Асэнсаванне мужчынскай цялеснасці

№ 7 (400) 29.07.2016 - 29.07.2016 г

Ана­там і я
Увесь лі­пень у На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў пра­хо­дзіла «Anatomia». Да­стат­ко­ва маш­таб­ны пра­ект у сферы ві­зу­аль­ных мас­тацт­ваў, аб’­ектам да­сле­да­ван­ня яко­га за­яўле­ныя пра­бле­мы ўспры­ман­ня це­ла і ця­лес­нас­ці, ад­бы­ва­ецца ўжо не ў пер­шы раз, да­паў­ня­ючы і пад­су­моў­ва­ючы цыкл вы­стаў 2012—15 гг.

 

Дзі­на Да­ні­ло­віч, ня­змен­ная аўтар­ка і ку­ра­тар­ка пра­екта, ві­да­воч­на за­хап­ля­ецца ўлас­най ідэ­яй тран­сля­цыі ды­яло­гаў пра аспек­ты ўспры­ман­ня це­ла, што­год сма­ку­ючы гэ­тую тэ­му на роз­ны лад. Вы­ста­вы «Anatomia» вы­лу­ча­юцца вя­лі­кім скла­дам удзе­ль­ні­каў, шы­ро­кай тэ­май і не­абме­жа­ва­ным пад­ыхо­дам да яе прэ­зен­та­цыі. І звык­ла гэ­та­му спры­яюць да­во­лі пры­емныя ўмо­вы для экс­па­на­ван­ня, вя­лі­кі аб’ём пра­сто­ры, ла­яль­насць ку­ра­тар­кі і шы­ро­кі роз­га­лас пра­екта ў Інтэр­нэ­це ды пад­трым­ка дзяр­жаў­ных арт-уста­ноў. Сё­ле­та ўдзе­ль­ні­кі пра­ца­ва­лі з тэ­май муж­чын­скай ця­лес­нас­ці. «Муж­чын­скае це­ла», па сло­вах Дзі­ны Да­ні­ло­віч, да­сле­дуе эва­лю­цыю ця­лес­на­га ка­но­ну і стэ­рэ­аты­паў мас­ку­лін­нас­ці ў кан­тэк­сце гіс­то­рыі мас­тац­тва, асэн­соў­вае, як мя­ня­юцца муж­чы­ны і іх уяў­лен­ні аб са­міх ся­бе ў су­час­ным све­це, пра­цуе з пра­бле­май аб’­екты­ва­цыi муж­чын­ска­га це­ла, вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы пры гэ­тым роз­ныя спо­са­бы мас­тац­кай рэ­прэ­зен­та­цыі муж­чын­скай аго­ле­нас­ці.

 

Як звык­ла, ураж­лі­ва вя­лі­кі склад аўта­раў: Мі­хал Мац­ку, Сяр­гей Ка­жа­мя­кін, Але­на Пра­та­се­віч, Iгар Саў­чан­ка, Мi­ха­iл Ба­да­сян, Ула­дзі­мір Па­рфя­нок, Андрэйс Стро­кінс, Ва­ле­рый Вяд­рэн­ка, Андрэй Ду­бі­нін, Аляк­сандр Мі­хал­ко­віч, Дзя­ніс Ра­ма­нюк, Па­вел Осі­паў, Але­на Гай­дук, Яўген Шад­ко, Але­на Ажгі­рэй, Дзміт­рый Ра­гель, Вік­тар Ся­дых, Юрка Дзі­ва­коў-Ду­шэў­скі, Дзі­на Да­ні­ло­віч. А ў вы­ста­ве фа­таг­ра­фій «Сен­ты­мен­та­ль­ныя ку­па­льш­чы­кі», якая да­лу­чы­ла­ся да пра­екта «Anatomia» пад ку­ра­тар­ствам Ула­дзі­мі­ра Па­рфян­ка, пры­ня­лі ўдзел яшчэ пят­нац­цаць мас­та­коў, ся­род якіх Ва­дзім Ка­чан, Га­лі­на Мас­ка­лё­ва, Аляк­сан­дра Сал­да­та­ва, Мак­сім Шу­мі­лін ды іншыя.

 

Ба­га­тая на актыў­нас­ці пра­гра­ма ўлу­чы­ла дыс­ку­сію з аўта­рам з пра­екта «Пер­со­ны» — «Дзе­сяць скла­да­ных пы­тан­няў Іга­ру Саў­чан­ку», сус­трэ­чу з твор­ца­мі і ку­ра­та­ра­мі пра­екта ды экс­кур­сію па вы­ста­ве, а так­са­ма вы­ступ­лен­не «KorniagTheatre» са спек­так­лем «Ла­тэн­тныя муж­чы­ны». У пер­шым ме­рап­ры­емстве вя­до­мы бе­ла­рус­кі мас­так ад­каз­ваў на пы­тан­ні, якія да­ты­чац­ца яго твор­час­ці, за­да­ва­ныя бе­ла­рус­кі­мі арт-кры­ты­ка­мі, жур­на­ліс­та­мі, ку­ра­та­ра­мі. Дру­гое ста­ла пля­цоў­кай для вы­каз­ван­ня пра­цоў­най гру­пы вы­ста­вы і пад­тры­ма­ла яшчэ не шы­ро­ка пры­ві­тую тра­ды­цыю рас­па­вя­даць пра пра­ект «ужы­вую» пе­рад за­ці­каў­лен­ны­мі, ад­каз­ваць на пы­тан­ні «з на­тоў­пу». А трэ­ці стаў цу­доў­ным пад­арун­кам пры­хі­ль­ні­кам твор­час­ці па­пу­ляр­най тэ­атра­ль­най гру­пы ды раз­віў пад­ня­тую ку­ра­та­рам тэ­му ўспры­няц­ця муж­чын­ска­га це­ла.

 

Ня­гле­дзя­чы на ві­до­віш­чны раз­мах пра­екта, са­ма вы­ста­ва па­кі­ну­ла шмат пы­тан­няў, і я па­спра­бую акрэс­ліць не­ка­то­рыя з іх, пад­су­моў­ва­ючы ўлас­на пе­ра­жы­тае, асэн­са­ва­нае ды па­чу­тае ад іншых.

 

Су­час­нае мас­тац­тва пра­цуе з ідэ­ямі, на­рош­чвае тэм­пы прад­ука­ван­ня кан­цэп­цый, вы­ра­зае з цьмя­най пад­свя­до­мас­ці гра­мад­ства акту­аль­ныя дум­кі і вы­дзя­ляе га­вар­лі­выя сэн­сы. Ку­ра­та­ры імкнуц­ца шмат­гран­на пад­аць вы­бра­ную тэ­му, твор­цы спа­дзя­юцца вы­ка­зац­ца мак­сі­ма­ль­на раз­на­стай­на. За гэ­ты­мі ба­зі­са­мі губ­ля­ецца эле­мен­тар­ная сіс­тэ­ма вы­бу­до­вы ві­зу­аль­на­га шэ­ра­га, а за ёй зні­кае ў не­быц­ці і эстэ­тыч­ны бок са­мо­га пра­екта, рас­сы­па­ючы­ся на мнос­тва не­вя­лі­кіх са­ма­стой­ных вы­стаў. Мы ўжо не спра­ча­емся пра тое, што не­эстэ­тыч­нае — гэ­та так­са­ма эстэ­ты­ка, і не зма­га­емся з вы­ява­мі па­мі­ран­ня, раз­бу­рэн­ня ці зніш­чэн­ня. Але гэ­ты факт не ад­мя­няе за­ко­ну на­ту­ра­ль­на­га зро­ка­ва­га ўспры­ман­ня аб’ектаў і іх вы­бу­да­ва­най гар­мо­ніі. Чым бо­ль­шы па па­ме­рах пра­ект, чым бо­льш мес­ца за­ймае пе­ра­лік мас­та­коў-удзе­ль­ні­каў на по­ста­ры, тым бо­льш ува­гі і ча­су трэ­ба на тое, каб пра­ві­ль­на раз­мер­ка­ваць тво­ры па за­лах, вы­зна­чыць да­мі­ноў­ныя апо­ве­ды і ла­гіч­ныя лан­цуж­кі ўспры­ман­ня ві­зу­аль­най час­ткі імпрэ­зы. На­ват якас­ная пля­цоў­ка НЦСМ, якой мо­жа па­хва­ліц­ца рэ­дкая вы­ста­вач­ная ўста­но­ва ў Мін­ску, не збе­ра­гае ад ад­на­знач­ных пра­ва­лаў. Сла­бое звя­но «Anatomiі» вы­зна­чы­ла­ся ў скла­да­най да ўспры­ман­ня на­ві­га­цыі і по­ўнай ад­сут­нас­ці ка­арды­на­цыі аўтар­скіх пра­ектаў між са­бой. За­лы, ні­якім чы­нам не звя­за­ныя тэ­ма­тыч­на, акра­мя пад­абен­ства вы­яў ад­на­знач­на муж­чын­ска­га це­ла, па­кі­да­юць ўра­жан­не пад­об­нас­ці, ня­гле­дзя­чы на роз­ны ко­лер сце­наў і сту­пень за­цям­нен­ня свят­ла. У кож­нае з па­мяш­кан­няў гля­дач за­хо­дзіць з ад­но­ль­ка­вым ад­чу­ван­нем та­го, што гэ­та ён ужо не­дзе ба­чыў. Гэ­та не­сум­нен­на па­кі­дае не са­мае па­жа­да­нае ад­цен­не для ўспры­няц­ця прад­стаў­ле­на­га тво­ра. Га­ле­рэй­ная/му­зей­ная пра­сто­ра сён­ня прад­укуе маг­чы­мас­ці змя­няць пра­сто­ру та­кі­мі шмат­лі­кі­мі спо­са­ба­мі, што звы­чай­ная раз­вес­ка тво­раў на ўзроў­ні ва­чэй пад­аец­ца ўжо вы­клю­чэн­нем з пра­ві­лаў, а не яго аб­авяз­ко­вай час­ткай.

 

Каб мець не­йкае да­клад­нае мер­ка­ван­не пра вы­ста­ву, лепш па­гля­дзець яе ка­вал­ка­мі, час­тка­мі ў не­ка­ль­кі за­хо­даў. Пра­екту гэ­та не па­шко­дзіць, а ўспры­ман­не бу­дзе бо­льш цэ­ль­ным. Мож­на за­ся­ро­дзіц­ца на рэ­лі­гій­най за­ле з тво­ра­мі Але­ны Ажгі­рэй, Андрэя Ду­бі­ні­на ды Дзя­ні­са Ра­ма­ню­ка. Па гэ­тым на­ве­даць ла­ка­ніч­ны пра­ект Яўге­на Шад­ко з па-ба­роч­на­му за­дра­пі­ра­ва­най тка­ні­най, што вы­зна­чыць ба­га­та сэн­саў у яго­ным тво­ры «Мне ня­ма ча­го ска­заць» па­сля бар­во­вых ад­цен­няў за­лы з па­лот­на­мі і фо­та­здым­ка­мі. Мож­на пра­йсці­ся па час­тцы вы­ста­вы з «Сен­ты­мен­та­ль­ны­мі ку­па­льш­чы­ка­мі» і раз­гле­дзець па­ру здым­каў з ка­лі­до­ра, за­йсці ў чор­ную за­лу з пра­ца­мі Мі­ха­ла Мац­ку — угле­дзець у ві­да­воч­на дэ­ка­ра­тыў­на-пры­го­жых ра­бо­тах пяш­чо­ту ўспры­ман­ня це­ла, яго ха­рас­тво і пруг­кую моц. Але і ў за­ле з «Ку­па­льш­чы­ка­мі», і ў па­коі з «Жэ­ла­жам» трэ­ба апра­нуць шо­ры, каб аб­мі­нуць твор Гай­дук ды вы­ба­рач­ныя фо­та з муж­чы­на­мі ў ва­дзе. Інста­ля­цыю Але­ны доб­ра раз­гля­даць па­сля на­вед­ван­ня «Бокс. Вяр­та­н­не це­ла» пад ку­ра­тар­ствам Але­ны Пра­та­се­віч, Во­ль­гі Рыб­чын­скай і Ула­дзі­мі­ра Па­рфян­ка, за­ча­піў­шы во­кам шэ­раг фо­та Вік­та­ра Ся­дых «Бе­ла­рус­кія Арно­ль­ды», і па­во­ль­на пе­ра­йсці да се­рыі здым­каў Аляк­сан­дра Мі­хал­ко­ві­ча «Стаць муж­чы­нам?». Ка­лі б я ра­бі­ла экс­кур­сіі па вы­ста­ве, я б ска­рыс­та­ла­ся ге­ні­яль­ным спо­са­бам май­го ўлю­бё­на­га мас­та­ка-ку­ра­та­ра і рэ­жы­сё­ра Пі­тэ­ра Гры­ну­эя. На ад­ной з арт-пля­цо­вак, якую ён ку­ры­ра­ваў, бы­ла да­моў­ле­насць, што мас­та­кі ро­бяць экс­па­зі­цыю так, як для іх важ­на, на­су­пе­рак па­жа­дан­ням Пі­тэ­ра. Не­за­да­во­ле­ны вы­ні­кам та­ко­га пад­ыхо­ду, ён на ты­дзень за­чы­ніў­ся на га­то­вай вы­ста­ве з ка­ман­дай ман­та­жо­раў па асвят­лен­ню і на ад­крыц­ці прад­ста­віў цал­кам цём­нае па­мяш­кан­не пра­екта, экс­кур­са­во­дам між тво­ра­мі стаў свет, які за­па­ль­ваў­ся па­пе­ра­мен­на то там, то тут і вёў гле­да­ча ад тво­ра да тво­ра, бу­ду­ючы зу­сім іншы пра­ект, скла­дзе­ны ў ідэ­аль­най ві­зу­аль­най пра­пор­цыі.

 

Дру­гой хі­бай «Муж­чын­ска­га це­ла» я б на­зва­ла са­мо муж­чын­скае це­ла, вы­стаў­ле­нае на пра­гляд ад­на­ба­ко­ва і ма­ла­інфар­ма­тыў­на. Ці то пра­бле­ма ў за­над­та шы­ро­кай тэ­ме, ці ў не­жа­дан­ні яе ўдак­лад­няць, але пры пад­ыхо­дзе да маш­таб­на­га пра­екта важ­на пра­пра­ца­ваць тэ­арэ­тыч­ныя пы­тан­ні за­га­дзя і пад­рых­та­ваць ад­ка­зы, за­пыт на якія ві­да­воч­на ўзнік­не: а што на­конт муж­чын­ска­га це­ла, якое не ад­чу­вае ся­бе муж­чы­нам? А дзе пра­пра­цоў­ка пра­блем квір-су­по­ль­нас­цяў? А як мож­на пра­маў­чаць пра гіс­та­рыч­ныя ма­ды­фі­ка­цыі і шаб­ло­ны муж­чын­ска­га? А дзе ўво­гу­ле тут жан­чы­на, якая гля­дзіць на муж­чын­скае це­ла са свай­го бо­ку і тран­слюе яго так, як яна яго ба­чыць?.. І дзе імё­ны мас­та­чак, якія ма­юць што ска­заць пра муж­чын­скае? Дзя­лен­не мас­та­кі/мас­тач­кі ў прад­стаў­ле­най пра­пор­цыі пад­аец­ца не­су­ця­ша­ль­ным. По­зірк жан­чы­ны на пра­бле­ма­ты­ку ўспры­няц­ця муж­чын­ска­га быў бы вы­ключ­на ці­ка­вым і ўплы­во­вым. У гэ­тым за­ву­жа­ным фар­ма­це пра­ект бо­льш пад­обны да сты­хій­на­га флэш­мо­бу пад хэш­тэ­гам #муж­чын­скае- це­ла, чым на аб­грун­та­ва­ны мас­тац­кі пра­ект. Але, з дру­го­га бо­ку, вы­дат­ным пад­аец­ца ме­на­ві­та той факт, што ку­ра­тар­ства пра­екта то­ль­кі на­мі­на­ль­нае: усю пра­цу па вы­ба­ры тво­раў, іх дэ­ман­стра­цыі і экс­па­на­ван­ні пра­во­дзяць са­мі аўта­ры. Тая ж спра­ва і з тэк­ста­мі-апі­сан­ня­мі: вы­каз­ван­не мо­жа быць ка­рот­кім, на па­ру ска­заў, мо­жа за­ймаць не­ка­ль­кі ста­ро­нак дру­ка­ва­на­га тэк­сту. Ніх­то не ста­не ка­рэк­та­ваць, ска­ра­чаць, удак­лад­няць і пад­га­няць пад фар­мат. Гэ­та ад­на­ча­со­ва і цу­доў­на для гле­да­ча, і не­бяс­печ­на: па­чу­ва­ешся як на фес­ты­ва­лі — ва­кол шмат пры­ваб­ных вы­сту­поў­цаў на не­ка­ль­кіх сцэ­нах, вы­бі­рай на свой густ. Але ка­лі ад­ысці на ад­лег­ласць і па­слу­хаць сам фэст — мо­жа атры­мац­ца яшчэ тая по­лі­фа­нія гу­чан­ня. Та­му ад­бор тво­раў па фак­це пры­сут­нас­ці ў іх муж­чын­ска­га це­ла на­гад­вае вы­нік за­про­су ў па­шу­ко­ві­ку: за­гуг­ле­нае пры­сут­ні­чае — зна­чыц­ца, пад­ыхо­дзіць.

 

Мы раз­гля­да­ем це­лы пра­екта «Anatomia» як на­бор яго­ных склад­ні­каў. Ба­чым ску­ру, мыш­цы і мур­за­тыя пят­кі, а не тое, што мож­на бы­ло б імі ска­заць, акра­мя «яны тран­слю­юць на­прам­кі». У мя­не на­сто­ль­кі моц­на скла­ла­ся ад­чу­ван­не, што не я раз­гля­даю муж­чын­скія це­лы ў роз­ных іх пра­явах, а яны да­зво­лі­лі мне раз­гля­даць іх і ча­ка­юць да­клад­най рэ­акцыі. Я вы­зна­чы­ла ся­бе аб’ектам гэ­тай вы­ста­вы, які вар­ты вы­ву­чэн­ня і ўгля­дан­ня. Ві­да­воч­на, пра­ект збу­да­ва­ны ў та­кой пра­пор­цыі экс­цэн­трыч­нас­ці, у якой гля­дач па­ві­нен ці то ха­ваць аб­урэн­не з-за вы­яў «18+», ці то са­рам­лі­ва па­смі­хац­ца, пе­ра­га­вор­ва­ючы­ся па­ўшэп­там з сяб­роў­кай пе­рад фо­та­здым­кам, ад­куль та­бе ў во­чы па­зі­рае ма­ла­ды, го­лы і аб­са­лют­на бес­са­ром­ны муж­чы­на.

 

Муж­чын­скае це­ла пе­ра­ўтва­ры­ла­ся ў атрак­цы­ён, які мож­на раз­гля­даць па час­тках (фо­та­пра­ект Іга­ра Саў­чан­кі), здзе­ка­вац­ца з яго (пер­фор­манс Юркі Дзі­ва­ко­ва-Ду­шэў­ска­га), ма­ліц­ца на яго (здым­кі Ва­ле­рыя Вяд­рэн­кі), не без за­да­ва­ль­нен­ня чы­ніць яму боль (ві­дэа Мі­ха­іла Ба­да­ся­на), атры­моў­ваць аса­ло­ду ад яго (лі­рыч­ныя пра­цы Мак­сі­ма Шу­мі­лі­на), вы­ка­рыс­тоў­ваць як інстру­мент, стэ­рэ­атып­ную пра­яву (твор Сяргея Ка­жа­мя­кі­на). Гля­дач меў маг­чы­масць усвя­до­міць муж­чын­скае це­ла асоб­на ад пер­со­ны, ад муж­чы­ны-ча­ла­ве­ка, што звык­ла нам уяў­ля­ецца цэ­ль­ным, з яго ўнут­ра­ным све­там, не­па­дзя­ля­ль­ным з ду­хоў­ным на­паў­нен­нем. У ад­роз­нен­не ад жан­чы­ны, аб­алон­ку якой мы лёг­ка мо­жам сты­лі­за­ваць у чыс­та дэ­ка­ра­тыў­ны эле­мент, афор­міць у вы­гля­дзе за­кон­ча­на­га стэ­рэ­аты­па, вы­зна­чыць яе ад­дзе­ле­насць ад веч­на­га жа­но­ча­га «а яшчэ ў мя­не ёсць унут­ра­ны свет». Гэ­ты факт пра­явіў для мя­не пра­бле­му на­ша­га звык­ла­га стаў­лен­ня на пра­ця­гу ста­год­дзяў (ты­ся­ча­год­дзяў) да ця­лес­нас­ці жан­чы­ны. Праз пры­выч­ны да гэ­тай па­ры па­тры­ярха­ль­ны ўклад жыц­ця мы про­ста пры­ма­ем за нор­му роз­на­га кштал­ту ма­ні­пу­ля­цыі з ана­та­міч­най жа­ноц­кас­цю, тран­сфар­му­ючы яе ў за­вер­ша­ныя сім­ва­лы. Фі­мэйл-це­ла па­каз­ва­ецца ва ўсіх ра­кур­сах, без спро­бы не­шта сха­ваць, жа­но­чыя орга­ны рас­клад­ва­юцца на вы­шыў­кі і пры­нты для су­ке­нак, жа­но­чая ску­ра вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца як без­абліч­нае па­лат­но для над­пі­саў і ма­люн­каў, на це­ле сер­ві­ру­юць вя­чэ­ры, з яго да­клад­ны­мі аб­ры­са­мі ства­ра­юць мэб­лю і эле­мен­ты дэ­ко­ру. Ка­неш­не, та­кое зда­ра­ецца і ў да­чы­нен­ні да муж­чын­ска­га, але ў да смеш­на­га іншай пра­пор­цыі, што то­ль­кі пад­крэс­лі­вае нор­му ма­са­вай жа­но­чай без­аса­бо­вай аго­ле­нас­ці.

 

Та­му ў вы­ні­ку я вы­йшла з вы­ста­вы з ад­чу­ван­нем, што «Anatomia» ў ма­ёй свя­до­мас­ці спра­ца­ва­ла най­леп­шым чы­нам, пра­ект мож­на лі­чыць па­спя­хо­вым — ён ускрыў хва­лю па­сіў­най мі­за­гі­ніі, дзе жа­но­чае ўжо пе­ра­ста­ла аб­ара­няц­ца, бо мы па­га­дзі­лі­ся з тым, што аб­а­ра­няць ня­ма ча­го, жа­но­чая дэ­ка­ра­тыў­насць — гэ­та агу­ль­ная гра­мад­ская ма­ёмасць. А фе­мі­ніс­тыч­на скі­ра­ва­ныя ўдзе­ль­ні­кі пра­цэ­су інфар­ма­ван­ня аб пра­бле­мах мен­шас­цяў вы­ка­рыс­тоў­ва­юць інстру­мен­ты, якія ўжо ў пра­цы: вы­хо­дзяць з го­лы­мі гру­дзь­мі за пра­ва рас­пра­нац­ца без скі­ра­ван­ня на эра­тыч­ны пад­тэкст, вы­ка­рыс­тоў­ва­юць сваю аго­ле­насць як інстру­мент у ба­ра­ць­бе за пра­ва быць роў­ны­мі. Ма­лю­юць кры­ва­вы­мі вы­дзя­лен­ня­мі і ро­бяць інста­ля­цыі з груд­ным ма­ла­ком, каб пра­ва­ка­ваць і звяр­таць ува­гу да пэў­ных пра­блем гра­мад­ства. Па­во­дзяць ся­бе гэ­так жа, як ужо за­ве­дзе­на. Бо ўсё пра­цуе, ува­га за­бяс­пе­ча­ная.

 

«Та­бу­ява­ныя тэ­мы муж­чын­ска­га це­ла» — ка­за­ла экс­плі­ка­цыя да «Anatomiі», а ў вы­ні­ку атры­ма­ла­ся — та­бу­ява­ныя дум­кі па­вод­ле муж­чын­ска­га це­ла на­конт жа­но­ча­га.

 

Нам яшчэ доў­га ру­хац­ца па шля­ху, які ў бо­льш раз­ві­тых еўра­пей­скіх кра­інах па­спеў за­рас­ці был­лём, ды ад­кры­ваць для ся­бе пан­яцці і сіс­тэ­мы, што ста­лі кан­стан­тай у за­ход­нім гра­мад­стве. А па­куль гэ­та то­ль­кі ад­но з мер­ка­ван­няў пра пра­ект. І на­ват ка­лі яно ві­да­воч­на жа­но­чае, яно, пад­аец­ца, мае не­сум­нен­нае пра­ва на існа­ван­не. Мой унут­ра­ны ана­там у чар­го­вы раз рас­клаў мой све­та­пог­ляд на асоб­ныя орга­ны, даў ім но­выя імё­ны і пра­па­на­ваў ру­хац­ца да­лей, за раз­біц­цём чар­го­вых стэ­рэ­аты­паў успры­ман­ня.