра ўжо цём­на. Па­сля сё­май ад­чу­ва­ецца не­бяс­пе­ка, фак­тыч­на існуе не­га­лос­ны ка­мен­дан­цкі час. У час май­го зна­хо­джан­ня ў Ка­ра­ка­се ішлі ма­ні­фес­та­цыі. Дзя­куй Бо­гу, не су­ты­каў­ся не­пас­рэд­на ні з кры­мі­на­лам, ні з дэ­ман­стра­цы­ямі. Але па­сля кан­цэр­та вез­лі іншым шля­хам, бо ад­на з га­лоў­ных ма­гіс­тра­ляў бы­ла пе­ра­кры­тая ма­ні­фес­тан­та­мі.

Па лан­дшаф­це Ка­ра­кас — уні­ка­ль­ная мясц­іна. Зна­хо­дзіц­ца на вы­шы­ні кі­ла­метр над уз­роў­нем мо­ра, па­між дву­ма лан­цу­га­мі гор. Яны ба­га­тыя тра­піч­най рас­лін­нас­цю, по­бач акі­ян. Еўра­пей­скі ча­ла­век та­кі клі­мат пе­ра­но­сіць лёг­ка. Тэм­пе­ра­ту­ра ўвесь час лет­няя — днём ка­ля 30 гра­ду­саў, ноч­чу ка­ля 20. Як гос­цю мне, вя­до­ма, зла­дзі­лі экс­кур­сію. Па­ка­за­лі ста­ры го­рад, гіс­та­рыч­ны цэнтр. Сі­мон Ба­лі­вар — ку­ль­та­вая по­стаць у кра­іне. Яго асо­ба ўспры­ма­ецца на мя­жы рэ­лі­гій­на­га ку­ль­ту. Дом, дзе ге­рой на­ра­дзіў­ся, шко­ла, дзе ву­чыў­ся, дом, дзе жыў, — гэ­та ўсё ша­на­ва­ныя мясц­іны. Мес­ца па­ха­ван­ня — бы­лая цар­ква, па сут­нас­ці гэ­та пан­тэ­он. Рос­піс на сто­лі ад­люс­троў­вае жыц­цё Ба­лі­ва­ра. Да цар­квы пры­бу­да­ва­лі асоб­ную за­лу, дзе ля­жыць тру­на з яго рэ­штка­мі. По­бач га­на­ро­вая вар­та. У гэ­тай жа за­ле, што змяш­чае ты­ся­чу ча­ла­век, ад­бы­ва­юцца дзяр­жаў­ныя свя­ты і ме­рап­ры­емствы.

Маё стаў­лен­не да пад­обных з’яў два­істае. Сам Ба­лі­вар меў вы­дат­ную ад­ука­цыю, ву­чыў­ся ў Іта­ліі, уво­гу­ле вы­хоў­ваў­ся ў ду­ху фран­цуз­ска­га Асвет­ніц­тва. З ад­на­го бо­ку, дэ­мак­ра­тыч­ныя ідэі, якія пра­па­ве­ду­юцца, слуш­ныя, з дру­го­га — іх ува­саб­лен­не вы­клі­кае шмат пы­тан­няў. Ве­не­су­эла ўраж­вае аб­са­лют­ны­мі са­цы­яль­ны­мі кан­трас­та­мі. Вя­до­ма, ра­ду­юся, што да­вя­ло­ся ўба­чыць та­кую экза­тыч­ную кра­іну, ку­ды, маг­чы­ма, сам і не тра­піш. І прад­ста­віць у Ла­цін­скай Аме­ры­цы год­ную пра­гра­му айчын­най му­зы­кі.

Занатавала Таццяна ІВАНОВА