«АРТ-БА­ЗЕЛЬ».

№ 8 (401) 01.08.2016 - 30.08.2016 г

Амбіцыі ў варунках эканоміі
Для па­чат­ку: нас зноў там ня­ма... Я ста­ра­ла­ся вы­бу­да­ваць свой апо­вед ва­кол гіс­то­рыі ста­наў­лен­ня «Арт-Ба­зе­ля», каб па­ка­заць, на­ко­ль­кі па­сту­па­ль­ныя і за­ка­на­мер­ныя кро­кі яго арга­ні­за­та­раў.

«Арт-Ба­зель» — што­га­до­вае ме­рап­ры­емства ў све­це мас­тац­тва, якое пра­хо­дзіць у Ба­зе­лі, Швей­ца­рыя, у чэр­ве­ні. Кож­ны год ты­ся­чы ка­лек­цы­яне­раў, мас­та­коў, га­ле­рыс­таў, ку­ра­та­раў і ама­та­раў мас­тац­тва з уся­го све­ту скі­роў­ва­юцца ме­на­ві­та ту­ды — каб уба­чыць ад­ну з са­мых важ­ных падзей у су­час­ным арце. Сё­ле­та кір­маш на­ве­да­ла бо­льш за 90 000 ча­ла­век ця­гам ад­на­го тыд­ня. «Арт-Ба­зель» пе­ра­стаў быць тым мес­цам, ку­ды пры­язджа­юць то­ль­кі для та­го, каб куп­ляць тво­ры; ён стаў важ­ным гра­мад­скім ме­рап­ры­емствам, бо дае маг­чы­масць вы­ву­чыць гіс­то­рыю мас­тац­тва і быць у кур­се най­ноў­шых тэн­дэн­цый, дэ­ба­таў, кры­тыч­ных мер­ка­ван­няў. Сво­еа­саб­лі­вы ўні­вер­сі­тэт, дзе не­абход­на ўваб­раць усю маг­чы­мую інфар­ма­цыю, энер­ге­тыч­нае су­тык­нен­не роз­ных сфер. Гэ­та мес­ца сус­трэ­чы мас­тац­тва і яго­ных ме­цэ­на­таў.

Па­чаў­ся «Арт-Ба­зель» з та­го, што трое мясц­овых га­ле­рыс­таў, Эрнэст Бей­лер, Тру­дзі Брук­нер і Ба­льц Хі­льт, вы­ра­шы­лі арга­ні­за­ваць між­на­род­ны кір­маш су­час­на­га арту. Ён ад­ра­зу стаў па­спя­хо­вым, саб­раў­шы бо­льш за 16 000 на­вед­ні­каў, якія пры­еха­лі ўба­чыць 90 га­ле­рэй і 30 вы­да­вец­тваў з 10 кра­ін. Пры ўсім гэ­тым по­спе­ху падзея ў той час ме­ла ве­ль­мі інтым­ны ха­рак­тар. Ка­лек­цы­янер Фір­ман Бру­ке згад­ваў: «Я па­мя­таю пер­шыя два [кір­ма­шы]: мы ве­да­лі пра­ктыч­на кож­на­га мас­та­ка, а на аб­едзе яны і іх сяб­ры атрым­лі­ва­лі па бу­тэ­ль­цы ві­на! Ця­пер ён [кір­маш] стаў та­кі вя­лі­кі, што па­трэб­на да­во­лі шмат ча­су, каб агле­дзець усе тво­ры!»

Усве­дам­ля­ючы, што асноўны ін­вес­ты­цый­ны па­тэн­цы­ял утры­м-

лі­ва­ецца ў пер­шую чар­гу ў ма­ла­дых твор­цах, у 1974-м арга­ні­за­та­ры іні­цы­ява­лі пра­ект «Но­выя тэн­дэн­цыі» з мэ­тай по­шу­ку све­жых імё­наў і пра­соў­ван­ня най­ноў­ша­га арту. Та­ды 50 га­ле­рэй, уклю­ча­ючы Кас­тэ­лі з Нью-Ёрка, Со­на­бенд з Па­ры­жа, Спе­ра­не з Ту­ры­на і Вер­на і Зіг­лер з Цю­ры­ха, прад­ста­ві­лі свае зна­ход­кі. Сён­ня на пры­кла­дзе лю­бой з гэ­тых га­ле­рэй мож­на вы­ву­чаць гіс­то­рыю мас­тац­тва по­стма­дэр­ніз­му. Пра­ца з ма­ла­ды­мі і пер­спек­тыў­ны­мі аўта­ра­мі з ця­гам ча­су транс­фар­ма­ва­ла­ся. У 1979 го­дзе пра­ект атры­маў на­зву «Пер­спек­ты­вы» і па­зна­ёміў гле­да­чоў з Джо­нам Армле­дэ­рам, То­ні Крэ­гам, Пе­тэ­рам Фіш­лі і Дэ­ві­дам Вай­сам. Ра­бо­ты апош­ніх два­іх сё­ле­та прад­стаў­ле­ны ў ку­ра­тар­скім пра­екце су­мес­на з Аляк­сан­драм Ка­ль­дэ­рам у Фон­дзе Бей­лер. У 1993-м асоб­ным сек­та­рам у склад «Арт-Ба­зе­ля» ўвай­шоў кір­маш «Edition». Сён­ня ён прад­стаў­ляе га­ле­рэі, якія пра­цу­юць з ма­ла­ды­мі мас­та­ка­мі, што то­ль­кі па­чы­на­юць за­ва­ёўваць сваё мес­ца на арт-рын­ку.

У 1996-м з’я­віў­ся сек­тар пад на­звай «Statements», дзе га­ле­рэі вы­ста­ві­лі пер­са­на­ль­ныя пра­екты 23-х ма­ла­дых мас­та­коў, у іх лі­ку — Ка­дэр Аціа, Ва­нэ­са Бік­рофт, Ві­ль­ям Кен­трыдж, Элі­за­бэт Па­йтон, Уга Ран­дзі­но­не. З 1999-га што­год уз­на­га­ро­джва­юцца адзін ці два твор­цы з гэ­та­га сек­та­ра. Сё­ле­та прыз атры­ма­лі ка­над­ка Са­ра Кві­нар і аме­ры­кан­ка Мэ­ры Рэйд Ке­лі, кож­най з іх бы­ла вы­пла­ча­на гра­шо­вая прэ­мія ў па­ме­ры $ 31 000. Шэ­раг на­бы­тых у іх ра­бот бу­дзе пе­рад­адзе­ны ў да­ру­нак Фран­кфур­цка­му му­зею су­час­на­га мас­тац­тва і MUDAM му­зею ў Люк­сем­бур­гу, чые кі­раў­ні­кі ўва­хо­дзі­лі ў склад жу­ры. Для свай­го тво­ра Кві­нар за­ку­пі­ла бы­лыя ва ўжы­ван­ні рэ­чы і фа­таг­ра­фіі на пля­цоў­цы Ebay і ў кра­мах сэ­канд-хэнд, а за­тым аб’­ядна­ла іх у фі­ль­ме з не­злі­чо­най ко­ль­кас­цю на­ра­ты­ваў, якія ства­рае сам гля­дач. Ві­дэ­апра­цы Мэ­ры Ке­лі вя­до­мыя сва­ім фе­мі­ніс­цкім на­стро­ем і на­гад­ва­юць тэ­атр аб­сур­ду са стужак ня­мец­кіх экс­прэ­сі­яніс­таў.

З па­чат­ку існа­ван­ня «Арт-Ба­зель» тран­сфар­му­ецца і аб­рас­тае но­вы­мі пра­екта­мі. Так, у 1995 го­дзе з’яў­ля­ецца Фо­рум ві­дэа-арту, а Пі­пі­ло­ці Рыст і Энры­ке Фан­та­ніл уз­на­га­ро­джва­юцца прэ­мі­яй Швей­цар­ска­га бан­ка, у наш час гэ­ты бан­к — ге­не­ра­ль­ны гла­ба­ль­ны парт­нёр «Арт-Ба­зе­ля».

У 1999-м у Га­рад­скім кі­на­тэ­атры Ба­зе­ля па­чы­нае пра­ца­ваць сек­тар кі­но, дзе дэ­ман­стру­юцца фі­ль­мы пра мас­та­коў і зня­тыя мас­та­ка­мі.

Плат­фор­ма «Unlimited» у 

2000-м ства­рае пра­сто­ру для прэ­зен­та­цыі амбі­цый­ных пра­ектаў у су­час­ных мед­ыя: гі­­ганц­кіх інста­ля­цый, ма­ну­мен­та­ль­най ску­льп­ту­ры, жы­ва­пі­су вя­лі­ка­га фар­ма­ту, ві­дэа і пер­фор­ман­саў. Буй­на­га­ба­рыт­ныя пра­цы пры­цяг­ва­юць не­ве­ра­год­ную ко­ль­касць не то­ль­кі гле­да­чоў, але і па­куп­ні­коў. Гэ­тым ле­там у сек­та­ры «Unlimited» свае пра­цы прад­ста­ві­лі 88 аўта­раў, якіх пад ад­ным да­хам саб­раў нью-ёркскі ку­ра­тар Джа­ні Джэт­цэр. У 2004-м арга­ні­за­ва­ны дыс­ку­сій­ны сек­тар, дзе вя­ду­чыя спе­цы­яліс­ты з уся­го све­ту рас­па­вя­да­юць пра ка­лек­цы­яна­ван­не і экс­па­на­ван­не мас­тац­тва. У лік спі­ке­раў ува­хо­дзяць вы­біт­ныя ка­лек­цы­яне­ры, ды­рэк­та­ры му­зе­яў, ку­ра­та­ры бі­ена­ле, твор­цы, арт-кры­ты­кі і архі­тэк­та­ры. Гэ­тым ле­там мож­на бы­ло па­гу­та­рыць з Хан­сам Уль­ры­хам Об­рыс­там.

У 2010-м з’яў­ля­ецца сек­тар «Parcours», які па­шы­рае межы кір­ма­шо­вае пра­сто­ры і вы­пус­кае мерапрыемства ў го­рад, на цэн­тра­ль­ны пляц, прад­стаў­ляе тво­ры мас­тац­тва ў гра­мад­скім ася­род­ку і пер­фор­манс у гіс­та­рыч­ных мес­цах Ба­зе­ля.

У сек­та­ры «Feature» аб­ра­ныя га­ле­рэі вы­стаў­ля­юць пер­са­­наль­ныя пра­екты аўта­раў лю­бых уз­рос­таў.

Вар­та адзна­чыць, што ў го­ра­дзе пра­хо­дзяць і іншыя кір­ма­шы. На­прык­лад, «LISTE», дзе прад­стаў­ле­ны ма­ла­дыя твор­цы. Тра­піць у гэ­ты пра­ект — за­клад по­спе­ху, пры гэ­тым ко­ль­касць удзе­ль­ні­каў аб­ме­жа­ва­на 80-90 га­ле­рэ­ямі, а кошт удзе­лу не на­шмат сас­ту­пае «Арт-Ба­зе­лю».

Гэ­тым го­дам на кір­ма­шы мож­на бы­ло на­зі­раць дзве тэн­дэн­цыі: з ад­на­го бо­ку — імкнен­не зэ­ка­но­міць, з інша­га — гі­ган­та­ма­нію. Шмат­лі­кія га­ле­рэі ў меж­ах сва­іх стэн­даў імкну­лі­ся вы­ста­віц­ца па мак­сі­му­ме. Ко­ль­касць удзе­ль­ні­каў «Unlimited» не да­ва­ла маг­чы­мас­ці скан­цэн­тра­вац­ца хоць бы на чым­сь­ці. Пры гэ­тым бы­ло прад­стаў­ле­на мнос­тва ві­дэа-арту, што свед­чыць пра жа­дан­не ку­ра­та­раў мен­шы­мі вы­дат­ка­мі за­цвер­дзіц­ца ў маш­таб­ным пра­екце. Но­вы бу­ды­нак Мас­тац­ка­га му­зея ў Ба­зе­лі ўра­зіў сва­ім па­ме­рам. Лес­віч­на­му пра­ёму і пе­ра­ход­най га­ле­рэі па­між ста­рым і но­вым збу­да­ван­ня­мі ад­ве­дзе­на вя­лі­кая пра­стора. Мі­ма­во­лі за­да­ешся пы­тан­нем: што ўраж­вае бо­льш — мас­тац­тва ў за­лах ці архі­тэк­ту­ра?

Ды­рэк­тар «Арт-Ба­зе­ля» Марк Шпіг­лер на­зы­вае сё­лет­ні кір­маш асаб­лі­ва ці­ка­вым, бо рэ­алі­за­ва­ны ён у скла­да­ныя ча­сы, злу­ча­ны з па­лі­тыч­ны­мі і эка­на­міч­ны­мі падзе­ямі ў Еўро­пе і све­це. Ме­на­ві­та ў та­кія ча­сы з’яў­ля­ецца знач­нае і спе­лае мас­тац­тва. Ня­гле­дзя­чы на паў­сюд­ную фі­нан­са­вую не­ста­біль­­насць, ужо ў пер­шыя га­дзі­ны мно­гія га­ле­рэі здзей­сні­лі про­да­жы як у рам­ках стэн­даў, так і ў сек­та­ры «Unlimited». Так «Та­ма­та­вая га­ла­ва» 1994 го­да По­ла Маккар­ці сыш­ла за $ 4 750 000 у ру­кі пры­ват­на­га ка­лек­цы­яне­ра з Аме­ры­кі.

Та­кім чы­нам, «Арт-Ба­зель» — гэ­та не то­ль­кі мес­ца на­быц­ця тво­раў вы­шэй­ша­га га­тун­ку. Най­перш гэ­та — падзея. Апош­нім ча­сам лю­дзі за­над­та шмат раз­маў­ля­юць пра ры­нак. Вар­та пры­пы­ніц­ца і пад­умаць пра мас­тац­тва.

Вольга КЛІП