Па­ра­ле­ль­ны свет у кан­тэк­сце рэ­ча­існас­ці

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

Вы­ста­ва Ана­то­ля Кон­цу­ба ў га­ле­рэі «Мас­тац­тва»
Існуе мер­ка­ван­не, ні­бы­та най­ноў­шае мас­тац­тва мо­жа квіт­нець толь­­кі ў ме­га­по­лі­сах, дзе вы­со­кая кан­цэн­тра­цыя ку­ль­тур­на­га, інтэ­лек­ту­аль­на­га і вы­твор­ча­га па­тэн­цы­ялаў. Дзе пра­гная да ві­до­віш­чаў пуб­лі­ка ства­рае по­пыт на крэ­атыў і пра­сто­ру для рэ­алі­за­цыі амбі­цый­ных пра­ектаў. Дзе кан­ку­рэн­цыя вы­ма­гае ча­ла­ве­ка твор­чай пра­фе­сіі ўвесь час быць у фор­ме, са­чыць за змен­лі­вай мо­дай, пер­спек­тыў­ны­мі тэн­дэн­цы­ямі, зрэш­ты — за кан’юнкту­рай рын­ку.

Вось і цяг­не твор­цаў у Мас­кву, Па­рыж, Нью-Ёрк. Імі ру­хае на­дзея пра­пі­сац­ца сва­імі ра­бо­та­мі ў Трац­ця­коў­цы, Луў­ры, Му­зеі Гу­ген­хай­ма. Да­язджа­юць, зра­зу­ме­ла, да гэ­тых «стан­цый» не ўсе, хто вы­пра­віў­ся ў да­лё­кую да­ро­гу, як і не ўсе, хто да­ехаў, зна­хо­дзяць там тое, што шу­ка­лі. Ад­нак ужо сам рух па зга­да­ных мар­шру­тах успры­ма­ецца ван­дроў­ні­ка­мі як пра­ява па­ўна­вар­тас­на­га жыц­ця, аль­тэр­на­ты­ва гі­бен­ню на ўскрай­ку цы­ві­лі­за­цыі.

 

Яно так. Але ёсць не­бяс­пе­ка ў не­паз­беж­най мі­тус­ні згу­біць га­лоў­ную мэ­ту. І тут пе­ра­ва­га ў да­ма­се­даў, якія ро­бяць ку­ль­тур­ніц­кую спра­ву «тут і ця­пер». У якас­ці пры­кла­ду зга­даю та­кіх майстроў, як аме­ры­ка­нец Эндру Уа­ет, рас­ія­нін Аркадзь Плас­таў, бе­ла­рус Ля­вон Та­ра­сэ­віч. Твор­часць гэ­тых асоб пры­вя­за­на да кан­крэт­ных мяс­цін, дзе і ас­фаль­­ту ня­ма, але яна з’яўля­ецца на­цы­яна­ль­ным зда­быт­кам, куль­­тур­ным брэн­дам кра­іны.

 

Я зра­біў гэ­ты доў­гі ўступ каб па­тлу­ма­чыць, чым ці­ка­вы ме­на­ві­та мне баб­руй­скі мас­так Ана­толь Кон­цуб, вы­ста­ва яко­га ла­дзі­ла­ся ў Мін­ску. Не ве­даю, ці збі­раў­ся ён, ура­джэ­нец вёс­кі Кал­кі на Бе­рас­цей­шчы­не, у ма­ла­дыя га­ды за­ва­ёўваць Мінск, здзіў­ляць Мас­кву і ў рэ­шце рэшт ата­ба­рыц­ца ў Па­ры­жы, але скла­ла­ся так, як скла­ла­ся, і ёсць тое, што ёсць. Яго­нае жыт­ло і май­стэр­ня ў ра­ённым цэн­тры, ад­нак да­во­лі час­та спа­дар Ана­толь вы­стаў­ля­ецца ў Мін­ску і ня­ма­ла ча­су пра­во­дзіць за мя­жою як удзе­ль­нік мас­тац­кіх пле­нэ­раў. У яго­ных тво­рах ад­чу­ва­ецца ка­ла­рыт пра­він­цыі. Ка­лі, зра­зу­ме­ла, буй­ны пра­мыс­ло­вы цэнтр з тэ­атрам і му­зе­ямі, якім з’яўляц­ца Баб­руйск, мож­на лі­чыць пра­він­цы­яй — зрэш­ты, за­ле­жыць ад та­го, з чым па­ра­ўноў­ваць. У лю­бым вы­пад­ку ў го­ра­дзе з бо­льш вы­со­кім ста­ту­сам і шы­рэй­шым амбі­цый­ным пол­ем мас­так быў бы іншым. Мяр­кую, што Ана­толь Кон­цуб у Баб­руй­ску знай­шоў па­бы­то­вы і псі­ха­ла­гіч­ны фар­мат, які ад­па­вя­дае твор­чым па­мкнен­ням май­стра. Не­здар­ма ўступ­ны арты­кул да аль­бо­ма, які па­ба­чыў свет сё­ле­та і пад­су­моў­вае да­сяг­нен­ні мас­та­ка на да­дзе­ны мо­мант, на­зва­ны «Да­ро­га ў тра­вах». Твор­ца, ні­бы­та архе­олаг, зды­мае з цы­ві­лі­за­цыі асфа­ль­та­выя на­сла­енні, да­коп­ва­ецца да ўрад­лі­вай гле­бы. Ён ад­чу­вае бо­сы­мі на­га­мі ві­ль­гаць па­лес­ка­га ба­ло­та, як дзве ты­ся­чы га­доў на­зад дзя­дзь­ка з па­лес­цін­скіх Аза­ры­чаў, сён­ня вя­до­мы ўся­му све­ту, ад­чу­ваў жар пус­тэ­ль­ні. Не­здар­ма знач­ная час­тка кар­цін Кон­цу­ба на­пі­са­на на біб­лей­скія сю­жэ­ты, трак­та­ва­ныя так, ні­бы­та ад­бы­ва­ла­ся тое на бе­ла­рус­кім Па­лес­сі. Я ба­чу ў гэ­тым сім­ва­ліч­нае зна­чэн­не: кі­ру­юць усім ме­га­по­лі­сы, а змя­няе — глы­бін­ка. Бо глы­бін­ка мя­жуе з іншас­ве­там і сіл­ку­ецца да­ляг­ля­дам.

 

Адзін з улю­бё­ных воб­ра­заў мас­та­ка — Ды­яген. Той, ка­му бы­ло не цес­на жыць у бон­дзе, хто ся­род бе­ла­га дня з за­па­ле­ным ліх­та­ром шу­каў лю­дзей у го­ра­дзе. І да­зво­лю са­бе сцвяр­джаць, што ад­на з леп­шых ра­бот Кон­цу­ба — гэ­та парт­рэт Ды­яге­на з ліх­та­ром на фо­не за­сне­жа­най бе­ла­рус­кай вёс­кі.

 

Яшчэ адзін важ­ны воб­раз — ка­ра­бель. «Ка­ра­бель дур­няў»: ён стаіць на зям­лі, за­не­се­ны пяс­ком, а ка­ман­да ла­дзіць бяс­кон­цы мі­тынг на тэ­му, ку­ды плыць. Ра­ман­тыч­ны «Ка­ра­бель за­ка­ха­ных»: яго­ная ка­ман­да і па­са­жы­ры ў зго­дзе ад­нос­на мар­шру­та. «Ка­ра­бель мас­та­коў», які ўво­гу­ле не­ма­ве­да­ма як плы­ве...

 

Твор­ца ша­нуе пры­ро­ду, блу­кае дум­ка­мі ў тра­вах, ад­нак жы­ве ўсё ж та­кі ва ўрба­ні­за­ва­ным ася­род­ку. З гэ­тым да­во­дзіц­ца лі­чыц­ца і на гэ­тую рэ­ча­існасць рэ­ага­ваць. Го­рад на кар­ці­нах Ана­то­ля Кон­цу­ба па­ўстае раз’ядна­най, фраг­мен­тар­най пра­сто­рай. Гэ­та асоб­ныя, звы­чай­на ста­рас­вец­кія бу­дын­кі, по­бач з які­мі — мі­фіч­ныя по­ста­ці з не­йка­га па­ра­ле­ль­на­га све­ту, што ві­да­воч­на пе­ра­блы­та­лі, як спя­ваў Аку­джа­ва, «ву­лі­цу, го­рад і век». У іншых вы­пад­ках го­рад ува­саб­ляе так зва­ную дру­гую пры­ро­ду: яна хоць і раз­ві­ва­ецца па­вод­ле за­ко­наў пер­шай, але су­пра­цьс­та­іць ёй як агрэ­сіў­ная, анты­гу­ман­ная аль­тэр­на­ты­ва. Яе сім­вал — Ва­ві­лон­ская ве­жа.

 

Па­ра­ле­ль­ны свет пры­сут­ні­чае і ў тво­рах, па­збаў­ле­ных сю­жэт­нас­ці. На­прык­лад, на­цюр­морт, фо­нам яко­му слу­жыць ляс­ны кра­явід з ры­бай на тым мес­цы, дзе му­сі­ла быць птуш­ка

 

Жы­ва­піс Ана­то­ля Кон­цу­ба, так­са­ма як і яго­ную ке­ра­мі­ку, мож­на за­лі­чыць у шэ­раг інтэ­лек­ту­аль­ных гу­ль­няў. Гу­чыць ні­бы­та не сур’ёзна... Але ме­на­ві­та праз гу­ль­ню на па­чат­ку жыц­ця ча­ла­век атрым­лі­вае ве­ды пра ды­ялек­ты­ку жыц­ця, і пры­нцы­пы све­та­бу­до­вы, пра зні­та­ва­насць і кан­флікт «пер­шай» і «дру­гой» пры­ро­ды — да­дзе­най Бо­гам і ўтво­ра­най ча­ла­ве­кам. Мас­так жа імкнец­ца сва­ёй пра­цай зла­го­дзіць свет, каб жыц­цё­выя гу­ль­ні не ме­лі дра­ма­тыч­ных раз­вя­зак.

Пётра ВАСІЛЕЎСКІ