Ка­ця­ры­на Алей­нік

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

Ле­ту­цен­ні­ца і рэ­аліс­тка
Ка­лі гэ­тая ма­ла­дая артыс­тка то­ль­кі рас­па­чы­на­ла пра­фе­сій­ную ка­р’е­ру, не ду­ма­ла­ся, што яна здо­лее так раз­гар­нуц­ца. Хоць бы­лі і пе­ра­мо­гі на між­на­род­ных кон­кур­сах, і вя­ду­чыя парт­ыі ў сту­дэнц­­кіх спек­так­лях. Ды ха­пае вы­пад­каў, ка­лі ран­нія тры­умфы за­ста­юцца са­мым знач­ным моман­­там у бі­ягра­фіі. Т

Тым не менш не­прык­мет­на, не­заў­важ­на мі­лая і сціп­лая Ка­ця Алей­нік пе­ра­тва­ры­ла­ся ў яркую і ўпэў­не­ную ў са­бе пры­га­жу­ню. Ад­на з вя­ду­чых ба­ле­рын На­цы­яна­ль­на­га тэ­ат­ра опе­ры і ба­ле­та, яна за­пат­ра­ба­ва­ная ў мно­гіх за­меж­ных тру­пах. Як ад­бы­ла­ся та­кая ме­та­мар­фо­за? Пра гэ­та я па­спра­ба­ва­ла да­ве­дац­ца пад­час гу­тар­кі з вя­до­май артыс­ткай.


Ка­ця­ры­на, ка­лі вы за­кан­чва­лі ву­чо­бу ў на­шым ха­рэ­агра­фіч­ным ка­ле­джы, уяў­ля­лі, што бу­дзе­це тан­ца­ваць у ЗША, Эсто­ніі, Фран­цыі? Ці па пры­ро­дзе вы рэ­аліс­тка, а не ле­ту­цен­ні­ца?

 

— Яшчэ якая ле­ту­цен­ні­ца! Але не бу­дую «па­вет­ра­ных за­мкаў». Мае ма­ры — гэ­та мэ­ты, якія да­ся­га­юцца. У да­да­так не люб­лю доў­га зна­хо­дзіц­ца на ад­ным мес­цы, гэ­та не спры­яе пра­фе­сій­на­му рос­ту. Як твор­чая асо­ба я ўвесь час у по­шу­ках на­тхнен­ня і но­вых пра­ектаў.

 

У ва­шым рэ­зю­мэ ве­лі­зар­ная ко­ль­касць пе­ра­мог на між­на­род­ных кон­кур­сах: Хе­ль­сін­кі, Пе­кін, Бер­лін, Джэк­сан (ЗША), Се­ул, Мас­ква, Бу­да­пешт, Шан­хай, Вар­на... Вам не­хта да­па­ма­гаў у гэ­тых па­ездках — чыс­та арга­ні­за­цый­на?

 

— Збі­ра­ючы­ся на кон­курс, шу­ка­ла ў Інтэр­нэ­це ўмо­вы, асаб­лі­вас­ці кан­крэт­на­га спа­бор­ніц­тва. Рых­та­ва­ла да­ку­мен­ты, за­йма­ла­ся анке­та­мі, ві­за­мі, квіт­ка­мі. На­пэў­на, ма­гу ўжо ў ту­рыс­тыч­ным біз­нэ­се пра­ца­ваць (са сме­хам).

 

Гэ­та зна­чыць, ні­якіх аген­таў у вас ня­ма?

 

— Не. Усё са­ма. Са­ма шу­ка­ла парт­нё­раў. Спа­чат­ку тан­ца­ва­ла со­ла. По­тым мне пад­ка­за­лі, што лепш вы­сту­паць ду­этам. Ка­лі ты ад­на на сцэ­не, то ва­ры­яцыя доў­жыц­ца хві­лі­ну. А ў ду­эце мо­жаш па­ка­зац­ца бо­льш раз­на­пла­на­ва. У па-дэ-дэ ёсць і ад­ажыа, і ва­ры­яцыі. І лі­рыч­ныя тэм­пы, і хут­кія.

 

Ба­чы­це, ко­ль­кі тон­кас­цей! Па­куль «не ныр­неш» у гэ­тую пра­сто­ру, то не зра­зу­ме­еш і не зда­га­да­ешся!

 

— З кож­ным кон­кур­сам ад­кры­ва­ла не­шта но­вае для ся­бе. У жу­ры за­ўсё­ды ха­па­ла ле­ген­дар­ных асоб, зна­ка­мі­тых артыс­таў: Юрый Гры­га­ро­віч, Мая Плі­сец­кая, Ва­лян­цін Елі­за­р’еў, Ула­дзі­мір Ма­ла­хаў, Ні­на Ана­ні­яшві­лі, Сяр­гей Фі­лін, Андрыс Лі­епа — гэ­та то­ль­кі не­вя­лі­кі спіс зо­рак ба­ле­та, пе­рад які­мі мы вы­сту­па­лі. Та­бе пад­каз­ва­юць, што­сь­ці рэ­ка­мен­ду­юць. І да та­кіх па­рад за­ўсё­ды пры­слу­хоў­ва­ешся. На кон­курс пры­язджае шмат яркіх вы­ка­наў­цаў. Ты ву­чыш­ся, ка­лі ба­чыш, што і як тан­цу­юць са­ліс­ты з роз­ных кра­ін.

 

На кон­кур­се ў пра­гра­ме ІІ ту­ру трэ­ба вы­кон­ваць ну­мар су­час­най ха­рэ­агра­фіі. Па­жа­да­на но­вы і ары­гі­на­ль­ны. З кім вы час­цей су­пра­цоў­ні­ча­лі з на­шых ці за­меж­ных ба­лет­май­страў?

 

— З Ра­ду Па­клі­та­ру, Дзміт­ры­ем За­лес­кім, Дзміт­ры­ем Ку­ра­ку­ла­вым. Кож­ны раз гэ­та бы­ла, як пра­ві­ла, мая іні­цы­яты­ва. Шмат ча­го пад­каз­ваў Кан­стан­цін Куз­ня­цоў, які быў ма­ім парт­нё­рам на не­ка­то­рых кон­кур­сах. У яго ба­га­ты во­пыт су­пра­цоў­ніц­тва з су­час­ны­мі ха­рэ­огра­фа­мі, ён не­адна­ра­зо­вы лаў­рэ­ат кон­кур­саў, ця­пер спра­буе ся­бе як па­ста­ноў­шчык.

 

На ад­ным з ма­іх пер­шых спа­бор­ніц­тваў па­ра­ілі, што да вы­ба­ру ну­ма­роў су­час­най ха­рэ­агра­фіі трэ­ба пад­ыхо­дзіць надзвы­чай ад­каз­на. З та­го ча­су я так і ра­бі­ла. У Вар­не ў 2006 го­дзе ўба­чы­ла ну­мар «Мы тан­цу­ем Пер­га­ле­зі» ў ха­рэ­агра­фіі Ра­ду. Яго ве­ль­мі доб­ра пры­ма­ла пуб­лі­ка. У ім бы­лі і све­жасць, і гу­мар, і не­ча­ка­ны фі­нал. Па­пра­сі­ла Ра­ду стан­ца­ваць яго (раз­ам з Яго­рам Азар­ке­ві­чам) на кон­кур­се ў Мас­кве. Акра­мя гэ­та­га ну­ма­ра, тан­ца­ва­ла і «Ма­зур­ку», так­са­ма ў ха­рэ­агра­фіі Па­клі­та­ру.

 

Мі­ні­яцю­ра «Крох­кі веч­ны рай» са­чы­ня­ла­ся Дзміт­ры­ем Ку­ра­ку­ла­вым для спа­бор­ніц­тва ў Джэк­са­не (гэ­та 2010 год). На аме­ры­кан­скім кон­кур­се яна зра­бі­ла лі­та­ра­ль­на фу­рор. У 2012-м у Хе­ль­сін­кі я ездзі­ла з яркім ну­ма­рам Дзміт­рыя За­лес­ка­га «Ma Benz». Ура­жан­не ад яго ў пуб­лі­кі і жу­ры за­ста­ло­ся ве­ль­мі моц­нае. Фак­тыч­на ён быў пры­зна­ны леп­шай ха­рэ­агра­фіч­най мі­ні­яцю­рай кон­кур­су.

 

А му­зы­ку для ну­ма­ра са­мі шу­ка­еце?

 

— Звы­чай­на мне пра­па­ноў­ва­лі. Лі­чу, ба­лет­май­стар лепш ве­дае, на якую му­зы­ку ён ха­цеў бы па­ста­віць. Су­час­ная ха­рэ­агра­фія раз­ві­ва­ецца ве­ль­мі хут­ка. Ка­лі з ну­ма­рам, які вы­клі­каў за­хап­лен­не, вы­сту­па­еш праз два га­ды, то ён успры­ма­ецца як звы­чай­ны. Маў­ляў, ні­чо­га асаб­лі­ва­га!

 

Зна­чыць, гле­да­чу ўжо не ха­пае вас­тры­ні ўспры­ман­ня, но­вых пады­хо­даў. Ці­ка­ва, ка­лі ну­ма­ры ра­бі­лі на вас, ха­рэ­огра­фы пры­хо­дзі­лі з га­то­вым ма­люн­кам або ў за­ле вы раз­ам вы­ра­ша­лі: пады­хо­дзіць або не, атрым­лі­ва­ецца — не атрым­лі­ва­ецца?

 

— У бо­ль­шай сту­пе­ні шу­ка­лі. Та­му што ў нас ня­ма моц­най пад­рых­тоў­кі ў су­час­ным тан­цы. Спа­чат­ку бы­ло ве­ль­мі цяж­ка...

 

Та­му што ўсё іншае — рух ног і рук, це­ла...

 

— Ну­мар «Крох­кі веч­ны рай», які ста­віў Дзміт­рый Ку­ра­ку­лаў, мы ездзі­лі рэ­пе­та­ваць у Грод­на, дзе ў ха­рэ­огра­фа свой ка­лек­тыў. Спа­чат­ку Дзміт­рый да­ваў нам з Кос­цем Куз­ня­цо­вым асоб­ныя кам­бі­на­цыі ру­хаў, каб уба­чыць, што мы мо­жам зра­біць і на­ко­ль­кі ары­гі­на­ль­на гэ­та вы­гля­дае. А по­тым гэ­тыя кам­бі­на­цыі ён не­як хут­ка звя­заў у ну­мар. Пад­час пра­цы з За­лес­кім над «Ma Benz» так­са­ма пры­хо­дзі­лі, спра­ба­ва­лі-спра­ба­ва­лі. Не­шта па­кі­да­лі, не­шта змя­ня­лі.

 

Да яко­га ўзрос­ту артыс­ты ба­ле­та ўдзе­ль­ні­ча­юць у кон­кур­сах?

 

— Звы­чай­на да 26 га­доў. Але ўсе кон­кур­сы, на якія ха­це­ла па­тра­піць, я на­ве­да­ла. Ка­лі па­бы­ва­еш на ба­лет­ных спа­бор­ніц­твах у Мас­кве і Вар­не, па сут­нас­ці эпа­ха­ль­ных, да­ўно ство­ра­ных, то раз­уме­еш, што астат­нія кон­кур­сы менш знач­ныя.

 

Чый ба­лет­май­стар­скі стыль вас ва­біць?

 

— Бы­ло б ці­ка­ва тан­ца­ваць ха­рэ­агра­фію Фар­сай­та, Кі­лі­яна. Па­спра­ба­ваць стыль Джо­на Кран­ко, Ке­не­та Мак­мі­ла­на, Джэ­ро­ма Ро­бін­са. Ка­лі іх яшчэ мож­на на­зваць су­час­ны­мі па­ста­ноў­шчы­ка­мі, бо гэ­та хут­чэй ужо «но­вая кла­сі­ка».

 

Ці­ка­ва, як уз­нік кан­тракт з Ва­шын­гтон­скай ба­лет­най тру­пай? Па­сля пры­за, атры­ма­на­га на кон­кур­се ў Джэк­са­не?

 

— Гэ­тыя падзеі не звя­за­ны ад­на з ад­ной, але кон­курс да­па­мог. Мя­не за­ўва­жы­лі і па­рэ­ка­мен­да­ва­лі. Я не ве­да­ла ды­рэк­та­ра гэ­тай кам­па­ніі, мя­не ўзя­лі ў тру­пу на­ват без па­пя­рэд­ня­га пра­гля­ду, хоць ужы­вую не ба­чы­лі на­огул, а за­пра­сі­лі вы­ключ­на па ві­дэа і рэ­зю­мэ. Зра­зу­ме­ла, што та­ко­га дос­ве­ду ў тру­пы ра­ней не бы­ло.

 

У Ва­шын­гто­не я вы­сту­па­ла адзін се­зон. Ка­лек­тыў мае сво­еа­саб­лі­вы рэ­пер­ту­ар, для мя­не не­звы­чай­ны і ня­звык­лы. У бе­ла­рус­кай тру­пе я тан­ца­ва­ла пе­ра­важ­на кла­січ­ныя ба­ле­ты, а су­час­ную ха­рэ­агра­фію — час­цей на кон­кур­сах. Там да­вя­ло­ся пра­ца­ваць з contemporary dance. Спа­чат­ку бы­ло скла­да­на, але я па­сту­по­ва ўцяг­ну­ла­ся. У кан­цы се­зо­на ўсё на­ла­дзі­ла­ся, на­ват шка­да бы­ло з’яз­джаць. Але су­ма­ва­ла па на­шай сцэ­не, па тым рэ­пер­ту­ары, які ідзе ў Мін­ску. Та­му вы­ра­шы­ла: бо­льш раз­умна пе­ра­брац­ца ў Еўро­пу, ары­ента­вац­ца на еўра­пей­скія кам­па­ніі і за­хоў­ваць су­вя­зі з бе­ла­рус­кім тэ­атрам.

 

Ва­шын­гтон­ская тру­па мае ўлас­ную сцэ­ну і бу­ды­нак?

 

— Яны вы­сту­па­юць у «Ке­нэ­дзі-цэн­тры». Акра­мя ба­ле­та, там мес­цяц­ца На­цы­яна­ль­ная опе­ра і На­цы­яна­ль­ны сім­фа­ніч­ны аркестр. А рэ­пе­ту­юць ба­ле­ры­ны і тан­цоў­шчы­кі ў сту­дыі, якая зна­хо­дзіц­ца на пры­стой­най ад­лег­лас­ці ад сцэ­ніч­най пля­цоў­кі. У «Ке­нэ­дзі-цэн­тры» не­ка­ль­кі сцэн, роз­ныя спек­так­лі мо­гуць ісці па­ра­ле­ль­на. У рэ­пер­ту­ары на­шай тру­пы бы­лі ба­ле­ты «Шчаў­ку­нок», «Жы­зэль». Да­стат­ко­ва ары­гі­на­ль­ны­мі ака­за­лі­ся спек­так­лі «Рус­тэр» на му­зы­ку «Ро­лінг Стоўнз» і дзве па­ста­ноў­кі на «Бітлз». Гэ­та «A Day in the Life» (ха­рэ­агра­фія Трэя Ма­кін­тай­ра) і «There Where She Loved» (ха­рэ­агра­фія Крыс­та­фе­ра Уіл­да­на).

 

Ве­даю, што Ва­шын­гтон­ская тру­па пра­цуе па сіс­тэ­ме ста­джо­не. Гэ­та зна­чыць, спек­такль зра­бі­лі, пра­кат­ва­юць, по­тым зды­ма­юць з рэ­пер­ту­ару. І па­чы­на­юць рых­та­ваць на­ступ­ны. У чым плю­сы і ў чым мі­ну­сы гэ­тай сіс­тэ­мы? У рэ­пер­ту­арным тэ­атры артыст, ка­лі ён вы­кон­вае пэў­ную парт­ыю раз на ме­сяц ці раз на не­ка­ль­кі меся­цаў, па­спя­вае не­шта падза­быць у плас­тыч­ным ма­люн­ку. По­тым на рэ­пе­ты­цы­ях успа­мі­нае. У гэ­тым ха­рас­тво на­віз­ны, вяр­тан­ня. Ка­лі кож­ны дзень ідзе той са­мы спек­такль, не над­аку­чае са­ліс­ту раз за раз­ам вы­кон­ваць ад­ну і тую ж ро­лю?

 

— Для мя­не гэ­та бы­ло кры­ху дзіў­на, па­ко­ль­кі ў рэ­пер­ту­арным тэ­атры кож­ны раз — но­выя воб­ра­зы і но­выя па­чуц­ці. У Аме­ры­цы мне не ха­па­ла ад­чу­ван­ня сцэ­ны. Ка­лі ў Мін­ску лі­чыц­ца на­рмаль­­ным як мі­ні­мум два вы­ха­ды на сцэ­ну ў ме­сяц, то ў Ва­шын­гто­не мы маг­лі ме­сяц то­ль­кі рэ­пе­та­ваць і не мець ні­вод­на­га спек­так­ля. А для артыс­та сцэ­на — як па­вет­ра, як на­рко­тык, без яко­га жыц­цё быц­цам губ­ляе фар­бы. Згод­ная, ка­лі па­ста­ноў­ка ідзе кож­ны дзень, ёсць у гэ­тым і эле­мент ме­ха­ніч­нас­ці. Мне зда­ецца, там ня­ма та­ко­га пан­яцця, як у нас, — тан­ца­ваць з ад­кры­тай ду­шой.

 

«Ле­бя­дзі­нае воз­ера», «Шчаў­ку­нок» вы тан­цу­еце ў роз­ных кра­інах. І ўсю­ды роз­ныя рэ­дак­цыі, роз­ная чар­го­васць ру­хаў. Як не за­блы­тац­ца? Бо ў свя­до­мас­ці тан­цоў­шчы­каў кан­крэт­ная му­зы­ка з’яд­на­ная з пэў­най плас­ты­кай.

 

— Ка­лі пры­язджаю ў Мінск, то «вы­клю­чаю» іншыя рэ­дак­цыі. Ка­лі пры­язджаю ў Та­лін, то свя­до­ма за­бы­ваю тое, што ра­бі­ла тут. Уліч­ваю і тое, што сцэ­на ў Та­лі­не мен­шая, чым у Мін­ску.

 

Ка­лі тан­цу­еце ў «Ле­бя­дзі­ным воз­еры», то якая з ге­ра­інь вам псі­ха­ла­гіч­на блі­жэй — тра­пят­кая і пра­нік­нё­ная Ад­эта або эфек­тная і бліс­ку­чая Ад­ылія?

 

— Да­рэ­чы, па­сля апош­ня­га «Ле­бя­дзі­на­га» ў Мін­ску мне за­да­ва­лі гэ­тае пы­тан­не. Ду­маю, усё за­ле­жыць ад на­строю. Тыя, хто ішлі на мя­не гля­дзець, ду­ма­лі, што і ў жыц­ці я — «бе­лы ле­бедзь».

 

Але да без­аба­рон­най ахвя­ры вы не над­та пад­обная. Або да ча­ла­ве­ка, які за­ле­жыць ад аб­ста­ві­наў. З та­кім ха­рак­та­рам! Бо сваю жыц­цё­вую лі­нію ве­дзя­це да­клад­на і па­сля­доў­на.

 

— Ма­быць, той, хто пы­таў­ся, не да кан­ца мя­не ве­даў...

 

Яркі кан­траст жа­но­чых воб­ра­заў ёсць і ў «Ба­ядэр­цы». Та­ды хто вам блі­жэй — Ні­кія, хра­ма­вая тан­цор­ка, якая гі­не ў вы­ні­ку інтрыг, або Гам­за­ці, усё­ма­гут­ная да­чка ра­джы?

 

— Ні­кія ці­ка­вей — раз­на­стай­нас­цю эмо­цый, ба­гац­цем плас­ты­кі. А ў парт­ыі Гам­за­ці мне не ха­пае раз­віц­ця.

 

Чый уплыў на вас — у сэн­се і ба­лет­най тэх­ні­кі, і пры­ёмаў пра­цы над воб­ра­за­мі — апы­нуў­ся са­мым знач­ным?

 

— У ка­ле­джы гэ­та, вя­до­ма, Во­ль­га Ла­по. У тэ­атры над кла­січ­ны­мі парт­ыя­мі са мной шмат пра­ца­ва­ла Тац­ця­на Яршо­ва. Вя­ду­чыя ро­лі ў ба­ле­тах «Кар­мі­на Бу­ра­на», «Бах­чы­са­рай­скі фан­тан» я рых­та­ва­ла з Тац­ця­най Ша­ме­та­вец. Мно­га­му ву­чы­ла­ся і пад­час па­ездак, гля­дзе­ла, як за­йма­юцца ў іншых тру­пах. Там іншыя ра­ніш­нія кла­сы, іншая шко­ла. Гля­дзе­ла і імкну­ла­ся ўся­му ву­чыц­ца, пе­ра­ймаць са­мае каш­тоў­нае.

 

Стан­ца­ваў­шы ў Мін­ску шэ­раг вя­ду­чых парт­ый, вы ад­пра­ві­лі­ся ў Та­лін. Гэ­та зна­чыць, бя­гу­чы се­зон у вас бе­ла­рус­ка-эстон­скі. Але згад­ва­лі і пра су­пра­цоў­ніц­тва з фран­цуз­скай тру­пай.

 

— «Le palais d’hiver» — пры­ват­ная кам­па­нія, яна ўзнік­ла ў верасні 2014-га. Зна­хо­дзіц­ца ў Ту­лу­зе, але па­каз­вае па­ста­ноў­кі па ўсёй Фран­цыі. Ле­там і во­сен­ню мы да­лі не­ка­ль­кі спек­так­ляў «Ма­­лень­­кі прынц». Гэ­та раз­гор­ну­ты ба­лет у дзвюх дзеях, па­стаў­ле­ны фран­цуз­скім ха­рэ­огра­фам Фран­суа Ма­дзь­юі. Ён ву­чыў­ся ў Па­ры­жы, пра­ца­ваў у тру­пе Ма­ры­са Бе­жа­ра, ва ўсіх буй­ных фран­цуз­скіх кам­па­ні­ях. Му­зыч­най асно­вай «Пры­нца» ста­лі фраг­мен­ты з кла­сі­кі, але плас­тыч­ная мо­ва спек­так­ля су­час­ная. У ба­лет­май­стра ве­ль­мі ці­ка­вы стыль. У да­да­так з ім лёг­ка і пры­емна пра­ца­ваць. Я вы­кон­ваю ў па­ста­ноў­цы дзве парт­ыі, Зор­кі і Змяі.

 

А як спра­вы з фран­цуз­скай мо­вай?

 

— Ву­чы­ла яе ў шко­ле, што­сь­ці ўспом­ні­ла. Зна­хо­дзя­чы­ся ў пэў­ным моў­ным ася­род­дзі, па­чы­на­еш ары­ента­вац­ца. Па­сля пра­цы ў Аме­ры­цы ўзнік­ла звыч­ка мно­гае ўспры­маць з лё­ту. Слу­ха­еш, раз­уме­еш — і ўжо мо­жаш па­кры­се раз­маў­ляць.

 

А ці ёсць не­йкія пла­ны, су­мес­ныя з фран­цуз­скай тру­пай?

 

— Так. Але, шчы­ра ка­жу­чы, ба­юся пра іх ка­заць. Бо ўсё мя­ня­ецца. Пла­на­ва­лі «Ле­бя­дзі­нае воз­ера», «Да­му з ка­ме­лі­ямі». Але пла­ны па­ка­зу спек­так­ляў пе­ра­йна­чы­лі­ся.

 

На­пэў­на, па­сля вы­бу­хаў і тэ­рак­таў?

 

— Ця­пер фран­цуз­скія гле­да­чы не хо­чуць ісці ў тэ­атры, куп­ляць квіт­кі. На­пэў­на, па­ві­нен пра­йсці не­йкі час, каб гэ­ты страх за­быў­ся.

 

І ўсё ж мне зда­ецца, што па ха­рак­та­ры вы апты­міст. І на сум­ныя дум­кі ў вас про­ста ня­ма ча­су.

 

— Так. Але ка­лі «на­кры­вае», спра­бую ся­бе вы­вес­ці з та­ко­га ста­ну. З да­па­мо­гай па­зі­тыў­на­га на­строю. Бо я згод­ная з Па­ўла Ка­элья, які ка­заў, што ўсё за­ўсё­ды скан­ча­ецца доб­ра, а ка­лі ўсё скон­чы­ла­ся дрэн­на, зна­чыць, гэ­та яшчэ не ка­нец.

Аўтар: Таццяна МУШЫНСКАЯ
рэдактар аддзела музыкі