Шпацыр ды навука?

№ 8 (401) 01.08.2016 - 30.08.2016 г

ХХV Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску»
Фэст аказаўся юбілейным удвая, бо гран-пры, атрыманае нашым Аляксеем Гросам, стала пятай перамогай Беларусі на конкурсе выканаўцаў эстраднай песні. Упершыню быў узняты фестывальны сцяг, адбылося шэсце ўдзельнікаў. Але ж ці толькі гэтым запомніўся форум?

Вы­хад «у сус­вет»

Сё­ле­та ўзрас­ла між­на­род­ная ва­га на­ша­га свя­та, скла­лі­ся пе­рад­умо­вы для яго бо­льш глы­бо­ка­га на­ву­ко­ва­га асэн­са­ван­ня — на фо­не тра­ды­цый і пер­спек­тыў уся­го фес­ты­ва­ль­на­га ру­ху, пры­чым не то­ль­кі ў на­шай кра­іне, але і ў све­це. На­га­даю: ле­тась з іні­цы­яты­вы кі­раў­ніц­тва «Сла­вян­ска­га ба­за­ру» бы­ла за­сна­ва­на Сус­вет­ная аса­цы­яцыя фес­ты­ва­ляў (WAF) на ча­ле з ге­не­ра­ль­ным ды­рэк­та­рам Цэн­тра ку­ль­ту­ры «Ві­цебск» Аляк­сан­драм Сі­да­рэн­кам. Та­му дру­гі год за­пар на­пя­рэ­дад­ні ад­крыц­ця фэс­ту ла­дзі­лі­ся арга­ні­за­цый­ныя ме­рап­ры­емствы Аса­цы­яцыі: спе­цы­яль­ная се­сія (да WAF да­лу­чы­лі­ся яшчэ во­сем фес­ты­ва­ляў з Ізра­іля, Бос­ніі і Гер­ца­га­ві­ны, Лат­віі, Літ­вы, Іта­ліі, уклю­ча­ючы зна­ка­мі­тае Сан-Рэ­ма), ІІ Між­на­род­ная кан­фе­рэн­цыя арга­ні­за­та­раў фес­ты­ва­ляў «Фес­ты­ва­ль­ны рух. Тра­ды­цыі. Іна­ва­цыі». На­ра­каць на ад­сут­насць плё­ну не да­во­дзіц­ца: ідзе ўза­ема­ка­рыс­ны аб­мен і во­пы­там, і кан­кур­сан­та­мі.

Мац­ней­шым ста­но­віц­ца на «Сла­вян­скім ба­за­ры» сус­вет­ны, а не ад­но сла­вян­скі раз­горт. Раз-по­раз на гэ­ты конт вы­каз­ва­юцца да­ко­ры — на мой по­гляд, бес­пад­стаў­ныя. Бо якія кра­іны ні да­лу­ча­лі­ся б да на­ша­га фес­ты­ва­лю (а сё­ле­та іх бы­ло 45, упер­шы­ню ўдзе­ль­ні­ча­ла Ка­лум­бія), гур­ту­юцца яны ва­кол сла­вян­скай ку­ль­ту­ры, а не іншай. І ад­на з трох пе­сень, што рых­ту­юцца да кон­кур­су кож­ным яго ўдзе­ль­ні­кам, так­са­ма сла­вян­ская. А іх па­сля­доў­насць на­гад­вае «ўзы­хо­джан­не» на­цы­яна­ль­ных ку­ль­тур да сус­вет­най скар­бні­цы: у па­ўфі­на­ле вы­кон­ва­ецца пес­ня кра­іны, якую прад­стаў­ляе кан­кур­сант, у фі­на­ле — сла­вян­скі хіт і, на­рэш­це, сус­вет­ны.

Юбі­лей­ныя ўзна­га­ро­ды

Пра­ця­гам гэ­тых мі­рат­вор­чых ідэй, скі­ра­ва­ных на сяб­роў­ства між на­ро­да­мі, ста­но­віц­ца і тра­ды­цый­нае ўру­чэн­не Спе­цы­яль­най уз­на­га­ро­ды Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь Аляк­сан­дра Лу­ка­шэн­кі «Праз мас­тац­тва — да мі­ру і ўза­ема­ра­зу­мен­ня». У год юбі­лею яе атры­маў на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі, пра­фе­сар Мі­ха­іл Фін­берг і На­цыя­­наль­ны ака­дэ­міч­ны кан­цэр­тны аркестр.

Да ві­цеб­ска­га «фес­ты­ва­лю фес­ты­ва­ляў», як яго да­ўно на­зы­ва­юць, і ра­ней пры­мяр­коў­ва­ла­ся ўра­чыс­тае ўру­чэн­не прэ­міі Са­юзнай дзяр­жа­вы ў га­лі­не лі­та­ра­ту­ры і мас­тац­тва. Але сё­ле­та пры той жа ко­ль­кас­ці прэ­мій уз­на­га­ро­джа­ных па­бо­ль­ша­ла. Раз­ам з на­род­ным артыс­там СССР, ды­ры­жо­рам Ула­дзі­мі­рам Фе­да­се­евым яе лаў­рэа­та­мі ста­лі дзве бе­ла­рус­кія твор­чыя гру­пы. Ад­на — за пе­сен­ны аль­бом «Дзе ка­лі­на цві­ла» (на­род­ны артыст Бе­ла­ру­сі Ана­толь Ярмо­лен­ка, кам­па­зі­тар Алег Елі­се­енкаў і па­эт Іван Юркін). Дру­гая — за по­мнік Свя­цей­ша­му Па­тры­ярху Алек­сію ІІ ў Мін­ску (архі­тэк­тар, про­та­іе­рэй, на­ста­яцель Усіх­свяц­ка­га пры­хо­да Фё­дар По­ўны, ску­льп­тар, за­слу­жа­ны дзеяч мас­тац­тваў Бе­ла­ру­сі Ула­дзі­мір Сла­бод­чы­каў і архі­тэк­тар Ігар Ма­ро­заў).

У час ад­крыц­ця фес­ты­ва­лю Прэ­зі­дэнт Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка так­са­ма адзна­чыў ордэ­на­мі Фран­цыс­ка Ска­ры­ны дзвюх ча­роў­ных вя­ду­чых — Акса­ну Анта­нюк з Украі­ны і за­слу­жа­ную артыс­тку Бе­ла­ру­сі Але­ну Спі­ры­до­віч. Ну а на шмат­лі­кіх прэс-кан­фе­рэн­цы­ях су­цэ­ль­ны дождж уз­на­га­род аб­ры­нуў­ся на жур­на­ліс­таў, мно­гія з якіх за га­ды існа­ван­ня фэс­ту ста­лі яго за­ўсёд­ні­ка­мі (да­рэ­чы, сё­ле­та бы­ло акрэ­ды­та­ва­на бо­льш за 500 прад­стаў­ні­коў СМІ).

Фес­ты­валь як «кір­маш»?

Ві­цеб­скі фэст, ад­па­вед­на сва­ёй на­зве, па­бу­да­ва­ны па так зва­ным «кір­ма­шо­вым» пры­нцы­пе. Пра­гра­ма амаль цал­кам скла­да­ецца з ужо апра­ба­ва­ных мас­тац­кіх брэн­даў — іншы­мі сло­ва­мі, кож­ны пры­язджае са сва­ім «та­ва­рам». Пры­трым­лі­ва­ючы­ся та­кой кан­цэп­цыі, не­ка­то­рыя за­меж­ныя фес­ты­ва­лі па­ра­ле­ль­на ўво­дзяць яшчэ ад­но пра­ві­ла: ні­ко­лі не па­ўта­раць ад­ныя і тыя ж імё­ны, увесь час ад­кры­ва­ючы но­выя — пры­нам­сі для мясц­овай пуб­лі­кі. На «Сла­вян­скім ба­за­ры» — на­адва­рот, стаў­ку ро­бяць на тых, хто тут ужо збі­раў па­ўнют­кія за­лы. Так, сё­ле­та са сва­імі со­ль­ні­ка­мі вы­сту­пі­лі Ва­ле­рый Ля­вон­ць­еў (ён, да­рэ­чы, за­ўсё­ды рых­туе што­сь­ці но­вае, за­ста­ючы­ся ці­ка­вым для ўсіх па­ка­лен­няў), Крыс­ці­на Арба­кай­тэ, Мак­сім Гал­кін (з удзе­лам у кан­цэр­це Алы Пу­га­чо­вай), Сяр­гей Ла­за­раў, арт-гру­па «Хор Ту­рэц­ка­га», Аляк­сандр Ра­з­енбаўм, пра­йшла за­ўсё­ды бяс­прой­грыш­ная па ка­са­вых збо­рах ве­ча­ры­на шан­со­на. У іншых кан­цэр­тах, уклю­ча­ючы афі­цый­нае за­крыц­цё фэс­ту, за­ўваж­най ста­ла ары­ента­цыя на ўлю­бён­цаў ма­ла­дзёж­на-пад­лет­ка­вай аўды­то­рыі.

Упер­шы­ню як да­дат­ко­вы фес­ты­ва­ль­ны «тан­цпляц» быў вы­ка­рыс­та­ны ку­ль­тур­на-спар­тыў­ны ком­плекс Лет­ня­га амфі­тэ­атра, дзе ад­бы­ла­ся на­чная дыс­ка­тэ­ка, пры­чым «за­па­ль­ва­лі» за­меж­ныя артыс­ты — не ад­но з Рас­іі, але і з Еўро­пы, Аме­ры­кі. Та­кі па­ва­рот да іншай эстэ­ты­кі — ве­ль­мі пер­спек­тыў­ная стра­тэ­гія, скі­ра­ва­ная, да ўся­го, на вы­ха­ван­не гус­таў на­шай пуб­лі­кі і да­лей­шае ўва­хо­джан­не бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры ў еўра­пей­скі кан­тэкст.

Апроч «кір­ма­шо­ва­га», у сус­вет­ным фес­ты­ва­ль­ным ру­ху існуе су­пра­ць­лег­лы пры­н­цып: да свя­та рых­ту­ецца не­йкі ад­мыс­ло­вы пра­ект, які бо­льш ні­дзе і ні­ко­лі не бу­дзе па­ўто­ра­ны. Та­кі ход раз­лі­ча­ны на шы­ро­кі пры­ток ту­рыс­таў, да ча­го інфрас­трук­ту­ра Ві­цеб­ска па­куль не га­то­вая: хоць га­тэ­ляў ста­но­віц­ца бо­льш, усе мес­цы за­ня­тыя ўдзе­ль­ні­ка­мі (сё­ле­та апош­ніх бы­ло амаль пяць з па­ло­вай ты­сяч ча­ла­век). Ды ўсё ж гас­па­да­ры фэс­ту ўмуд­ра­юцца раз-по­раз зра­біць што­сь­ці «фес­ты­ва­ль­нае ўдвая», ад­па­вед­нае пра­ві­лу «то­ль­кі тут і ця­пер». Час­цей за ўсё та­кія пра­екты звя­за­ныя з кон­кур­сам — най­перш з лё­са­ван­нем. Але да­лей­шае раз­віц­цё гэ­та­га крэ­атыў­на­га склад­ні­ка, асаб­лі­ва ў да­чы­нен­ні да бе­ла­рус­кіх ка­лек­ты­ваў, маг­ло б пры­цяг­нуць да іх бо­льш ува­гі.

Кон­кур­сныя за­люс­троў­і

Сё­лет­ні «да­рос­лы» кон­курс ака­заў­ся не са­мым моц­ным за ўсю яго гіс­то­рыю. А вось дзі­ця­чы, і без та­го ў апош­нія га­ды ве­ль­мі пра­фе­сій­ны, уз­рос яшчэ бо­льш. Дзе­ці цу­доў­на спраў­ля­лі­ся са скла­да­ны­мі кам­па­зі­цы­ямі, ска­ра­лі не то­ль­кі доб­рай на­ву­ча­нас­цю (а яе трэ­ба ад­роз­ні­ваць ад «па­пу­гай­чы­на­га сін­дро­ма», за­сна­ва­на­га на про­стым ка­пі­яван­ні), але і на­ту­ра­ль­нас­цю па­во­дзін, твор­чым стаў­лен­нем, сап­раў­д­ным «жыц­цём у пес­ні».

Ра­шэн­ні жу­ры, вя­до­ма, не аспрэч­ва­юцца, але на­ша 10-га­до­вая На­ста Жаб­ко, якая атры­ма­ла 1-ю прэ­мію, без уся­ля­кіх пе­ра­бо­льш­ван­няў бы­ла вар­тая Гран-пры. Або­два кон­кур­сныя дні яна бы­ла на­сам­рэч леп­шай. Вы­кон­ва­ла дзве не пад­обныя, а роз­на­ха­рак­тар­ныя пес­ні, што вы­йгрыш­на пад­крэс­лі­ва­лі раз­на­стай­ныя фар­бы яе го­ла­су. Без пра­блем ад­оль­ва­ла най­скла­да­ней­шыя інта­на­цый­на-рыт­міч­ныя цяж­кас­ці. І, га­лоў­нае, спя­ва­ла з «бо­жай іскрай». Мо­жа, аб­са­лют­най пе­ра­мо­зе пе­ра­шко­дзі­лі за­ко­ны ка­зач­на­га за­люс­троў­я, раз­гор­ну­та­га на сцэ­не?

Але ж і на да­рос­лым кон­кур­се, дзе не бы­ло ка­зач­ных спа­сы­лак, не­ча­ка­нас­цей у ацэн­ках жу­ры ха­па­ла. У чар­го­вы раз нам быц­цам ха­це­лі на­га­даць, што кон­кур­сныя вы­ні­кі ве­ль­мі ма­ла ўплы­ва­юць на да­лей­шую кар’еру і лёс. Спа­бор­ніц­тва мо­жа хі­ба звяр­нуць ува­гу спе­цы­яліс­таў і гра­мад­скас­ці на спе­ва­ка. Да­лей­шае — за ім са­мім, а на­ват не за па­спя­хо­вым прадзю­са­рам. Бо апош­ні зро­біць «прад­укт», але не да­дасць му­зы­кан­ту та­лен­ту, пра­цаз­до­ль­нас­ці, твор­чай апан­та­нас­ці. Па­ка­за­ль­най у гэ­тым сэн­се ста­ла пра­гра­ма «25 імгнен­няў ле­та», дзе з аркес­трам Фін­бер­га, бы ў свой ко­ліш­ні кон­кур­сны вы­хад, спя­ва­лі пе­ра­мож­цы мі­ну­лых га­доў. Кан­цэрт атры­маў­ся раз­ма­ітым: хто­сь­ці і сён­ня мог прэ­тэн­да­ваць на «дзя­сят­ку», на­ват на «двац­цат­ку», а хто­сь­ці — так, на «тро­ечку». Але сам факт, што фес­ты­валь на­ву­чыў­ся са­чыць за сва­імі вы­ха­ван­ца­мі (не­ка­ль­кі ра­ней­шых пе­ра­мож­цаў бы­лі і ў жу­ры, асаб­лі­ва на дзі­ця­чым кон­кур­се), — вя­лі­кі плюс.

За­баў­ляй, ды на­ву­чай

Ад­нак усё ж са­мым ці­ка­вым на сё­лет­нім «Сла­вян­скім ба­за­ры» ака­за­лі­ся падзеі па-за амфі­тэ­атрам. Гэ­та і шмат­лі­кія вы­ста­вач­ныя пра­екты, скі­ра­ва­ныя на бо­льш глы­бо­кае зна­ёмства з ку­ль­ту­рай і гіс­то­ры­яй Бе­ла­ру­сі, і раз­на­стай­ныя ву­ліч­ныя імпрэ­зы: му­зыч­ныя, па­этыч­ныя, тан­ца­ва­ль­ныя, тэ­атра­ль­ныя. Пра­ект «Ля­леч­ны квар­тал» пра­йшоў у трэ­ці раз, фэст «На ся­мі вят­рах» — у дру­гі. Спа­лу­чыў­шы­ся раз­ам, яны дэ­ман­стра­ва­лі не то­ль­кі тэ­атра­ль­нае мас­тац­тва, але і но­вую ку­ль­ту­ру ву­ліч­на­га шпа­цы­ру. Пры­ву­ча­лі да дум­кі, што трэ­ба не то­ль­кі бег­чы, але і спы­няц­ца. Не то­ль­кі гля­дзець па ба­ках, але і ана­лі­за­ваць, асэн­соў­ваць уба­ча­нае. Та­кія па­ра­сткі ня­зму­ша­на­га асвет­ніц­ка­га склад­ні­ку фес­ты­ва­лю трэ­ба пад­трым­лі­ваць і над­алей.