Балетнае лета ў Вялікім

№ 8 (401) 01.08.2016 - 30.08.2016 г

Шэсць танцаў вакол кахання і смерці
Сёлета гэты фестываль ладзіўся трэці раз. Да яго прызвычаілася публіка, культурная грамадскасць, салісты свае і замежныя.

У праграме сёлетняга свята, якое доўжылася шэсць дзён, з'ядналіся таксама шэсць праектаў. У тым ліку нядаўнія прэм'еры («Маленькі прынц» І «Маленькая смерць»), класічныя пастаноўкі «Лебядзінае возера» (з удзелам нашай, а цяпер піцерскай салісткі Кацярыны Борчанка), «Цені» (дзея з балета «Баядэрка»), Кіліянаўскія «Шэсць танцаў». У гэтым артыкуле паспрабую зрабіць акцэнт на дзвюх самых яркіх, на маю думку, падзеях фэсту — прэм'еры балета «Каханне і смерць», што быў паказаны з розным складам выканаўцаў, і фінальным гала. Дапоўніць агульную карціну гутарка з беларуска-англійскай балерынай Ксеніяй Аўсянік, удзельніцай гала-канцэрта.

Ска­жу шчы­ра: на прэ­м’е­ру ба­ле­та «Ка­хан­не і смерць» я вы­праў­ля­ла­ся з інта­рэ­сам, але на­стро­ем пэў­на­га скеп­ты­цыз­му. Ізноў 

Усход, та­ямні­чы і ча­роў­ны? Яго не за­мно­га на на­шай сцэ­не? Акра­мя «Бах­чы­са­рай­ска­га фан­та­на» і «Па­ла­вец­кіх ско­каў», у апош­нія га­ды на афі­шы з’яві­лі­ся «Ша­хе­ра­за­да», «Та­мар», «Сем пры­га­жунь». Мне за­пя­рэ­чаць: тэ­ма Усхо­ду ў ба­ле­це бяс­кон­цая і не­вы­чэр­пная, ніш­то так не ва­біць гле­да­ча, як ві­до­віш­ча эфек­тных усход­ніх тан­цаў. І з тым па­га­джу­ся.

Роз­дум і сум­нен­ні вы­клі­ка­ла так­са­ма аўтар­ства му­зы­кі. Па­лад Бю­ль­бюль-аглы (да­рэ­чы, яго­нае сап­раў­днае — імя Па­лад Ма­ме­даў), бяс­спрэч­на, шмат у чым уні­ка­ль­ная фі­гу­ра. Аўтар і вы­ка­наў­ца ўлас­ных пе­сень, надзвы­чай па­пу­ляр­ных у СССР. Зна­ка­мі­ты спя­вак і акцёр, на­род­ны артыст Азер­бай­джа­на і Са­вец­ка­га Са­юза. Пед­агог, док­тар мас­тац­тваз­наў­ства, пра­фе­сар. У апош­ні час па­сол Азер­бай­джа­на ў Рас­іі.

Пад­обнай шмат­гран­нас­цю мож­на за­хап­ляц­ца. Але ці ма­ла існуе пры­кла­даў, ка­лі тэ­атр (не аб­авяз­ко­ва наш) бя­рэц­ца за па­ста­ноў­ку, зы­хо­дзя­чы з па­ва­гі да асо­бы, гра­мад­ска­га пры­знан­ня, роз­га­ла­су і пе­ра­ка­нан­ня, што на вя­до­мае імя гля­дач аб­авяз­ко­ва по­йдзе? Пра­кты­ка свед­чыць: кам­па­зі­тар час­цей за ўсё за­йма­ецца то­ль­кі са­чы­нен­нем, і су­р’ёз­ны мас­тац­кі вы­нік уз­ні­кае та­ды, ка­лі ёсць ма­сіў опу­саў. Па шчы­рас­ці, сам спек­такль мно­гія мае сум­нен­ні і скеп­ты­цызм раз­ве­яў.

Спа­чат­ку пра парт­ыту­ру. Яна за­хап­ляе па­ўднё­вым тэм­пе­ра­мен­там, экс­та­тыч­нас­цю, сап­раў­дным на­па­лам эмо­цый і страс­цей. У му­зы­цы ха­пае эма­цый­най яркас­ці, раз­на­стай­нас­ці рыт­маў, тэм і ме­ло­дый. Вы­со­кі гра­дус па­чуц­цяў, без яко­га ба­лет­нае ві­до­віш­ча на­огул не мо­жа ўзнік­нуць. Лі­рыч­ныя тэ­мы пра­чу­лых ад­ажыа, імклі­вае раз­гор­тван­не ма­са­вых тан­цаў, ды­на­мі­ка сцэн біт­ваў, кан­траст зма­ган­ня жыц­ця і смер­ці, ка­хан­ня і ня­бы­ту — раз­на­стай­ныя фар­бы ўзні­ка­лі ў аркес­тра­вай плы­ні. Прэм’ерныя па­ка­зы пра­вёў азер­бай­джан­скі ды­ры­жор Эюб Ку­лі­еў, на­ступ­ны­мі апя­ку­ецца бе­ла­рус­кі ма­эстра Андрэй Іва­ноў.

Глы­бо­кае і пе­ра­ка­наў­чае ўва­саб­лен­не тэ­мы аб­умоў­ле­на тым, што ба­лет па­стаў­ле­ны на сю­жэт ста­ра­жыт­на­цюр­кска­га эпа­су «Кні­га май­го дзе­да Кар­ку­да». У цэн­тры спек­так­ля не то­ль­кі дра­ма­тыч­ны лёс га­лоў­ных ге­ро­яў — хлоп­ца Азе­ра і дзяў­чы­ны Бай­джан (кра­са­моў­на, ка­лі праз яднан­не імё­наў уз­ні­кае на­зва кра­іны). Пры­ват­ная гіс­то­рыя раз­гор­тва­ецца на фо­не ба­ра­ць­бы двух пля­мё­наў — агу­заў і кіп­ча­коў.

Уда­лае ліб­рэ­та ба­ле­та «Ка­хан­не і смерць», зроб­ле­нае ха­рэ­ограф­кай Во­ль­гай Кос­тэль, да­зво­лі­ла за­ся­ро­дзіц­ца на ма­лой ко­ль­кас­ці дзей­ных асоб. Гэ­та га­лоў­ныя ге­роі, два ха­ны — кі­раў­ні­кі ва­ра­гу­ючых гру­по­вак, Агуз-хан і Га­ра-ме­лік. Не­ча­ка­ным ад­крыц­цём ба­лет­май­стар­кі ста­ла­ся і тое, што воб­раз Ка­хан­ня і воб­раз Смер­ці ма­юць па два аб­ліч­чы, жа­но­чае і муж­чын­скае. Тан­ца­ва­ль­ныя сек­стэ­ты га­лоў­ных ге­ро­яў і мі­фіч­ных пер­са­на­жаў утва­ры­лі ў «Ка­хан­ні і смер­ці» ці­ка­выя па плас­ты­цы і ба­га­тыя па сэн­се кам­па­зі­цыі. Асноў­ных ге­ро­яў ня­шмат, але ства­ра­ецца ўра­жан­не, што ў ба­ле­це мнос­тва дзей­ных асоб, раз­на­стай­ныя ма­са­выя сцэ­ны.

Па­пя­рэд­ні­мі пра­ца­мі Во­ль­гі Кос­тэль у Опер­ным бы­лі ары­гі­на­ль­ныя, све­жыя па дум­цы і мо­ве мі­ні­яцю­ры, прэ­зен­та­ва­ныя пад­час кан­цэр­таў і ба­лет­ных га­ла. У 2012-м на Экс­пе­ры­мен­та­ль­най сцэ­не яна па­ста­ві­ла спек­такль «Ме­та­мар­фо­зы», што ва­біў нетрывіяль­нас­цю мыс­лен­ня, не­ча­ка­ным спа­лу­чэн­нем тан­ца і ва­ка­лу. «Ка­хан­не і смерць» — па сут­нас­ці пер­шая по­ўна­мет­раж­ная па­ста­ноў­ка Кос­тэль на вя­лі­кай пля­цоў­цы.

Існу­юць у на­шым Опер­ным па­ста­ноў­кі, пра якія злас­ліў­цы ка­жуць, што артыс­ты іх ве­ль­мі лю­бяць, бо там… не трэ­ба тан­ца­ваць. Мож­на то­ль­кі ха­дзіць па сцэ­не. Або бу­да­ваць воб­раз праз пан­та­мі­му (не­здар­ма апош­нюю на­зы­ва­юць мо­вай глу­ха­ня­мых). У «Ка­хан­ні і смер­ці» тан­ца­ваць сап­раў­ды трэ­ба. Ха­рэ­агра­фіч­ная парт­ыту­ра ба­ле­та на­сы­ча­ная і скла­да­ная. Ён імклі­ва раз­гор­тва­ецца і тры­мае ў на­пру­жан­ні. Мір­нае жыц­цё агу­заў, на­ра­джэн­не па­чуц­цяў, ка­хан­не, вя­сел­ле — пік ра­дас­ці. Не­ча­ка­нае на­па­дзен­не кіп­ча­коў. Па­лон, смерць Азе­ра, зма­ган­не… Тут ня­ма пус­тых эпі­зо­даў. Ду­маю, Кос­тэль шмат у чым пе­ра­ўзыш­ла ся­бе ра­ней­шую. Важ­нае свед­чан­не мас­тац­кай пе­ра­мо­гі — на­яўнасць улас­най тан­ца­ва­ль­най мо­вы. Ка­лі плас­тыч­ная плынь — гэ­та не су­цэ­ль­ныя цы­та­ты і не пе­ра­йман­ні.

Да прэм’еры бы­ло пад­рых­та­ва­на тры скла­ды вы­ка­наў­цаў. Я па­ба­чы­ла тую вер­сію, дзе парт­ыі га­лоў­ных ге­ро­яў тан­ца­ва­лі Ягор Азар­ке­віч (Азер) і Вік­то­рыя Трэн­кі­на (Бай­джан). Ён — во­ін, ма­гут­ны, ду­жы, упэў­не­ны ў са­бе. Здат­ны ў тра­гіч­ную хві­лі­ну ад­даць за ка­ха­ную сваё жыц­цё. Яна — та­нют­кая, крох­кая, не­ве­ра­год­на вы­раз­ная па лі­ні­ях.

У ду­этах шмат не­ча­ка­най плас­ты­кі, вір­ту­озных пад­тры­мак. Дзі­вос­ная гар­мо­нія, вы­раз­ны псі­ха­ла­гіч­на-ві­зу­аль­ны кан­траст. Вы­дат­ныя са­ліс­ты! Як і дзве па­ры вы­ка­наў­цаў воб­ра­заў Ка­хан­ня і Смер­ці — На­тал­ля Раб­ца­ва і Кан­стан­цін Бе­лах­вос­цік, Надзея Фі­лі­па­ва і Ігар Мац­ке­віч, яны тан­ца­ва­лі за­пар на зда­чы і на дзвюх прэм’ерах.

Вя­до­ма, у ха­рак­та­рыс­ты­цы двух пля­мё­наў пры­сут­ні­чае кан­траст. Агу­зы, да якіх на­ле­жыць Азер і Бай­джан, Агуз-хан на­ма­ля­ва­ныя свет­лы­мі, ра­дас­ны­мі фар­ба­мі. Іх анта­га­ніс­ты кіп­ча­кі, што раз­бу­ра­юць мір­нае жыц­цё, се­юць смерць, і Га­ра-ме­лік — ва­яўні­чыя, бяз­душ­ныя, амаль інфер­на­ль­ныя. За­ўва­жу: сцэ­ны ба­ёў, зма­ган­ня двух пля­мё­наў па­стаў­ле­ны Кос­тэль упэў­не­на і су­ро­ва.

Ба­гац­це ві­зу­аль­на­га ўспры­ман­ня ба­ле­та «Ка­хан­не і смерць» на­ра­джа­ецца дзя­ку­ючы і сцэ­наг­ра­фіі Аляк­сан­дра Кас­цю­чэн­кі, здо­ль­най не­адной­чы тран­сфар­ма­вац­ца, і кас­цю­мам Ка­ця­ры­ны Бул­га­ка­вай, у якіх тон­ка ўліч­ва­ецца раз­на­стай­насць фак­тур і сэн­са­вае гу­чан­не ко­ле­ру.

Спек­такль атры­маў­ся. Ду­маю, ён бу­дзе за­пат­ра­ба­ва­ны гле­да­чом. Ды то­ль­кі пры кан­цы аб’ёмнай боч­кі мё­ду, якой атры­ма­ла­ся мая рэ­цэн­зія, ма­ле-енеч­кая лы­жач­ка дзёг­цю. Ці­ка­ва ка­лі-не­будзь да­знац­ца: а на­шы дзея­чы мас­тац­тва здо­ле­юць гэ­так жа імпэт­на пра­соў­ваць тво­ры на­цы­яна­ль­най му­зы­кі ў іншыя дзяр­жа­вы, як ро­бяць гэ­та азер­бай­джан­скія ка­ле­гі — з улас­ці­вым ім тэм­пе­ра­мен­там і пе­ра­ка­на­нас­цю?

Пры кан­цы ко­ль­кі слоў пра фі­на­ль­нае га­ла, ка­лі на сцэ­ну вы­йшлі прад­стаў­ні­кі шас­ці кра­ін — Азер­бай­джа­на, Англіі, Бе­ла­ру­сі, Гер­ма­ніі, Ка­зах­ста­на, Укра­іны. Самымі эфек­тны­мі і па-мас­тац­ку знач­ны­мі пад­алі­ся вы­ступ­лен­ні Ні­гяр Ібра­гі­ма­вай з Азер­бай­джа­на («Ле­бедзь» у вер­сіі Фо­кі­на і ду­эт з «Жы­зэ­лі»), Гаў­хар Усі­най і Жа­ні­бе­ка Іман­ку­ла­ва з Ка­зах­ста­на (тан­га з ба­ле­та «Ра­дэн»). За­ўжды за­хап­ля­юся ха­рэ­агра­фія На­ча Ду­ата, але ну­мар «Static time», прад­стаў­ле­ны са­ліс­та­мі Бер­лін­ска­га ба­ле­та, вы­гля­даў за­над­та змроч­ным і ра­цы­яна­ль­ным.

На га­ла-пра­ектах звы­чай­на ці­ка­віш­ся гас­ця­мі, але сё­ле­та вы­ступ­лен­ні гас­па­да­роў вы­гля­да­лі найбольш прад­стаў­ні­чы­мі. Сап­раў­д­ны го­нар на­ра­джа­ецца ад та­го, што за апош­нія пяць-сем га­доў фак­тыч­на сфар­ма­ва­ла­ся і вы­йшла на аван­сцэ­ну но­вае па­ка­лен­не бе­ла­рус­кіх ба­ле­рын і тан­цоў­шчы­каў. І яны ве­ль­мі роз­ныя, ад­мет­ныя, яркія. Мож­на пе­ра­ліч­ваць мно­гіх. Але бо­льш за ўсіх ура­зі­лі Та­ка­то­шы Ма­чы­яма ў ну­ма­ры «Клерк» і ён жа раз­ам з Янай Штан­гей у мі­ні­яцю­ры «Фа­до» (і там, і там ха­рэ­агра­фія Кан­стан­ці­на Куз­ня­цо­ва). Якая тэх­ніч­ная сва­бо­да і плас­тыч­ная раз­ня­во­ле­насць, дзі­вос­ная эма­цый­насць і экс­прэ­сія! Та­кі­мі артыс­та­мі мож­на то­ль­кі за­хап­ляц­ца і ча­каць но­вых сус­трэч.

Трэ­цяе па лі­ку «Ба­лет­нае ле­та» мі­ну­ла (да­рэ­чы, ад са­ма­га па­чат­ку гэ­та пра­ект, які пры­ду­ма­ла ха­рэ­ограф­ка Во­ль­га Кос­тэль). Але бу­дзем з ра­дас­цю ду­маць пра на­ступ­ны фэст. Бо на афі­шы зноў­ку з’явяц­ца прэм’еры, а ў Мінск за­ві­та­юць не­вя­до­мыя нам зор­кі з роз­ных кра­ін.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі