Ад рамансаў да джаза

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

Юбі­лей­ны пра­ект «Се­рэ­на­ды»
За твор­час­цю Тац­ця­ны Трац­цяк, вя­до­май бе­ла­рус­кай опер­най спя­вач­кі, са­чу на пра­ця­гу апош­ніх 15 га­доў. Са­чу з вя­лі­кім інта­рэ­сам, а час­цей за­хап­лен­нем.

У па­мя­ці за­ста­лі­ся ўра­жан­ні ад мно­гіх спек­так­ляў з яе ўдзе­лам. На­прык­лад, ад «Тру­ба­ду­ра»: яго тру­па па­каз­ва­ла на­пя­рэ­дад­ні гас­тро­ль­най ван­дроў­кі ў Тай­ланд. Склаў­ся бліс­ку­чы, не­ве­ра­год­ны ансамбль вы­ка­наў­цаў — Тац­ця­на Трац­цяк (Ле­ано­ра), Сяр­гей Фран­коў­скі (Ман­ры­ка), Ула­дзі­мір Пят­роў (дзі Лу­на), На­тал­ля Акі­ні­на (Азу­чэ­на). Па­мя­таю пра па­спя­хо­выя гас­тро­лі Тац­ця­ны ці не па ўсёй Еўро­пе. У якас­ці за­про­ша­най са­ліс­ткі сім­фа­ніч­ных аркес­траў, шка­да, што не бе­ла­рус­кіх, а рас­ійскіх. На­ша­му лі­ры­ка-ка­ла­ра­тур­на­му сап­ра­на апла­дзі­ра­ва­лі слу­ха­чы са­мых шы­коў­ных і прэс­тыж­ных пля­цо­вак — За­лы ка­та­лон­скай му­зы­кі і тэ­атра «Лі­сэа» ў Бар­се­ло­не, Му­зік­фе­райн у Ве­не.

А якое да­чы­нен­не мае Трац­цяк да юбі­лею струн­на­га квін­тэ­та «Се­рэ­на­да»? Са­мае не­па­срэд­нае. Там яна — мас­тац­кая кі­раў­ні­ца і асноў­ная са­ліс­тка. У да­да­так аўтар­ка пе­ра­ла­жэн­няў ме­на­ві­та для та­ко­га скла­ду вы­ка­наў­цаў. Уво­гу­ле ідэя ка­лек­ты­ву, які мае ўлас­ныя інстру­мен­та­ль­ныя пра­гра­мы, ад­нак і вы­сту­пае раз­ам з ва­ка­ліс­ткай, прад­уктыў­ная і плён­ная. Але, ду­маю, на­ра­дзі­ла­ся яна і та­му, што Тац­ця­на не над­та за­пат­ра­ба­ва­ная на сцэ­не род­на­га тэ­атра. Гэ­тая не­адпа­вед­насць шмат­гран­на­га та­лен­ту і сту­пе­ні гра­мад­ска­га пры­знан­ня бо­льш за ўсё і за­сму­чае ў лё­се артыс­ткі.

Ды вер­нем­ся да тэ­мы. У кан­цэр­тнай за­ле «Вер­хні го­рад» квін­тэт «Се­рэ­на­да» па­ка­заў пра­гра­му, пры­све­ча­ную свай­му 10-год­дзю. Скеп­тык усміх­нец­ца: ці ж гэ­та юбі­лей?! За­пя­рэ­чу: так, юбі­лей. І падзея. Бо мы ма­ем спра­ву з вы­ка­наў­ца­мі надзвы­чай вы­со­ка­га ўзроў­ню (ка­лек­тыў скла­да­ецца з артыс­таў аркес­тра Опер­на­га тэ­атра; скрып­ка — Ген­рых Мац­ке­віч і Аляк­сей Ахот­ні­каў, альт — Сяр­гей Трац­цяк, ві­ялан­чэль — Аляк­сей Оку­неў, кан­тра­бас — Аляк­сандр Кан­дра­цен­ка).

Ска­жу ад­ра­зу: з без­лі­чы кан­цэр­таў, якія слу­хаю на пра­ця­гу се­зо­на — для ўлас­на­га за­да­ва­ль­нен­ня або жа­да­ючы ад­люс­тра­ваць са­мае ці­ка­вае на ста­рон­ках ча­со­пі­са, — гэ­ты атры­маў­ся ці не са­мы вы­тан­ча­ны і све­жы па сва­ёй пра­гра­ме (бо ня­ма тво­раў, чу­тых без­ліч раз­оў — да аско­мы), ці не са­мы энер­ге­тыч­на ёміс­ты. Дзве з па­ло­вай га­дзі­ны аса­ло­ды ад пры­га­жос­ці гу­ку. Ад зі­ха­цен­ня ўзнёс­лых і ра­ман­тыч­ных эмо­цый. Ад усве­дам­лен­ня, што жыц­цё — гэ­та най­перш свя­та і ра­дасць! А по­тым усё астат­няе.

Ка­лі пра­гра­ма па­бу­да­ва­на з гус­там, а вы­ка­нан­ню ўлас­ці­ва вы­ключ­нае май­стэр­ства, дык у меж­ах ад­на­го му­зыч­на­га пра­екта рэ­аль­на су­мяш­чаць роз­ныя жан­ры, сты­лі, эпо­хі. Ад ста­ра­даў­ня­га ра­ман­са да апе­рэ­ты, ад кла­січ­ных арый да джа­за. Тут ды­япа­зон быў та­кі: ад Пу­чы­ні да Пу­лен­ка, ад Ка­ль­ма­на да Ман­чы­ні. Са­мы­мі шы­коў­ны­мі ну­ма­ра­мі ста­лі­ся, на маю дум­ку, ма­гут­ная «Бра­зі­льс­кая ба­хі­яна» Ві­ла-Ло­ба­са ў вы­ка­нан­ні Трац­цяк; інстру­мен­та­ль­ная за­гад­ка­ва-та­ямні­чая «Бар­ка­ро­ла» з «Ка­зак Гоф­ма­на» Афен­ба­ха; «Бе­лыя но­чы» Іса­ка Швар­ца ў інтэр­прэ­та­цыі квін­тэ­та і пі­яніс­ткі Тац­ця­ны Стар­чан­ка; «Strangers in the Night», хіт Фрэн­ка Сі­нат­ры, ува­соб­ле­ны ба­ры­то­нам Ула­дзі­мі­рам Пят­ро­вым.

Бе­ла­рус­кая рэ­аль­насць на­т­хняе да­лё­ка не за­ўсё­ды. Што да мя­не, дык час­цей пры­гня­тае. Та­му асаб­лі­вую каш­тоў­насць ма­юць пра­екты, здат­ныя ства­рыць да­ска­на­лую, ба­дай ідэ­аль­ную гу­ка­вую пра­сто­ру. Яны на­тхня­юць — па­глыб­ля­ючы ў акі­ян му­зы­кі. І та­ды лёг­ка ды­хаць, ма­рыць, акрэс­лі­ваць пла­ны. Са­мыя вар­тыя му­зыч­ныя пра­гра­мы — тыя, што пры­му­ша­юць ду­маць над гла­ба­ль­ны­мі, фі­ла­соф­скі­мі пы­тан­ня­мі. Пры­гне­ча­насць і «дэп­рэс­няк» уз­ні­ка­юць, ві­даць, і та­ды, ка­лі не ха­пае моц­ных і не­ча­ка­ных слы­ха­вых і ві­зу­аль­ных ура­жан­няў. «Се­рэ­на­да» ні­бы­та пе­ра­кон­вае: па­ку­туе той, хто пры­ціснуты дроб­ны­мі кло­па­та­мі, шчас­лі­вы той, хто здо­ль­ны да твор­ча­га па­лё­ту.

...Юбі­лей­ная пра­гра­ма скон­чы­ла­ся, я вы­йшла з за­лы «Верх­ні го­рад». На пры­ступ­ках спы­ні­лі­ся тры слу­хач­кі не­ма­ла­до­га ве­ку. Ві­да­воч­на, ім не ха­це­ла­ся раз­ыхо­дзіц­ца.

— Дзе­ля та­кіх кан­цэр­таў і вар­та жыць! — рэ­зю­ма­ва­ла ад­на.

І што мож­на да­даць? У гэ­тых сло­вах — ці не леп­шая ацэн­ка вы­ступ­лен­ня квін­тэ­та і яго зор­най са­ліс­ткі.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі