Пра «кры­ла­тыя ра­ке­ты» і «Kill(ed) for Peace»

№ 7 (400) 29.07.2016 - 29.07.2016 г

Што па­ра­да­ва­ла на «Арт-Ві­ль­ню­се»? Ад­ра­зу — прэс-кан­фе­рэн­цыя. Ка­лі ў пер­шы ж дзень ужо аб­вяш­ча­юць на­шых пе­ра­мож­цаў: га­ле­рэя «Ў» уз­на­га­ро­джа­ная ў на­мі­на­цыі «Леп­шая за­меж­ная га­ле­рэя». І ніх­то, акра­мя пры­сут­ных жур­на­ліс­таў, пра тое не ве­дае. Вось гэ­та ад­рэ­на­лін!

Вы­со­кія ацэн­кі

 

Што пра нас ска­за­лі сяб­ры жу­ры? Гэ­та ці­ка­ва, бо по­гляд збо­ку быў агу­ча­ны для між­на­род­най прэ­сы. Га­ле­рэя ня­змен­ная ў да­чы­нен­ні да фа­тог­ра­фа Іга­ра Саў­чан­кі, які «за­ўсё­ды кан­ку­рэн­тны, але гэ­так жа не­за­леж­ны ад ка­н’юн­кту­ры». Яшчэ бы­ла ацэ­не­на «вы­со­кая мас­тац­кая якасць» экс­па­зі­цыі. Да­лей адзна­чы­лі «зра­зу­ме­лую ла­ка­ль­ную гіс­то­рыю — кан­крэт­на мін­скую, па­зна­ва­ль­ную і знач­ную для бе­ла­ру­саў — і раз­ам з тым ці­ка­вую для за­меж­на­га гле­да­ча». Ад ся­бе да­дам: на­ша га­ле­рэя ве­ль­мі год­на — што да каш­тоў­нас­ці да­след­на­га ма­тэ­ры­ялу і ана­лі­тыч­нас­цi — акрэс­лі­ла за­яўле­ную тэ­му. У якас­ці рам­кі — ня­даў­няе мі­ну­лае, агу­ль­нае для Бе­ла­ру­сі, Літ­вы і Поль­шчы; і ў якас­ці прад­ме­та да­сле­да­ван­ня — са­вец­кая архі­тэк­ту­ра і пра­цэ­сы, звя­за­ныя з яе раз­бу­рэн­нем. Тэ­ма ве­ль­мі аб’­ёмная, з вя­лі­кім па­тэн­цы­ялам і вар­тая рас­крыц­ця ва ўлас­най пра­сто­ры, та­му, бу­дзем спа­дзя­вац­ца, га­ле­рэя прад­ста­віць пра­ект у Мін­ску бо­льш пад­ра­бяз­на.

 

Каб за­вяр­шыць тэ­ма­ты­ку акцэн­таў у ацэн­цы жу­ры на­шай экс­па­зі­цыі, вар­та ска­заць, што ку­ра­та­ры гля­дзе­лі ўсе стэн­ды ана­нім­на. Пад­ыхо­дзяць роз­ныя лю­дзі, ча­сам за­да­юць пы­тан­ні, але не за­ўсё­ды, — так мо­жа па­во­дзіць ся­бе лю­бы на­вед­нік.

 

Уво­гу­ле — він­шую і яшчэ раз ві­таю га­ле­рэю, якая ўма­ца­ва­ла свае па­зі­цыі: па­сля 2011-га («Яна не можа ска­заць “Не­ба”»), яшчэ раз у 2014-м (леп­шы фа­тог­раф Ігар Саў­чан­ка — та­ліс­ман, пад­обна на тое) і вось за­раз. Ку­ра­та­ры, як і ра­ней, Ган­на Чыс­та­сер­да­ва і Ва­лян­ці­на Кі­ся­лё­ва. Мас­та­кі — Ула­дзі­мір Гра­мо­віч, Сяр­гей Кі­руш­чан­ка, Аляк­сей Лу­нёў, Ігар Саў­чан­ка, Сяр­гей Ша­бо­хін. Асоб­ная падзя­ка кла­сі­ку бе­ла­рус­кай лі­таг­ра­фіі Дзміт­рыю Ма­лат­ко­ву, чыё май­стэр­ства за­слу­жы­ла вы­шэй­шыя адзна­кі не то­ль­кі ў Беларусі, але і ў мно­гіх му­зе­ях све­ту. Яго­ныя гра­фіч­ныя арку­шы ста­лі час­т­кай экс­па­зі­цыі «Ся­мей­ны пра­ект».

 

І яшчэ аўды­ясуп­ра­ва­джэн­не: гэ­та трэ­ба бы­ло чуць на ўлас­ныя ву­шы, але го­лас дзі­ця­ці-ро­ба­та спя­ваў: мы бы­лі вы­шэй елкі, а «кры­ла­тыя ра­ке­ты ля­цяць-ля­цяць-ля­цяць». Ве­ль­мі спа­дзя­юся, што бе­ла­рус­кая пуб­лі­ка ўсё гэ­та яшчэ ўба­чыць і па­чуе.

 

На ўмо­вах рын­ку, хоць ён раз­ві­ва­ецца сла­ба

 

Яшчэ раз ад­нос­на ца­ны і каш­тоў­нас­ці. Кож­ны раз, ка­лі ста­іць праб­ле­ма кан­цэп­цыі га­ле­рэі, у пры­ват­нас­ці кан­цэп­цыі прэ­зен­та­цыі га­ле­рэі на кір­ма­шы, з’яў­ля­ецца гэ­тае раз­да­рож­жа: «так», гэ­та па­він­на прад­авац­ца, і «не», гэ­та мы не прад­адзім. Ха­рас­тво ў тым, каб су­мяс­ціць дзве опты­кі, па­ка­заць пры­го­жым, ад ду­шы, жэс­там пры­яры­тэ­ты, а ў іх це­ню — мэй­нстрым.

 

Лю­бая га­ле­рэя, мне зда­ецца, ідзе па гэ­тым шля­ху. Ка­лі, вя­до­ма, не вы­стаў­ляе маш­таб­ныя інста­ля­цыі ў ад­кры­тай пра­сто­ры — так дзей­ні­ча­юць мас­та­кі, і ад­во­дзіц­ца для та­кіх тво­раў асоб­ны па­верх або на­ват кор­пус «Лі­тЭк­спа». Гра­мад­скія інсты­ту­цыі мо­гуць быць па­куп­ні­ка­мі та­кіх ра­бот так­са­ма — аб гэ­тай пра­кты­цы я спе­цы­яль­на пы­та­ла­ся ў га­ле­рыс­таў.

 

Да­клад­ныя да­дзе­ныя ад­нос­на ко­ль­кас­ці про­да­жаў і ка­мер­цый­ных вы­ні­каў ста­но­вяц­ца вя­до­мы­мі па­зней: не ўсе па­тэн­цый­ныя ка­лек­цы­яне­ры за лі­ча­ныя дні, без кан­су­ль­та­цый з экс­пер­та­мі, мо­гуць пры­няць ра­шэн­не. Та­му па­куль ды­рэк­тар «ArtVilnius’16» Дыя­на Ста­мi­не на­зва­ла на­ступ­ныя ліч­бы: прад­адзе­ныя 200 тво­раў бо­льш чым на 260 ты­сяч еўра. У спра­ваз­да­чы ся­род пры­ваб­ных для па­куп­ні­коў аўта­раў на­зва­ны Аляк­сей Лу­нёў.

 

Грун­тоў­на пад­рых­та­ва­лі­ся да па­ка­зу і про­да­жу поль­скія га­ле­рэі: Поль­шча ста­ла ад­мыс­ло­вым гос­цем і пры­мер­ка­ва­ла да гэ­тай падзеі пуб­лі­ка­цыю агля­ду «Поль­скі арт-ры­нак. Гу­ль­цы і пла­ны» (Одрыя Фі­шар). Пад­ра­бяз­на прад­ста­віў сваю ка­лек­цыю і фонд «Lewben», яшчэ адзін парт­нёр «АртВi­ль­ню­са». Звяр­таю ўва­гу на гэ­та, бо ка­ле­гі ана­лі­зу­юць сі­ту­ацыю ў ся­бе ў кра­інах — так, кан­ста­ту­ючы той факт, што ры­нак раз­ві­ты ве­ль­мі сла­ба, але ўсё ж фік­су­ючы, сег­мен­ту­ючы і тлу­ма­ча­чы арт-поле. У нас, на жаль, гэ­та­га не ад­бы­ва­ецца.

 

Без са­цы­яль­на­га ўхі­лу

 

Ці­ка­ва, што ў экс­па­зі­цы­ях «АртВi­ль­ню­са» я пра­ктыч­на не ўба­чы­ла са­цы­яль­ных пра­ектаў, якія ў Мін­ску амаль ужо пе­ра­ка­на­лі нас, што су­час­нае мас­тац­тва ця­пер за­кла­по­ча­нае кан­крэт­ны­мі тэ­ма­мі. Вой­ны, міг­ра­цыя, бед­насць, зла­чын­насць, мен­шас­ці, раз­бу­ра­ль­нае спа­жы­вец­тва, ген­дар, са­цы­яль­ныя пра­тэс­ты — не, яны не бы­лі ў фо­ку­се мас­тац­кіх пе­ра­жы­ван­няў, кан­цэп­цый, аўтар­скіх і ку­ра­тар­скіх вы­каз­ван­няў. Вы­клю­чэн­не скла­дае дыс­курс на­ва­ко­ль­на­га ася­род­дзя — ме­на­ві­та яго ўспры­ма­юць як ба­за­вую каш­тоў­насць, пра­ва на якую па­ру­ша­ецца ў гла­ба­ль­ным маш­та­бе, і па­гра­жае гэ­та сут­нас­ці са­мо­га ча­ла­ве­ка. Яна пад па­гро­зай, яна не мае шан­цаў на вы­жы­ван­не. Ад­сюль штуч­ныя лан­дшаф­ты, дзе за­мест зе­ля­ні­ны — вет­раў­ста­ноў­кі, тут жа воб­раз ад­ля­та­юча­га До­ма без ка­ра­нёў, брон­за­вы по­мнік да­чні­ку-грыб­ні­ку, які ка­лі­сь­ці ў ста­ра­жыт­нас­ці яшчэ меў кан­так­ты з жы­вой пры­ро­дай. Ну і то­ны смец­ця, цю­кі з ім ві­сяць над га­ле­рэй­най пра­сто­рай, — гэ­та амаль ўжо агуль­­нае мес­ца. Як і тон­кія ме­та­ліч­ныя мол­дын­гі на го­лай пад­ло­зе, скла­дзе­ныя на­кшталт га­лі­нак для вог­ніш­ча. У га­ло­вы але­няў укру­ча­ныя спі­ра­лі, ма­не­ке­ны лю­дзей і злеп­кі рас­лін вы­стаў­ле­ны раз­ам з пу­дзі­лам мя­дзве­дзя і, ма­быць, на роў­ных пра­вах.

 

Кан­цэп­цыя і воб­раз пра­цу­юць ад Бэн­ксі да Літ­вы

 

Са­мы­мі па­спя­хо­вы­мі ста­лі інста­ля­цыі, якія ака­за­лі­ся на­огул па-за пра­сто­рай, да­клад­ней, са­ма­дас­тат­ко­вы­мі. Але з яркай вы­явай. Пра­ма­лі­ней­най, да­клад­най кан­цэп­цы­яй. І ма­тэ­ры­ялам. Ды ўво­гу­ле: пад­агнаць гэ­тыя рэ­чы з ма­тэ­ма­тыч­най да­клад­нас­цю, як га­дзін­нік, — за­йздрос­нае ўмен­не. Яно і спра­ца­ва­ла. Про­ста не­ль­га бы­ло не ад­рэ­ага­ваць на «За­бі­тых дзе­ля мi­ру», і не­здар­ма яны ўдас­то­ены дып­ло­ма як леп­шая інста­ля­цыя. Га­ле­рэя «Artifex», аўтарка — Сэ­вэ­рыя Iнчы­раў­скай­тэ-Краўня­вi­чэ­не. Раз­ам з ка­ле­гай Мо­ні­кай Жал­таў­скай­тэ-Грай­се­не яны пед­аго­гі па мас­тац­кім тэк­сты­лі ў лі­тоў­скай Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, і га­ле­рэя ў іх про­фі­ль­ная.

 

Сло­ва «пад­аба­ецца» тут не­да­рэч­нае, бо як мо­жа пад­абац­ца пра­пра­цоў­ка ма­са­вай ку­ль­тур­най траў­мы? Гэ­та да­клад­на не са­лон. Сал­дац­кія кас­кі — сап­раў­дныя, пра­стрэ­ле­ныя. Вой­ны в’ет­нам­ская, на­цыс­цкая, афган­ская, югас­лаў­ская, зу­сім но­вая ўкра­інская. Ад­на, зда­ецца, яшчэ з Пер­шай сус­вет­най. Іх сум­лен­ныя ба­явыя пра­бо­іны вы­ка­рыс­та­ны для вы­шыў­кі. Квет­кі кры­жы­кам, арна­мен­ты. Усё роз­на­ка­ля­ро­вы­мі ніт­ка­мі, не здзіў­ля­юся, ка­лі тра­ды­цый­ным му­лі­нэ. Злу­чэн­не ме­та­на­ра­ты­ваў з уту­ль­ным мяш­чан­ствам, з мік­ра­све­там ча­ла­ве­ка лю­бой кра­іны, мір­на­га ча­ла­ве­ка. За­бой­ных ідэа­ло­гій з рэ­аль­най смер­цю. І на­га­даю: га­вор­ка ідзе пра тэк­стыль.

 

Гэ­тым Сэвэ­рыя не аб­ме­жа­ва­ла­ся. Дру­гі яе аб’­ект — не­шта на­кшталт пле­да, па­шы­та­га з вай­ско­вых швэд­раў. Па­лат­но пад­ве­ша­нае та­кім чы­нам, што гля­дач ад­чувае гэ­тую воп­рат­ку як пан­іклы сцяг... Або не­шта пад­обнае да ску­ры рап­там ста­но­віц­ца па­лат­ном, аб’­ектам. Вя­ду­чы мо­мант тут — пад­ме­на. Аса­біс­тае, пра­ктыч­на жы­вое, яшчэ з па­хам і мяк­кас­цю, ад­да­дзе­нае на ад­чу­жэн­не для дэ­ман­стра­цыі зна­ка. Сэ­вэ­рыя ўдзе­ль­ні­ча­ла ў пра­екце Бэн­ксi «Dismaland» (Вя­лі­каб­ры­та­нія, 2015) — дэп­рэ­сіў­най са­ты­ры на парк за­баў, ку­ды не трэ­ба ха­дзіць з дзе­ць­мі. Яе кан­цэп­цы­яй бы­ло злу­чэн­не раз­бі­тых ка­ру­се­ль­ных ма­шын з тэк­сты­лем.

 

Вось та­кія пе­ра­мож­цы на «АртВі­ль­ню­се» — непадалёк ад «Ў» і ў рэзанансе з «кры­ла­ты­мі ра­ке­та­мі».

Любоў ГАЎРЫЛЮК