Мастацтва і грошы -- што пераможа?

№ 11 (404) 29.11.2016 - 29.11.2016 г

Відовішча, каштоўнае піярам
На­пры­кан­цы кас­трыч­ні­ка На­цы­яна­ль­ны тэ­атр опе­ры і ба­ле­та за­пра­сіў пуб­лі­ку і жур­на­ліс­таў на ве­ль­мі ці­ка­вы між­на­род­ны пра­ект, бе­ла­рус­ка-іта­ль­янска-фран­цуз­скі.

Та­кім чы­нам, «Тра­ві­ята» Вер­дзі. Хор і аркестр на­шы. Ды­ры­жор за­про­ша­ны — Фран­суа Ра­бер Жы­ра­ла­мі (фран­цуз, кі­руе На­цы­яна­ль­ным аркес­трам Сі­біу ў Ру­мы­ніі). Вя­ду­чыя парт­ыі спя­ва­юць за­меж­ныя ва­ка­ліс­ты, чые артыс­тыч­ныя рэ­зю­ме надзвы­чай пе­ра­ка­наў­чыя. Парт­нёр пра­екта — UNICEF, са­лід­ныя спон­са­ры. Акцыя шы­ро­ка раз­рэк­ла­ма­ва­ная. Квіт­кі, вя­до­ма, не тан­ныя, але даў­но прад­адзе­ныя. На прэс-кан­фэ­рэн­цыю, у якой, ся­род інша­га, адзна­чы­лі­ся па­слы Іта­ліі і Фран­цыі, саб­ра­ло­ся шмат жур­на­ліс­таў, ці не ўсе ўдзе­ль­ні­кі акцыі да­ва­лі тэ­ле­інтэрв’ю. Ка­лі ажы­ятаж — зна­чыць, аба­вяз­ко­ва по­йдзем! Трэ­ба ж да­ве­дац­ца, як сап­раў­дныя іта­ль­янцы спя­ва­юць па-італь­­янску опер­ны шля­гер свай­го су­айчын­ні­ка, твор, да­ўно раз­абра­ны на арыі і ду­эты. Ка­ра­цей ка­жу­чы, Мінск у прад­чу­ван­ні экс­та­зу.

Ідэя пад­обна­га су­пра­цоў­ніц­тва тэ­арэ­тыч­на вы­дат­ная, яна вар­тая раз­віц­ця і да­лей­ша­га пра­ця­гу. Але... Пер­шыя ж сцэ­ны на­ра­дзі­лі сум­нен­ні. У Ма­ры­лін Ле­анэ­ці (Ві­яле­та) ба­га­тая бі­ягра­фія. Ву­чы­ла­ся ў Мар­се­льс­кай кан­сер­ва­то­рыі па кла­сах арга­на, спе­ваў, ха­ра­во­га і аркес­тра­ва­га ды­ры­жы­ра­ван­ня. За­йма­ла­ся ў мэт­раў іта­ль­янска­га опер­на­га мас­тац­тва. Яна — гід-пе­ра­кла­дык, му­зыч­ны тэ­ра­пеўт. Усё слуш­на, ды га­лоў­нае па­тра­ба­ван­не да са­ліс­та, які бя­рэц­ца за вя­ду­чую парт­ыю, — на­сы­ча­насць гу­ка­вой плы­ні. Без ад­па­вед­ных ва­ка­ль­ных да­дзе­ных, шко­лы, тэх­ні­кі і артыс­тыз­му тут — ні­як. Парт­ыя Ві­яле­ты, што ра­ней зда­ва­ла­ся мне та­кой пры­ваб­най, та­кой вір­ту­озна-лёг­кай у на­шых лі­ры­ка-ка­ла­ра­тур­ных сап­ра­на, аказ­ва­ецца да не­маг­чы­мас­ці цяж­кая! Мо ва­ка­ліс­тка спя­ва­ла пра­сту­джа­ная? Мо ра­ней вы­сту­па­ла ў бо­льш ка­мер­ных за­лах? А ка­лі тэ­атр мае 1200 мес­цаў, тут па­тра­бу­ецца іншая моц га­ла­су.

Кры­ху дзіў­ным пад­аўся і Фу­ль­віа Абер­та, вы­ка­наў­ца ро­лі Альф­рэ­да. Хоць ён і лаў­рэ­ат між­на­род­ных кон­кур­саў, але ча­сам го­лас Аб­ерта гу­чаў моц­на, а ча­сам зры­ваў­ся на крык. У да­да­так пер­са­наж атры­маў­ся з ад­цен­нем па­ра­дый­нас­ці і ка­ме­дый­нас­ці — і ка­лі ха­паў Ві­яле­ту за аго­ле­ныя пле­чы ў 1-й дзеі, і ка­лі ў 2-й, аб­ура­ны і раз’юша­ны, мі­ту­сіў­ся на сцэ­не ў што­ні­ках не­да­рэч­на­га жоў­та­га ко­ле­ру. Для су­час­най па­ста­ноў­кі, для воб­ра­за, на­прык­лад, фут­бо­ль­на­га фа­на­та — са­ма тое. Рас­ча­ра­ваў і Жэр­мон-ба­ць­ка, хоць Мар­чэ­ла Лі­пі, спя­вак і мас­тац­кі кі­раў­нік Тэ­атра імя Вер­дзі ў Пі­зе, пры­зна­ваў­ся на прэс-кан­фе­рэн­цыі, што вы­кон­ваў ро­лю бо­льш за 60 ра­з­оў і сам не­адной­чы ста­віў гэ­ты спек­такль. У жыц­ці надзвы­чай аба­я­ль­ны, на сцэ­не Лі­пі гэ­тую пры­ваб­насць не­йкім дзіў­ным чы­нам стра­ціў.

«Тра­ві­ята» — не ха­ра­вая опе­ра кштал­ту «Ха­ван­шчы­ны» ці «Аі­ды», яна па сут­нас­ці ка­мер­ная, ка­лі дзея­нне за­ся­ро­джа­на на ста­сун­ках трох ге­ро­яў — Ві­яле­ты, Альф­рэ­да і Жэр­мо­на, та­му важ­на, як зроб­ле­на кож­ная мі­зан­сцэ­на. А яны бы­лі не зроб­ле­ны ні­як, усё — пры­бліз­на, мі­тус­лі­ва, не вы­ве­ра­на. Ча­сам бы­ло со­рам­на за спе­ва­коў, ча­сам страш­на. Тут не да воб­ра­за і не да інтэр­прэ­та­цыі! Пы­тан­не: да­пя­юць або не да­пя­юць — кан­крэт­ную арыю, ду­эт, сцэ­ну? Го­лас сар­вец­ца ці не?

Дзіў­на, але сту­дэн­ты на­шай Ака­дэ­міі му­зы­кі, нат ка­лі па­каз­ва­юць дып­лом­ны спек­такль, спя­ва­юць ле­пей. Бо­льш прэ­зен­та­бе­ль­на з пун­кту гле­джан­ня ва­ка­лу вы­гля­да­юць і ма­ла­дыя артыс­ты, удзе­ль­ні­кі між­на­род­на­га кон­кур­су, што ла­дзіц­ца пад­час Опер­на­га фо­ру­му. Ня­хай на­ват не ма­юць пры­за­вых мес­цаў. У «Тра­ві­яце» раз­гор­тва­ецца дра­ма, тра­ге­дыя. Ды то­ль­кі ге­ро­ям, якіх мы па­ба­чы­лі і па­чу­лі, не тое што не спа­чу­ва­еш, яны на­ўпрост не ці­ка­выя. Ду­ма­еш, як бы хут­чэй скон­чыў­ся здзек над кла­сі­кай і Вер­дзі — ён жа, на жаль, не мо­жа аб­урыц­ца.

З по­ўнай ад­каз­нас­цю сцвяр­джаю: на­шы на­праў­ду ха­рыз­ма­тыч­ныя са­ліс­ткі Але­на Бун­дзе­ле­ва і Тац­ця­на Гаў­ры­ла­ва спя­ва­юць Ві­яле­ту ў 10 раз­оў ле­пей, чым ва­ка­ліс­тка, якую мы з цяж­кас­цю, з па­ку­та­мі, але вы­му­ша­ны бы­лі слу­хаць. Воб­раз Альф­рэ­да, ува­соб­ле­ны Юры­ем Га­ра­дзец­кім, сап­раў­ды фран­цу­зам і вы­тан­ча­ным арыс­так­ра­там, ні­як нель­­га па­ра­ўнаць з ге­ро­ем Фу­ль­віа Аб­ерта. Ён, як ка­жуць, зу­сім з іншай опе­ры. Па­мя­таю Жэр­мо­на-ба­ць­ку ў ге­ні­яль­ным вы­ка­нан­ні Арка­дзя Саў­чан­кі. Ба­чы­ла гэ­та­га ге­роя ў вы­дат­най інтэр­прэ­та­цыі Ула­дзі­мі­ра Пят­ро­ва.

Пад­час спек­так­ля за­да­ва­ла са­бе пы­тан­не: а што ад­чу­ва­лі са­ліс­ты на­шай опе­ры, хор, аркес­тран­ты, ды­ры­жо­ры, слу­ха­ючы та­кое вы­ка­нан­не? Со­рам, га­нь­бу, зня­ва­гу?.. Атрым­лі­ва­ецца па­ра­докс. На­шы спя­ва­юць, пра­бач­це, за за­рпла­ту, без пад­обнай рэ­кла­мы, але на­шмат ле­пей. А за­про­ша­ныя, у да­дзе­ным вы­пад­ку на «Тра­ві­яту», пя­юць за га­на­рар ад бан­каў, які ў разы ад­роз­ні­ва­ецца ад за­роб­ку. Усё су­пра­ва­джа­ецца гуч­ным і ня­стры­ма­ным пі­ярам. Не пра­фе­сій­нае па сут­нас­ці вы­ка­нан­не, але з яго ро­біц­ца вя­лі­кая мас­тац­кая падзея. «Мо­жа, ча­го­сь­ці не раз­умею?!» — раз­губ­ле­на ду­ма­ла па­сля 1-й дзеі. «Бо­ль­шай га­нь­бы я яшчэ не чуў!» — ска­заў сам са­бе не­вя­до­мы мне гля­дач, вы­хо­дзя­чы ў антрак­це ў фае.

Ду­ма­ецца, на ака­дэ­міч­най сцэ­не ўсё ж не па­він­ны зда­рац­ца пад­обныя пра­фа­на­цыі. Каб тра­піць у аркестр або хор тэ­атра, трэ­ба пра­йсці ня­прос­ты кон­курс. Прэ­тэн­дэн­таў на са­ліс­та пра­слу­хоў­вае су­р’ёз­ная ка­мі­сія. А ка­лі ўва­хо­дзіць у тэ­атр раз­ам з па­со­льс­тва­мі і бан­ка­мі, дык уз­ро­вень мо­жа быць які за­ўгод­на? Ёсць тра­ды­цыі, ёсць ва­ка­ль­ная шко­ла, вы­дат­ныя па­пя­рэд­ні­кі. Лю­дзі, не­ль­га вы­да­ваць тан­ную бі­жу­тэ­рыю за ды­ямен­ты!

— А пуб­лі­ка? Яна ж кры­ча­ла «Бра­ва!» і апла­дзі­ра­ва­ла сто­ячы! — за­пя­рэ­чыць апа­нент. Ду­ма­ла і на гэ­ты конт. Вя­до­мы бе­ла­рус­кі тэ­атра­ль­ны кры­тык ня­даў­на раз­ва­жа­ла ў арты­ку­ле: што ра­біць, ка­лі за­ла ўзня­ла­ся, а я не лі­чу па­трэб­ным? Ся­дзець? Та­ды ба­чыш то­ль­кі чу­жыя спі­ны. Устаць раз­ам, але не пляс­каць у лад­кі?

Па­тлу­ма­чу. Пуб­лі­ка ў нас доб­рая. Ка­лі артыст пры­ехаў зда­ля, яго трэ­ба ма­ра­ль­на пад­тры­маць, а то бу­дзе ня­ёмка і ня­вет­лі­ва. Пуб­лі­ка ў нас да­вер­лі­вая. Яна пры­мае за чыс­тую ма­не­ту ўсё на­пі­са­нае ў га­зе­тах ці пра­моў­ле­нае па ТБ. Пуб­лі­ка не мо­жа ўя­віць, што асят­ры­ну ёй пра­па­на­ва­лі не над­та све­жую. У да­да­так, ка­лі гля­дач ад­даў пры­стой­ную су­му за квіт­кі, ён ні­ко­лі не пры­зна­ецца са­бе ці не­ка­му, маў­ляў, яго ня­хай і не зна­рок, але пад­ма­ну­лі, вы­даў­шы за зо­рак тых, хто, па вялікім рахунку, зор­ка­мі не з’яўля­ецца. І апош­няе. Пра­фе­сій­ных му­зы­кан­таў у за­ле — ад 5 да 10 пра­цэн­таў. Не бо­лей. Тых, хто чуе, ка­лі «мі­ма нот», ка­лі аркестр раз­ыхо­дзіц­ца з са­ліс­там. Але яны — лю­дзі вы­ха­ва­ныя і не бу­дуць гуч­на скан­дзі­ра­ваць: «Ла­жа! Ла­жа!» Тым бо­льш кі­дац­ца па­мі­до­ра­мі ці тух­лы­мі яйка­мі.

Ча­му атры­ма­ла­ся так, як атры­ма­ла­ся? Маг­чы­ма, па­ве­ры­лі рэ­зю­мэ і ба­га­тым твор­чым бі­ягра­фі­ям. Па­ве­ры­лі, але не пра­ве­ры­лі. На­прык­лад, праз YouTube. Ві­да­воч­на, па­со­льс­твы існу­юць не толь­­кі каб вы­ра­шаць ві­за­выя пы­тан­ні, але і каб актыў­на пра­соў­ваць улас­ную ку­ль­ту­ру. Яны і пра­соў­ва­лі! Але дып­ла­ма­там так­са­ма хтось­­ці па­ра­іў, а яны не аб­авя­за­ны дэ­та­лё­ва раз­бі­рац­ца ў тон­кас­цях ва­ка­лу.

На­сам­рэч пры­кры «пра­кол» мож­на бы­ло б і не за­ўва­жыць, ка­лі б пад­обнае ўра­жан­не ста­ла­ся адзін­ка­вым. Тэ­атр опе­ры і ба­ле­та, ка­лі ён пра­цуе не па сіс­тэ­ме ста­джо­нэ, які «кру­ціць» 20 раз­оў за­пар ад­ну і тую на­зву, а рэ­пер­ту­арны, ка­лі на­зва кож­ны дзень но­вая, — ме­ха­нізм скла­да­ны. Штод­ня — спек­такль, у вы­ход­ныя ці на ка­ні­ку­лах — па два. Зра­зу­ме­ла, апры­ёры штат не мо­жа быць ма­ле­нь­кім. Але, на маю дум­ку, у агром­ніс­тым ка­лек­ты­ве не ха­пае ча­ла­ве­ка, які дэ-фак­та быў бы мас­тац­кім кі­раў­ні­ком. Меў не­аспрэч­ны аўта­ры­тэт і без­да­кор­ны густ. І мог бы, на­прык­лад, ска­заць Аляк­сан­дры Ці­ха­мі­ра­вай, пры­го­жай жан­чы­не і здо­ль­най ба­лет­май­стар­цы, што «шах­цёр­скі ва­льс» у па­стаў­ле­ным ёй ба­ле­це «Шчаў­ку­нок» (ка­лі на ка­пе­лю­шах тан­цоў­шчы­каў га­раць лям­пач­кі), — су­цэ­ль­нае глуп­ства і без­гус­тоў­насць. З гэ­та­га ва­ль­са смя­ецца, з яго ра­го­ча і здзе­ку­ецца ўвесь тэ­атра­ль­ны Мінск. Да­клад­ней, тая час­тка, якая што­сь­ці раз­умее ў ха­рэ­агра­фіі.

Каб бед­ны Пётр Іль­іч па­ба­чыў, ён бы, на­пэў­на, па­мёр ад скру­хі. Але ж ён ні­чо­га не ска­жа. Раз­лік, з ад­на­го бо­ку, про­сты і слуш­ны, а з дру­го­га — у не­чым кры­ху цы­ніч­ны. Якой бы ні атры­ма­ла­ся па­ста­ноў­ка «Шчаў­кун­ка», пуб­лі­ка ўсё роў­на по­йдзе. Бо яна куп­ляе кві­ток на на­зву і Чай­коў­ска­га (а яго не­маг­чы­ма сап­са­ваць па­ста­ноў­шчы­ку). Ка­ляд­ная каз­ка? Рас­тво? Схо­дзім са­мі і зво­дзім дзя­цей.

Фа­на­ты куп­ля­юць пра­грам­кі, не-фа­на­ты мо­гуць і не куп­ляць. Ка­лі ся­дзіш на бал­ко­не ці ў бе­ль­эта­жы, артыс­таў у гры­ме мож­на і не па­знаць. Іх уво­гу­ле мож­на і не ве­даць. Ка­лі ты зноў-та­кі не фа­нат і не кры­тык. Та­му на «Шчаў­кун­ку», на «Ле­бя­дзі­ным воз­еры» за­ла бу­дзе прад­адзе­на за­ўсё­ды. Як на «Яўге­не Ане­гі­не» і «Пі­ка­вай да­ме». Гля­дач ідзе на ві­до­віш­ча.

Прэм’ера «Шчаў­кун­ка» ад­бы­ла­ся не­ка­ль­кі се­зо­наў та­му. Зга­да­ем бо­льш бліз­кі пры­клад. Опе­ра «Вя­сел­ле Фі­га­ра» бы­ла па­ка­за­на сё­ле­та ў ве­рас­ні, на ад­крыц­ці се­зо­на. Па­ста­ноў­шчык Мі­ха­іл Кіс­ля­роў і мас­так Алег Ску­дар за­про­ша­ны з Рас­іі. У эпі­зо­дах са­ду асно­вай сцэ­наг­ра­фіі з’яў­ля­юцца мі­лыя зя­лё­ныя кус­ці­кі (з пласт­ма­сы, між іншым), у якіх па чар­зе, пра­бач­це за вы­раз, «аб­ціс­ка­юцца» ге­роі. Ка­лі та­кія кус­ці­кі ўпры­гож­ва­юць сцэ­ну ра­ённа­га До­ма ці Па­ла­ца ку­ль­ту­ры, ні­чо­га не маю су­праць. Але ча­сам у Па­ла­цах ку­ль­ту­ры (да пры­кла­ду, у Ма­ла­дзеч­на) сцэ­на на фес­ты­ва­лях вы­ра­ша­на з бо­ль­шай ад­мет­нас­цю і фан­та­зі­яй.

Доў­га не маг­ла зра­зу­мець, ча­му ў «Фі­га­ра» та­кая ве­лі­зар­ная, агром­ніс­тая пус­тая пра­сто­ра — не раў­ну­ючы як на ста­ды­ёне «Ды­на­ма» пе­рад рэ­кан­струк­цы­яй. Ад­каз надзі­ва про­сты. Рэ­жы­сёр і сцэ­ног­раф уз­ялі ды пе­ра­нес­лі свой жа спек­такль, па­стаў­ле­ны ў Мас­коў­скім тэ­атры імя Па­кроў­ска­га сем га­доў та­му. Ды то­ль­кі там ме­лі­ся ка­мер­ная сцэ­на і ад­па­вед­ная за­ла на 200-300 ча­ла­век. А тое, што пры­дат­на для ка­мер­най пра­сто­ры, не за­йгра­ла і не за­ззя­ла на вя­лі­кай. Да­клад­на ве­даю, ко­ль­кі каш­туе пра­ца рэ­жы­сё­ра-па­ста­ноў­шчы­ка ў дра­ме і ў опе­ры, ко­ль­кі — на­ма­ган­ні сцэ­ног­ра­фа і мас­та­ка па кас­цю­мах. Але не бу­ду агуч­ваць, каб не траў­ма­ваць пяш­чот­ную і ра­ні­мую псі­хі­ку чы­та­ча-бю­джэт­ні­ка. Заў­ва­жу: плас­тма­са­выя кус­ці­кі сто­ль­кі не каш­ту­юць. Дый рэ­жы­сё­ру пла­ці­лі, хут­чэй за ўсё, за ары­гі­на­ль­нае ра­шэн­не, а не ка­пі­я­ван­не свай­го ж.

Вяр­ну­ся да іта­ль­янска­га пра­екта. Мож­на то­ль­кі ві­таць, ка­лі наш Опер­ны з кож­ным се­зо­нам ума­цоў­вае су­пра­цоў­ніц­тва з іншы­мі тэ­атра­мі. За­про­ша­ных са­ліс­таў шмат, яны спя­ва­юць і тан­цу­юць вя­ду­чыя парт­ыі амаль кож­ны ты­дзень. І ро­бяць гэ­та ў ба­ль­шы­ні вы­пад­каў доб­ра ці вы­дат­на. Раз­на­стай­ныя ўра­жан­ні пуб­лі­кі да­юць маг­чы­масць па­ра­ўноў­ваць, за­адно мож­на па­вы­сіць кошт квіт­коў, ства­рыць інтры­гу. Між­на­род­нае су­пра­цоў­ніц­тва кож­на­га твор­ча­га ка­лек­ты­ву — важ­ны склад­нік. Так раз­ві­ва­ецца ўвесь свет.

Але ня­пра­ві­ль­ная і за­ган­ная тра­ды­цыя, ка­лі спек­такль раз­гля­да­ецца як ві­до­віш­ча, каш­тоў­нае ў пер­шую чар­гу гра­шы­ма. «Тэ­атр па­ві­нен за­раб­ляць!» — гу­чыць з усіх ба­коў, на ўсіх уз­роў­нях і на­ра­дах. Яно так, але не ўсі­мі срод­ка­мі. Не­здар­ма Ра­неў­ская не­ка­лі ка­за­ла: «Гро­шы раз­ыдуц­ца, а га­нь­ба за­ста­нец­ца».

І апош­ні па­саж. Да­вай­це ўсё-та­кі па­чнём па­ва­жаць най­перш сва­іх артыс­таў, ды­ры­жо­раў, кам­па­зі­та­раў, за­хап­ляц­ца імі. Не то­ль­кі та­ды, ка­лі яны атры­ма­лі пры­знан­не за мя­жой, а па­сля і мы ўжо ім па­апла­дзі­ру­ем. На ня­даў­няй «Тра­ві­яце» згад­ва­ла вя­до­мую по­каз­ку, якая, на мой по­гляд, да­клад­на ад­люс­троў­вае ад­ну з фун­да­мен­та­ль­ных якас­цей бе­ла­рус­кага све­таў­спры­ман­ня: «Дзя­дзеч­ка, а мож­на я ў сва­ёй ха­це на сва­ёй ла­ве па­ся­джу?»

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі