Класік са Смаргоншчыны

№ 12 (405) 01.12.2016 - 30.12.2016 г

Да 140-год­дзя кам­па­зі­та­ра Ме­чыс­ла­ва Кар­ло­ві­ча
У Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі ад­быў­ся кан­цэрт ва­ка­ль­най і фар­тэ­пі­яннай му­зы­кі пад на­звай «Свят­ла па­гас­лай зор­кі веч­ны шлях» быў пры­све­ча­ны 140-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня Ме­чыс­ла­ва Кар­ло­ві­ча (1876—1909), вы­біт­на­га дзея­ча поль­скай і бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры і мас­тац­тва на мя­жы XIX-XX ста­год­дзяў. На жаль, ён ма­ла вя­до­мы на сва­ёй ра­дзі­ме, у Бе­ла­ру­сі, але атры­маў шы­ро­кае пры­знан­не за мя­жой.

Гэ­ты пра­ект мае вя­лі­кую ку­ль­тур­на-па­зна­ва­ль­ную каш­тоў­насць. Аса­біс­та для мя­не важ­кі і да­ра­гі тым, што ў сва­іх на­ву­ко­вых да­сле­да­ван­нях я да­ўно за­ся­ро­дзі­ла­ся на асо­бе і твор­час­ці Ме­чыс­ла­ва Кар­ло­ві­ча, пра­хо­дзі­ла на­ву­ко­выя ста­жы­роў­кі ў Поль­шчы (у Вар­шаў­скім уні­вер­сі­тэ­це і Вар­шаў­скай ака­дэ­міі на­вук). Без гэ­тай шмат­га­до­вай па­пя­рэд­няй пра­цы кан­цэрт не змог бы склас­ці­ся. Слу­ха­чам бы­лі прад­стаў­ле­ны ўні­ка­ль­ныя му­зыч­ныя ма­тэ­ры­ялы — у вы­гля­дзе нот­ных вы­дан­няў і не­апуб­лі­ка­ва­ных ру­ка­пі­саў. А так­са­ма ма­тэ­ры­ялы лі­та­ра­тур­ныя, да­ку­мен­та­ль­ныя і эпіс­та­ляр­ныя — з біб­лі­ятэч­ных фон­даў Поль­шчы, зной­дзе­ныя пад­час ма­ёй пра­цы над ма­наг­ра­фі­яй пра Кар­ло­ві­ча. Пра­ўда, яе вы­дан­не яшчэ на­пе­ра­дзе.

Ме­чыс­лаў Кар­ло­віч на­ра­дзіў­ся і пра­вёў дзя­цін­ства ў вёс­цы Віш­не­ва Смар­гон­ска­га ра­ёна Гро­дзен­скай воб­лас­ці, у фа­­міль­­ным ма­ёнтку шля­хец­кай сям’і Кар­ло­ві­чаў. Ад­нак яго імя на доў­гі час ака­за­ла­ся вы­крас­ле­на з гіс­то­рыі ку­ль­ту­ры Бе­ла­ру­сі, а яго­ная твор­чая спад­чы­на — з айчын­на­га му­зыч­на­га ўжыт­ку, бо дзей­насць му­зы­кан­та раз­гор­тва­ла­ся пе­ра­важ­на ў Поль­шчы, дзе ён і на­быў сла­ву як буй­ны кам­па­зі­тар, за­сна­ва­ль­нік поль­скай сім­фа­ніч­най му­зы­кі XX cта­год­дзя, яркі прад­стаў­нік твор­чай гру­пы «Ма­ла­дая Поль­шча». Для Бе­ла­ру­сі гэ­та, без­умоў­на, вя­лі­кая стра­та, бо Кар­ло­віч быў вы­ключ­най асо­бай, якая ме­ла раз­на­стай­ныя інта­рэ­сы і здо­ль­нас­ці. Як твор­ца ён па-май­стэр­ску ва­ло­даў кам­па­зі­тар­скай тэх­ні­кай, меў рэ­дкі па пры­га­жос­ці ме­ла­дыч­ны дар. Акра­мя та­го, мы ве­да­ем яго як скры­па­ча, ды­ры­жо­ра, пе­рад­аво­га му­зыч­на-гра­мад­ска­га дзея­ча, та­ле­на­ві­та­га лі­та­ра­та­ра, май­стра мас­тац­кай фа­таг­ра­фіі і раз­ам з тым пра­фе­сій­на­га аль­пі­ніс­та. Ён на­ле­жаў да та­го ты­пу кам­па­зі­та­раў, што здо­ле­лі ўзба­га­ціць за­ход­не­еўра­пей­скую му­зы­ку тра­ды­цы­ямі ўсход­нес­ла­вян­ска­га ме­ла­су. У сім­фа­ніч­ных тво­рах «Ад­веч­ныя пес­ні» і «Лі­тоў­ская рап­со­дыя» Кар­ло­віч пе­рад­аў усю пры­га­жосць аўтэн­тыч­ных бе­ла­рус­кіх на­пе­ваў, пра­сяк­ну­тых асаб­лі­вай ту­гою і бяс­кон­цым смут­кам.

Кан­цэрт «Свят­ла па­гас­лай зор­кі веч­ны шлях» быў ува­соб­ле­ны лаў­рэ­атка­мі між­на­род­ных кон­кур­саў Свят­ла­най Ста­ра­дзет­ка (ва­кал) і Юлі­яй Архан­ге­льс­кай (фар­тэ­пі­яна). У іх вы­ка­нан­ні пра­гу­ча­лі ра­ман­сы Ме­чыс­ла­ва Кар­ло­ві­ча і Яна Кар­ло­ві­ча на вер­шы роз­ных па­этаў, а так­са­ма тво­ры су­час­ні­каў кам­па­зі­та­ра, Ка­ра­ля Шы­ма­ноў­ска­га і Ігна­цыя Падзя­рэў­ска­га.

Ці­ка­васць да жан­ру пес­ні кам­па­зі­тар вы­нес з ба­ць­коў­ска­га до­му, дзе ён удзе­ль­ні­чаў у ся­мей­ным му­зі­цы­ра­ван­ні, а ў род­най вёс­цы чуў шмат спе­ваў бе­ла­рус­кіх ся­лян. Ва­ка­ль­ныя тво­ры Кар­ло­ві­ча, якія пры­нес­лі яму шы­ро­кую вя­до­масць, цес­на звя­за­ныя з ся­дзіб­на-шля­хец­кай му­зыч­най ку­ль­ту­рай і пе­ра­асэн­соў­ва­юць ры­сы ра­ман­са­вай лі­ры­кі Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі, што, як вя­до­ма, пры­зна­чаў свае пе­сен­ні­кі для хат­ня­га вы­ка­нан­ня. Упры­го­жы­лі ве­чар два ра­ман­сы, глы­бо­кія і пра­нік­нё­ныя тэк­сты якіх пра­гу­ча­лі на бе­ла­рус­кай мо­ве ў пе­ра­кла­дзе па­ла­ніс­ткі, пе­ра­клад­чы­цы поль­скай лі­та­ра­ту­ры Інэ­сы Кур’ян.

Са­мыя ран­нія са­чы­нен­ні Ме­чыс­ла­ва Кар­ло­ві­ча бы­лі на­пі­са­ныя яшчэ ў ча­сы юнацт­ва, але, на жаль, бо­ль­шасць інстру­мен­та­ль­ных кам­па­зі­цый, за вы­клю­чэн­нем не­ка­ль­кіх опу­саў, не вы­да­дзе­ны. Та­му сап­раў­дным ад­крыц­цём ве­ча­ры­ны ста­ла прэ­зен­та­цыя но­вых тво­раў. Упер­шы­ню на фі­лар­ма­ніч­най сцэ­не пра­гу­ча­лі не­дру­ка­ва­ныя ва­ка­ль­ныя і інстру­мен­та­ль­ныя тво­ры Ме­чыс­ла­ва Кар­ло­ві­ча і яго ба­ць­кі Яна Кар­ло­ві­ча, буй­ней­ша­га ву­чо­на­га еўра­пей­ска­га маш­та­бу, вя­до­ма­га ў Бе­ла­ру­сі фальк­ла­рыс­та-этног­ра­фа, які, апроч інша­га, цу­­доў­на іграў на ві­ялан­чэ­лі, арга­не і фартэ­­пі­яна, доб­ра спя­ваў, скла­даў і аб­наў­ляў улас­ны му­зыч­ны рэ­пер­ту­ар.

Шмат­гран­насць та­лен­ту Ме­чыс­ла­ва Кар­ло­ві­ча на­тхні­ла арга­ні­за­та­раў кан­цэр­та на ідэю сін­тэ­зу мас­тац­тваў: у меж­ах ве­ча­ры­ны ад­бы­ла­ся вы­ста­ва бе­ла­рус­ка­га жы­ва­піс­ца Ана­то­ля Бя­ляў­ска­га, так­са­ма ўра­джэн­ца Смар­гон­шчы­ны. Твор­ца вы­рас і ву­чыў­ся ў Віш­не­ве і та­му вы­ста­ву пад на­звай «Рап­со­дыя Віш­неў­ска­га воз­ера» пры­свя­ціў Ме­чыс­ла­ву Кар­ло­ві­чу, свай­му сла­ву­та­му зем­ля­ку.

А сам кам­па­зі­тар тра­гіч­на за­гі­нуў ва ўзрос­це 33 га­доў, у рос­кві­це сіл і та­лен­ту, за­сы­па­ны снеж­най ла­ві­най пад­час гор­ных пад­арож­жаў. На мес­цы гі­бе­лі Кар­ло­ві­ча ў Тат­рах уста­ля­ва­ны ме­ма­ры­яль­ны ка­мень, на якім над­піс «Non omnis moriar», што зна­чыць «Не цал­кам я па­мёр». Сап­раў­ды, свят­ло му­зы­кан­та не згас­ла. Яно бу­дзе пра­мя­нець да та­го ча­су, па­куль існуе ду­хоў­ная па­трэ­ба ў да­лу­чэн­ні да мас­тац­тва, у якім ядна­юцца пры­га­жосць і вы­шы­ня твор­ча­га ду­ху. Спа­дзя­юся, кож­ны са слу­ха­чоў ад­крыў для ся­бе ў гэ­ты ве­чар ча­роў­ны свет му­зы­кі Кар­ло­ві­ча — то эма­цый­на-на­пру­жа­най, то стры­ма­най і су­зі­ра­ль­на-фі­ла­соф­скай, тон­ка пе­рад­адзе­най вы­ка­наў­ца­мі, і ад­чуў го­нар за свай­го зем­ля­ка.

Іры­на УРУБЛЕЎСКАЯ