Пуб­ліч­нае аб­ліч­ча, аль­бо Дзе­сяць пры­кме­т якас­най пер­са­нал­кі

№ 4 (397) 04.04.2016 - 04.04.2016 г

Мас­тац­тва ства­рэн­ня пуб­ліч­ных вы­стаў спас­ці­гаць трэ­ба не менш уваж­лі­ва і ад­да­на, чым пра­цэс ства­рэн­ня са­мо­га мас­тац­тва. Лю­бы па­каз ра­бот — гэ­та знач­ны крок на шля­ху ка­р’е­ры май­стра. Гэ­та га­лоў­ная падзея пе­ры­яду, гэ­та ўзняц­це сця­га, гэ­та мо­мант стар­ту для бу­ду­чых маг­чы­мас­цей. Вы­ста­ва мо­жа доў­жыц­ца ўся­го не­ка­ль­кі га­дзін, але за та­кі ка­рот­кі час усё, што вы ка­лі-не­будзь ра­бі­лі і над чым пра­ца­ва­лі, за­ся­ро­джва­ецца ў ад­ной з’яве, і важ­на, каб гэ­тая з’ява не ста­ла пра­ва­лам то­ль­кі праз тое, што вы не ўлі­чы­лі не­ка­ль­кі пун­ктаў, скрозь якія пра­гля­дае якас­ная, а зна­чыць па­спя­хо­вая пер­са­на­ль­ная вы­ста­ва.

1. Якас­ная пля­цоў­ка

Ідэ­аль­на па­соў­ная да ва­ша­га фар­ма­туі ва­ша­га ста­ту­су

 

Ва­шы тво­ры ні­ко­лі не вы­гля­­даць­­муць так доб­ра, як на вы­с­та­ве. Тут яны да­ска­на­лыя, цнат­лі­выя, і пе­рад імі ад­кры­ва­ецца бу­ду­чы­ня. Але ча­сам бу­ду­чы­ня істот­на за­ле­жыць ад вы­бра­най для па­ка­зу пля­цоў­кі. Па­га­дзі­лі­ся на ма­ле­нь­кі пра­хад­ны ка­лі­дор­чык між вы­ста­вач­ны­мі за­ла­мі? Быць вам яшчэ доў­гі час «ма­ла­дым аўта­рам», згод­ным на лю­быя ўмо­вы (а зна­чыць, і на лю­быя гро­шы за про­даж сва­ёй пра­цы). Вы­бра­лі для вы­ста­вы па­лац з па­за­ло­ча­ным дэ­ко­рам? Ма­еце маг­чы­масць стаць вя­до­мым як не­да­рэч­ны мас­так, што не асэн­соў­вае ўзро­вень свай­го арту, або, на­адва­рот, як трап­ны дзеяч, што пад­крэс­ліў тон­кі су­пра­ціў ча­су і вы­зна­чыў пэў­ныя ры­сы кан­флік­ту су­час­нас­ці і гіс­то­рыі.

 

2. Якас­ны ку­ра­тар пра­екта

 

Пра­фе­сі­янал,бліз­кі па ду­ху

 

Ка­лі мас­так ад­на­ча­со­ва з’яўля­ецца і ку­ра­та­рам, ён гэ­та да­клад­на ве­дае. Ка­лі вы не ўпэў­не­ныя, ці ёсць у вас ку­ра­тар­скія здо­ль­нас­ці, — іх ад­на­знач­на ня­ма. Не бя­ры­це на ся­бе ад­каз­насць за цэ­лы шэ­раг спраў, да­вер­це­ся пра­фе­сі­яна­лу. Бу­дзе­це пры­емна здзіў­ле­ныя!

 

3. Якас­ны прэс-рэ­ліз

 

Ла­ка­ніч­ны, пры­ваб­ны,за­па­мі­на­ль­ны

 

Вы змо­жа­це атры­маць бо­льш, на­шмат бо­льш за тое, што звы­чай­на ма­еце, ка­лі вы ад са­ма­га па­чат­ку ўсвя­до­мі­це: вы­ста­ва па­він­на мець мэ­ту і да яе не­абход­на су­р’ёз­ная пад­рых­тоў­ка. Па­спра­буй­це раз­гле­дзець маг­чы­масць улас­на­руч раз­аслаць прэ­се за­пра­шэн­ні на ад­крыц­цё, дзе вы ко­рат­ка і да­сціп­на па­тлу­ма­чы­це вы­ключ­насць і не­абход­насць ва­ша­га пра­екту. Прад­стаў­ні­кі СМІ на імпрэ­зе — гэ­та не то­ль­кі апуб­лі­ка­ва­ныя спра­ваз­да­чы і арты­ку­лы, гэ­та яшчэ і ві­да­воч­ны па­каз­нік акту­аль­нас­ці і за­пат­ра­ба­ва­нас­ці. Да та­го ж ад­ра­зу ад­па­дзе не­абход­насць пра­сіць зна­ёма­га «па­фот­каць на па­мяць» і за­тым аб­урац­ца, што СМІ не за­ўва­жы­лі ва­ша­га актыў­на­га ўкла­ду ў ку­ль­тур­нае поле кра­іны і сус­ве­ту.

 

4. Якас­ныя тэк­сты

 

Зра­зу­ме­лыя, шмат­фар­мат­ныя, апуб­лі­ка­ва­ныя ў роз­ных кры­ні­цах

 

Пе­ра­ка­най­це­ся, што лю­дзі ра­зу­ме­юць, пра што вы ка­жа­це. Раз­маў­ляй­це з на­вед­ні­ка­мі ў экс­плі­ка­цый­ным тэк­сце і ва ўдак­лад­ня­ль­ных на­тат­ках ясна, без на­гру­ваш­чван­няў, зра­бі­це па­пя­ро­вую экс­кур­сію па вы­ста­ве з аўтар­скі­мі ка­мен­та­ра­мі да прац, ла­дзь­це «круг­лы стол» з мэ­тай аб­мер­ка­ван­ня кан­цэп­та вы­ста­вы ці пад­ня­тай ва­мі тэ­мы і пуб­лі­куй­це яго вы­ні­кі на да­сяж­ных рэ­сур­сах. Вы­ка­рыс­тоў­вай­це кож­ную маг­чы­масць вы­зна­чаць га­лоў­ныя ры­сы пра­екта, яго ўні­ка­ль­насць і ві­да­воч­ны ўнё­сак у гіс­то­рыю най­ноў­ша­га мас­тац­тва. Што ты­чыц­ца ку­ра­та­раў, кры­ты­каў, жур­на­ліс­таў, бло­ге­раў, фа­то­гра­­фаў, апе­ра­та­раў, не­за­леж­на ад та­го, на­ко­ль­кі вя­до­мыя іх вы­дан­ні або вэб-сай­ты, на­­коль­­кі вы (не)падзя­ля­еце іх по­гля­ды, да­йце ім аб­са­лют­на ўсё, што яны про­сяць! Ка­лі хо­ча­це пуб­лі­ка­цый, то гу­ляй­це па іх пра­ві­лах і бу­дзь­це да­ступ­ныя ў зно­сі­нах.

 

5. Якас­ная экс­па­зі­цыя

 

Трап­ная, пра­пра­ца­ва­ная, інды­ві­ду­аль­ная

 

У апош­ні час, акра­мя асоб ку­ра­та­ра, ме­не­джа­ра і ка­арды­на­та­ра пра­екта, з’яўля­ецца яшчэ і пер­со­на архі­тэк­та­ра вы­ста­вы. І не­здар­ма. Ча­ла­век, у яко­га зной­дзец­ца да­стат­ко­ва ча­су і імпэ­ту на тое, каб у дзя­ся­ты раз пе­ра­веш­ваць план­шэт з пра­цай на не­ка­ль­кі сан­ты­мет­раў упра­ва ў спро­бе зба­лан­са­ваць тон­кія ад­цен­ні раз­мо­вы су­сед­ніх прац, вар­ты та­го, каб быць у ка­ман­дзе.

 

6. Якас­ная прэ­зен­та­цыя

 

По­ўная, кам­пе­тэн­тная

 

Не за­бы­вай­це­ся на тое, каб ва­шае парт­фо­ліа бы­ло да­ступ­ным да агля­ду ў лю­бы мо­мант. Спа­сыл­ка на сайт па­він­на быць у экс­плі­ка­цый­ных арку­шах, што гле­да­чы вы­но­сяць з са­бой, а qr-код ва­ша­га бло­га змеш­ча­ны на афі­шы. Пры маг­чы­мас­ці ўвесь час у за­ле па­ві­нен пры­сут­ні­чаць кам­пе­тэн­тны ча­ла­век, які змо­жа да­клад­на і паў­на­вар­тас­на рас­па­вес­ці пра ва­шыя за­слу­гі і по­спе­хі кож­на­му, у ка­го ўзнік­не жа­дан­не па­зна­ёміц­ца з аўта­рам бо­льш шчы­ль­на.

 

7. Якас­нае ад­крыц­цё

 

Атрак­цый­нае, люд­нае,ка­рыс­нае на зна­ёмствы і кан­так­ты

 

Я здзіў­ля­юся здо­ль­нас­ці мно­гіх мас­та­коў цал­кам раз­ва­ліць сваю вы­ста­ву, ства­рыў­шы прос­ты між­са­бой­чык на ад­крыц­ці, дзе на­вед­нік «не з ту­соў­кі» ад­чу­вае ся­бе ня­ўтуль­­на, як на чу­жым свя­це. Май­стры не­ка­ль­кі ме­ся­цаў ці га­доў ства­ра­юць пра­цы, але не здо­ль­ныя вы­лу­чыць 10 хві­лін на тое, каб па­пра­ца­ваць над год­най прэ­зен­та­цы­яй ся­бе і сва­іх ра­бот, атры­маць сцэ­нар ад­крыц­ця вы­ста­вы, удак­лад­ніць ко­ль­касць за­про­ша­ных гас­цей і тэ­ма­тыч­ны акцэнт іх вы­ступ­лен­ня. Зра­бі­це ся­бе да­ступ­ным для лю­дзей, якіх вы не ве­да­еце, не ха­вай­це­ся за раз­мо­ва­мі з сяб­ра­мі ды сва­яка­мі, бу­дзь­це прад­ума­ны­мі і ад­кры­ты­мі да ўсіх па­тэн­цы­яль­ных і фак­тыч­ных на­вед­ні­каў.

 

8. Якас­ныя вод­гу­кі

 

Шчы­рыя, кры­тыч­ныя, на­тхня­ль­ныя

 

Кі­руй­це гу­тар­кай, ка­лі яна зда­ры­ла­ся, ад­каз­вай­це на пы­тан­ні, ка­лі яны ўзні­ка­юць, па­кі­нь­це дру­го­му бо­ку бо­льш мес­ца для сва­бо­ды ду­мак. Не спра­чай­це­ся з аса­біс­ты­мі мер­ка­ван­ня­мі, удак­лад­няй­це, па­ры­руй­це, але не ства­рай­це кан­флік­таў. Транс­фар­муй­це лю­бую вон­ка­вую кры­ні­цу інфар­ма­цыі аб ва­шым пра­екце ў аса­біс­ты пі­яр, вя­дзі­це ды­ялог, бу­дзь­це вет­лі­вы­мі, ра­бі­це вы­ні­кі. Той, хто рэа­гуе, — не­абы­яка­вы.

 

9. Якас­ныя вы­ні­кі

 

Ка­рыс­ныя зна­ёмствы ці бо­льш цес­ныя кан­так­ты з лю­дзь­мі, якія на­ў­прост уплы­ва­юць на фар­ма­ван­не арт-ру­ху, — ку­ра­та­ра­мі, кры­ты­ка­мі, га­ле­рыс­та­мі, ка­лек­цы­яне­ра­мі, — ці не най­істот­ней­шы чын­нік жы­во­га пра­цэ­су, які рас­чы­няе маг­чы­мас­ці да на­ступ­на­га эта­пу твор­час­ці і бу­дуе на да­ляг­ля­дзе пры­від чар­го­ва­га пра­екта.

 

10. Якас­ны по­спех

 

Про­ста по­спех

 

Пад­аец­ца, тут ня­ма ча­го да­даць. Гэ­та га­лоў­ны па­каз­нік якас­най, прад­ума­най, пра­пра­ца­ва­най пер­са­на­ль­най вы­ста­вы, а яго ха­рак­та­рыс­ты­кі ў кож­на­га свае. По­спе­хаў!