Пад аб­ло­ка­мі

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

«Ка­лі я зраб­лю­ся воб­ла­кам» па­вод­ле Яну­ша Кор­ча­ка ў Го­ме­льс­кім дзяр­жаў­ным тэ­атры ля­лек
Ула­дзі­мір Сту­пін­скі Ва­кол кож­на­га доб­ра­га тэ­атра ра­на ці по­зна ўтва­ра­ецца свая не­паў­тор­ная атмас­фе­ра — праз вы­бар рэ­пер­ту­ару і стаў­лен­не мас­та­коў і рэ­жы­сё­раў да дра­ма­тур­гіі. Пад­обна, Го­ме­льс­кі тэ­атр ля­лек на ча­ле з ды­рэк­та­рам Дзміт­ры­ем Га­рэ­лі­кам якраз та­кую і ўсіл­ка­ваў, пра­ця­рэ­біў­шы сваю твор­чую сцеж­ку, ад­шу­каў­шы ад­мет­ны спо­саб існа­ван­ня ў ку­ль­тур­най пра­сто­ры.

Ця­гам шмат якіх га­доў тэ­атру ру­пяць спек­так­лі... не­ча­ка­ныя — па­вод­ле тэм, трак­то­вак, вы­ра­шэн­няў, ма­тэ­ры­ялу: «што бу­дзем ува­саб­ляць, чым бу­дзем здзіў­ляць». Пе­рад­усім гэ­та ты­чыц­ца ве­ча­ро­ва­га рэ­пер­ту­ару. Дзя­ку­ючы ко­ліш­ня­му га­лоў­на­му рэ­жы­сё­ру тэ­атра Ры­го­ру Го­льд­ма­ну пуб­лі­ка па­ча­ла дзі­віц­ца — спа­чат­ку на «Па­мі­на­ль­ную ма­літ­ву» Ры­го­ра Го­ры­на і «Ле­ва­ру­цый­ную фан­та­зію» Жа­на Ануя. Спак­ва­ля ве­ча­ро­выя ля­леч­ныя спек­так­лі зра­бі­лі­ся не­ад’ем­най час­ткай го­ме­льс­ка­га тэ­атра­ль­на­га кра­яві­ду, упры­го­жа­на­га «Віш­нё­вым са­дам» Анто­на Чэ­ха­ва і «Ад­ной аб­са­лют­на шчас­лі­вай вёс­кай» Ба­ры­са Вах­ці­на, «Над про­рваю ў жы­це» Джа­ро­ма Сэ­лін­джа­ра, раз­на­ста­ена­га «Са­ба­чым сэр­цам» Мі­ха­іла Бул­га­ка­ва, «Ге­дай Габ­лер» Ген­ры­ка Ібсе­на і «Fable (Бай­кай)» па­вод­ле Жа­на дэ Ла­фан­тэ­на. Рэ­жы­сё­ры — Го­льд­ман, Слаш­чо­ва, Дзі­ва­коў, Цы­пі­на...

 

Па­сля па­спя­хо­вай па­ста­ноў­кі па­вод­ле Ба­ры­са Вах­ці­на Іры­на Цы­пі­на пе­ра­бра­ла­ся з Хар­ка­ва ў Го­мель і ства­ры­ла яшчэ адзін не­звы­чай­ны спек­такль — для дзя­цей ся­рэд­ня­га і ста­рэй­ша­га пад­лет­ка­ва­га ўзрос­таў і іх ба­ць­коў. «Ка­лі я зраб­лю­ся воб­ла­кам» па­вод­ле апо­вес­ці Яну­ша Кор­ча­ка «Ка­роль Ма­цюсь Пер­шы» сіл­куе дзі­ця­чая не­пас­рэд­насць раз­ам з да­рос­лы­мі ве­да­мі пра страш­ныя, цяж­кія і тра­гіч­ныя ча­сы. Доб­рую па­этыч­ную каз­ку на сцэ­не скла­лі дзе­ці са шко­лы-інтэр­на­та, ка­лі раз­ам са сва­ім вы­клад­чы­кам, вя­лі­кім поль­скім пі­сь­мен­ні­кам, док­та­рам і пед­аго­гам Хен­ры­кам Го­льд­шмі­там (Яну­шам Кор­ча­кам) ру­шы­лі пад бра­му ла­ге­ра зніш­чэн­ня Трэб­лін­ка.

 

Спек­такль — плас­тыч­ны, у ім не пра­маў­ля­ецца ані­вод­на­га сло­ва. Артыс­ты ў доў­гіх зрэб­ных ка­шу­лях на­гад­ва­юць ці то анё­лаў, ці то ня­бес­ных хі­рур­гаў, якія ўдзе­ль­ні­ча­юць у ня­прос­тай, але ве­ль­мі важ­най для ўся­го све­ту апе­ра­цыі — над аб­ло­ка­мі. А пад аб­ло­ка­мі тым ча­сам ру­ха­ецца цяг­нік з та­вар­ных ва­го­наў, вя­зе дзя­цей і на­стаў­ні­ка да страш­на­га мес­ца, на­блі­жа­ецца да вар­та­вых вы­шак і змроч­ных ба­ра­каў.

 

...Ма­ле­нь­кі прынц Ма­цюсь за­ста­ецца без ба­ць­кі і яшчэ дзі­цём зму­ша­ны сес­ці на ка­ра­леў­скі па­сад. Пад­ступ­ным мі­ніс­трам кар­ціць рас­па­ліць вай­ну, а юны ка­роль Ма­цюсь з сяб­ра­мі Фэ­ле­кам ды Ален­кай су­пра­цьс­та­іць гэ­тым за­ха­дам.

 

А цяг­нік ідзе.

 

Го­лад і мор пры­хо­дзяць у ка­ра­леў­ства. Страш­ныя фан­тас­ма­га­рыч­ныя сут­нас­ці (ся­род іх — са­ма Смерць) каў­та­юць вёс­кі раз­ам з жы­ха­ра­мі.

 

А цяг­нік ідзе.

 

Вай­на з су­сед­нім ка­ра­лём кан­ча­ецца за­мі­рэн­нем. «Гэ­та ўто­пія, вя­до­ма, — пра­ка­мен­та­ва­ла Іры­на Цы­пі­на. — Дзяр­жа­вы мі­рац­ца, як ма­ля­ты, ме­зен­чы­ка­мі. А Ма­цюсь ста­но­віц­ца дзі­ця­чым ка­ра­лём. Кор­ча­ка, да­рэ­чы, так­са­ма клі­ка­лі дзі­ця­чым ка­ра­лём...» Спек­такль кан­ча­ецца... Чым жа ён кан­ча­ецца? Хэ­пі-эндам? Так, дзі­ця­чае сяб­роў­ства і чыс­ці­ня пе­ра­ма­га­юць. Але пад аб­ло­ка­мі ру­ха­ецца цяг­нік, і не­ўза­ба­ве па­ра­воз спы­ня­ецца пе­рад вы­шка­мі ды пра­жэк­та­ра­мі... Гу­чаць імё­ны дзя­цей, якія зра­бі­лі­ся аб­ло­ка­мі ў Трэб­лін­цы.

 

Прэм’ера зу­сім не звык­лай ге­ра­ічнай па­ста­ноў­кі «Ка­лі я зраб­лю­ся воб­ла­кам» ад­бы­ла­ся на­пя­рэ­дад­ні Дня Пе­ра­мо­гі як гу­тар­ка пра дзі­ця­чае шчас­це, стра­ча­нае праз вай­ну. Пра вай­ну без ба­ёў, на­па­даў, аб­ло­гаў. Гу­тар­ка су­р’ёз­ная і ве­ль­мі сво­еча­со­вая, важ­ная тут і ця­пер — у су­час­ных рэ­алі­ях све­ту. Бо ў ста­рых ка­ля­інах, на за­ржа­ве­лых рэ­йках усё яшчэ мро­іцца страш­ны цяг­нік...

Ула­дзі­мір СТУПІНСКІ