Пра япон­цаў, ге­да­нізм і мас­тац­тва

№ 7 (400) 29.07.2016 - 29.07.2016 г

«Ха­на­ма­ці і на­ва­ль­ніч­ныя аб­ло­кі» ў «Ў»-ба­ры
Пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва Але­сі Жыткевіч, твор­чай да­след­чы­цы ўзае­ма­су­вя­зяў сэк­су­аль­нас­ці і па­лі­ты­кі пры да­па­мо­зе са­мых роз­ных мед­ыя, ад­бы­ла­ся ў па­мяш­кан­ні, што мае агу­ль­ныя сце­ны з га­ле­рэй­най пра­сто­рай (га­ле­рэя «Ў»).

Там ці не бо­льш сва­бо­ды для мас­тац­ка­га вы­каз­ван­ня, чым у са­мой вы­ста­вач­най за­лі — на­вед­ні­кі ўспры­ма­юць тво­ры ў лёг­кай атмас­фе­ры пад ке­ліх ві­на ці ку­бак дух­мя­най ка­вы і не вы­му­шаць ся­бе да аб­авяз­ко­ва­га ана­лі­зу скла­да­най аўтар­скай кан­цэп­цыі: вы­сіл­кі на яе не ўсе га­то­выя вы­дат­ка­ваць. Бо­льш за тое, звык­ла га­лоў­нае ля­жыць на па­вер­хні.

 

У вы­каз­ван­ні мас­тач­кі «Ха­на­ма­ці» — гэ­та пра­та­тып ідэ­аль­на­га суб’­ектыў­на­га све­ту, штуч­на ство­ра­нае гра­мад­ства, што жы­ве па пра­ві­лах ра­фі­на­ва­ных лю­боў­ных ад­но­сін, дзе пан­уе ад­чу­ван­не веч­на­га свя­та. «Хі­ба вам не хо­чац­ца быць за­ўсёд­ні­кам “ра­ёна”, дзе вы мо­жа­це про­ста атрым­лі­ваць аса­ло­ду ад быц­ця? Ад­чу­ваць га­ла­вак­ру­жэн­не ад эйфа­рыі, звед­ваць за­да­ва­ль­нен­не, пе­ра­жы­ваць эфе­мер­насць і тлен­насць жыц­ця, праз якія пры­га­жосць і ча­со­васць жыц­ця на­бы­ва­юць яшчэ бо­ль­шы “са­лод­кі смак”? Зрэш­ты, ме­на­ві­та ўсё гэ­тае нас ро­біць жы­вы­мі», — раз­ва­жае Але­ся.

 

Па-за пра­ектам, на­ват са­мым па­спя­хо­вым і пра­га­во­ра­ным, за­ста­юцца пы­тан­ні. Мы вы­ра­шы­лі даць ма­ла­дой аўтар­цы маг­чы­масць за­даць са­мой са­бе са­мыя трап­ныя пы­тан­ні, якія б не змог так да­клад­на пад­абраць ні­вод­ны вон­ка­вы інтэрв’юер.

 

Пра­йшоў год па­сля за­кан­чэн­ня Ака­дэ­міі, і ты, так бы мо­віць, у воль­ным па­лё­це. Рас­ка­жы, што змя­ні­ла­ся за гэ­ты час? Якія ў ця­бе ад­но­сі­ны з мас­тац­твам ця­пер?

 

— Ад­но­сі­ны з мас­тац­твам у мя­не за­ўсё­ды бы­лі су­пя­рэч­лі­выя. То я ў эйфа­рыі ад ідэй, то ду­маю, што лепш мне на­огул сыс­ці з гэ­тай сфе­ры. Асаб­лі­ва па­сля ўдзе­лу ў пуб­ліч­ных вы­ста­вах. Для мя­не твор­часць — гэ­та ба­лю­чы во­пыт, і ў той жа час жы­ват­вор­ная кры­ні­ца. У contemporary art мне ве­ль­мі пад­аба­ецца гэ­тая функ­цыя — ты му­сіш ісці ў на­гу з ча­сам, быць у цэн­тры падзей, хут­ка рэ­ага­ваць, пе­ра­асэн­соў­ваць, і па­кі­даць мас­тац­кі след падзей, ідэй, надзей. Ад ака­дэ­міч­на­га во­пы­ту я цал­кам ад­да­лі­ла­ся.

 

А якія стасункі ме­на­ві­та з бе­ла­рус­кім мас­тац­твам?

 

— Мне зда­ецца, бе­ла­рус­кае мас­тац­тва кры­ху за­цык­ле­нае на ўлас­ным, мясц­овым кан­тэк­сце. Як быц­цам мы пе­ра­траў­ля­ем са­мі ся­бе. Пра­ўда, не ве­даю, мо гэ­та на­рма­ль­ная з’я­ва, тым бо­льш для по­стса­вец­кіх кра­ін. Нам трэ­ба па­этап­на пра­пра­цоў­ваць тэ­мы, якія ў свеце да­ўно з’яў­ля­юцца на­рма­тыў­ны­мі. Але ёсць па­чуц­цё, што нам не ха­пае інтэг­ра­цыі ў агульны кан­тэкст. І, на жаль, шмат ка­му з пра­цаў­ні­коў ку­ль­ту­ры не ха­пае ад­ука­цыі. Хоць ёсць цу­доў­ныя спе­цы­яліс­ты. І так, мне так­са­ма не ха­пае ад­ука­цыі. З кож­ным днём інфар­ма­цыі ста­на­віц­ца ўсё бо­льш, яе сто­ль­кі, што пра­чы­таць усё ці­ка­вае не ўяў­ля­ецца маг­чы­мым. А ка­лі ты не зна­ёмы з тэ­оры­ямі сус­вет­ных мас­тац­кіх кры­ты­каў, мыс­ля­роў, мас­тац­тва­знаў­цаў, то ро­біш­ся як мі­ні­мум аўтсай­да­рам: мож­на ім быць анігад­кі не мець пра гэ­та. Горш за ўсё, ка­лі тое ўсве­дам­ля­еш. Ве­даць, што ты — сла­бое звя­но, та­му што «не ў тэ­ме», ве­ль­мі не­пры­емна.

 

Та­кі по­гляд пад­аец­ца тро­ху пе­сі­міс­тыч­ным. Ад­нак апош­нія з тва­іх прац бы­лі пры­све­ча­ны тэ­ме ге­да­ніз­му (вы­ста­ва «Ха­на­ма­ці і на­ва­ль­ніч­ныя аб­ло­кі»). Усё ж та­кі не ўсё так кеп­ска?

 

— Для мя­не гэ­тыя ра­бо­ты ве­ль­мі про­стыя. Але ж ня­дрэн­на ча­сам рас­сла­біц­ца? Ужо не­ка­ль­кі га­доў я вы­ву­чаю азі­яцкую ку­ль­ту­ру. І асаб­лі­ва мя­не бліз­кая Япо­нія. Вось у ка­го вар­та па­ву­чыц­ца сты­лю жыц­ця. Усходнікі ўме­юць быць у цэн­тры сус­вет­ных падзей, быць пра­грэ­сіў­ны­мі, пад­хоп­лі­ваць леп­шае, пе­ра­пра­цоў­ваць і ад­апта­ваць пад ся­бе. У вы­ні­ку атрым­лі­ва­ецца та­кі fusion, ве­ль­мі гар­ма­ніч­ны і на­ту­ра­ль­ны. Япон­цы — ге­да­ніс­ты гіс­та­рыч­на. Эстэ­ты­ка для іх — не­ад’емная час­тка жыц­ця. Да­рэ­чы, са­мі япон­цы ка­жуць, што бе­ла­ру­сы па ха­рак­та­ры пад­обныя да япон­цаў. Та­му, спа­дзя­юся, ге­да­нізм нам так­са­ма не чу­жы. І та­му мне ха­це­ла­ся зра­біць та­кі эстэ­тыч­ны аа­зіс, дзе пра­сто­ра спры­яе га­ра­джа­ні­ну ад­чуць ся­бе сва­бод­ным ад па­ста­янных аб­ме­жа­ван­няў, па­зба­віц­ца ўмоў­нас­ці гра­мад­скіх па­ла­жэн­няў. Мес­ца, дзе пан­уе ад­чу­ван­не веч­на­га свя­та — з тра­гіч­ным пры­сма­кам аса­ло­ды і эфе­мер­нас­ці.