Па­ву­чыц­ца ў дзя­цей…

№ 7 (400) 29.07.2016 - 29.07.2016 г

Аб­аро­на дып­ло­маў у Ака­дэ­міі мас­тац­тваў
Я — ста­лы ча­ла­век. Пры­нам­сі, та­кім ся­бе лі­чу. На маю дум­ку, ста­ласць — гэ­та стан, ка­лі на­рэш­це па­чы­на­еш раз­умець сва­іх ба­ць­коў, але пры гэ­тым не­ча­ка­на та­ямні­цай ста­но­віц­ца ло­гі­ка па­во­дзін улас­ных дзя­цей. Гэ­тую фор­му­лу мож­на пры жа­дан­ні пе­ра­нес­ці з пры­ват­най сфе­ры ў са­цы­яль­ную, на ста­сун­кі па­ка­лен­няў — дзя­цей, ба­ць­коў, дзя­доў.

Што­год я на­вед­ваю аб­аро­ны дып­ло­маў у Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў з надзе­яй угле­дзець у ра­бо­тах мас­та­коў і ды­зай­не­раў наш за­ўтраш­ні дзень. Але час­та збо­ль­ша­га ба­чу то­ль­кі пры­ста­са­ва­ную пад наш кан­тэкст спрош­ча­ную вер­сію ўчо­раш­ня­га дня За­ход­няй Еўро­пы. І  та­ды я су­мую па тых ча­сах, ка­лі мы ра­дзей гар­та­лі за­меж­ныя ча­со­пі­сы, бы­лі менш да­свед­ча­ны­мі ад­нос­на та­го, што ро­біц­ца ў сус­вет­ных цэн­трах арт-шо­пін­гу. Ка­лі са­мо жыц­цё пры­му­ша­ла на­ша­га мас­та­ка ста­віць ра­дзі­му ў цэнтр Сус­ве­ту. У лю­бым вы­пад­ку тое мас­тац­тва бы­ло на­шым. Чыё сён­няш­няе, не ве­даю.

 

З та­кі­мі на­ста­ль­гіч­ным на­стро­ем гля­дзеў я сё­лет­нюю аб­аро­ну ў БДАМ.

 

Лі­чыц­ца, што на мас­тац­кім фа­ку­ль­тэ­це тра­ды­цый­на моц­нае ад­дзя­лен­не гра­фі­кі. Па­тэн­цы­ял жы­ва­пі­су бо­льш сціп­лы: тут га­вор­ка не пра шко­лу, а пра асоб­ных твор­цаў. А вось ску­льп­ту­ра і та­го не мае: не пра аўта­раў трэ­ба га­ва­рыць, а то­ль­кі пра асоб­ныя пра­цы. Гіс­то­рыя аб­арон у гэ­ту схе­му ні­бы­та ўпіс­ва­ецца. Гра­фі­ка — вы­біт­ная, жы­ва­піс — як ка­лі, а апош­нія дып­ло­мы на ад­дзя­лен­ні ску­льп­ту­ры, якія вы­клі­ка­лі не­пры­ха­ва­нае за­хап­лен­не, на­ле­жа­лі сён­няш­нім мэт­рам Свят­ла­не Гар­бу­но­вай і Ва­ляр’яну Януш­ке­ві­чу. Так сі­ту­ацыя ба­чыц­ца мне. Ма­гу па­мы­ляц­ца.

 

Сё­лет­няя аб­аро­на збо­ль­ша­га зга­да­най схе­ме ад­па­вя­дае. У гра­фіч­ных тво­рах — вы­ве­ра­ная ча­сам тра­ды­цыя, эфек­тная тэх­ні­ка, су­час­ны ды­зайн, раз­ня­во­ле­насць на грун­це вы­со­ка­га май­стэр­ства. Гэ­та края­ві­ды Мін­ска Крыс­ці­ны Аўша­вай, ніз­ка Ка­ця­ры­ны Бя­ляў­скай «Два­нац­ца­ці­га­до­вы ка­лян­дар», кам­па­зі­цыі Яна Жвір­блі па­вод­ле апа­вя­дан­ня Ва­сі­ля Бы­ка­ва, ілюс­тра­цыі Лі­за­ве­ты Мі­ха­дзюк да бе­ла­рус­кай на­род­най каз­кі, ніз­ка лі­на­ры­таў На­стас­сі Ха­да­коў­скай «Сем гас­цей».

 

З ся­мі вы­пус­кні­коў ад­дзя­лен­ня жы­ва­пі­су трое — кі­тай­цы. Ці­ка­ва, што ву­чац­ца гра­ма­дзя­не КНР па тых жа пра­гра­мах, што і на­ша мо­ладзь, але дып­ло­мы ро­бяць на сваю, кі­тай­скую тэ­ма­ты­ку. На­шы вы­пус­кні­кі — Ва­дзім Бог­дан, Дар’я Ра­ма­нен­ка, Мі­ха­іл Ся­нь­коў і Во­ль­га Шка­ру­ба — звяр­ну­лі­ся да тэм, якія бо­лей ад­па­вя­да­юць іх сэн­са­вым пры­яры­тэ­там і сты­лё­вым пры­хі­ль­нас­цям. Вы­со­кая якасць пра­фе­сій­най ад­ука­цыі ў ра­бо­тах ад­чу­ва­ецца, але ад­крыц­цяў, на мой по­гляд, ня­ма.

 

Ску­льп­та­раў гэ­тым раз­ам бы­ло то­ль­кі двое. Сяр­гей Ка­ля­дзюк (кам­па­зі­цыя «Каў­чэг») і Мак­сім Ма­ка­рэ­віч (пра­сто­ра­вая кам­па­зі­цыя «Па­рад пла­нет»). Пра пер­шую ска­жу, што для кур­са­вой бы­ло б на­рма­ль­на, а для дып­ло­ма драб­на­ва­та. А вось «Па­рад пла­нет» на­гад­вае вя­до­мы цыкл Цэс­ле­ра і Вой­чан­кі «Два­нац­цаць з двац­ца­та­га», але тэх­ніч­на вы­ка­на­ны не так да­ска­на­ла, а гля­дзіц­ца про­стым за­па­зы­чан­нем з твор­час­ці фран­цуз­ска-ру­мын­ска­га ску­льп­та­ра Кан­стан­ці­на Брын­ку­ша.

 

Па­лі­на Аме­ль­яно­віч, Ка­ця­ры­на Го­вен, Воль­га Ку­ва­ева, Ві­таль Друй, Ігар Га­ме­нюк, Іван Анош­кін — вы­пус­кні­кі ад­дзя­лен­ня ма­ну­мен­та­ль­на-дэ­ка­ра­тыў­на­га мас­тац­тва. Аздо­ба Рэ­спуб­лі­кан­ска­га клі­ніч­на­га меды­цын­ска­га цэн­тра, біз­нэс-цэн­тра, ба­сей­на ў пры­ват­ным до­ме, хра­маў. Ві­даць, што ся­род за­моў­цаў пе­ра­ва­жа­юць пры­ват­ныя асо­бы і пад­па­рад­ка­ва­ныя ім уста­но­вы, а так­са­ма — цар­ква. Пер­шым па­трэб­ны псі­ха­ла­гіч­ны кам­форт (да­рэ­чы, па­цы­ентам мед­ычна­га цэн­тра — так­са­ма), цар­ква ўяў­ляе з ся­бе гер­ме­тыч­ную, за­кры­тую струк­ту­ру, якая тры­ма­ецца ўлас­най эстэ­тыч­най тра­ды­цыі, дбае пра не­па­хіс­насць ка­но­ну. Ка­лі пры­няць та­кі рас­клад як пра­ўдзі­вы ад­бі­так на­шай рэ­ча­існас­ці, дык да­во­дзіц­ца кан­ста­та­ваць, што ідэі гра­мад­ска­га гу­чан­ня і дра­ма­тыч­на­га змес­ту, на якіх ка­лісь па­ўста­ла бе­ла­рус­кая ма­ну­мен­та­ль­ная шко­ла, за­ста­юцца не­за­пат­ра­ба­ва­ны­мі. На іх мас­тац­кую ві­зу­алі­за­цыю ня­ма за­­моўцы...

 

Пад­су­моў­ва­ючы аб­аро­ну дып­ло­маў мас­тац­ка­га фа­ку­ль­тэ­та, зга­даю: ста­тус жы­ва­піс­ца/гра­фі­ка/ску­льп­та­ра сён­ня ўжо не та­кі прэс­тыж­ны, як быў за са­вец­кім ча­сам. Гэ­та ві­даць і па тым, што не­ка­то­рыя ды­зай­нер­скія спе­цы­ялі­за­цыі ва­бяць аб­іту­ры­ентаў ку­ды бо­льш, чым кла­січ­ная тры­яда.

 

Фа­ку­ль­тэт ды­зай­ну і дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­но­га мас­тац­тва рэ­аль­на цяг­не на са­ма­стой­ную струк­ту­ру, мо­жа, на­ват са ста­ту­сам ака­дэ­міі. Ча­го вар­ты то­ль­кі пе­ра­лік пра­фе­сій фа­ку­ль­тэ­та — гра­фіч­ны ды­зайн, фо­та­гра­фі­ка, ды­зайн вір­ту­аль­на­га ася­род­дзя, ка­му­ні­ка­тыў­ны ды­зайн (тэ­ле­рэк­ла­ма), ды­зайн інтэр’ера, срод­каў вы­твор­час­ці і тран­спар­ту, вы­ра­баў бы­та­во­га спа­жы­ван­ня, кас­цюм і вы­ра­бы з тэк­сты­лю, ды­зайн мэб­лі, прад­ме­ты з ке­ра­мі­кі.

 

На аб­аро­не бы­лі прад­стаў­ле­ны пра­екты ту­рыс­тыч­ных да­вед­ні­каў, за­па­ко­вак, гра­фіч­най аздо­бы са­цы­яль­ных пра­грам, фір­мо­ва­га сты­лю прад­пры­емства і ган­длё­вай сет­кі, шрыф­та­вай гар­ні­ту­ры, афар­млен­ня кніг, рэ­клам­ных кам­па­ній у сфе­ры ку­ль­ту­ры. Тут жа ані­ма­цый­ныя ро­лі­кі на тэ­мы эка­ло­гіі, бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі і ку­ль­ту­ры, клі­пы на пес­ні, ро­лі­кі ад­ука­цый­на­га змес­ту, рэ­клам­ныя і про­ма-ро­лі­кі, інтэр’еры гі­пер­мар­ке­та, вы­ста­вач­на­га ком­плек­са, мед­ы­цын­скай уста­но­вы, за­баў­ля­ль­на­га цэн­тра, пра­ект рэ­стаў­ра­цыі по­мні­ка архі­тэк­ту­ры, рэ­кан­струк­цыя по­мні­ка архі­тэк­ту­ры, па­мяш­кан­няў са­на­то­рыя. Да­лей — ма­шы­на для ка­му­на­ль­най гас­па­дар­кі, тран­спарт­ныя срод­кі для эка­ту­рыз­му і па­ля­ван­ня, элек­тра­ма­біль, пер­спек­тыў­ны пра­ект трак­та­ра «Бе­ла­рус» і мо­ду­ль­на­га аўто­бу­са, пры­ста­са­ван­ні для кух­ні, мет­ро і га­рад­ско­га тран­спар­ту. А яшчэ — жа­но­чае і ма­ла­дзёж­нае адзен­не, вы­ста­вач­ныя рэ­чы з тэк­сты­лю, мэб­ля для школ, ка­вяр­няў, за­га­рад­на­га жыт­ла, дэ­ка­ра­тыў­ная плас­ты­ка для інтэр’ераў.

 

Спіс не­ма­лы. Пры­чым на кож­ны пе­ра­лі­ча­ны твор ёсць эка­на­міч­нае і тэх­на­ла­гіч­нае аб­грун­та­ван­не. Пра­ктыч­на ўсё мож­на хоць за­раз у вы­твор­часць, у ты­раж. За вы­клю­чэн­нем рэ­чаў, чыя каш­тоў­насць ва ўні­ка­ль­нас­ці. Аса­біс­та мя­не ве­ль­мі ўра­зі­лі дып­ло­мы па вір­ту­аль­ным і ка­му­ні­ка­тыў­ным ды­зай­не. Та­кія, як «Гіс­то­рыя Мір­ска­га за­мка» На­тал­лі Мар­чан­ка, «У ча­кан­ні мо­ра» Іва­на Ма­кар­ко­ва, «Бе­ла­русь — край азёр. Воз­ера Сві­цязь» Дар’і Са­ль­ко­вай. Вар­тым сур’ёзна­га аб­мер­ка­ван­ня пад­аўся мне пра­ект Мі­ха­іла Па­зня­ко­ва па рэ­кан­струк­цыі бу­дын­ка бы­лой фаб­ры­кі-кух­ні, по­мні­ка архі­тэк­ту­ры кан­струк­ты­віз­му, у ра­ёне ста­ліч­най плош­чы Не­за­леж­нас­ці, а так­са­ма ды­зайн-пра­ект трак­та­ра «Бе­ла­рус» са змен­лі­вай пра­сто­ра­вай струк­ту­рай Аляк­сан­дра На­сы­ра. Знай­шла б па­куп­ні­ка ка­лек­цыя мэб­лі «Два­нац­цаць крэс­лаў» Вік­то­рыі Ключ­ні­ка­вай. Гра­фіч­ны пра­ект Мі­кі­ты Рас­оль­кі, пры­све­ча­ны 100-год­дзю твор­ча­га аб’яднан­ня «УНО­ВИС», па­спры­яў бы па­пу­ля­ры­за­цыі на­цы­яна­ль­на­га ку­ль­тур­на­га брэн­да ў Бе­ла­ру­сі і ў за­меж­жы.

 

Агляд аб­аро­ны дып­ло­маў у на­шай Ака­дэ­міі пад­во­дзіць да дум­кі, што ды­зайн (інакш ка­жу­чы — ства­рэн­не для ча­ла­ве­ка кам­фор­тна­га ася­род­дзя) мае доб­рую ды­на­мі­ку раз­віц­ця і са­цы­яль­най экс­пан­сіі, а вы­яўлен­чае мас­тац­тва (за вы­клю­чэн­нем, ба­дай, гра­фі­кі, якая сут­нас­на бліз­кая гра­фіч­на­му ды­зай­ну) зна­хо­дзіц­ца ў ста­не, гра­ніч­ным да кры­зіс­на­га. Ды­зайн, які мы ўзя­лі ў га­то­вым вы­гля­дзе і ўжо не­ка­ль­кі дзя­сят­каў год спра­бу­ем пры­ста­са­ваць да на­шай рэ­ча­існас­ці, па­ці­ху ад­соў­вае на пе­ры­фе­рыю гра­мад­скай свя­до­мас­ці і са­цы­яль­най пра­кты­кі ку­ль­тур­ныя з’явы з больш-менш вы­яўле­най мясц­овай аўтэн­ты­кай. У тым лі­ку і тра­ды­цый­нае вы­яўлен­чае мас­тац­тва. Яно, ка­лі пры­гле­дзец­ца, ужо не та­кое, як бы­ло. Здраб­не­ла. Зрэш­ты, звы­чай­нае рэч: з ад­ыхо­дам ідэ­ало­гіі яе мес­ца за­ня­ло спа­жы­ван­не. На За­ха­дзе гэ­та зда­ры­ла­ся ра­ней, у нас — сён­ня. Мы ж пры гэ­тым, на­бы­ва­ючы кам­форт ды ілю­зію да­лу­ча­нас­ці да вы­со­кіх жыц­цё­вых стан­дар­таў, страч­ва­ем час­тку сва­ёй то­еснас­ці.

 

Маг­чы­ма, тра­ды­цый­ным фор­мам ку­ль­ту­ры, каб вы­жыць у та­кой сі­ту­ацыі, трэ­ба бу­дзе звяр­нуц­ца да та­го ж ды­зай­ну, да яго­ных фі­ла­со­фіі, ме­та­до­ло­гіі, інстру­мен­та­рыя. Пры­йсці да са­міх ся­бе праз за­сва­енне не свай­го дос­ве­ду. Па­спра­ба­ваць ста­ла­му, а зна­чыць — схі­ль­на­му да кан­сер­ва­тыз­му ча­ла­ве­ку па­ву­чыц­ца ў сва­іх жа дзя­цей. Спус­ціц­ца ў андэг­раўнд, каб пад­няц­ца на га­ру. Гэ­та мо­жа быць ці­ка­вы ды­зайн-пра­ект.

Фелікс ГАРДА