Ад не­вя­до­ма­га да не­бы­ва­ла­га

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

«Сма­га ко­ле­ру» Вя­час­ла­ва Клі­мен­кі ў га­ле­рэі «TUT.BY»
«Ван­дра­ван­не ад не­вя­до­ма­га да не­бы­ва­ла­га» — на­зва ад­ной з жы­ва­піс­ных прац дэ­бю­тан­та вы­ста­вач­най са­ма­прэ­зен­та­цыі Вя­час­ла­ва Клі­мен­кі.

Стры­ма­ныя ко­ле­ры бе­ла­рус­кай вяс­ны за шкля­ной сця­ной-акном га­ле­рэі ад­ця­ня­лі тра­піч­ны ка­ла­рыт па­лот­наў з не менш тра­піч­ны­мі на­зва­мі: «Ва­дас­пад ко­ле­ру», «Ва­ча­мі на­ся­ко­ма­га», «Не­мі­га­ль­нае глы­ба­ка­вод­нае жыц­цё», «Пе­ра­тва­рэн­не ма­тэ­рыі ў цяп­ло і свят­ло», «Хва­ля­ван­не пры­ро­ды, якая на­ра­джае ве­цер», «Сэл­фі лет­ня­га дня» і на­ват «Пры­від­ныя на­се­ль­ні­кі ста­ра­жыт­на­га го­ра­да над ра­кой пад за­лі­тай со­нцам пус­тэ­ль­няй». Най­бо­льш раз­гор­ну­тая на­зва ад­ной з прац Вя­час­ла­ва — «Час, што пе­ра­мол­вае го­ры ў пя­сок, а цы­ві­лі­за­цыю — у пыл. Ад­веч­на бяс­кон­цы пра­цэс, які ўся­ляе ў ра­ман­ты­каў ве­ру ў ад­ра­джэн­не і пра­гу дзей­ні­чаць, су­пра­ць­пас­та­віў­шы свае сі­лы сля­по­му ру­ху». Ка­лі да­даць да гэ­та­га «Зда­быц­цё ўстой­лі­вас­ці ў ру­ху», то склад­ва­ецца ўяў­лен­не не то­ль­кі пра аўтар­скую, але і асо­бас­ную па­зі­цыю раз­віц­ця і пра вы­раз­на па­стаў­ле­ныя са­мо­му са­бе за­да­чы. Акра­мя ся­бе са­мо­га, па­ста­ноў­шчы­ка та­кіх за­дач у Вя­час­ла­ва ня­ма. Гэ­та зна­чыць, ён пра­цуе, зы­хо­дзя­чы з па­тра­ба­ван­няў свай­го раз­умен­ня мас­тац­тва. Пра­цуе шмат і дыс­цып­лі­на­ва­на. Не на про­даж, не на ка­мер­цый­ны вы­нік. На ўнут­ра­ны. Ка­лі я ў якас­ці ку­ра­тар­кі га­ле­рэі «TUT.BY» вы­ра­шы­ла пад­тры­маць жа­дан­не Клі­мен­кі вы­ста­віц­ца, гэ­тая якасць ма­ла­до­га мас­та­ка бы­ла вы­зна­ча­ль­най для май­го ра­шэн­ня. Па-пер­шае, та­му што яна рэ­дка сус­тра­ка­ецца. Па-дру­гое, тут цяж­ка па­мы­ліц­ца з пер­спек­ты­вай: пры та­кім кан­цэн­тра­ва­ным укла­дан­ні энер­гіі ў ад­ным кі­рун­ку вы­нік бу­дзе аб­авяз­ко­ва. Хоць ужо і ця­пер ён цал­кам вар­ты гу­тар­кі.

 

Сам мас­так раз­гля­даў вы­ста­ву як за­вяр­шэн­не эта­пу — до­сыць доў­га­га, ка­лі ўлі­чыць, што Вя­час­лаў ма­ля­ваў з ма­лен­ства. Гэ­та зна­чыць, ён, як і яго­ныя сяб­ры, яго­ная пуб­лі­ка, — пер­шае па­ка­лен­не іншай кра­іны, дзе­ці эпо­хі не­за­леж­нас­ці. Я ла­дзі­ла шмат­лі­кія вы­ста­вы і ма­гу ска­заць, што гэ­тае па­ка­лен­не ад­дае пе­ра­ва­гу іншым фар­ма­там баў­лен­ня ча­су. І та­кі аспект так­са­ма быў для мя­не су­р’ёз­най ма­ты­ва­цы­яй пад­тры­маць «Сма­гу ко­ле­ру».

 

Ха­чу пад­крэс­ліць, што над пра­ектам мы ста­лі пра­ца­ваць за­доў­га да та­го, як ка­мі­сія ад­мо­ві­ла Вя­час­ла­ву Клі­мен­ку ў ста­ту­се «твор­ча­га ра­бот­ні­ка» — во­ль­на­га мас­та­ка, як нам звык­ла на­зваць лю­дзей, якія ад­да­юць твор­час­ці не 8-мі­га­дзін­ны пра­цоў­ны час, а сто­ль­кі, ко­ль­кі па­тра­бу­ецца мас­тац­твам. Гэ­тая ака­ліч­насць ста­ла да­дат­ко­вым сты­му­лам ма­ра­ль­на пад­тры­маць не то­ль­кі кан­крэт­на­га аўта­ра, але і іншых ма­ла­дых па­чат­коў­цаў у іх вы­ба­ры жыц­цё­ва­га шля­ху і раз­умен­ні твор­чай рэ­алі­за­цыі. Сяб­ры Вя­ча­сла­ва, ся­род якіх шмат му­зы­каў, да­па­маг­лі зра­біць вер­ні­саж яркім не то­ль­кі ка­ла­рыс­тыч­на. Саў­ндтрэ­кам для цык­лу жы­ва­піс­ных ра­бот Вя­час­ла­ва Клі­мен­кі ста­лі вы­сту­пы ад IAMME і DJAZA, плас­ты­ка-рыт­міч­нае ўспры­ман­не рэ­за­на­ва­ла з экс­пе­ры­мен­та­ль­ным тэ­атра­ль­ным пра­ектам «Genesis», што спа­лу­чыў «ву­ліч­ныя» на­прам­кі су­час­на­га тан­ца са сцэ­ніч­най і кан­так­тнай імпра­ві­за­цы­яй. Агу­ль­нае му­зыч­нае афар­м­лен­не ад MICBEATZ над­ало падзеі ха­рак­тар хут­чэй клуб­на­га атмас­фер­на­га ме­рап­ры­емства — свя­та ма­ла­дых твор­чых лю­дзей, а не пра­гля­ду пе­рад «жу­ры ста­рэй­шых».

 

Хоць, ка­лі ўжо га­вор­ка за­йшла аб ацэн­ках, «жу­ры ста­рэй­шых» да­ва­ла яго твор­чым да­сяг­нен­ням доб­рую ацэн­ку: Вя­час­лаў у 13 га­доў стаў сты­пен­ды­ятам Спе­цы­яль­на­га фон­ду Прэ­зі­дэн­та Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь па пад­трым­цы та­ле­на­ві­тай мо­ла­дзі. Па­сля гэ­та­га са­ма­стой­на за­ймаў­ся і за­сво­іў цэ­лы шэ­раг мас­тац­кіх пра­ктык: дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва (у пры­ват­нас­ці, разь­ба па дрэ­ве), фа­таг­ра­фія і ка­ры­ка­ту­ра (вы­сту­паў як па­заш­тат­ны аўтар для шэ­ра­гу бе­ла­рус­кіх СМІ). З 2010 го­да бо­ль­шую час­тку ча­су ад­дае жы­ва­пі­су, і на сён­няш­ні дзень ме­на­ві­та жы­ва­піс уяў­ля­ецца аўта­ру сфе­рай мак­сі­ма­ль­ных маг­чы­мас­цей для рэ­алі­за­цыі ўлас­на­га твор­ча­га па­тэн­цы­ялу.

 

Пер­шая пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва Вя­час­ла­ва Клі­мен­кі пад­вя­ла вы­ні­кі пя­ці­га­до­вых по­шу­каў улас­на­га сты­лю. Па­сля экс­па­зі­цыі аўта­ру па­сту­пі­ла не­ка­ль­кі пра­па­ноў аб на­быц­ці ра­бот. Мне спа­да­ба­ла­ся, што ён не спя­ша­ецца рас­стац­ца з пра­ца­мі, па­збя­гае спа­ку­сы ўсту­піць на шлях кан­ве­ернай вы­твор­час­ці хут­кас­пе­лых «хі­тоў». Жы­ва­піс­ны этап Клі­мен­кі да­лё­ка не за­вер­ша­ны, ён то­ль­кі па­чы­на­ецца. Жа­даю, каб не зда­ва­ль­ня­ла­ся яшчэ доў­га яго­ная сма­га — ко­ле­ру, фор­мы, не­вя­до­ма­га і не­бы­ва­ла­га.

Таццяна БЕМБЕЛЬ