З Джымавым шчасцем

№ 9 (402) 01.09.2016 - 01.09.2005 г

Ва­сіль Ка­ча­лаў і Джым
28 снеж­ня 1925 го­да сы­шоў у веч­насць Сяр­гей Ясе­нін, па­кі­нуў­шы па­этыч­ны ўспа­мін пра сус­трэ­чу з на­шым зна­ка­мі­тым су­айчын­ні­кам і яго­ным улю­бён­цам.

Дай, Джим, на счас­тье ла­пу мне,

Та­кую ла­пу не ви­дал я сро­ду.

Да­вай с то­бой по­ла­ем при лу­не

На ти­хую, бес­шум­ную по­го­ду.

Дай, Джим, на счас­тье ла­пу мне.

Кож­ны са­вец­кі, а сён­ня і бе­ла­рус­кі шко­ль­нік — рус­кую лі­та­ра­ту­ру ў на­шай шко­ле вы­кла­да­юць грун­тоў­на — ве­дае гэ­тыя рад­кі. І не­дар­ма.

Бо верш «Са­ба­ку Ка­ча­ла­ва» пры­све­ча­ны шча­ню­ку-да­бер­ма­ну, вы­ха­ван­цу вя­лі­ка­га бе­ла­рус­ка­га артыс­та рас­ійскай сцэ­ны Ва­сі­ля Шве­ру­бо­ві­ча (псеў­да­нім — Ка­ча­лаў), сы­на свя­та­ра Мі­ко­льс­кай цар­квы ў Ві­ль­ні Яна Шве­ру­бо­ві­ча, на­шчад­ка ста­ро­га бе­ла­рус­ка­га шля­хец­ка­га ро­ду.

Но­бе­леў­скі лаў­рэ­ат Іван Бу­нін у «Чыс­тым пан­ядзел­ку» з цык­лу «Цём­ныя пры­са­ды», вы­праў­ля­ючы ге­ро­яў апо­ве­ду на «ка­пус­нік» у МХТ і су­ты­ка­ючы іх з зор­каю — Ка­ча­ла­вым, — ма­люе артыс­та на­ступ­ным чы­нам: «К нам под­ошёл с бо­ка­лом в ру­ке, блед­ный от хме­ля, с круп­ным по­том на лбу, на ко­то­рый сви­сал клок его бе­ло­рус­ских во­лос, Ка­ча­лов, под­нял бо­кал и, с де­лан­ной мрач­ной жад­нос­тью гля­дя на нее, ска­зал сво­им низ­ким актер­ским го­ло­сом:

— Царь-де­ви­ца, Ша­ма­хан­ская ца­ри­ца, твоё здо­ро­вье!»

Па­ве­рым Бу­ні­ну на­конт «бе­ла­рус­кіх ва­ла­соў»?

Бі­ягра­фія пун­кці­рам

Ка­лі па­ці­ка­віц­ца лё­сам Ва­сі­ля Шве­ру­бо­ві­ча (1875—1948), то, як адзна­ча­юць кры­ні­цы, ажно да пе­ра­езду ў Пі­цер ён раз­маў­ляў па-рус­ку з вы­раз­ным бе­ла­рус­кім акцэн­там, бо жыў у іншай ку­ль­тур­най пра­сто­ры. Бе­ла­рус­кая мо­ва до­ма, поль­ская, ла­ці­на, за­меж­ныя мо­вы і ся­род іх — рус­кая як мо­ва вы­кла­дан­ня ў 1-й Ві­лен­скай гім­на­зіі, дзе Ва­сіль на­ву­чаў­ся раз­ам з Кан­стан­ці­нам Гал­коў­скім (па­зней ле­ту­віс­кім кам­па­зі­та­рам) і Фе­лік­сам Дзяр­жын­скім (яго­ная змроч­ная бі­ягра­фія доб­ра вя­до­мая).

Лю­боў да дэк­ла­ма­цый і ўдзе­лу ў сту­дэн­цкіх па­ста­ноў­ках ужо з па­ступ­лен­ня Шве­ру­бо­ві­ча на юрфак Санкт-Пе­цяр­бург­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та (1894) су­тык­ну­ла Ва­сі­ля на ва­ка­цы­ях у Ві­ль­ні са зна­ка­мі­тай Ве­рай Ка­мі­сар­жэў­скай. На па­чат­ку кар’еры актры­са два га­ды пра­пра­ца­ва­ла ў ад­ной з антрэп­рыз ста­рой бе­ла­рус­ка-лі­тоў­скай ста­лі­цы, сыг­раў­шы шэс­ць­дзя­сят ро­ляў, і з бу­ду­чым Ка­ча­ла­вым сус­трэ­ла­ся на пад­мос­тках праз «Бой ма­ты­лёў» Гер­ма­на Зу­дэр­ма­на ў 1896 го­дзе. Та­ды ж кар’ера Шве­ру­бо­ві­ча ра­шу­ча па­вяр­ну­ла да пра­фе­сій­на­га тэ­атра: ён па­сту­піў акцё­рам у Тэ­атр лі­та­ра­тур­на-дра­ма­тыч­на­га та­ва­рыс­тва Аляк­сея Су­во­ры­на, рэ­дак­та­ра і вы­даў­ца га­зе­ты «Но­вое вре­мя». Су­во­рын і пра­па­на­ваў Шве­ру­бо­ві­чу змя­ніць «не­мі­ла­гуч­нае» (ві­даць, для рус­ка­га ву­ха) про­звіш­ча на псеў­да­нім «Ка­ча­лов». У 1900-м артыст пе­ра­хо­дзіць у Мас­коў­скі мас­тац­кі тэ­атр (МХТ, МХАТ Кан­стан­ці­на Ста­ніс­лаў­ска­га і Ула­дзі­мі­ра Не­мі­ро­ві­ча-Да­нчан­кі) — тру­пу, дзе спраў­дзіў­ся яго­ны акцёр­скі лёс, — і хут­ка ро­біц­ца зна­ка­мі­тас­цю. Па 1938 го­дзе ў гэ­тым тэ­атры — і ў Мас­кве, і за мя­жой, пад­час ва­ган­няў, ці вяр­тац­ца ў «но­вую Рас­ію» (вяр­тан­не пры­па­ла на 1922-гі), — ім ство­ра­на пя­ць­дзя­сят пяць ро­ляў! П’есы Астроў­ска­га, Ібсэ­на, Гор­ка­га, Аляк­сея Тал­сто­га, Льва Тал­сто­га, Чэ­ха­ва, Шэк­спі­ра, Ме­тэр­лін­ка, Ме­раж­коў­ска­га, Гры­ба­еда­ва, Гам­су­на, Да­ста­еўска­га, Андрэ­ева, Усе­ва­ла­да Іва­на­ва — усіх не пе­ра­лі­чыць. Апош­няя ро­ля — Чац­кі ў «Го­ры ад роз­уму» А пе­рад 1917 го­дам Ка­ча­ла­ва за­ха­пі­ла яшчэ і на­сы­ча­нае ба­гем­нае жыц­цё ў Мас­кве «срэб­на­га ве­ку», час­тка яко­га — сяб­роў­ства з па­этам-іма­жы­ніс­там, тэ­арэ­ты­кам мас­тац­тва, дра­ма­тур­гам Ана­то­лем Ма­ры­енго­фам (1897—1962). Да­лей ні­тач­ка су­вя­зяў пра­цяг­ну­ла­ся да іншай зна­ка­мі­тас­ці, Сяр­гея Ясе­ні­на. Сім­па­тыя вы­яўля­ла­ся ўза­емнай: яшчэ да аса­біс­та­га зна­ёмства Ка­ча­лаў ва­зіў з са­бою збор­нік вер­шаў па­эта, а Ясе­нін імкнуў­ся зблі­зіц­ца з вя­до­мым артыс­там, ста­рэй­шым за яго на двац­цаць га­доў. На па­чат­ку вяс­ны 1925-га яму да­па­мог агу­ль­ны сяб­ра, пі­сь­мен­нік Ба­рыс Пі­ль­няк, да­мо­віў­шы­ся раз­ам з Ясе­ні­ным на­ве­даць гас­цін­ны дом акцё­ра. Рэ­абі­лі­ту­ючы Ясе­ні­на, які па­сля раз­ыхо­джан­ня з Айсе­до­рай Дун­кан (1923) не­бес­пад­стаў­на за­ймеў рэ­пу­та­цыю сап­раў­дна­га гу­ля­кі, Пі­ль­няк за­ўва­жыў, што з ра­ні­цы «па­эт п’е вы­ключ­на ма­ла­ко».

Джым

У ве­чар сус­трэ­чы Ва­сіль Ка­ча­лаў вяр­таў­ся да­до­му по­зна, блі­жэй да два­нац­ца­тай, па­сля спек­так­ля. Ён пры­гад­ваў: «Я за­йшоў, уба­чыў Ясе­ні­на і Джы­ма — яны па­зна­ёмі­лі­ся і ся­дзе­лі на ка­на­пе ўшчы­ль­ную. Ясе­нін ад­ной ру­кой аб­няў Джы­ма за шыю, дру­гой тры­маў яго­ную ла­пу і хрып­лым бас­ком пры­га­вор­ваў: “Што за ла­па, ад на­ра­джэн­ня та­кой не ба­чыў”». Сім­па­тыя па­эта і чор­на­га да­бер­ма­на ўзнік­ла ня­зму­ша­на і не­як ад­ра­зу.

Гу­та­ры­лі, Ясе­нін чы­таў свае тво­ры, Джым — раз­ам з пуб­лі­кай — уваж­лі­ва пры­слу­хоў­ваў­ся. Сы­хо­дзя­чы, Сяр­гей Ясе­нін па­абя­цаў: «Я яму сён­ня ж на­пі­шу верш. Вяр­ну­ся да­до­му — і на­пі­шу».

Тро­хі па­зней па­эт спра­ба­ваў ура­чыс­та, у пры­сут­нас­ці гас­па­да­ра пе­рад­аць пры­свя­чэн­не са­ба­ку. Не атры­ма­ла­ся — ні ў Мас­кве, ні на лет­ніх гас­тро­лях МХА­Та ў Ба­ку, дзе так­са­ма апы­нуў­ся Ясе­нін. Урэш­це, верш з за­гад­ка­вы­мі рад­ка­мі:

«Мой ми­лый Джим, сре­ди тво­их гос­тей

Так мно­го вся­ких и не­вся­ких бы­ло.

Но та, что всех без­мол­вней и грус­тней,

Сю­да слу­чай­но вдруг не за­хо­ди­ла?

Она при­дёт, даю те­бе по­ру­ку.

И без ме­ня, в её уста­вясь взгляд,

Ты за ме­ня лиз­ни ей не­жно ру­ку

За всё, в чём был и не был ви­но­ват»,

— быў пе­рад­адзе­ны Ка­ча­ла­ву.

У ра­ка­вы час, з 27 на 28 снеж­ня 1925 го­да, акцёр з сяб­ра­мі, у тым лі­ку з Ма­ры­енго­фам, по­зна ўве­ча­ры ў мас­коў­скай рэ­ста­ра­цыі «Круж­ка» пры­га­да­лі па­эта, які пяць дзён та­му ад’ехаў у Пі­цер. Га­дзі­ны ў дзве но­чы, спы­таў­шы­ся ў Ма­ры­енго­фа пра Ясе­ні­на, Ка­ча­лаў уз­няў тост за зда­роў­е па­эта. Ці быў па­эт на той мо­мант яшчэ жы­вы? Праз ко­ль­кі га­дзін, шэ­рай ра­ні­цай, вы­гу­ль­ва­ючы Джы­ма, Ва­сіль Ка­ча­лаў, звяр­та­ючы­ся да са­ба­кі, зноў, не­ма­ве­да­ма ча­му, пры­га­даў Ясе­ні­на: «Чу­еш, аб­алдуй, хто та­бе кла­ня­ецца?» Але Джым быў за­ня­ты — ці то кос­ткай, ці то іль­дзін­кай. «Так і не па­чуў Джым, ві­даць, — пі­ша ва ўспа­мі­нах акцёр, — пры­шэс­ця той гос­ці, якая “всех без­мол­вней и грус­тней” і якую так на­стой­лі­ва і па­кут­на ча­каў Ясе­нін: “Она при­дёт, даю те­бе по­ру­ку”».

Но­выя па­ка­лен­ні

Бе­ла­рус­кі след бі­ягра­фіі Ка­ча­ла­ва не­як вы­паў з пад­руч­ні­каў — і ма­са­вай свя­до­мас­ці. Між тым да ды­яспа­ры ў Рас­іі да­лу­чы­лі­ся так­са­ма яго сын і ўнук — асо­бы знач­ныя ў гіс­то­рыі ку­ль­ту­ры. Шлюб з актры­сай Ні­най Лі­тоў­ца­вай (на­па­чат­ку яна не спа­да­ба­ла­ся ба­ць­ку Ка­ча­ла­ва: ся­мей­нае пад­анне ка­жа, што ў час за­шлю­бін, па­ва­гаў­шы­ся ко­ль­кі хві­лін, свё­кар цяж­ка вы­дых­нуў: «Ні­чо­га, ён так­са­ма не­пры­го­жы!») пры­нёс ім праз год адзі­на­га сы­на — Ва­дзі­ма Шве­ру­бо­ві­ча (1901—1981). Хло­пец ма­рыў пра вай­ско­вую кар’еру, на­ват слу­жыў у Доб­ра­ахвот­ніц­кім вой­ску, але жа­хі гра­ма­дзян­скай вай­ны, а по­тым за­хвор­ван­не на амаль без­на­дзей­ны зва­рот­ны тыф асту­дзі­лі яго­ны за­пал да 1920 го­да. Ва­дзім па­йшоў на служ­бу за­гад­чы­кам па­ста­ноў­чай час­ткі МХА­Та да Ста­ніс­лаў­ска­га і Не­мі­ро­ві­ча-Да­нчан­кі, па­кі­нуў каш­тоў­ныя ўспа­мі­ны, а ў 

1956-м ста­яў ля вы­то­каў тэ­атра «Со­вре­мен­ник». Яго да­чка Ма­рыя ста­ла актры­сай (у тым са­мым «Со­вре­мен­ни­ке»), а сын — буй­ней­шым са­вец­кім, па­зней рас­ійскім тэ­атраз­наў­цам і шэк­спі­ра­знаў­цам. Ра­бо­ты Аляк­сея Ва­дзі­ма­ві­ча Бар­та­шэ­ві­ча (Шве­ру­бо­ві­ча), у тым лі­ку па пы­тан­нях су­час­на­га сус­вет­на­га тэ­атра, да­гэ­туль ма­юць знач­ны на­ву­ко­ва-ку­ль­ту­ра­ла­гіч­ны рэ­за­нанс.

Ка­ча­лаў у мас­тац­тве

Ко­ль­кі сло­ваў вар­та ска­заць у аб­аро­ну «ба­гем­на­га жыц­ця» акцё­ра Шве­ру­бо­ві­ча-Ка­ча­ла­ва. Без яго ча­ла­ве­чай кан­так­тнас­ці і ад­кры­тас­ці на­ўрад ці на­тхнё­ны воб­раз ка­ра­ля сцэ­ны за­ці­ка­віў бы та­кіх мас­та­коў, як Ка­зі­мір Ма­ле­віч («Ва­сіль Ка­ча­лаў у п’есе Ле­ані­да Андрэ­ева “Ана­тэ­ма”», 1908), Ба­рыс Гры­гор’еў («Парт­рэт Ва­сі­ля Ка­ча­ла­ва», 1923), Ва­лян­цін Ся­роў («Парт­рэт Ва­сі­ля Ка­ча­ла­ва», 1908).

Па­мёр акцёр 30 ве­рас­ня 1948 го­да, пе­ра­жыў­шы Сяр­гея Ясе­ні­на амаль на 23 га­ды, і па­ха­ва­ны на Но­ва­дзя­во­чых мо­гіл­ках у Мас­кве.

Аляк­сей ХАДЫКА