Су­лад­дзе га­ла­соў і душ

№ 5 (398) 01.05.2016 - 30.05.2016 г

Міжнародны форум «Мінская вясна»
Фес­ты­валь ла­дзіў­ся ў за­лах Бе­ла­рус­кай фі­лар­мо­ніі на пра­ця­гу ўся­го кра­са­ві­ка. «Вяс­на…» з’ядна­ла бо­льш за 20 ары­гі­на­ль­ных му­зыч­ных пра­ектаў, у якіх удзе­ль­ні­ча­лі, акра­мя айчын­ных, ка­лек­ты­вы і са­ліс­ты з ся­мі кра­ін — Ве­не­су­элы, Ка­лум­біі, Лат­віі, Поль­шчы, Рас­іі, Ру­мы­ніі, Фран­цыі. Раз­на­стай­насць му­зыч­ных жан­раў і сты­ляў, роз­ныя эпо­хі і кан­ты­нен­ты... Не ма­ючы маг­чы­мас­ці аха­піць усю па­літ­ру фо­ру­му, пра­па­ну­ем чы­та­чам два ма­тэ­ры­ялы пра кан­цэр­ты — твор­чую ве­ча­ры­ну кам­па­зі­тар­кі Але­ны Атраш­ке­віч і «Ве­чар кан­сер­ва­то­рыі».

«Ад­дам та­бе лю­боў...» — та­кую на­зву ме­ла аўтар­ская ве­ча­ры­на бе­ла­рус­кай кам­па­зі­тар­кі Але­ны Атраш­ке­віч. З ад­на­го бо­ку, гэ­ты пра­ект стаў­ся фі­на­лам II Мін­ска­га ад­кры­та­га кон­кур­су ха­ра­вых і со­ль­ных спе­ваў «Вяс­но­вы спеў», яго ла­дзіў ста­ліч­ны Дзяр­жаў­ны му­зыч­ны ка­ледж імя Глін­кі. З дру­го­га — юбі­ле­ем вя­до­ма­га айчын­на­га му­зы­кан­та.

 

Спа­чат­ку не­ка­то­рыя вы­сно­вы. Пер­шая. Ве­ча­ры­на атры­ма­ла­ся надзвы­чай цёп­лай, ду­шэў­най, сар­дэч­най. Мо пры­чы­ны ў пра­чу­лас­ці тво­раў кам­па­зі­тар­кі, якая мае ба­га­ты і раз­на­стай­ны ме­ла­дыч­ны дар. Мо спра­ва ў тым, што Атраш­ке­віч — асо­ба раз­на­стай­ная, да та­го ж вя­до­мы ва­ка­ль­ны пед­агог. І мно­гія вы­сту­поў­цы бы­лі ці на­ват і ця­пер з’яўля­юцца яе вуч­ня­мі: на­прык­лад, юныя артыс­ты з уз­орнай сту­дыі «Спя­ва­ем раз­ам» (мас­тац­кая кі­раў­ні­ца — Але­на Вік­та­раў­на) спе­цы­яль­на пры­еха­лі на кан­цэрт з Ма­ла­дзеч­на. Мо рэч у ве­лі­зар­най ко­ль­кас­ці кве­так, які­мі лі­та­ра­ль­на «за­ва­лі­лі» імя­нін­ні­цу, або ў раз­ня­во­ле­нас­ці вя­ду­чай, вя­до­май ра­дыё- і тэ­ле­артыс­ткі Тац­ця­ны Яку­ша­вай?

 

Вы­сно­ва дру­гая. Пра­гра­ма пра­екта пе­ра­ка­на­ла, што шлях, які аб­ра­лі кам­па­зі­тар­ка, вы­клад­чы­кі і на­ву­чэн­цы му­зыч­на­га ка­ле­джа, плён­ны і прад­уктыў­ны. Ка­лі аўтар не звяр­та­ецца да «рас­кру­ча­ных» артыс­таў, ча­сам за­ня­тых і кап­рыз­лі­вых, — пед­аго­гі і сту­дэн­ты (ха­рыс­ты, аркес­тран­ты) са­мі хо­чуць зла­дзіць ве­ча­ры­ну з са­чы­нен­няў лю­бі­ма­га кам­па­зі­та­ра. У вы­ні­ку ўсе ў вы­йгры­шы. І аўтар, што за­ймеў но­вых вы­ка­наў­цаў, і яшчэ ў бо­ль­шай сту­пе­ні ма­ла­дыя му­зы­кан­ты — Мі­лан Ма­лі­во­евіч, Тац­ця­на Ва­ла­ха­но­віч, Ган­на Ман­жу­ра­ва, Свя­тас­лаў Са­ха­раў, Аляк­сан­дра Грыу, Анас­та­сія Раб­цэ­віч. Бо вы­хо­дзяць у са­ма­стой­нае твор­чае жыц­цё або вы­праў­ля­юцца на кон­курс, ва­ло­да­ючы пер­шак­лас­ным ма­тэ­ры­ялам.

 

На­ко­ль­кі я ве­даю, іні­цы­ята­ра­мі і га­лоў­ны­мі ру­ха­ві­ка­мі пра­екта бы­лі ды­ры­жо­ры Аляк­сей Сніт­ко (кі­раў­нік Ака­дэ­міч­на­га хо­ру ка­ле­джа) і Во­ль­га Кры­пец (кі­раў­ні­ца жа­но­ча­га хо­ру «Ме­ло­ды­ка» і ва­ка­ль­на­га ансам­бля «Аэ­лі­та»). Але не аб­ышло­ся і без да­па­мо­гі кі­раў­ні­коў іншых ка­лек­ты­ваў — Надзеі На­ві­чэн­ка­вай, Кі­ры Сла­він­скай, Га­лі­ны Ара­бей, Аляк­сан­дра Ця­рэш­чан­кі.

 

Пад­рых­тоў­ка ве­ча­ры­ны ішла пра­цяг­лы час. Ра­бі­лі­ся но­выя вер­сіі тво­раў. Тыя, якія бы­лі на­пі­са­ны для хо­ру і ра­яля, на­бы­лі яшчэ і аркес­тра­вы склад­нік. Дый кам­па­зі­тар­ка не про­ста пры­ма­ла він­ша­ван­ні і квет­кі, але актыў­на ўдзе­ль­ні­ча­ла ў кан­цэр­це. Гэ­та якраз той вы­па­дак, ка­лі ка­жуць, што аўтар жы­вы і за ра­ялем.

 

Асно­вай ярка­га пра­екта зра­бі­лі­ся леп­шыя тво­ры Атраш­ке­віч. Заў­ва­жу: унут­ры кам­па­зі­тар­скай пра­фе­сіі за­ўсё­ды існа­ва­ла спе­цы­ялі­за­цыя. Той, хто пі­ша сім­фа­ніч­ную і інстру­мен­та­ль­ную му­зы­ку, рэ­дка звяр­та­ецца да жан­ру пес­ні, і на­адва­рот. Зда­быт­кі ў га­лі­не пес­ні ці ра­ман­са не зна­чаць, што гэ­так жа лёг­ка на­пі­шац­ца ха­ра­вы опус. Ве­лі­зар­ная ко­ль­касць ха­ра­вых са­чы­нен­няў пя­ра Атраш­ке­віч і за­пат­ра­ба­ва­насць іх роз­ны­мі ка­лек­ты­ва­мі свед­чаць: яна — ме­на­ві­та ха­ра­вая кам­па­зі­тар­ка і жан­ры ха­ра­во­га пі­сь­ма ад­чу­вае тон­ка і да­клад­на. Па­ко­ль­кі Але­ну ве­даю да­ўно, дык яшчэ шмат га­доў та­му бы­ла ўра­жа­на не­ве­ра­год­най раз­на­стай­нас­цю жан­раў у яе твор­час­ці. Жа­но­чыя ха­ры, апра­цоў­кі на­род­ных пе­сень, ха­ра­выя ра­ман­сы, цык­лы мі­ні­яцюр, цык­лы ка­лы­ха­нак і эстрад­ных ха­роў, эстрад­на-пе­сен­ныя цык­лы для ха­ра­во­га ансам­бля...

 

У са­чы­нен­нях, якія гу­ча­лі пад­час ве­ча­ры­ны, пры­ваб­лі­ва­ла ўва­га і па­ва­га да на­род­най пес­ні. Шмат­лі­кія апра­цоў­кі (у пра­екце пра­гу­ча­ла во­сем раз­на­пла­на­вых тво­раў) ка­за­лі пра вы­на­ход­лі­васць, здо­ль­насць на­ват для надзвы­чай па­пу­ляр­ных опу­саў (кштал­ту «Ку­па­лін­кі» ці «Руш­ні­коў») знай­сці све­жыя і не­ча­ка­ныя інта­на­цыі. Лі­рыч­ныя, кра­на­ль­на-пра­нік­нё­ныя аль­бо са­ка­ві­та-гу­ма­рыс­тыч­ныя, як у тво­ры «Ехаў пан-ка­пі­тан». У кан­цэр­це пе­ра­ва­жа­ла бе­ла­рус­ка­моў­ная па­эзія. Та­кую з’яву да­лё­ка не за­ўсё­ды мож­на на­зі­раць у ха­ра­вых пра­гра­мах айчын­ных май­строў.

 

Ха­ра­выя са­чы­нен­ні Атраш­ке­віч, што пра­гу­ча­лі пад­час яе юбі­лей­най ве­ча­ры­ны, ура­зі­лі мно­гіх слу­ха­чоў, у тым лі­ку і пра­фе­сі­яна­лаў (ка­лег-кам­па­зі­та­раў, му­зы­каз­наў­цаў) спа­лу­чэн­нем эма­цый­най глы­бі­ні і інтэ­лек­ту­аль­най знач­нас­ці. Не­злі­чо­най ко­ль­кас­цю ары­гі­на­ль­ных і за­па­мі­на­ль­ных ме­ло­дый і му­зыч­ных тэм. Све­жасць тэм­бра­ль­на­га гу­чан­ня, ад­мет­насць му­зыч­най мо­вы ўво­гу­ле — свед­чан­не та­лен­ту, бляс­ку пра­фе­сій­нас­ці, ад­да­нас­ці аб­ра­най твор­чай сця­жы­не.

Таццяна МІХАЙЛАВА