Ску­льп­ту­ра па­сля тра­ды­цыі

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

«Плю­ха»: ку­ра­тар­скі стэй­тмент
Ужо ве­ль­мі да­ўно, на­пэў­на, з кан­ца мі­ну­ла­га ста­год­дзя, пла­на­ваў пер­са­на­ль­ную вы­ста­ву ў са­мым вы­дат­ным ску­льп­тур­ным мін­скім му­зеі.

Усё ду­маў, як жа аб­ыграць яго пра­сто­ры і сэн­сы, мер­ка­ваў вы­ка­рыс­тоў­ваць скла­да­ныя кам­бі­на­цыі з на­яўных там ста­туй, су­час­ных артэ­фак­таў і з ужы­ван­нем но­вых му­ль­ты­ме­дый­ных тэх­на­ло­гій. Але ў вы­ні­ку зра­зу­меў, што не трэ­ба ні­чо­га. Му­зей Азгу­ра — цэ­ль­ны і са­ма­дас­тат­ко­вы. Ня­ма ча­го тран­сфар­ма­ваць і да­даваць — вар­та су­пра­ць­пас­та­віць.

 

Так у му­зеі з’я­ві­ла­ся «Плю­ха» — надзён­нае мас­тац­кае вы­каз­ван­не пра су­час­ную ску­льп­ту­ру. Яго най­важ­ней­шая час­тка і адзін з по­лю­саў — ста­лая экс­па­зі­цыя Ме­ма­ры­яль­на­га му­зея-май­стэр­ні Заі­ра Азгу­ра, якая скла­да­ецца з не­ка­ль­кіх со­тняў сац­рэ­аліс­тыч­ных бюс­таў і ста­туй. Ураж­лі­вы збор прац Азгу­ра ўяў­ляе з ся­бе апа­фе­оз ску­льп­тур­ных ця­лес­нас­ці, дэ­та­лі­за­ва­нас­ці, пе­ра­ка­наў­час­ці і су­р’ёз­най та­кой упар­тас­ці, іншы­мі сло­ва­мі — пра­фе­сі­яна­ліз­му. Мая сціп­лая экс­па­зі­цыя ў ма­лой вы­ста­вач­най за­ле му­зея — про­ці­лег­лы пол­юс аўтар­ска­га па­слан­ня. Яна скла­да­ла­ся з ма­ну­мен­та­ль­на­га плас­ты­ка­ва­га му­ля­жа жа­ва­ль­най гум­кі, пры­леп­ле­най звер­ху да ску­льп­тур­най тум­бы. Гэта ўсё. Dixi.

 

Гі­пер­тра­фа­ва­ная жуй­ка-плю­ха ілюс­труе маё ад­чу­ван­не фе­но­ме­ну бе­ла­рус­кай ску­льп­ту­ры, час­ткай яко­га я з’яў­ля­юся. Без­гус­тоў­насць, бяс­фор­мен­насць, шматразовая пе­ра­жа­ва­насць сэн­саў і плас­тыч­ных кан­цэп­таў... Ме­на­ві­та гэ­та ча­кае айчын­ную ску­льп­ту­ру, ка­лі мы пра­цяг­нем разжоў­ваць тра­ды­цый­ныя каш­тоў­нас­ці, з не­вы­раз­ны­мі (дзі­ва што — рот жа за­ня­ты) пес­ня­мі пра за­ха­ван­не «кла­січ­най ску­льп­тур­най шко­лы» ў асоб­на ўзя­тай кра­іне. Сум­на гля­дзець на на­шы но­выя по­мні­кі, і яшчэ бо­льш сум­на і ні­яка­ва­та вы­раб­ляць іх са­мо­му. Я ма­гу, вя­до­ма, ва­ліць усё на тра­ды­цыю і не­раз­ві­тыя гус­ты со­цы­уму, але пра­ўда ў тым, што ніх­то — уклю­ча­ючы мя­не са­мо­га — не жа­дае ні­чо­га змя­няць.

 

«Плю­ха» за­дум­ва­ла­ся як інды­ві­ду­аль­ны ма­ні­фест, як за­пра­шэн­не да аб­мер­ка­ван­ня тых, ка­му гэ­та тэ­ма не­абы­яка­вая. На жаль, пра­фе­сій­ная су­по­ль­насць вы­ста­ву пра­ігна­ра­ва­ла, а шка­да. Маг­чы­ма, вы­шэй­ска­за­нае вы­гля­дае для ка­го­сь­ці крыў­дным. Але крыў­дзіць якраз ні­ко­га не ха­це­ла­ся. Аса­біс­тая спра­ва кож­на­га — ра­біць тое, што лі­чыш пра­ві­ль­ным. «Плю­ха» ты­чыц­ца най­перш мя­не са­мо­га — ма­ёй улас­най ня­здо­ль­нас­ці змя­ніц­ца.

 

Ха­це­ла­ся — ад­нак не атры­ма­ла­ся — аб­мер­ка­ваць ню­ансы ка­лек­тыў­на­га (гля­дац­ка­га і аўтар­ска­га) асэн­са­ван­ня вы­ста­вы. Бы­лі не­пас­рэд­ныя ста­сун­кі з на­вед­ні­ка­мі ў фар­ма­це artist talk: я пра­вёў не­ка­ль­кі аўтар­скіх экс­кур­сій, і быў узра­да­ва­ны, вы­явіў­шы за­ці­каў­ле­ных лю­дзей. Дыс­ку­сіі ў Інтэр­нэ­це так і не ад­бы­лі­ся, а адзіным мастацтвазнаўчым артыкулам пра выставу стане хіба што гэты.

 

«Плю­ха» апы­ну­ла­ся выказваннем без адказу, мёр­тва­на­ро­джа­най.

 

Але вось дру­гая падзея, якая ад­бы­ла­ся раз­ам з яе ад­крыц­цём, зда­ецца, мае пер­спек­ты­вы. Пер­шы бе­ла­рус­кі фэст по­стску­льп­ту­ры — му­ль­ты­ме­дый­ны пра­ект, які дэ­ман­струе маг­чы­мас­ці ску­льп­ту­ры. Раз­ам з вя­до­мым лі­та­ра­та­рам і пер­фор­ме­рам Іллёй Сі­нам мы за­дум­ва­лі фэст як му­ль­ты­ме­ды­япа­дзею, пры­све­ча­ную но­вым маг­чы­мас­цям мас­тац­тва 3D, і спа­дзя­ва­лі­ся на яе яркасць, ві­до­віш­чнасць, інтэ­рак­тыў­насць — у про­ці­ва­гу звы­чай­най для су­час­най бе­ла­рус­кай ску­льп­ту­ры сум­най брон­за­ка­мен­нас­ці, ад­арва­най ад зям­лі і гле­да­чоў па­ста­мен­та­мі.

 

Ча­му фэст ма­тэ­ры­ялі­за­ваў­ся? Праз асця­ро­гі, што про­ста плас­тма­са­вай жуй­кі, пры­леп­ле­най звер­ху на ску­льп­тур­ны под­ыум, хай і асвя­чо­най тра­ды­цый­ным шам­пан­скім ад­крыц­ця, не­дас­тат­ко­ва для па­ўна­вар­тас­най падзеі. У вы­ні­ку ў му­зеі зда­рыў­ся аншлаг і ака­за­ла­ся, што бо­льш за 150 гас­цей не змаг­лі ўба­чыць усё за­пла­на­ванае. Гэ­та мі­нус. Але яны сус­трэ­лі­ся і па­гу­та­ры­лі — гэ­та плюс. Вы­со­кая кан­цэн­тра­цыя доб­рых лю­дзей на квад­рат­ны метр му­зея-май­стэр­ні бы­ла па­зі­тыў­ным скрыў­лен­нем у ста­ліч­най са­цы­яль­най пра­сто­ры, якое змаг­лі ства­рыць вы­ста­ва і фэст.

 

А яшчэ з’я­ві­ла­ся на­го­да кан­цэп­ту­алі­за­ваць пер­спек­ты­вы ску­льп­ту­ры (по­стску­льп­ту­ры), што па­збаў­ляе вы­ста­вач­нае вы­каз­ван­не «Плю­хі» за­кон­ча­нас­ці і, ад­па­вед­на, не­га­тыў­нас­ці.

 

Удзе­ль­ні­кі фэс­ту па­шы­ра­лі пан­яцце ску­льп­ту­ры як маг­лі — пры да­па­мо­зе срод­каў і тэх­нік, у якіх яны атры­ма­лі по­спех: Аляк­сей Це­ра­хаў — ві­дэа, Кан­стан­цін Му­жаў — пер­фор­ман­сам, VJ Solar Olga & Pavel Ambiont — ві­джэ­інгам, «Экзар­цыс­тыч­ны Gesamtkunstwerk» у скла­дзе Іллі Сі­на, Яўге­нія Ра­го­зі­на, Па­лі­ны Вя­ліч­ка, Па­ўла Вай­ніц­ка­га — му­ль­ты­ме­ды­ядзе­яй і Сяр­гей Пукст — гу­кам.

 

Кан­цэпт по­стску­льп­ту­ры на­тхнё­ны бліс­ку­чым тэ­арэ­ты­кам мас­тац­тва Раз­алінд Краўс і вы­най­дзе­ным ёю пан­яткам «ску­льп­ту­ра ў па­шы­ра­ным по­лі». Яна вы­бу­доў­вае сваю схе­му па­шы­рэн­ня раз­умен­ня ску­льп­ту­ры, ад­штур­хоў­ва­ючы­ся ад ма­дэр­ніс­цка­га вы­зна­чэн­ня гэ­та­га мас­тац­тва як не-архі­тэк­ту­ры і не-лан­дшаф­ту («Ску­льп­ту­ра — гэ­та тое, на што мы на­ты­ка­емся, ка­лі ад­ыхо­дзім па­гля­дзець на жы­ва­піс», — як ска­заў ка­лі­сь­ці Бар­нэт Нью­мэн). Вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы по­стструк­ту­ра­ліс­цкія ме­та­ды, Краўс ла­гіч­на тран­сфар­муе, па­шы­рае апа­зі­цыю «ску­льп­ту­ра — гэ­та не лан­дшафт і не архі­тэк­ту­ра». Пры да­па­мо­зе про­стай інвер­сіі Краўс вы­яўляе гэ­тыя ж про­ці­пас­таў­лен­ні, але па­зі­тыў­на, як сцвяр­джэн­ні. У вы­ні­ку яна атрым­лі­вае ла­гіч­на па­шы­ра­нае сэн­са­вае поле, на якім ста­но­віц­ца маг­чы­мым тэ­арэ­ты­за­ваць су­час­ныя ёй пра­кты­кі лэнд-арту. (Гл. ілюс­тра­цыю: чыс­тае про­ці­пас­таў­лен­не — про­ста стрэ­лач­кі; су­вязь су­пя­рэч­нас­цяў, інва­лю­цыя — пад­вой­ныя стрэл­кі; імплі­ка­цый­ная су­вязь — кур­сіў­ныя стрэл­кі.) Гэтая схе­ма ў фар­му­лёў­цы Краўс з’яў­ля­ецца ком­плек­снай, то-бок ску­льп­ту­ра ад­на­ча­со­ва мо­жа быць і лан­дшаф­там, і архі­тэк­ту­рай, пры­чым лан­дшафт і архі­тэк­ту­ра мо­гуць вы­зна­чаць ску­льп­тур­нае не то­ль­кі ў не­га­тыў­ным сэн­се, як гэ­та бы­ло ў по­стрэ­не­сан­сным мас­тац­тве. Ці­ка­ва, што ску­льп­ту­ра ў тра­ды­цы­яна­ліс­тыч­ным раз­умен­ні зна­хо­дзіц­ца на пе­ры­фе­рыі но­ва­га па­шы­ра­на­га поля. У схе­ме Раз­алінд Краўс ёсць мес­ца для тэ­арэ­ты­за­ван­ня прац Ро­бер­та Сміт­са­на (мар­кі­ра­ва­ныя мес­цы), Мэры Міс (мес­ца-кан­струк­цыя), Ры­чар­да Се­ра (аксі­яма­тыч­ныя струк­ту­ры) і мно­гіх іншых.

 

Та­кім чы­нам, мы ве­да­ем, што ску­льп­ту­ра — гэ­та від мас­тац­тва, які мяр­куе ства­рэн­не трох­мер­ных тво­раў. Усё слуш­на, але ў інтэр­на­цы­яна­ль­най тэ­арэ­тыч­най лі­та­ра­ту­ры ску­льп­ту­ра тлу­ма­чыц­ца знач­на шы­рэй. Кан­цэп­ту­аль­нае па­шы­рэн­не тэр­мі­на «ску­льп­ту­ра» аб­веш­ча­на шмат­лі­кі­мі тэ­арэ­ты­ка­мі і мас­та­ка­мі. Ся­род най­бо­льш ха­рак­тэр­ных ідэй, на­прык­лад, та­кія, як аптыч­нае не-прад­мет­нае ўспры­ман­не ску­льп­ту­ры, сфар­му­ля­ва­нае ў шас­ці­дзя­ся­тых Клі­мен­там Грын­бер­гам, тэарэты­кам аме­ры­кан­ска­га аб­страк­тна­га экс­прэ­сі­яніз­му. Ён лі­чыў, што для не­тра­ды­цы­яна­ліс­тыч­най ста­туі ў пер­шую чар­гу важ­ная ві­зу­аль­насць, а не аб’­ём, аб­ця­жа­ра­ны ма­сай і фак­ту­рай ма­тэ­ры­ялу.

 

Так­са­ма не менш зна­ка­вым эта­пам у па­шы­рэн­ні сэн­са­ва­га поля ску­льп­ту­ры ста­лі ідэі, на­ро­джа­ныя кры­ху па­зней — у рам­ках інтэр­на­цы­яна­ль­на­га ру­ху лэнд-арту, пе­рад­усім, ма­быць, экс­пан­сія ў рэ­аль­нас­ці вон­ка­вую (лан­дшаф­ту) і ўнут­ра­ную (гле­да­ча) аме­ры­кан­ца Ро­бер­та Сміт­са­на.

 

І, без­умоў­на, не­ль­га пра­ігна­ра­ваць кан­цэпт «са­цы­яль­най скульп­­ту­ры» Ёзэ­фа Бой­са. Кла­сік па­ва­енна­га ня­мец­ка­га мас­тац­тва лі­чыў, што лю­бое па­зі­тыў­нае са­цы­яль­нае дзея­нне з’яў­ля­ецца скульп­ту­рай, а лю­бы ча­ла­век — мас­так.

 

Су­час­ная тэ­орыя пра­цяг­вае пі­ль­на раз­гля­даць ску­льп­тур­ную са­цы­яль­насць, ці «гра­мад­скасць», мы ж на­шым фэс­там па­спра­ба­ва­лі пра­йсці яшчэ тро­хі да­лей па шля­ху да­сле­да­ван­ня но­вых маг­чы­мас­цей ску­льп­ту­ры, не ад­прэч­ва­ючы яе асноў­ную ха­рак­та­рыс­ты­ку — аб’­ём. Так, аб’­ём, ад­нак не аб­ме­жа­ва­ны тры­ма вы­мя­рэн­ня­мі. Бо­льш та­го, мы на­мер­ва­емся ад­шу­каць і прад'явіць іншыя фор­мы (ску­льп­тур­ных) аб’­ёмаў. І та­му за Пер­шым фэс­там по­стску­льп­ту­ры аб­авяз­ко­ва ру­шыць услед Дру­гі.

 

А па­куль бы­ло вось як... На­су­пе­рак усім пра­ві­лам, фэст ад­крыў яго хэд­лай­нер, жы­вая ле­ген­да бе­ла­рус­ка­га кліп­мэй­кер­ства — Аляк­сей Це­ра­хаў. І гэ­та бы­ла сус­вет­ная (!) прэ­м’е­ра яго­на­га но­ва­га клі­па. Ле­нін­ская тэ­ма і плас­ты­лін вы­раз­на вы­зна­чы­лі ві­дэа Аляк­сея ў пра­сто­ры му­зея і на­шай пра­гра­ме. Вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы жы­вое ча­ла­ве­чае це­ла, гук і ві­дэа ў якас­ці ску­льп­тур­ных ма­тэ­ры­ялаў, гру­па «Экзар­цыс­тыч­ны Gesamtkunstwerk» прэ­зен­та­ва­ла два пер­фар­ма­тыў­ныя тво­ры: ба­лет «9 падзен­няў» і пуб­ліч­нае ўзвя­дзен­не по­мні­ка пры жыц­ці. VJ Solar Olga & Pavel Ambiont вы­бу­да­ва­лі скла­да­ны вір­ту­аль­ны аб’­ём без фізічнай трох­вы­мер­нас­ці — толь­кі экра­ны і аўды­ясэт у цем­ры. Кан­стан­цін Му­жаў прад­ста­віў свой пер­фор­манс, які вы­раз­на дэ­кан­стру­яваў ма­ну­мен­та­ль­ную скульп­ту­ру. Лі­та­ра­ль­на. Пер­фор­мер раз­бу­рыў ве­лі­зар­на­га кен­таў­ра з надзі­ма­ных ша­роў пры да­па­мо­зе пу­гі і ўлас­на­га аголенага це­ла. За­вяр­ша­ль­най мед­ыта­тыў­най но­тай фэс­ту ста­ла прэ­зен­та­цыя но­ва­га аль­бо­ма Сяр­гея Пук­ста — у пры­цем­ку ся­род гіп­са­вых ста­туй і бюс­таў. Адзін з якіх усту­піў у гу­тар­ку з гле­да­ча­мі. Гэ­та і быў Сяр­гей, за­гры­ма­ва­ны пад уласны ску­льп­тур­ны парт­рэт.

 

Не ўсё ад­бы­ло­ся так, як ха­це­ла­ся, ад­нак пер­шы фэст на тое і пер­шы, каб не быць да­ска­на­лым. Мы, арга­ні­за­та­ры, удзяч­ныя на­шым вы­дат­ным гас­цям і ўдзе­ль­ні­кам, а асаб­лі­ва — су­пра­цоў­ні­кам музея. Дзя­ку­ючы ім скла­да­ная ў тэх­ніч­ным вы­мя­рэн­ні імпрэ­за атры­ма­ла­ся зла­джа­най. Спа­дзя­юся, у на­ступ­ным го­дзе на­шы су­мес­ныя вы­сіл­кі зро­бяць Дру­гі фэст яшчэ бо­льш ці­ка­вым і ві­до­віш­чным. Усё ў імя ску­льп­ту­ры — сум­лен­на­га мас­тац­тва ў трох пра­сто­ра­вых вы­мя­рэн­нях — без двух­мер­ных ілю­зор­нас­цей і зма­ну. Ску­льп­ту­ры — па­сля (тра­ды­цый­най) ску­льп­ту­ры.