Казачнае шчасце

№ 11 (404) 29.11.2016 - 29.11.2016 г

ІІ Фес­ты­валь ка­зак, тэ­атра і кніг «Ка­зач­ны джэм»
У два дні па­ка­заў і шмат­лі­кіх ад­мыс­ло­вых вар­шта­таў, за­баў, чы­тан­няў уклаў­ся сё­лет­ні фес­ты­валь пра­ектных спек­так­ляў для дзя­цей «Ка­зач­ны джэм» пад да­хам На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Арга­ні­за­та­ры — спе­цы­яліс­тка Цэн­тра экс­пе­ры­мен­та­ль­най рэ­жы­су­ры На­тал­ля Ля­ва­на­ва, за­сна­ва­ль­ні­цы пер­ша­га бе­ла­рус­ка­га бэ­бі-тэ­атра «Бу­сы» Ган­на Ша­паш­ні­ка­ва і Зла­та Гло­та­ва раз­ам з па­моч­ні­ка­мі спраў­дзі­лі не­ве­ра­год­нае па сва­ім змес­це, атмас­фе­ры і афар­млен­ні свя­та (не вы­пус­ціў­шы з-пад ува­гі ка­мер­цый­ны склад­нік) і вы­зна­чы­лі сап­раў­дны мас­тац­кі рух, які зда­ва­ль­няе па­трэ­бу ў не­пра­цяг­лых і не­вя­лі­кіх па­ста­ноў­ках для са­мых ма­ле­нь­кіх. Па­вод­ле пры­кмет­ных і сут­нас­ных асаб­лі­вас­цяў тво­ры фес­ты­ва­лю мож­на падзя­ліць на тры гру­пы. Да пер­шай на­ле­жа­лі тра­ды­цый­ныя, але змен­ша­ныя да па­ме­раў ка­мер­най за­лы: на­прык­лад, спек­такль «А вы лю­бі­це гіс­то­рыі пра гар­ба­ту?» тэ­атра «Бу­Се­ма­Па». На звык­лай ад­лег­лас­ці гле­да­чы на­зі­ра­лі за пры­го­да­мі па­ку­нач­ка гар­ба­ты, ува­соб­ле­ны­мі ў сты­ліс­ты­цы аб’ектна­га тэ­атра. Дру­гая, са­мая вя­лі­кая, аб’ядна­ла па­ста­ноў­кі, на­блі­жа­ныя да эстэ­ты­кі бэ­бі-тэ­атра — пад­крэс­ле­на но­вай фор­мы для зу­сім ма­ле­чы.

У Бе­ла­ру­сі бэ­бі-тэ­атр за­пра­ца­ваў з 2013 го­да дзя­ку­ючы пра­екту «Бу­сы», пры­све­ча­на­му най­мен­шым і да­маш­нім тэ­атра­льным фор­мам, але хут­ка пе­ра­тва­рыў­ся ў не­за­леж­ны тэ­атр з ад­на­ймен­най на­звай, чые ства­ра­ль­ні­кі на­ву­ча­лі­ся ў «Бэ­бі-лаб» Цэн­тра імя Усе­ва­ла­да Ме­ерхо­ль­да (Мас­ква) і лі­дзі­ру­юць у сва­ёй сфе­ры да сён­ня.

У спек­так­лі «Да­рож­ныя пры­го­ды Ві­ты» пра­екта «Ка­зач­кі бай!» праз гіс­то­рыю дзяў­чын­кі — тая, па­куль ніх­то не ба­чыць, ма­люе раз­дзя­ля­ль­ныя па­ло­сы на асфа­льце — рас­па­вя­да­лі дзет­кам пра зям­ныя кан­ты­нен­ты і жы­вё­лаў, якія іх на­ся­ля­юць, пра тое, з ча­го скла­да­ецца да­рож­ны рух і кос­мас. За­па­мі­на­ль­ным склад­ні­кам зра­біў­ся вы­на­ход­лі­вы маў­лен­чы інтэ­рак­тыў з гля­дзе­ль­няй. Гэт­кім са­мым інтэ­рак­ты­вам вы­лу­чы­ла­ся і па­ста­ноў­ка «Зо­рач­ка» ві­цеб­ска­га тэ­атра «Рас­тар*)мош­ка». Па сут­нас­ці, мо­нас­пек­такль пра тое, як да­сяг­нуць сва­ёй ма­ры, на пры­кла­дзе хлоп­чы­ка Юры, які раз­ам са сва­ёй сяб­роў­кай вы­ра­шыў вяр­нуць на не­ба зор­ку, што ўпа­ла ў ге­ро­евым го­ра­дзе. З да­па­мо­гай двор­ні­ка, па­жар­на­га і кас­ма­наў­та (ад­па­вед­на, гля­дач зна­ёміц­ца з пер­са­на­жа­мі і з іхні­мі пра­фе­сі­ямі), Юра спраў­джвае свой на­мер.

Тво­ры трэ­цяй гру­пы спа­лу­чы­лі склад­ні­кі ды пры­ёмы бэ­бі-тэ­атра з тра­ды­цый­ны­мі. Там­са­ма апы­ну­ла­ся і рэ­шта па­ста­но­вач­ных пра­па­ноў, што кла­сі­фі­ка­цыі не пад­да­лі­ся. Так, «Не ха­чу быць Пры­нцэ­сАЙ!» тэ­атра­ль­най май­стэр­ні «Го­рад сяб­роў» Па­ўла і Ган­ны Хар­лан­чу­коў-Южа­ко­вых уяў­ля­ла з ся­бе «ка­на­ніч­ны» дзі­ця­чы спек­такль у мі­ні­яцю­ры з эле­мен­та­мі інтэ­рак­ты­ву і апа­вя­да­ла пра Пры­нцэ­су, якая ду­жа за­мар­ко­ці­ла­ся праз улас­ны лад жыц­ця — ад­ны і тыя ба­лі, па­час­тун­кі, строі. Каб не­шта змя­ніць, яна па­пра­сі­ла да­па­мо­гі ў пры­двор­на­га Блаз­на, а той у Ку­ха­ра, Сты­ліс­та і Тан­ца­ва­льш­чы­ка — са­мых мод­ных. Яны, вя­до­ма, усё змя­ні­лі так, што на­па­ло­хаў­ся на­ват прынц-жа­ніх... Але фе­ерыч­ныя, яркія, аб­ая­ль­ныя вы­ка­наў­цы не зу­сім трап­на раз­лі­чы­лі да­па­мо­гу пуб­лі­кі: што­раз, апы­на­ючы­ся на сцэ­не, дзе­ці за­над­та ўзбу­джа­лі­ся, кан­тра­ля­ваць па­ўзы не вы­па­да­ла, рытм па­ка­зу ла­маў­ся, тым ча­сам як раз­умен­не тво­ра вы­ма­га­ла спа­кою. За­тое ў фі­на­ле Пры­нцэ­са з Блаз­нам арга­ні­за­ва­лі цу­доў­ны ма­са­вы та­нец, які ла­гіч­на за­вяр­шыў пра­гляд.

Фе­ерверк ад­мет­нас­цяў пра­па­на­ваў тэ­атра­ль­ны аўта­мат Свят­ла­ны Бень — вя­лі­кая інтэ­рак­тыў­ная буд­ка, дзе гля­дач са­ма­стой­на бу­да­ваў сю­жэт гіс­то­рыі і ўплы­ваў на яе ха­ду, атрым­лі­ва­ючы пад­арун­кі за кож­нае вы­ра­шэн­не. Вы­лу­чыў­ся і спек­такль «Хто­ёсць­Кот» ся­мей­на­га тэ­атра «Ве­ліс­тру­хен» вя­до­мых мас­та­коў Ган­ны Сі­лі­вон­чык і Ва­сі­ля Пеш­ку­на з іра­ніч­ны­мі гіс­то­ры­ямі пра свой­ска­га ўлю­бён­ца.

«Ка­зач­ны джэм» чар­го­вы раз пад­крэс­ліў маг­чы­мас­ці пра­екта як су­час­най фор­мы арга­ні­за­цыі тэ­атра­ль­най спра­вы, дзе каз­ка, як ні­які іншы жанр, спры­яе і зда­ва­ль­нен­ню твор­чых амбі­цый, і фі­нан­са­вай устой­лі­вас­ці пра­ектаў, а ка­мер­ны фар­мат кож­на­му вы­ка­наў­цу аса­біс­та да­зва­ляе ад­чуць ра­дасць і шчы­рае за­хап­лен­не ма­ле­нь­ка­га гле­да­ча. Хі­ба ж гэ­та не шчас­це?

Ула­дзі­мір ГАЛАК