За­ха Ха­дзід у бе­ла­рус­кай прасторы

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

Рэ­кві­ем па...
Свет смут­куе: яго па­кі­ну­ла ад­на з вя­ду­чых архі­тэк­та­рак су­час­нас­ці — За­ха Ха­дзід. Пер­шая жан­чы­на-ўла­да­ль­ні­ца «Но­бе­ля ў архі­тэк­ту­ры» — Пры­цке­раў­скай прэ­міі, у кам­плек­це з мнос­твам іншых прэс­тыж­ных прэ­мій і ўзна­га­род, за­сна­ва­ль­ні­ца ўлас­на­га бю­ро «Zaha Hadid Architects», якое па­бу­да­ва­ла дзя­сят­кі фу­ту­рыс­тыч­ных аб’­ектаў па ўсёй зям­ной ку­лі.

Ро­лю гэ­тай моц­най жан­чы­ны ў сус­вет­най архі­тэк­ту­ры цяж­ка пе­ра­аца­ніць. Мак­сі­­маль­­на вы­ка­рыс­таў­шы су­час­ныя маг­чы­мас­ці дзі­гі­та­ль­най тран­сфар­ма­цыі рэ­аль­нас­ці, За­ха ма­тэ­ры­ялі­за­ва­ла са­мыя не­звы­чай­ныя гра­фіч­ныя дэ­ві­яцыі кам­п’ю­тар­ных пра­грам — у вы­гля­дзе бу­дын­каў. Ужы­ва­ючы ў іх ува­саб­лен­ні най­ноў­шыя ма­тэ­ры­ялы і тэх­на­ло­гіі, архі­тэк­тар­ка са­п­раў­ды тва­ры­ла на пя­рэд­нім краі су­час­нас­ці. Але для та­го, каб быць па­пе­ра­дзе, за­над­та шмат ча­го не­абход­на пе­ра­адо­ль­ваць... Ёй бы­ло ўся­го 65 — юнац­кі ўзрост у архі­тэк­ту­ры.

 

Да­клад­на так, як за на­шы­мі ма­пі­даў­скі­мі пан­эль­ка­мі пра­мя­ніс­та жму­рыц­ца Ле Кар­бю­зье, у ня­зграб­ных айчын­ных архі­тэк­тур­ных вы­гі­нах пла­ча Ха­дзід. Не аб­авяз­ко­ва яна з’яўля­ецца не­пас­рэд­най кры­ні­цай на­т­хнен­ня, бо «За­ха Ха­дзід як тэх­ніч­ны пры­ём» (то-бок «ска­жай фор­му і пад­крэс­лі­вай кан­трас­ты») — без­да­кор­ная і ўні­вер­са­ль­ная. Яна да­кат­ва­ецца і да на­шых шы­рот, хай ча­сам і ў вы­гля­дзе кар­го-ку­ль­та.

 

На­ўрад ці мае сэнс раз­ва­жаць, ча­му ў Бе­ла­ру­сі ў по­ўнай ме­ры не­маг­чы­ма ўва­со­біць ха­дзі­даў­скія пры­нцы­пы і бу­дын­кі. Вя­до­ма, у пер­шую чар­гу — праз ад­сут­насць не­абход­на­га для ўні­ка­ль­ных ідэй уні­ка­ль­на вы­со­ка­га фі­нан­са­ван­ня. «Не вар­та эка­но­міць на ідэі», — ка­жа За­ха ў ад­ным са сва­іх інтэр­в’ю. Гро­шы — га­лоў­ны бу­даў­ні­чы ма­тэ­ры­ял архі­тэк­ту­ры. Та­му фі­нан­са­вае пы­тан­не пе­рад­усім.

 

У па­ра­ўнан­ні з бе­ла­рус­кі­мі мас­та­ка­мі, якія зна­хо­дзяц­ца ў ідэ­аль­ных умо­вах, бо ацэн­ка кош­ту іх ра­бот — да­га­вор­ная, бе­ла­рус­кія архі­тэк­та­ры ма­юць за­цвер­джа­ныя рас­цэн­кі на пра­ектныя пра­цы. Гэ­та не­ка­ль­кі ад­сот­каў ад агу­ль­на­га кош­ту бу­даў­ніц­тва, іль­ві­ная до­ля якіх з’я­да­ецца пад­атка­мі. 

У гэ­тыя ж пра­цэн­ты ўва­хо­дзіць рас­пра­цоў­ка кан­струк­тар­скай да­ку­мен­та­цыі, і ў вы­ні­ку на архі­тэк­тур­ную твор­часць за­ста­ецца дра­бя­за. А по­тым ка­ле­гі-архі­тэк­та­ры ма­юць бу­даў­ні­чую экс­пер­ты­зу, па вы­ні­ках якой, ка­лі па­спра­бу­юць вы­йсці з пра­крус­та­ва­га лож­ка рас­цэ­нак, мо­гуць па­тра­піць за кра­ты. Іх за­вы­шэн­не — зла­чын­ства.

 

На пра­ектна-мас­тац­кія вы­на­ход­ствы бю­джэт і зу­сім не запланаваны. Ча­му б не вы­дат­ка­ваць на эстэ­ты­ку? Не прад­угле­джа­на на­рма­тыў­най да­ку­мен­та­цы­яй. Звы­чай­ная спра­ва — дэг­ра­да­цыя мас­тац­ка-пра­сто­ра­вых вы­ра­шэн­няў, каб да­га­дзіць эка­но­міі. Праз фі­нан­са­выя аб­ме­жа­ван­ні клю­ча­выя ідэі пра­ектаў аб­ра­за­юцца па жы­во­му. Абу­ра­ль­ны пры­клад: шмат­фун­кцы­яна­ль­ны ком­плекс «Ма­як Мін­ска», які будуецца на праспекце Незалежнасці, па­збаў­ле­ны ўлас­на ма­яка — вы­шын­на­га до­ма, які па­ві­нен быў бы стаць воб­раз­ным цэн­трам усёй кам­па­зі­цыі. У вы­ні­ку — стаг­на­цыя пра­екта, яго пе­ра­тва­рэн­не ў да­во­лі ты­па­вы мік­ра­ра­ён, у пер­шую чар­гу дзя­ку­ючы «апты­мі­за­цыі» архі­тэк­тур­ных ра­шэн­няў і ма­тэ­ры­ялаў.

 

Фун­кцы­яна­ль­насць па-над усім! Нам па­трэб­ныя ка­рыс­ныя квад­рат­ныя мет­ры, а не аван­гар­дныя эстэ­тыч­ныя ра­шэн­ні! 

І цал­кам ка­рыс­ны і фун­кцы­яна­ль­ны хлеў — ідэ­аль­нае на­ступ­ства та­кой ло­гі­кі. Бу­дын­кі, фа­са­ды якіх ад­апту­юць іх да га­рад­ско­га ася­род­дзя, але (амаль) ні­чо­га не ка­жуць аб іх фун­кцыі, яшчэ адзін ле­ген­дар­ны Пры­цке­раў­скі лаў­рэ­ат Ро­берт Вен­ту­ра трапна на­зы­вае «дэ­ка­ра­ва­ным хля­вом». Су­пра­ць­лег­лас­цю гэ­та­га ты­пу архі­тэк­тур­ных збу­да­ван­няў у ку­ль­та­ва­га тэ­арэ­ты­ка з’яўля­ецца бу­дан-«кач­ка», яго знеш­ні вы­гляд арты­ку­люе ўнут­ра­ную ёміс­тасць. Для раз­умен­ня да­дзе­на­га ты­па­ла­гіч­на­га фін­та, Вен­ту­ра пра­па­нуе ўя­віць па­бу­до­ву ме­на­ві­та ў вы­гля­дзе кач­кі. У ад­роз­нен­не ад пе­ра­важ­най бо­ль­шас­ці айчын­ных дой­лі­даў, За­ха Ха­дзід пра­кты­ка­ва­ла ме­на­ві­та «ка­чы­ны» тып бу­дын­каў.

 

Праз архе­ты­по­выя асаб­лі­вас­ці бе­ла­рус­кай мен­та­ль­нас­ці эстэ­ты­ка хлява ўка­ра­нё­ная ў на­шай по­стаг­рар­най кра­іне асаб­лі­ва моц­на. Пе­ра­адо­лець яе на­ўрад ці ў блі­жэй­шы час маг­чы­ма.

 

Аб­са­лют­на анты­ха­дзід­скай ёсць і раз­га­лі­на­ва­ная сіс­тэ­ма пра­екці­ро­вач­ных на­рма­ты­ваў і аб­ме­жа­ван­няў. Ска­ва­ныя гэ­тым лан­цу­гом па ру­ках і на­гах, бе­ла­рус­кія архі­тэк­та­ры про­ста не зна­хо­дзяць маг­чы­мас­ці пра­ціс­нуць праз іх сваю твор­часць. Па­жар­ні­кі бо­льш уплы­ва­юць на вон­ка­вы вы­гляд бу­дын­каў, чым архі­тэк­та­ры. А па­він­на быць на­адва­рот! Пы­тан­ні па­жар­най бяс­пе­кі вар­та бы­ло б вы­ра­шаць без шко­ды для архі­тэк­тур­на­га пра­екта, не пад­га­няць яго пад жор­сткія ўні­фі­ка­ва­ныя су­пра­ць­па­жар­ныя стан­дар­ты. Шэ­дэў­ры За­хі Ха­дзід на­шу па­жар­ную экс­пер­ты­зу ві­да­воч­на не пра­йшлі б.

 

Я не вы­дум­ляю пра­бле­мы, а про­ста агуч­ваю іх і сму­так ка­лег-дой­лі­даў, якія і ра­ды б зра­біць доб­ра, але фі­зіч­на не мо­гуць. Ге­ра­ічныя пра­кты­ка­ван­ні ў кан­фар­міз­ме і кры­зіс­ным ме­не­джмен­це — іх што­дзён­ны надзел. Ка­лі ні­чо­га не ра­дуе — за­ста­ецца яшчэ сы­ход за межы айчы­ны. Або, як ва­ры­янт, пра­ца на за­меж­на­га за­каз­чы­ка, што так­са­ма не ру­хае на­пе­рад архі­тэк­ту­ру на­шай цу­доў­най кра­іны.

 

Кан­ку­рэн­тнасць інтэр­на­цы­яна­ль­най архі­тэк­ту­ры сты­му­люе яе якасць. Там вы­жы­вае той, хто ўмее пра­па­на­ваць яркі інды­ві­ду­алі­за­ва­ны пра­ектны прад­укт, — пе­ра­мож­ца кон­кур­саў. Тут — май­стры за­цяж­ной ка­бі­нет­най ба­ра­ць­бы і дэм­пін­га­ва­га вы­й­гра­ван­ня тэн­да­раў...

 

Тым не менш айчын­ныя архі­тэк­та­ры хоць бы во­ль­ныя ў вы­ба­ры фар­ма­ль­ных за­ці­каў­лен­няў, і тут цяж­ка рас­тлу­ма­чыць не­ка­то­рую дру­гас­насць апош­ніх бе­ла­рус­кіх зна­ка­вых па­бу­доў. Што пе­ра­шка­джае на­шым дой­лі­дам на­тхніц­ца бе­ла­рус­кас­цю, сва­імі ка­ра­ня­мі, тра­ды­цы­ямі, як гэ­та па­спя­хо­ва ро­бяць іх за­меж­ныя бра­ты і сёс­тры па пра­фе­сіі?

 

Я пра­цую і сяб­рую з архі­тэк­та­ра­мі, больш за тое — ву­чу архі­тэк­та­раў на архі­тэк­тур­ным фа­ку­ль­тэ­це БНТУ. Пад­аба­ецца іх умен­не пра­ца­ваць ка­лек­тыў­на — гэ­та зна­чыць пры­няць або пры­нам­сі зра­зу­мець, што іншы мае пра­ва на свой пункт гле­джан­ня. Не да­мі­на­тыў­насць мер­ка­ван­няў, а га­тоў­насць тран­сфар­ма­ваць сваю свя­до­масць — ву­чыц­ца! Мне надзвы­чай імпа­нуе ад­кры­тасць мыс­лен­ня (open-minded — умен­не гля­дзець не ў вуз­кую па­лос­ку па­між шо­раў), якая часцяком адсутнічае ва ўсіх вуз­кіх спе­цы­яліс­таў, у тым лі­ку і ў нас, мас­та­коў. Не пад­аба­юцца кан­фар­мізм, ня­ўмен­не (або не­жа­дан­не) вы­пра­ца­ваць інды­ві­ду­аль­ную пры­нцы­по­вую па­зі­цыю па важ­ных пы­тан­нях, на­прык­лад этыч­ных. Ты­по­вы бе­ла­рус­кі архі­тэк­тар ірве па жы­вым: якое за­ха­ван­не гіс­та­рыч­на­га ася­род­дзя, пра што вы? Ёсць ха­цен­не за­каз­чы­ка знес­ці — зна­чыць знес­ці ці про­ста ўтыр­к­нуць свой пры­ўкрас­ны гмах па­ся­род гіс­та­рыч­най за­бу­до­вы.

 

І тут якраз ад­сут­насць вя­лі­кіх гро­шай вы­сту­пае па­зі­тыў­ным фак­та­рам. Гэ­та то­ль­кі зда­ецца, што па­лім­псест це­ла Мін­ска за­над­та мі­ль­га­ціць сці­ран­ня­мі і пе­ра­піс­ван­ня­мі. Мяр­ку­ючы, на­прык­лад, па бо­льш чым па­ўсот­ні пра­ектах пе­ра­бу­до­вы Кас­трыч­ніц­кай плош­чы, бе­ла­рус­кія дой­лі­ды здоль­­ныя на мно­гае! І мно­гае, ве­ль­мі мно­гае за­ста­ло­ся не­рэ­алі­за­ва­ным, га­лоў­ным чы­нам праз ад­сут­насць фі­нан­са­вых маг­чы­мас­цей — і дзя­куй Бо­гу. У гэ­тым сэн­се без­гра­шоў­е ахоў­вае Мінск.

 

Як ні дзіў­на, мы зноў за­га­ва­ры­лі пра гро­шы, што, на­пэў­на, сім­ва­ліч­на. Ад­нак гро­шы — про­ста бу­даў­ні­чы ма­тэ­ры­ял архі­тэк­ту­ры. За­ха Ха­дзід жа ства­ра­ла «архі­тэк­тур­ны ка­пі­тал». Ме­на­ві­та гэ­та бы­ло не­абход­на яе за­каз­чы­кам: ма­ну­мен­та­ль­ная ві­зіт­ная кар­тка кар­па­ра­цыі, уні­вер­сі­тэ­та або на­ват го­ра­да. Пры та­кой мэ­це ўсе срод­кі доб­рыя — інтэ­рак­тыў­ныя па­вер­хні, транс­фар­ма­ва­ль­ныя фа­са­ды, ілю­зіі шкля­ных па­вер­хняў. Гэ­тыя но­выя амбіт­ныя і не­ве­ра­год­ныя бу­дын­кі мо і не над­та функ­цыя­­наль­ныя, за­тое ахвот­на ты­ра­жу­юцца прэ­сай і іншы­мі мед­ыя.

 

На­ко­ль­кі па­трэб­ныя бе­ла­рус­ка­му за­каз­чы­ку архі­тэк­тур­ныя ўкла­дан­ні ў бу­ду­чы­ню? Ці існуе тут на­огул та­кі за­каз­чык? Вось, на­пэў­на, клю­ча­вое пы­тан­не, якое да­зва­ляе зра­зу­мець, ча­му ў Бе­ла­ру­сі ня­ма ні­вод­на­га бу­дын­ка (уз­роў­ню) За­хі Ха­дзід. Мы мо­жам то­ль­кі па­зай­здрос­ціць су­сед­няй ста­лі­цы, якая не па­шка­да­ва­ла рэ­сур­саў на кон­кур­сы, імё­ны і хма­ра­чо­сы Мас­ква-сі­ці. Дзе вы­нік ад­па­вед­ны, а па­бу­до­вы мясц­овых дой­лі­даў цал­кам вар­тыя за­про­ша­ных інтэр­на­цы­яна­ль­ных зо­рак.

 

Па сло­вах Сты­ве­на Хо­ла, ад­ной з гэ­тых зо­рак, архі­тэк­ту­ра — вы­яўлен­не ку­ль­ту­ры. Кож­ная кра­іна мае свае ку­ль­тур­ныя тра­ды­цыі і ве­ль­мі не­ка­рэк­тна іх па­ра­ўноў­ваць. Асаб­лі­ва ня­слуш­на бу­дзе сцвяр­джаць, што з бе­ла­рус­кай архі­тэк­ту­рай не­шта не так. Яна аб­са­лют­на ад­экват­ная су­час­най бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры і раз­ам з ёй зна­хо­дзіц­ца ў пра­цэ­се на­ту­ра­ль­най тран­сфар­ма­цыі.