Танец трох кантынентаў

№ 10 (403) 01.10.2016 - 31.10.2016 г

VIII Міжнародны фестываль харэаграфічнага мастацтва «Сожскі карагод»
Сё­лет­ні фэст у Го­ме­лі стаў­ся са­мым маш­таб­ным за ўсю гіс­то­рыю яго пра­вя­дзен­ня і саб­раў пры­хі­ль­ні­каў тан­ца з 20 кра­ін све­ту. «Сож­скі ка­ра­год» сла­віц­ца шмат­жан­ра­вас­цю кі­рун­каў, ба­гац­цем кан­цэр­тных вы­ступ­лен­няў пра­фе­сій­ных і ама­тар­скіх труп з Бе­ла­ру­сі, бліз­ка­га і да­лё­ка­га за­меж­жа.

За амаль двац­ца­ці­га­до­вую гіс­то­рыю існа­ван­ня фес­ты­валь па­зна­ёміў гле­да­чоў з леп­шы­мі пра­гра­ма­мі Санкт-Пе­цяр­бур­гска­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та імя Му­сар­гска­га, Дзяр­жаў­на­га ака­дэ­міч­на­га ансам­бля пес­ні і тан­ца «Да­нскія ка­за­кі» імя Ква­са­ва (Рас­тоў-на-До­не, Рас­ія), Ансам­бля пес­ні і тан­ца Уз­бро­еных сіл Укра­іны (Кі­еў), На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та Бе­ла­ру­сі, ха­рэ­агра­фіч­на­га ансам­бля «Ха­рош­кі», ансам­бля пес­ні і тан­ца Уз­бро­еных сіл Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь. Апош­нім раз­ам го­ме­льс­кі гля­дач су­дак­ра­нуў­ся з твор­час­цю Мас­коў­ска­га ака­дэ­міч­на­га тэ­атра тан­ца «Гжэль», аркес­тра валыншчыкаў Мас­квы Moscow & District Pipe Band, Дзяр­жаў­на­га ансам­бля тан­ца Бе­ла­ру­сі, На­цы­яна­ль­на­га ака­дэ­міч­на­га на­род­на­га хо­ру Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь імя Ці­то­ві­ча.

Тра­ды­цый­на ў меж­ах фо­ру­му гэ­тай во­сен­ню ла­дзі­лі­ся Між­на­род­ны тур­нір па спар­тыў­ных ба­ль­ных тан­цах «За­ла­тая рысь» і VII Фес­ты­валь агню «ГОФФ-2016». Уз­ба­га­ці­лі па­літ­ру «Со­жска­га ка­ра­го­ду» май­стар-кла­сы «Тан­цы на­ро­даў све­ту», фо­та­зо­на «Кас­цю­мы тан­цаў роз­ных на­ро­даў», ма­ра­фон для ама­та­раў ла­ці­на­аме­ры­кан­скіх тан­цаў «Тан­ца­ва­ль­ны мікс», вы­ступ­лен­не ха­ду­ліс­таў.

Га­лоў­ным склад­ні­кам «Со­жска­га ка­ра­го­ду» з’яўля­ецца ха­рэ­агра­фіч­ны кон­курс. Сё­ле­та ў ім пры­ня­лі ўдзел да­рос­лыя твор­чыя ка­лек­ты­вы Бе­ла­ру­сі, Сер­біі, Шры-Лан­кі, Лат­віі, Рас­іі і Укра­іны (на вя­лі­кі жаль, не пры­еха­лі прад­стаў­ні­кі Га­ны, Кот-д’Іву­ара і Індыі), якія ме­лі маг­чы­масць спа­бор­ні­чаць у на­мі­на­цы­ях «на­род­на-сцэ­ніч­ны та­нец», «эстрад­ны та­нец», «су­час­ная ха­рэ­агра­фія» і «фа­льк­лор­на-бы­та­вы та­нец», а так­са­ма «кон­курс ба­лет­май­стар­скіх ра­бот (на­род­на-сцэ­ніч­ны та­нец, су­час­ная ха­рэ­агра­фія)». Ці­ка­ва, што раз­дзел «фа­льк­лор­на-бы­та­вы та­нец» быў уве­дзе­ны ўпер­шы­ню.

Тэ­атра­лі­за­ва­ная цы­ры­мо­нія ад­крыц­ця «Жы­вое тан­цаў па­лат­но спля­тае фес­ты­валь!» зра­бі­ла­ся ад­ной з га­лоў­ных падзей фэс­ту, у ёй бы­лі за­ня­ты амаль 3 ты­ся­чы ча­ла­век. Маш­таб кас­цю­ма­ва­ных ха­рэ­агра­фіч­ных ну­ма­роў з вя­лі­кай ко­ль­кас­цю ўдзе­ль­ні­каў (у асоб­ных эпі­зо­дах на пля­цоў­цы пры­сут­ні­ча­ла да 900 тан­цо­раў) і не­ча­ка­ны­мі пе­ра­бу­до­ва­мі па пры­нцы­пе ка­лей­дас­ко­па здзі­віў пуб­лі­ку, што на­зі­ра­ла за дзей­ствам з тры­бу­наў ста­ды­ёна «Цэн­тра­ль­ны». Струк­ту­ра бо­ль­шас­ці прад­стаў­ле­ных тан­цаў ака­за­ла­ся ге­амет­рыч­най, схі­ль­най да акруг­лых лі­ній. Фан­та­зію гле­да­чоў па­ста­ноў­шчы­кі вы­му­ша­лі пра­ца­ваць, звяр­та­ючы­ся да роз­ных атры­бу­таў. Аўтар ідэі і рэ­жы­сёр Пётр Свяр­длоў (ён жа іні­цы­ятар пра­вя­дзен­ня фес­ты­ва­лю) уме­ла ўжыў но­выя свет­ла­выя тэх­на­ло­гіі, маг­чы­мас­ці ліч­ба­вых срод­каў ві­зу­алі­за­цыі. Ха­рэ­агра­фіч­ныя фраг­мен­ты, роз­ныя па тэ­ма­ты­цы і энер­ге­ты­цы, ад­люс­тра­ва­ныя ў да­да­так на свят­ла­ды­ёдных экра­нах, арга­ніч­на змя­ня­лі адзін ад­на­го, ства­ра­ючы ўра­чыс­ты гімн у го­нар ба­гі­ні тан­ца Тэр­псі­хо­ры. Гімн за­вяр­шыў­ся эфек­тным фе­ервер­кам.

Што да­ты­чыць кон­кур­снай пра­гра­мы, дык кож­ны ка­лек­тыў прад­стаў­ляў у ад­ной ці не­ка­ль­кіх на­мі­на­цы­ях па дзве па­ста­ноў­кі пра­цяг­лас­цю не бо­льш за 5 хві­лін кож­ная, ад­на з якіх пры­ма­ла ўдзел у кон­кур­се ба­лет­май­стар­скіх ра­бот. Ад­бо­ру па­пя­рэд­ні­чаў пер­шы, за­воч­ны тур, што прад­угле­джваў пра­гляд ві­дэ­ама­тэ­ры­ялаў. Дру­гі тур, ацэ­нь­ва­ла ў Го­ме­лі між­на­род­нае жу­ры, у якое ўвай­шлі прад­стаў­ні­кі Бе­ла­ру­сі, Рас­іі і Укра­іны, уз­на­ча­ліў яго на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі Ва­лян­цін Дуд­ке­віч. У пра­цэ­се га­ла­са­ван­ня заня­лі кі­раў­ні­коў ка­лек­ты­ваў — удзе­ль­ні­каў кон­кур­су. Як і чле­ны жу­ры, яны ацэ­нь­ва­лі вы­ступ­лен­ні па 10-ба­ль­най сіс­тэ­ме. Гэ­та яшчэ ад­но но­ва­ўвя­дзен­не. Ці­ка­ва: мер­ка­ван­не пра­фе­сій­на­га жу­ры і кі­раў­ні­коў ка­лек­ты­ваў, якія спа­бор­ні­ча­лі між са­бой, су­па­ла па асноў­ных па­зі­цы­ях. Фі­нал пра­во­дзіў­ся на сцэ­не Го­ме­льс­ка­га аб­лас­но­га гра­мад­ска-ку­ль­тур­на­га цэн­тра — ад­ной з леп­шых пля­цо­вак го­ра­да.

Гран-пры сё­ле­та бы­ло вы­ра­ша­на не пры­су­джаць. Жу­ры вы­зна­чы­ла пры­зё­раў кон­кур­су. У на­мі­на­цыі «На­род­на-сцэ­ніч­ны та­нец» I мес­ца атры­маў ансамбль тан­ца «Га­ра­дзен­скiя ка­рун­кi» Гро­дзен­ска­га ка­ле­джа мас­тац­тваў (кі­раў­ні­цы На­тал­ля Па­ра­хне­віч і На­дзея Сём­кі­на). Ка­лек­тыў, вя­до­мы да­лё­ка за меж­амі кра­іны, пра­д­э­ман­стра­ваў вы­дат­ную ма­не­ру вы­ка­нан­ня кад­ры­ляў рэ­гі­ёна ў па­ста­ноў­цы мэт­ра бе­ла­рус­кай сцэ­ніч­най ха­рэ­агра­фіі Яўге­на Што­па (та­кія ну­ма­ры скла­да­юць за­ла­ты фонд на­цы­яна­ль­на­га тан­ца), а так­са­ма кам­па­зі­цыю «Вес­на­выя ско­кі», у якой ба­лет­май­стар­ка Юлія Ку­ру­та змаг­ла на дзі­ва арга­ніч­на з’яд­наць вы­раз­ныя срод­кі тан­ца з ары­гі­на­ль­най му­зы­кай гур­та «Vuraj», вы­ка­рыс­таць по­лі­фа­ніч­ныя пры­ёмы вы­кла­ду ха­рэ­агра­фіч­най фак­ту­ры. Ну­мар уз­яў трэ­цяе мес­ца ў на­мі­на­цыі «Кон­курс ба­лет­май­стар­скіх ра­бот (на­род­на-сцэ­ніч­ны та­нец)».

У на­мі­на­цыі «Эстрад­ны та­нец» га­лоў­ную ўзна­га­ро­ду пры­су­дзі­лі на­род­на­му ансам­блю ба­ль­на­га тан­ца «Фа­этон» з Крас­на­да­ра (кі­раў­нік Вік­тар Жар­ноў). Ура­зі­ла па­ка­за­ная ха­рэ­агра­фіч­ная кам­па­зі­цыя «Ма­ла­гуэн­ня» (адзін з раз­на­ві­даў фла­мен­ка), што ўяў­ляе пар­ны та­нец, пад­обны на флірт між парт­нё­ра­мі. Яна бы­ла вы­ка­на­на ў хут­кім тэм­пе, з за­па­лам і ма­гут­най энер­ге­ты­кай, як і на­ле­жыць тан­цам Іспа­ніі.

Прыз за 1-е мес­ца ў на­мі­на­цыі «Су­час­ная ха­рэ­агра­фія» атры­маў ансамбль тан­ца «Юнац­тва» Бран­ска­га аб­лас­но­га Па­ла­ца дзі­ця­чай і юнац­кай твор­час­ці імя Га­га­ры­на (кі­раў­ні­ца Але­на Ад­арчан­ка). Асаб­лі­ва за­пом­ніў­ся ў іх вы­ка­нан­ні ну­мар, пры­све­ча­ны Чар­но­быль­с­кай ка­тас­тро­фе, пад на­звай «І за­квіт­нее за­гі­ну­лая зям­ля» на му­зы­ку Ба­ха, дзе за­яўле­ная тэ­ма да­клад­на і тон­ка рас­кры­тая праз воб­раз ма­гут­на­га дрэ­ва (ха­рэ­ограф­ка Ган­на Бі­лі­бі­на).

Пе­ра­мож­цам у «Фа­льк­лор­на-па­бы­то­вым тан­цы» стаў ка­лек­тыў ку­ль­тур­на-мас­тац­ка­га аб’яднан­ня чы­гу­нач­ні­каў «Бра­тэр­ства» з го­ра­да Суб­оці­ца, Сер­бія (кі­раў­ні­кі Ні­ко­ла Ма­лаў і Антун Ро­міч). Жы­вое і ма­ляў­ні­чае гу­чан­не аркес­тра на­род­ных інстру­мен­таў, яркія этнаг­ра­фіч­ныя кас­цю­мы, эма­цый­нае вы­ка­нан­не тра­ды­цый­ных сер­бскіх тан­цаў у спа­лу­чэн­ні з ка­лек­тыў­ным спе­вам ства­ра­лі ба­га­тую і воб­раз­ную атмас­фе­ру.

Экза­тыч­ны ва ўсіх ад­но­сі­нах ка­лек­тыў са Шры-Лан­кі атры­маў 2-е мес­ца. Ды­на­міч­ныя тан­цы су­пра­ва­джа­лі­ся ба­ра­бан­ным бо­ем. Адзін з іх вы­кон­ва­лі вы­тан­ча­ныя, стра­ка­та апра­ну­тыя ча­ты­ры тан­цор­кі. У дру­гім удзе­ль­ні­ча­лі муж­чы­ны, якія вы­сту­па­лі ў ка­ла­рыт­ных тра­ды­цый­ных кас­цю­мах: га­ла­ва, пле­чы і гру­дзі тан­цо­раў па­кры­тыя бліс­ку­чы­мі ла­ту­не­вы­мі пан­цы­ра­мі, на ру­ках і на­гах шмат­лі­кія бран­за­ле­ты і браз­гот­кі, пры рэ­зкіх ру­хах увесь гэ­ты ме­тал вы­да­ваў ча­роў­ныя звон­кія гу­кі. Вя­до­ма, што на­род­ныя тан­цы Шры-Лан­кі, як адзін з га­лоў­ных эле­мен­таў лан­кій­скай ку­ль­ту­ры, з’яўля­юцца аб­авяз­ко­вым атры­бу­там там­тэй­шых на­цы­яна­ль­ных свя­таў і рэ­лі­гій­ных пра­цэ­сій і вя­дуць па­хо­джан­не ад ста­ра­даў­ніх ры­ту­аль­ных цы­ры­мо­ній, пры­све­ча­ных ба­гам. На «Со­жскім ка­ра­го­дзе» тан­цо­ры пад рыт­міч­ную му­зы­ку вы­раб­ля­лі дзіў­ныя, муд­ра­ге­ліс­тыя пі­ру­эты і скач­кі. Усё раз­ам ства­ра­ла ўра­жан­не спа­бор­ніц­тва ў вір­ту­ознас­ці і на­гад­ва­ла доб­ра па­стаў­ле­нае су­час­нае шоу.

Пер­шае мес­ца ў на­мі­на­цыі «Кон­курс ба­лет­май­стар­скіх ра­бот (на­род­на-сцэ­ніч­ны та­нец)» за­ва­яваў Ансамбль ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі Бе­ла­рус­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў за ну­мар «Поль­ка “Ка­на­рык”», ство­ра­ны на айчын­ным му­зыч­ным ма­тэ­ры­яле, у па­ста­ноў­цы Па­ўла Стрэ­ль­чан­кі. Пра­цы ма­ла­до­га та­ле­на­ві­та­га ба­лет­май­стра ўжо адзна­ча­ны на іншых твор­чых спа­бор­ніц­твах. Так, на VIII Між­на­род­ным фес­ты­ва­лі су­час­най ха­рэ­агра­фіі ў Ві­цеб­ску (IFMC) — ад­ным з са­мых прэс­тыж­ных у сва­ёй сфе­ры, — кам­па­зі­цыі «Абяр­нуц­ца» быў пры­су­джа­ны спе­цы­яль­ны прыз жу­ры «За сэн­са­вае на­паў­нен­не тан­ца». Ве­ль­мі па­этыч­ным атры­маў­ся твор «Ру­сал­кі» ў ба­лет­май­старкі На­тал­лі Ва­явод­скай, якую на­тхні­лі ста­ра­даў­нія па­вер’і бе­ла­ру­саў (II мес­ца). Ну­мар быў па­ка­за­ны на­род­ным тэ­атрам тан­ца «AlmaDea» Гро­дзен­ска­га мед­уні­вер­сі­тэ­та.

Пе­ра­мож­цам «Кон­кур­су ба­лет­май­стар­скіх ра­бот (су­час­ная ха­рэ­агра­фія)» стаў ха­рэ­агра­фіч­ны ансамбль Го­ме­льс­ка­га ка­ле­джа мас­тац­тваў імя Са­ка­лоў­ска­га з кам­па­зі­цы­яй «Ад пер­шай асо­бы» (ба­лет­май­стар­ка Тац­ця­на Мя­дзве­дзе­ва). У ансам­бле­вых сцэ­нах уз­ні­ка­лі тэ­мы раз­умен­ня і не­ра­зу­мен­ня адзін ад­на­го, імкнен­ня да сва­бо­ды і не­за­леж­нас­ці асо­бы. Аўтар­ка збі­ра­ла вы­ка­наў­цаў у асі­мет­рыч­ныя кам­па­зі­цыі, су­гуч­ныя най­ноў­шай эстэ­ты­цы, арга­ніч­на вы­ка­рыс­тоў­ва­ла парт­эрную ха­рэ­агра­фію, вуг­ла­ва­тыя па­ста­вы, дзёр­зкія скач­кі і падзен­ні.

Ся­род іншых прац вар­та адзна­чыць кан­цэп­ту­аль­ны «Час па-за ча­сам», па­стаў­ле­ны і вы­ка­на­ны са­ліс­ткай ансам­бля ка­фед­ры ха­рэа­гра­фіі Уні­вер­сі­тэ­та ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў Са­бі­най Му­на­сы­па­вай (II мес­ца і зван­не «Дып­ла­мант») на му­зы­ку арген­цін­ска­га кам­па­зі­та­ра Гус­та­ва Сан­та­ола­лья, ха­рэ­агра­фіч­ны ма­лю­нак якой на­ра­джаў у гля­дац­кай свя­до­мас­ці шмат аса­цы­яцый, а так­са­ма ба­лет­май­стар­скую ра­бо­ту дып­ла­ман­ткі кон­кур­су Іры­ны Бу­ха­вец­кай (III мес­ца). Твор з на­звай «На во­лю», па­стаў­ле­ны ўдзе­ль­ні­ка­мі сту­дыі су­час­на­га тан­ца Ві­цеб­ска­га ка­ле­джа ку­ль­ту­ры і мас­тац­тваў, меў цу­доў­ную воб­раз­ную лек­сі­ку.

Спе­цы­яль­ны­мі дып­ло­ма­мі «Інды­ві­ду­аль­нае вы­ка­на­ль­ніц­кае май­стэр­ства» бы­лі ўзна­га­ро­джа­ны Са­бі­на Му­на­сы­па­ва, якая прад­ста­ві­ла ра­бо­ту ўлас­на­га са­чы­нен­ня, і Мі­ка­лай Дзміт­раў — удзе­ль­нік ха­рэ­агра­фіч­на­га ансам­бля «Але­ся» Ма­гі­лёў­ска­га ка­ле­джа мас­тац­тваў, што му­зыч­на і эма­цый­на вы­ка­наў ну­мар «Ста­ласць па­мя­ці» з ары­гі­на­ль­най ха­рэ­агра­фі­яй Іга­ра Шу­ва­ла­ва.

Згод­на з тра­ды­цы­яй ад­кры­ваць но­выя імё­ны, кон­курс па­зна­ёміў гле­да­чоў з мас­тац­твам ма­ла­дых па­ста­ноў­шчы­каў, бо­ль­шасць з якіх — вы­пус­кні­кі ка­фед­ры ха­рэ­агра­фіі БДУ­КіМ роз­ных га­доў.

Кон­курс у меж­ах «Со­жска­га ка­ра­го­ду» стаў вы­дат­най на­го­дай, каб пазначыць век­та­ры да­лей­ша­га ру­ху. За­да­чы, што ста­яць пе­рад ха­рэ­огра­фа­мі, мож­на акрэс­ліць на­ступ­ным чы­нам: аб­апі­ра­ючы­ся на лек­сі­ку на­род­на­га тан­ца, гра­ніч­на па­шы­ра­ючы за­кла­дзе­ныя ў ёй не­вы­чэр­пныя маг­чы­мас­ці, імкнуц­ца рас­кры­ваць ба­гац­це эма­цый­на­га све­ту ча­ла­ве­ка і вы­бу­доў­ваць сцэ­ніч­нае дзея­нне з ды­на­міч­ным раз­віц­цём. Са­ма на­зва фес­ты­ва­лю дэк­ла­руе зва­рот да вы­то­каў на­род­най твор­час­ці, бо ка­ра­го­ды — са­мая ста­ра­жыт­ная фор­ма сла­вян­ска­га тан­ца. Але ад­на­стай­ная лек­сі­ка час­та пра­йграе на фо­не contemporary dance, та­му ў айчын­ным ха­рэ­агра­фіч­ным мас­тац­тве не­абход­на за­ха­ваць ба­ланс на­род­на­га і су­час­на­га тан­цаў.

Ха­це­ла­ся, каб арсе­нал ха­рэ­огра­фаў па­шы­раў­ся за кошт раз­на­стай­ных кам­па­зі­цый­ных пры­ёмаў, на­сы­чэн­ня роз­ны­мі фар­ба­мі і вы­раз­ны­мі срод­ка­мі іншых ві­даў мас­тац­тва, іна­ва­цый­най ха­рэ­а­гра­фіі, най­ноў­шых плас­тыч­ных пры­ёмаў, экс­пе­ры­мен­ту. Ха­рэ­огра­фам вар­та ўваж­лі­ва ста­віц­ца да вы­раз­ных маг­чы­мас­цей ча­ла­ве­ча­га це­ла. Эмо­цыя на­ра­джа­ецца з ру­ху, а эма­цый­ны та­нец нам знач­на блі­жэй, ён за­ўсё­ды ўраж­вае бо­льш, чым аб­страк­тны.

Ра­бо­ты сё­лет­ня­га кон­кур­су, вы­ра­ша­ныя праз срод­кі су­час­най ха­рэ­агра­фіі, рэ­зка вы­лу­ча­лі­ся і па мо­ве, і па спо­са­бах арга­ні­за­цыі сцэ­ніч­най пра­сто­ры. Раз­ам з тым за­ста­юцца акту­аль­ны­мі пра­бле­мы дра­ма­тур­гіі, кам­па­зі­цыі, рэ­жы­су­ры. Ча­сам стаў­ка ро­біц­ца не то­ль­кі на ха­рэ­агра­фіч­ныя здо­ль­нас­ці, але і на дра­ма­тыч­ны та­лент, ча­го ў вы­ка­наў­цаў ві­да­воч­на не да­стат­ко­ва.

У на­мі­на­цыі «Су­час­ная ха­рэ­агра­фія» пры­цяг­ну­лі ўва­гу ра­бо­ты, у якіх сін­хрон­насць уз­ні­ка­ла не як са­ма­мэ­та, а як вы­нік адзі­на­га ды­хан­ня і дзея­ння. Най­ноў­шы та­нец усё бо­льш упэў­не­на пра­кла­дае са­бе шлях ад ама­тар­скіх экс­пе­ры­мен­таў у га­лі­ну пра­фе­сій­на­га мас­тац­тва. Па­ста­ноў­шчы­кам вар­та глы­бей за­дум­вац­ца пра сут­насць улас­най кам­па­зі­цыі, па­ра­ўноў­ва­ючы яе з пра­цай іншых. Шоу-фар­мат, які ку­ль­ты­ву­ецца шмат у чым дзя­ку­ючы тэ­ле­пра­ектам, за­дае стан­дарт успры­ман­ня, што не спры­яе раз­на­век­тар­на­му раз­віц­цю ха­рэ­агра­фіі.

У шы­ро­кай пра­гра­ме «Со­жска­га ка­ра­го­ду» пры­кмет­нае мес­ца за­няў га­ла-кан­цэрт. Як і на­ле­жыць кан­цэр­ту, за­сна­ва­на­му на па­ка­зе леп­шых з прад­стаў­ле­ных на кон­курс ну­ма­роў, ён атры­маў­ся ба­га­тым па тэ­ма­ты­цы, жан­рах і фор­мах, інтэр­на­цы­яна­ль­ным па скла­дзе вы­ка­наў­цаў. На­ніз­ва­ючы адзін за ад­ным ві­зу­аль­ныя кар­ці­ны, кан­трас­ныя па на­строі і эмо­цы­ях, арга­ні­за­та­ры фі­на­ль­на­га га­ла за­ва­ра­жы­лі гле­да­ча, па­гру­зі­лі яго ў атмас­фе­ру сап­раў­дна­га свя­та, змяс­ціў­шы гля­дац­кую ўва­гу з ма­са­вых тан­цаў на со­ль­ныя, з лі­рыч­ных ну­ма­роў — на бра­вур­ныя, з су­час­ных — на фа­льк­лор­ныя.

Ха­рэ­агра­фіч­ныя фо­ру­мы ла­дзяц­ца, каб аб’яднаць на­ма­ган­ні роз­ных ка­лек­ты­ваў у імкнен­ні да твор­час­ці і са­ма­вы­яўлен­ня. «Со­жскі ка­ра­год» дае гле­да­чам маг­чы­масць саў­дзе­лу ў по­шу­ка­вай пра­цы ба­лет­май­страў з роз­ных кра­ін све­ту. Ма­ючы ба­га­тую ге­агра­фіч­ную па­літ­ру, «Со­жскі ка­ра­год» пе­ра­кон­вае, што Го­мель стаў ад­ным з цэн­траў тан­ца­ва­ль­на­га ру­ху ў Бе­ла­ру­сі. Фес­ты­валь да­па­ма­гае пра­фе­сі­яна­лам і ама­та­рам ад­чуць ся­бе ў кан­тэк­сце сус­вет­на­га ха­рэ­агра­фіч­на­га мас­тац­тва.

 

Святлана ГУТКОЎСКАЯ