Канстанцін Тышкевіч

№ 8 (401) 01.08.2016 - 30.08.2016 г

Неперакладзенае
Слаў­ныя імё­ны бра­тоў Тыш­ке­ві­чаў вось ужо па­ўта­ра ста­год­дзя най­час­цей гу­чаць у не­па­рыў­ным адзін­стве. І гэ­та не дзіў­на — аб­одва яны ста­ялі ля вы­то­каў айчын­най гіс­то­рыі, архе­ало­гіі, кра­язнаў­ства, этна­гра­­фіі, фа­льк­ла­рыс­ты­кі; аб­одва за­кла­да­лі асно­вы му­зей­най спра­вы ў на­шым краі.

Яшчэ пры жыц­ці бра­ты за­йме­лі вы­со­кі аўта­ры­тэт у на­ву­ко­вых ко­лах, бы­лі аб­ра­ныя га­на­ро­вы­мі сяб­ра­мі Ака­дэ­мій на­вук у роз­ных еўра­пей­скіх кра­інах. Пры­знан­не на­ву­ко­вых да­сяг­нен­няў Кан­стан­ці­на (1806—1868) і Яўста­фія (1814—1873) Тыш­ке­ві­чаў з га­да­мі на­бы­вае ўсё бо­ль­шую важ­касць. Бра­ты Тыш­ке­ві­чы не за­бы­тыя і сён­ня, іх імё­ны ня­рэд­ка згад­ва­юцца на на­ву­ко­вых кан­фе­рэн­цы­ях, у му­зей­ных экс­па­зі­цы­ях, у ту­рыс­тыч­ных ван­дроў­ках...

Але ў ад­ным мы ўсё ж за­ста­лі­ся без­уваж­ны­мі да во­ла­таў на­шай на­ву­кі. Іх ба­га­цей­шая твор­чая спад­чы­на да ця­пе­раш­ня­га ча­су за­ста­ецца цяж­ка­дас­туп­най, бо амаль ні­чо­га з яе не бы­ло ў нас ні пе­ра­вы­да­дзе­на, ні пе­ра­кла­дзе­на. І гэ­та пры тым, што мно­гае з на­пі­са­на­га Тыш­ке­ві­ча­мі не стра­ці­ла сва­ёй каш­тоў­нас­ці. Даў­но на­спе­ла па­ра вяр­нуць бе­ла­рус­ка­му чы­та­чу тое, што не­ка­лі вы­йшла з-пад іх пя­ра.

Маш­таб­ны шмат­та­мо­вы пра­ект «Бе­ла­рус­кі кні­газ­бор», у якім му­сіць быць прад­стаў­ле­на ўсё най­бо­льш знач­нае, чым ба­га­тыя на­ша пры­го­жае пі­сь­мен­ства і на­ву­ко­вая лі­та­ра­ту­ра, у сва­ім пла­не-пра­спек­це прад­угле­дзеў і вы­дан­не твор­чай спад­чы­ны аб­одвух бра­тоў па­асоб­ку. Ця­пер вя­дзец­ца пад­рых­тоў­ка то­ма вы­бра­ных тво­раў Кан­стан­ці­на Тыш­ке­ві­ча. Энцык­ла­пе­дыч­ныя да­вед­ні­кі згад­ва­юць яго­ныя кні­гі, на­пі­са­ныя на поль­скай і рас­ійскай мо­вах: «Ві­лія і яе бе­ра­гі», «Пра кур­га­ны ў Літ­ве і За­ход­няй Ру­сі», «Гіс­та­рыч­нае па­ве­дам­лен­не пра ста­ра­жыт­ныя за­мкі, га­ра­дзіш­чы і мо­гі­ль­ні­кі ў Літ­ве і Ру­сі Лі­тоў­скай». Ад­нак зу­сім не­спа­дзя­ва­на пры пе­ра­кла­дзе пер­шай з пе­ра­лі­ча­ных вы­шэй кніг я на­тра­піў на па­ве­дам­лен­не пра існа­ван­не яшчэ ад­ной яго­най кні­гі, пра якую я аса­біс­та да­гэ­туль не ве­даў. Гэ­та «По­мні­кі айчын­на­га гра­вёр­на­га мас­тац­тва» (1858). Тут мне ха­це­ла­ся б пры­пы­ніц­ца і даць сло­ва са­мо­му Кан­стан­ці­ну Тыш­ке­ві­чу, пры­вёў­шы да­во­лі вя­лі­кі ўры­вак з яго­най «Ві­ліі...», дзе якраз і рас­па­вя­да­ецца пра тое, як не­ча­ка­на па­ўста­ла гэ­тая кні­га.

«...Ужо па­чы­на­ла цям­нець, ка­лі мы пры­пы­ні­лі­ся ля пе­ра­во­зу пры кар­чме ў Ча­біш­ках. З кар­чмы (як і за­ўсё­ды з кар­чмы) да­но­сі­лі­ся да на­шых ву­шэй кры­кі і го­ман ад­урма­не­ных на­по­ямі лю­дзей. Да­ве­даў­шы­ся, што маё суд­на пры­ста­ла да бе­ра­га, не­йкія два тро­хі пад­вя­се­ле­ныя вас­па­ны, ні­бы­та ча­ка­ючы май­го пры­быц­ця сю­ды, вы­йшлі мя­не спат­каць. Адзін з іх, яшчэ ся­рэд­ня­га ве­ку ча­ла­век, у доў­гім па­лат­ня­ным ха­ла­це, за­пэц­ка­ным і апыр­ска­ным фар­баю, даў мне пад­ста­ву ўя­віць у яго асо­бе не­йка­га мас­та­ка. Дру­гі, ужо ста­ро­га ве­ку, меў чыр­во­ны нос і шчо­кі, як у пра­ка­жо­на­га, не да­зва­ляў усум­ніц­ца ў тым, што з усёй па­ган­скай мі­фа­ло­гіі ён па­ста­янна за­хоў­ваў ве­ру ў ад­на­го то­ль­кі Ба­ху­са. [...] Аб­одва гэ­тыя ча­ла­ве­кі пад­алі­ся мне ары­гі­на­ла­мі. Па­ко­ль­кі та­кіх мне ве­ль­мі ма­ла сус­тра­ка­ла­ся ся­род вяс­ко­ва­га лю­ду на пра­ця­гу май­го пад­арож­жа (а сус­трэ­ча з пад­обны­мі ары­гі­на­ла­мі не раз ства­рае за­ба­ву і раз­на­стай­вае ма­на­тон­насць), то, уз­ра­да­ва­ны та­кім спат­кан­нем, я ўвай­шоў да іх у блі­жэй­шае зна­ёмства. Пер­шы вяр­таў­ся з Зу­бі­шак, дзе ён, як по­тым мне па­ве­да­мі­лі, раз­ма­лёў­ваў брыч­кі. [...] Дру­гі, прад­стаў­ля­ючы­ся мне, ска­заў, што яго­нае про­звіш­ча Ле­ано­віч, што ён слу­жыў у гвар­дыі Кра­сін­ска­га, за што, па­каз­ва­ючы мне той мед­аль, пад­ве­ша­ны на лан­цуж­ку, ён мае ордэн на шыі.

— Гэ­та, ві­даць, пад­роб­ка, і вас­пан за мах­ляр­ства мо­жа быць арыш­та­ва­ны, — ска­заў я яму на гэ­та пры пер­шым зна­ёмстве.

— Бо­жа ба­ра­ні! Маю на гэ­та па­тэнт, — ад­ка­заў мне Ле­ано­віч і, да­ста­ючы з-пад доб­ра падзёр­та­га сур­ду­та клар­нет, да­даў: — Я граю на клар­не­це, ве­даю му­зы­ку па но­тах і граю пяць ге­не­ра­ль­ных, а з дзя­ся­так пры­га­жэй­шых ме­ло­дый ве­даю на па­мяць.

— То за­йграй жа мне, пане Ле­ано­віч, — ска­заў я, уз­ра­да­ва­ны, што знай­шоў у ім ары­гі­на­ла.

— Ня­хай ясна­вя­ль­мож­ны пан ад­сту­піц­ца на не­ка­ль­кі кро­каў, бо мой клар­нет над­та піс­кля­вы.

Я па­слу­хаў­ся ван­дроў­на­га му­зы­кан­та і ады­шоў на не­ка­ль­кі кро­каў, а Ле­ано­віч, па­ве­дам­ля­ючы мне спа­чат­ку на­зву тво­ра, які ён збі­раў­ся вы­кон­ваць, на­ігры­ваў не­мі­ла­сэр­на віс­клі­вым го­ла­сам не­йкія ста­рас­вец­кія п’ескі, якія рэ­ха, раз­ыхо­дзя­чы­ся па ра­цэ, да­клад­на па­ўта­ра­ла на ўсю ва­ко­лі­цу. [...]

— Якою ж пра­цаю ты за­ймаў­ся ўсё жыц­цё, пане Ле­ано­віч? Бо цяж­ка па­ве­рыць, што клар­нет, на якім ты так хо­ра­ша і ду­шэў­на гра­еш, пра­кар­міў бы вас­па­на і яго­ную сям’ю.

— Я, ясна­вя­ль­мож­ны пане, па пра­фе­сіі на­бор­шчык, пра­ца­ваў шмат год у ві­лен­скіх дру­кар­нях. У Зял­коў­ска­га ад­бі­ваў аб­раз­кі з гра­ві­ра­ва­ль­ных блях, а ця­пер, на ста­рас­ці га­доў, ка­лі мне но­гі і ру­кі не слу­жаць, не ма­гу бо­льш пра­ца­ваць у гэ­тай пра­фе­сіі.

Знай­шоў­шы ў гэ­тым ары­гі­на­ль­ным ча­ла­ве­ку ме­на­ві­та тое, што я шу­каў, здаў­на ма­ючы за­ду­му зра­біць ад­біт­кі з лі­тоў­скіх гра­ві­ра­ва­ль­ных плас­цін, якія зна­хо­дзі­лі­ся ў ма­ім збо­ры, я блас­ла­віў той мо­мант, ка­лі су­тык­нуў­ся з гэ­тым ары­гі­на­лам. Я па­ці­ка­віў­ся, ці не па­жа­даў бы ён за­няц­ца ў мя­не ад­біт­ка­мі з плас­цін. Ён па­га­дзіў­ся на гэ­та, і да­моў­ле­насць між на­мі ўзнік­ла ад­ра­зу ж. Ле­ано­віч, уз­яўшы гро­шы на да­ро­гу, на­кі­ра­ваў­ся ў Мінск, дзе я за­стаў яго па­сля май­го вяр­тан­ня з пад­арож­жа. І, та­кім чы­нам, дзя­ку­ючы вы­пад­ко­ва­му спат­кан­ню з тым на­шчад­кам рот­міс­тра на бе­ра­зе Ві­ліі ў Ча­біш­ках, яшчэ ў той жа год я вы­даў «По­мні­кі айчын­на­га гра­ві­ра­ва­ль­на­га мас­тац­тва»» [Ві­ль­ня. Дру­кар­ня А. Мар­ці­ноў­ска­га. 1858].

Чым кні­га Кан­стан­ці­на Тыш­ке­ві­ча каш­тоў­ная для нас? Па-пер­шае, аўтар сва­ёй ка­рот­кай прад­мо­ваю рас­па­вёў пра за­ра­джэн­не айчын­най гра­фі­кі, яе пер­шыя кро­кі. Па-дру­гое, ён па­кі­нуў на­гляд­нае ўяў­лен­не пра гра­вю­ры, да­во­лі шы­ро­ка прад­ста­віў у кні­зе 173 (!) тво­ры, зроб­ле­ныя пе­ра­важ­на ві­лен­скі­мі мас­та­ка­мі, кла­сі­фі­ка­ваў вы­явы па ча­ты­рох раз­дзе­лах. Па-трэ­цяе, даў нам, на­шчад­кам, маг­чы­масць азна­ёміц­ца хоць бы з час­ткаю ба­га­цей­шай ка­лек­цыі, саб­ра­най бра­та­мі Тыш­ке­ві­ча­мі ў Ла­гой­ску і Ві­ль­ні — у му­зе­ях, што ў вы­ні­ку сум­ных гіс­та­рыч­ных падзей бы­лі лік­ві­да­ва­ныя і не за­ха­ва­лі­ся да на­ша­га ча­су. У кні­гу, пра якую мы вя­дзем га­вор­ку (аўтар даў ёй падза­га­ло­вак «Раз­дзел І»), бы­лі ўклю­ча­ны то­ль­кі гра­вю­ры не­вя­лі­ка­га па­ме­ру. У на­ступ­ную ж Тыш­ке­віч меў­ся да­даць тво­ры вя­лі­ка­га фар­ма­ту, па­пя­рэ­джва­ючы чы­та­ча, што гэ­та мо­жа быць звя­за­на з пэў­ны­мі тэх­ніч­ны­мі скла­да­нас­ця­мі. Але, на жаль, нам да­гэ­туль так і не­вя­до­ма, ці ўда­ло­ся Тыш­ке­ві­чу ажыц­ця­віць свой на­мер. Не так да­ў­но вы­йшла з дру­ку фак­сі­мі­ль­нае вы­дан­не яго­нае кні­гі «Ві­лія і яе бе­ра­гі». За­ста­ецца то­ль­кі ма­рыць, каб та­кім жа шля­хам зноў па­ба­чы­лі свет і «По­мні­кі айчын­на­га гра­вёр­на­га мас­тац­тва» За­раз жа пра­па­ну­ем чы­та­чу па­зна­ёміц­ца з усту­пам.

Не­ка­ль­кі слоў ад вы­даў­ца

Пры­го­жае мас­тац­тва ў кож­на­га на­ро­да ёсць вы­ні­кам яго спе­лас­ці, адзна­кай ма­ра­ль­най ад­ука­ва­нас­ці. Кож­ны на­род у сва­ім за­род­ку, у сва­ім па­чат­ко­вым раз­віц­ці па­гар­джаў мас­тац­твам, аб­са­лют­на не ад­чу­ваў яго па­трэ­бы, бо най­час­цей, за­ня­ты за­ва­ёва­мі і про­мыс­ла­мі, дбаў то­ль­кі пра за­бес­пя­чэн­не сва­іх ма­тэ­ры­яль­ных па­трэб, пра тое, каб зра­біць свой быт вы­год­ным і не­за­леж­ным. Гэ­тая ма­ра­ль­ная ры­са і гэ­тая вы­са­ка­род­ная на­род­ная ўлас­ці­васць звы­чай­на па­чы­на­юць раз­ві­вац­ца знач­на па­зней. Ка­лі па­трэ­бы це­ла, ма­тэ­ры­яль­ныя па­трэ­бы бу­дуць за­да­во­ле­ныя, а праз гэ­та бу­дзе за­бяс­пе­ча­ны спа­кой у гэ­тым скла­да­ным це­ле, якім з’яўля­ецца кож­ны на­род, — у ім па­чы­нае за­ра­джац­ца яго ма­ра­ль­ная сі­ла, раз­ві­ва­юцца яго эстэ­тыч­ныя ўлас­ці­вас­ці. З гэ­тай кры­ні­цы бя­руць свой па­ча­так роз­ныя ві­ды мас­тац­тва. Та­му мас­тац­тва ва ўсіх яго пра­явах утва­рае га­лі­ну, якая вы­клі­кае ці­ка­васць у да­след­чы­каў лю­бой мі­нуў­шчы­ны; у ме­ру та­го, на якім уз­роў­ні яны ста­яць і на­ко­ль­кі да­ўно ў пэў­най кра­іне існу­юць, яны — са­мы да­клад­ны па­каз­чык яго ма­ра­ль­на­га раз­віц­ця. Гэ­тая дум­ка ў на­шай кра­іне бы­ла вя­до­мая і сён­няш­нім па­ка­лен­нем да­стат­ко­ва ацэ­не­ная, па­ко­ль­кі шмат лю­дзей, якія пры­свя­ці­лі ся­бе на­ву­цы, па­ча­лі ста­ран­на вы­ву­чаць гэ­ты прад­мет, і кож­ны, хто мае сэр­ца і хоць кры­ху ма­тэ­ры­ялаў, спя­ша­ецца імі ака­заць да­па­мо­гу пра­цаў­ні­кам.

З мас­та­ка­мі і іх тво­ра­мі ў Поль­шчы і Літ­ве ад най­даў­ней­шых ча­соў і да на­шых дзён нас па­зна­ёміў п. ба­рон Рас­та­вец­кі ў сва­ёй са­лід­най пра­цы пад на­зваю «Слоў­нік поль­скіх мас­та­коў». Айчын­нае гра­ві­ра­ва­ль­нае мас­тац­тва да­гэ­туль не ме­ла свай­го гіс­то­ры­ка. Мы не­адна­ра­зо­ва чы­та­лі і чу­лі, што ву­чо­ны і глы­бо­кі да­след­чык на­шай мі­нуў­шчы­ны п. Ю. І. Кра­шэў­скі пра­цуе над айчын­най іка­наг­ра­фі­яй. Прад­мет гэ­ты надзвы­чай шы­ро­кі і ве­ль­мі но­вы для ўяў­лен­няў гра­мад­ства; з пры­чы­ны не­да­хо­пу ма­тэ­ры­ялаў, рас­кі­да­ных па ўсёй кра­іне, і пра­бле­маў у іх збі­ран­ні, ён па­ві­нен ства­рыць аўта­ру вя­лі­кія цяж­кас­ці пры вы­ка­нан­ні гэ­тай пра­цы. Кож­ны дом, кож­ная са­мая бед­ная сям’я ў нас ма­юць не­хля­мя­жую гра­вю­ру, нейкі свя­ты аб­ра­зок, не­йкі за­няд­ба­ны ка­ва­лак гра­ві­ра­ва­ль­най бля­хі, які па­рою ўяў­ляе гра­ві­ра­ва­ль­ную рэ­дкасць. Не спя­ша­юцца з ёю на да­па­мо­гу да­след­чы­ку то­ль­кі та­му, што на­огул яе не цэ­няць і яе вар­тас­ці не раз­уме­юць, і не ве­раць, што яна маг­ла б быць рэ­дкас­цю вы­ключ­на па той пры­чы­не, што яна ва­ля­ецца ў іх без па­ша­ны. І ко­ль­кі ж гэ­так (ве­да­ем з улас­на­га во­пы­ту) най­рад­чэй­шых по­мні­каў мас­тац­тва — не­вя­до­мых, кі­ну­тых на во­лю ча­ла­ве­чай аб­ыя­ка­вас­ці, цал­кам за­гі­ну­ла! Ко­ль­кі ж гра­ві­ра­ва­ль­ных блях, ка­лі яны зна­хо­дзі­лі­ся ў ад­ных ру­ках, і ка­лі з іх не ўме­лі зра­біць ні­яка­га пуб­ліч­на­га ўжыт­ку, па­йшло ў аб­мен на мя­дзя­ны ка­ця­лок! А там пад мо­ла­там кат­ля­ра, аб­ыя­ка­ва­га да тво­раў мас­тац­тва, на­заў­сё­ды гі­ну­лі сля­ды раз­ца, за­ха­ван­не якіх за­свед­чы­ла б вя­лі­кую па­слу­гу для на­ву­кі.

Ула­да­ль­нік ба­га­тых збо­раў айчын­на­га гра­ві­ра­ва­ль­на­га мас­тац­тва ў Мед­ыцы апуб­лі­ка­ваў у 1829 і 1830 гг. у «Czasopismie Lwowskim» па­ве­дам­лен­не пра поль­скіх гра­вё­раў. Трох­ра­зо­вае вы­дан­не дрэ­ва­ры­таў з біб­лі­ятэ­кі Кра­каў­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та (пер­шае — у 1837 го­дзе, дру­гое — у 1840-м, і ме­на­ві­та апош­няе — у 1849 го­дзе, сіс­тэ­ма­тыч­на скла­дзе­нае і на­ву­ко­ва па­тлу­ма­ча­нае п. Юза­фам Муч­коў­скім) ака­за­ла нам вя­лі­кую па­слу­гу на ні­ве да­сле­да­ван­няў у гэ­тай на­ву­цы. За імі — вя­до­мы сва­імі шмат­лі­кі­мі на­ву­ко­вы­мі пра­ца­мі ў на­шым пі­сь­мен­стве п. Амбро­зій Гра­боў­скі даў нам цу­доў­ны пры­клад у пе­ра­йман­ні, ка­лі па­спя­шаў­ся апуб­лі­ка­ваць у «Bibliotece Warszawskiej» апі­сан­не гра­вюр і про­звіш­чы гра­вё­раў, якія зна­хо­дзяц­ца ў яго збо­ры. Усё гэ­та — ба­га­цей­шыя ма­тэ­ры­ялы для на­ву­кі, гэ­та не­сум­нен­ная на­цы­яна­ль­ная ўлас­насць. Але ў іх мы не сус­трэ­нем і мі­ні­ма­ль­на­га ма­тэ­ры­ялу па гіс­то­рыі лі­тоў­ска­га гра­ві­ра­ва­ль­на­га май­стэр­ства. А між тым Літ­ва, ма­гут­ная і на пра­ця­гу не­ка­ль­кіх вя­коў са­ма­стой­ная кра­іна, так­са­ма ме­ла эпо­ху свай­го асвет­ніц­тва, свай­го за­хап­лен­ня пры­го­жым мас­тац­твам — гэ­та­га ма­ра­ль­на­га бо­ку на­род­на­га жыц­ця, роз­ныя ві­ды мас­тац­тва яко­га бы­лі тры­ва­лай і пры­го­жай пра­яваю. У па­ра­ўнан­ні з іншы­мі на­ро­да­мі, на­ват з брат­няй Поль­шчай, Літ­ва сап­раў­ды ве­ль­мі по­зна па­ча­ла раз­ві­ваць у са­бе ўяў­лен­ні аб пры­го­жым мас­тац­т­ве. Па­ган­скі ліц­він, які ша­на­ваў Перку­на, кла­няў­ся свя­то­му Зні­чу, зна­хо­дзіў­ся пад пе­ра­мож­ным уплы­вам кры­ва-кры­вей­таў, быў увесь час за­ма­ро­ча­ны па­ста­янны­мі вой­на­мі з су­сед­няй Рус­сю, з за­езджы­мі кры­жа­ка­мі, жы­ву­чы па­ся­род цём­ных і дзі­кіх ля­соў — дзе ён мог раз­віць ма­ра­ль­ныя на­род­ныя асаб­лі­вас­ці? Дзе ён мог ства­раць і пес­та­ваць свае эстэ­тыч­ныя ўяў­лен­ні? Хрыс­ці­янства ў лі­ку іншых па­слуг, якія яно аказ­ва­ла на ма­ра­ль­насць лі­тоў­ска­га на­ро­да, пры­нес­ла і ўяў­лен­ні пра мас­тац­тва, якое, ад­нак, ве­ль­мі ня­сме­ла і ма­руд­на па­шы­ра­ла­ся па Літ­ве. Ма­нас­кія ордэ­ны і кляш­та­ры, зда­ецца, бы­лі пер­шы­мі пры­тул­ка­мі для лі­тоў­ска­га гра­ві­ра­ва­ль­на­га мас­тац­тва і пер­шы­мі схо­віш­ча­мі тво­раў мас­тац­тва, якое раз­ві­ва­ла­ся і на­ву­ча­ла­ся на на­бож­ных уз­орах, на вы­явах свя­тых. Най­ста­ра­жыт­ней­шыя по­мні­кі мясц­ова­га гра­ві­ра­ва­ль­на­га мас­тац­тва, рас­паў­сю­джа­ныя на Літ­ве, ся­га­юць, на­ко­ль­кі нам вя­до­ма, то­ль­кі да ся­рэ­дзі­ны XVIII ста­год­дзя, і яны нам прад­стаў­ле­ны ў ад­ных то­ль­кі вы­явах свя­тых, аль­бо ў гер­бах не­йкіх ме­цэ­на­таў, ці вы­біт­ных апе­ку­ноў кас­цё­ла аль­бо ма­нас­ка­га ордэ­на, да якіх яны, у ад­па­вед­нас­ці з уяў­лен­ня­мі той эпо­хі, па­кор­лі­ва бы­лі пры­пі­са­ныя. Хоць у іх мож­на адзна­чыць ня­ма­ла дум­кі і доб­рую кам­па­зі­цыю, ад­нак са­мі гра­вё­ры бы­ва­лі лю­дзь­мі, якія пра­ца­ва­лі інстын­ктыў­на, па­вод­ле ўзо­раў за­меж­ных май­строў, без уся­ля­кай ад­ука­цыі. То­ль­кі Ві­лен­скі ўні­вер­сі­тэт звяр­нуў сваю ўва­гу на гэ­тую га­лі­ну на­ву­кі, ка­лі ў 1805 го­дзе ад­чы­ніў шко­лу гра­ві­ра­ва­ль­на­га мас­тац­тва пры ўні­вер­сі­тэ­це. На­стаў­ні­кам гэ­тай шко­лы быў П.Саўн­дэрс, па­вод­ле па­хо­джан­ня англі­ча­нін; на пра­ця­гу не­ка­ль­кіх год кі­ра­ван­ня шко­лай гра­ві­ра­ва­ль­на­га мас­тац­тва ён вы­пус­ціў ня­ма­ла здо­ль­ных гра­вё­раў. Аб­раз­кі свя­тых, за­пат­ра­ба­ва­ныя на­бож­ны­мі жы­ха­ра­мі Літ­вы, бы­лі за­ўсё­ды вы­ключ­ным прад­ме­там для раз­ца вуч­няў лі­тоў­скай шко­лы; што ж да­ты­чы­ла­ся кніг, якія вы­да­ва­лі­ся ў Ві­ль­ні, то гра­вю­ры да іх ра­бі­лі­ся не іна­чай, як ме­на­ві­та ў Ві­ль­ні мясц­овы­мі гра­вё­ра­мі. Ня­ма­ла так­са­ма гра­ві­ра­ва­ла­ся парт­рэ­таў; ве­ль­мі ца­ні­лі­ся імкнен­ні ства­рыць гіс­та­рыч­ныя і але­га­рыч­ныя тво­ры, якія, да­рэ­чы, не бы­лі па­збаў­ле­ныя пэў­ных вар­тас­цяў. Ка­лі ж пры за­ня­па­дзе Ві­лен­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та шко­ла гра­ві­ра­ва­ль­на­га мас­тац­тва ака­за­ла­ся за­чы­не­ная, то яе вуч­ні за­ста­ва­лі­ся адзі­ны­мі май­стра­мі, гле­дзя­чы на якіх ма­ла­дыя ама­та­ры гэ­тай спра­вы імкну­лі­ся прад­оўжыць гра­ві­ра­ва­ль­нае мас­тац­тва ў Літ­ве. Ка­лі ж з пры­хо­дам лі­таг­ра­фіі і да­лей­шых спо­са­баў, якія па­лег­чы­лі рас­паў­сю­джван­не ма­люн­каў, гэ­тыя срод­кі, знач­на тан­ней­шыя, зра­бі­лі­ся бо­льш вы­год­ны­мі дзе­ля мясц­овых па­трэб, гра­вёр­нае мас­тац­тва ў Літ­ве кан­чат­ко­ва за­ня­па­ла; а мас­тац­кія скар­бы, на­за­па­ша­ныя за час існа­ван­ня шко­лы, а по­тым яе вуч­няў, за­поў­ні­лі схо­віш­чы кляш­та­раў, дзе іх ка­лі-ні­ка­лі ка­пі­ява­лі і пус­ка­лі ў пуб­ліч­ны зва­рот, і па­ча­лі ста­на­віц­ца по­мні­кам айчын­най мі­нуў­шчы­ны.

Ня­ма­ла гра­ві­ра­ва­ль­ных блях зна­хо­дзі­ла­ся ў дру­кар­нях, бо кож­ная з тых, што дзей­ні­ча­лі ў Ві­ль­ні, вы­да­ючы не­йкую пра­цу ўлас­ным кош­там, дзе­ля та­го, каб зра­біць у ёй аздаб­лен­ні, за­гад­ва­ла гра­ві­ра­ваць пры­зна­ча­ныя ма­люн­кі, бля­хі ад якіх за­ста­ва­лі­ся яе ўлас­нас­цю. Жул­коў­скі, ко­ліш­ні аран­да­тар дру­кар­ні ксян­дзоў Пія­раў (па­сля ён пе­рад­аў яе За­ба­гон­ска­му, стаў­шы ка­ля 1833 го­да ўла­да­ль­ні­кам ма­лой кні­гар­ні ў Ві­ль­ні), ра­біў ад­біт­кі аб­раз­коў свя­тых і вёў імі свой ган­даль, і з гэ­та­га ж ча­су за­про­ша­ныя Жул­коў­скім леп­шыя гра­вё­ры ві­лен­скай шко­лы, та­кія, як, на­прык­лад, п. Мі­хал Пад­алін­скі, пра­ца­ва­лі вы­ключ­на на яго. Што ўжо ка­заць пра та­кія кляш­тар­ныя дру­кар­ні, як ксян­дзоў Ба­зы­ль­янаў, ці та­ва­рыс­тва ксян­дзоў Мі­сі­яне­раў у Ві­ль­ні? Яны ня­спын­на ра­бі­лі ад­біт­кі аб­раз­коў свя­тых, якія ім да­стаў­ля­лі то леп­шыя, то гор­шыя ма­ла­дыя лі­тоў­скія гра­вё­ры. І сён­ня кож­ны з кляш­та­раў, як ві­лен­скіх, так і іншых, што яшчэ існу­юць у Літ­ве, мае бо­льш-менш ба­га­тыя скла­ды гра­ві­ра­ва­ль­ных блях — з вы­ява­мі ці сва­іх свя­тых па­тро­наў, ці за­сна­ва­ль­ні­каў і да­бра­дзе­яў кляш­та­раў, — што ў роз­ныя ча­сы бы­лі гра­ві­ра­ва­ныя і на­за­паш­ва­лі­ся ў сце­нах ма­нас­ка­га ордэ­на.

У ка­лек­цы­ях пры­ват­ных асоб гра­ві­ра­ва­ль­ны­мі по­мні­ка­мі най­час­цей бы­лі ўжо то­ль­кі саб­ра­ныя ад­біт­кі; збі­ран­не ж вы­гра­ві­ра­ва­ных блях, не­вя­до­ма ча­му, не ста­на­ві­ла­ся ў нас мэ­тай по­шу­каў ама­та­раў на­ву­ко­вых ка­лек­цый. Мой збор у гэ­тым сэн­се з’яўля­ецца ма­лым вы­клю­чэн­нем. Маю ў ім не­ка­ль­кі сот блях айчын­на­га гра­ві­ра­ван­ня, саб­ра­ных у роз­ныя ча­сы. Мо­жа, так­са­ма я маю гэ­тыя збо­ры па той пры­чы­не, што мне ака­ліч­нас­ці лепш, чым іншым, спры­ялі ў збі­ран­ні па­кла­даў на­ву­кі і мас­тац­тва. Ад­да­ны гэ­тай ідэі на пра­ця­гу ўся­го май­го жыц­ця, я не ўпус­ціў ска­рыс­тац­ца лю­бой прад­стаў­ле­най мне маг­чы­мас­цю, і на­бы­ваў іх то па ад­ной з рук пры­ват­ных асоб, то ў вя­лі­кай ко­ль­кас­ці ў кляш­та­рах па­сля іх ска­ра­чэн­ня, ка­лі, згод­на з рас­па­ра­джэн­нем ура­да, іх ко­ль­касць у Літ­ве змян­ша­ла­ся. І та­кім чы­нам скла­ла­ся ка­лек­цыя, якую я сён­ня за­ду­маў апі­саць і прад­ста­віць ма­тэ­ры­ял па айчын­най іка­наг­ра­фіі. У на­ву­ко­вых збо­рах, якія ў на­шай кра­іне зна­хо­дзяц­ца ў пры­ват­ных ру­ках, не­да­хоп пад­ра­бяз­ных ка­та­ло­гаў і аб­ыя­ка­васць ва ўза­емнай пе­рад­ачы адзін дру­го­му па­ве­дам­лен­няў пра гэ­тыя інтэ­лек­ту­аль­ныя скар­бы, вы­клі­кае гра­мад­скае шка­да­ван­не, бо іна­чай ама­тар на­ву­кі, пры­свя­ча­ючы ся­бе гэ­тай пра­цы, ве­даў бы, дзе ён па­ві­нен не­шта шу­каць; у ця­пе­раш­ні ж час мы аб­са­лют­на ні­чо­га не ве­да­ем пра збо­ры, якія мае не­хта іншы з нас. Сён­ня, ка­лі дзя­ку­ючы ад­крыц­цю Му­зея ста­ра­жыт­нас­цей і Архе­ала­гіч­най ка­мі­сіі ў Ві­ль­ні ад­кры­ла­ся сап­раў­днае на­ву­ко­вае вог­ніш­ча для Літ­вы, пры па­срэд­ніц­тве «За­пі­сак», якія пуб­лі­ку­юцца пры гэ­тай ка­мі­сіі і якія ахвот­на га­то­вы пры­свя­ціць свае ста­рон­кі гэ­та­му прад­ме­ту, каб гэ­тае па­ве­дам­лен­не маг­ло лёг­ка раз­ысці­ся па кра­іне, — ідзе га­вор­ка то­ль­кі пра доб­рую во­лю нас са­міх.

Гэ­тую ця­пе­раш­нюю маю пуб­лі­ка­цыю, зы­хо­дзя­чы з фор­мы блях і змес­ту, які яны прад­стаў­ля­юць, я падзя­ліў на два раз­дзе­лы: на раз­дзел ма­лых блях і на раз­дзел вя­лі­кіх блях.

У пер­шым раз­дзе­ле, акра­мя блях цал­кам пан­ішча­ных, а так­са­ма ка­ліг­ра­фіч­ных уз­ораў, ты­ту­лаў кні­жак, ма­люн­каў, раз­на­стай­ных бі­ле­таў і эты­ке­так, з якіх я не ра­біў ад­біт­каў, па­ко­ль­кі яны не ма­юць ні­якіх вар­тас­цяў для айчын­на­га гра­ві­ра­ва­ль­на­га мас­тац­тва, я змяс­ціў 173 ад­біт­кі з блях (час­тко­ва так­са­ма дэ­фек­тных), якія, ад­нак, прад­стаў­ля­юць вя­лі­кую на­ву­ко­вую ці­ка­васць. Я падзя­ліў гэ­ты раз­дзел на 4 час­ткі. У 1-й — я змяс­ціў бля­хі з про­звіш­ча­мі і без іх, але вя­до­мых мне гра­вё­раў Літ­вы; шэ­раг гэ­тых гра­вюр па­чы­нае да­та­вац­ца ся­рэ­дзі­най мі­ну­ла­га ста­год­дзя і пра­цяг­ва­ецца да на­шых дзён; змяш­чае яна ў са­бе 103 тво­ры з ка­рот­кім па­ве­дам­лен­нем пра не­ка­то­рых на­шых гра­вё­раў. 2-я час­тка змяш­чае ў са­бе 50 вы­яў свя­тых, вы­гра­ві­ра­ва­ных у Літ­ве не­вя­до­мы­мі май­стра­мі; да іх я да­лу­чыў не­ка­ль­кі аб­раз­коў, вы­гра­ві­ра­ва­ных у Люб­лі­не і ў Він­да­ве. У 3-ю час­тку я ўклю­чыў аб­раз­кі, вы­гра­ві­ра­ва­ныя ў Англіі і Фран­цыі для на­шых ма­нас­кіх ордэ­наў. У 4-й час­тцы пад на­зваю «Раз­на­стай­ныя гра­вю­ры» зна­хо­дзяц­ца раз­на­род­ныя ад­біт­кі, якія не ма­юць між са­бою ні­яка­га бліз­ка­га сва­яцтва і не змяш­ча­юць на са­бе про­звіш­ча аўта­раў.

У дру­гім раз­дзе­ле, ажыц­цяў­лен­нем яко­га я за­ду­маў за­няц­ца ад­ра­зу ж па­сля апуб­лі­ка­ван­ня ця­пе­раш­ня­га, і пуб­лі­ка­цыя яко­га па­він­на па­йсці на­шмат ця­жэй, чым гэ­тая, з той пры­чы­ны, што раз­дру­коў­ка з блях вя­лі­ка­га фар­ма­ту па­тра­буе бо­ль­шых кло­па­таў, я прад­стаў­лю гра­мад­скас­ці тво­ры вя­лі­кіх па­ме­раў, ство­ра­ныя на­шы­мі гра­вё­ра­мі, бо­льш глы­бо­кія і бо­льш сме­лыя па­вод­ле сва­іх за­дум; зной­дуц­ца ся­род іх і прад­ме­ты не­сум­нен­най гіс­та­рыч­най вар­тас­ці.

Я зра­біў усё, што бы­ло ў ма­іх сі­лах. Па­це­шу­ся ад уся­го сэр­ца, ка­лі гэ­тая пуб­лі­ка­цыя з ад­біт­каў гра­ві­ра­ва­ль­ных блях, якія зна­хо­дзяц­ца ў ма­ёй ка­лек­цыі, тра­пяць да на­ме­ча­най мною мэ­ты — г.зн. ка­лі той, хто бу­дзе пра­ца­ваць над гіс­то­ры­яй мас­тац­тва ў на­шай кра­іне, зной­дзе ў ёй ма­тэ­ры­ял для сва­ёй пра­цы.

Кан­стан­цін Тыш­ке­віч

Пе­ра­клад з поль­скай мо­вы Ула­дзі­мі­ра Ва­сі­ле­ві­ча.

Цал­кам кні­гу з усі­мі ілюс­тра­цы­ямі мож­на гля­дзець тут:

https://polona.pl/item/276909/2/.