Як гарыць агонь

№ 11 (404) 29.11.2016 - 29.11.2016 г

«Ке­ра­мі­ка но­чы» ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў
Фес­ты­валь «Арт-Жы­жаль» сё­ле­та пра­во­дзіў­ся ў Баб­руй­ску ў ча­тыр­нац­ца­ты раз.

Рас­па­чы­наў­ся ён як мясц­овая іні­цы­яты­ва, як пра­ект, што му­сіў вы­цяг­нуць баб­руй­скіх мас­та­коў дэ­ка­ра­тыў­на-ўжыт­ко­вай спе­цы­ялі­за­цыі з май­стэ­рань на твор­чую ту­соў­ку-су­моў­е, у ня­зму­ша­ных ва­рун­ках су­по­ль­най пра­цы аб­мя­няц­ца дос­ве­дам, рэ­алі­за­ваць у ма­тэ­ры­яле ідэі, да якіх у пры­ват­най май­стэр­ні ру­кі не да­хо­дзяць, бо ад­па­вед­ных умоў ня­ма. Зрэш­ты, за­ра­біць і ся­кую-та­кую ка­пей­чы­ну, бо ад­ну зроб­ле­ную на «Арт-Жы­жа­лі» ра­бо­ту аўтар го­ра­ду до­рыць, а дру­гую го­рад у яго на­бы­вае. Тво­ры гэ­тыя ска­рыс­тоў­ва­юцца для аздо­бы гра­мад­скай пра­сто­ры Баб­руй­ска. На шчас­це, доб­рая ідэя рэ­гі­яна­ль­на­га па­хо­джан­ня на­бы­ла ўсе­бе­ла­рус­кі роз­га­лас і маш­таб. А па­ко­ль­кі Бе­ла­русь — не вы­спа ў акі­яне, а кра­іна на скры­жа­ван­ні най­важ­ней­шых еўра­пей­скіх/еўра­зій­скіх ка­му­ні­ка­цый, пле­нэр стаў між­на­род­ным і та­кім да­гэ­туль за­ста­ецца.

Мне да­во­дзі­ла­ся бы­ваць на не­ка­то­рых «Арт-Жы­жа­лях» апош­­ніх га­доў, на свае во­чы ба­чыць удзе­ль­ні­каў пле­нэ­ру ў пра­цы, вес­ці з імі гу­тар­кі. Ці­ка­ва, што ба­дай усе за­меж­ныя мас­та­кі, якія спры­чы­ні­лі­ся да «Арт-Жы­жа­ля», па­кі­да­юць Бе­ла­русь з дум­кай, што вар­та та­кое ж су­моў­е на­ла­дзіць і ў іхніх кра­інах. А гэ­та, ска­жу я вам, вы­шэй­шая адзна­ка пле­нэ­ру і яго ня­змен­на­му кі­раў­ні­ку Ва­ле­рыю Кал­ты­гі­ну. Бо, вя­до­ма, мас­так па­вод­ле вы­зна­чэн­ня са­ма­ўпэў­не­ны эга­іст, пер­ма­нен­тна не­за­да­во­ле­ны жыц­цём і ася­род­дзем (з іншым псі­ха­ла­гіч­ным скла­дам у твор­час­ці ня­ма ча­го ра­біць), і каб ён ска­заў не­шта ста­ноў­чае пра сва­іх ка­лег, яго трэ­ба на­сам­рэч моц­на ўра­зіць.

Яшчэ зга­даю: дзя­ку­ючы «Арт-Жы­жа­лю» да ке­ра­мі­кі звяр­ну­лі­ся прад­стаў­ні­кі іншых твор­чых цэ­хаў. Пры­чым па­ста­ві­лі­ся да но­вай для ся­бе пра­цы не як да фа­ку­ль­та­ты­ву (маў­ляў, па­спра­бую, мо што і атры­ма­ецца, а не — дык не…), але пры­нес­лі ў гэ­тае твор­чае ра­мяс­тво пры­ёмы і асаб­лі­вас­ці мыс­лен­ня іншых мас­тац­кіх спе­цы­ялі­за­цый. Та­кім чы­нам, па­тэн­цы­ял «Арт-Жы­жа­ля» як твор­чай ла­ба­ра­то­рыі апош­нія га­ды рэ­аль­на ўзба­га­чаў­ся. Гэ­та я ма­гу кан­ста­та­ваць як свед­ка. Але ж тое по­гляд звон­ку. А вось Ва­ле­рый Кал­ты­гін, які пле­нэр і пры­ду­маў, на ха­рыз­ме і са­ма­адда­нас­ці яко­га пра­ект у знач­най сту­пе­ні тры­ма­ецца і які ве­дае сі­ту­ацыю знут­ры, не­адной­чы вы­каз­ваў за­не­па­ко­енасць пер­спек­ты­вай не то­ль­кі «Арт-Жы­жа­лю», але і бе­ла­рус­кай ке­ра­мі­кі. Ён не ўпэў­не­ны, што гэ­тая мас­тац­кая з’ява пры сён­няш­нім рас­кла­дзе і ві­да­воч­ным век­та­ры змо­жа за­ха­ваць крэ­атыў­насць і ад­па­вед­насць эстэ­тыч­най надзён­нас­ці.

Што ж не­па­ко­іць хрос­на­га баць­­ку «Арт-Жы­жа­ля»? На яго­ную дум­ку, вы­со­ка тры­маць план­ку якас­ці дый про­ста пад­трым­лі­ваць пры­стой­ны ўзро­вень у бе­ла­рус­кай ке­ра­мі­цы ста­но­віц­ца ця­жэй і ця­жэй, бо ў га­лі­не тэх­на­ло­гій усё вы­раз­ней пра­яўля­ецца на­ша ад­ста­ван­не на­ват ад блі­жэй­шых су­се­дзяў. Пра­га твор­чай са­ма­рэ­лі­за­цыі пры­му­шае мас­та­ка пра­ца­ваць і пры ад­сут­нас­ці доб­ра­га інстру­мен­та. Але, па-пер­шае, энту­зі­язм не­ль­га экс­плу­ата­ваць бяс­кон­ца; па-дру­гое, як слуш­на пра­маў­ляў Ка­зь­ма Прут­коў, пад амбі­цыі ўсё ад­но трэ­ба ад­па­вед­ная аму­ні­цыя. Да та­го ж пры ад­сут­нас­ці ў Бе­ла­ру­сі па­ўна­вар­тас­на­га мас­тац­ка­га рын­ку з вы­раз­ны­мі ка­тэ­го­ры­ямі спа­жыў­цоў ад­бы­ва­ецца змя­шэн­не сты­ліс­тык і сэн­саў, ка­лі ў ад­ной ра­бо­це мо­гуць ад­на­ча­со­ва пры­сут­ні­чаць за­мах на вы­со­кі стыль і пра­явы кі­чу. Зрэш­ты, нам, на дум­ку спа­да­ра Ва­ле­рыя, бра­куе но­вых ідэй. Ня­ма ад гра­ма­ды за­пы­ту на арт-экс­клю­зіў, ад­па­вед­на ня­ма і пра­па­ноў ад май­строў. Ста­рэй­шае па­ка­лен­не пра­цуе збо­ль­ша­га па інер­цыі, а ў ма­ла­дых не тое каб зу­сім ад­сут­ні­чае ма­ты­ва­цыя да по­шу­ку, але ў іх твор­часць як та­кая ў кан­тэк­сце пра­фе­сіі не за­ўжды пер­шас­ная. Мы ма­ем глы­бо­кія гіс­та­рыч­ныя тра­ды­цыі і мас­тац­кі па­тэн­цы­ял, на­за­па­ша­ны яшчэ ў са­вец­кі час, але ці раз­ві­ва­ем мы тра­ды­цыю, ці па­паў­ня­ем «твор­чую скар­бон­ку»?

Гэ­тыя тэ­зы я на­збі­раў у ча­се раз­моў са спа­да­ром Ва­ле­ры­ем у яго­най баб­руй­скай май­стэр­ні і на мін­скіх вер­ні­са­жах. Са­­праў­д­ны ­кло­пат за лёс спра­вы свай­го жыц­ця (а пле­нэр ён успры­мае ме­на­ві­та так), без­умоў­на, спры­яе згуш­чэн­ню цём­ных фар­баў. Але і гэ­та па­цвяр­джае экс­па­зі­цыя тво­раў ча­тыр­нац­ца­та­га «Арт-Жы­жа­ля» ў ста­ліч­ным Цэн­тры су­час­ных мас­тацт­ваў, баб­руй­ска­му пра­екту да ско­ну да­лё­ка — хут­чэй, ён у ста­не по­ў­дню. Гэ­тым раз­ам у ім бра­лі ўдзел ва­сям­нац­цаць май­строў. Боль­­шасць з Бе­ла­ру­сі: Баб­руйск, Брэст, Ма­гі­лёў, Мінск. За­меж­жа прад­стаў­ля­лі Лат­вія, Мал­до­ва, Рас­ія, Сла­ва­кія, Украі­на, Эсто­нія. На пле­нэ­ры твор­цаў не аб­мя­жоў­ва­юць у вы­ба­ры сю­жэ­таў, сты­ліс­ты­кі, і ўсё ж ней­­кая тэ­ма за­маў­ля­ецца ў якас­ці стрыж­ня­вой. У апош­нія га­ды гэ­та роз­ныя аспек­ты эка­ло­гіі. Арга­ні­за­та­ры імкнуц­ца знай­сці пы­тан­ні, бліз­кія роз­ным мас­та­кам. Куль­тур­на-гіс­та­рыч­ныя чын­ні­кі та­кой фун­кцыі ад­па­вя­да­юць не за­ўсё­ды. За­ў­жды мож­на збіц­ца на спрэч­кі пра на­цы­яна­ль­ную пры­на­леж­насць той аль­бо іншай асо­бы, па­сва­рыц­ца праз не­су­па­дзен­не ацэ­нак той ці іншай гіс­та­рыч­най падзеі або з’явы — а па­сля гэ­та­га якое мо­жа быць твор­чае су­моў­е? А вось эка­ло­гія ўсім ад­­но­ль­ка­ва ба­ліць, усіх ад­но­ль­ка­ва хва­люе.

Бо­ль­шасць тво­раў вы­ста­вы ўяў­ля­юць з ся­бе сты­лі­за­ва­ныя вы­явы жы­вёл. Я ча­му­сь­ці ўспры­маю гэ­та як на­ста­ль­гію па рай­скім са­дзе, дзе ча­ла­век яшчэ не быў во­ляй лё­су су­пра­ць­пас­таў­ле­ны пры­ро­дзе як агрэ­сіў­ная, пе­раў­тва­ра­ль­ная сі­ла. Да­рэ­чы, жы­вё­лам над­а­дзе­ны ча­ла­ве­чыя ры­сы. Гэ­та свед­чыць, што ў да­дзе­ным вы­пад­ку мас­та­кі трак­ту­юць на­ва­ко­ль­ны свет як люс­тэр­ка ча­ла­ве­чай на­ту­ры. Ча­сам у гэ­тым люс­тры ад­бі­ва­ецца не­шта ста­ноў­чае, ча­сам — ад­моў­нае. А ка­лі-ні­ка­лі зва­рот да пры­род­ных ма­ты­ваў гля­дзіц­ца як уцё­кі ад цы­ві­лі­за­цыі і звя­за­ных з ёю пра­блем пры по­ў­ным раз­умен­ні, што ўсё ад­но пры­йдзец­ца вяр­тац­ца… Доб­ра іншым раз­ам па­гас­ціць у ма­ці на вёс­цы, але ку­ды ж дзе­неш­ся ад го­ра­да, дзе жон­ка і дзе­ці, а яшчэ ра­бо­та і за­ро­бак?

Вось і на­ша дзяр­жа­ва па­зі­цы­януе ся­бе ад­на­ча­со­ва як ува­саб­лен­не цу­ду не­кра­ну­тай пры­ро­ды і як ды­на­міч­нае гра­мад­ства хай­тэ­каў­ска­га кштал­ту. Да сло­ва: ка­лі Ва­ле­рый Кал­ты­гін здо­леў бы здзей­сніць сваю ма­ру пра Му­зей ке­ра­мі­кі ў Баб­руй­ску, гэ­тая ку­ль­тур­ная пля­цоў­ка аб’ектыў­на маг­ла б пра­ца­ваць на эка­ла­гіч­ны чын­нік воб­ра­за на­шай кра­іны, бо ке­ра­мі­ка — гэ­та, па сут­нас­ці, сін­тэз зям­лі, ва­ды і агню. Але ад­на­ча­со­ва як мас­тац­кая з’ява ке­ра­мі­ка, асаб­лі­ва ў вы­ка­нан­ні твор­цаў, саб­ра­ных «Арт-Жы­жа­лем», здо­ль­ная рэ­ага­ваць на ня­прос­тыя пы­тан­ні, што ста­віць пе­рад ча­ла­ве­кам цы­ві­лі­за­цыя. Пры­чым рэ­акцыя бо­льш, так бы мо­віць, апе­ра­тыў­ная, чым у «ма­руд­най» ску­льп­ту­ры, якую ча­сам аб­са­лют­на слуш­на на­зы­ва­юць мас­тац­твам цяр­плі­вых.

Я не бу­ду на­зы­ваць кан­крэт­ныя аб’екты пле­нэ­ру, што пада­лі­ся мне най­бо­льш ці­ка­вы­мі, і імё­ны май­строў, чыё ба­чан­не све­ту бліз­кае да май­го. «Арт-Жы­жаль» — ка­лек­тыў­ная пра­ца, і ад­бі­так твор­ча­га су­моў­я так ці інакш пры­сут­ні­чае ў ра­бо­тах з кан­крэт­ным аўтар­ствам. Гэ­та той жа маз­га­вы штурм, дзе кож­ны пра сваё, а ў вы­ні­ку атрым­лі­ва­ецца не­шта та­кое, да ча­го ў ча­ты­рох сце­нах май­стэр­ні ні­ко­лі не да­ду­ма­ешся. Вось якраз гэ­та і ва­біць твор­цаў на пле­нэ­ры. А як жур­на­ліст я зга­даю вы­слоў­е: бяс­кон­ца мож­на гля­дзець на тое, як га­рыць агонь, лі­ецца ва­да і пра­цу­юць іншыя лю­дзі — і ўсё гэ­та ёсць на па­жа­ры. Ад ся­бе да­дам — і на «Арт-Жы­жа­лі».

 

Фе­лікс ГАРДА