Балетнае лета ў Вялікім

№ 8 (401) 01.08.2016 - 30.08.2016 г

Ксенія Аўсянік. Ад Жар-птушкі да Медэі
Гэтая артыстка выступала на беларускай сцэне ўпершыню. Цікавасць да яе асобы падагравалася шэрагам акалічнасцей. Ксенія Аўсянік -- салістка англійскага нацыянальнага балета, створанага ў 1949-м у Лондане такімі мегазоркамі, як Алісія Маркава і Антон Долін. У розны час у трупе выступалі Марго Фантэйн, Івет Шавірэ, Карла Фрачы, Наэла Пантуа. Ксенія нарадзілася і вырасла ў Мінску, навучалася ў Беларускім харэаграфічным каледжы. Дзяўчына, якую хацелі адлічыць за быццам бы адсутнасць дадзеных і «прафнепрыдатнасць», здолела зрабіць захапляльную міжнародную кар'еру. У Лондане яна танцуе галоўныя партыі ў спектаклях «Лебядзінае возера», «Шчаўкунок», «Спячая красуня», «Карсар», «Жызэль», «Жар-птушка». Летась Ксенія Аўсянік намінавалася на міжнародную прэмію «Бенуа дэ ля данс». Прычым разам з такімі вядомымі артысткамі, як Марыя Качаткова (балет Сан-Францыска), Вольга Смірнова (Вялікі тэатр Расіі), Ганна ЦыганковаА (Нацыянальны балет Нідэрландаў).

Сус­трэц­ца з Ксе­ні­яй на­пя­рэ­дад­ні за­ключ­на­га га­ла ака­за­ла­ся ня­лёг­ка. «Яшчэ не пры­ля­це­ла, — пра­інфар­ма­ва­лі су­пра­цоў­ні­цы тэ­атра. — Са­мі ча­ка­ем. Са­ма­лёт за­трым­лі­ва­ецца». Праз га­дзін­ку: «Пры­ля­це­ла. Але ба­гаж згу­біў­ся, а ў ім пу­анты для вы­ступ­лен­ня. Шу­ка­ем ця­пер па го­ра­дзе. Ёй бу­дзе не да інтэрв’ю!» Яшчэ праз па­ўга­дзі­ны: «На ўся­ля­кі вы­па­дак ча­кай­це за ку­лі­са­мі. Яна ўдзе­ль­ні­чае ў рэ­пе­ты­цыі га­ла-кан­цэр­та».

У рэ­шце рэшт мы знай­шлі­ся. Па­куль свае ну­ма­ры рэ­пе­та­ва­лі іншыя ўдзе­ль­ні­кі, я гу­та­ры­ла з англій­скай бе­ла­рус­кай за ку­лі­са­мі, ся­род дэ­ка­ра­цый, у ад­ной з аб’ёмных «кі­шэ­няў» сцэ­ны, пад му­зы­ку ва­ры­яцый і га­ла­сы ха­рэ­огра­фаў, уз­моц­не­ныя мік­ра­фо­нам. Ксе­нія пра­маў­ляе з акцэн­там, шу­кае па­трэб­ныя сло­вы. Бо ду­мае па-англій­ску.

— На­ват не па­мя­таю, ка­лі апош­ні раз па-рус­ку раз­маў­ля­ла. Для ўдзе­лу ў фес­ты­ва­лі «Ба­лет­нае ле­та ў Вя­лі­кім» мя­не за­пра­сі­ла ха­рэ­ограф­ка Во­ль­га Кос­тэль. Я ве­ль­мі ра­да маг­чы­мас­ці пры­ехаць у Мінск і ад­чуць ся­бе ба­ле­ры­най ме­на­ві­та на гэ­тай сцэ­не. Тут тан­ца­ва­ла, то­ль­кі ка­лі бы­ла ма­ле­нь­кай дзяў­чын­кай. І ма­ры­ла вы­ка­наць кож­ную ро­лю ў кож­ным спек­так­лі.

Вы ка­за­лі, што ў дзя­цін­стве ба­ць­кі час­та ва­дзі­лі вас на ба­лет­ныя і опер­ныя спек­так­лі. Яны звя­за­ныя з мас­тац­твам?

— Пра­фе­сій­на — не. Ба­ць­ка — эка­на­міст, а ма­ма — псі­хо­лаг…

Клас­ны псі­хо­лаг і клас­ны эка­на­міст! Ка­лі мер­ка­ваць па ва­шых твор­чых да­сяг­нен­нях...

— Так. Яны ве­ль­мі лю­бі­лі мас­тац­тва, час­та вы­праў­ля­лі­ся ў тэ­атр...

Хто з’яў­ляў­ся ва­шым пед­аго­гам у ха­рэ­агра­фіч­ным ка­ле­джы?

— У На­тал­лі Мі­ка­ла­евай за­йма­ла­ся ўся­го год. На­ступ­ная вы­клад­чы­ца На­тал­ля Со­кал моц­на на мя­не па­ўплы­ва­ла, да­ла шмат шан­саў вы­йсці на сцэ­ну. По­тым яна з’еха­ла пра­ца­ваць у Шта­ты. А з трэ­ця­га го­да з на­шым кла­сам пра­ца­ва­ла Інэ­са Душ­ке­віч.

Ха­чу рас­пы­таць пра ваш шлях у Лон­дан. Так раз­умею, ме­на­ві­та з Душ­ке­віч вы рых­та­ва­лі­ся да між­на­род­на­га кон­кур­су ў Швей­ца­рыі. Што па­спе­лі стан­ца­ваць у Ла­за­не?

— Не па­спе­ла ні­чо­га! Па­сля 1-га ту­ру мя­не фак­тыч­на ад­се­ялі. Ён быў про­ста ўро­кам у кла­се. Пра­ўда, на яго пры­йшлі кі­раў­ні­кі школ тан­ца з роз­ных кра­ін.. У вы­ні­ку мя­не за­пра­сі­лі ву­чыц­ца ад­ра­зу ў Пе­цяр­бург, Лон­дан і Ні­дэр­лан­ды.

Як вы ўспры­ня­лі маг­чы­масць ву­чыц­ца ў Англіі?

— Да­мі­на­ва­ла ра­дасць, бо я за­ўсё­ды ма­ры­ла тан­ца­ваць у Лон­да­не. У свой час ба­чы­ла ві­дэа ба­ле­таў Ке­не­та Мак­мі­ла­на і ад­чу­ва­ла, што гэ­та ха­рэ­агра­фія мне бліз­кая.

Ва­шыя род­ныя сёс­тры так­са­ма вы­пра­ві­лі­ся на­бы­ваць ад­ука­цыю за мя­жу і шу­каць там улас­нае шчас­це. Як склаў­ся іх лёс?

— Сап­раў­ды, нас тры сяс­тры, я — ма­лод­шая. Ста­рэй­шая ста­ла артыс­ткай дра­ма­тыч­на­га тэ­атра. Яе ця­пе­раш­няе імя Алё­на Іф, яна жы­ве ў Ізра­ілі. Ве­ра­ні­ка, ся­рэд­няя, пра­цуе эка­на­міс­там.

Ко­ль­кі ча­су спат­рэ­бі­ла­ся вам для моў­най сва­бо­ды?

— Ка­лі з’язджа­ла, ве­да­ла гра­ма­ты­ку, чы­та­ла. У Англіі зра­зу­ме­ла, што раз­маў­ляць зу­сім не ма­гу. У лон­дан­скай ба­лет­най шко­ле рус­ка­моў­ных на­огул не бы­ло, ва­кол то­ль­кі за­меж­ні­кі. Та­му праз не­ка­ль­кі ме­ся­цаў па­сту­по­ва па­ча­ла раз­маў­ляць.

З та­дыш­няй ха­рэ­агра­фіч­най пад­рых­тоў­кай як ся­бе ад­чу­ва­лі?

— Ка­лі пры­еха­ла ў Лон­дан, дык па ўзроў­ні апы­ну­ла­ся вы­шэй за іншых. Усё-та­кі ў Мін­ску пра­фе­сій­нае на­ву­чан­не ба­ле­ту па­чы­на­ецца ра­ней, чым у Лон­да­не. Але ме­то­ды­кі тут іншыя. Студэнтам да­юць бо­льш не­за­леж­нас­ці, у тым сэн­се, што раз­ліч­ва­юць на са­ма­стой­ную пра­цу, а не то­ль­кі з пед­аго­гам.

Чым яшчэ ад­мет­нае на­ву­чан­не ба­ле­ту ў Лон­да­не?

— У бе­ла­рус­кім ка­ле­джы што­год на­бі­ра­юць па дзве гру­пы. У англій­скай шко­ле яна ад­на. У шко­ле ака­за­ла­ся інтэр­на­цы­яна­ль­ная ка­ман­да вуч­няў. Ба­лет­ныя пед­аго­гі Лон­да­на, вя­до­ма, збі­ра­юць «вяр­шкі» па ўсім све­це, асаб­лі­ва на між­на­род­ных кон­кур­сах. Але і ў са­мой шко­ле што­год ла­дзяц­ца пра­гля­ды. Для тых, хто хо­ча тут у пер­спек­ты­ве ву­чыц­ца.

Ста­лі­ца Бры­та­ніі — ве­ль­мі да­ра­гі го­рад...

— Маё на­ву­чан­не бы­ло бяс­плат­ным. Як пра­жы­ван­не і хар­ча­ван­не.

Ці ёсць у вас ця­пер па­трэ­ба ездзіць на між­на­род­ныя кон­кур­сы і ў якой сту­пе­ні гэ­та для вас акту­аль­на?

— Шчы­ра ка­жу­чы, ні­ко­лі не лю­бі­ла кон­кур­сы. За­ўсё­ды ці­ка­вей на сцэ­не эма­цый­на раз­ві­ваць ро­лю, чым спа­бор­ні­чаць.

У чым пры­нцы­по­вая роз­ні­ца па­між тру­пай Англій­ска­га на­цы­яна­ль­на­га ба­ле­та, дзе вы вы­сту­па­еце, і тру­пай «Ко­вент-Гар­дэн»?

— Кам­па­нія, у якой пра­цую, бы­ла ство­ра­на для та­го, каб актыў­на гас­тра­ля­ваць, па­каз­ваць спек­так­лі не то­ль­кі ў ста­лі­цы. Та­му вы­праў­ля­емся ў твор­чыя ван­дроў­кі знач­на час­цей. Ка­ра­леў­скі ба­лет — у бо­ль­шай сту­пе­ні ста­цы­янар­ная тру­па. Аб­одва ка­лек­ты­вы імкнуц­ца мець ад­мет­ны рэ­пер­ту­ар, каб не па­ўта­рац­ца. У на­шай тру­пе кла­сі­ка і су­час­ныя па­ста­ноў­кі зба­лан­са­ва­ныя. Пе­ра­ва­га не ад­да­ецца ад­на­му кі­рун­ку. Тру­па скла­да­ецца з 65 вы­ка­наў­цаў. У якас­ці вя­ду­чых са­ліс­таў у кам­па­ніі пра­ца­ва­ла не­ка­ль­кі артыс­таў з Тбі­лі­сі, Пе­цяр­бур­гу, але ця­пер яны пе­ра­йшлі ў іншыя ка­лек­ты­вы. У Лон­да­не я тан­цую ўжо во­сем га­доў.

Ці ад­роз­ні­ва­ецца рэ­пе­ты­цый­ны пра­цэс у Бе­ла­ру­сі і Бры­та­ніі?

— Мы да­стат­ко­ва доў­га рэ­пе­ту­ем пэў­ны спек­такль, по­тым пра­цяг­лы час па­каз­ва­ем яго. Та­му пе­ры­яд пад­рых­тоў­кі бо­льш інтэн­сіў­ны — і для са­ліс­таў, і для кар­дэ­ба­ле­ту.

Ко­ль­кі па­ста­но­вак на ты­дзень ці ме­сяц да­во­дзіц­ца тан­ца­ваць? Ці існуе пэў­ная нор­ма?

— На­шай кам­па­ніі ўлас­ці­вая вя­лі­кая ко­ль­касць па­ка­заў. Зда­ра­ецца і во­сем за ты­дзень.

Зна­чыць, ча­сам два на дзень. Але вы то­ль­кі ў ад­ным з іх за­ня­тая?

— Не, у аб­одвух. Але ка­лі ў ад­ным па­ка­зе вя­ду­чая парт­ыя, дык у дру­гім мо­жа быць менш скла­да­ная ро­ля.

Ва­ша кам­па­нія мае асоб­ны бу­ды­нак і ўлас­ную сцэ­ну?

— Сцэ­на не свая. Мы дзе­лім яе з тру­па­мі, якія пры­язджа­юць у Лон­дан на гас­тро­лі. Бу­ды­нак, дзе ідуць рэ­пе­ты­цыі, існуе асоб­на.

Ко­ль­кі ча­су для ад­па­чын­ку мае са­ліс­тка англій­ска­га ба­ле­та?

— Звы­чай­на шэсць тыд­няў. Ча­ты­ры ле­там і два ўзім­ку. У нас ве­ль­мі інтэн­сіў­ны і на­пру­жа­ны пе­ры­яд пе­рад Рас­твом. Быў ты­дзень, на які пры­йшло­ся 12 спек­так­ляў.

У Інтэр­нэ­це ба­чы­ла ве­ль­мі ці­ка­выя кад­ры са спек­так­ля «Зла­ма­ныя кры­лы». На іх Та­ма­ра Ро­ха, ба­ле­ры­на і мас­тац­кая кі­раў­ні­ца тру­пы, — у парт­ыі мек­сі­кан­скай мас­тач­кі Фры­ды Ка­ло. А Ірэк Му­ха­ме­даў, ко­ліш­ні са­ліст Вя­лі­ка­га тэ­атра Рас­іі, а ця­пер ха­рак­тар­ны са­ліст ва­шай тру­пы і пед­агог-рэ­пе­ты­тар, — у парт­ыі зна­ка­мі­та­га Ды­ега Ры­ве­ры. Здзі­ві­ла­ся, які­мі не­ча­ка­ны­мі мо­гуць быць тэ­мы і сю­жэ­ты су­час­ных ха­рэ­агра­фіч­ных па­ста­но­вак!

— Так. На­прык­лад, мі­ну­лы се­зон у тэ­атры быў ве­ль­мі на­сы­ча­ны. З’я­ві­лі­ся тры но­выя ад­на­акто­выя спек­так­лі пад агу­ль­най на­звай «Яна ска­за­ла», па­стаў­ле­ныя жан­чы­на­мі-ха­рэ­ограф­ка­мі. Ся­род іх і ба­лет «M-Dao» («Мед­эя»), дзе я вы­кон­ва­ла га­лоў­ную парт­ыю. Му­зы­ка су­час­ная, на­пі­са­ная для па­ста­ноў­кі Джа­се­лін Пук…

На­га­даю: ёй на­ле­жыць му­зы­ка да фі­ль­ма Стэн­лі Куб­ры­ка «З шы­ро­ка за­плюш­ча­ны­мі ва­чы­ма». Ад­на з кам­па­зі­цый Джа­се­лін вы­ка­рыс­та­на ў стуж­цы Мар­ці­на Скар­сэ­зэ «Бан­ды Нью-Ёрка». А ў «Ко­вент-Гар­дэн» ня­даў­на бы­ла па­стаў­ле­на яе ад­на­акто­вая 30-хві­лін­ная опе­ра пад на­звай «Ingerland», пры­све­ча­ная англій­скай на­цы­яна­ль­най страс­ці — фут­бо­лу і дзяў­чы­нам фут­ба­ліс­таў.

— У му­зы­цы ба­ле­та з’яд­на­ныя за­ход­нія і тра­ды­цый­ныя кі­тай­скія інстру­мен­ты. Мая парт­ыя, зра­зу­ме­ла, на­сы­ча­на яркі­мі эмо­цы­ямі. Ста­ві­ла спек­такль кі­тай­ская ба­лет­май­стар­ка Ябінь Ван, якая імкну­ла­ся з’яд­наць кі­тай­скі кла­січ­ны та­нец і тра­ды­цый­ную кла­січ­ную ха­рэ­агра­фію. У ма­ёй парт­ыі ха­па­ла ру­хаў, што да кла­сі­кі не на­ле­жаць, але іх трэ­ба вы­кон­ваць ве­ль­мі да­клад­на.

Як ха­рэ­ограф­ка тлу­ма­чы­ла воб­раз Мед­эі?

— Яна ве­ль­мі да­клад­на пад­бі­ра­ла сло­вы. І са­ма па­каз­ва­ла, бо Ябінь Ван — ба­ле­ры­на, вы­сту­па­ла ў кі­тай­скіх спек­так­лях.

Ксе­нія, ха­це­ла рас­пы­таць вас і пра ро­лю Жар-птуш­кі з ад­на­й­мен­на­га ба­ле­та. Ме­на­ві­та за гэ­тую парт­ыю вас на­мі­на­ва­лі на прыз «Бе­нуа дэ ля данс». Фраг­мен­ты са спек­так­ля, па­ба­чаныя на «YouTube», ураж­ва­юць. У па­ста­ноў­цы Фокіна ге­ра­іня — пер­са­наж каз­кі. Апра­ну­тая ў чыр­во­нае, яна ўва­саб­ляе сты­хію агню. У англій­скім спек­так­лі — фан­тас­тыч­ная істо­та, у ві­зу­аль­ным аб­ліч­чы якой да­мі­нуе пры­глу­ша­ны за­ла­ціс­ты ко­лер. Сус­вет­ная прэ­м’е­ра ба­ле­та ад­бы­ла­ся ў 2012-м у лон­дан­скім тэ­атры «Ка­лі­зе­ум».

— Спек­такль па­стаў­ле­ны на му­зы­ку Іга­ра Стра­він­ска­га. Мая ге­ра­іня сап­раў­ды на­зы­ва­ецца Жар-птуш­кай, але Джордж Уі­ль­ямсан — да­рэ­чы, зу­сім ма­ла­ды ха­рэ­ограф, вы­пус­кнік Шко­лы англій­ска­га на­цы­яна­ль­на­га ба­ле­та — пад­ышоў да сю­жэ­та іна­чай і мно­гае змя­ніў. У яго­най трак­тоў­цы ге­ра­іня ўва­саб­ляе пры­га­жосць і сі­лы пры­ро­ды. Яна хут­чэй птуш­ка Фе­нікс. У цэн­тры па­ста­ноў­кі ха­рак­та­ры роз­ных лю­дзей, якія імкну­лі­ся ўзяць усё, што то­ль­кі мож­на, ад гэ­та­га цу­ду. У рэ­шце рэшт яна ўсіх ва­кол пе­ра­тва­ры­ла ў по­пел. Але по­тым з по­пе­лу па­чы­нае ад­ра­джац­ца жыц­цё...

Гутарыла Таццяна Мушынская.