Му­зыч­ныя і му­зей­ныя згад­кі Барселоны

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

Cімвалы Kаталоніі
Мож­на ве­рыць або не ве­рыць у тэ­орыю пе­ра­ся­лен­ня душ. Але шмат га­доў мя­не не па­кі­дае ад­чу­ван­не, што ў ад­ным з мі­ну­лых жыц­цяў я на­сам­рэч на­ра­дзі­ла­ся ў Іспа­ніі. Там жы­ла, маг­чы­ма, вы­сту­па­ла ў ван­дроў­най трупе, дзе тан­ца­ва­лі фла­мен­ка. Ча­му?

Яшчэ шко­ль­ні­цай я тра­пі­ла ў Мін­ску на кан­цэрт іспан­скіх артыс­таў. Гі­та­ры, кас­та­нь­еты, смуг­ля­выя артыс­ткі ў чыр­во­ных, амаль вог­нен­ных су­кен­ках. Фла­мен­ка! Рап­тоў­нае ад­крыц­цё не­ча­ка­най пра­сто­ры... Тое фан­тас­тыч­нае ўра­жан­не за­ста­ло­ся ў па­мя­ці на ўсё жыц­цё.

 

Да­лё­кая Іспа­нія час ад ча­су на­гад­ва­ла пра ся­бе. Га­ра­чыя па­чуц­ці жы­ха­роў Пі­ры­ней­ска­га па­ўвос­тра­ва жы­ві­лі воб­ра­зы ўба­ча­ных, а по­тым і ад­рэ­цэн­за­ва­ных ба­ле­таў «Дон Кі­хот» і «Лаў­рэн­сія». Іспан­скія тан­цы — ку­ль­мі­на­цыі ба­ляў у «Ле­бя­дзі­ным воз­еры» і «Рай­мон­дзе». Зна­ка­мі­тую іспан­ку, опер­ную Кар­мэн па­шчас­ці­ла па­ба­чыць у інтэр­прэ­та­цыі вя­лі­кіх спя­ва­чак Але­ны Аб­раз­цо­вай і Іры­ны Архі­па­вай. Бе­ла­рус­кі ба­лет па­чаў гас­тро­ль­ныя ван­дроў­кі па Іспа­ніі яшчэ ў дру­гой па­ло­ве 1980-х. Яшчэ та­ды на­шы артыс­ты аб’­еха­лі ўсю кра­іну. Пры­чым без­ліч раз­оў.

 

Ра­дзі­ма Сер­ван­тэ­са і Эль Грэ­ка, Гоі і Аль­бе­ні­са, Гар­сіі Лор­кі і Пі­ка­са, Да­лі і Мі­ро... Рэ­аль­ная Бар­се­ло­на, уба­ча­ная на яве, дзі­віць, ураж­вае і ага­лом­швае. Ня­звык­лас­цю і экзо­ты­кай. Не­ве­ра­год­ным ба­гац­цем ві­зу­аль­ных воб­ра­заў. Раз­ня­во­ле­ным і на­ту­ра­ль­ным су­сед­ствам, зда­ва­ла­ся б, не­су­мяш­ча­ль­ных архі­тэк­тур­ных сты­ляў. Дзі­вос­най за­ха­ва­нас­цю по­мні­каў роз­ных ста­год­дзяў, у якіх ад­люс­троў­ва­ецца шмат­вя­ко­вая гіс­то­рыя кра­іны. Не­вы­пад­ко­ва гэ­ты го­рад, адзін з ту­рыс­тыч­ных цэн­траў све­ту, за­ймае шос­тае мес­ца па па­пу­ляр­нас­ці ў еўра­пей­скіх ван­дроў­ні­каў.

 

Ад­нак спа­чат­ку му­зыч­ныя ўра­жан­ні.

 

У Па­ла­цы ка­та­лон­скай му­зы­кі

 

Не­ка­ль­кі га­доў та­му я рых­та­ва­ла гу­тар­ку з бе­ла­рус­кай опер­най спя­вач­кай Тац­ця­най Трац­цяк. Ад­но з архіў­ных фо­та ад­люс­троў­ва­ла вы­ступ­лен­не са­ліс­ткі ў Бар­се­ло­не, у Па­ла­цы ка­та­лон­скай му­зы­кі. За­ла не­ве­ра­год­най пры­га­жос­ці. Як не ўба­чыць яе пад­час пад­арож­жа? З кан­ца мі­ну­ла­га ста­год­дзя Па­лац уклю­ча­ны ў Спіс Сус­вет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА. Вы­пад­ко­вых аб’ектаў там ня­ма.

 

У Па­лац мож­на тра­піць на экс­кур­сію днём. А мож­на са­ма­стой­нае су­зі­ран­не дзі­вос­ных інтэр’ераў су­мяс­ціць з му­зыч­ны­мі ўра­жан­ня­мі. Я вы­бра­ла ме­на­ві­та та­кі шлях. Кві­ток на ара­то­рыю «Ме­сія» Ген­дэ­ля быў за­моў­ле­ны праз Інтэр­нэт яшчэ з Мін­ска. І аб­ачлі­ва, бо ў за­ле, на­ват на вер­хніх яру­сах, во­ль­ных мес­цаў не на­зі­ра­ла­ся.

 

Спа­чат­ку пра бу­ды­нак, які па­кі­дае фантастычнае ўра­жан­не. Маг­чы­ма, ня­звык­ласць на­ра­джа­ецца ад спа­лу­чэн­ня эле­мен­таў тра­ды­цый­най іспан­скай і араб­скай архі­тэк­тур. Кан­цэр­тная за­ла на 2200 мес­цаў, уз­ве­дзе­ная бо­льш за 100 га­доў та­му ў сты­лі ка­та­лон­ска­га ма­дэр­ну, адзі­ная ў Еўро­пе мае на­ту­ра­ль­нае асвят­лен­не. Столь — ку­пал з ка­ля­ро­вай шкля­ной ма­за­ікі, сце­ны — пе­ра­важ­на віт­ра­жы з ка­ля­ро­ва­га шкла. За­хап­лен­не мас­тац­твам ад­чу­ва­ецца і ў аздаб­лен­ні фа­са­даў Па­ла­ца, дзе над ка­ло­на­мі бюс­ты Па­лес­тры­ны, Ба­ха, Бет­хо­ве­на, Ваг­не­ра, і ў аздаб­лен­ні за­лы. Мнос­тва скульп­тур — яны ўва­саб­ля­юць па­лёт ваг­не­раў­скіх ва­ль­кі­рый, пе­га­саў, 18 грэ­час­кіх муз. Пры­зна­чэн­не за­лы ўні­вер­са­ль­нае — тут ла­дзяц­ца спек­так­лі, кан­цэр­ты сім­фа­ніч­най і ка­мер­най му­зы­кі, гучаць джаз і на­род­ныя пес­ні. Але гэ­та яшчэ і штаб ха­ра­во­га та­ва­рыс­тва «Ка­та­лон­скі Арфей». Раз­гля­да­еш Па­лац ка­та­лон­скай му­зы­кі і ду­ма­еш, а ча­му ў Мін­ску ня­ма До­ма бе­ла­рус­кай му­зы­кі? Каб у ім пра­ца­ва­лі, ме­лі рэ­пе­ты­цый­ныя па­мяш­кан­ні пра­фе­сій­ныя ка­лек­ты­вы, у рэ­пер­ту­ары якіх пе­ра­ва­жа­юць на­цы­яна­ль­ныя тво­ры.

 

Бук­ле­ты ара­то­рыі з пад­ра­бяз­ным тэк­стам «Ме­сіі» на трох мо­вах і звес­тка­мі пра вы­ка­наў­цаў бяс­плат­ныя. Іх шмат у ру­ках кан­тра­лё­раў і на пад­ва­кон­ні. На­вед­ні­кі тры­ма­лі вы­дан­ні рас­кры­ты­мі. Слу­ха­лі, уваж­лі­ва со­ча­чы за тэк­стам.

 

«Ме­сія» — са­мы вя­до­мы твор Ген­дэ­ля і ад­но з па­пу­ляр­ных са­чы­нен­няў у за­ход­няй ха­ра­вой лі­та­ра­ту­ры. Пра яго знач­насць свед­чыць той факт, што будынак, дзе Ген­дэль пра­ца­ваў над гэ­тым маш­таб­ным опу­сам, ця­пер пе­ра­тво­ра­ны ў Дом-му­зей кам­па­зі­та­ра. І ад­кры­ты для на­вед­ван­ня.

 

Тэкст для ара­то­рыі «Ме­сія» ўзя­ты з Біб­ліі ка­ра­ля Яка­ва. Гэ­ты пе­ра­клад рас­паў­сю­джа­ны ся­род англа­моў­ных пра­тэс­тан­таў. Па­коль­­кі англа­моў­ныя му­зыч­ныя опу­сы вы­кон­ва­юцца ў Мін­ску рэд­ка, я за­ўжды лі­чы­ла: мо­ва Бай­ра­на і Шэ­лі не над­та спры­яль­ная для спе­ваў. Ку­ды ёй да іта­ль­янскай і фран­цуз­скай! Але спа­дар Ген­дэль лёг­ка і не­прык­мет­на пе­ра­ка­наў у ад­ва­рот­ным. Маш­таб­ны твор, на­пі­са­ны бо­льш як 270 га­доў та­му, пад­аўся па­за­ча­са­вым і акту­аль­ным. Бо ад­люс­троў­ваў жыц­цё Ісу­са Хрыс­та і пры­му­шаў успры­маць веру як асно­ву све­та­бу­до­вы, ма­ра­ль­ны грунт гра­мад­ства і асо­бы.

 

Му­зыч­ная дзея раз­гор­тва­ла­ся пад кі­раў­ніц­твам ды­ры­жо­ра Джул­за Гей­ла. Яе склад­ні­ка­мі бы­лі аркестр Ка­да­ке­са і хор са­мо­га Па­ла­ца. У вы­ка­нан­ні ўлас­на ха­ра­вых час­тках пры­ма­лі ўдзел і спе­ва­кі-ама­та­ры, бо­льш за 400 ча­ла­век, згру­па­ва­ныя па га­ла­сах і раз­меш­ча­ныя ў ло­жах ва­кол сцэ­ны і по­бач з ёй. Не­ча­ка­нае ўра­жан­не! Бо зда­ецца, што спя­вае ледзь не ўся за­ла.

 

Му­зы­ка ба­ро­ка пад­улад­ная да­лё­ка не кож­на­му артыс­ту. Але ва­ка­ль­ная раз­ня­во­ле­насць са­ліс­таў «Ме­сіі» — гэ­та сап­ра­на Эле­анор Дэ­ніс, контр-тэ­нар Кар­лас Ме­на, тэ­нар Да­від Бут Фі­ліп і бас Да­від Со­ар. Іх моц­ныя, вы­раз­ныя га­ла­сы свед­чы­лі пра да­клад­насць разу­мен­ня сты­лю эпо­хі.­

 

Тэ­атр «Лі­сеа»

 

У Бар­се­ло­не мне па­шчас­ці­ла жыць у гіс­та­рыч­ным цэн­тры, по­бач з Га­тыч­ным квар­та­лам і бу­ль­ва­рам Рам­блас (ме­на­ві­та пра яго Со­мер­сэт Мо­эм ска­заў: «Гэ­та са­мая пры­го­жая ву­лі­ца ў све­це»). Блі­жэй­шы пры­пы­нак мет­ро — «Лі­сеа», але гэ­та і на­зва опер­на­га тэ­атра. У кан­сер­ва­то­рыі пры тэ­атры ў свой час ву­чы­лі­ся зна­ка­мі­тыя Ман­се­рат Ка­ба­лье і Ха­сэ Ка­рэ­рас.

 

Трап­ля­ючы, хоць і не над­оўга, у еўра­пей­скія ста­лі­цы, за­ўжды імкну­ла­ся ўба­чыць зна­ка­выя тэ­атра­ль­ныя збу­да­ван­ні. Звы­чай­на яны на ўсё жыц­цё за­ста­юцца ў па­мя­ці — па­рыж­скі Па­лац Гар­нье, Вен­ская і Бу­да­пеш­цкая опе­ры... «Лі­сеа», у ад­роз­нен­не ад іх, не­ль­га аб­ысці з усіх ба­коў. То­ль­кі га­лоў­ным фа­са­дам ён вы­хо­дзіць на Рам­блас, астат­нія па­мяш­кан­ні сха­ва­ныя ў глы­бі­ні квар­та­ла. Пра­ў­да, блі­жэй­шыя гма­хі так­са­ма на­ле­жаць тэ­атру.

 

У фае ча­каю па­чат­ку экс­кур­сіі, якія ла­дзяц­ца кож­ную га­дзі­ну. Акра­мя мя­не, вя­лі­кіх ама­та­раў му­зы­кі яшчэ двое, муж­чы­на і жан­чы­на з фран­ка­моў­най кра­іны. Па­куль ёсць час, вы­ву­чаю да­ступ­ную інфар­ма­цыю. Для му­зыч­най ку­ль­ту­ры кож­най кра­іны надзвы­чай важ­на, калі адкрылася ўлас­ная Опе­ра. Бо гэ­та па­ча­так ма­гут­най тра­ды­цыі. Для «Лі­сеа» ад­крыц­цём стаў­ся 1847-ы. Амаль 170 га­доў — гэ­та вя­лі­кі пласт гіс­то­рыі. Іншая кра­іна — іншыя пра­ві­лы гу­ль­ні. Тэ­атр па­бу­да­ва­ны на гро­шы пры­ват­ных ме­цэ­на­таў. Бу­ды­нак двой­чы га­рэў, але ад­ноў­ле­ны. Спа­чат­ку «Лі­сеа» змяш­ча­ла 3500 гле­да­чоў, па­сля ра­мон­таў засталося 2700 мес­цаў.

 

Па афі­шах і бук­ле­тах мож­на вы­ву­чыць рэ­пер­ту­ар. Ён акрэс­ле­ны на ўвесь се­зон, за­яўле­ны ўсе да­ты. Так, пры­сут­ні­ча­юць на­звы «ха­да­выя» — кштал­ту «На­бу­ка» і «Атэ­ла» Вер­дзі. Але по­бач — «Атэ­ла» Рас­іні, опе­ра, пра якую бе­ла­рус­кія ме­ла­ма­ны, хут­чэй за ўсё, і не чу­лі.

 

У тэ­атра тра­ды­цыя — на пра­ця­гу ме­ся­ца за­ся­ро­джвац­ца на ад­ной ці дзвюх па­ста­ноў­ках. Сё­ле­та ў са­ка­ві­ку — пяць па­ка­заў «Гі­бе­лі ба­гоў» Ваг­не­ра. У кра­са­ві­ку — во­сем спек­так­ляў «Сі­мон Ба­ка­нег­ра» Вер­дзі. Ся­род вы­ка­наў­цаў — зор­ныя тэ­на­ры Леа Ну­чы і Пла­сі­да Да­мін­га. Сайт тэ­атра пад­каз­вае: са­чы­це за вы­ка­наў­ца­мі! Кві­ток на «Сі­мо­на...» ад 150 да 300 еўра (апош­няя ліч­ба, пэў­на, «на Да­мін­га»). Эстэ­тыч­нае за­да­ва­ль­нен­не для бар­се­лон­ца рэ­аль­нае, а для бе­ла­ру­са не­пад’ёмнае. У маі «Лі­сеа» дзе­вяць раз­оў па­ка­жа не­вя­до­мую нам опе­ру Бе­лі­ні «Ка­пу­ле­ці і Ман­тэ­кі». Ад­ну з вя­ду­чых парт­ый там вы­кон­вае сап­ра­на Элі­на Га­ран­ча — яна ў лі­ку са­мых за­пат­ра­ба­ва­ных ва­ка­ліс­так све­ту. У чэр­ве­ні і час­тцы лі­пе­ня на афі­шы да­мі­нуе «Ба­ге­ма». У ся­мі па­ка­зах опе­ры Пу­чы­ні бу­дзе спя­ваць са­ліст на­ша­га тэ­атра бас Ана­толь Сіў­ко.

 

На­рэш­це ван­дроў­ка па тэ­атры па­чы­на­ецца. Моц­на ўраж­ва­юць два па­мяш­кан­ні — люс­тэр­ка­вая за­ла, у якой шмат кар­цін і за­ла­той ляп­ні­ны, і, вя­до­ма ж, шы­коў­ная гля­дзе­ль­ная. З вы­соз­най стол­лю, пяц­цю яру­са­мі крэс­лаў, аб­абі­тых чыр­во­ным акса­мі­там. Пад­ыма­лі­ся мы і на са­мы вы­со­кі ярус. Ава­ль­ныя, чыр­во­на­га ко­ле­ру аздаб­лен­ні на свет­лай сто­лі — гэ­та, як ні дзіў­на, тэх­ніч­ныя пры­ста­са­ван­ні. Лю­кі ад­кры­ва­юцца на спек­так­лі, за імі сха­ва­на свет­ла­вое аб­ста­ля­ван­не. Кры­ху рас­ча­роў­вае фае, над­та про­стае ў па­ра­ўнан­ні з на­шым Опер­ным, і бу­фет (ён зна­хо­дзіц­ца фак­тыч­на пад сцэ­най), сціп­лы і па-хай­тэ­каў­ску дзе­ла­ві­ты. У час, во­ль­ны ад спек­так­ляў і рэ­пе­ты­цый, ён вы­ка­рыс­тоў­ва­ецца для кан­фе­рэн­цый, акцый з юны­мі гле­да­ча­мі. Так што ўсё спас­ці­га­ецца ў па­ра­ўнан­ні. Шмат­лі­кія фае на­ша­га тэ­атра, вя­до­ма, эфек­тныя і прэ­зен­та­бе­ль­ныя. Пра­ўда, та­кі­мі акцы­ямі, як со­ль­нік Ды­яны Да­мрау, ад­ной з вя­ду­чых спя­ва­чак све­ту (ён мае ад­быц­ца сё­ле­та ў чэр­ве­ні), або кан­цэрт ды­ры­жо­ра Ры­кар­да Му­ці, які ла­дзіў­ся ў «Лі­сеа» ле­тась у ліс­та­па­дзе, на­шы імпрэ­са­рыа па­куль па­хва­ліц­ца не мо­гуць.

 

У па­рку Гу­эль

 

Ка­лі ван­дру­еш па Бар­се­ло­не, раз­уме­еш: гэ­та го­рад Анто­ніа Гаў­дзі. Да­рэ­чы, іспан­цы про­звіш­ча сла­ву­та­га архі­тэк­та­ра вы­маў­ля­юць з на­ціс­кам на апош­нім скла­дзе. Бар­се­ло­на — гэ­та Гаў­дзі, а Гаў­дзі — гэ­та Бар­се­ло­на. Вы­явы яго са­мых зна­ка­мі­тых збу­да­ван­няў — Саг­ра­да Фа­мі­лія, Дом Мі­ла, Дом Ба­льё — зра­бі­лі­ся сім­ва­ла­мі.

 

Свя­до­масць жы­ха­роў буй­но­га го­ра­да, зда­ецца, вы­бі­рае з мнос­т­ва вы­яўлен­чых воб­ра­заў тое, што ўспры­ма­ецца як мас­тац­кі знак. У Амстэр­да­ме гэ­та Ван Гог. Мас­так па­мёр ні­ко­му не па­трэб­ным жаб­ра­ком. Але ця­пер яго «Сла­неч­ні­кі» і «На­чная тэ­ра­са ка­вяр­ні» — час­тка ма­са­вай свя­до­мас­ці і ма­са­вай ку­ль­ту­ры. У Ве­не і Бра­ціс­ла­ве да­мі­нуе Гус­таў Клімт і воб­ра­зы яго кар­цін «За­ла­тая Ад­эль» і «Па­ца­лу­нак». Гэ­тыя вы­явы шы­ро­ка рас­ты­ра­жа­ва­ныя — яны на фо­та, у жы­ва­пі­се, шкле, тка­ні­нах, ке­ра­мі­цы. На маг­ні­ці­ках, куб­ках, сум­ках, та­лер­ках, ша­лі­ках. Тое са­мае да­ты­чыць і шмат­лі­кіх тво­раў Гаў­дзі. Ура­жан­не, што архі­тэк­тар, які па­мёр 90 га­доў та­му, да гэ­та­га ча­су «кор­міць» го­рад.

 

У ка­та­лон­скай ста­лі­цы ў чар­го­вы раз пе­ра­кон­ва­ешся, што ге­ні­яль­ны мас­так за­ўжды апя­рэ­джвае час. На па­чат­ку ХХ ста­год­дзя Эўсе­бі Гу­эль, ба­га­ты за­ступ­нік архі­тэк­та­ра, вы­ку­піў 62 гек­та­ра зям­лі, каб ства­рыць го­рад-сад. Мер­ка­ва­ла­ся, што тут і «раз­гор­нец­ца» Гаў­дзі. Там, дзе ця­пер зна­хо­дзіц­ца парк Гу­эль, ра­ней бы­ла ўскра­іна. З за­пла­на­ва­ных 60 да­моў па­бу­да­ва­лі то­ль­кі тры. Ста­год­дзе та­му пра­ект успры­маў­ся дзіў­на­ва­тым і... фі­нан­са­ва ня­ўда­лым. Ця­пер гэ­та мес­ца па­лом­ніц­тва, дзе ўвесь час ві­руе на­тоўп.

 

Парк Гу­эль зна­хо­дзіц­ца на вы­со­кім уз­гор­ку. Спа­чат­ку едзеш на мет­ро, по­тым ідзеш пеш­кі па­між шмат­па­вяр­хо­вы­мі гма­ха­мі, якія ўсту­па­мі цяг­нуц­ца ўверх. Дрэ­вы, а між імі... эска­ла­тар. Каб ван­дроў­ні­ку бы­ло не над­та цяж­ка ўзды­мац­ца па пры­ступ­ках. Пра­ехаў, кры­ху пра­йшоў. Та­кой ува­гі і кло­па­ту не ба­чы­ла ні­дзе. Спуск по­тым быў, вя­до­ма, бо­льш вя­сё­лы.

 

Парк і яго час­ткі ўспры­ма­юцца як га­то­выя дэ­ка­ра­цыі да фі­ль­ма ў сты­лі фэн­тэ­зі. Яны дзіў­на­ва­тыя, та­ямні­чыя і... пры­ваб­ныя. Шмат раз­оў ба­чы­ла ў ча­со­пі­сах сла­ву­тую ба­люс­тра­ду, аздоб­ле­ную фраг­мен­та­мі па-іспан­ску яркай ке­ра­міч­най пліт­кі. Але як яна су­адно­сіц­ца з іншай пра­сто­рай? Што ва­кол?

 

Усё агле­дзеў­шы, зра­зу­ме­ла. Пра­стор­ная, амаль ве­лі­зар­ная тэ­ра­са, па­сы­па­ная жоў­це­нь­кім пяс­ком (ча­му­сь­ці яна на­гад­вае вя­лі­кую тан­цпля­цоў­ку), і ёсць тэ­ры­то­рыя, якую «аб­ды­мае» ба­люс­тра­да. Мар­му­ро­вая «лаў­ка» надзі­ва плас­тыч­ная, у фор­ме мар­ской хва­лі. Пуб­лі­ка з за­да­ва­ль­нен­нем раз­гля­дае, фа­таг­ра­фу­ецца, зды­мае на ві­дэа. Але ўва­ход­ны кві­ток раз­лі­ча­ны то­ль­кі на па­ўга­дзі­ны. Ча­му? Каб на тэ­ра­се і ба­люс­тра­дзе не збі­ра­ла­ся ад­на­час­на над­та шмат пуб­лі­кі. Бо са­ма тэ­ра­са аб­апі­ра­ецца на сап­раў­ды ру­кат­вор­ны лес з не­агрэ­час­кіх ка­лон. Бяс­пе­ка — так­са­ма важ­ная рэч, асаб­лі­ва ка­лі плынь на­вед­ні­каў бяс­кон­цая.

 

Саг­ра­да і Ка­фед­ра­ль­ны са­бор

 

Яшчэ адзін ма­гут­ны твор Гаў­дзі, які так­са­ма ўспры­ма­ецца як сім­вал Ка­та­ло­ніі, — Саг­ра­да Фа­мі­лія. Або са­бор Свя­то­га Ся­мей­ства.

 

Бліс­ку­чая ілюс­тра­цыя, як у твор­час­ці ад­на­го архі­тэк­та­ра мо­гуць спа­лу­чац­ца ры­сы не­аго­ты­кі, ма­дэр­ну і сюр­рэ­аліз­му. Пра­екта­ван­нем і бу­даў­ніц­твам хра­ма Гаў­дзі за­ймаў­ся ўсю дру­гую па­ло­ву жыц­ця.

 

Вя­до­ма, ураж­ва­юць вы­явы Саг­ра­ды, зроб­ле­ныя з вы­со­кіх пун­ктаў. Пра кас­міч­ны маш­таб асо­бы архі­тэк­та­ра пры­му­ша­юць ду­маць фа­са­ды гэ­та­га хра­ма. Ён не менш за­хап­ляе і знут­ры. Та­кое ад­чу­ван­не, што хо­дзіш па­між ка­ло­на­мі гі­ган­цка­га ле­су, дзе столь на­гад­вае не­ба з зор­ка­мі. Яны там, уда­ле­чы­ні. Ка­сыя про­мні свят­ла трап­ля­юць праз вок­ны (іх афар­боў­ка за­ле­жыць ад ма­люн­ку віт­ра­жоў) і да­да­юць бу­дын­ку фан­тас­тыч­нас­ці.

 

Але раз­ам з тым Саг­ра­да — сво­еа­саб­лі­вае і, ска­жам так, аўтар­скае ўспры­ман­не ідэі Бо­га і рэ­лі­гіі. Храм агром­ніс­ты. Але мне зда­ецца, што ста­сун­кі ча­ла­ве­ка з Бо­гам па­тра­бу­юць пэў­най ка­мер­нас­ці і за­ся­ро­джа­нас­ці. Мо ўзвы­ша­на­му на­строю шко­дзяць на­стой­лі­выя, а ча­сам агрэ­сіў­ныя гу­кі бу­доў­лі, якая ідзе ня­спын­на? Ка­лі бу­дзе скон­ча­на ўзвя­дзен­не Саг­ра­ды Фа­мі­ліі, ніх­то не ве­дае.

 

Дзіў­на, але бо­льш ці­ка­вым пад­аўся му­зей хра­ма, дзе яго ад­мет­насць мож­на ўспры­маць па­сту­по­ва, па час­тках. Ад­на­ча­со­ва пра­са­чыць, як уз­ні­ка­ла і мя­ня­ла­ся дум­ка архі­тэк­та­ра, якія ідэі да­да­лі спад­ка­емцы. Здзві­лі фо­та­здым­кі дзён, ка­лі ў хра­ме адзна­ча­ла­ся 2000-год­дзе хрыс­ці­янства. Па­па Рым­скі і іе­рар­хі ка­та­ліц­кай царк­вы пры­еха­лі ме­на­ві­та ў Бар­се­ло­ну. Бу­ды­нак за­поў­не­ны пуб­лі­кай, ідуць хві­лі­ны ўра­чыс­тас­ці...

 

Ве­ліч­ны Ка­фед­ра­ль­ны са­бор зна­хо­дзіц­ца ў ста­рой час­тцы го­ра­да, у Га­тыч­ным квар­та­ле, дзе ня­спын­ная плынь мі­на­коў, мясц­овых і пры­езджых.. Ка­ля са­бо­ра чародкай ста­яць прад­аўцы су­ве­ні­раў. Са­мыя ха­да­выя та­ва­ры — ве­еры і... кас­та­нь­еты. Іх су­хі трэск на­гад­вае пра фла­мен­ка, ге­ра­іню опе­ры «Кар­мэн» і ўвогуле абу­джае без­ліч тэ­атра­ль­ных успамінаў. Са­бор ро­біць кры­ху іншае ўра­жан­не, чым Саг­ра­да Фа­мі­лія. Маг­чы­ма, ён бо­льш тра­ды­цый­ны па архі­тэк­ту­ры і ўнут­ра­най аздо­бе, але ўва­саб­ляе спа­кой­ную і гар­ма­ніч­ную пра­сто­ру.

 

Дом Мі­ла і Дом Ба­льё

 

Не­ль­га не зга­даць яшчэ два мас­тац­кія аб’екты, іх імкнуц­ца аба­вяз­ко­ва ўба­чыць тыя, хто трап­ляе ў Бар­се­ло­ну. Гэ­та Дом Мі­ла і Дом Ба­льё. Аб­одва — тво­ры Гаў­дзі. Най­бо­льш моц­нае ўздзе­янне, як пра­ві­ла, атрым­лі­ва­еш та­ды, ка­лі не ча­ка­еш яго. Ка­ля гэ­тых пом­ні­каў лі­та­ра­ль­на на­тоўп. Бо ад такой пры­га­жос­ці зу­сім не хо­чац­ца сы­хо­дзіць. Кві­ток у пер­шы му­зей каш­та­ваў 11 еўра, у дру­гі — бо­льш за 20. Але вы­нік та­го вар­ты.

 

Ня­спеш­ная экс­кур­сія па До­ме Ба­льё, які з 2005 го­да ўклю­ча­ны ў Спіс Сус­вет­най спад­чы­ны ЮНЕС­КА, за­ня­ла па­ўта­ры га­дзі­ны. Усю­ды вы­яўля­ецца на­ва­тар­скі пад­ыход архі­тэк­та­ра. У вы­ра­шэн­ні пра­сто­ры, вен­ты­ля­цыі, ацяп­лен­ня. У вы­ка­рыс­тан­ні па­мяш­кан­няў пад да­хам і на ім. Столь, сце­ны, ка­лі­дор, вок­ны, бал­ко­ны — усё плас­тыч­нае, змен­лі­ва-пры­го­жае. Па эскі­зах Гаў­дзі зроб­ле­ны дзве­ры, іх руч­кі, свя­ці­ль­ні; спра­екта­ва­ныя ка­ва­ныя лес­ві­цы, унут­ра­ныя дво­ры­кі. Та­та­ль­ная архі­тэк­ту­ра! Хо­дзіш па па­ко­ях і па­вер­хах, раз­гля­да­еш уз­оры ке­ра­міч­най пліт­кі, вы­хо­дзіш на бал­кон, уз­ды­ма­ешся на дах — і вар’яце­еш ад не­маг­чы­май пры­га­жос­ці, вы­тан­ча­нас­ці ра­шэн­няў, вы­на­ход­лі­вас­ці дой­лі­да.

 

Агля­да­ючы інтэ­р’е­ры аб­одвух помнікаў, усве­дам­ля­еш, што індус­тры­яль­нае до­ма­бу­да­ван­не (кватэры, дзе пра­хо­дзіць адзі­нае і не­паў­тор­нае жыц­цё бо­ль­шас­ці з нас) не ма­юць з архі­тэк­ту­рай ні­чо­га агу­ль­на­га. Гэ­та пан­ылая ге­амет­рыя, у якой ня­ма ні кроп­лі фан­та­зіі. Клет­кі, ка­мор­кі бо­ль­шых ці мен­шых па­ме­раў. Мо­жа, мы леп­ша­га не за­слу­жы­лі?

 

Дом Ба­льё — гэ­та ўлас­насць кан­крэт­най сям’і. Дзяр­жа­ва фі­нан­са­ва ім не да­па­ма­гае. А гро­шы ад квіт­коў ідуць на тое, каб пад­трым­лі­ваць бу­ды­нак у ад­па­вед­ным ста­не. Вы­свят­ля­ецца, і та­кім чы­нам мож­на за­ха­ваць аб’­екты, ста­тус­ныя для ку­ль­ту­ры кра­іны. Важ­на і тое, што ў не­ка­га ха­пае срод­каў на­быць та­кі дом-по­мнік.

 

Пі­ка­са ў ста­рым го­ра­дзе

 

У Бар­се­ло­не не пе­ра­ста­еш здзіў­ляц­ца. За­хап­лен­ню твор­ца­мі, здоль­­нас­ці з раз­ма­хам прэ­зен­та­ваць плён іх дзей­нас­ці. Му­зей Па­бла Пі­ка­са зна­хо­дзіц­ца ў Ста­рым го­ра­дзе і за­ймае пяць агром­ніс­тых па­бу­доў. Гэ­та ка­мен­ныя па­ла­цы за­меж­ных ку­пец­кіх сем’яў, якія жы­лі тут у XIII—XV ста­год­дзях. На трох па­вер­хах — 35 (!) за­лаў. У бу­дын­ках ёсць ра­ман­тыч­ныя ўнут­ра­ныя дво­ры­кі з паль­­ма­мі. Па­ко­ль­кі Пі­ка­са за­ўжды ха­цеў мець у Бар­се­ло­не ўлас­ны му­зей, яго сяб­ра і аса­біс­ты сак­ра­тар Хай­ме Са­бар­тэс раз­ам з ура­дам Бар­се­ло­ны ажыц­ця­віў та­кую ма­ру.

 

Экс­па­зі­цыя свед­чыць, што мас­так па­чы­наў як рэ­аліст. З інта­рэ­сам раз­гля­да­еш яго ана­та­міч­ныя шту­дыі, вір­ту­озныя ма­люн­кі і гра­фіч­ныя пра­цы, тво­ры «бла­кіт­на­га» пе­ры­яду, цыкл «Ме­ні­ны» — па­ра­фраз Ве­лас­ке­са. Над­оўга за­ста­ецца ў схо­вах па­мя­ці яго да­сціп­ная і са­ка­ві­тая ке­ра­мі­ка.

 

Ка­лек­цыя ўклю­чае ажно 3800 ра­бот Пі­ка­са, у тым лі­ку ран­нія, тыя, што з’яві­лі­ся да ад’езду ў Па­рыж. Кра­ма зна­хо­дзіц­ца ў апош­няй за­ле, пе­рад вы­ха­дам з му­зея. Тут сто­сы асоб­ных мас­тац­кіх прац, ма­наг­ра­фіі пра твор­цу, вя­лі­кія і ма­ле­нь­кія аль­бо­мы на шмат­лі­кіх мо­вах. Му­зей, дзе шмат за­лаў і пра­сто­ры, мае маг­чы­масць на ўлас­ных плош­чах раз­гор­тваць іншыя экс­па­зі­цыі.

 

Якія бы­ва­юць му­зеі?

 

Вы­праў­ля­ючы­ся час ад ча­су ў пад­арож­жы, за­ўжды імкну­ся звяр­нуць ува­гу на не­ча­ка­ныя і ня­звык­лыя для нас му­зеі. Па­чну са смач­ных. У Бу­да­пеш­це ёсць Му­зей мар­цы­па­на. У Бар­се­ло­не — Му­зей ша­ка­ла­ду і Му­зей ха­мо­ну. Каб ства­рыць му­зей, су­час­ны па на­зве і змес­це, які бу­дзе по­тым за­пат­ра­ба­ва­ны пуб­лі­кай, трэ­ба най­перш мець дос­ціп. Мож­на за­нуд­лі­ва на­зваць уста­но­ву Му­зе­ем па­ле­анта­ло­гіі, і ту­ды, акра­мя спе­цы­яліс­таў, на­ўрад ці хто по­йдзе, а мож­на — Му­зе­ем ма­ман­та. У ім саб­ра­ная ўні­ка­ль­ная экс­па­зі­цыя шкі­ле­таў, зной­дзе­ных у Аме­ры­цы, Ка­на­дзе, Яку­ціі, на Чу­кот­цы. Ёсць рэ­кан­струк­цыі жы­вёл у на­ту­ра­ль­ную ве­лі­чы­ню.

 

Існу­юць у Бар­се­ло­не Му­зей ко­мік­саў і ілюс­тра­цый, Му­зей ке­ра­мі­кі, Му­зей тэк­сты­лю і гіс­то­рыі кас­цю­ма. Ад­ра­зу па­чы­на­еш ду­маць: а ча­му ў нас ня­ма пад­обных ку­ль­тур­ных інсты­ту­цый? Не ха­пае ў нас ке­ра­мі­кі або тэк­сты­лю? У ста­лі­цы Ка­та­ло­ніі існуе Му­зей цы­ру­ль­ніц­ка­га мас­тац­тва. А як вам Му­зей ідэй і вы­на­ход­ніц­тваў?..

 

У бо­ль­шас­ці му­зе­яў экс­па­зі­цыі, на якія не трэ­ба вы­дат­коў­ваць па­ло­ву дня. Яны кам­пак­тныя, раз­лі­ча­ныя на 30-40 хві­лін. Не стам­ля­ешся, не ад­чу­ва­еш пе­ра­груз­кі інфар­ма­цы­яй і ві­зу­аль­ным шэ­ра­гам. І ні­якіх цё­та­чак з указ­ка­мі! Або на­тоў­пу, які пе­ра­хо­дзіць з за­лы ў за­лу. У кож­ным му­зеі та­бе да­юць на­вуш­ні­кі, мо­жаш вы­браць мо­ву. У за­лах стрэл­кі пад­каз­ва­юць кі­ру­нак агля­ду. Кож­ная за­ла па­зна­ча­на ліч­бай. Ува­хо­дзіш, на­ціс­ка­еш ад­па­вед­ную кноп­ку — і ня­бач­ны гід усё пад­ра­бяз­на пра­ка­мен­туе. Пра­пус­ціш за­лу — мо­жаш вяр­нуц­ца. Не згу­біш­ся, не ад­ста­неш ад экс­кур­сіі. Раз­гля­дай, ко­ль­кі за­ўгод­на. Амаль у кож­ным му­зеі ёсць му­ль­ты­ме­дый­ная прад­укцыя, якая рас­па­вя­дае пра мас­та­ка і аб’ект ва­шай ува­гі, дае ўяў­лен­не, як ства­ра­ла­ся экс­па­зі­цыя.

 

***

 

Бар­се­ло­на на­тхняе. На­ват тым, што тут аца­ле­ла бо­льш за 200 хра­маў. І не­ка­то­рыя з іх ты здо­леў па­ба­чыць. На­тхняе бу­ль­ва­рам Рам­блас і по­ртам з ве­лі­зар­ны­мі, дзе­ся­ці­па­вяр­хо­вы­мі акі­янскі­мі лай­не­ра­мі. Ба­гац­цем кве­так на ву­лі­цах. Па­ль­ма­мі і апе­ль­сі­на­вы­мі дрэ­ва­мі ва ўнут­ра­ных дво­ры­ках па­ла­цаў і му­зе­яў. Спа­лу­чэн­нем го­ты­кі і аван­гар­ду, ба­ро­ка і ма­дэр­ну. Плёс­ка­там хваль Між­зем­на­га мо­ра на пля­жах Бар­се­ла­не­ты. Змя­шэн­нем са­мых роз­ных моў і га­во­рак на ву­лі­цах і плош­чах. І та­кіх штур­шкоў твай­му ўяў­лен­ню ста­лі­ца Ка­та­ло­ніі дае без­ліч. Хі­ба мож­на не лю­біць гэ­ты дзі­вос­ны го­рад? І не імкнуц­ца вяр­нуц­ца сю­ды яшчэ не­адной­чы?

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі