Гра­фіч­ныя мед­ыта­цыі

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

«MINIPRINT Та­лін — Мінск 2016» у га­ле­рэі «Уні­вер­сі­тэт ку­ль­ту­ры»
Вы­ста­вы пад на­звай «MINIPRINT TALLINN» дэ­ман­стра­ва­лі­ся ў Та­лі­не ў га­ле­рэі «Ва­ба­ду­се», у Ра­ва­ні­емі ў га­ле­рэі «На­па», у Пскоў­скім дзяр­жаў­ным аб’ядна­ным гіс­то­ры­ка-архі­тэк­тур­ным і мас­тац­кім му­зеі-за­па­вед­ні­ку, у Мас­кве ў вы­ста­вач­най за­ле «Ту­шы­на», а ця­пер і ў Мін­ску экс­па­зі­цыя бы­ла арга­ні­за­ва­на Са­юзам гра­фі­каў Эсто­ніі су­мес­на з Па­со­льс­твам Эстон­скай Рэ­спуб­лі­кі ў Рэ­спуб­лі­цы Бе­ла­русь і пры­мер­ка­ва­на да Дня Не­за­леж­нас­ці Эсто­ніі.

З усіх пры­бал­тый­скіх кра­ін Эсто­нія для нас най­бо­льш за­гад­ка­вая: на па­мяць пры­хо­дзяць ка­на­ніч­ныя кні­гі па шрыф­та­вым мас­тац­тве ад ле­ген­дар­на­га Ві­лу Та­отса, дэ­ка­ра­тыў­ныя пра­цы Ві­вэ То­лі, за­сна­ва­ль­ні­цы цэ­ла­га на­прам­ку ў гра­фі­цы. Ку­ра­тар Лойт Йы­екал­да, які сам з’яўля­ецца вя­до­мым гра­фі­кам і ўдзе­ль­ні­кам вы­стаў­кі, ад­абраў для экс­па­на­ван­ня 108 гра­фіч­ных тво­раў 44 мас­та­коў.

 

Свае пра­цы май­стры ства­ры­лі ў фар­ма­це ма­лых фор­маў — зы­хо­дзя­чы з па­ме­ру ра­мак 35х30 см. Ад­нак зда­ва­ла­ся, што за­лы га­ле­рэі бы­лі про­ста пе­ра­поў­не­ны све­жым па­вет­рам і пра­сто­рай, ты­мі фар­ба­мі — бла­кіт­най мар­ской, су­во­рай, тар­фя­най чор­на-ка­рыч­не­вай, ня­кід­кай хва­ёва-мо­ха­вай зя­лё­най.

 

У арты­ку­ле мас­тац­тваз­наў­ца Ва­пу Тур­лаў адзна­чаў, што «ха­рак­тэр­ны стыль эстон­скіх гра­фі­каў ка­жа пра мед­ыта­тыў­насць, глы­бі­ню ўжы­ван­ня ў воб­раз, вер­насць на­ту­раль­­ным ру­хам ру­кі мас­та­ка».

 

«На­ват тыя гра­фі­кі, якія вы­ка­рыс­тоў­ва­юць ліч­ба­вую тэх­ні­ку, вы­пра­ца­ва­лі ад­мет­ны стыль са­ма­вы­яўлен­ня, за­сна­ва­ны ў асноў­ным на пэў­ных тэх­ніч­ных пры­ёмах. Так пра­цу­юць у сту­дыі ліч­ба­ва­га дру­ку мас­та­кі Пэ­тар Лаў­рытс і Эркі Ме­ры­ла, а эстон­скія ама­та­ры мас­тац­тва бес­па­мыл­ко­ва па­зна­юць эфек­тныя ра­бо­ты Мал Ну­ке, аздоб­ле­ныя ліс­та­вым зо­ла­там», — пад­крэс­ліў мас­тац­тваз­наў­ца.

 

Араб­скія лі­та­ры і ліч­бы Мае Хе­льм, не­звы­чай­ны, пра­зрыс­ты «Го­рад ля Між­зем­на­га мо­ра» Ма­рэ Шру­ба, эфек­тна-за­гад­ка­выя гіс­то­рыі з «Трох ко­ле­раў» Ка­дзі Ку­рэ­ма, скла­да­на­арыс­так­ра­тыч­ны па­вод­ле струк­ту­ры і гар­мо­ніі ка­ла­ры­ту «Ка­ля­ро­вы» трып­ціх ужо доб­ра зна­ёма­га мін­скім гле­да­чам па сва­ёй пер­са­на­ль­най вы­ста­ве ў Му­зеі су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва не­ка­ль­кі год та­му Ілі­ма­ра Па­ўла...

 

Але па асаб­лі­вым ўздзе­янні вы­лу­чу пра­ста­ва­ты на пер­шы по­гляд блок-прынт «Снег» Ану Ка­льм. На бе­лас­неж­ным фо­не трох арку­шаў з пэў­на­га ра­кур­су мож­на ўба­чыць эфек­тную і тро­хі іра­ніч­ную гу­ль­ню аўта­ра з на­шым тра­ды­цый­ным по­зір­кам на пра­сто­ру тво­ра. Гу­ль­ню, па­бу­да­ва­ную, як і ўсё ге­ні­яль­нае, на про­стых пры­ёмах.

 

Вы­ста­ва «MINIPRINT Та­лін — Мінск 2016» ме­ла без­умоў­ны по­спех ся­род аб­азна­ных гле­да­чоў. У са­цы­яль­ных сет­ках спіс пры­ве­зе­ных імё­наў на­ват вы­клі­каў вос­трае аб­мер­ка­ван­не на­конт кры­тэ­раў вы­ба­ру і ад­сут­нас­ці тых пер­са­на­лій, якія, на дум­ку дыс­ку­тан­таў, па­він­ны бы­лі б аб­авяз­ко­ва пры­сут­ні­чаць у лю­бой рэ­прэ­зен­та­цыі су­час­най эстон­скай гра­фі­кі. Але ж най­ноў­шы арт — гэ­та поле суб’ектыў­нас­ці кры­тэ­раў і сва­бо­ды ку­ра­тар­ска­га вы­ба­ру. Трэ­ба пад­крэс­ліць, што асаб­лі­вае за­хап­лен­не вы­ста­ва вы­клі­ка­ла ме­на­ві­та ў пра­фе­сій­ным ася­род­дзі бе­ла­рус­кіх гра­фі­каў. На­шы мас­та­кі, якія ад­на­ча­со­ва з’яўля­юцца і вы­клад­чы­ка­мі Ака­дэ­міі мас­тац­тваў, ска­рыс­та­лі маг­чы­масць пра­вес­ці ў пра­сто­ры экс­па­зі­цыі ад­кры­тыя ўро­кі для сту­дэн­таў пер­шых кур­саў твор­чай ВНУ, каб рас­па­вес­ці на на­воч­ных пры­кла­дах аб куль­тур­ных уз­ае­ма­дзе­яннях мас­та­коў.

 

Андрэй Янкоў­скі