Незавершанае — непрамоўленае

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

«Дзве ду­шы» па­вод­ле Мак­сі­ма Га­рэц­ка­га ў На­цы­яна­ль­ным тэ­атры імя Янкі Ку­па­лы
Кры­ты­кі і лі­та­ра­ту­раз­наў­цы лю­бяць гіс­то­рыі, звя­за­ныя з тво­ра­мі «ня­скон­ча­ны­мі». Гэ­та над­ае міс­тыч­на­га флё­ру той ці іншай лі­та­ра­тур­най штуч­цы, ні­бы да­дае ва­гі і та­ямні­цы. Ка­жуць: «Вось ка­лі б пі­сь­мен­нік да­пі­саў...» Ад­нак Ле­та­піс не тры­вае ўмоў­на­га ла­ду. Што каб і да­пі­саў? Што та­ды? Твор па­леп­шаў бы? Па­гор­шаў? Удак­лад­ніў­ся? Пы­тан­ні без ад­ка­заў.

Да пры­кла­ду, ня­скон­ча­ны­мі ра­ма­на­мі ў сус­вет­най лі­та­ра­ту­ры лі­чац­ца «За­мак» Фран­ца Каф­кі і «Та­ямні­ца Эдвар­да Дру­да» Чар­ль­за Дзі­кен­са. Гэт­кія ж пра­явы не аб­мі­ну­лі і на­шу лі­та­ра­ту­ру: ад­мыс­лоў­цы і да­след­чы­кі па­цвяр­джа­юць, што Мак­сім Га­рэц­кі не да­пі­саў «Дзве ду­шы».

 

Пры­зна­юся: мне ў апо­вес­ці ха­пі­ла ўся­го. Яна кан­ча­ецца сцэ­най па­ха­ван­ня га­лоў­на­га злыд­ня Іва­на Кар­па­ві­ча, про­ста-та­кі су­час­на­га трык­сце­ра, які пса­ваў кроў ге­рою ця­гам уся­го апо­ве­ду. Што мо­жа зда­во­ліць лепш? Па­мя­та­еце ды­ялог куп­ле­тыс­та Вя­лю­ра­ва і яго­на­га аўта­ра Со­ева са зна­ка­мі­та­га фі­ль­ма «Па­кроў­скія ва­ро­ты»: «Вы мяр­ку­еце, гэ­та фі­нал? / Я мяр­кую, што гэ­та — ве­ль­мі ўда­лы фі­нал». «Дзве ду­шы» па­сля пра­чы­тан­ня, зда­ецца, зу­сім не вы­ма­га­юць, пы­тан­няў «Што бы­ло да­лей?» аль­бо «Дык чым жа скон­чы­ла­ся?»...

 

Упер­шы­ню ў гіс­то­рыі тэ­атра існая пяр­лі­на бе­ла­рус­кай про­зы ўва­соб­ле­на на сцэ­не На­цы­яна­ль­на­га тэ­атра імя Янкі Ку­па­лы: па­ста­ноў­ку апо­вес­ці «Дзве ду­шы» ажыц­ця­віў мас­тац­кі кі­раў­нік тэ­атра Мі­ка­лай Пі­ні­гін.

 

Пе­рад­усім ураж­вае пра­грам­ка, чыё вы­дан­не пад­тры­ма­на парт­нё­рам спек­так­ля — ад­ным з апе­ра­та­раў со­та­вай су­вя­зі на­шай кра­іны, — важ­кая, грун­тоў­ная, аб’­ёмная. У ёй змеш­ча­ны не то­ль­кі фа­таг­ра­фіі й бі­ягра­фія Мак­сі­ма Га­рэц­ка­га, але і эсэ пра фі­ло­са­фа Ігна­та Кан­чэў­ска­га. Па­гар­таў­шы та­кую пра­грам­ку, ка­му­сь­ці мо і за­ма­ніц­ца пра­чы­таць яго­ную кні­гу «Ад­веч­ным шля­хам. Да­с­ле­дзі­ны бе­ла­рус­ка­га све­таг­ля­ду». Я, на­прык­лад, і про­звіш­ча фі­ло­са­фа, і на­зву пра­цы ўве­даў то­ль­кі дзя­ку­ючы тэ­атру. Ідэя так грун­тоў­на суправесці сцэ­ніч­ны твор уз­руш­вае.

 

П’е­са Мі­ка­лая Пі­ні­гі­на аб’­ёмная — на два акты і бо­льш як на трыц­цаць сцэн. Шмат дзей­ных асо­баў — на вя­лі­кі асвет­ніц­кі пра­ект. І яго­нае асвет­ніц­кае пры­зна­чэн­не, як і ў вы­пад­ку з «Пан­ам Та­дэ­ву­шам», на­пэў­на, спраў­дзі­ла­ся. Але ці спраў­дзі­ла­ся тэ­атра­ль­нае?

 

Жанр спек­так­ля па­зна­ча­ны ка­кет­лі­ва — «сцэ­ны». Я б удак­лад­ніў (як мо­віў ад­каз­ны та­ва­рыш Агур­коў) фар­му­лё­вач­ку: «ілюс­тра­цыі». Мі­ка­лай Пі­ні­гін ства­рыў сцэ­ніч­ныя ілюс­тра­цыі да апо­вес­ці. Атры­ма­ла­ся вя­лі­кае мас­тац­кае па­лат­но. Але — за­над­та схе­ма­тыч­нае. Маг­чы­масць іграць вы­па­дае ня­шмат ка­му з артыс­таў то­ль­кі та­му, што па­мер па­лат­на не па­кі­дае ні пра­сто­ры, ні ча­су для ігры. Ра­ман Пад­аля­ка, Ігар Дзя­ні­саў, Та­ма­ра Мі­ро­на­ва, Ігар Сі­гаў, Ула­дзі­мір Ра­гаў­цоў, Ігар Куш­ня­рук... Мо і ўсе, хто, так бы мо­віць, ва­ло­да­юць мя­чом на гу­ль­ня­вым по­лі. Астат­нія сум­лен­на за­паў­ня­юць пра­сто­ру — стра­ка­цяць, лё­та­юць, мі­ту­сяц­ца. Для спек­так­ля на два акты, на­се­ле­на­га шчы­ль­на і пад­ра­бяз­на, не­як не пе­ра­ка­наў­ча, не­як за­ма­ла... Пра­ўда, пад ка­нец трыа Пад­аля­кі, Дзя­ні­са­ва і Сі­га­ва ства­рае моц­нае ўра­жан­не: па­бо­лей бы та­кіх мо­ман­таў і сцэн! Але, на жаль...

 

Мас­так Ба­рыс Гер­ла­ван пры­ду­маў дэ­ка­ра­цыі ў сты­лі мі­ні­ма­ліз­му: рэ­жы­сёр вы­ра­шыў, што ўсё дзея­нне па­він­на ад­бы­вац­ца ў ме­та­фа­рыч­ным фо­та­атэ­лье (да­рэ­чы, зды­мак Га­рэц­ка­га ў ту­рэм­най адзе­жы, змеш­ча­ны ў пра­грам­цы, — апош­ні, пе­рад рас­стрэ­лам). На крэ­сел­ка пе­рад фа­тог­ра­фам пры­са­джва­юцца шмат­лі­кія пер­са­на­жы. Зды­мак — вы­бліск, яшчэ вы­бліск, чы­тай­це — рас­стрэл... Брац­кая ма­гі­ла герояў апо­вес­ці Мак­сі­ма Га­рэц­ка­га, рэ­жы­сёр­скае са­ма­цы­та­ван­не зна­ка­мі­та­га фі­на­лу «Ту­тэй­шых» Янкі Ку­па­лы. Ба­ла­зе ў «брац­кую ма­гі­лу» акцёр­скіх інды­ві­ду­аль­нас­цей спек­такль усё-ткі не пе­ра­тва­рыў­ся — дзя­ку­ючы жыц­цес­цвяр­джа­ль­ным та­лен­там вы­ка­наў­цаў. І гэ­та це­шыць. Так мож­на це­шыц­ца на мо­гіл­ках з да­гле­джа­ных ма­гі­лак, со­нца і чыс­ці­ні сце­жак-ход­ніч­каў, па­сы­па­ных жоў­тым пя­соч­кам.

Валянцін ПЕПЕЛЯЕЎ