Но­вая па­ста­ноў­ка Кі­лі­яна ў Вя­лі­кім тэ­атры опе­ры і ба­ле­та

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

Па­чуц­цё­васць і эро­ты­ка
Прэ­м’е­ра спек­так­ля Іржы Кі­лі­яна «Ма­ле­нь­кая смерць» («Le Petit Mort») на му­зы­ку Во­льф­ган­га Ама­дэя Мо­цар­та — дру­гая па­сля «Шас­ці тан­цаў» па­ста­ноў­ка з кі­лі­янаў­скай по­стма­дэр­ніс­цкай ха­рэ­агра­фі­яй у бе­ла­рус­кім Вя­лі­кім тэ­атры. Дру­гі раз з на­шы­мі тан­цоў­шчы­ка­мі пра­ца­ва­ла ні­дэр­лан­дская ба­лет­май­стар­ка Шыр­лі Эсе­бум — асіс­тэн­тка кла­сі­ка су­час­на­га тан­ца­ва­ль­на­га мас­тац­тва.

 

Шыр­лі, ве­даю: вы бы­лая артыс­тка Ні­дэр­лан­дска­га тэ­атра тан­ца (NDT). Як вы пры­йшлі ў гэ­ты ка­лек­тыў і ці доў­га там вы­сту­па­лі?

 

— У ба­лет­най шко­ле ў мя­не бы­ла ма­ра па­тра­піць у тру­пу Nederlands Dans Theater. Тэ­атр зна­хо­дзіц­ца ў Га­азе, а я якраз з гэ­та­га го­ра­да. Ка­лі пра­йшла ад­бор і мя­не пры­ня­лі ў ка­лек­тыў, мой на­стаў­нік да­стат­ко­ва моц­на не­рва­ваў­ся і на­ват раз­зла­ваў­ся, бо за­ўсё­ды ба­чыў мя­не кла­січ­най ба­ле­ры­най, а не тан­цор­кай contemporary. Ву­чы­ла­ся ча­ты­ры га­ды ў ма­лод­шай тру­пе, по­тым мя­не ўзя­лі ў вя­лі­кую тру­пу. Але ўсё-та­кі ха­це­ла­ся тан­ца­ваць і на пу­антах, па­спра­ба­ваць ся­бе ў кла­січ­ным ба­ле­це. Та­му на год з’е­ха­ла пра­ца­ваць у ба­лет Мон­тэ-Кар­ла, ад­нак по­тым вяр­ну­ла­ся ў NDT. Мне ве­ль­мі спа­да­ба­ла­ся ў Фран­цыі, але наш тэ­атр па ду­ху блі­жэй, чым кла­січ­ны.

 

Я тан­ца­ва­ла ў NDT да се­зо­на 2009/2010. Сён­ня пра­цую з кі­лі­янаў­скі­мі ба­ле­та­мі ў роз­ных кра­інах — Англіі, Лат­віі, Рас­іі. Ста­ві­ла «Шэсць тан­цаў» у ЗША. Яшчэ не­ка­ль­кі ба­ле­таў Кі­лі­яна па­ста­ві­ла ў Чэ­хіі і Фран­цыі. Па­сля прэ­м’е­ры ў Мін­ску бу­ду ра­біць спек­такль у Мон­тэ-Кар­ла. Па­ко­ль­кі Іржы Кі­лі­ян бо­льш не з’яў­ля­ецца ды­рэк­та­рам Nederlands Dans Theater і не пры­вя­за­ны да пэў­най тру­пы, ён пра­цуе па све­це — у Гер­ма­ніі, Да­ніі, Фран­цыі, дзе кі­руе па­ста­ноў­ка­мі ўлас­ных тво­раў. Не­ка­ль­кі но­вых пра­ектаў ён пад­рых­та­ваў з бы­лы­мі артыс­та­мі Ні­дэр­лан­дска­га ба­ле­та. У Nederlands Dans Theater ён не пра­цуе, там аб­са­лют­на но­вы рэ­пер­ту­ар, і, на жаль, не ідуць ні­якія спек­так­лі Кі­лі­яна.

 

Мне пад­аба­ецца да­па­ма­гаць пры ства­рэн­ні пэў­на­га ба­ле­та, пра­ца­ваць коў­чам, асіс­тэн­ткай ха­рэ­огра­фа — як пед­аго­гу мне ёсць што даць артыс­там. Та­му вы­кла­даю ў не­ка­ль­кіх ха­рэ­агра­фіч­ных шко­лах — у Ні­дэр­лан­дах і іншых кра­інах.

 

Тво­ры вя­до­ма­га май­стра, пе­ра­не­се­ныя ва­мі на бе­ла­рус­кую сцэ­ну, ува­хо­дзяць у пра­гра­му «Чор­на-бе­лыя ба­ле­ты» Іржы Кі­лі­яна, якая ўво­гу­ле скла­да­ецца з ся­мі не­вя­лі­кіх спек­так­ляў. Ці тан­ца­ва­лі вы са­мі ў да­дзе­най пра­гра­ме?

 

— Я тан­ца­ва­ла ва ўсіх спек­так­лях пра­гра­мы, акра­мя ад­на­го, які па­стаў­ле­ны вы­ключ­на для муж­чын і на­зы­ва­ецца «Са­ра­бан­да». Мы прад­стаў­ля­лі «Чор­на-бе­лыя ба­ле­ты» ў Га­лан­дыі і ў гас­тро­ль­ных ту­рах па ўсім све­це.

 

Што аб’­ядноў­вае «Шэсць тан­цаў» і «Ма­ле­нь­кую смерць»? І чым яны ад­роз­ні­ва­юцца?

 

— Гэ­та дзве зу­сім роз­ныя па­ста­ноў­кі, іх скла­да­на па­ра­ўноў­ваць. Пер­шы ба­лет ве­ль­мі ды­на­міч­ны, у якім ад са­ліс­та па­тра­бу­ецца на­ват бо­льш акцёр­скай ігры, чым тан­ца, па­тра­бу­ецца ўмен­не прад­ста­віць ка­міч­на­га ге­роя або ад­моў­на­га пер­са­на­жа, пры гэ­тым ве­ль­мі хут­ка ру­ха­ючы­ся. У той час як «Ма­ле­нь­кая смерць» бо­льш лі­рыч­ны, чыс­ты. У гэ­тай па­ста­ноў­цы ве­ль­мі вы­со­кія стан­дар­ты кла­січ­на­га ру­ху. І спра­ва не то­ль­кі ў тэх­ні­цы вы­ка­нан­ня. Артыс­ты па­він­ны шмат ру­хац­ца і ве­даць, як рас­слаб­ляць улас­нае це­ла.

 

«Шэсць тан­цаў» — до­сыць смеш­нае, ка­міч­нае прад­стаў­лен­не, але то­ль­кі на пер­шы по­гляд. У спек­так­лі за­кла­дзе­на ня­ма­ла глы­бо­кіх ідэй. Вя­до­ма, дзея­нне ад­бы­ва­ецца ў ча­сы Мо­цар­та, але ка­лі па­гля­дзець на сю­жэт, мож­на ска­заць: ба­лет ад­люс­троў­вае і сён­няш­няе жыц­цё ў су­час­ным тэ­атры. Спек­такль пра тое, што ад­бы­ва­ецца за ку­лі­са­мі яко­га за­ўгод­на тэ­атра­ль­на­га ка­лек­ты­ву: ра­ма­ны, здра­ды, плёт­кі, кан­ку­рэн­цыя. Жыц­цё ўнут­ры тру­пы аб­ыгра­на ці­ка­ва і з гу­ма­рам.

 

«Ма­ле­нь­кую смерць» (сло­ва­злу­чэн­не «Le Petit Mort» у фран­цуз­скай мо­ве іншас­ка­за­ль­на азна­чае аргазм — заўв. рэд.) час­та на­зы­ва­юць эра­тыч­ным ба­ле­там, але гэ­та за­над­та пра­ма­лі­ней­нае вы­зна­чэн­не. Я б ска­за­ла, што ха­рэ­ограф вы­тан­ча­на і да­лі­кат­на па­каз­вае па­чуц­цё­выя ад­но­сі­ны па­між муж­чы­на­мі і жан­чы­на­мі. Кі­лі­ян ства­раў гэ­ты ба­лет не для та­го, каб ува­со­біць эро­ты­ку, та­му не вар­та акцэн­та­ваць на гэ­тым. У пер­шую чар­гу — па­чуц­цё­васць. Гэ­та ба­лет, які з доб­рым гус­там рас­па­вя­дае пра жыц­цё і ад­но­сі­ны.

 

Як пра­цуе з тан­цоў­шчы­ка­мі ваш на­стаў­нік Кі­лі­ян?

 

— Ён ве­ль­мі крэ­атыў­ны з артыс­та­мі, ні­ко­лі не ска­жа, маў­ляў, трэ­ба ра­біць так, і не іна­чай. У яго за­ўсё­ды ёсць но­выя ідэі, якія ён аб­мяр­коў­вае з артыс­та­мі: «О, да­вай па­спра­бу­ем!» Іржы Кі­лі­ян тлу­ма­чыць, што яму пад­аба­ецца ці не пад­аба­ецца, ён ра­іць, як лепш ру­хац­ца, але ні­ко­лі не ка­ман­дуе. Рэ­пе­туе з кож­ным артыс­там, і та­му атрым­лі­ва­ецца су­пра­цоў­ніц­тва. Гэ­та фан­тас­ты­ка! Не ўсе ха­рэо­гра­фы пра­цу­юць так. Яму імпа­ну­юць асо­бы. Для яго важ­ная не­паў­тор­насць, інды­ві­ду­аль­насць вы­ка­наў­цы — не то­ль­кі пры­го­жыя фі­гу­ра і це­ла, але тое, як вы­яўляе ся­бе кож­ны кан­крэт­ны са­ліст.

 

Па якіх яшчэ кры­тэ­ры­ях ад­бі­ра­юцца тан­цоў­шчы­кі?

 

— Кі­лі­ян пра­цуе з кла­січ­най тэх­ні­кай, з пры­го­жы­мі лі­ні­ямі і ру­ха­мі. Яго спек­так­лі ў сты­лі contemporary ўсё роў­на за­сна­ва­ныя на кла­сі­цы. Ка­лі ў Іржы ёсць час, ён пры­язджае на прэ­м’е­ру ці за ты­дзень да яе па­рэ­пе­та­ваць з артыс­та­мі на сцэ­не ці ў сту­дыі, ад­шлі­фа­ваць пэў­ныя ню­ансы. Без­умоў­на, я б ха­це­ла, каб ён пры­ехаў у Мінск, але на гэ­ты раз у яго не атры­ма­ла­ся. Тым не менш мы бы­лі ў кан­так­це ўвесь час, і Кі­лі­ян ве­ль­мі ці­ка­віў­ся, як ішоў пра­цэс пад­рых­тоў­кі спек­так­ля.

 

Ко­ль­кі тэ­атраў ба­ле­та ў Ні­дэр­лан­дах?

 

— Га­лоў­ная з кла­січ­ных кам­па­ній — На­цы­яна­ль­ны ба­лет Ні­дэр­лан­даў у Амстэр­да­ме. За­тым NDT. Існуе так­са­ма не­ка­ль­кі не­дзяр­жаў­ных ба­лет­ных труп, якія за­йма­юцца contemporary, іх бы­ло бо­лей, але па­сля кры­зі­су мно­гім да­вя­ло­ся за­чы­ніц­ца. Усе тэ­атры фі­нан­су­юцца дзяр­жа­вай.

 

Як вы лі­чы­це, ба­лет ця­пер та­кі ж акту­аль­ны, як ра­ней?

 

— Ду­маю, ве­ль­мі важ­на за­ха­ваць кла­січ­ную шко­лу, кла­січ­ны та­нец. Але ма­ла­дое па­ка­лен­не не над­та хо­ча ха­дзіць у тэ­атр і гля­дзець то­ль­кі кла­сі­ку. У вас, у Бе­ла­ру­сі, тра­ды­цый­на ша­ну­юць кла­січ­ны та­нец і му­зы­ку. У Га­лан­дыі до­сыць скла­да­на за­ва­біць мо­ладзь на кла­січ­ны ба­лет. Ім пад­аба­юцца ву­ліч­ныя тан­цы, хіп-хоп, брэйк-данс — усе тан­цы і шоу, якія пры­му­ша­юць лю­дзей ру­хац­ца, за­ра­джа­юць драй­вам, але гэ­та ві­да­воч­на не кла­сі­ка. І та­кая тэн­дэн­цыя не то­ль­кі ў нас, але і ва ўсёй Еўро­пе.

 

Ёсць вя­лі­кая ці­ка­васць да тан­ца, але не да тэ­атра. Та­му тэ­атр па­ста­янна ду­мае пра тое, як пры­цяг­нуць но­вае па­ка­лен­не. У су­вя­зі з гэ­тым тэ­ле­ба­чан­не пра­па­нуе сён­ня вя­лі­кі вы­бар тан­ца­ва­ль­ных кон­кур­саў, што, вя­до­ма, вы­дат­на, бо гэ­та сты­му­люе ці­ка­васць да роз­ных ві­даў тан­ца. Ад­нак каб па­глы­біц­ца ў сут­насць, стаць пра­фе­сі­яна­лам, трэ­ба доў­гія га­ды трэ­ні­роў­кі. Але не ўсе су­час­ныя тан­цоў­шчы­кі га­то­выя вы­дат­ка­ваць во­сем га­доў на ву­чо­бу, як гэ­та бы­ло ра­ней.

 

У тэ­атр, дзе пан­уе contemporary, на­пэў­на, пра­сцей пры­цяг­нуць но­вае па­ка­лен­не гле­да­чоў?

 

— Не ўпэў­не­на. Мно­гія не раз­уме­юць і не мо­гуць аца­ніць су­час­ны та­нец — гэ­та для іх за­над­та скла­да­на. Бо­льш да­ра­гі­мі ста­но­вяц­ца квіт­кі ў тэ­атр. Мы ба­га­та гас­тра­лю­ем у на­шай кра­іне, ста­вім шмат роз­ных спек­так­ляў, ды то­ль­кі не ма­гу ска­заць, што за­лы по­ўныя за­ўсё­ды. Але пад­час гас­тро­ляў у іншых кра­інах за­лы рас­пра­да­дзе­ныя цал­кам. Трэ­ба па­мя­таць: су­час­ны та­нец не та­кі гран­ды­ёзны, як вя­лі­кія кла­січ­ныя ба­ле­ты. Гэ­тым моц­ныя тан­цоў­шчы­кі рус­кай шко­лы, на кла­сі­цы яны ўда­ла спе­цы­ялі­зу­юцца. Та­му та­кім по­спе­хам ка­рыс­та­юцца ў еўра­пей­скіх ба­ле­та­ма­наў гас­тро­лі ра­сійска­га і бе­ла­рус­ка­га ба­ле­таў.

 

Як вам пра­ца­ва­ла­ся з бе­ла­рус­кай тру­пай?

 

— Бы­ла ра­да ба­чыць артыс­таў, з які­мі ме­ла спра­ву ра­ней, пад­час па­ста­ноў­кі «Шас­ці тан­цаў». Са­ліс­ты пра­фе­сій­на вы­рас­лі за тры га­ды, і гэ­та ве­ль­мі пры­емна на­зі­раць. У но­вай па­ста­ноў­цы ўдзе­ль­ні­ча­юць Та­ка­то­шы Ма­чы­яма, Надзея Фі­лі­па­ва, Кан­стан­цін Куз­ня­цоў, з які­мі мы пра­ца­ва­лі ў «Шас­ці тан­цах». І вы­дат­на, бо я ве­даю інды­ві­ду­аль­ны стыль кож­на­га з іх. Але для «Ма­ле­нь­кай смер­ці» я па­спра­ба­ва­ла знай­сці так­са­ма і но­выя імё­ны. На­ту­ра­ль­на, ха­це­ла­ся мець на­шмат бо­льш ча­су для пад­рых­тоў­кі прэ­м’е­ры. Але гэ­та за­ўсё­ды пы­тан­не за­ня­тас­ці, ма­ёй і артыс­таў.

 

Бе­ла­рус­кія тан­цо­ры ма­юць вы­дат­ную кла­січ­ную тэх­ні­ку, якая свед­чыць пра ве­ль­мі вы­со­кі ўзро­вень пра­фе­сі­яна­ліз­му. У кла­січ­ным тан­цы вы­ка­наў­цы за­ўсё­ды пры­го­жыя, вы­тан­ча­ныя, а ў contemporary час­та трэ­ба крыў­ляц­ца, быць смеш­ны­мі ці на­ват вы­род­лі­вы­мі. У ака­дэ­міч­ным тан­цы артыс­ты пры­звы­ча­ілі­ся да аб­са­лют­на іншых ру­хаў, пры­вык­лі па­зі­ра­ваць. Ка­лі ў кла­січ­ным спек­так­лі тан­цоў­шчы­кі бя­гуць, яны ро­бяць гэ­та, так­са­ма вы­раз­на па­зі­ру­ючы, а ў contemporary трэ­ба бег­чы бо­льш на­ту­ра­ль­на, як быц­цам ты да­га­ня­еш аўто­бус. Та­му я ім ка­жу: ча­сам бу­дзь­це не­пры­го­жы­мі. Бы­вае, ад тан­цо­ра па­тра­бу­ецца на­ват бо­льш акцёр­скай ігры, чым улас­на тан­ца: ува­со­біць ка­міч­на­га ге­роя ці ад­моў­на­га пер­са­на­жа. Пры гэ­тым яны па­він­ны хут­ка ру­хац­ца.

 

Вя­до­ма, ёсць лю­дзі, у якіх атрым­лі­ва­ецца смя­шыць лепш, чым у іншых — гэ­та ад пры­ро­ды. А не­ка­то­рым да­во­дзіц­ца пры­кла­даць шмат на­ма­ган­няў, пе­ра­адо­ль­ваць улас­ную са­рам­лі­васць. Я за­ўсё­ды спра­бую ста­віць ба­лет як ма­га блі­жэй да ары­гі­на­лу — у спек­так­лі ўсё ад­бы­ва­ецца ве­ль­мі хут­ка. З інша­га бо­ку, у кла­січ­ных тан­цоў­шчы­каў шмат пе­ра­ваг у па­ра­ўнан­ні з тру­па­мі, дзе вы­кон­ва­юць то­ль­кі contemporary, бо ў ба­ле­це «Ма­ле­нь­кая смерць» да­стат­ко­ва кла­січ­най лек­сі­кі. Ма­гу па­мы­ляц­ца, але мне зда­ва­ла­ся, што ва­шы артыс­ты атрым­лі­ва­лі за­да­ва­ль­нен­не ад на­шых рэ­пе­ты­цый.

 

Бе­ла­рус­кія гле­да­чы га­да­ва­лі­ся на кла­сі­цы, гэ­та ва­шы ка­ра­ні. Ду­маю, но­вая па­ста­ноў­ка па­він­на спа­да­бац­ца бе­ла­рус­кім тэ­атра­лам, бо гэ­ты спек­такль, з’яў­ля­ючы­ся су­час­ным, мае ў плас­тыч­ным ма­люн­ку шмат кла­січ­ных эле­мен­таў. Ён лі­рыч­ны — і па ха­рэ­агра­фіі, і па змес­це.

Во­ль­га САВІЦКАЯ