Цэнтры і ўскраіны

№ 10 (403) 01.10.2016 - 31.10.2016 г

«Ме­сяц фа­таг­ра­фii ў Мiн­ску»
Калі задумацца, гэта незвычайна: ужо трэці год запар фотамастак Андрэй Лянкевіч праводзіць «Месяц фатаграфіі ў Мінску» ў супрацоўніцтве з прасторай «ЦЭХ» і з валанцёрамі, але цудоўным чынам — як куратарскі праект.

Менш, ды вы­раз­ней

Сё­ле­та «Ме­сяц» вы­гля­даў бо­льш кам­пак­тна і да­клад­ней клаў­ся ў пэў­ную сіс­тэ­му ка­арды­на­таў. Цал­кам пе­ра­ка­наў­чы і іншы пад­ы­ход, пры якім мож­на вы­лу­чыць ад­ну-дзве падзеі, на­ват не вы­ста­вы, а, на­прык­лад, лі­ней­ку май­стар-кла­саў, і склас­ці пра яе сваё мер­ка­ван­не, не прэ­тэн­ду­ючы на агу­ль­ную ацэн­ку.

Дык вось, по­ўны на­бор, бо­льш-менш ясны, та­кі: пяць бе­ла­рус­кіх пра­ектаў, дзе­вяць пры­ваз­ных. Сем вы­стаў ад­бы­лі­ся на цэн­тра­ль­най пля­цоў­цы «ЦЭ­Ха», яшчэ сем у па­ра­ле­ль­най пра­гра­ме на шас­ці іншых.

Адзна­чым ад­ра­зу, што дзве бе­ла­рус­кія вы­ста­вы пры­све­ча­ны фа­таг­ра­фіч­най спад­чы­не 1980—1990-х.

Сі­мет­рыч­на

Ад­праў­ны пункт «Ме­ся­ца фа­таг­ра­фіі» — экс­па­зі­цыя, пры­све­ча­ная асо­бе Ва­ле­рыя Лаб­ко. Гэ­та і са­ма «за­ўтраш­няя фа­таг­ра­фія», і тэ­ма ка­бі­не­та, ад­куль ён да­ваў на сай­ты, у рас­сыл­ку і пе­ра­піс­ку мност­ва спа­сы­лак, вя­ліз­ныя тэк­сты, здзіў­ля­ючы ад­ра­са­таў сва­ёй над­мер­нас­цю. Доб­ра, што гэ­та ўсё по­мніц­ца, але сет­ка­выя ста­сун­кі ад­бы­ва­лi­ся па­зней. Па­куль жа ад­да­мо на­леж­нае фа­таг­ра­фіі.

Мне зда­ецца на­іўным пры­піс­ваць фа­таг­ра­фіі мі­ну­лых га­доў ры­сы, якіх пры на­ра­джэн­ні яна не ме­ла. Парт­рэ­ты Лаб­ко бы­лі парт­рэ­та­мі, а ву­лі­ца бы­ла ву­лі­цай з яе рыт­мам, мо­дай свай­го ча­су, шы­ль­да­мі. Так, яму ўда­ва­лі­ся псі­ха­ла­гіч­ныя воб­ра­зы, ён кі­ра­ваў­ся да ча­ла­ве­ка па­та­емна­га, з глы­бін­ны­мі эмо­цы­ямі, уто­ены­мі ру­ха­мі ду­шы. Но­вы­мі та­ды бы­лі мно­гія ты­па­жы яго ге­ро­яў, ра­кур­сы, фраг­мен­ты прад­мет­на­га ася­род­дзя, спа­лу­чэн­ня пад­ра­бяз­нас­цей у рам­ках кад­ра. Гэ­та быў пры­ход по­стма­дэр­ніз­му з дыс­тан­цы­ямі, дэ­кан­струк­цы­яй, по­шу­кам зна­каў, не за­ўва­жа­ных ра­ней са­вец­кі­мі фа­тог­ра­фа­мі. Маг­чы­ма, але так­са­ма не факт. Атмас­фе­ру, якую-не­будзь асаб­лі­вую мен­та­ль­насць у гэ­тых парт­рэ­тах і ву­ліч­ным жыц­ці мы зна­хо­дзім то­ль­кі ця­пер — яна пад­да­ецца апі­сан­ню і пе­рад­аец­ца як ку­ль­тур­ная спад­чы­на. Як сы­шоў­шая на­ту­ра, амаль ужо кла­сі­ка — вось бы Лаб­ко па­смя­яўся! Мне зда­ецца, ён мог да­зво­ліць са­бе пе­ра­ацэн­ку, пе­ра­гляд ста­рых рэ­чаў.

Ка­лі ж се­рыі «Бе­ла­рус­кі клі­мат», «Next Stop — Soviet» раз­гля­даць як пэў­ныя век­та­ры све­жых на­прам­каў, спро­бу пя­ра на бу­ду­чы­ню, та­ды яны вы­гля­да­юць пе­ра­ка­наў­чы­мі. Іх успры­ня­ла Мін­ская шко­ла фа­таг­ра­фіі, і на­ступ­ныя па­ка­лен­ні аўта­раў цал­кам упэў­не­на раз­ві­ва­юць стрыт-фа­таг­ра­фію як пра­ектную, да­да­ючы ў яе ўсё но­выя са­цы­яль­ныя пра­бле­мы, сю­жэ­ты. Ця­пер, на мо­мант на­пі­сан­ня арты­ку­ла, аль­бо­ма «За­ўтраш­няя фа­таг­ра­фія» яшчэ ня­ма, але ён па­ві­нен рас­па­чаць «Біб­лі­ятэ­ку Ме­ся­ца» ўжо гэ­ты­мі дня­мі.

Якая ж яна, тая, што зда­ры­ла­ся на за­ўтра, то-бок на­ро­джа­ная сён­ня бе­ла­рус­кая фа­таг­ра­фія? Ад­каз на пы­тан­не — у гру­пы «Лёд». Пер­шая су­по­ль­ная вы­ста­ва, але да­лё­ка не пер­шы інды­ві­ду­аль­ны дос­вед аўта­раў. Пры­чым у пер­са­на­ль­ных пра­ектах, апуб­лі­ка­ва­ных у Се­ці­ве і ў па­пя­ро­вых вы­дан­нях, у кон­кур­сах і на­ват сыг­ра­ных у тэ­атры. На мой по­гляд, гэ­та са­мы та­ямні­чы на сён­няш­ні дзень гурт. З па­тэн­цы­ялам, не рас­кры­тым у дэ­бют­ным сва­ім вы­ха­дзе. Але не­як ад­ра­зу ве­рыц­ца, што ён вы­со­кі. «На­бы­ты рэ­флекс», зрэш­ты, ад­но­сіц­ца да мод­на­га сён­ня трэн­ду пра­цы са стэ­рэ­аты­па­мі. Тым, хто ро­дам з са­вец­ка­га мі­ну­ла­га, зна­ёмыя бы­та­выя рэ­аліі: у вы­хад­ныя мож­на і на «Лі­нію Ста­лі­на», ве­ча­рам буд­ня­га дня — ка­на­па і тэ­ле­ві­зар, ужо на пэў­най дыс­тан­цыі да вяш­чан­ня, але звык­ла мар­ну­ючы час. Яшчэ не­ка­ль­кі мі­зан­сцэн раз­ыгры­ва­юць удзе­ль­ні­кі: вось гос­ці пры­йшлі, вось бы­лыя ад­на­клас­ні­кі ў два­ры саб­ра­лі­ся. Час па­мя­няў­ся, але па­тры­ярха­ль­на-кі­ча­выя са­вец­кія па­тэр­ны хут­ка не сы­хо­дзяць. Стан­дар­ты ад­па­чын­ку, воб­ра­зы два­ро­вых зно­сін па свя­тах ча­сам так не­ча­ка­на ло­вяць нас у тым жа два­ры, у чу­жым акне. Сі­ту­ацыя роз­ыгры­шу, ро­ле­вай гу­ль­ні свед­чыць пра тран­сфар­ма­цыю: ба­на­ль­ныя сю­жэ­ты сас­ту­па­юць мес­ца не­йкім но­вым, якіх мы па­куль не ве­да­ем.

Дыс­кур­сіў­на або ві­до­віш­чна?

Ма­быць, га­лоў­нае пы­тан­не, якое хо­чац­ца за­даць са­бе з на­го­ды «Ме­ся­ца». І гэ­та вы­бар або пра­бле­ма ба­лан­су для арга­ні­за­та­раў.

У той жа час пы­тан­не пра­ва­ка­цый­нае. Та­му што, ка­лі па­йсці па іншым шля­ху, атры­ма­ецца шмат інфар­ма­цыі, зор­ных гас­цей і інтэр­в’ю, шоу, му­зы­кі і пер­фор­ман­су. Тое цал­кам на­рма­ль­на — падзея фес­ты­ва­ль­на­га ты­пу. Але не ўпэў­не­ная, што арга­ні­за­та­ры «Ме­ся­ца» ба­чаць яго як фес­ты­валь.

За­тое пер­шы шлях мяр­куе доў­гае, па­во­ль­нае і час­та са­мот­нае па­глыб­лен­не ў кан­тэкст. Ма­ла ка­му ці­ка­вае і яшчэ мен­шай ко­ль­кас­ці лю­дзей зра­зу­ме­лае. У нас жа гле­да­чы не пры­вык­лі на­пруж­вац­ца, а экс­пер­таў ня­шмат, ды і яны пры­та­мі­лi­ся. Та­му, хут­чэй за ўсё, трэ­ба вы­браць гіс­то­рыю ба­лан­су, і не лі­ней­на­га ру­ху, але ўсё ж та­кі па­глыб­лен­ня, з апо­рай на тое, што зна­ёма.

«Ме­сяц фа­таг­ра­фіі» пры­во­дзіць у «ЦЭХ» пуб­лі­ку, да­лё­кую ад му­зе­яў і арт-ася­род­дзя, гэ­та бяс­спрэч­на: на­вед­ван­няў шмат, рэ­за­нанс вя­лі­кі, пры­чым улас­на бе­ла­рус­кія фа­тог­ра­фы і мас­та­кі — як час­тка пуб­лі­кі — за­хоў­ва­юць кар­па­ра­тыў­ныя межы і па­чуц­цё свай­го поля, спе­цы­фі­ку, пры­хі­ль­насць да пэў­ных тэх­на­ло­гій, сты­ляў, ад­ука­цыі, раз­умен­ня і г.д. Тое пра­яўля­ецца і ў ацэн­ках падзеі, і ў на­вед­ван­нях, але спра­вяд­лі­ва бу­дзе адзна­чыць, што на­сця­ро­жа­насць су­по­ль­нас­ці кры­ху аслаб­ла.

Ві­да­воч­на, «Ме­сяц» ро­біць стаў­ку на су­час­ную пра­ектную да­ку­мен­та­ль­ную фа­таг­ра­фію з са­цы­яль­най пра­бле­ма­ты­кай. У гэ­тай час­тцы маш­таб пра­гра­мы, яе фа­ку­сі­роў­ка на ву­лі­цы Кас­трыч­ніц­кай пра­цу­юць на ві­до­віш­чнасць. Ла­ка­цыя і пра­сто­ра істот­на ўплы­ва­юць як на пра­цэс, так і на вы­нік — але пра гэ­та на­пі­са­на ўжо ня­ма­ла.

Су­пра­ва­джа­ль­ная пра­гра­ма му­сіць пла­на­вац­ца так, каб спра­ца­ваць на дыс­курс і змест «Ме­ся­ца» ў цэ­лым. Роб Гор­нстра, Кле­ман Бры­ен, Агнеш­ка Райс, Андрэ­ас Рост, Іры­на Чмы­ро­ва, То­мас Каў­няц­кас — уну­ша­ль­ная ка­ман­да спі­ке­раў.

Да­дат­ко­ва па­шы­рыў аўды­то­рыю (і па­глы­біў асэн­са­ван­не фа­та­гра­фіч­ных пра­ектаў) Ты­дзень бе­ла­рус­ка­га мыс­лен­ня Ля­ту­ча­га Унi­вер­сi­тэ­та, які ла­дзіў лек­цыі і твор­чыя сус­трэ­чы ў «ЦЭ­Ху».

Юрый Ва­сі­ль­еў пра сяб­роў і пра ся­бе

Ка­лек­цыя Юрыя Ва­сі­ль­ева атры­ма­ла для экс­па­на­ван­ня тра­ды­цый­ную пля­цоў­ку — арга­ніч­ную для ку­ль­тур­най падзеі, для архіў­ных успа­мі­наў пра мі­ну­лае.

«Фа­таг­ра­фія з СССР» — гэ­та га­ды рос­кві­ту на­род­на­га фо­та­клу­ба «Мінск», які апы­нуў­ся са­мым актыў­ным доў­га­жы­ха­ром у СНД. І гэ­та эпа­пея «Фо­та­гра­фі­кі» (з пе­ра­пын­ка­мі, 1971—1989), якая збі­ра­ла ў Мін­ску ма­ла­дых, тых, хто вы­пра­боў­ваў ся­бе на тры­ва­ласць, на сме­ласць. Па сло­вах Юрыя Сяр­ге­еві­ча, у 1971 го­дзе ад­ра­зу ж ад­быў­ся падзел на мас­тац­кую і прэс-фа­таг­ра­фію. Падзея ў мас­тац­тве ве­лі­зар­най кра­іны зна­чы­ла шмат: гэ­та быў час на­ша­га захаплення «The Beatles» і «Rolling Stones», джын­самі і хі­пі, паў­сюд­на­га дэ­фі­цы­ту і бла­ту. І шмат ча­го яшчэ, але ця­пер гэ­та да­клад­на не на­ша тэ­ма.

На­пэў­на, фа­таг­ра­фія 1970-80-х сыш­ла, але пра стэ­рэ­аты­пы мы га­во­рым час­та. І я не ўпэў­не­ная, што мож­на вы­бу­да­ваць стэ­рэ­а­ты­пы на гэ­тых пра­цах. Хто­сь­ці з аўта­раў (Бе­ла­русь, Укра­іна, Пры­бал­ты­ка, Рас­ія) нам бо­льш вя­до­мы — Вік­тар Бут­ра, Анта­нас Сут­кус, Ля­ля Куз­ня­цо­ва, Ві­таль Бу­ты­рын, Ана­толь Дуд­кін, Мі­ха­іл Жы­лін­скі, На­тал­ля До­раш, Ула­дзі­мір Ня­хай­чык, хто­сь­ці менш — Ге­надзь Бе­ліц­кі, Ула­дзі­мір Ба­зан, Леў Аксё­наў, Эган Спу­рыс, Ула­дзі­мір Фі­ло­наў, Аляк­сей Пе­ра­вош­чы­каў, Аляк­сандр Глін­скі. Але па­куль у Бе­ла­ру­сі ня­ма сіс­тэ­ма­тыч­на­га кам­плек­та­ван­ня айчын­най мас­тац­кай фа­таг­ра­фіч­най ка­лек­цыі, во­пыт Юрыя Ва­сі­ль­ева ўяў­ляе з ся­бе пуб­ліч­нае па­слан­не аб яе не­абход­нас­ці. І вя­до­ма, каш­тоў­насць і свя­до­мы вы­бар стра­тэ­гіі.

«Ся­дзець моў­чкi» не кож­ны мо­жа

Па­сяб­ра­ваць з ка­лек­цы­яй Ва­сі­ль­ева ў пра­екта Кат­ры­ны Ке­пу­ле (Лат­вія) не атры­ма­ла­ся. У бок, ку­ды па­зі­раў (ве­ль­мі ўмоў­на!) Ва­ле­рый Лаб­ко, ма­ла­ды фа­тог­раф так­са­ма не па­йшла. Але мож­на бы­ло б раз­гле­дзець «Ся­дзець моў­чкi» ў рэ­за­нан­се з «Мi­фа­мi пра пе­ра­ме­ны» (Аўстра­лія) — як пе­ра­кліч­ку ідэй і пра­цяг сю­жэ­таў.

Кат­ры­на Ке­пу­ле рас­па­вя­дае пра тых, хто за­стаў­ся до­ма, і дзе ўлас­на яны за­ста­лі­ся. Пад­лет­кі, па­жы­лыя лю­дзі, мен­та­ль­на і ў сі­лу роз­ных аб­ста­ві­наў не схі­ль­ныя да ад­кры­тых эмо­цый і актыў­нас­ці, жывуць на зу­сім бед­най ці кры­ху бо­льш пра­су­ну­тай пе­ры­фе­рыі. Пра­ект ку­ра­та­ра Алас­дэ­ра Фос­та­ра пры­све­ча­ны ідэн­ты­фі­ка­цыі і яе пе­ра­апі­сан­ню вы­хад­ца­мі з кра­ін Азіі, якія ста­лі міг­ран­та­мі ў Аўстра­ліі.

Ад­ны не ра­ша­юцца на ўчы­нак, за­моў­чва­юць пра­бле­мы, іншыя на­ва­жы­лі­ся. Не­ль­га не адзна­чыць, як упі­саў­ся «Ся­дзець моў­чкi» ў пра­сто­ру ме­ма­ры­яль­на­га Му­зея Пет­ру­ся Броў­кі. Для вы­ста­вы хоць і вы­дзе­ле­ны асоб­ны зал, па фор­ме прэ­зен­та­цыі яна ўсё ж ве­ль­мі тра­ды­цый­ная, і са­вец­кая тэ­ма — вось яна, тут, по­бач: гас­цёў­ня і ка­бі­нет на­род­на­га па­эта Бе­ла­ру­сі, інтэ­р’е­ры 1980-х, грун­тоў­насць мі­ну­ла­га — у жы­ва­пі­се Ві­та­ля Цвір­кі, та­мах Ле­ні­на. Ка­лі гэ­та сап­раў­дны цэнтр бы­лой са­вец­кай рэ­спуб­лі­кі і дом бе­ла­рус­ка­га інтэ­лі­ген­та, то лат­вій­скія рэ­аліі — ужо пра­він­цыя, якая, зрэш­ты, фі­зіч­на маг­ла быць дзе за­ўгод­на, у ста­лі­цы ў тым лі­ку.

А што ў Аўстра­ліі? Што мя­ня­ецца пры зме­не мес­ца жы­хар­ства і што за­ста­ецца ра­ней­шым? У яе но­вых жы­ха­роў з’яў­ля­юцца атры­бу­ты но­ва­га жыц­ця: cola, дош­кі для сёр­фін­га, адзен­не. Су­час­ныя аўстра­лій­скія фа­тог­ра­фы спа­бор­ні­ча­юць у гу­ль­ні іншас­ка­зан­няў, дру­гiх пла­наў, дэ­та­ляў інтэ­р’е­раў. У ад­ным цык­ле мас­кі на тва­рах ме­та­фа­рыч­на ха­ва­юць траў­мы ад­апта­цыі, у іншым — фі­гу­ры са ста­ра­жыт­на­пер­сід­скай лі­та­ра­ту­ры вы­да­юць тое, што ўто­ена. Пра­ект «Мi­фы пра пе­ра­ме­ны» — не­па­раў­на­ль­на бо­льш маш­таб­ны, пра­ве­ра­ны на між­на­род­най сцэ­не. Пра­ект ві­до­віш­чны, ста­тус­ны (рас­iйскiя ку­ра­та­ры Іры­на Чмы­ро­ва і Ілля Бе­раз­нер). Але на­сам­рэч аб­одва яны — глы­бо­кі дыс­курс парт­ыку­ляр­на­га, і ве­ль­мі важ­на, што фа­таг­ра­фія да яго на­блі­жа­ецца. Са свай­го бо­ку, ві­зу­аль­на­га, і з мо­вай, якая ўспры­ма­ецца гле­да­чом без фі­ла­со­фіі, але не­пас­рэд­на — праз по­гляд, і пры­му­шае па­шу­каць улас­ныя сэн­сы і ра­шэн­ні.

Ма­гут­ны бе­тон

Алё­на Пра­та­се­віч, на­пя­рэ­дад­ні вы­ста­вы між­на­род­на­га пра­екта «Бе­тон­ныя аб­лу­ды» Ма­ну­эля Шро­да­ра і май­стар-гру­пы, што пра­ца­ва­ла з ня­мец­кім фа­тог­ра­фам, раз­ва­жа­ла пра ілю­зіі, якiя мы ча­ка­ем ад фа­таг­ра­фіі, і цал­кам апраў­двае гэ­ты тэ­зіс. Бе­тон — упа­да­ба­ны ма­тэ­ры­ял Шро­да­ра і аб­ра­ны як не­ад’ем­ная час­тка архі­тэк­ту­ры ня­мец­кіх га­ра­доў. Фа­тог­раф пе­ра­тва­рае яго ў ме­та­фа­ру, але гэ­та па­зней, а ў па­чат­ку шу­кае ў ма­тэ­ры­яле пэў­ны сім­вал — ла­ду жыц­ця, ла­ду што­дзён­нас­ці кра­ін Усход­няй Еўро­пы. То­ль­кі на пер­шы по­гляд ма­тэ­ры­ял бру­та­ль­ны і прэ­тэн­дуе на веч­ную пры­сут­насць у ася­род­дзі — га­рад­скім, сель­скім, па­ўсюд­ным. На по­гляд мас­та­ка ўсё не так: ён і да­лі­кат­ны, і ня­се ў са­бе эмо­цыі, і артыс­тыч­ны, і па­мяць у яго ёсць. Для фа­тог­ра­фа, асаб­лі­ва да­ку­мен­та­ль­на­га, на га­лоў­ным пла­не за­ста­нец­ца спе­цы­фіч­ная фак­ту­ра бе­то­ну, для яго кан­цэп­ту­аль­ных ка­лег (Алё­на Пра­та­се­віч, Па­вел Осі­паў, Ма­ры­на Ба­цю­ко­ва, Але­на Раб­кі­на, Па­вел Кан­дру­се­віч і іншыя) — шмат­за­дач­насць. Сам Шро­дар па­ка­заў сваю час­тку пра­екта як ідэю па­мя­ці аб па­мя­ці: бе­тон­ная глы­ба і ме­ма­ры­яль­ныя мед­аль­ёны на ма­гі­ль­ных слуп­ках.

«Бе­тон у ру­ху», ка­лі ска­рыс­тац­ца на­звай се­рыі Анас­та­сiі Беб­чык, з пун­кту гле­джан­ня тэ­мы «Ме­ся­ца» не­йтра­ль­ны. Але як са­ма­стой­ны пра­ект ве­ль­мі ці­ка­вы су­пра­цоў­ніц­твам Шро­да­ра з мін­скі­мі мас­та­ка­мі. Мо­жа быць, тут і злу­ча­ецца цэнтр з пра­він­цы­яй (гле­дзя­чы што пад гэ­тым раз­умець), але га­лоў­нае — гэ­та пра­цэс асэн­са­ва­ны: кож­ны фа­тог­раф уклаў улас­ную інтэр­прэ­та­цыю ў не­ба­га­ты ві­зу­аль­ны шэ­раг. І спектр апы­нуў­ся ці­ка­вым. Кож­ны знай­шоў свае аб’­екты пры мі­ні­му­ме на­ра­ты­ву: про­ста пры­ступ­кі, про­ста ага­ро­джы, рэ­шткі клум­бы, лаў­кі, ча­го­сь­ці ўжо не­чы­тэ­ль­на­га, што ўрас­ло ў зям­лю. З гэ­та­га да­клад­на вар­та бы­ло ра­біць пра­ект — хоць бы для та­го, каб на­ву­чыць фа­тог­ра­фаў шу­каць кан­цэп­цыю, не за­над­та ўпа­да­ючы ў мі­фа­ло­гію і лі­та­ра­ту­ру.

Со­чы

Фа­тог­раф Роб Гор­нстра і аўтар тэк­стаў Арна­лд ван Бру­хэн пад­рых­та­ва­лі са­мы, ма­быць, са­цы­яль­на раз­гор­ну­ты пра­ект, які з поў­ным пра­вам мож­на на­зваць ві­зу­аль­най гіс­то­ры­яй. Пра ўсё: хто і як жы­ве ў рэ­гі­ёне, хто ва­юе і што аб­ара­няе, што ўнут­ры і што ва­кол, на­вош­та бу­ду­юць і ча­му руй­ну­юць, пей­за­жы і парт­рэ­ты дзя­цей і да­рос­лых, да Алім­пі­яды і ў пра­цэ­се яе пад­рых­тоў­кі. Вя­до­ма, по­гляд га­лан­дскай гру­пы на Со­чы — ста­лі­цу шан­со­ну — быў успры­ня­ты ў Рас­іі хва­ра­ві­та, з пе­ра­но­сам уся­го, што ёсць у кад­рах, у па­лі­тыч­ную плос­касць. Але пра­ект знач­на шы­рэй­шы, а рэ­гі­ён шмат­кроць скла­да­ней­шы. Ка­лі «Пра­ект Со­чы» за­ба­ра­ні­лі на «Він­за­во­дзе», а яго аўта­рам не да­лі ві­зы ў Рас­ію, не­ка­то­рыя кры­ты­кі вы­ка­за­лі раз­умную дум­ку: зды­маць та­кія пра­екты трэ­ба са­мім, унут­ры кра­іны, та­ды не так ба­лю­ча ад пе­ра­стаў­ле­ных акцэн­таў і г.д. І эфект бу­дзе бо­льш асэн­са­ва­ным і вы­ні­ко­вым. Але нас усё ж ці­ка­віць фа­таг­ра­фія і пад­ыход да ства­рэн­ня да­сле­да­ван­ня. «Пра­ект Со­чы» — гэ­та па­во­ль­ная жур­на­ліс­ты­ка (2007—2013), па­глыб­лен­не ў кан­тэкст (на­ват з арыш­та­мі на мес­цы здым­кі) і ўзна­га­ро­ды: Canon Prize за іна­ва­цый­ную фо­та­жур­на­ліс­ты­ку (2010), Magnum Expression Award (2011), Sony World Photography Award (у на­мі­на­цыі «Мас­тац­тва і ку­ль­ту­ра»; 2012) і World Press Photo (у на­мі­на­цыі «Мас­тац­тва і за­ба­вы»; 2012). Гэ­та кні­га «Пра­ект Со­чы», сайт і вы­ста­ва «Атлас вай­ны і ту­рыз­му на Каў­ка­зе». У апош­няй час­тцы аўта­ры атры­ма­лі ў спад­чы­ну леп­шыя тра­ды­цыі аме­ры­кан­скіх кла­сі­каў Уо­ке­ра Эван­са і Да­ро­ты Ланж. Пе­ра­вя­лі іх у су­час­ныя тэх­на­ло­гіі, пе­ра­фар­ма­та­ва­лi. Ка­лі б та­кі пра­ект мож­на бы­ло зра­біць пра Бе­ла­русь, ды са­мім, ды са стра­тэ­гі­яй...

***

Мне не зу­сім зра­зу­ме­лая апа­зі­цыя «пе­ры­фе­рыя-цэнтр», уз­ятая ў якас­ці тэ­мы сё­лет­ня­га «Ме­ся­ца». Ві­да­воч­на, у пра­мым сэн­се ге­агра­фіч­ныя ўскра­іны існу­юць ад­нос­на не­йка­га цэн­тра, які для кож­на­га рэ­гі­ёна свой. Аўстра­лія, рас­ійскі Каў­каз і Бе­ла­русь апы­ну­лі­ся ў асноў­най пра­гра­ме, але дзе там цэн­тры і што трэ­ба раз­умець пад пе­ры­фе­ры­яй, скла­да­на ска­заць. Яны мя­ня­юцца мес­ца­мі, мі­мік­ру­юць, а пун­ктам пры­цяг­нен­ня за­ста­ецца ча­ла­век, а не ге­агра­фія. Але і яна ўплы­вае на сі­ту­ацыю і са­цы­яль­ныя пра­бле­мы — бы­ло б дзіў­на гэ­та ад­маў­ляць.

Ска­заць, маў­ляў, прэс-фа­таг­ра­фія — пе­ры­фе­рыя, а арт — цэнтр, ці на­адва­рот, я б не ры­зык­ну­ла.

Што ты­чыц­ца аўта­раў, іх зу­сім цяж­ка ўя­віць гер­ме­тыч­ны­мі, за­мкнё­ны­мі ў пэў­ных на­цы­яна­ль­ных, жан­ра­вых або якіх-не­будзь яшчэ клас­та­рах. З усім рэ­гіс­трам сва­іх ідэн­тыч­нас­цей яны ўпэў­не­на пра­цу­юць на між­на­род­най мас­тац­кай сцэ­не. Та­му я пра­па­на­ва­ла б ад­мо­віц­ца ад ды­ха­та­міі і не су­пра­ць­пас­таў­ляць, а да­паў­няць цэнтр пе­ры­фе­ры­яй, і на­адва­рот.

Вось Бе­ла­русь на­зваць цэн­трам пры­цяг­нен­ня мож­на: гос­ці па­шы­ра­юць яе пра­сто­ру, але гас­па­да­ры за­ста­юцца моц­ным склад­ні­кам.

Лаб­ко, Ва­сі­ль­еў, гру­па «Лёд», Брэст і Мінск, удзел бе­ла­рус­кіх фа­тог­ра­фаў у «Stand.by» аген­цтва «Sputnik», у пра­екце Ма­ну­эля Шро­да­ра, у «Па­трой­ным парт­рэ­це». Ка­лі гэ­та не да­мі­нан­та, то і не пра­він­цыя ідэй, гус­ту, не за­двор­кі пра­блем.

І яшчэ я пра­па­на­ва­ла б та­кі рас­клад: па­спра­бу­ем лі­чыць цэн­трам сам «Ме­сяц», а пе­ры­фе­ры­яй — пра­екты, аўта­раў, ад­ука­цый­ную пра­гра­му, усё, што пад­сіл­коў­вае яго, на­бі­рае па­тэн­цы­ял пры кан­стру­яван­ні адзі­на­га цэ­ла­га, атрым­лі­вае рэ­за­нанс і но­выя кан­так­ты. Бо­льш за тое, ёсць надзея: у якас­ці цэн­тра фо­рум мо­жа па­ў­плы­ваць на мно­гія пра­цэ­сы ў Бе­ла­ру­сі, у на­шым рэ­гі­ёне, і па-за ім. «Ме­сяц» як цэнтр мог бы стаць інсты­ту­цы­яй, але, на­пэў­на, гэ­та яшчэ спра­ва бу­ду­чы­ні.

Упэў­не­ная, што ў ка­ман­ды ёсць амбі­цыі «пры­сва­ення пуб­ліч­най пра­сто­ры» — у на­шым вы­пад­ку пра­сто­ры су­час­най бе­ла­рус­кай фа­таг­ра­фіч­най ку­ль­ту­ры. Ва ўся­кім вы­пад­ку, ужо сён­ня «Ме­сяц» — са­мая яркая падзея фа­таг­ра­фіч­на­га го­да.

Ка­лі раз­гля­даць гэ­тую вер­сію ўсу­р’ёз, па­чы­наць трэ­ба з пад­стаў: што мы раз­уме­ем пад «Ме­ся­цам фа­таг­ра­фіі»? Што ўкла­да­ем у пан­яцце «цэнтр»? З якой фа­таг­ра­фі­яй ён пра­цуе і ча­му? І што ста­іць за сло­ва­мі «фа­таг­ра­фія ў Мін­ску»?