Зандажы і міражы, альбо як прысабечыць спадчыну

№ 10 (403) 01.10.2016 - 31.10.2016 г

Інтэ­рак­тыў­нае прад­стаў­лен­не ў Ашмя­нах
Пры кан­цы ве­рас­ня жы­ха­роў Ашмян за­пра­сі­лі да ўдзе­лу ў пра­екце, які арга­ні­за­та­ры на­зва­лі са­цы­яку­ль­тур­ным.

На­зва «За­нда­жы і Мі­ра­жы», за­па­зы­ча­ная ў мін­скіх рэ­стаў­ра­та­раў, сім­ва­ліч­на вы­зна­чы­ла сэнс ад­на­ўлен­чых і экс­па­зі­цый­ных прац па за­ха­ван­ні спад­чы­ны цэ­лай воб­лас­ці. Тое, што атры­ма­ла­ся ў вы­ні­ку, існа­ва­ла на мя­жы да­ку­мен­та­ль­на­га і му­зей­на­га тэ­атра, інтэ­рак­тыў­най экс­кур­сіі, гіс­та­рыч­най ані­ма­цыі, га­рад­ско­га пер­фор­ман­су, флэш­мо­бу, архі­ва­ван­ня вус­най гіс­то­рыі... Му­зей­ны ама­тар­скі тэ­атр мае шмат пры­хі­ль­ні­каў і сто­ль­кі ж ад­маў­лен­цаў, але бліс­ку­чыя пры­кла­ды су­свет­ных му­зе­яў на­тхня­юць. Ад на­шых ужо так­са­ма ча­ка­юць інтэ­рак­тыў­нас­ці, крэ­атыў­нас­ці, іна­ва­цый­нас­ці. Ад­нак на прак­ты­цы пе­рад су­пра­цоў­ні­ка­мі па­ўстае не­па­сі­ль­ная за­да­ча, тым бо­льш тра­ды­цый­ныя му­зей­ныя спра­вы — за­ха­ван­не і па­паў­нен­не фон­даў, на­ву­ко­вую пра­цу — ніх­то не ад­мя­няе. У вы­ні­ку му­зей­шчы­кам, час­цей за ўсё з ад­ука­цы­яй гіс­то­ры­каў, да­во­дзіц­ца шчы­ра­ваць не на сва­ёй дзя­лян­цы і мар­на­ваць час на «тэ­атра­лі­за­цыі», якія да­юць доб­рую на­го­ду на­ра­каць, маў­ляў, не трэ­ба пе­ра­тва­раць му­зей у клуб.

Ашмян­скі экс­пе­ры­мент па ўма­ца­ван­ні мясц­овай му­зей­най су­по­ль­нас­ці пра­фе­сі­яна­ла­мі роз­ных мас­тац­кіх га­лін мо­жа аспрэ­чыць пад­обныя мер­ка­ван­ні. Рэ­жы­сёр­ка — Тац­ця­на Шы­ла­ва (кі­раў­ні­ца ўзор­на­га тэ­атра-сту­дыі «Клас-А!»), не­паў­тор­ная спе­цы­яліс­тка па пра­цы з акцё­ра­мі-ама­та­ра­мі. Сцэ­на­рыст — Аляк­сей Стрэ­ль­ні­каў, су­пра­цоў­нік Цэн­тра экс­пе­ры­мен­та­ль­най рэ­жы­су­ры. Ме­не­джар­ка пра­екта і дэ­ка­ра­тар­ка — мас­тач­ка-рэ­стаў­ра­тар­ка Ган­на Вы­гон­ная. Гу­ка­апе­ра­тар з Тэ­атра юна­га гле­да­ча Сяр­гей Пят­роў­скі. Архі­тэк­тар­ка — Нэ­лі Да­раш­ке­віч. Усе яны на ко­ль­кі ме­ся­цаў пе­ра­тва­ры­лі­ся ў ашмян­цаў, аб’­яднаў­шы­ся з мясц­овы­мі жы­ха­ра­мі, ка­лі там­тэй­шы кра­язнаў­чы му­зей, ад­па­вя­да­ючы сус­вет­ным тэн­дэн­цы­ям ві­зу­алі­за­цыі ку­ль­ту­ры, вы­ра­шыў да­поў­ніць прад­мет­на-пра­сто­ра­вае ася­род­дзе сэн­са­вым (сю­жэт­ным) змес­там. Трэ­ба бы­ло пры­му­сіць «экс­па­на­ты» — бу­дын­кі і збу­да­ван­ні ста­ро­га го­ра­да — «рас­па­вес­ці гле­да­чу свой дра­ма­тыч­ны лёс». Сво­еа­саб­лі­вы «інтэ­рак­тыў­ны эле­мент» меў­ся на­поў­ніць га­рад­ское ася­род­дзе — экс­па­зі­цый­ныя пля­цы Ашмян­ска­га кра­язнаў­ча­га му­зея імя Фран­ціш­ка Ба­гу­шэ­ві­ча, по­мні­кі архі­тэк­ту­ры — Цар­кву, Кас­цёл і Сі­на­го­гу, ша­ра­го­выя да­мы гіс­та­рыч­най за­бу­до­вы і, са­мае га­лоў­нае, су­час­ныя на­ва­бу­ды ды ад­мыс­ло­выя дэ­ка­ра­цыі. Раз­маі­тым артэ­фак­там ён му­сіў над­аць агу­ль­ны сэнс і аб’яднаць іх у адзі­нае цэ­лае.

Тэ­атра­лі­за­ва­нае дзея­нне не ўяў­ля­ла са­ма­стой­най каш­тоў­нас­ці — яго вар­та раз­гля­даць і ацэ­нь­ваць у кан­тэк­сце скла­да­ных пра­цэ­саў за­ха­ван­ня гіс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спадчы­­ны. Але каб за­ха­ваць гэ­тую спад­чы­ну, мясц­овай га­рад­ской су­по­ль­нас­ці трэ­ба бы­ло яе... пры­са­бе­чыць, ад­чуць сва­ёй — істот­най і крэў­най.

Зга­дай­ма, як гра­мад­ства ба­ві­ла­ся гу­ль­ня­мі ця­гам гіс­та­рыч­ных эпох: у маг­на­таў бы­ла «гу­ль­ня ў за­мкі», у шлях­ці­цаў — «гу­ль­ня ў ся­дзі­бы»; сваю гуль­­ню вя­лі прад­стаў­ні­кі роз­ных рэ­лі­гій­ных кан­фе­сій, свае пра­ві­лы на­вяз­ва­лі за­ва­ёўні­кі... Праз гэ­та про­дкі вы­пра­цоў­ва­лі эстэ­тыч­ныя пры­нцы­пы, што вы­зна­ча­лі на­шу не­паў­тор­ную ку­ль­ту­ру і ідэн­тыч­насць, та­му сён­ня мы і мо­жам ка­заць пра «гу­ль­ню як ку­ль­тур­ную з’я­ву».

«Гу­ль­ні» роз­ных су­по­ль­нас­цяў у роз­ныя гіс­та­рыч­ныя пе­ры­яды па­кі­да­лі сво­еа­саб­лі­выя ку­ль­тур­ныя на­плас­та­ван­ні, якія пе­ра­кры­ва­юць, а ча­сам і за­бі­ва­юць ад­но ад­на­го, па­збаў­ля­ючы нас па­мя­ці. Рас­чыш­чаць гэ­тыя на­плас­та­ван­ні да­след­чым «за­нда­жом» і прад’­яўляць су­час­ні­кам гіс­та­рыч­ныя «мі­ра­жы» — за­да­ча скла­да­ная, але, як вы­яві­ла­ся, надзвы­чай за­й­ма­ль­ная.

Каб ад­чуць смак да «гу­ль­ні ў эпо­хі», гля­дач му­сіў па­сля­доў­на пра­хо­дзіць праз шэ­раг асоб­ных са­ма­стой­ных сю­жэ­таў-на­вэл, чыё прад­мет­на-воб­раз­нае на­паў­нен­не спры­яла на­за­паш­ван­ню ўра­жан­няў і на­па­лу эмо­цый. 25-га ве­рас­ня па­сля кас­це­ль­най служ­бы акцё­ры пад гу­кі ду­ды мясц­ова­га му­зы­кі па­ча­лі вы­но­сіць дэ­ка­ра­цыі...

У ды­на­міч­най, аван­гар­днай і гра­тэс­ка­вай ма­не­ры пе­рад жы­ха­ра­мі па­ўста­ла «Гіс­то­рыя го­ра­да» з га­лоў­ным ге­ро­ем, гіс­то­ры­кам-кра­язнаў­цам Чэс­ла­вам Янкоў­скім, Збі­ра­ль­ні­кам гіс­то­рыі і За­ха­ва­ль­ні­кам па­мя­ці. По­тым па­чу­лі­ся лі­рыч­ныя но­ты, не­ўза­мет­ку з’я­ві­лі­ся су­час­ныя жы­ха­ры і па­ча­лі гу­тар­ку «дзе ста­яла тая ха­та» (тэ­му вы­па­ла пад­гле­дзець у се­ціў­ным ліс­та­ван­ні ашмян­цаў). Уз­ба­га­ці­лі апо­вед і воб­раз­ныя дзі­ця­чыя ўспа­мі­ны ўра­джэн­кі Ашмян Розы Ля­віт — яна ця­пер жы­ве ў Ка­на­дзе. Пры кан­цы дзея­ння на сцэ­не гле­да­чы і акцё­ры раз­ам спя­ва­лі «Ашмян­скі ва­льс»: верш ў 1970-я на­пі­са­ла ту­тэй­шая на­стаў­ні­ца Ма­рыя Сто­ма, а му­зы­ку — ды­рэк­тар Ашмян­скай му­зыч­най шко­лы Рэ­нэ Ка­ха­но­віч. Пад­об­на, по­вязь ча­соў сап­раў­ды ад­на­ўля­ла­ся (пе­рад­усім — праз эмо­цыі), лю­дзі ад­чу­ва­лі, як ро­біц­ца гіс­то­рыя  — «тут і ця­пер», і бра­лі ўдзел у пра­цэ­се!

Тое, што вы­па­ла зра­біць у Ашмя­нах, мож­на па­ра­ўнаць з ко­ліш­няй дзей­нас­цю Чэс­ла­ва Янкоў­ска­га. У сва­ёй прад­мо­ве да ма­наг­ра­фіі «Ашмян­скі па­вет» ён пі­саў: «Мной кі­руе са­мае га­ра­чае жа­дан­не за­сце­раг­чы ад зніш­чэн­ня гэ­ты сціп­лы збор ма­тэ­ры­ялаў, га­ра­чае жа­дан­не вы­ра­та­ваць ад за­быц­ця ўсё тое, што на­пі­са­на на ста­рон­ках гэ­тай кні­гі. Хай мя­не не па­пра­ка­юць, што я... не за­ўсё­ды да­клад­на пры­трым­лі­ва­юся асноў­на­га сю­жэ­та, бы­вае, што ўхі­ля­юся ад тэ­мы, за­глыб­ля­юся ў ашмян­скую рэ­ча­існасць і дэ­та­лі, якія быц­цам бы і не ма­юць су­вя­зі з не­йкай гіс­та­рыч­най падзе­яй, апіс­ваю ча­сам які-не­будзь кра­явід, пры­во­джу для пры­кла­ду ўры­вак з дзён­ні­ка ці апі­сан­не су­ве­ні­ра, ці што-не­будзь з этнаг­ра­фіі... Бу­ду ра­ды ў гэ­тай кні­зе і ў кні­гах, якія бу­дуць вы­да­дзе­ны па­зней, змяс­ціць усё, што не тра­пі­ла пад ува­гу пра­фе­сій­ных да­след­чы­каў, усё тое, што ад стра­ты атры­ма­ецца вы­ра­та­ваць, і што ка­лі не для шы­ро­ка­га ко­ла, дык для нас, ашмян­цаў, бу­дзе мець не­йкую ва­гу і ці­ка­васць». Што ма­на­гра­фія, што су­час­ны Ашмян­скі пра­ект саб­ра­ны ад­но­ль­ка­ва — па драб­очках, па ма­ку­лін­ках, па ла­пі­ках — і «па­шы­ты» ў адзі­ны фар­мат. У Янкоў­ска­га атры­маў­ся лі­та­ра­тур­ны твор, у арга­ні­за­та­раў пра­екта — су­час­нае му­ль­ты­ме­дый­нае і інтэ­рак­тыў­нае прад­стаў­лен­не.

Спек­такль «пра Ашмя­ны для ашмян­цаў» на­ўрад ці ка­лі паў­то­раць цал­кам, але дэ­ка­ра­цыі за­бра­лі шко­ль­ні­кі і збі­ра­юцца са­ма­стой­на граць урыў­кі. А га­ра­джа­не з’ядна­лі­ся, і хо­чац­ца ве­рыць — над­оўга, бо праз су­по­ль­ную твор­часць ад­на­ві­ла­ся ці­ка­васць да ста­ра­жыт­на­га го­ра­да і ве­ль­мі спа­да­баў­ся яго­ны но­вы воб­раз.

Ігар РАХАНСКІ