Амаль дэтэктыўная гісторыя

№ 10 (403) 01.10.2016 - 31.10.2016 г

25 год галерэі «Брама»
5 кастрычніка 2016 года першай беларускай аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама» споўнілася 25 год. У гэты ж час у Балоньі ў галерэі «ARTEBO» адбывалася выстава аб'ёмнага тэкстылюі пластыкі з металу «Дыялог скульптур. Італьянскі экзурсіс», якой завяршаўся V Міжнародны пленэр, зладжаны той самай «Брамай». Заснавальніца і нязменная кіраўніца галерэі Ларыса Фінкельштэйн расказвае захапляльную гісторыю стварэння і развіцця гэтага праекта.

«Бра­ме» — чвэрць ста­год­дзя, і з гэ­тай на­го­ды мож­на бы­ло б ліць звы­чай­ны юбі­лей­ны ялей — як та­кая га­ле­рэя, без «да­ху» і ра­хун­ку, пра­існа­ва­ла сто­ль­кі — не кож­ны тэ­атр вы­трым­лі­вае. Але я ха­чу рас­па­вес­ці пра іншае. Маг­чы­ма, «Бра­ма» — ці­ка­вая мас­тац­кая і твор­чая з’ява, але яшчэ бо­льш яна ад­мет­ная як сво­еа­саб­лі­вы дэ­тэк­тыў­ны фе­но­мен. Пад­рых­тоў­ка на­шых вы­стаў на­гад­вае тры­лер. Па­чнем з са­ма­га па­чат­ку. У 1991 го­дзе ў Мас­кве ў Ма­не­жы па­він­на бы­ла ад­быц­ца вя­лі­кая вы­ста­ва «Арт-Міф 2», і да мя­не звяр­ну­лі­ся на­шыя аўта­ры дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва, які­мі я за­ўсё­ды апе­ка­ва­ла­ся, да­каз­ва­ючы ўся­му све­ту, што яны са­мыя та­ле­на­ві­тыя. Аўта­ры за­пы­та­лі­ся: ча­му мы не ўдзе­ль­ні­ча­ем у прэс­тыж­ных між­на­род­ных вы­ста­вах? Раз фар­ма­там «Арт-Мі­фа 2» бы­ло прад­стаў­лен­не га­ле­рэй, то і да­вай­це пры­ду­ма­ем га­ле­рэю.

Што та­кое — «пры­ду­маць га­ле­рэю»? Вы­ток — ад­мет­нае бе­ла­рус­кае сло­ва «бра­ма». Бра­ма — гэ­та ра­ма на па­меж­жы айчын­на­га і сус­вет­на­га мас­тац­тва, мя­жа па­між па­ка­лен­ня­мі, ві­да­мі твор­час­ці, сты­ля­мі, кі­рун­ка­мі. Пра­ход, зняц­це аб­ме­жа­ван­няў. На­ра­дзіў­шы кан­цэп­цыю і пры­ду­маў­шы на­зву, мы па­тэ­ле­фа­на­ва­лі ў Мас­кву і пра­па­на­ва­лі аргка­мі­тэ­ту вы­ста­віць наш збор дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва. Тут вы­свет­лі­ла­ся: прад­угле­джа­на экс­па­на­ван­не то­ль­кі стан­ко­вых ра­бот. Да­вя­ло­ся пе­ра­кон­ваць, маў­ляў, на­шае дэ­ка­ра­тыў­нае мас­тац­тва стан­ко­ва­му не сас­ту­пае. Да­па­маг­ло тое, што з сяб­ра­мі аргка­мі­тэ­та мы бы­лі зна­ёмыя па агу­ль­на­са­юзнай уста­но­ве — Ды­рэк­цыі вы­стаў. Мы да­мо­ві­лі­ся (хоць ка­та­лог «Арт-Мі­фа» быў ужо ў дру­ку ў Па­ры­жы): я да­паў­няю ра­бо­ты час­ткай стан­ко­вых тво­раў і вя­зу ў Мас­кву. Па­шчас­ці­ла — знай­шоў­ся пры­ват­ны спон­сар, які пры­нёс мне про­ста ў Па­лац мас­тац­тва ве­лі­чэз­ную су­му, не­абход­ную для рэ­гіс­тра­цый­на­га ўзно­су. У вы­ні­ку, са­б­раў­­шы ра­бо­ты 31 мас­та­ка і зра­біў­шы слай­ды, я вы­пра­ві­ла­ся ў Мас­кву. Ледзь па­спе­лі ад­пра­віць слай­ды для дру­ку ў Па­рыж. Вы­свет­лі­ла­ся, што для прад­стаў­лен­ня ка­лек­цыі «Бра­мы» на выс­та­ву не­абход­на мець ста­тус юры­дыч­най асо­бы. Да­па­мог Па­вел Жы­гі­монт, су­пра­цоў­нік Аль­тэр­на­тыў­на­га тэ­атра. Ён вы­веў мя­не на Ула­дзі­мі­ра Са­ро­кі­на, тэ­ле­ві­зі­ёншчы­ка, які пра­ца­ваў пры бе­ла­рус­кім Чыр­во­ным Кры­жы. І «Бра­ма» атры­ма­ла не то­ль­кі юры­дыч­ную апо­ру, але і да­дат­ко­выя срод­кі для за­вяр­шэн­ня пра­цы над экс­па­зі­цы­яй у Мас­кве. За­ста­ва­ла­ся апош­няе: як раз­мяс­ціць 60 ра­бот на «Арт-Мі­фе 2» у вы­ста­вач­ным бок­се на 20 квад­рат­ных мет­раў? Але ра­біць ня­ма ча­го, і, раз­ам з Ге­на­дзем Шу­ль­ма­нам, на той час шо­умэ­нам-па­чат­коў­цам (за­сна­ва­ль­ні­кам «Клас-Клу­ба») і мас­та­ком Аляк­сан­драм Зі­мен­кам размясцілі тво­ры шчы­ль­на, як змаг­лі. Але ўна­чы на­пя­рэ­дад­ні вы­ста­вы ў наш па­ві­ль­ён за­ві­таў стар­шы­ня аргка­мі­тэ­та, вя­до­мы мас­тац­тваз­на­вец Гео­ргій Ні­кіч. Здзі­віў­шы­ся якас­ці пры­ве­зе­ных ра­бот — і ад­на­ча­со­ва не­дас­тат­ко­вас­ці пра­сто­ры, — ён лас­ка­ва пра­па­на­ваў нам… вы­йсці з бок­са на знеш­нія сце­ны. І да ад­крыц­ця, мы, зму­ча­ныя, але шчас­лі­выя, пе­ра­мяш­ча­лі ра­бо­ты. За­тое пра­цы бе­ла­рус­кіх мас­та­коў апы­ну­лі­ся ў са­мым цэн­тры вы­ста­вы, дзе бы­лі прад­стаў­ле­ны ка­ля 70 га­ле­рэй. Па­ло­ва — за­меж­ных, так­са­ма вя­до­мыя мас­коў­скія ка­лек­цыі, сярод іх — Айдан Са­ла­ха­вай, «Мас­коў­скай па­літ­ры». Пры­сут­ні­чаў зна­ка­мі­ты ка­лек­цы­янер і га­ле­рыст Ма­рат Ге­ль­ман, ён мя­не па маг­чы­мас­ці «на­стаў­ляў», бо яго экс­па­зі­цыя бы­ла по­бач, Ні­но Ге­таш­ві­лі з Тбі­лі­сі прад­стаў­ля­ла жы­ва­піс Па­ра­джа­на­ва. Ска­каў па Ма­не­жы на ка­ні, на­гад­ва­ючы пра бы­лое пры­зна­чэн­не па­мяш­кан­ня, зна­ка­мі­ты мас­коў­скі акцы­яніст і мас­так Алег Ку­лік, з якім мы пе­рад тым (1988) ра­бі­лі вы­ста­ву «Ад луб­ка да інста­ля­цыі» і атры­ма­лі па шап­цы ў «Со­вет­ской Бе­ло­рус­сии», што мы, маў­ляў, як не­йкія вы­чва­рэн­цы, як Кан­дзін­скі з Ма­ле­ві­чам…

Так і на­ра­дзі­ла­ся мая «Бра­ма». Без «Арт-Мі­фа 2», што пра­йшоў для нас не­ча­ка­на бур­лі­ва і па­спя­хо­ва, яе б ні­ко­лі не бы­ло. Бе­ла­рус­кая экс­па­зі­цыя пры­цяг­ва­ла ўва­гу жур­на­ліс­таў. І… нас па­ка­заў «Взгляд», по­тым — «ТВ-га­ле­рэя», яркая пе­рад­ача пра аван­гар­д­нае мас­тац­тва.

У Мінск мы вяр­ну­лі­ся зна­ка­мі­ты­мі, а га­ле­рэі ста­лі пра­па­ноў­ваць су­пра­цоў­ніц­тва. Кан­цэп­цыю «Бра­мы» — мас­тац­тва на су­тык­нен­ні дэ­ка­ра­тыў­на­га і стан­ко­ва­га — час­тко­ва пад­ка­за­ла па­тра­ба­ван­не аргка­мі­тэ­та «Арт-Мі­фа 2». Але яна лу­на­ла ў па­вет­ры: я да­ўно за­ўва­жы­ла вя­лі­кую сту­пень стан­ка­ві­за­цыі на­ша­га дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва, яго глы­бі­ню, сур’ёзнасць, пра­блем­насць, што ра­ней амаль не вы­яўля­лі­ся ў тво­рах з ке­ра­мі­кі і шкла. У той жа час ад­бы­ваў­ся сус­трэч­ны рух — стан­ко­вае мас­тац­тва ра­бі­ла­ся бо­льш дэ­ка­ра­тыў­ным, аб­страк­тным… Гэ­тую на­ро­джа­ную на акрэс­ле­ным су­тык­нен­ні ві­даў твор­час­ці кан­цэп­цыю я імкну­ся ўтрым­лі­ваць усе 25 год існа­ван­ня га­ле­рэі. Пры тым, што кож­ная вы­ста­ва мае сваё аб­ліч­ча.

Та­кім чы­нам, «Бра­ма» — аўтар­ская, не­ка­мер­цый­ная, кан­цэп­ту­аль­ная. Спа­чат­ку кож­ны раз на­ра­джа­ецца ідэя, і то­ль­кі по­тым вы­бу­доў­ва­ецца экс­па­зі­цыя: пад­шук­ва­юцца тво­ры і мас­та­кі.

У на­ступ­ным 1992 го­дзе, ка­лі на по­стса­вец­кай пра­сто­ры зра­бі­ла­ся на­рэш­це маг­чы­мым «быць яўрэ­ем», я арга­ні­за­ва­ла вы­ста­ву «Яўрэі: мас­та­кі і пер­са­на­жы». Бы­ла цэ­лая се­рыя вы­стаў, а ў 1993-м наш урад вы­ра­шыў уша­на­ваць 50-я ўгод­кі рас­стрэ­лу мін­ска­га ге­та маш­таб­най пра­гра­май «Ка­дзіш-Жа­ль­ба» — з удзе­лам тэ­атраў, му­зыч­ных ка­лек­ты­ваў, бы­лі за­пла­на­ва­ныя і кі­на­па­ка­зы. За част­ку з вы­яўлен­чым мас­тац­твам пер­ша­па­чат­ко­ва му­сіў ад­каз­ваць Мас­тац­кі му­зей. І рап­там на па­ся­джэн­ні аргка­мі­тэ­та мас­так Май Да­нцыг пра­па­на­ваў аль­тэр­на­тыў­ны ва­ры­янт — га­ле­рэю «Бра­ма». Па­ру­шэн­не суб­арды­на­цыі, скан­дал! Але ад­мо­віц­ца не атры­ма­ла­ся: ма­ла­дых яўрэй­скіх мас­та­коў, якіх не бы­ло ў ка­лек­цыі Му­зея, я сап­раў­ды экс­па­на­ва­ла… Па­ўста­ла пы­тан­не пра на­зву вы­ста­вы. І тут Май Во­ль­фа­віч вы­ка­заў ідэю: «Ад Мар­ка Ша­га­ла да Мая Дан­цы­га»! На маю рэ­зон­ную рэ­плі­ку, што дзе­ля та­кой афі­шы трэ­ба спа­чат­ку па­мер­ці, Да­нцыг ду­жа па­крыў­дзіў­ся… У вы­ні­ку на чар­го­вым па­ся­джэн­ні аргка­мі­тэ­та, якое на той мо­мант вёў Ана­толь Бу­тэ­віч, Да­нцыг та­кі агу­чыў сваю пра­па­но­ву. Па­сля ня­мой сцэ­ны Ана­толь Бу­тэ­віч мі­ра­люб­на за­пы­таў­ся: «А што, па­сля Да­нцы­га — ні­ко­га ня­ма?» Так пра­йшла мая на­зва: «Ад Мар­ка Ша­га­ла ў мі­ну­лае і су­час­насць. ХІХ—ХХ ста­год­дзі». І па­ча­ла­ся пра­ца над вы­ста­вай, што ў вы­ні­ку ад­бы­ла­ся ў Па­ла­цы мас­тац­тва. Ту­ды тра­пі­лі про­ста вы­дат­ныя ра­бо­ты: Лю­боў Ба­зан пе­рад­ала 4 лі­таг­ра­фіі Ша­га­ла, якія ў Ві­цебск пад­ара­ваў адзін ша­га­лаз­наў­ца, — і гэ­та быў пер­шы па­каз прац Ша­га­ла ў Мін­ску. Ды­рэк­тар­ка Ві­цеб­ска­га му­зея Іна Хо­ла­да­ва прад­ста­ві­ла пад­бор­ку ві­цеб­скай шко­лы. З Ма­гі­лёў­ска­га му­зея — не­ча­ка­на, бо пра іх на­яўнасць ма­ла хто ве­даў, — пры­вез­лі парт­рэт­ныя ма­люн­кі Фа­ль­ка. Да­чка Іллі Эрэн­бур­га з Мас­квы і ўда­ва рэ­жы­сё­ра Ры­го­ра Ко­зін­ца­ва аб­яца­лі даць тое, ча­го ад ча­соў Ша­га­ла ў Бе­ла­ру­сі не бы­ло, — яго жы­ва­піс­ныя пра­цы.

Вы­ста­ва ме­ла надзвы­чай­ны по­спех, а ка­лі мі­ністр за­меж­ных спраў Пётр Краў­чан­ка пры­вёз на яе з Нью-Ёрку дэ­ле­га­цыю ра­ві­наў, тыя пра­па­на­ва­лі лю­быя гро­шы на вы­дан­не аль­бо­ма-ка­та­ло­га. Збі­раць іх да­вя­ло­ся са­мой: час­тко­ва з ма­мі­най пен­сіі, час­тко­ва за кошт доб­ра­зыч­лі­вас­ці мі­ніс­тра Пят­ра Краў­чан­кі. І ў гэ­тым быў той са­мы смак ша­лё­ных дзе­вя­нос­тых, як і гор­кая аса­ло­да пра­цы не­дзяр­жаў­най га­ле­рэі. Ся­род пры­емных мо­ман­таў та­го пра­екта адзна­чу ад­крыц­цё мін­скай пуб­лі­цы ма­гут­на­га жы­ва­пі­су Ізра­іля Ба­са­ва (1918—1994), мас­та­ка, яко­га амаль не экс­па­на­ва­лі пе­рад тым. І яго тво­ры, фак­тыч­на пер­са­наль­­ны па­каз у двух бок­сах, пры­цяг­ва­лі ўва­гу на­ват бо­лей, чым ра­бо­ты Ша­га­ла і Фа­ль­ка. Го­дам ра­ней мне па­шчас­ці­ла да­па­маг­чы вы­ста­віць яго пра­цы ў Мас­кве, на «Ды­яспа­ры» ў Но­вай Трац­ця­коў­цы — і агу­ль­ны ку­ль­тур­ны шок вы­ка­заў буй­ней­шы рас­ійскі спе­цы­яліст Аляк­сандр Ма­ро­заў: «Ска­жы­це, дзе вы ха­ва­лі та­ко­га вы­дат­на­га мас­та­ка?» Ад­крыц­цё Ізра­іля Ба­са­ва да­па­маг­ло мне ў 1994 го­дзе вы­сту­піць на між­на­род­ным сім­по­зі­уме «Мас­тац­тва яўрэ­яў све­ту» ў Еру­са­лі­ме з да­кла­дам «Мас­та­кі-яўрэі Бе­ла­ру­сі».

Ці­ка­вым эпі­зо­дам ран­няй гіс­то­рыі «Бра­мы» зра­бі­ла­ся вы­ста­ва «Ка­мень і лёс» у Му­зеі Бе­ла­рус­кай ва­еннай акру­гі ў 1992 го­дзе. Ва ўту­ль­най і пры­го­жай за­ле Му­зея мы прад­ста­ві­лі пра­цы з каш­тоў­ных і па­ўкаш­тоў­ных ка­мя­нёў мас­та­коў з Ека­ця­рын­бур­га — ка­мен­не мне так­са­ма да­вя­ло­ся вез­ці са­ма­стой­на, дры­жу­чы ад стра­ху і апра­нуў­шы­ся як ма­га пра­сцей, каб не пры­цяг­ваць ува­гу. Упер­шы­ню ў экс­па­зі­цый­най дзей­нас­ці ў Бе­ла­ру­сі ўда­ло­ся ажыц­ця­віць пад­ыход «вы­ста­ва для ўсіх»: гу­ча­ла му­зы­ка XIV—XX ста­год­дзяў, інтэр’ер упры­гож­ваў фі­та­ды­зайн, вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся па­хі і на­ват пра­па­ноў­ва­лі­ся ка­мен­та­ры пры­сут­на­га астро­ла­га па ад­па­вед­нас­ці ка­мя­нёў зна­кам За­ды­яку. У вы­ні­ку я атры­ма­ла за­пра­шэн­не на­ве­даць Гер­ма­нію ад вя­до­май ня­мец­кай ме­цэ­нат­кі Кар­лы Аўрых. Бес­цы­ры­мон­на і не­фар­ма­ль­на пра­біў­шы­ся на пры­ём да ды­рэк­та­ра Мас­тац­ка­га му­зея ў Бо­не і па­ка­заў­шы яму слай­ды ра­бот май­го ўлю­бё­на­га Ба­са­ва, да­маг­ла­ся арга­ні­за­цыі аб­мен­ных вы­стаў па­між Бо­нам і Мін­скам бе­ла­рус­кіх і ня­мец­кіх мас­та­коў.

У 1994 го­дзе ад­быў­ся Пер­шы Ша­га­лаў­скі пле­нэр у Ві­цеб­ску, і ды­рэк­тар­ка Ві­цеб­ска­га му­зея Іна Хо­ла­да­ва за­пра­сі­ла «Бра­му» ўзяць у ім удзел асоб­най экс­па­зі­цы­яй. Рас­пра­ца­ва­ная мною кан­цэп­цыя на­зы­ва­ла­ся «Гу­тар­кі з Ша­га­лам»: да­ва­ла­ся маг­чы­масць вы­ка­зац­ца роз­ным жы­ва­піс­цам, што пра­ца­ва­лі ў ду­ху вя­лі­ка­га май­стра. Ад­нак «Бра­му» з пра­гра­мы фес­ты­ва­лю вы­крас­лі­лі. Але чым вы­зна­ча­ецца здо­ль­насць пры­ват­най га­ле­рэі да вы­жы­ван­ня? Я пе­ра­наз­ва­ла пра­ект на «Гу­тар­кі з Ша­га­лам пе­рад за­чы­не­ны­мі дзвя­ры­ма на Пер­шы Ша­га­лаў­скі пле­нэр» і ў дзень ад­крыц­ця Пле­нэ­ру ад­чы­ні­ла сваю вы­ста­ву ў га­ле­рэі «Alter ego» Мін­ска­га лін­гвіс­тыч­на­га ўні­вер­сі­тэ­та. Вя­лі­кую ко­ль­касць бук­ле­таў «Гу­та­рак…» мы раз­да­лі на ме­рап­ры­емствах Пле­нэ­ру ў Ві­цеб­ску. У ад­каз арга­ні­за­та­ры ад­мя­ні­лі за­пла­на­ва­ную для пры­езджых мас­та­коў экс­кур­сію ў Мінск.

Без­умоў­на, пер­ша­па­чат­ко­вы этап ста­наў­лен­ня га­ле­рэі быў са­мым дэ­тэк­тыў­ным. Па­сту­по­ва за­ва­яваў­шы імя і пры­знан­не, мы па­ча­лі атрым­лі­ваць за­пра­шэн­ні на са­мыя раз­на­стай­ныя дзяр­жаў­ныя і не­дзяр­жаў­ныя ме­рап­ры­емствы. На Між­на­род­ныя фес­ты­ва­лі жа­но­ча­га кі­но, кі­на­фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад» — I, V, X і XVIII, фес­ты­ва­лі джа­за і блю­за («Блюз жы­ве ў Мін­ску», 1998, які ра­біў Ге­надзь Ста­ры­каў з «Ве­ра­соў» у кі­на­тэ­атры «Кас­трыч­нік»). По­тым — на ўдзел у Пер­шым і Шос­тым Фес­ты­ва­лях на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур. Зна­ка­вай падзе­яй ста­ла­ся экс­па­зі­цыя ў На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­цы «Бра­ма… з кан­ца ты­ся­ча­год­дзяў», што ад­бы­ва­ла­ся як час­тка вя­лі­кай ура­да­вай пра­гра­мы «Terra incognita Belarus», па­сля ча­го мы арга­ні­за­ва­лі пле­нэр для сту­дэн­таў з еўра­пей­скіх кра­ін на Брас­лаў­скіх азё­рах. Су­по­ль­на яны тка­лі га­бе­лен мі­ру, вы­раб­ля­лі та­ды яшчэ рэ­дкую чор­на­за­дым­лё­ную ке­ра­мі­ку ра­ку, пад­обную да тра­ды­цый­ных вы­ра­баў з По­ра­за­ва.

У 2000-м пра­йшоў важ­ны пра­ект «Па­ўста­год­дзя са ста­год­дзем» — мне споў­ні­ла­ся 50, і я вы­ра­шы­ла зра­біць вы­ста­ву па­ка­лен­ня, са­б­раў­шы па ад­ным леп­шым твор­цы роз­ных ві­даў мас­тац­тва 1950 го­да на­ра­джэн­ня — жы­ва­піс­цаў, ке­ра­міс­таў, га­бе­лен­шчы­каў, гра­фі­каў, пла­ка­тыс­таў, ску­льп­та­раў, ме­та­ліс­таў. Пры­ват­на­му га­ле­рыс­ту пра­біц­ца на плош­чы Па­ла­ца мас­тац­тва за­ўсё­ды бы­ло цяж­ка, але — чар­го­вы дэ­тэк­тыў — свой вы­ста­вач­ны тэр­мін як пад­ару­нак на дзень на­ра­джэн­ня мне сас­ту­піў Ле­анід Рыж­коў­скі.

Ска­жу не­ка­ль­кі сло­ваў пра кан­цэп­ту­аль­ныя вы­ста­вы 2000-х. Апош­няй экс­па­зі­цы­яй у ста­рым бу­дын­ку На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі (дзе я ла­дзі­ла па­ка­зы не­адна­ра­зо­ва) бы­ла «Фак­ту­ра» — 50 мас­та­коў з усёй Бе­ла­ру­сі, і ра­бо­ты кож­на­га, ма­нах­ром­ныя, дэ­ман­стра­ва­лі воб­ра­за­фар­моў­ную ро­лю фак­ту­ры як ад­на­го са срод­каў вы­раз­нас­ці.

На­ступ­ны крок — асоб­нае, са­ма­стой­нае экс­па­на­ван­не тво­раў мас­тац­ка­га ме­та­лу на кі­на­фес­ты­ва­лі «Ліс­та­пад» у 2011-м. Ідэя «Ра­з­умна­га ме­та­лу» вы­спя­ва­ла не адзін год. На­рэш­це Ра­да Са­юза мас­та­коў за­цвер­дзі­ла маю ідэю, за­пла­на­ваў­шы вы­ста­ву на ле­та 2014 у вя­лі­кай за­ле Па­ла­ца мас­тац­тва. Раз­умею, тут бы­ла свая інтры­га: ма­ла хто ве­рыў, што вя­ліз­ную плош­чу мож­на якас­на на­поў­ніць пра­ца­мі мас­та­коў-ме­та­ліс­таў. Ад­нак мне ўда­ло­ся са­браць 103 аўта­раў — і не па ад­ной пра­цы ад кож­на­га. Але вы­ста­ву ў Па­ла­цы за 10 дзён да ад­крыц­ця ад­мя­ні­лі з той смеш­най пры­чы­ны, што не ўсе экс­па­нен­ты з’яўля­лі­ся сяб­ра­мі Са­юза. А ў спі­се бы­лі вя­до­мыя ды­зай­не­ры, та­ле­на­ві­тыя вы­пус­кні­кі Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, ску­льп­та­ры-стан­ка­віс­ты і ма­ну­мен­та­ліс­ты, якія ўжо ме­лі дос­вед удзе­лу ў рэ­спуб­лі­кан­скіх і між­на­род­ных гру­па­вых экс­па­зі­цы­ях. Да­вя­ло­ся шу­каць вы­йсце, і яно знай­шло­ся ў кас­трыч­ні­ку 2014-га ў вы­гля­дзе га­ле­рэй «Ра­курс» і «Ла­бі­рынт» На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі.

На­за­ву сён­ня зна­ка­мі­тых май­строў, якія дэ­бю­та­ва­лі ў «Бра­ме». Ган­на Ба­лаш і Ма­ша Ка­пі­ла­ва ўпер­шы­ню вы­стаў­ля­лі ў нас свае ля­ль­кі, Ма­ры­на Ба­цю­ко­ва пры­йшла да нас з тво­ра­мі з мас­тац­кай ску­ры, Ры­шард Май — з жы­ва­пі­сам, Ігар Кап­лу­но­віч — з га­бе­ле­на­мі, Ге­надзь Гур­віч — з жы­ва­пі­сам, гра­фі­кай і інста­ля­цы­ямі, Ула­дзі­слаў Ста­ль­ма­хаў і Аб­рам Ку­ці­каў — з жы­ва­пі­сам, а так­са­ма На­тал­ля Жы­га­монт, Люд­ка Сі­ль­но­ва… У нас ад­бы­ла­ся пер­шая пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва Ула­дзі­мі­ра Аку­ла­ва.

На­пры­кан­цы спы­ню­ся на пле­нэ­рах аб’ёмна­га тэк­сты­лю, які­мі зай­ма­юся апош­нім ча­сам. Я да­ўно ма­ры­ла «ад­арваць» тэк­стыль ад сця­ны, зра­біў­шы яго аб’ёмным, ску­льп­тур­ным. Пер­шая, і ўда­лая, спро­ба («Экс­пе­ры­мен­та­ль­ны тэк­стыль») ад­бы­ла­ся ў 1988 го­дзе, але та­ды не за­йме­ла пра­ця­гу. І то­ль­кі ў 2012-м мне ўда­ло­ся «пад­біць» мас­та­коў на маз­га­вы штурм, зла­дзіць хут­кі пле­нэр у дво­ры­ку Па­ла­ца мас­тац­тва — «Ме­та­фа­ры і ме­та­мар­фо­зы». На на­ступ­ны год там­са­ма мы па­ўта­ры­лі пле­нэр, і гэ­ты, дру­гі, на­зва­лі «Гу­ль­ні з да­жджом», бо нам ізноў «шан­ца­ва­ла» з на­шым бе­ла­рус­кім на­двор’ем: без­упын­на лі­ло з не­ба. Ця­пер ужо ўсе тво­ры бы­лі скульп­ту­рай. Трэ­ці пле­нэр, «Снеж­нае ле­та» (2014), — спро­ба зра­біць ску­льп­тур­насць тэк­сты­лю яшчэ бо­льш пе­ра­ка­наў­чай, каб ён пра­маў­ляў фор­май, фак­ту­рай, лі­ні­яй кон­ту­раў, дзе­ля ча­го я пра­па­на­ва­ла па­кі­нуць то­ль­кі адзін ко­лер, бе­лы. Да­да­лі­ся за­меж­ныя вір­ту­аль­ныя ўдзе­ль­ні­кі (Чы­лі, Поль­шча, Рас­ія), пра­цы якіх па­каз­ва­лі­ся ў рэ­жы­ме слайд-шоу. І на­ват тое, што нас не пус­ці­лі ў Па­лац мас­тац­тва, па­йшло на ка­рысць: ад­крыў­шы­ся ў Сма­ля­ві­чах, з вы­ста­вай мы аб’еха­лі му­зеі ўсіх аб­лас­ных цэн­траў. Знік­ла бо­язь пе­ра­мяш­чац­ца ў пра­сто­ры, та­му чац­вёр­ты пле­нэр, «Раз­мо­вы ў зя­лё­ных» (2015, ад­па­вед­на — ма­нах­ром­ныя ра­бо­ты вы­тры­ма­ны ў зя­лё­ных то­нах) ад­бы­ваў­ся ў Сла­ва­кіі, у го­ра­дзе Спіш­ска-Но­ва-Вес. Вяр­нуў­шы­ся ў Бе­ла­русь, мы зноў на­ве­да­лі ўсе бе­ла­рус­кія мас­тац­кія му­зеі і фі­ні­ша­ва­лі ў га­ле­рэі «Ла­бі­рынт» На­цы­яна­ль­най біб­лі­ятэ­кі. Сё­ле­та мы пра­вя­лі пя­ты, юбі­лей­ны пле­нэр — «Ды­ялог ску­льп­тур. Італь­янскі экзер­сіс» (Чыр­во­нае/Чор­нае) у Ба­ло­ньі, Іта­лія. Тэк­с­тыль­ная скульп­ту­ра пад­рас­ла, па­ста­ле­ла і вы­ра­шы­ла па­ра­змаў­ляць са сва­ёй ка­ляжанкай, ску­льп­ту­рай з ме­та­лу. Чыр­во­нае — з чор­ным. А бе­ла­рус­кія мас­та­кі — з мас­та­ка­мі іта­ль­янскі­мі. Так маё за­хап­лен­не ме­та­лап­лас­ты­кай сус­трэ­ла­ся з лю­боў­ю да тэк­сты­ль­ных кам­па­зі­цый. Што з гэ­та­га атры­ма­ла­ся — у хут­кім ча­се мож­на бу­дзе па­ба­чыць у Мін­ску.

На за­кан­чэн­не Ла­ры­са Фін­ке­льш­тэйн вы­ка­за­ла ўдзяч­насць тым, хто на пра­ця­гу гіс­то­рыі «Бра­мы» ста­на­віў­ся на яе шля­ху, ра­біў яго цяр­ніс­тым і дэ­тэк­тыў­ным, зму­ша­ючы га­ле­рэю вы­жы­ваць, ма­ца­вац­ца, шу­каць но­выя твор­чыя ра­кур­сы і маг­чы­мас­ці. Per aspera ad astra…

 Ларыса ФІНКЕЛЬШТЭЙН