Музыкай музыку праўдзіць

№ 10 (403) 01.10.2016 - 31.10.2016 г

Эсэ да юбілею «Беларускай капэлы»
Не на­мі, а нам за­да­ецца пы­тан­не пы­тан­няў: ча­му ёсць не­шта, а не ніш­то? Гэ­та — асноў­нае пы­тан­не фі­ла­со­фіі.

 ПЫ­ТАН­НЕ ДА ЎСІХ І КОЖ­НА­ГА

Не на­мі, а нам за­да­ецца пы­тан­не пы­тан­няў: ча­му ёсць не­шта, а не ніш­то? Гэ­та — асноў­нае пы­тан­не фі­ла­со­фіі. Вось што ка­жа свет­ла­вя­до­мы фі­ло­саф су­час­нас­ці Ме­раб Ма­мар­даш­ві­лі: «Гэ­та і ёсць пер­шае асноў­нае і апош­няе [зва­жа­ем! — В.В.]. Усё астат­няе арга­ні­зу­ецца ва­кол яго. Ка­лі мы хо­чам ду­маць — пы­тан­не для ўсіх і кож­на­га».

Пы­тан­не не­сум­нен­нае і не­сум­неў­нае. Без пад­тэк­сту. За­тое не без­на­дзей­нае і без­вы­ход­нае. Па­ма­гае ду­маць.

Вы­раз­на і ўсе­дас­туп­на тлу­ма­чыць Ма­мар­даш­ві­лі: «Фі­ла­со­фія па­чы­на­ецца са здзіў­лен­ня, і гэ­та сап­раў­днае здзіў­лен­не па тым, што ча­го­сь­ці ня­ма... Не гэ­та­му здзіў­ля­ецца фі­ло­саф. Фі­ло­саф здзіў­ля­ецца та­му, што ўво­гу­ле што­сь­ці ёсць. Бо дзі­ва, што ёсць хоць дзе­сь­ці, хоць ка­лі­сь­ці, хоць у ка­го­сь­ці, на­прык­лад, сум­лен­не. Здзіў­ляе не яго ад­сут­насць, а тое, што яно ёсць. Не ад­сут­насць чэс­ці здзіў­ляе, а тое, што яна ёсць. Або ад­сут­насць ма­ра­лі. Гэ­та зна­чыць, здзіў­ляе тое, што ёсць не­шта. Што тут ма­ецца на ўва­зе? — Па­ра­дак. Не­шта спа­рад­ка­ва­нае. Здзіў­ляе, што ёсць не­шта, а не ха­ос. Та­му што па­ві­нен быў бы быць ха­ос».

Ха­ос, як ба­чым, пе­ра­адо­ль­ва­ецца па­ра­дкам. Так і па­ўстае на све­це ку­ль­ту­ра. Ку­ль­ту­ра ёсць і бы­вае то­ль­кі праз ча­ла­ве­ка і для ча­ла­ве­ка. Гэ­та не каш­чун­ства, а са­мая-са­мая ісці­на, што ку­ль­ту­ру тво­рыць не Бог-дэ­мі­ург і не пры­ро­да, арга­ніч­най час­цін­кай-пра­хам якой мы з’яўля­емся.

Ку­ль­ту­ры — з яе тэх­ніч­ны­мі і твор­чы­мі артэ­фак­та­мі — не па­він­на бы­ло б быць, а яна ёсць.

Мас­тац­тва — як інша­быц­ця — не па­він­на бы­ло б быць, а яно ёсць.

Гар­мо­ніі, кра­сы не па­він­на бы­ло б быць, а яны ёсць.

І му­зы­кі — з яе гар­мо­ні­яй, кра­сою — не па­він­на бы­ло б быць, а яна ёсць.

Урэш­це, і па­мя­ці пра ўсё гэ­та не па­він­на бы­ло б быць, а яна дзе­сь­ці ка­лі­сь­ці ў ка­го­сь­ці, зда­ецца, ёсць.

ЗНАЦЬ У СА­БЕ ЗНА­НАЕ

Муд­рэц Сак­рат па­каз­ваў: ча­ла­век знае, ды сам не знае, што знае. Ён усту­паў з кім-не­будзь у ды­ялог і так ста­віў пы­тан­не за пы­тан­нем, што пра­ста­душ­на­му су­раз­моў­цу ўва­ча­від­кі ра­бі­ла­ся ясна, што ён сап­раў­ды знае. Гэ­ты сак­ра­таў­скі ме­тад быў на­зва­ны ма­еўты­ка (па-грэц­ку «спа­ві­ва­ль­нае мас­тац­тва»).

Пад­обнае мож­на згле­дзець у пі­ліг­рым­стве са­ма­ахвяр­ных на­ву­коў­цаў і май­строў мас­тац­тваў да ня­зве­да­най да­ўні­ны на­ша­га куль­­тур­на­га быц­ця. Іх клі­ка­ла і вя­ла на­цы­яна­ль­ная па­мяць. Ёсць жа не­шта, а не ніш­то.

Пра­фе­сар Ад­ам Ма­ль­дзіс ужо з па­ўста­год­дзя та­му вы­зна­чыў пра­бле­му: «Па­він­на ж бы­ло ад бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры XVIII ста­год­дзя за­стац­ца не­шта бо­ль­шае, чым не­ка­ль­кі інтэр­ме­дый і ду­хоў­ных вер­шаў. Не маг­ло ж на пра­ця­гу цэ­ла­га ста­год­дзя ду­хоў­нае жыц­цё на­цыі вы­яўляц­ца то­ль­кі ў фа­льк­ло­ры... Мае суб­ясед­ні­кі [поль­скія ка­ле­гі — В.В.] да­лі­кат­на па­га­джа­юцца: не маг­ло. Па­га­джа­юцца больш ка­тэ­га­рыч­на: трэ­ба шу­каць, шу­каць і шу­каць!» Шу­каць, збі­раць, вы­да­ваць — пра­бле­ма акрэс­лі­ла пра­гра­му.

Ад­мет­ны дар пер­ша­адкры­ва­ль­ні­ка, ці­каў­насць, па­мно­жа­ная на ці­каў­насць, ака­дэ­міч­ная дыс­цып­лі­на мыс­лі, не­пры­ман­не «вы­ру­ча­ль­най» пры­бліз­нас­ці до­ка­заў і «пры­мі­рэн­чых» агу­ль­наў­жы­валь­­ных вы­сноў. Гэ­тыя зна­кі слу­жэн­ня ісці­не дзе­ля ісці­ны за­бяс­пе­чы­лі Ад­аму Іо­сі­фа­ві­чу і тым, хто ішоў з ім по­руч, рэч за рэ­ччу вы­вес­ці на бе­лы свет сму­гою га­доў пры­ха­ва­ныя, а яшчэ горш — за­га­дзя, агу­лам пры­ня­тыя за ніш­то ўзо­ры «ду­хоў­на­га жыц­ця на­цыі» ве­ль­мі ня­прос­та­га пе­ры­яду яго раз­віц­ця. І гэ­та — улас­на бе­ла­рус­кая лі­та­ра­ту­ра. У фун­да­мен­та­ль­най ва­сь­мі­та­мо­вай «Ис­то­рии все­мир­ной ли­те­ра­ту­ры», вы­да­дзе­най у Мас­кве «На­укой» у пе­ра­бу­до­вач­ныя га­ды, у то­ме пя­тым, які пры­све­ча­ны лі­та­ра­ту­рам XVIII ста­год­дзя, ад­па­вед­ны раз­дзел (аўтар Ад­ам Ма­ль­дзіс) на­зы­ва­ецца «Бе­ло­рус­ская ли­те­ра­ту­ра». Без ва­ры­янтаў. Па­ўнап­раў­ная і раў­нап­раў­ная ся­род «все­мир­ных».

СПА­ВА­РОТ­НЫ ДОЎГ

...Двое лю­дзей, му­зы­кан­таў, вяр­та­юцца па­сля пра­цы да­до­му. Сла­та, хо­лад, мо­рак, а яны ў не­йкай іншай рэ­аль­нас­ці. Му­ча­юцца няў­ве­да­ным: «Як ства­ры­ла­ся сі­ту­ацыя, ка­лі ў цэн­тры еўра­пей­ска­га кан­ты­нен­та жы­ве на­род, які не мае кла­січ­най мас­тац­кай спад­чы­ны, та­ды як усе су­се­дзі ва­кол ма­юць?» Інту­іцыя, зда­ро­вы сэнс пад­каз­ва­лі аб­одвум, што та­кая сі­ту­ацыя ство­ра­на штуч­на. Ня­ўжо на­цыя ў про­шлас­ці жы­ла без свае му­зы­кі? На­цыя без­му­зы­кая, што без’язы­кая. Зна­ёмая пра­бле­ма. Зна­чыць, да­рма тлу­міц­ца. Слуш­на па­чы­наць ды­ялог з про­шлас­цю. І зна­ёмая, амаль ты­по­вая пра­гра­ма: шу­каць-збі­раць-дру­ка­ваць, пуб­ліч­на вы­кон­ваць, у на­ву­ча­ль­ных уста­но­вах вы­кла­даць.

Та­кую сме­лую пра­гра­му звес­та­ваў пе­рад му­зыч­наю су­по­ль­нас­цю вя­до­мы опер­ны спя­вак Вік­тар Ска­ра­ба­га­таў. Сме­лую ўдвая: та­му, што яна му­сіць раз­гор­твац­ца ў ча­се, а час — не­пад­куп­ны суд­дзя, і та­му, што ха­дай­ні­чае пе­рад яго су­дом за кла­січ­ную мас­тац­кую спад­чы­ну. Хто ба­чыў гэт­кі пры­від? За­вуч­ва­лі аксі­ёму: бе­ла­ру­сы да вя­лі­кай, знац­ца, рэ­ва­лю­цыі ні­якай му­зы­кі, акрым фа­льк­лор­най, не ме­лі і мець не маг­лі. І мно­гія зу­сім не кры­ва­душ­ныя, ша­ноў­ныя лю­дзі, не зна­ючы свай­го зна­ка­ча, на­іўна ту­ра­ва­лі гэ­тай аб­луд­най ідэ­ала­ге­ме. Ад­нак ве­ра ў пры­від­ную спад­чы­ну не згі­ну­ла. Ска­за­на: «Вер­це, што атры­ма­еце, і бу­дзе вам».

На гра­мад­ска-па­лі­тыч­ным два­рэ ста­на­ві­ла­ся бо­льш па­год­лі­ва. Пры На­цы­яна­ль­ным ака­дэ­міч­ным Вя­лі­кім тэ­атры опе­ры і ба­ле­та пад эгі­дай Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры быў за­сна­ва­ны твор­чы ка­лек­тыў «Бе­ла­рус­кая ка­пэ­ла» (мас­тац­кі кі­раў­нік Вік­тар Ска­ра­ба­га­таў). Яна і бы­ла за­клі­ка­на ўдых­нуць жыц­цё ў тую пры­нцы­по­ва ад­каз­ную пра­гра­му.

«Ка­пэ­ла» гур­туе ад­на­дум­цаў, вер­ных спра­ве як аса­біс­та­му аб­авяз­ку. Сад­руж­насць асо­баў, што ох як не за­ўсё­ды зда­ра­ецца ў твор­чым ася­род­дзі. По­шук за по­шу­кам, дос­вед за дос­ве­дам — і ра­дас­нае ві­тан­не но­ва­на­ро­джа­на­га тво­ра. Ды сэр­цу тут трэ­ба быць у зго­дзе з роз­умам, а роз­уму — з сэр­цам. Праз «па­ві­ва­ль­нае мас­тац­тва» ўсе­ба­ко­ва­га асэн­са­ван­ня і бес­ста­рон­ня­га ана­лі­зу твор явіц­ца ў кан­цэрт. Хві­лі­на тым бо­льш ура­чыс­тая, што ла­дзяц­ца спек­так­лі і кан­цэр­ты не ад вы­пад­ку да вы­пад­ку, а па­вод­ле ўнут­ра­най ло­гі­кі му­зыч­на­га ма­тэ­ры­ялу і му­зы­каз­наў­чай «ла­гіс­ты­кі».

Сус­трэ­ча са спад­чы­най за­ўжды кра­нае, асаб­лі­ва ка­лі яна пры­хо­дзіць, як у доб­рых ста­рых ра­ма­нах, не­ча­ка­на-не­га­да­на. А ду­хоў­най спад­чы­най не­ль­га не падзя­ліц­ца. Та­ды і га­рыць-жы­ве ў ёй аге­нь­чык ду­ху. Та­му дзей­насць «Бе­ла­рус­кай ка­пэ­лы», якая не дае гас­нуць гэ­та­му аге­нь­чы­ку, не то­ль­кі пры­го­жая, па­чэс­ная. Ура­та­ван­не ад не­быц­ця і за­быц­ця, акту­алі­за­цыя і па­пу­ля­ры­за­цыя пе­рад шы­ро­кай, а га­лоў­нае — сва­бод­на мыс­ля­чай аўды­то­ры­яй — гэ­та па­чэс­нае і не­адмен­нае гра­ма­дзян­скае дзея­нне ку­ль­тур­на-гіс­та­рыч­най спра­вяд­лі­вас­ці. Цал­кам пра­ва­вая «рэ­сты­ту­цыя» зроб­ле­на­га і на­за­па­ша­на­га про­дка­мі з су­та­рэн­няў раў­ні­вай мі­нуў­шчы­ны ў су­час­ны ад­кры­ты аб­іхо­дак. Як ска­заў бы Лас­тоў­скі, спа­ва­рот­ны доўг.

Бе­ла­рус­кая му­зыч­ная кла­сі­ка — не экзо­ты­ка. Мы слу­ха­ем му­зы­ку, ужы­ва­емся ў воб­ра­зы, спад­чы­най у спад­чы­ну пе­рад­адзе­ныя, і да­зна­емся: му­зы­ка «ў цэн­тры еўра­пей­ска­га кан­ты­нен­та» бы­ла ўсцяж у роз­ных жан­рах і жан­ра­вых фор­мах да­лу­ча­най да ўсіх вы­зна­ча­ль­ных ідэй­ных тэн­дэн­цый і сты­ля­вых на­прам­каў гіс­та­рыч­ных эпох і мае важ­кія на­быт­кі, якія не тра­цяць свай­го эстэ­тыч­на­га зна­чэн­ня. Ад пе­сень і ма­лых інстру­мен­та­ль­ных п’ес да буй­ных сім­фа­ніч­ных і ха­ра­вых са­чы­нен­няў на ка­на­ніч­ныя тэк­сты і са­мых з са­мых — опер.

Артыст, пра­фе­сар му­зы­кі, му­зы­каз­на­вец Вік­тар Ска­ра­ба­га­таў на грун­тоў­ным фак­тыч­ным ма­тэ­ры­яле праз па­ра­ле­лі-па­ра­ўнан­ні за­зна­чае, што на на­шых зем­лях са­ма­быт­на ўзнік­лі з’явы, ана­ла­гіч­ныя якім не­за­леж­на ўзнік­лі і ў іншых ку­ль­ту­рах. Тут не спрэч­ка пра не­йкія пры­яры­тэ­ты. Тут агу­ль­ныя за­ка­на­мер­нас­ці.

А што да на­шых мясц­овых, ту­тэй­шых з’яў, то зга­да­ем, каб не быць га­лас­лоў­ны­мі, пе­сен­ны цыкл Мі­ха­ла Ка­зі­мі­ра Агін­ска­га (хра­ні­­каль­­на ра­ней­шы за цык­лы Бет­хо­ве­на і Шу­бер­та), а ў «Га­ль­цы» Ста­ніс­ла­ва Ма­нюш­кі пры­кмет­ныя ры­сы ве­рыс­ка­га опер­на­га сты­лю, які афор­міў­ся то­ль­кі пры кан­цы ХІХ ста­год­дзя ў тво­рах іта­ль­янскіх кам­па­зі­та­раў — Мас­ка­ньі, Ле­анка­ва­ла, Пу­чы­ні.

Сло­ва «ту­тэй­шыя» пад­ышло якраз да мес­ца. Ту­тэй­шае, не сак­рэт, успры­ма­ецца па­блаж­лі­ва. З ту­тэй­ша­га мож­на ўво­лю па­кпіць. Хай са­бе... А вось пра ту­тэй­шае не ска­жаш «дру­гас­нае» або «за­па­зы­ча­нае». Ту­тэй­шае ту­тэй­шае і ёсць. «Сваё».

Са­мы раз за­дац­ца пы­тан­нем: ка­лі свая куль­­ту­ра па­чы­нае ўсве­дам­ляц­ца як «свая»? Не та­кое про­сце­нь­кае пы­тан­не, як ду­ма­ецца. Ім ушчы­ль­ную за­йма­юцца вы­со­ка­аўта­ры­тэт­ныя на­ву­кі. «Те­оре­ти­чес­кая ку­ль­ту­ро­ло­гия», вы­да­дзе­ная ў се­рыі «Энцык­ла­пе­дыя ку­ль­ту­ра­ло­гіі», усе­ба­ко­ва аб­грун­та­ва­ла па­ла­жэн­не: «Ад­крыц­цё сва­ёй ку­ль­ту­ры [ад­крыц­цё! — В.В.], уво­гу­ле куль­­ту­ры як та­кой ста­ла маг­чы­мым та­ды, ка­лі бы­лі ад­кры­ты ку­ль­ту­ры [у множ­ным лі­ку! — В.В.]. Дзя­ку­ючы гэ­та­му ку­ль­ту­ра як та­кая ста­ла прад­ме­там да­сле­да­ван­ня. Ме­на­ві­та ў ХІХ ста­год­дзі ўзнік­лі фі­ла­со­фія ку­ль­ту­ры і ку­ль­тур­ная антра­па­ло­гія як сіс­тэ­ма­тыч­ныя на­ву­кі. Та­ды ж па­яві­ла­ся са­цы­яло­гія, якая, па сут­нас­ці, па­ча­ла­ся і раз­ві­ва­ла­ся як на­ву­ка пра ку­ль­ту­ру».

З гэ­та­га не­двух­сэн­соў­на вы­ні­кае, што пры­знан­не і са­ма­прыз­нан­не сва­ёй ку­ль­ту­ры як сва­ёй ме­ра­ецца мер­ка­мі агу­ль­на­ча­ла­ве­чы­мі. Яно не ро­біц­ца са­мот­на, на­ват ге­ні­ямі сва­ёй ку­ль­ту­ры. Яно зусім не робіцца — яно ад­кры­ва­ецца.

Та­ды, ад­вёў­шы сум­нен­ні-пад­азрэн­ні, сме­ем га­ва­рыць, што свая му­зы­ка — за­кон­нае

дзі­ця сва­ёй ку­ль­ту­ры.

НА­ТУ­РА­ЛІ­ЗА­ЦЫЯ... У НА­ТУ­РА­ЛЬ­НАЕ

Іспан­скі фі­ло­саф, ву­чо­ны, пі­сь­мен­нік Мі­гель да Уна­му­на хо­ра­ша раз­ме­жа­ваў мас­тац­тва на­тхнё­нае, ад­ухоў­ле­нае — «жы­ва­род­нае» і мас­тац­тва бяз­лі­ка­га апі­са­ль­ніц­ка­га рэ­аліз­му фак­таў, якое, тым не менш, вы­дае ся­бе за мас­тац­тва вы­шэй­ша­га ўзроў­ню — «яйца­род­нае». Па-рус­ку аж па­ка­за­ль­на: «жи­во­ро­дя­щее» і «яйцек­ла­ду­щее». Най­бо­ль­шая каш­тоў­насць тво­ра «жы­ва­род­на­га» мас­тац­тва ў яго не­паў­тор­нас­ці. Не­паў­тор­насць аўтар­ска­га за­мыс­лу, ува­саб­лен­ня. Не­паў­тор­насць слу­хац­ка­га, гля­дац­ка­га ўспры­ман­ня. На­рэш­це, не­паў­тор­насць вы­ка­на­ль­ніц­кай інтэр­прэ­та­цыі. А вось «яйца­род­нае» мас­тац­тва аб­са­лю­ты­зуе ўзнаў­лен­не «ты­по­вых ха­рак­та­раў у ты­по­вых аб­ста­ві­нах» або, як па­тра­ба­ваў са­цы­яліс­тыч­ны рэ­алізм, «от­ра­же­ние жиз­ни в фор­мах са­мой жиз­ни», дзе ду­шу го­няць як пры­мху.

«Жы­ват­вор­нае» мас­тац­тва год­на ўсту­пае ў адзі­на­бор­ства з Хро­на­сам, бо жы­ве і пра­цяг­вае жыць кла­сі­ка. А кла­сі­ку мож­на спа­до­біць ра­да­во­ду. Ра­да­вод імё­наў, ідэй, якія яны рас­пра­цоў­ва­юць, мас­тац­ка­га мыс­лен­ня, што зна­хо­дзіць пе­ра­емні­каў. І пра­рас­тае тра­ды­цыя. Пра­рас­тае, як ба­чым, не ў аб­страк­тнай пра­сто­ры, не на чу­жой вот­чы­не, а на сва­ёй — сва­імі ста­ран­ня­мі аб­жы­тай і аку­ль­ту­ра­най гле­бе. Тут яна бу­дзе зра­зу­ме­тая і пры­ня­тая за на­ту­ра­ль­ную.

Му­зы­ка на бе­ла­рус­кіх зем­лях бы­ла тая, што за­да­ва­ль­ня­ла інта­рэ­сы і гус­ты на­се­ль­ні­каў гэ­тых зя­мель. Інакш бы яна не ўтры­ма­ла­ся. А тое, што не ўтры­ма­ла­ся, мы й не ве­да­ем.

Гіс­то­рыя гра­мад­стваў — гэ­та не гіс­то­рыя так зва­ных ты­ту­ль­ных на­цый. Та­му бе­ла­рус­кая ку­ль­ту­ра — гэ­та не «чыс­тая» ку­ль­ту­ра «чыс­та» бе­ла­ру­саў, а ку­ль­ту­ра бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства на бе­ла­рус­кіх зем­лях, што і ёсць, на­ту­ра­ль­на, бе­ла­рус­кая ку­ль­ту­ра.

Ка­лі мы га­во­рым «му­зы­ка Бе­ла­ру­сі» або «му­зы­ка ў Бе­ла­ру­сі», то гэ­та не ха­рак­та­рыс­ты­ка, а як бы па­шпар­тныя звес­ткі пра тэ­ры­та­ры­яль­на-дзяр­жаў­ную пры­на­леж­насць. Та­кія звес­ткі ў нас што ні ста­год­дзе мя­ня­лі­ся. «Па­свед­чан­ні асо­бы» без са­мой асо­бы.

Ра­да­вод­ная ж пры­кме­та — бе­ла­рус­кая му­зы­ка. Вы­хо­дзіць, каб му­зы­цы Бе­ла­ру­сі на­зы­вац­ца бе­ла­рус­кай му­зы­кай, ёй не­абход­на на­ту­ра­лі­за­вац­ца. На­ту­ра­лі­за­вац­ца... у на­ту­ра­ль­нае. Му­зы­ку спраў­джвае то­ль­кі му­зы­ка. Гэ­та па­каз­вае і да­каз­вае — яскра­ва, да­лі­кат­на, інтэ­лі­ген­тна — «Бе­ла­рус­кая ка­пэ­ла».

МУ­ЗЫ­КА — АД­МЫС­ЛО­ВАЯ ПЛОЦЬ

Эстэ­тыч­ныя тэ­орыі б’юцца над раз­гад­каю та­ямні­чай здо­ль­нас­ці му­зы­кі вы­ра­жаць ду­шэў­ны свет ча­ла­ве­ка. Муд­рыя тэ­орыі ў рэ­ш­це рэшт спы­ня­юцца пе­рад та­ямні­час­цю: му­зы­ка — ад­мыс­ло­вая плоць. За­тое гэ­тую та­ямні­часць не пра­мя­ня­еш на «кан­чат­ко­вае» ма­тэ­ры­яліс­тыч­нае вы­тлу­ма­чэн­не. Слын­ны фі­ло­саф-эстэ­тык Аляк­сей Фё­да­ра­віч Ло­сеў про­ста-та­кі бун­та­ваў (да­зво­лім са­бе па­фас­ны бунт не пе­ра­кла­даць): «Что та­кое му­зы­ка? Ма­те­ри­аль­но ты по учеб­ни­кам зна­ешь, что это та­кое. Воз­душ­ная сре­да, опре­де­лён­ные вол­ны, ко­то­рые уда­ря­ют те­бе в ухо, в ба­ра­бан­ную пе­ре­пон­ку... А это от­да­ётся в моз­гу, и вот те­бе — му­зы­ка. Но ведь это чис­тей­шее вра­ньё с точ­ки зре­ния вос­при­ятия и пе­ре­жи­ва­ния.

Ког­да ты слу­ша­ешь му­зы­ку, ни о ка­ких вол­нах в ушах не ду­ма­ешь, ни­ка­ких урав­не­ний не ре­ша­ешь... Всё это к му­зы­ке от­но­ше­ния не име­ет, в про­тив­ном слу­чае её мог­ли бы слу­шать то­ль­ко спец­иа­лис­ты по акус­ти­ке».

Возь­мем жы­ва­піс, яго пра­кты­ка лёг­ка пра­ецы­ру­ецца на ўсе вы­яўлен­чыя ў сва­ёй асно­ве ві­ды мас­тац­тва. Жы­ва­пі­сец, які пі­ша пей­заж, парт­рэт, фі­гу­ра­тыў­ную кам­па­зі­цыю, за­ўсё­ды на­пе­рад ве­дае — з жыц­ця, з во­пы­ту на­яўную ма­тэ­рыю быц­ця. Ён аб­авяз­ко­ва над ёю фан­та­зі­руе, па-май­стэр­ску ўва­саб­ляе і пе­ра­ўва­саб­ляе.

Му­зы­кант-кам­па­зі­тар з пер­шым до­ты­кам пя­ра да нот­на­га ліс­та з на­яўнай ма­тэ­ры­яй быц­ця раз­віт­ва­ецца. Ён мо­жа пі­саць і на га­то­вы тэкст — пес­ню, кан­та­ту, опе­ру, ад­нак гу­кі, які­мі ён пі­ша, уз­яты не з гэ­тай ня­ўхі­ль­най усю­ды­існай ма­тэ­рыі. Там да яго гэ­тых гу­каў не бы­ло, ён зда­быў іх то­ль­кі з фі­зіч­най вір­ту­аль­нас­ці.

Ну доб­ра, за­бу­дзем­ся пра хва­лі ў ву­шах. А як быць з на­шы­мі хва­ля­ван­ня­мі — яны-то ма­тэ­ры­яль­ныя? І му­зы­ка вы­ра­жае, з не­йма­вер­най пра­нік­нё­нас­цю па­ло­ніць нас, пе­рад ёю без­аба­рон­ных. Пра­ўда і тое, што не­га­тыў­ныя эмо­цыі і па­чуц­ці му­зы­ка не вы­ра­жае, мы ж ужо ска­за­лі, што му­зы­ка не пад­ман­вае.

Ве­ль­мі важ­на тут вось што. Эмо­цыі і па­чуц­ці, якія мы рэ­аль­на пе­ра­жы­ва­ем, а по­тым пе­ра­жы­ва­ем у му­зы­цы, ад­пла­ціў­шы ёй слязь­­мі ра­дас­ці або смут­ку, не ад­ны і тыя ж. Гэ­так і ў іншых ві­дах мас­тац­тва. На­што б яно, «вы­са­ка­род­нае», да­ло­ся, ка­лі б ка­пі­ява­ла і па­ўта­ра­ла?..

Эмо­цыі і па­чуц­ці, якія па­сы­лае нам з та­ямні­чых глы­бі­няў му­зы­ка, за­ўсё­ды ба­га­цей­шыя, ярчэй­шыя, пры­га­жэй­шыя, чым іх рэ­аль­ныя пра­воб­ра­зы і пра­та­ты­пы. Мы ад­чу­ва­ем быц­цам тое са­мае, але не­зраў­на­на, не­вы­моў­на бо­ль­шае, яко­му іме­ні ня­ма. Ба­чыць Бог, му­зы­ка не вы­ра­жае эмо­цый і па­чуц­цяў, а на­ра­джае іх. З на­шых архе­ты­паў, з ка­лек­тыў­на­га бес­свя­до­ма­га.

Ка­лі бе­ла­рус­кую му­зы­ку мы бу­дзем слу­хаць з ге­агра­фіч­най пэў­нас­цю — як «му­зы­ку Бе­ла­ру­сі», на­ват кам­плі­мен­тар­на раз­умець і ацэ­нь­ваць як ад­ну з еўра­пей­скіх (за­ход­ніх), але не рас­чу­ем архе­ты­паў, якія ў ёй жы­вуць, то не­ча­га сут­нас­на­га не спас­ціг­нем.

«Ты жен­щи­на — и этим ты пра­ва», — пры­знаў па­эт Бру­саў. Пра што яшчэ, як не пра му­зы­ку, мож­на ска­заць гэ­так бяс­спрэч­на?

Вячаслаў ВАЙТКЕВІЧ