З інтры­гай і без яе

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

На­цы­яна­ль­ны ўсе­ра­сій­скі фес­ты­валь «За­ла­тая мас­ка»
Тэ­атра­ль­ны фес­ты­валь «За­ла­тая мас­ка» ў 22-гі раз ла­дзіў­ся ў Мас­кве ды прад­ста­віў раз­на­стай­ную па­літ­ру тэ­атра­ль­на­га жыц­ця агром­ніс­тай кра­іны.

У кож­ным раз­дзе­ле (дра­ма, ля­ль­кі, опе­ра, ба­лет, су­час­ны та­нец, апе­рэ­та/мю­зікл, экс­пе­ры­мент) да кан­ца за­хоў­ва­ла­ся інтры­га, вас­тры­ня кон­кур­снай ба­ра­ць­бы. Хоць, вя­до­ма, не ўсю­ды на­пал быў ад­но­ль­ка­вы.

Опер­ны кон­курс на гэ­тым фо­не, маг­чы­ма, кры­ху сас­ту­паў бра­там па тэ­атра­ль­ным цэ­ху, што не маг­ло не ад­біц­ца на фі­на­ль­ных вы­ні­ках. Яны апы­ну­лі­ся аб­са­лют­на «пра­мас­коў­скі­мі», і гэ­та на­па­чат­ку збян­тэ­жы­ла. Але пры ўдум­лі­вым ана­лі­зе раз­уме­еш: асаб­лі­вай аль­тэр­на­ты­вы ста­ліч­ным ра­бо­там сё­ле­та і не бы­ло.

 

Па-пер­шае, апош­нім раз­ам опер­ная «Мас­ка» пра­ктыч­на за­ста­ла­ся без Пе­цяр­бур­га: з ча­ты­рох опер­ных тэ­атраў па­ўноч­най ста­лі­цы на­мі­на­ва­ны то­ль­кі Ма­ры­інскі (з «Пі­ка­вай да­май» Аляк­сея Сце­па­ню­ка), і той да Мас­квы не да­ехаў. Спек­такль не­маг­чы­ма пры­вез­ці, ён не­тран­спар­тоў­ны, мае скла­да­нае ра­шэн­не і па­тра­буе асаб­лі­вых умоў пра­ка­ту (бо ра­біў­ся для вы­со­ка­тэх­на­ла­гіч­най сцэ­ны Ма­ры­інкі-2, роў­най якой па маг­чы­мас­цях у Мас­кве сён­ня ня­ма). Жу­ры вы­пра­ві­ла­ся гля­дзець па­ста­ноў­ку ў го­рад на Ня­ве — са­мо па са­бе гэ­та не здо­ль­на па­ўплы­ваць на вы­ні­кі кон­кур­су, але мас­коў­ская фес­ты­ва­ль­ная афі­ша, як ні кру­ці, збяд­не­ла, за­стаў­шы­ся без пе­цяр­бур­гскіх спек­так­ляў і без свай­го ро­ду інтры­гі — бо пер­ша­па­чат­ко­ва за­дум­ва­ла­ся «су­тык­нуць» пе­цяр­бур­гскую «Пі­ка­вую» з са­ма­рскай вер­сі­яй Мі­ха­іла Пан­джа­ві­дзэ гэ­тай жа опе­ры Чай­коў­ска­га.

 

Па-дру­гое, пра­він­цый­ныя работы апы­ну­лі­ся на гэ­ты раз до­сыць сла­бы­мі, за вы­клю­чэн­нем то­ль­кі «Са­ць­ягра­хі» Ека­ця­рын­бур­гскай опе­ры, та­му не скла­лі знач­най кан­ку­рэн­цыі мас­коў­скім спек­так­лям. Ні са­ма­рская «Пі­ка­вая», ні перм­скі «Дон-Жу­ан», ні чэ­ля­бін­ская «Жан­на д’Арк» (так па­ста­ноў­шчы­ца Ка­ця­ры­на Ва­сі­лё­ва на­зва­ла ўлас­ную вер­сію опе­ры «Арле­анская дзе­ва» Чай­коў­ска­га) асаб­лі­ва­га ўра­жан­ня не зра­бі­лі — у кож­най працы ме­лі­ся не­да­ра­ва­ль­ныя не­да­хо­пы, ка­лі не па­мыл­кі. Акра­мя та­го, не ўсе па­ста­ноў­кі да­еха­лі да Маск­вы, у пры­ват­нас­ці дзве пер­мскія з трох («Каз­кі Гоф­ма­на» і «Пад­арож­жа ў краі­ну джам­бляў») так і за­ста­лі­ся на Ура­ле: іх жу­ры па­гля­дзе­ла там і ста­ліч­най фес­ты­ва­ль­най афі­шы яны ні­чо­га не да­да­лі. Ра­бо­ты мас­коў­скіх тэ­атраў на та­кім фо­не вы­гля­да­лі ста­лы­мі і сап­раў­ды пра­фе­сій­ны­мі.

 

Імкнен­не даць кож­най сяс­тры­цы па за­вуш­ні­цы зра­бі­ла­ся тра­ды­цы­яй у жу­ры. У чар­го­вы раз яно пры­вя­ло да та­го, што леп­шым спек­так­лем аб’­яўле­на ад­на пра­ца, а леп­шым рэ­жы­сё­рам — па­ста­ноў­шчык інша­га спек­так­ля, хоць і аб­одва з ад­на­го тэ­атра — Му­зыч­на­га імя Ста­ніс­лаў­ска­га і Не­мі­ро­ві­ча-Да­нчан­кі. Па­ра­докс, але «па­лі­тыч­ная лі­нія» фес­ты­ва­лю ад гэ­та­га не змя­ня­ецца: яго кі­раў­ніц­тва за­пэў­ні­вае, што та­кім чы­нам за­хоў­ва­ецца ба­ланс інта­рэ­саў і пэў­ная спра­вяд­лі­васць, і гэ­та са­мо па са­бе ўяў­ля­ецца спрэч­ным. Ці да­рэч­ная спра­вяд­лі­васць у мас­тац­тве, на кон­кур­се, асаб­лі­ва ка­лі ў вы­ні­ку пры­зы за­ста­юцца ў ад­ным і тым жа тэ­атры? Сё­ле­та ў на­мі­на­цыі «Леп­шы спек­такль у опе­ры» пе­ра­маг­ла «Ха­ван­шчы­на» Аляк­сан­дра Ці­тэ­ля, а леп­шым рэ­жы­сё­рам у опе­ры на­зва­ны ён жа, але за іншую сваю пра­цу, ке­ру­бі­ні­еўскую «Ме­дэю». Пра аб­едзве па­ста­ноў­кі — сап­раў­ды моц­ную прад­укцыю — ча­со­піс пад­ра­бяз­на рас­па­вя­даў, та­му тут ня­ма сэн­су вяр­тац­ца да іх ізноў. Да­да­мо то­ль­кі, што на фес­ты­ва­ль­ным фо­не яны сап­раў­ды вы­гля­да­лі ві­да­воч­ны­мі лі­да­ра­мі. Трэ­цюю «Мас­ку» на фэс­це Тэ­атру Ста­ніс­лаў­ска­га пры­нес­ла яго бяс­спрэч­ная пры­ма­дон­на Хіб­ла Гер­зма­ва — за фе­ерыч­нае ўва­саб­лен­не фа­та­ль­най кал­хід­ска­га ча­ра­дзей­кі з кры­ва­вай опе­ры-мі­фа Лу­іджы Ке­ру­бі­ні. З усіх жа­но­чых воб­ра­заў, на­мі­на­ва­ных на апош­нім фес­ты­ва­лі, су­р’ёз­ную кан­ку­рэн­цыю ёй скла­да­ла то­ль­кі Анас­та­сія Ле­пя­шын­ская (Іа­ана ў чэ­ля­бін­скай «Жан­не д’Арк»), але га­лоў­ным чы­нам ме­на­ві­та як артыс­тка, у той час як у Гер­зма­вы атры­ма­лі­ся і акцёр­ства, і ва­кал, пры­чым яны бы­лі гар­ма­ніч­на сплаў­ле­ны.

 

Яшчэ дзве опер­ныя «Мас­кі» вы­пра­ві­лі­ся ў мас­коў­скую «Но­вую опе­ру»: яе штат­ны ма­эстра Андрэй Ле­бе­дзеў пры­зна­ны леп­шым ды­ры­жо­рам (за па­ста­ноў­ку «Ра­мэа і Джу­ль­еты»), а штат­ны тэ­нар Аляк­сей Та­та­рын­цаў атры­маў прыз «за леп­шую муж­чын­скую ро­лю ў опе­ры» — за ўва­саб­лен­не тра­пят­ко­га ве­рон­ска­га ка­хан­ка. У Ле­бе­дзе­ва быў су­р’ёз­ны кан­ку­рэнт на ста­дыі вы­лу­чэн­ня спек­так­ля на «За­ла­тую мас­ку». Гэ­та ды­ры­жор-па­ста­ноў­шчык опе­ры Гу­но ў ко­ла­баў­скім тэ­атры — па­пу­ляр­ны іта­ль­янскі ма­эстра Фа­біа Мас­тран­джэ­ла, які тры­ва­ла і да­ўно пра­цуе ў Рас­іі. Ад­нак вы­бар экс­пер­тна­га са­ве­та «Мас­кі» на ка­рысць Ле­бе­дзе­ва (дру­го­га ды­ры­жо­ра па­ста­ноў­кі) вы­клі­каў аб­са­лют­нае за­да­ва­ль­нен­не яшчэ пры фар­ма­ван­ні фес­ты­ва­ль­най афі­шы: афек­та­ва­ная ма­не­ра іта­ль­янца ма­ла ста­су­ецца з фран­цуз­скай пры­ро­дай опу­са, а вось Андрэй Ле­бе­дзеў здо­леў па­чуць у цу­доў­ным уз­оры фран­цуз­скай лі­рыч­най опе­ры са­мыя роз­ныя на­строі, фар­бы, ню­ансы, змог пад­аць опе­ру бо­льш да­лі­кат­на, у ад­па­вед­нас­ці са сты­ліс­ты­кай тво­ра. Як вы­свет­лі­ла­ся, гэ­та аца­ні­лі не то­ль­кі ста­ліч­ная кры­ты­ка, пуб­лі­ка і чле­ны экс­пер­тнай рады, але і жу­ры фес­ты­ва­лю. А кан­ку­рэн­цыя ў яго бы­ла сур’ёзная, па­ко­ль­кі вы­лу­ча­лі­ся та­кія моц­ныя пра­фе­сі­яна­лы, як Аляк­сандр Ані­сі­маў (са­ма­рская «Пі­ка­вая да­ма»), Тэ­а­дор Ку­рэн­тзіс (пер­мскія спек­так­лі), Яўген Ва­лын­скі (чэ­ля­бін­ская «Арле­анка»), Олі­вер фон До­на­ньі (ека­ця­рын­бур­гская «Са­ць­я­гра­ха») і іншыя.

 

Ана­ла­гіч­ная сі­ту­ацыя і ў Та­та­рын­ца­ва: яго су­р’ёз­ны­мі су­пер­ні­ка­мі ў «Но­вай опе­ры» бы­лі Гео­ргій Ва­сі­ль­еў і Гео­ргій Фа­ра­джаў (аб­одва ма­ла­дыя, з вы­дат­ны­мі га­ла­са­мі і яркай акцёр­скай ха­рыз­май), ад­нак Ра­мэа Та­та­рын­ца­ва, ма­быць, сап­раў­ды бо­льш за­вер­ша­ны, да­ска­на­лы. Што ты­чыц­ца кан­ку­рэн­цыі на са­мім фэс­це, то, шчы­ра ка­жу­чы, на­огул цяж­ка су­пер­ні­чаць з та­кім воб­ра­зам, як Ра­мэа, яко­му апры­ёры на­ле­жаць сім­па­тыі кож­на­га гле­да­ча-слу­ха­ча (у тым лі­ку і да­свед­ча­на­га, пра­фе­сій­на­га жу­ры).

 

Ня­гле­дзя­чы на ві­да­воч­ны мас­коў­скі «пе­ра­кос», пры­нам­сі адзін пра­він­цый­ны спек­такль за­слу­гоў­ваў пі­ль­най ува­гі. Яго адзна­чы­ла жу­ры, хоць і не га­лоў­ны­мі пры­за­мі (быў за­ахво­ча­ны хор — удзе­ль­нік па­ста­ноў­кі), а так­са­ма кры­тыч­ная су­по­ль­насць (ён атры­маў прыз кры­ты­кі, які на гэ­тым фэс­це ўру­чаў­ся, на жаль, у апош­ні раз). Гэ­та «Са­ць­ягра­ха» зна­ка­мі­та­га аме­ры­кан­ца Фі­лі­па Гла­са ў па­ста­ноў­цы Ека­ця­рын­бур­гска­га тэ­атра опе­ры і ба­ле­та.

 

Уні­ка­ль­ны пра­ект ура­льс­кай тру­пы пе­ра­ў­зы­шоў па сен­са­цый­нас­ці ўсе іншыя ў кра­і­не: з іні­цы­яты­вы ды­рэк­та­ра тэ­атра Андрэя Шыш­кі­на, за­ка­ха­на­га ў Індыю, упер­шы­ню ў Рас­іі па­ста­ві­лі опер­ны твор на сан­скры­це. Ліб­рэ­та опе­ры кам­па­зі­тар у са­аўтар­стве з Кан­станс дэ Ёнг склаў на асно­ве тэк­стаў «Бха­га­вад-Гі­ты», пры­тым га­лоў­ны ге­рой опе­ры не мі­фіч­ны, гэ­та Ма­хат­ма Ган­дзі — зна­ка­мі­ты індый­скі мыс­ляр і гра­мад­скі дзеяч.

 

Твор цяж­ка на­зваць опе­рай у тра­ды­цый­ным сэн­се сло­ва: пры­зна­ча­ны для вы­ка­нан­ня ў опер­ным тэ­атры, ён, па сут­нас­ці, па­збаў­ле­ны мно­гіх кла­січ­ных атры­бу­таў — слуш­на бы­ло б на­зваць «Са­ць­ягра­ху» міс­тэ­ры­яй ці на­ват мед­ыта­цы­яй для опер­на­га тэ­атра, дзе аб­веш­ча­ныя ідэі і псі­ха­ла­гіч­ныя ста­ны ге­ро­яў і скла­да­юць істу дра­ма­тыч­на­га раз­віц­ця, дзе ня­ма адзі­на­га век­та­ра, па якім ру­ха­ецца сю­жэт, — хут­чэй гэ­та ко­ла, цыкл, та­кі на­ту­ра­ль­ны для інду­ісцка­га све­та­адчу­ван­ня.

 

Дра­ма­тур­гіч­ная сво­еа­саб­лі­васць вы­зна­чае му­зыч­ную атмас­фе­ру са­чы­нен­ня. Ме­тад Гла­са, які ўпар­та на­зы­ва­юць мі­ні­ма­ліз­мам, на­су­пе­рак пя­рэ­чан­ням са­мо­га кам­па­зі­та­ра (на­за­вем яго пры­мі­ты­віз­мам — гэ­та­кі му­зыч­ны Пі­рас­ма­ні), з яго кан­са­нан­снай гу­ка­вой атмас­фе­рай, про­сты­мі і бяс­кон­ца па­ўта­ра­ль­ны­мі ме­ло­ды­ямі і рыт­ма­мі, энер­гіч­най пу­ль­са­цы­яй ства­рае флёр меды­та­цыі, дзе ўсё рэ­аль­на і не­рэ­аль­на ад­на­ча­со­ва. Му­зыч­ная мо­ва Гла­са про­стая для ўспры­ман­ня, гу­ка­вое ася­род­дзе не­агрэ­сіў­нае, пры­емная му­зы­ка ні­бы ахі­нае вас.

 

Ва­ка­ль­ныя парт­ыі рэ­чы­та­тыў­ныя, але ме­ла­ды­за­ва­ныя, зда­ецца, што спя­ваць іх не ве­ль­мі скла­да­на — тут ня­ма асаб­лі­ва­га га­ла­са­во­га экс­тры­му, яко­га ха­пае ў опе­ры і кла­січ­най, і су­час­най. Ад­нак бяс­кон­цыя паў­та­рэн­ні ня­хай і про­стых гу­ка­вых фор­мул кла­дуц­ца ты­та­ніч­най на­груз­кай на са­ліс­таў і асаб­лі­ва хор (хор­май­стар­ка Эль­ві­ра Гай­фу­лі­на). Але ека­ця­рын­бур­жцы спраў­ля­юцца вы­дат­на — іх вы­раз­на і муж­на вя­дзе праз Гла­са­вы не­тры ўяў­най про­с­тас­ці ма­эстра Да­на­ньі, які з гэ­тай му­зы­кай да­ўно на «ты».

 

Бес­сю­жэт­ная опе­ра дае без­ліч маг­чы­мас­цей для па­ста­ноў­шчы­ка: Та­дэ­вуш Штрас­бер­гер пры­дум­ляе свой ва­ры­янт гіс­то­рыі вя­лі­ка­га Ган­дзі, дзе зна­хо­дзіц­ца мес­ца і ба­ра­ць­бе за пра­вы індый­цаў, і тал­стоў­скай фер­ме-ўто­піі, і ве­дыч­най гу­тар­цы Крыш­ны з Арджу­нам, і зна­ка­мі­тай пра­мо­ве Мар­ці­на Лю­тэ­ра Кін­га «У мя­не ёсць ма­ра». Атрым­лі­ва­ецца ве­ль­мі яркі, вы­раз­ны спек­такль, дзе сцэ­наг­ра­фія (Ма­ці Уль­рыч), свят­ло (Яўген Ві­наг­ра­даў) і кам­п’ю­тар­ная гра­фі­ка (Ілля Шу­ша­раў) тво­раць цу­ды, да­да­ючы да му­зыч­най мед­ыта­цыі яшчэ і за­па­мі­на­ль­ны ві­зу­аль­ны воб­раз каз­кі-міс­тэ­рыі.

Аляксандр МАТУСЕВІЧ