Трыумфальныя дзівосы Кур'яна

№ 11 (404) 29.11.2016 - 29.11.2016 г

Аўтар­скі ве­чар кам­па­зі­та­ра ў Белдзяржфілармоніі
Гэ­ты му­зы­кант — яркі твор­ца-вы­на­ход­нік, які не про­ста раз­ві­вае і ру­хае на­пе­рад бе­ла­рус­кую на­цы­яна­ль­ную ку­ль­ту­ру, але і шу­кае ў ёй но­выя шля­хі. Аўтар­скі ве­чар на вя­лі­кай фі­лар­ма­ніч­най сцэ­не — ад­мыс­ло­вая падзея, маг­чы­масць па­зна­ёміць слу­ха­чоў са сва­імі леп­шы­мі са­чы­нен­ня­мі, па­ка­за­ль­ная і ў сты­ліс­тыч­ным сэн­се. Ве­ча­ры­на ад­люс­троў­вае жыц­цё кам­па­зі­та­ра, яго мыс­лен­не, тэ­атра­ль­нае і гу­ма­рыс­тыч­нае, ча­сам іра­ніч­нае ўспры­ман­не рэ­ча­існас­ці.

Кож­ная кам­па­зі­цыя, якая пра­гу­ча­ла на ве­ча­ры «З ва­мі я не ў адзі­но­це...», уяў­ляе не­йкую не­звы­чай­ную зна­ход­ку, экс­пе­ры­мент, ноу-хау, ува­саб­ляе не­паў­тор­ную ста­рон­ку му­зыч­на­га на­роб­ку Ула­дзі­мі­ра Кур’яна.

Пер­шае ад­дзя­лен­не пра­гра­мы скла­да­ла­ся з ка­мер­ных тво­раў, у якіх кам­па­зі­тар па­ў­стае пе­рад слу­ха­чом экс­пе­ры­мен­та­та­рам і дэ­ман­струе пры­хі­ль­насць да інстру­мен­та­ль­на­га тэ­атра, бо яго­ныя опу­сы не то­ль­кі «чут­ныя», але і «бач­ныя» (не­вы­пад­ко­ва Ула­дзі­мір Міт­ра­фа­на­віч бо­льш за 30 га­доў за­гад­вае му­зыч­най час­ткай у тэ­атры імя Янкі Ку­па­лы). Кур’ян пад­крэс­лі­вае: «Мя­не за­ўсё­ды пры­цяг­ва­ла яркая воб­раз­насць, а бо­льш кан­крэт­на — пра­грам­насць са­чы­нен­няў... Інстру­мен­та­ль­ны тэ­атр — гэ­та перш за ўсё экс­пе­ры­мент, гэ­та тэ­атр тэм­браў, тэ­атр вы­ка­наў­цаў, у якім кож­ны інстру­мент паўcтае ў ро­лі ге­роя і рас­кры­вае пры­ха­ва­ны сю­жэт, за­кла­дзе­ны ў аўтар­скай парт­ыту­ры».

Ула­дзі­мір Кур’ян ме­на­ві­та цым­ба­ль­ны кам­па­зі­тар, хоць ён пра­цуе ва ўсіх жан­рах, уклю­ча­ючы опе­ру. За­меж­нае пры­знан­не атры­ма­ла яго­нае цым­ба­ль­нае «Кан­цэр­ці­на», што пра­гу­ча­ла на кла­січ­ным «Еўра­ба­чан­ні» ў Ве­не ча­ты­ры га­ды та­му, а тво­ры для ансам­бляў цым­ба­ліс­таў і іншых на­род­ных інстру­мен­таў за­йма­юць вя­ду­чае мес­ца ў рэ­пер­ту­ары бе­ла­рус­кіх вы­ка­наў­цаў. Але на аўтар­скім ве­ча­ры ў пер­шым ад­дзя­лен­ні цым­ба­лы на­ват не з’яві­лі­ся. Пе­рад­усім ве­ль­мі вы­раз­на і яскра­ва гу­ча­лі тэм­бры іншых інстру­мен­таў.

Ды­ялог са слу­ха­чом па­чаў­ся з цык­ла п’ес «Жар­тоў­ны ты­дзень» для чы­та­ль­ні­ка, брас-квін­тэ­та і ўдар­ных. Дра­ма­тур­гія вы­зна­ча­на пра­грам­ным змес­там: гу­ма­рыс­тыч­ная, эма­цый­на-ка­ла­рыс­тыч­ная ха­рак­та­рыс­ты­ка кож­на­га дня тыд­ня. У ро­лі чы­та­ль­ні­ка вы­сту­піў аўтар, які на­строй­ваў пуб­лі­ку ары­гі­на­ль­ны­мі за­ма­лёў­ка­мі, улас­ны­мі гу­ма­рыс­тыч­ны­мі эпіг­ра­фа­мі. Та­кі бліз­кі кан­такт кам­па­зі­та­ра са слу­ха­ча­мі рас­кве­ціў твор­чую атмас­фе­ру. Но­вую вер­сію опу­са Ула­дзі­мір Кур’ян зра­біў ме­на­ві­та для ансам­бля са­ліс­таў «AMADIS-BRASS» (Дзміт­рый Га­ра­ба­чук — тру­ба, Аляк­сандр Анта­но­віч — тру­ба, Андрэй Мі­ха­ле­віч — трам­бон, Па­вел Кунц — вал­тор­на, Вік­тар Яры­ноў­скі — ту­ба і Мі­ха­іл Кан­стан­ці­наў — удар­ныя), яны раз­ыгра­лі на сцэ­не сап­раў­ды інстру­мен­та­ль­ны спек­такль, дзе ха­па­ла дзей­ных асоб.

Гу­ль­ня, экс­пе­ры­мент, інтры­га — га­лоў­ныя ры­сы му­зыч­на­га парт­рэ­та Кур’яна. У кан­цэр­тнай п’е­се «Тры­умфа­ль­нае arco і тры­умфа­ль­нае pizzicato» для кан­тра­ба­са со­ла, якая ста­ла пе­ра­мож­цай на кон­кур­се Бе­ла­рус­ка­га са­юза кам­па­зі­та­раў, мы па­ба­чы­лі тэ­атра­ль­нае прад­стаў­лен­не, ка­лі вы­ка­наў­ца і яго інстру­мент — гэ­та дзей­ныя асо­бы спек­так­ля. Ігра на інстру­мен­це спа­лу­ча­ецца з па­зна­ча­ным кам­па­зі­та­рам сцэ­на­ры­ем па­во­дзін на сцэ­не: на­прык­лад, са­п­раў­дная раз­мо­ва ге­роя з жан­чы­най, дзе кан­тра­бас — жан­чы­на, а вы­ка­наў­ца — муж­чы­на. Яго­ны ма­на­лог вы­раз­на пра­гу­чаў ва ўва­саб­лен­ні та­ле­на­ві­та­га ма­ла­до­га му­зы­кан­та Эры­ка Арло­ва, артыс­та аркес­тра Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра.

Здзіў­ляц­ца і здзіў­ляць! Та­кое твор­чае крэ­да кам­па­зі­та­ра — ама­та­ра сюр­пры­заў. У яго ўлас­ны по­гляд на жыц­цё — по­гляд з доб­ра­зыч­лі­вай іро­ні­яй, гу­ма­рыс­тыч­ны. Гэ­та па­цвяр­джае «За­ла­тая лі­ха­ман­ка», па­пу­ляр­ная кан­цэр­тная п’еса для ча­ты­рох вал­торн. У му­зыч­на-тэ­атра­ль­най пра­сто­ры слу­ха­чы, зда­ецца, па­ба­чы­лі по­шу­кі ге­ро­ямі зо­ла­та, ад­чу­лі іх уз­бу­джа­ны, усхва­ля­ва­ны стан. Ад­нак мне зда­ло­ся, што му­зы­кан­там не ха­пі­ла раз­ня­во­ле­нас­ці і вы­раз­нас­ці вы­ка­нан­ня.

Як пры­зна­ецца сам твор­ца, ён доў­га вы­нош­вае ідэю кож­на­га са­чы­нен­ня, але по­тым хут­ка яго за­піс­вае. Му­зы­ка Кур’яна ве­ль­мі эма­цый­ная, эфек­тная, з яскра­вай рыт­мі­кай. Усё гэ­та ўлас­ці­ва гу­ма­рыс­тыч­най за­ма­лёў­цы «Фін­длей» — ва­ка­ль­на­му цык­лу на вер­шы Ро­бер­та Бёр­нса ў пе­ра­кла­дзе Язэ­па Се­мя­жо­на. Пе­рад слу­ха­ча­мі ўзнік­ла тэ­атра­ль­ная сцэ­на ўза­ема­адно­сін не­га­ман­ко­га, але на­стой­лі­ва­га Фін­длея і пры­га­жу­ні, іх яскра­ва і артыс­тыч­на ўва­со­бі­лі вя­до­мыя опер­ныя са­ліс­ты На­тал­ля Акі­ні­на і Андрэй Ма­ро­заў, а пад­трым­лі­ва­лі ды­ялог удар­ныя Мі­ха­іла Кан­стан­ці­на­ва.

Ві­зу­аль­ную час­тку пра­гра­мы ўпры­го­жы­ла фо­та­прэ­зен­та­цыя, якая на­га­да­ла асноў­ныя мо­ман­ты жыц­ця Ула­дзі­мі­ра Кур’яна — сус­трэ­чы з сяб­ра­мі, кад­ры з прэм’ер, хо­бі му­зы­кан­та (ён вя­до­мы ры­ба­лоў і грыб­нік). Та­кім чы­нам асо­ба кам­па­зі­та­ра рас­кры­ла­ся пе­рад гле­да­ча­мі яшчэ бо­льш ці­ка­ва.

Пер­шую час­тку імпрэ­зы за­вяр­шы­ла ары­гі­на­ль­ная інстру­мен­та­ль­на-тэ­атра­ль­ная сцэн­ка — «Пе­ра­піс на­се­ль­ніц­тва» для брас-квін­тэ­та і ўдар­ных. Якія то­ль­кі пры­ла­ды тут ні спат­рэ­бі­лі­ся — і дру­кар­скія ма­шын­кі, і по­мпы ад надзі­ма­най лод­кі. Пад­крэс­лю: вы­ка­наў­цы ў па­ры­ках і ў чор­ных на­ру­каў­ні­ках пё­ра­мі «за­піс­ва­лі» ўсіх, хто пры­сут­ні­чаў у за­ле ды з за­да­ва­ль­нен­нем і аса­ло­дай ува­саб­ля­лі гэ­тую му­зыч­ную парт­ыту­ру, дэ­ман­стру­ючы не­ма­лыя акцёр­скія здо­ль­нас­ці.

У дру­гім ад­дзя­лен­ні кан­цэр­та пра­гу­ча­лі два буй­ныя са­чы­нен­ні Ула­дзі­мі­ра Кур’яна. Воб­раз Ку­пал­ля, які пра­хо­дзіць праз мно­гія тво­ры кам­па­зі­та­ра, не­аддзе­ль­ны ад на­цы­яна­ль­на­га ка­ла­ры­ту, яскра­вых фа­ль­к­лор­ных тэм, спа­лу­ча­ных з су­час­ны­мі пры­ёма­мі, і, вя­до­ма ж, гу­чан­ня цым­ба­лаў. Та­му па­эма «Дзі­во­сы Ку­пал­ля» ў вы­ка­нан­ні са­ліс­таў Ла­ры­сы Рыд­леў­скай, Акса­ны Ха­хол, Аляк­сан­дра Ры­ці­ка­ва і На­цы­яна­ль­на­га на­род­на­га аркес­тра імя Жы­но­ві­ча пад кі­раў­ніц­твам Аляк­сан­дра Крам­ко вы­клі­ка­ла ў слу­ха­чоў раз­на­стай­ныя воб­раз­ныя аса­цы­яцыі, ка­лі ядна­юцца па­па­раць-квет­ка, ве­ра ў цуд і пры­га­жосць. Але асаб­лі­ва ўра­зіў апош­ні, ку­ль­мі­на­цый­ны твор ве­ча­ры­ны — кан­та­та «Бе­ла­рус­кая ка­лы­хан­ка» (па ад­най­мен­най па­эме Ва­сі­ля Віт­кі і на ўлас­ныя вер­шы кам­па­зі­та­ра). Ме­на­ві­та гэ­тае дра­ма­тыч­нае са­чы­нен­не ад­кры­вае пе­рад на­мі зу­сім іншае мас­тац­кае аб­ліч­ча твор­цы. У сва­ёй кан­та­це Кур’ян звяр­та­ецца да най­ба­га­цей­шай кры­ні­цы на­род­ных на­пе­ваў, да му­зыч­най тэ­мы той ка­лы­хан­кі, што ма­ці спя­ва­ла бу­ду­ча­му му­зы­кан­ту ў дзя­цін­стве.

Пер­ша­па­чат­ко­ва, у 1979 го­дзе, кан­та­та бы­ла на­пі­са­на для хо­ру, са­ліс­таў і інстру­мен­та­ль­на­га ансам­бля. Но­вая рэ­дак­цыя пра­гу­ча­ла ў вы­ка­нан­ні Дзяр­жаў­на­га ка­мер­на­га хо­ру (ды­ры­жы­ра­ва­ла На­тал­ля Мі­хай­ла­ва) і На­цы­яна­ль­на­га на­род­на­га аркес­тра імя Жы­но­ві­ча.

«Бе­ла­рус­кая ка­лы­хан­ка» ад­люс­троў­вае тэн­дэн­цыі аб­наў­лен­ня аўтар­ска­га сты­лю, якія вы­яві­лі­ся перш за ўсё ў сін­тэ­зе тра­ды­цый­на­га і на­ва­тар­ска­га. Ся­род сты­ля­вых асаб­лі­вас­цяў адзна­чым не­тра­ды­цый­ныя тэм­бра­выя ансам­блі (хор, цым­ба­ль­ны аркестр, ду­ха­выя інстру­мен­ты, ра­яль, сін­тэ­за­тар, элек­тра­гі­та­ра, удар­ная ўста­ноў­ка), інта­на­цый­ныя ўзба­га­чэн­ні му­зыч­най мо­вы, жан­ра­выя спла­вы (у кан­та­ту пра­ні­ка­юць пры­кме­ты рок-опе­ры, му­зы­кі для дра­ма­тыч­ных спек­так­ляў), но­вае стаў­лен­не да на­род­най твор­час­ці (як сіс­тэ­мы му­зыч­на­га мыс­лен­ня).

Ад­мет­ная ры­са кан­та­ты — арга­ніч­ны сін­тэз эпіч­на­га і лі­ры­ка-псі­ха­ла­гіч­на­га, аб­умоў­ле­ны сю­жэт­ным раз­віц­цём, скан­цэн­тра­ва­ны на пе­рад­ачы і рас­крыц­ці ду­шэў­на­га ста­ну ге­ро­яў. Знач­нае мес­ца ў тво­ры за­йма­юць кан­трас­ты тэ­ма­тыз­му, дра­ма­тур­гіч­ная шмат­пла­на­васць, фар­ма­ван­не цэ­ла­га на асно­ве час­тай зме­ны воб­раз­на-жан­ра­вых плас­тоў, з’ядна­нае з тэ­атра­лі­за­цы­яй і ўзмац­нен­нем гу­ль­ня­во­га па­чат­ку са­чы­нен­ня, які ідзе ад на­род­на­га ві­до­вішч­на­га мас­тац­тва. Ка­ця­ры­на Дзег­ця­ро­ва ў воб­ра­зе Ма­ці ўра­зі­ла пры­га­жос­цю го­ла­су, здо­ль­нас­цю па­глы­біц­ца ў эма­цый­ны стан ге­ра­іні. Яе сцэ­ніч­ныя парт­нё­ры — Ян Жан­чак (Ба­ць­ка) і Андрэй Ко­ла­саў (Сын) — яскра­ва і не­паў­тор­на ўва­со­бі­лі свае лі­ры­ка-дра­ма­тыч­ныя ро­лі, ад­ця­ня­ючы пар­тыю Ма­ці. Ад­мыс­ло­вым пры­ёмам ха­ра­вой інстру­мен­тоў­кі ў кан­та­це з’яў­ля­ецца су­па­стаў­лен­не со­ла і хо­ру ці ха­ра­вых груп, што ства­рае сво­еа­саб­лі­вую «фа­льк­лор­ную тэ­атра­лі­за­цыю».

На­роў­ні з га­лоў­ны­мі дзей­ны­мі асо­ба­мі і хо­рам рас­крыц­цю змес­та­вай за­ду­мы спры­яў аркестр пад кі­раў­ніц­твам ды­ры­жо­ра Аляк­сан­дра Крам­ко, які на­сы­чаў кан­та­ту сім­фа­ніч­ным раз­віц­цём, вы­кон­ваў аб­а­гу­ль­ня­ючую, ка­мен­ту­ючую ро­лю.

Да­лу­чым­ся да сло­ваў Га­лі­ны Га­рэ­ла­вай, якая ад­ной­чы да­ла ве­ль­мі да­клад­ную ха­рак­та­рыс­ты­ку свай­му ка­ле­гу: «Ула­дзі­мір Кур’ян — та­лент. Ён — мас­так-бе­ла­рус, і ў кож­ным тво­ры яго, у асоб­най му­зыч­най фра­зе па­зна­ецца тое не­па­доб­нае, уні­каль­­нае, той спе­цы­фіч­ны стан ду­шы, пра што ра­ней ска­за­лі б — на­цы­яна­ль­ны дух». Спа­дзя­ёмся, што са­чы­нен­ні Ула­дзі­мі­ра Кур’яна бу­дуць гу­чаць на бе­ла­рус­кіх і за­меж­ных пля­цоў­ках яшчэ доў­гі і доў­гі час.

Во­ль­га РАМАНЮК