І «Па­ча­так», і пра­цяг

№ 6 (399) 01.06.2016 - 01.01.2005 г

Пра­екты Бе­ла­рус­кай ха­рэ­агра­фіч­най гім­на­зіі-ка­ле­джа
Два до­сыць яркія пра­екты па­ка­за­ла ня­даў­на гім­на­зія-ка­ледж. Пер­шы быў прэ­зен­та­ва­ны на вучэбнай сцэне ўста­но­вы і меў на­зву «Па­ча­так» (гэ­та фі­нал 4-га Агля­ду су­час­най ха­рэ­ага­фіі). Дру­гі — спра­ваз­дач­на-вы­пус­кны кан­цэрт — ад­быў­ся на пляцоўцы На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та.

Ідэя, ка­лі бу­ду­чыя артыс­ты ба­ле­та ства­ра­юць ну­ма­ры для ад­на­клас­ні­каў і ад­на­кур­сні­каў (а ча­сам ся­бе), — ве­ль­мі прад­уктыў­ная! Яна раз­ві­ва­ецца і ўдас­ка­на­ль­ва­ецца. Ві­даць, што і са­мыя ма­лыя, і бо­льш ста­лыя вы­ха­ван­цы ста­вяц­ца да пра­цэ­су з вя­лі­кай ахво­тай. Зра­зу­ме­ла, са­чы­нен­не ну­ма­ра раз­ня­во­ль­вае фан­та­зію, ву­чыць ба­чыць свет у ха­рэ­агра­фіч­ных воб­ра­зах, зна­хо­дзіць акту­аль­ныя тэ­мы і сю­жэ­ты, шу­каць у плас­ты­цы экс­прэ­сіў­насць. Дру­гі год за­пар у пра­екце пры­ма­юць удзел тан­ца­ва­ль­ныя гру­пы — і гэ­та яскра­вае свед­чан­не яго­най па­пу­ляр­нас­ці.

 

Ад­мет­насць імпрэ­зы «Па­ча­так» вы­яві­ла­ся ва ўва­зе да му­зыч­най асно­вы кам­па­зі­цый. Бо яна ўплы­вае не то­ль­кі на рытм, на­строй, але і на агу­ль­нае воб­раз­нае ра­шэн­не. Пры­сут­ні­ча­ла кла­сі­ка за­меж­ная і рус­кая, опу­сы па­пу­ляр­ных гур­тоў, але ха­па­ла і тво­раў айчын­ных кам­па­зі­та­раў (Кан­дру­се­віч, Лу­ча­нок).

 

Уво­гу­ле дзі­ві­ла ба­гац­це фан­та­зіі, вы­на­ход­лі­васць юных па­ста­ноў­шчы­каў ды пед­аго­гаў, якія са­чы­ня­лі ну­ма­ры для вуч­няў. Мі­ні­яцю­ра «Бе­лая лас­таў­ка» (ёю ад­кры­ва­ла­ся пра­гра­ма) не над­та скла­да­ная па ха­рэ­агра­фіі, але доб­ра вы­ву­ча­на, лі­рыч­на-спеў­ная. «Ні­чо­га не ба­чу, ні­чо­га не чую, ні­чо­га ні­ко­му не ска­жу» — на­зва як быц­цам жар­таў­лі­вая, але на­сам­рэч пра дра­ма­тыч­ны лёс трох дзяў­чын, ад­на з якіх сап­раў­ды не ба­чыць, дру­гая не чуе, трэ­цяя па­збаў­ле­на маг­чы­мас­ці раз­маў­ляць. Глы­бо­ка кра­на­ль­най, тра­ге­дый­най па гу­чан­ні атры­ма­ла­ся кам­па­зі­цыя «Ха­тынь» (на му­зы­ку пес­ні Лу­чан­ка), ува­соб­ле­ная ма­ле­нь­кі­мі артыс­та­мі. У іншай, ка­ме­дый­най та­на­ль­нас­ці бы­ла вы­ра­ша­на ха­рак­тар­на-ігра­вая мі­ні­яцю­ра «Шпа­на» (на му­зы­ку з фі­ль­ма «Лік­ві­да­цыя»), вуч­ні 6 і 7 кла­саў вы­кон­ва­лі яе з ві­да­воч­най аса­ло­дай. Кра­са­моў­ныя на­звы ну­ма­роў: «Па­бег з рэ­аль­нас­ці», «Поль­ка з хус­тач­кай», «Са­мая леп­шая час­тка мя­не», «На­тхнен­не».

 

Ся­род двух дзя­сят­каў вы­сту­паў вы­лу­ча­лі­ся кам­па­зі­цыі пед­аго­гаў. Най­перш гэ­та «Ва­льс на ты­ся­чу так­таў» у па­ста­ноў­цы Во­ль­гі Ла­по. Му­зы­ка Жа­ка Брэ­ля і ха­рэ­агра­фія ідэ­аль­на ад­па­вя­да­лі ад­но ад­на­му. Ма­ла­дзе­нь­кія артыс­ткі на­гад­ва­лі ці то га­рэз­лі­вых бе­лых ма­ты­ль­коў над лу­гам, ці то тан­цоў­шчыц з мю­зік-хо­ла. Ну­мар, яко­му ўлас­ці­вы шарм, вы­тан­ча­насць і лёг­кі гу­мар, пе­рад­аваў во­дар і ад­мет­насць ме­на­ві­та фран­цуз­скай ку­ль­ту­ры. За­пом­ніў­ся і «Ме­га­по­ліс» з ха­рэ­агра­фі­яй Мар­га­ры­ты Пан­ко­вай. Ма­са­выя сцэ­ны з іх до­сыць про­стым ма­люн­кам і скла­да­ная плас­ты­ка ў ду­этах на­ра­джа­лі воб­раз на­тоў­пу і су­час­на­га го­ра­да. Тут кож­ны ад­асоб­ле­ны ад іншых і па­глыб­ле­ны вы­ключ­на ў ся­бе, а тра­екто­рыі ру­хаў (і лё­саў) амаль не пе­ра­кры­жоў­ва­юцца. Ду­маю, та­кія па­ста­ноў­кі вар­та бы­ло б па­ка­заць пад­час «Бе­ла­рус­кіх му­зыч­ных се­зо­наў у Фран­цыі»: яны і су­час­ныя, і сты­ль­ныя.

 

Спра­ваз­дач­ныя кан­цэр­ты ву­чэ­ль­ні за­ўжды пра­хо­дзяць з аншла­гам, тут збі­ра­юцца не то­ль­кі фа­на­ты, сва­які, ба­ць­кі, але і про­фі, якія пры­хо­дзяць уба­чыць вы­ні­кі на­ву­чан­ня і бу­ду­чых ка­лег. Апош­ні па ча­се пра­ект атры­маў­ся бо­льш ці­ка­вы, чым ле­таш­ні, юбі­лей­ны, дзе шмат ча­су і сіл за­бра­лі ўра­чыс­тас­ці і він­ша­ван­ні.

 

За­ўва­жу: ка­лі пра­гра­мы ка­ле­джа ро­бяц­ца з гус­там, дык шмат у чым гэ­та за­слу­га мас­тац­ка­га кі­раў­ні­ка Іне­сы Душ­ке­віч. І гэ­тым раз­ам на­зі­раў­ся раз­умны ба­ланс роз­ных кі­рун­каў тан­ца. Так, да­мі­на­ва­ла кла­сі­ка. Але ўрыў­кі з ба­ле­таў («Кар­сар», «Мар­ная пе­ра­сця­ро­га»), якія не ты­ра­жу­юцца з ад­на­го кан­цэр­та ў дру­гі. Год­на бы­лі прад­стаў­ле­ны су­час­ныя ха­рэ­огра­фы — Ні­на Дзь­ячэн­ка, Юрый Пу­за­коў, Юрый Лап­ша. Асоб­на­га раз­гля­ду вар­тыя ну­ма­ры Дзміт­рыя За­лес­ка­га («Та­та, або Той, ка­го я бу­ду ча­каць за­ўжды») і Сяр­гея Мі­ке­ля («Тыя, што сыш­лі з кар­цін Клім­та»). Ха­рак­тар­ных і на­род­ных па­ста­но­вак ня­шмат (фраг­мент з «Дон Кі­хо­та», «Яўрэй­скі та­нец», «Та­нец лаў­та­раў»), але яны вы­гля­да­лі яркі­мі, імклі­вы­мі, здат­ны­мі «за­вес­ці» за­лу.

 

Сё­ле­та ка­ледж не прэ­зен­та­ваў ба­га­та вы­пус­кні­коў, гэ­та не тыя «грон­кі», што бы­лі ў мі­ну­лыя га­ды. Але два ся­род іх успры­ма­юцца як ве­ль­мі пер­спек­тыў­ныя — Эван Ка­пі­тэн (ён тан­ца­ваў ха­рэ­агра­фію Ба­лан­чы­на і Пе­ці­па) і Андрэй Ла­гу­нен­ка (ура­зіў па­вет­ра­ны­мі скач­ка­мі і тэх­ніч­нас­цю ў фраг­мен­це з «Кар­са­ра»). Аб­одва вуч­ні пед­аго­га Аляк­сан­дра Ка­ля­дэн­кі.

 

У дру­гім ад­дзя­лен­ні мы па­ба­чы­лі ад­на­акто­вы «Пры­вал ка­ва­ле­рыі». Да­стат­ко­ва ўда­лы вы­бар. Па-пер­шае, юныя артыс­ты і вы­пуск­ні­кі тан­ца­ва­лі не пад за­піс, а пад жы­вы аркестр (ды­ры­жор Іван Кас­ця­хін). Па-дру­гое, «Пры­вал» — жы­вы, ка­ме­дый­ны спек­такль з не­скла­да­ным сю­жэ­там. У ім шмат ге­ро­яў, і гэ­та дае маг­чы­масць за­няць у кла­січ­ных і ха­рак­тар­ных тан­цах мно­гіх артыс­таў. Ві­да­воч­ны вя­лі­кі аб’ём пра­цы пед­аго­гаў-рэ­пе­ты­та­раў, у да­дзе­ным вы­пад­ку іх бы­ло ажно шэсць. Рас­ка­ва­ны­мі і тэх­ніч­на ўпэў­не­ны­мі вы­гля­да­лі вы­ка­наў­цы га­лоў­ных парт­ый Яна Кой­піш (Ма­рыя), Андрэй Ла­гу­нен­ка (Пётр), Дар’я Та­ма­ро­віч (Тэ­рэ­за).

 

...Та­кім чы­нам, свя­та ад­бы­ло­ся, фан­фа­ры ад­гу­ча­лі, квет­кі пад­ора­ны. А як скла­дзец­ца артыс­тыч­ны лёс кож­на­га з вы­пус­кні­коў і тых, хто за­кан­чвае на­ву­чан­не, — сён­ня ніх­то не ска­жа. Ад­каз на та­кое пы­тан­не дасць то­ль­кі час.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі