Генрых Валуа, Рэч Паспалітая і гісторыя моды

№ 11 (404) 29.11.2016 - 29.11.2016 г

Скан­даль­­ная гіс­то­рыя апош­ня­га Ва­луа
21 лю­та­га 1574 го­да ў Ва­ве­льс­кім са­бо­ры ў Кра­ка­ве ад­бы­ла­ся ка­ра­на­цыя Ген­ры­ха ІІІ Ва­луа (1551—1589) як ка­ра­ля Поль­шчы і Вя­лі­ка­га кня­зя лі­тоў­ска­га. Скан­даль­­ная гіс­то­рыя апош­ня­га Ва­луа, які праз не­ка­ль­кі ме­ся­цаў уцёк на­зад у Фран­цыю на айчын­ны ста­лец, вы­зва­ле­ны па смер­ці яго бра­та Кар­ла ІХ, ці­ка­вая не то­ль­кі дэ­тэк­тыў­ны­мі па­ва­ро­та­мі сю­жэ­та.

Ген­рых ІІІ стаў­ся пер­шым «во­ль­на­абра­ным» ка­ра­лём і вя­лі­кім кня­зем на поль­скіх і бе­ла­рус­ка-лі­тоў­скіх зем­лях па­сля зга­сан­ня ды­нас­тыі Яге­ло­наў. А пад­пі­са­ныя ім арты­ку­лы і Pacta conventa з га­ран­ты­ямі пра­воў маг­на­таў і шлях­ты ды не­маг­чы­мас­ці на­след­на­га пе­ра­хо­ду ўла­ды вы­зна­чы­лі асаб­лі­вас­ці па­лі­тыч­на­га ла­ду Рэ­чы Па­спа­лі­тай аж да кан­ца XVIII ста­год­дзя.

На­зва ге­ро­яў па­пу­ляр­на­га су­час­на­га дзі­ця­ча­га му­ль­ці­ка, а по­тым ца­цак — «мі­нь­ёны» — на­ра­дзі­ла­ся так­са­ма ў ася­род­дзі Ген­ры­ха ІІІ. То­ль­кі та­ды мі­нь­ёна­мі на­зы­ва­лі пры­двор­ных фа­ва­ры­таў ма­нар­ха. Па­шы­рэн­нем ка­ра­леў­скай апе­кі і кло­па­ту аб ма­ла­дых ад­ука­ва­ных арыс­так­ра­тах ся­род ма­нар­шых два­роў Еўро­пы най­бо­льш пра­сла­віў­ся ме­на­ві­та Ген­рых Ва­луа, спа­ра­джа­ючы тым са­мым плёт­кі пра ўлас­ную не­стан­дар­тную сэк­су­аль­ную ары­ента­цыю. Ад­па­вед­на, яго мя­нуш­ка ся­род не­пры­хі­ль­ні­каў у Па­ры­жы, пра­тэс­тан­таў-гу­ге­но­таў і ульт­ра­ка­та­ліц­кай парт­ыі, гу­ча­ла як «князь Са­до­му». У гіс­то­рыі мас­тац­тва за­ста­лі­ся здзек­лі­выя ка­ры­ка­ту­ры, ве­ра­год­на, інспі­ра­ва­ныя во­ра­гам ка­ра­ля і лі­да­рам Ка­та­ліц­кай лі­гі гер­ца­гам Ген­ры­хам дэ Гі­зам. Вось тэкст пад ад­ной з іх:

Я не му­жык і не жан­чы­на...

І каб бы­ла ў мя­не пры­чы­на

Ка­го­сь­ці з іх два­іх аб­раць —

Мне ўсё ад­но, з кім быць пад­обным,

А лепш быць з аб­аі­мі род­ным

І ўцех з та­го ўдвая пры­дбаць

(пе­ра­клад Зміт­ра Ко­ла­са).

Улю­бё­ны трэ­ці сын ула­дар­най ка­ра­ле­вы Фран­цыі Ка­ця­ры­ны з іта­ль­янска­га ро­ду Мед­ычы, Ген­рых быў вы­дат­на ад­ука­ва­ны, доб­ра ке­міў у лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тве, раз­маў­ляў па-іта­ль­янску, ве­даў ла­тынь і ста­раг­рэ­час­кую, ве­ль­мі ня­кеп­ска фех­та­ваў. І ся­род дзя­цей Ка­ця­ры­ны Мед­ычы і Ген­ры­ха ІІ лі­чыў­ся най­бо­льш раз­умным. Яго вы­ха­ван­нем за­йма­лі­ся вя­до­мыя та­га­час­ныя інтэ­лек­ту­алы — Фран­суа Кар­на­ва­ле і біс­куп Жак Аміё, пе­ра­клад­чык Арыс­то­це­ля. Сам Ген­рых ІІІ, да­ска­на­ля­чы іта­ль­янскую ў раз­мо­вах з ма­ці, у ары­гі­на­ле чы­таў Ма­кі­явэ­лі.

Да та­го ж, ка­лі ў Фран­цыі ў 1560-я па­ча­ла на­рас­таць хва­ля на­пру­жа­нас­ці па­між ка­та­лі­ка­мі і пра­тэс­тан­та­мі-гу­ге­но­та­мі, спа­ра­джа­ючы гра­ма­дзян­скія вой­ны ад­ну за ад­ной, Ген­рых Ва­луа па­ка­заў ся­бе здат­ным ва­яром. Пад­час трэ­цяй вай­ны 1569—1570-х пры­зна­ча­ны ге­не­рал-лей­тэ­нан­там ка­ра­леў­ства і г.зн. га­лоў­на­ка­ман­ду­ючым вой­ска­мі 18-га­до­вы Ген­рых, на той час гер­цаг Анжуй­скі, 13 са­ка­ві­ка 1569 пры Жар­на­ку і 3 кас­трыч­ні­ка 1569 пры Ман­кан­ту­ры (зра­зу­ме­ла, з да­па­мо­гаю да­свед­ча­ных ста­рэй­шых ва­яроў) здо­леў раз­біць вой­скі гу­ге­но­таў. Гэ­та га­ран­та­ва­ла яму вя­лі­кую па­пу­ляр­насць у пе­ра­важ­на ка­та­ліц­кім Па­ры­жы, што, у сваю чар­гу, тур­ба­ва­ла дзей­сна­га ка­ра­ля Фран­цыі, яго ста­рэй­ша­га бра­та Кар­ла IX Ва­луа. Менш здо­ль­ны, менш пад­тры­ма­ны ма­ці, якая на­бі­ра­ла ўплыў на па­лі­тыч­най сцэ­не Фран­цыі па смер­ці му­жа, па­пя­рэд­ня­га ка­ра­ля Ген­ры­ха ІІ (1559), — асаб­лі­ва ў су­вя­зі з яе спро­ба­мі на­ва­цый­най для Еўро­пы па­лі­ты­кі па кан­фе­сій­ным за­мі­рэн­ні ка­та­лі­коў і пра­тэс­тан­таў, — Карл ІХ не­бес­пад­стаў­на хва­ля­ваў­ся за тры­ва­ласць свай­го ста­но­віш­ча. Тым бо­льш, што шлюб Кар­ла ІХ з Елі­за­ве­тай Аўстрый­скай Габ­с­бург не пры­но­сіў тро­ну спад­ка­емцы і на­ту­ра­ль­ным пе­ра­емні­кам ра­біў­ся Ген­рых Ва­луа. У вы­ні­ку сам Карл ІХ, чый стан зда­роў­я ві­да­воч­на па­гар­шаў­ся, зму­ша­на і афі­цый­на пры­знаў Ген­ры­ха сва­ім на­ступ­цам. З дру­го­га бо­ку, Ка­ця­ры­на Мед­ычы ма­ры­ла як най­хут­чэй зда­быць для ўлю­бён­ца Ген­ры­ха ка­ра­леў­скі па­саг дзе б там ні бы­ло, бо шан­сы на на­ра­джэн­не сы­на ў ста­рэй­ша­га бра­та Кар­ла ІХ яшчэ за­ста­ва­лі­ся. Так су­па­лі за­ці­каў­лен­ні Кар­ла ІХ (па­зба­віц­ца кан­ку­рэн­та) і ка­ра­ле­вы-ўда­вы — шу­каць для Ген­ры­ха трон па-за меж­амі Фран­цыі. І ка­лі рух­ну­лі пла­ны на шлюб апош­ня­га з Елі­за­ве­тай Англій­скай, по­зір­кі фран­цуз­скай ка­ра­леў­скай сям’і звяр­ну­лі­ся да Рэ­чы Па­спа­лі­тай, дзе па­мі­раў ка­роль і вя­лі­кі князь, апош­ні Ягай­ла­віч, Жы­гі­монт ІІ Аўгуст. І ў 1572 го­дзе, не­за­доў­га да смер­ці апош­ня­га, на кра­каў­скі двор вы­пра­ві­ла­ся фран­цуз­скае па­со­льс­тва Жа­на дэ Ба­ла­ньі з пра­па­но­вай шлю­бу Ген­ры­ха Ва­луа з не­за­муж­няй сяс­трой Жы­гі­мон­та, інфан­тай Ган­най Яге­лон­кай. По­спе­ху яно не ме­ла: да пе­ра­мо­ваў з Жы­гі­мон­там, які быў у цяж­кім ста­не, фран­цу­заў не да­пус­ці­лі. Дру­гая дэ­ле­га­цыя на ча­ле з да­свед­ча­ным дып­ла­ма­там, біс­ку­пам Ва­лен­сіі Жа­нам дэ Ман­лю­кам вы­пра­ві­ла­ся з Па­ры­жа праз дзе­сяць дзён па смер­ці Жы­гі­мон­та і за ты­дзень да Вар­фа­ла­ме­еўскай но­чы. Кры­ва­выя падзеі ў Па­ры­жы, у чым, як мяр­куе бо­ль­шасць гіс­то­ры­каў, быў за­ці­каў­ле­ны не сто­ль­кі Ген­рых, ко­ль­кі яго ка­ра­леў­скі брат Карл ІХ (пад ціс­кам ульт­ра­ка­та­ліц­кай пар­т­ыі бра­тоў дэ Гі­заў), моц­на аб­ця­жа­ры­лі за­да­чу фран­цуз­скай мі­сіі. У Рэ­чы Па­спа­лі­тай яшчэ за­ста­ва­лі­ся ўплы­во­вы­мі па­зі­цыі пра­тэс­тан­таў. Сак­ра­тар біс­ку­па дэ Ман­лю­ка Жан Шу­аснэн пі­саў у Па­рыж: «Яны на­ват не жа­да­юць пры­гад­ваць імё­наў ка­ра­ля, ка­ра­ле­вы і пры­нца Анжуй­ска­га Ген­ры­ха Ва­луа».

Па­зі­цыі іншых кан­ды­да­таў на трон Рэ­чы Па­спа­лі­тай — эрцгер­ца­га Эрнэс­та Габ­сбур­га, сы­на Мак­сі­мі­лі­яна ІІ, Іва­на IV Жах­лі­ва­га, швед­ска­га ма­нар­ха Яна (Юха­на) ІІІ Ва­зы (му­жа Ка­ця­ры­ны з Яге­ло­наў) і Сця­па­на Ба­ту­ры — апы­ну­лі­ся сла­бей­шы­мі. У вы­ні­ку га­ла­са­ван­ня 5 кра­са­ві­ка 1573 го­да на вы­бар­чым со­йме ў варшаўскай Пра­зе пры ўдзе­ле 50 ты­сяч маг­на­таў і шлях­ты з Ка­ро­ны і Літ­вы быў аб­ра­ны Ген­рых Ва­луа. Пе­ра­мо­га каш­та­ва­ла пад­пі­сан­ня фран­цуз­скай дэ­ле­га­цы­яй дэ Ман­лю­ка пры­га­да­ных вы­шэй Ген­ры­ха­вых арты­ку­лаў і Pacta conventa, якія моц­на аб­ме­жа­ва­лі ўла­ду бу­ду­ча­га ка­ра­ля. Па­ пры­быц­ці Ген­ры­ха ў Кра­каў, пад­час ка­ра­на­цыі на Ва­ве­лі Ген­рых быў зму­ша­ны за­цвер­дзіць і да­ку­мен­ты, што га­ран­та­ва­лі пра­вы і сва­бо­ды пра­тэс­тан­таў, пад­а­дзе­ныя яму вя­лі­кім ка­рон­ным мар­ша­лам Янам Фір­ле­ем, лі­да­рам пра­тэс­тан­таў Рэ­чы Па­спа­лі­тай. Ён пад­тры­маў аб­ран­не Ген­ры­ха ў кра­са­ві­ку 1573 го­да ме­на­ві­та на гэ­тых умо­вах. Пры­пы­ніў­шы пра­цэ­ду­ру, Фір­лей за­ўва­жыў: «Jurabis, rex, promisisti» («Кля­ні­ся, ка­роль, ты аб­яцаў»). А па­між элек­цый­ным со­ймам увес­ну 1573-га і ка­ра­на­цы­яй у лю­тым 1574-га быў пра­цяг­лы ві­зіт у Па­рыж дэ­ле­га­цыі з Рэ­чы Па­спа­лі­тай. Ген­ры­ха (і Кар­ла ІХ) пе­ра­ка­на­лі пад­пі­саць арты­ку­лы і Pacta, хоць та­кое аб­ме­жа­ван­не ўла­ды ма­нар­ха цал­кам су­пя­рэ­чы­ла аб­са­лю­тыс­цкай фран­цуз­скай тра­ды­цыі. У го­нар па­со­льс­тва да­лі шы­коў­ны баль, ад­люс­тра­ва­ны на пры­го­жым га­бе­ле­не па ма­люн­ках Анту­ана Ка­ро­на (пе­рад 1580) з се­рыі «Га­бе­ле­наў Ва­луа», у пры­сут­нас­ці за­да­во­ле­най Ка­ця­ры­ны Мед­ычы. Ура­чыс­тае пры­быц­цё па­со­льс­тва ў Па­рыж ўва­соб­ле­на так­са­ма ў гра­вю­ры мас­та­ка з Люб­лін­ска­га ва­явод­ства Анто­нія Аляш­чын­ска­га, вы­ха­ван­ца Санкт-Пе­цяр­бур­гскай імпе­ра­тар­скай ака­дэ­міі мас­тац­тваў.

За­кра­нуў­шы тэ­му пры­чы­наў і ва­рун­каў уз­нік­нен­ня ў Рэ­чы Па­спа­лі­тай асно­ваў аб­ме­жа­ва­най ка­ра­леў­скай і вя­лі­как­няс­кай ула­ды, а так­са­ма пер­шых кро­каў да за­ма­ца­ван­ня рэ­лі­гій­най та­ле­ран­тнас­ці (якія за­фік­су­юць па­ста­но­вы Ула­дзіс­ла­ва IV у 1630—1640 га­ды, у час «за­ла­то­га спа­кою»), звер­нем­ся да не менш ці­ка­вых аспек­таў «су­тык­нен­ня цы­ві­лі­за­цый». Пада­рож­жа ма­нар­ха з Па­ры­жа цяг­ну­ла­ся до­сыць доў­га. Ген­рых не спя­шаў­ся: да­дат­ко­вай умо­вай яго аб­ран­ня на трон Рэ­чы Па­спа­лі­тай быў аб­авя­зак ажа­ніц­ца са ста­рэй­шай амаль на 30 год Ган­най Яге­лон­кай. Та­му да пры­быц­ця ў Кра­каў Ген­рых па­спеў за­вес­ці бур­лі­вы ра­ман з Ма­ры­яй Клеў­скай, а так­са­ма з Лю­да­ві­кай Ла­та­рын­гскай, якая зро­біц­ца яго­най жон­кай па вяр­тан­ні ў Фран­цыю.

Пры­езд ка­ра­ля ў Кра­каў вы­клі­каў у мясц­овым гра­мад­стве сап­раў­дны ку­ль­тур­ны шок. Не то­ль­кі та­му, што ў агром­ніс­тым «по­ездзе» Ген­ры­ха з 1200 ко­ней, ка­рэт і ва­зоў, апра­ча ба­га­та­га май­на, пры­двор­ных ка­ва­ле­раў і дам, май­строў і аб­слу­гі бы­ло ня­ма­ла «дзяў­чат лёг­кіх па­во­дзін». Па­рыж ужо ра­біў­ся ста­лі­цай мо­ды, а ў акру­жэн­ні ад­ука­ва­на­га і вы­пеш­ча­на­га Ген­ры­ха ІІІ тыя асаб­лі­вас­ці вы­яўля­лі­ся надзвы­чай вы­раз­на. Кра­каў­ская пуб­лі­ка (як і пры­бы­лыя для сус­трэ­чы ма­нар­ха літ­ві­ны і па­ля­кі з Вя­лі­ка­по­льш­чы) упер­шы­ню ўба­чы­ла пры­двор­ных ма­ла­дзё­наў у кас­цю­мах, усы­па­ных каш­тоў­ны­мі ка­мя­ня­мі, з жа­бо-бры­жа­мі, ня­рэд­ка на­пуд­ра­ны­мі ў бла­кіт ва­ла­са­мі. Сам Ген­рых на­сіў за­ла­тыя з бур­шты­нам ка­ра­лі, а ў ву­шах — ці мож­на та­кое ўя­віць? — за­вуш­ні­цы, ды яшчэ пад­вой­ныя, з пер­лі­на­мі-груш­ка­мі! Муж­чын­ская па­ло­ва гас­па­да­роў па­ста­ві­ла­ся да не­зна­ёмай з’явы пе­ра­важ­на асу­джа­ль­на, па­лі­чыў­шы яе «баб­скі­мі пра­ява­мі». А вось жан­чы­ны... па­ча­лі пе­ра­раб­ляць ста­рыя і шыць но­выя строі — на шчас­це, у ка­ра­леў­скім аб­озе знай­шоў­ся не адзін па­рыж­скі кра­вец. Пад­обная рэ­акцыя яскра­ва ад­бі­ла­ся ў гіс­то­рыі парт­рэт­на­га жы­ва­пі­су Рэ­чы Па­спа­лі­тай: ка­лі ў муж­чын­скіх воб­ра­зах мы на­зі­ра­ем тры­ва­лае за­ха­ван­не кун­ту­шо­ва-жу­па­но­вай тра­ды­цыі, то жа­но­чыя ма­дэ­лі да­во­лі хут­ка з кан­ца XVI ста­год­дзя пе­ра­хо­дзяць да еўра­пей­скай мо­ды.

Час — ад лю­та­га 1574 го­да аж да ўцё­каў у Па­рыж у чэр­ве­ні — цяг­нуў­ся для Ген­ры­ха Ва­луа ма­руд­на. Не над­та здо­ль­ны да кі­ра­ван­ня дзяр­жа­вай, не зна­ёмы з поль­скай мо­вай, ён ну­дзіў­ся на афі­цый­ных ме­рап­ры­емствах. Ха­ваў­ся ад про­сь­бі­таў у сва­іх па­ко­ях, па два тыд­ні пры­кід­ва­ючы­ся хво­рым. Но­чы пра­во­дзіў, як ка­за­ла па­га­лос­ка, са сва­імі да­ма­мі, а як мер­ка­ва­лі бо­льш не­пры­хі­ль­ныя — з ма­ла­дзё­на­мі-мі­нь­ёна­мі. Пі­саў не­злі­чо­ныя ліс­ты сва­ім фран­цуз­скім ка­хан­кам, а Ма­рыі Клеў­скай — на­ват улас­най кры­вёю. За­мест та­го, каб па­кры­ваць, па­вод­ле да­моў­ле­нас­ці ў Pacta conventa, па­кі­ну­тыя Жы­гі­мо­нам ІІ Аўгус­там па­зы­кі, на­ла­джваць бу­даў­ніцт­ва фло­ту Рэ­чы Па­спа­лі­тай і фун­да­ваць на­ву­чан­не мясц­овай мо­ла­дзі ў Фран­цыі, сва­во­ль­на ка­рыс­таў­ся каз­ной, пра­йгра­ючы вя­ліз­ныя су­мы ў кар­ты. Урэш­це, Ген­рых цяг­нуў са шлю­бам з Ган­най Яге­лон­кай, ча­ка­ючы смер­ці бра­та і маг­чы­мас­ці вяр­нуц­ца на ра­дзі­му, каб за­няць фран­цуз­скі трон. І да­ча­каў­ся. Карл X ад­ышоў 30 траў­ня 1574. Ве­ль­мі хут­ка Ген­рых да­ве­даў­ся пра гэ­та ад імпе­ра­та­ра Мак­сі­мі­ль­яна, а на на­ступ­ны дзень — з ліс­та ма­ці: «Для мя­не адзі­ным су­ця­шэн­нем бу­дзе ўба­чыць вас хут­ка тут, па­ко­ль­кі ва­шае ка­ра­леў­ства мае ў тым пі­ль­ную па­трэ­бу». «Фран­цыя і вы, ма­ту­ля, важ­ней, чым Поль­шча», — ад­ка­заў Ген­рых і ў ноч з 18 на 19 чэр­ве­ня, па­сля гран­ды­ёзна­га ба­лю, дзе па­спра­ба­ваў на­па­іць як след кра­каў­скі двор, та­емна па­кі­нуў Ва­вель.

Без­умоў­на, бы­ла па­го­ня. Каш­та­лян Ян Тэнь­­чын­скі на­гнаў ка­ра­ля, але той ад­ку­піў­ся шы­коў­ным бры­ль­янтам і ні­ко­лі не вы­ка­на­ным аб­яцан­нем вяр­нуц­ца па ўлад­ка­ван­ні спраў. Шлях у Па­рыж, дзе­ля бяс­пе­кі, ішоў пе­ра­важ­на праз ка­та­ліц­кія дзяр­жа­вы, у тым лі­ку праз Ве­не­цы­янскую рэ­спуб­лі­ку. Тыд­нё­вы по­быт там, дзе ка­ра­лю да­лі ска­рыс­тац­ца сла­ву­тым ка­раб­лём «Бу­чын­то­ра», ад­люс­тра­ваў­ся ў пра­цы мас­та­ка Джам­ба­тыс­та Цье­па­ла.

Яго ча­ка­лі Па­рыж, ка­ра­на­цыя і шмат іншых, ча­сам тра­гіч­ных пры­год. Шы­ро­ка вя­до­мая па не зу­сім да­клад­ным апі­сан­ні ў ра­ма­не Аляк­сан­дра Дзю­ма-ба­ць­кі «Гра­фі­ня дэ Ман­са­ро» ду­эль яго ўлю­бён­цаў-мі­нь­ёнаў з пры­хі­ль­ні­ка­мі гер­ца­га дэ Гі­за, што па­цяг­ну­ла смерць Жа­ка дэ Ле­ві, гра­фа дэ Ке­лю­са і Луі дэ Ма­жы­ро­на, мар­кі­за д’Ампуі. Вы­ні­кам яе зра­бі­ла­ся фран­цуз­ская і еўра­пей­ская мо­да на ду­элі — пры­чым ужо з удзе­лам се­кун­дан­таў, а не то­ль­кі ду­элян­таў. Не­су­цеш­ны ка­роль па­ста­віў за­гі­ну­лым шы­коў­ны мар­му­ро­вы над­ма­гі­ль­ны по­мнік, спа­ра­дзіў­шы ся­род не­пры­хі­ль­ні­каў на­смеш­лі­вае вы­слоў­е «па­ру­баць у мар­мур». І на­рэш­це, ня­ўда­лая спро­ба ла­ві­ра­ваць па­між пра­тэс­тан­цкай і ульт­ра­ка­та­ліц­кай парт­ыя­мі, якая скон­чы­ла­ся спа­чат­ку за­бой­ствам бра­тоў дэ Гі­заў, а по­тым і са­мо­га апош­ня­га Ва­луа 2 жніў­ня 1589 го­да.

На за­кан­чэн­не вар­та пры­га­даць, што і Рэч Па­спа­лі­тая да­ла Ген­ры­ху Ва­луа но­вы дос­вед — з гіс­то­рыі ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­ту­ры. Ка­роль быў моц­на ўра­жа­ны ла­зен­ка­мі з пад­ачай ха­лод­най і га­ра­чай ва­ды, якіх не ве­да­лі ў Фран­цыі. Як і сіс­тэ­май ка­на­лі­за­цыі, што вы­во­дзі­ла не­чыс­то­ты за за­мка­выя му­ры, пры­ста­са­ван­нем, вя­до­мым у тыя ча­сы так­са­ма ў Ві­лен­скім і Га­ра­дзен­скім за­мках. Хут­ка па вяр­тан­ні ў Фран­цыю ка­роль за­га­даў зра­біць тое са­мае ў Луў­ры. На­рэш­це, упер­шы­ню па­зна­ёмі­лі­ся фран­цу­зы з ві­дэль­­ца­мі, што ў по­бы­це Рэ­чы Па­спа­лі­тай з’яві­лі­ся раз­ам з два­ром Бо­ны Сфор­цы. Гэ­тая пры­ла­да ў ру­ках па­слоў Рэ­чы Па­спа­лі­тай (пры­зна­ная ту­бы­ль­ца­мі д’яба­льс­кай ра­гат­кай) у хут­кім ча­се здзі­ві­ла мас­ка­ві­таў на ка­ра­на­цый­най учце Ілжэ­дзміт­рыя і Ма­ры­ны Мні­шак у Мас­кве ў траў­ні 1606 го­да. Але гэ­та ўжо іншая тэ­ма з гіс­то­рыі мо­ды, тра­ды­цый, ма­тэ­ры­яль­най ку­ль­ту­ры і між­на­род­ных ста­сун­каў.

Аляксей ХАДЫКА