Імпрэ­сіі За­слаў­я

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

Вік­та­р Мар­кавец (1947—2013)
Яго жыц­цё­вы шлях улу­чыў бо­льш як со­рак год пра­цы жы­ва­піс­ца. Мас­так мыс­ліў жы­ва­пі­сам, жыў жы­ва­пі­сам і са­ма­вы­яўляў­ся праз яго. За­ўчас­ны, рап­тоў­ны сы­ход пе­ра­рваў твор­чае раз­віц­цё на паў­сло­ве, на па­ўдум­цы...

Ад­нак пры жыц­ці Вік­тар зра­біў ня­ма­ла, у тым лі­ку і для ста­ра­жыт­на­га За­слаў­я, яко­му пры­свя­ціў свае апош­нія 22 га­ды: пі­саў кар­ці­ны, збу­да­ваў і рас­пі­саў Са­бор усіх бе­ла­рус­кіх свя­тых, пра­во­дзіў пле­нэ­ры ма­ля­ва­на­га ды­ва­на, за­рга­ні­за­ваў і шмат год кі­ра­ваў су­пол­кай Твор­ча­га гра­мад­ска­га аб’­яднан­ня «Мас­так». Яго зда­быт­кі шмат у чым пад­су­ма­ва­ла ме­ма­ры­яль­ная вы­ста­ва «За­слаў­е. Імпрэ­сіі ста­ро­га го­ра­да ў жы­ва­пі­се Вік­та­ра Мар­каў­ца» ў Мас­тац­кай га­ле­рэі Мі­ха­іла Са­віц­ка­га. Экс­па­зі­цыю вы­зна­ча­лі не то­ль­кі кра­са­моў­ныя ві­зу­алі­за­цыі гіс­та­рыч­ных та­ямніц, але і кан­цэп­ту­аль­ныя вы­на­ход­ніц­твы і вы­яўлен­чы на­ро­бак твор­цы.

 

Ура­джэ­нец Ві­цеб­шчы­ны, Вік­тар ад пер­шых кро­каў у мас­тац­тве ўва­саб­ляў воб­ра­зы пры­ро­ды і гіс­та­рыч­ныя зна­кі ча­су, што па­бу­джа­лі яго да твор­час­ці, ма­ты­ва­ва­лі тэ­мы і сю­жэ­ты кар­цін. Та­му ад­ну з га­лоў­ных сва­іх вы­стаў ён на­зваў «Вяс­на на Док­шыц­кай Зям­лі» (Мінск, вы­ста­вач­ная за­ла До­ма ра­бот­ні­каў ку­ль­ту­ры, 1991) ды пры­свя­ціў яе мясц­інам і артэ­фак­там, што па­зна­ча­лі шлях «з ва­ра­гаў у грэ­кі», які пра­хо­дзіў праз Ві­цеб­шчы­ну — ста­ра­жыт­ную По­ла­ччы­ну...

 

Вік­тар Мар­ка­вец у тво­рах імкнуў­ся пе­ра­адо­ль­ваць ход­кія стэ­рэ­а­ты­пы. Ма­быць, та­му ні­ко­лі не ба­яўся згу­біць свой твар у мас­тацт­ве, па­шы­раў сфе­ры інта­рэ­саў, пра­ца­ваў у за­леж­нас­ці ад па­стаў­ле­ных за­дач. Са­ма­вы­яўляў­ся і як жы­ва­пі­сец, і як мас­так га­бе­ле­на або ма­ля­ва­на­га ды­ва­на, як ства­ра­ль­нік пра­сто­ра­вых кам­па­зі­цый: меж­аў фор­мы для ажыц­цяў­лен­ня за­ду­ма­на­га не існа­ва­ла. На вы­ста­ве «Viktar Markavec. Impresje Historyczne» ў Над­віс­лян­скім му­зеі ў Ка­зі­ме­жы До­ль­ным (1992) на­роў­ні з жы­ва­пі­сам, але як да­мі­ну­ючыя арт-аб’­екты, бы­лі прад­стаў­ле­ныя шэсць ды­ва­ноў — ма­ну­мен­та­ль­ных, вы­ка­на­ных у тэх­ні­цы тра­ды­цый­на­га на­род­на­га ткац­тва. Экс­па­зі­цыі вы­стаў «За­слаў­е — ста­ра­жыт­ны го­рад» (Мінск, На­цы­яна­ль­ны вы­ста­вач­ны ком­плекс, 1992), «По­мні­кі дой­лід­ства Бе­ла­ру­сі» (вы­ста­вач­ная за­ла Art Library Rutgers University, 1994) і «Ста­рон­кі гіс­то­рыі За­слаў­я...» (За­слаў­е, ве­жа Му­зея ра­мёс­тваў і на­род­ных про­мыс­лаў Бе­ла­ру­сі, 1996) цал­кам бу­да­ва­лі­ся на ма­ля­ва­ных ды­ва­нах. Мас­так не ба­яўся вы­сту­паць у ро­лі экс­пе­ры­мен­та­та­ра. Кра­са­моў­ныя пры­кла­ды яго су­пра­цы з Але­сем Раз­ана­вым, з якім ства­рыў шэ­раг этна-аван­гар­дных мас­тац­кіх пра­ектаў — «Яйкак­вад­ра­ты» (Мінск, На­цы­яна­ль­ны вы­ста­вач­ны ком­плекс, 1992), «Ісвы» і «Фун­кцы­яна­ль­ныя кан­тэк­сты» (На­цы­яна­ль­ны мас­тац­кі му­зей Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, 1993), вы­ста­ва-гу­ль­ня, здзейс­не­ная су­мес­на з мас­тац­кай мо­лад­дзю «ZBANABZ» (Мінск, На­цы­яна­ль­ны вы­ста­вач­ны ком­плекс, 1993), «Ад­ва­рот­ная сі­мет­рыя» (Мінск, мас­тац­кія май­стэр­ні па Дзі­міт­ра­ва, 2000) і іншыя. У шэ­ра­гу пра­ектаў ства­ра­лі­ся пра­сто­ра­выя кам­па­зі­цыі і інста­ля­цыі. Ды не то­ль­кі фор­ма бы­ла ад­мет­най у гэ­тым аўтар­скім тан­дэ­ме. Алесь Раз­анаў і Вік­тар Мар­ка­вец вы­раз­на, кра­са­моў­на дэк­ла­ра­ва­лі сін­тэз мас­тац­тваў, ка­лі са­аўта­ра­мі вы­сту­па­юць па­эт і мас­так, мас­так і фі­ло­саф. І не вя­до­ма, што пер­шас­нае ў пад­обных злу­чэн­нях.

 

Вы­ста­ва «За­слаў­е. Імпрэ­сіі ста­ро­га го­ра­да ў жы­ва­пі­се Вік­та­ра Мар­каў­ца» бу­да­ва­ла­ся як чар­га­ван­не за­лаў-бло­каў па­вод­ле гіс­та­рыч­най хра­на­ло­гіі. Мі­фа­ла­ге­ма на­ра­джэн­ня і жыц­ця ты­ся­ча­га­до­ва­га го­ра­да ўтва­ра­ла пу­ль­са­цыю фор­маў і рыт­маў ва ўсёй экс­па­зі­цыі, на­бы­ва­ючы вы­раз­ныя асаб­лі­вас­ці ў кан­крэт­ных гіс­та­рыч­ных раз­дзе­лах.

 

На вы­ста­ве да­мі­на­ваў па­зна­ва­ль­ны кла­січ­ны гіс­та­рыч­ны ві­да­рыс, акра­мя яго бы­лі па­ка­за­ны ма­ля­ва­ныя ды­ва­ны, мас­тац­кія схе­мы-рэ­кан­струк­цыі ра­да­во­даў кня­зёў і маг­на­таў, маш­таб­ныя ха­руг­вы з сю­жэ­та­мі сла­ву­тых біт­ваў ды шэ­ра­гам гіс­то­ры­ка-этнаг­ра­фіч­ных на­цюр­мор­таў, якія твор­ца не­вы­пад­ко­ва на­зы­ваў рэ­ча­ві­да­мі. Ме­на­ві­та ім, мар­каў­цоў­скім рэ­ча­ві­дам, ні­бы ка­мер­то­нам, над­ава­ла­ся асаб­лі­вая ро­ля ў гіс­та­рыч­най экс­па­зі­цыі. Яны пры­цяг­ва­лі ўва­гу гле­да­ча ме­та­фа­рыч­нас­цю воб­ра­заў, інтры­га­ва­лі апо­ве­да­мі, уз­дзей­ні­ча­лі энер­ге­ты­кай і ў знач­най сту­пе­ні фар­ма­ва­лі атма­сфе­ру. Раз­меш­ча­ныя па цэн­тры за­лы, на­кшталт буй­ных па­це­рак у ма­лі­тоў­ным ру­жан­цы, гэ­тыя квад­рат­ныя жы­ва­піс­ныя па­лот­ны за­да­ва­лі рытм усёй экс­па­зі­цыі.

 

Сла­ву­тая «Прадзе­да­ва сяў­ня» (1999) экс­па­на­ва­ла­ся на не­ка­ль­кіх айчын­ных і за­меж­ных вы­ста­вах твор­цы. Цэн­тра­ль­ную час­тку кар­ці­ны ачо­ліў уну­ша­ль­ны воб­раз са­ла­мя­на­га шы­яна з зер­нем, з руч­ка­мі па ба­ка­ві­нах, да якіх пад­вяз­ваў­ся ль­ня­ны руч­нік — так яго вы­ка­рыс­тоў­ва­лі пад­час па­сяў­ной. Зі­мой яго пры­ста­соў­ва­лі для збе­ра­жэн­ня жы­та да на­ступ­на­га ўра­джаю. У гэ­тай фун­кцыі мас­так і ўва­со­біў шы­ян-сяў­ню. Мес­ца­мі аб­адра­ныя і па­цёр­тыя ба­ка­ві­ны з са­ло­мы ве­ліч­на­га тэк­то­ні­кай тра­ды­цый­на­га ся­лян­ска­га по­су­ду пра­ме­няц­ца на фо­не змроч­на­га ата­чэн­ня ў пра­сто­ры кар­ці­ны, у пра­сто­ры ча­су. А зза­ду — па­бі­тае, пад­ра­па­нае, ска­ро­жа­нае тло, на яго пад­аюць вод­блес­кі свят­ла жыц­ця­дай­най на­ту­ры. Ура­жан­не ўзмац­ня­юць крыд­лы-пра­ме­ні бе­ла­га руч­ні­ка, кі­ну­та­га па вер­се шы­яна дзе­ля най­леп­ша­га за­ха­ван­ня «на­род­на­га зо­ла­та», якое ахоў­вае страж­нік ча­су — чор­ны крум­кач... Зда­ва­ла­ся б, звы­чай­ныя этна-на­цюр­мор­ты пэн­дзля Вік­та­ра Мар­каў­ца на­бы­ва­юць ста­тус міс­тэ­рый-пры­тчаў, пад­обных да тых, што гу­ча­лі ў да­ўнія ча­сы ад гус­ля­роў, якіх гра­ма­да слу­ха­ла, ста­іўшы ды­хан­не. Пе­сен­на-мі­фа­ла­гіч­ны лад вы­яўлен­чых пад­анняў, ні­бы­та рэ­ха ста­год­дзяў, пад­аўжа­лі ў экс­па­зі­цыі рэ­ча­ві­ды-кар­ці­ны «На до­ле. Звон» (1999) — рэ­кві­ем раз­бу­ра­ным хра­мам, зла­ма­ным лё­сам, зніш­ча­ным і стра­ча­ным па­ка­лен­ням, і «Апош­нія ліх­та­ры» (1990), дзе ад­ухоў­ле­ныя вы­явы — по­кліч да свят­ла гіс­то­рыі. Мас­так пе­ра­во­дзіць гэ­тыя тво­ры з жан­ру па­бы­то­ва­га на­цюр­мор­та ў ста­тус архе­ты­паў сак­ра­ль­най знач­нас­ці, апе­люе да гіс­та­рыч­най па­мя­ці. Ад­сюль і азна­чэн­не гэ­тых прац — рэ­ча­ві­ды, та­му што ў кар­ці­нах прад­ста­юць воб­ра­зы рэ­чаў, які­мі ка­рыс­та­лі­ся ця­гам эпох і якія мас­так ба­чыць не сто­ль­кі па­бы­то­вы­мі артэ­фак­та­мі, ко­ль­кі ві­да­воч­ца­мі мно­гіх падзе­яў і з’я­ваў у жыц­ці на­ро­да.

 

Тво­ры з шэ­ра­гу вы­стаў, пры­све­ча­ных За­слаў­ю, у тым лі­ку «Алю­зіі і рэ­аліі маг­на­таў Пшаз­дзец­кіх» (1998), «Маг­на­ты Гля­бо­ві­чы і За­слаў­е. Сім­ва­лы пра­маў­ля­юць» (1999), «За­слаў­е. Гіс­та­рыч­ны кра­явід», сфар­ма­ва­лі асно­ву ме­ма­ры­яль­на­га пра­екта «За­слаў­е. Імпрэ­сіі ста­ро­га го­ра­да ў жы­ва­пі­се Вік­та­ра Мар­каў­ца». Блі­зі­ла­ся да за­вяр­шэн­ня ра­бо­та над вы­ста­вай «За­слаў­е Са­пе­гаў», «Яўнут Ге­дзі­мі­на­віч, па­чы­на­ль­нік ро­ду кня­зёў За­слаў­скіх». Дзве кар­ці­ны, не за­кон­ча­ныя аўта­рам, але важ­ныя для па­ўна­вар­тас­на­га ад­люс­тра­ван­ня гіс­то­рыі го­ра­да, да­пі­са­лі па­сля­доў­ні­кі Вік­та­ра. «Кон­ны парт­рэт Яна Ка­зі­мі­ра Са­пе­гі» за­вяр­шыў Алесь Ба­ры­чэў­скі, апош­нія ко­ле­ра­выя акцэн­ты ў «Парт­рэ­це Яўну­та Ге­дзі­мі­на­ві­ча» рас­ста­віў Ві­таль Гу­на­за. Іх пра­ца — каш­тоў­ная адзна­ка па­ва­гі да зроб­ле­на­га Вік­та­рам, ця­пер на­ват не ўяў­ля­ецца, як бы вы­гля­да­ла вы­стаў­ка без гэ­та­га ўнёс­ку.

 

Гіс­то­рыю За­слаў­я Вік­тар Мар­ка­вец усве­дам­ляў не то­ль­кі і не столь­кі праз воб­ра­зы аца­ле­лых по­мні­каў і парт­рэ­ты, ко­ль­кі праз рэ­кан­струк­цыю за­бы­тых яе ста­ро­нак. Бы­ло за­ду­ма­на пра­вя­дзен­не ком­плек­су вы­стаў-рэ­кан­струк­цый. З гэ­тай мэ­тай твор­ца ўдзе­ль­ні­чаў у шмат­лі­кіх экс­пе­ды­цы­ях па архі­вах Еўро­пы. Існуе ня­слуш­нае мер­ка­ван­не, што За­слаў­е то­ль­кі ад­ной­чы «за­свя­ці­ла­ся» ў на­цы­яна­ль­най гіс­то­рыі — у кан­цы Х ста­год­дзя, ка­лі сю­ды на ста­лае жы­хар­ства пры­бы­лі по­ла­цкая княж­на Раг­не­да з сы­нам Ізяс­ла­вам. На­сам­рэч мі­нуў­шчы­на го­ра­да ба­га­тая, вось то­ль­кі до­ка­зы гэ­та­га пан­ішча­ныя ды па­ра­скі­да­ныя па ўсім све­це. Пе­рад вай­ной за­слаў­скія па­мят­кі збі­раў у сва­ёй вар­шаў­скай рэ­зі­дэн­цыі спад­ка­емца ад­ных з апош­ніх ула­да­ль­ні­каў За­слаў­я Аляк­сандр Пшаз­дзец­кі. У ве­рас­ні 1939-га ў рэ­зі­дэн­цыю трап­ляе ня­мец­кая бом­ба, ка­лек­цыя гі­не. Яшчэ ад­на не­ма­лая час­тка збо­раў Пшаз­дзец­кіх зга­рэ­ла пад­час Вар­шаў­ска­га па­ўстан­ня. Ся­род стра­ча­на­га — увесь архіў ро­ду раз­ам з пе­ра­піс­каю Яна Гля­бо­ві­ча і ка­ра­ле­вы Бо­ны... Ужо ў мір­ны час са схо­ваў На­цы­яна­ль­най дзяр­жаў­най біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­ру­сі пра­па­ла бо­ль­шасць ма­тэ­ры­ялаў пра За­слаў­е, у тым лі­ку каш­тоў­ны інвен­тар 1753 го­да (на іх спа­сы­ла­ецца ў сва­іх пуб­лі­ка­цы­ях гіс­то­рык Змі­цер Да­ўгя­ла). З ад­дзе­ла ру­ка­пі­саў біб­лі­ятэ­кі Ві­лен­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та згу­біў­ся інвен­тар 1760 го­да (яго ўзгад­вае Эдвард Ляў­ця­ві­чус у ма­наг­ра­фіі «Па­пе­ра ў Літ­ве XV—XVIII ст.»). Знік цэ­лы шэ­раг да­ку­мен­таў з на­ву­ко­ва­га ад­дзе­ла біб­лі­ятэ­кі Бе­ла­рус­ка­га ўні­вер­сі­тэ­та. Да­во­дзі­ла­ся ад­на­ўляць цэ­лыя пе­ры­яды гіс­то­рыі За­слаў­я. Бы­ва­лі рэ­дкія ўда­чы, як зна­ход­ка ў Кра­каў­скім му­зеі, у фон­дах маг­на­таў Чар­та­рый­скіх, гер­боў­ні­ка ро­ду Гля­бо­ві­чаў і «Пан­ара­мы За­слаў­я», вы­ка­на­най у 1753 го­дзе Ля­во­нам Ба­ра­тын­скім па за­мо­ве Ад­ама Чар­та­рый­ска­га, які пэў­ны час ва­ло­даў час­ткай За­слаў­я і меў да го­ра­да і яго гіс­то­рыі моц­ны сен­ты­мент. Вік­та­ру ўда­ло­ся зра­біць да­клад­ную ко­пію пан­ара­мы і экс­па­на­ваць яе на за­слаў­скіх вы­ста­вах. Каш­тоў­насць зна­ход­кі яшчэ і ў тым, што па сён­ня гэ­та то­ль­кі адзі­ная вы­яўле­ная пан­ара­ма з усёй пра­цяг­лай гіс­то­рыі За­слаў­я. Мар­ка­вец усве­дам­ляў свой аб­авя­зак ства­рыць мас­тац­ка-да­ку­мен­та­ль­ны воб­раз су­час­най пан­ара­мы мясц­іны, які ўжо для на­ступ­ных па­ка­лен­няў так­са­ма зро­біц­ца час­ткай вя­лі­кай гіс­то­рыі. З усёй ад­каз­нас­цю і імпэ­там мас­так пры­сту­піў да па­чэс­най пра­цы, на­пі­саў зі­мо­вую, уба­ча­ную з бо­ку Мін­ска пан­ара­му «За­слаў­е. Кур­га­ны пад За­мач­кам» (2005) і лет­нюю, што ад­кры­ва­ецца з су­пра­ць­лег­лай час­ткі го­ра­да, — «За­слаў­е. Пан­ара­ма з Дзех­наў­скай га­ры» (2005). Аб­едзве па­ме­рам 100х280 см, ахоп­лі­ва­юць ком­плек­сы гіс­та­рыч­ных, архі­тэк­тур­ных і лан­дшаф­тных аб’­ектаў і аб­агу­ль­ня­юць аб­ры­сы ста­ра­даў­няй мясц­іны, дзе ка­мя­ні і дрэ­вы, кры­ні­цы і рэ­чкі, кур­га­ны і га­ра­дзіш­чы — но­сь­бі­ты гіс­та­рыч­най па­мя­ці ста­год­дзяў, дзе воб­ра­зы трым­цяць жы­вой энер­гі­яй фар­баў. Пан­ара­мы ад­мет­на аздо­бі­лі экс­па­зі­цыю ме­ма­ры­яль­най вы­ста­вы.

 

Раз­меш­ча­ныя ў вя­лі­кай пра­сто­ры га­ле­рэі — як і ў на­ту­ра­ль­ным ася­род­ку За­слаў­я — ад­на су­праць дру­гой, яны ўтва­ра­лі вы­раз­ную га­лоў­ную сэн­са­ва-эма­цый­ную лі­нію. Аб­едзве пра­цы ўпер­шы­ню экс­па­на­ва­лі­ся на вы­ста­ве «За­слаў­е. Гіс­та­рыч­ны кра­явід», у якой прад­стаў­ля­лі­ся і 18 іншых роз­на­маш­таб­ных жы­ва­піс­ных кар­цін, на­пі­са­ных па­вод­ле рэ­аль­на існых кра­яві­даў го­ра­да. Бо­ль­шасць з іх так­са­ма экс­па­на­ва­ла­ся на вы­ні­ко­вай вы­ста­ве «За­слаў­е. Імпрэ­сіі ста­ро­га го­ра­да ў жы­ва­пі­се Вік­та­ра Мар­каў­ца». За ўяў­най про­стас­цю рэ­аліс­тыч­на­га воб­ра­за пры­ха­ва­ны ўдум­лі­вы ана­ліз гіс­та­рыч­на­га лан­дшаф­ту. Да ўні­ка­ль­ных гіс­та­рыч­ных кра­яві­даў на­ле­жыць ува­саб­лен­не Чор­най га­ры, раз­меш­ча­най уз­доўж ву­лі­цы Вя­лі­кай. У сва­ім тво­ры мас­так ачыс­ціў га­ру ад по­зніх па­бы­то­вых на­плас­та­ван­няў і аб­раў для кар­ці­ны ўда­лы ра­курс — з бо­ку чы­гун­кі яна ба­чыц­ца вы­раз­най і ма­ляў­ні­чай. Чор­ная га­ра — ад­зін з са­мых та­ямні­чых гіс­то­ры­ка-лан­дшаф­тных пун­ктаў го­ра­да, та­му так важ­на бы­ло ўва­со­біць пра­ўдзі­вае аб­ліч­ча амаль стра­ча­на­га по­мні­ка. Чор­ны ко­лер у на­зве — згад­ка пра свет па­мер­лых. Культ роз­на­ка­ля­ро­вых гор ды го­рак быў рас­паў­сю­джа­ны ў пе­ры­яд пе­ра­хо­ду да рал­лё­ва­га зем­ля­роб­ства ад га­ры Кро­на­са на Кры­це да свя­ці­ліш­ча Свя­та­ві­да на Бал­тый­скім мо­ры. Ён ха­рак­та­ры­зу­ецца ша­на­ван­нем мес­цаў, дзе ад­бы­ва­лі­ся языч­ніц­кія аб­ра­ды. Не менш та­ямні­чая пад­аплё­ка кар­ці­ны «Кур­га­ны ля да­ро­гі на Мінск. Хве­дзь­кін крыж» (2005), на якой — ма­ляў­ні­чы воб­раз адзі­най у За­слаў­і рэ­кан­стру­ява­най кур­ган­най гру­пы, а так­са­ма вы­ява не­аца­ле­ла­га гіс­та­рыч­на­га аб’­екта пад на­звай Хве­дзь­кін крыж. Фо­та яго зна­хо­дзім у ілюс­тра­цы­ях да­сле­да­ван­ня Аляк­сан­дра Ляў­дан­ска­га «Архэ­олё­гіч­ныя рас­коп­кі ў м.За­слаў­і Мен­скай акру­гі» (1928). Да на­ша­га ча­су Хве­дзь­кін крыж не за­ха­ваў­ся. Ста­ра­жы­лы го­ра­да свед­чаць, што пад­час рэ­кан­струк­цыі ў 1959—1960 га­дах да­ро­гі Мінск — Ма­ла­дзеч­на, якая ра­ней пра­хо­дзі­ла праз За­слаў­е, ён апы­нуў­ся пад на­сы­пам і асфа­ль­там.

 

Кар­ці­най-брэн­дам як вы­ста­вы кра­яві­даў 2005 го­да, так і апош­няй — 2015-га, азна­чу твор «За­слаў­е. Ці­шы­ня гіс­то­рыі» (2005). Сва­ім змес­там — ве­ліч­ны від на га­ра­дзіш­ча з хра­мам праз раз­ліў ле­та­піс­най Свіс­ла­чы — і на­звай яна ні­бы­та пад­во­дзіць ры­су, пад­су­моў­вае ўдум­лі­выя на­зі­ран­ні мас­та­ка, яго асэн­са­ван­ні гіс­та­рыч­ных каш­тоў­нас­цяў ад­на­го з най­ста­ра­жыт­ных бе­ла­рус­кіх га­ра­доў, якія не ўкла­да­юцца ў фар­ма­ль­нае пан­яцце «аб’­ект гіс­то­рыі». Праз се­рыі вы­стаў гіс­та­рыч­ных кар­цін, пры­све­ча­ных За­слаў­ю, твор­ца звяр­таў ува­гу су­час­ні­ка не то­ль­кі на пер­со­ны і з’я­вы гіс­то­рыі го­ра­да, але і на па­тэн­цы­ял гіс­та­рыч­на­га лан­дшаф­ту — як ме­та­фі­зіч­най пра­сто­ры ма­тэ­ры­яль­ных і ду­хоў­ных скар­баў, зна­чэн­не якіх ад­мет­нае і не мае меж­аў у пра­сто­ры і ча­се.

Таццяна МАРКАВЕЦ-ГАРАНСКАЯ