Бе­ла­рус­кая да­ку­мен­та­ліс­ты­ка

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

«Ле­та­піс» кі­но і ле­та­піс кра­іны
Сту­дыя «Ле­та­піс» На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі «Бе­ла­ру­сь­фі­льм» за­ўсё­ды бы­ла і за­ста­ецца вя­ду­чай струк­ту­рай у ства­рэн­ні айчын­на­га не­ігра­во­га кі­но. Прад­укцыя 2015 го­да дае пад­ста­вы для роз­ду­му пра тое, чым жы­ве і ды­хае сён­няш­няя кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты­ка.

Летась тут зня­лі стуж­кі як сла­ву­тыя рэ­жы­сё­ры (Мі­ха­іл Жда­ноў­скі, Га­лі­на Ад­амо­віч, Вік­тар Аслюк, Юрый Га­ру­лёў, Мі­ка­лай Кня­зеў, Во­ль­га Да­шук), так і наступнае пакаленне (Юрый Ці­ма­фе­еў, Ка­ця­ры­на Ма­ха­ва).

 

Га­лоў­ным вы­ні­кам го­да стаў цыкл фі­ль­маў пра ста­ра­жыт­ныя зам­кі Бе­ла­ру­сі, іні­цы­ята­рам яко­га быў Ула­дзі­мір Ма­роз. Атры­ма­лі­ся ці­ка­выя архі­тэк­тур­на-ку­ль­ту­ра­ла­гіч­ныя эцю­ды на тэ­му айчын­най спад­чы­ны. Сап­раў­ды, гэ­та ве­ль­мі пер­спек­тыў­ная і ка­рыс­ная спра­ва. Яна вы­йгрыш­ная для абодвух бакоў: кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты мо­гуць пра­явіць ся­бе ў роз­ных экран­ных жан­рах, а за­каз­чы­ка — Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры — за­да­во­ліць рэ­клам­на-прэ­зен­та­цый­ны па­тэн­цы­ял экран­на­га прад­укту. Вя­до­ма, бы­лі скла­да­нас­ці ў тым, што аб’екты здым­каў зна­хо­дзяц­ца ў роз­ным ста­не — ад ру­інаў да ад­ноў­ле­ных ту­рыс­тыч­ных аб’ектаў. У да­да­так цыкл з дзе­вя­ці сту­жак ство­ра­ны зу­сім роз­ны­мі па сты­ліс­ты­цы рэ­жы­сё­ра­мі. Мя­не як кры­ты­ка цал­кам за­да­ва­ль­няе по­лі­жан­ра­васць і по­лі­сты­ліс­ты­ка цык­лу, так зва­ная не­фар­мат­насць. Гэ­та яскрава засведчыла: што да­ку­мен­­таль­­нае кіно су­пра­ціў­ля­ецца жор­сткай фар­мат­нас­ці тэ­ле­ба­чан­ня.

 

Пе­рад на­мі стуж­кі ку­ль­ту­ра­ла­гіч­на­га пла­ну, фі­ль­мы-лек­цыі, мэ­та якіх — да­нес­ці важ­ную гіс­та­рыч­ную інфар­ма­цыю, ува­соб­ле­ную праз вя­лі­кую ко­ль­касць іка­наг­ра­фіч­на­га ма­тэ­ры­ялу: фа­таг­ра­фіі, гра­вю­ры, тво­ры жы­ва­пі­су, архіў­ныя тэк­сты, ме­му­ары. На­прык­лад, кар­ці­на пра На­ваг­рад­скі за­мак (рэ­жы­сёр Яўген Ся­ць­ко) мае грун­тоў­ны інфар­ма­цый­ны блок, эле­мен­ты камп’ютар­най рэ­кан­струк­цыі, ары­гі­на­ль­ную му­зы­ку Вік­та­ра Ка­пы­ць­ко (як ба­чым, на­ват у кры­зіс­ныя ча­сы на­ша да­ку­мен­та­ль­нае кі­но мо­жа да­зво­ліць са­бе та­кую рас­ко­шу, як ства­рэн­не ары­гі­на­ль­най парт­ыту­ры). «Мір­скі за­мак» (рэ­жы­сёр Сяр­гей Аге­енка) па­ўстае ў доб­рым ві­зу­аль­ным ад­люс­тра­ван­ні апе­ра­та­ра Аляк­сан­дра Аб­адоў­ска­га. «Ру­жан­скі за­мак» (рэ­жы­сёр Мі­ка­лай Кня­зеў) за­па­мі­на­ецца па­мпез­ным сты­лем прэ­зен­та­цыі, што аб­умоў­ле­на ба­гац­цем жы­ва­піс­на­га, гра­фіч­на­га і ску­льп­тур­на­га ма­тэ­ры­ялу, вы­раз­най му­зы­кай Але­га Ха­дос­кі, уклю­чэн­нем эле­мен­таў акцёр­скай ігры, якая на­гад­вае паэтыку мас­тац­кіх гіс­та­рыч­ных фі­ль­маў.

 

Стуж­ка «Грод­на. Ста­ры за­мак» (рэ­жы­сёр Мі­ха­іл Жда­ноў­скі) па­бу­да­ва­на на ма­на­ло­гах вы­дат­ных пра­фе­сі­яна­лаў — архе­ола­га Але­ся Краў­цэ­ві­ча і архі­тэк­та­ра Ула­дзі­мі­ра Бач­ко­ва, а так­са­ма за­па­мі­наль­ных дойлід­ных сі­лу­этах го­ра­да. На­рэш­це, апо­вед пра Ня­свіж­скі па­лац (рэ­жы­сёр Ігар Чыш­чэ­ня) утры­млівае раз­ва­жан­ні двух за­хоп­ле­ных экс­кур­са­во­даў, вя­до­мых на­вед­ва­ль­ні­кам сла­ву­та­га па­ла­ца, — Аляк­сея Буд­ні­ка і Ві­та­ля Бы­ля, якія змя­ня­юцца доў­гі­мі, амаль мед­ыта­тыў­ны­мі ру­ха­мі ка­ме­ры, што да­зва­ляе па­во­ль­на раз­гля­даць па­ла­ца­выя інтэр’еры, ва­да­ёмы і па­ркі.

 

Бо­льш вос­тры­мі па мас­тац­кім ра­шэн­ні пад­аюц­ца кар­ці­ны пра Крэў­скі, Га­ль­шан­скі і Бы­хаў­скі за­мкі. На­пэў­на, гэ­та са­мыя та­ямні­чыя мясц­іны Бе­ла­ру­сі. Вы­гляд і атмас­фе­ру зруй­на­ва­на­га Крэў­ска­га палаца рэ­жы­сёрка Во­ль­га Да­шук і яе су­аўта­ры ад­на­ўля­юць лі­та­ра­ль­на па дро­бя­зях — у да­ку­мен­та­ль­най, тэ­атра­лі­за­ва­най ці гра­фіч­най ма­не­ры. За­хап­ляе на­ват па­ча­так фі­ль­ма. Жан­чы­на ста­ла­га ве­ку го­ніць ка­ня ўздоўж рэ­шткаў за­мка, ля пад­нож­жа яко­га жы­ве, на­пэў­на, усё жыц­цё. Та­му так на­ту­ра­ль­на гу­чыць яе апо­вед пра род­ныя мясц­іны. Яна ве­дае ўсе да­ты мі­ну­ла­га, пад­ра­бяз­нас­ці за­клю­чэн­ня Крэў­скай уніі і мно­гае іншае. Сап­раў­ды за­хап­ля­ль­на: про­стая ся­лян­ка ў ро­лі гі­да рас­па­вя­дае пра за­мак, як пра род­ную і бліз­кую істо­ту. Ці не вы­яўля­ецца ў гэ­тым аб­са­лют­ная су­вязь ча­ла­ве­ка і гіс­то­рыі? Дым ад вог­ніш­ча, якое рас­кла­дае ге­ра­іня, у­кры­вае ра­ман­тыч­ныя ру­іны ту­ма­нам. І вось на­сту­пае час аўтар­скай фан­та­зіі. У за­мка­вых кон­ту­рах, у вуг­ла­ва­тых лі­ні­ях ру­ін акрэс­лі­ва­юцца вы­раз­ныя і та­ямні­чыя про­фі­лі гіс­та­рыч­ных пер­са­на­жаў — Мін­доў­га, Ягай­лы, Ві­таў­та, вы­дат­на зня­тыя апе­ра­та­рам Ана­то­лем Ка­за­за­евым. У той жа час за кад­рам мы чу­ем ды­яло­гі са спек­так­ля «Князь Ві­таўт» у па­ста­ноў­цы Ку­па­лаў­ска­га тэ­атра. У гэткай ра­ман­тыч­на-фан­тас­тыч­най атма­с­фе­ры творчая ўява ўспры­ма­ецца пе­ра­ка­наў­ча, на­ват да му­ра­шак па це­ле. Срод­ка­мі камп’ютар­най гра­фі­кі на на­шых ва­чах ру­іны зам­ка па­во­ль­на ад­на­ўля­юцца да пры­го­жа­га і цэ­лас­на­га вы­гля­ду, вы­рас­та­юць да сва­ёй бы­лой ве­лі­чы і ма­гут­нас­ці. Ча­ла­век у кан­тэк­сце ды­яло­гу роз­ных эпох — вось яна, сап­раўд­ная да­ку­мен­та­ліс­ты­ка! На мой по­гляд, гэ­та леп­шы фі­льм цык­ла.

 

Вя­до­мы сва­ёй міс­тыч­най аўрай Га­ль­шан­скі за­мак атры­маў ад­э­к­ват­нае ўва­саб­лен­не ў імпрэ­сі­яніс­тыч­най за­ма­лёў­цы «Га­ль­шан­скі за­мак. Імгнен­не» рэ­жы­сё­ра Юрыя Ці­ма­фе­ева. Яе сут­насць ад­люс­тра­ва­на ў за­кад­ра­вым тэк­сце: «Імгнен­не ста­не гіс­то­ры­яй». Экс­пе­ры­мен­та­ль­ным по­шу­кам вы­гля­дае і стуж­ка Ка­ця­ры­ны Ма­ха­вай «Пры­го­ды ў Бы­хаў­скім за­мку». Ма­ла­дая аўтарка сме­ла апе­руе срод­ка­мі ўсіх ві­даў кі­но — ігра­во­га, да­ку­мен­та­ль­на­га, ані­ма­цый­на­га. Па­сыл да по­лі­сты­ліс­ты­кі да­ецца воб­ра­зам хлоп­чы­ка, які ў ру­інах за­мка во­ль­на ад­чу­вае атмас­фе­ру пры­го­ды і гу­ль­ні.

 

Сво­еа­саб­лі­вую інтэр­ме­дыю ў пан­ара­ме не­ігра­во­га кі­но скла­дае за­ма­лёў­ка «Ка­ся» Га­лі­ны Ад­амо­віч — пра моц­ную жан­чы­ну Ка­сю Ка­за­чо­нак, бе­ла­рус­кую ва­ль­кі­рыю ці мі­фа­ла­гіч­ную Ды­яну-па­ляў­ні­чую. Яркі ха­рак­тар ге­ра­іні, ча­роў­ныя кад­ры яе шчы­рых ста­сун­каў з пры­ро­дай Мі­ёрска­га краю, бе­ла­рус­кай По­ўна­чы, — па­ля­ван­ня на пту­шак, збо­ру гры­боў ці жу­ра­він — за­слу­гоў­ва­юць, на мой по­гляд, бо­льш глы­бо­ка­га на­зі­ран­ня і па­шы­ра­на­га фар­ма­ту.

 

Незвычайнае ўзрушэнне вы­клі­ка­юць стуж­кі «Ма­эстра Ані­сі­маў» і «У хві­лі­ны му­зы­кі...» вы­дат­на­га рэ­жы­сё­ра Мі­ха­іла Жда­ноў­ска­га, што за­вяр­ша­юць тры­ло­гію «Аляк­сандр Ані­сі­маў — межы лё­су і та­лен­ту» пра сла­ву­та­га ды­ры­жо­ра. Пер­шы фі­льм пры­све­ча­ны опер­на­му жан­ру, а два апош­нія — сім­фа­ніч­на­му і ба­лет­на­му. Та­кі пад­ыход цал­кам ла­гіч­ны. Услед за ды­ры­жо­рам рэ­жы­сёр пад­арож­ні­чае па све­це — з Саратаўска­га тэ­атра опе­ры i ба­ле­та ў Па­ўднё­вую Ка­рэю, по­тым у Бра­ціс­ла­ву. Ці­ка­ва на­зі­раць за ма­эстра пад­час рэ­пе­ты­цый у між­на­род­ных ка­лек­ты­вах, ба­чыць вы­раз­ную мі­мі­ку аркес­тран­таў, якія не за­ўсё­ды згод­ныя з ды­ры­жо­рам, слу­хаць ка­мен­та­ры Ані­сі­ма­ва пра мен­та­лі­тэт і ха­рак­тар роз­ных ка­лек­ты­ваў — англій­скіх, іта­ль­янскіх, па­ўднё­ваазі­яцкіх. Се­рыя не­вя­лі­кіх 13-хві­лін­ных сту­жак, без­умоў­на, па­він­на склас­ці­ся ў вя­лі­кі фі­льм, яго і за­слу­гоў­ва­юць два буй­ныя прад­стаў­ні­кі на­шай ку­ль­ту­ры — Ані­сі­маў і Жда­ноў­скі.

 

Тэ­ме са­цы­ялі­за­цыі хво­рых дзя­цей пры­све­ча­ны фі­льм «Твой бліз­кі» рэ­жы­сё­ра Мі­ка­лая Кня­зе­ва. Ма­лым, якія гля­дзяць па­ста­ноў­кі са­ма­дзей­на­га тэ­атра, па­трэб­на ня­шмат, іх во­чы ззя­юць, мі­мі­ка і жэс­ты­ку­ля­цыя за­шка­ль­ва­юць. Ідэя ста­рая як свет: пан­азі­раць за ма­ле­чай у пра­цэ­се за­хоп­ле­нас­ці якім-не­будзь дзей­ствам. Так пра­ца­ваў, у пры­ват­нас­ці, зна­ка­мі­ты Герц Франк у кар­ці­не «На пяць хві­лін ста­рэйшыя». Бе­ла­рус­кі рэ­жы­сёр ідзе да­лей: ён су­пра­ва­джае пра­цэс на­зі­ран­ня вы­раз­най за­кад­ра­вай му­зы­кай Але­га Ха­дос­кі — сек­вен­цы­яй «Stabat mater» для го­ла­су з аркес­трам. Тра­гіч­ная му­зы­ка скла­дае эма­цый­на-сэн­са­вы кан­траст з вы­явай, ка­лі ў кад­ры ба­чым ра­дас­на за­хоп­ле­ных дзя­цей. Гле­да­чу быц­цам на­вяз­ва­ецца па­чуц­цё су­пе­ра­жы­ван­ня. Між тым ба­лю­ча гля­дзець на ска­жо­ныя хва­ро­бай тва­ры, не­асэн­са­ва­ныя по­зір­кі, не­пра­пар­цый­ныя по­ста­ці. Гу­ма­ніс­тыч­ны па­сыл рэ­алі­за­ва­ны за­над­та жор­сткі­мі срод­ка­мі, хоць мы ве­да­ем Кня­зе­ва як кі­на­май­стра тон­ка­га псі­ха­ла­гіч­на­га на­зі­ран­ня.

 

Што да по­ўна­мет­раж­ных сту­жак мэт­раў на­шай да­ку­мен­та­ліс­ты­кі, якія пра­йшлі праз сі­та кон­кур­сна­га ад­бо­ру, дык яны пры­му­сі­лі за­ду­мац­ца аб бу­ду­чы­ні цэ­лай га­лі­ны экран­на­га мас­тац­тва. Тэ­ма­ты­ка фі­ль­маў бы­ла вы­зна­ча­на ў фар­ма­це кон­кур­су да­ку­мен­та­ль­ных пра­ектаў. Та­му аўта­ры апы­ну­лі­ся ў меж­ах так зва­ных за­каз­ных тэм. Між­во­лі на па­мяць пры­хо­дзіць па­зі­тыў­ны пры­клад кла­сі­каў — Дзі­гі Вер­та­ва, Сяр­гея Эйзен­штэй­на, Усе­ва­ла­да Пу­доў­кі­на і мно­гіх іншых, якія пра­ца­ва­лі «на за­каз». Та­му мож­на спра­чац­ца, ка­рыс­на ці не­га­тыў­на ад­бі­ва­ецца та­кая ака­ліч­насць на твор­чым аб­ліч­чы кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў.

 

Скла­да­ныя ўра­жан­ні вы­клі­кае маш­таб­ны па тэ­ме фі­льм «Бе­ла­русь. Да­ку­мен­та­ль­ная гіс­то­рыя», дзе аўтар­кай сцэ­на­рыя і рэ­жы­сёр­кай вы­сту­пі­ла Га­лі­на Ад­амо­віч. Сап­раў­ды, па­ка­заць най­ноў­шую гіс­то­рыю кра­іны срод­ка­мі са­мой сту­дыі «Ле­та­піс» — ці­ка­вая ідэя, і на­ле­жыць яна, мяр­ку­ючы па ціт­рах, вя­до­ма­му жур­на­ліс­ту Па­ў­лу Яку­бо­ві­чу. Рэ­алі­за­цыя — іншае пы­тан­не. Па сут­нас­ці, пе­рад на­мі ман­таж­ны фі­льм, дзе да­мі­ну­юць кад­ры і фраг­мен­ты ўжо зроб­леных ра­ней сту­жак. Яны пе­ра­мя­жоў­ва­юцца зня­ты­мі ця­пер вы­каз­ван­ня­мі рэ­жы­сё­раў Мі­ха­іла Жда­ноў­ска­га, Юрыя Га­ру­лё­ва, Ста­ніс­ла­ва Гай­ду­ка, Вік­та­ра Аслю­ка, са­мой Га­лі­ны Ад­амо­віч. Асоб­ныя тэ­ма­тыч­ныя бло­кі за­кра­на­юць пы­тан­ні па­лі­ты­кі, мед­ыцы­ны, на­ву­кі, пра­цоў­най і спар­тыў­най га­лін, ду­хоў­най сфе­ры, пра­бле­мы Чар­но­бы­ля. Дзе­сь­ці аўта­ры збі­ва­юцца на хут­кую га­вор­ку, дзе­сь­ці рас­па­вя­да­юць бо­льш грун­тоў­на. Фі­льм ня­роў­ны, у ім шмат так зва­ных «га­вар­кіх га­лоў» — за­га­ны лю­бо­га кі­не­ма­тог­ра­фа. Стуж­ка на­гад­вае прэ­зен­та­цый­ны аль­бом, гар­та­ючы ста­рон­кі яко­га атрым­лі­ва­еш па­вяр­хоў­нае ўяў­лен­не пра дзяр­жа­ву, але ні­як не пра яе рэ­аль­ныя пра­бле­мы. Гэ­та быц­цам «ві­зі­тоў­ка» кра­іны. У фі­на­ле гу­чаць зна­ка­мі­тыя рад­кі «Ма­літ­вы» Янкі Ку­па­лы на му­зы­ку Ула­дзі­мі­ра Кур’яна. У па­ра­ўнан­ні з «Ма­літ­вай» Але­га Мол­ча­на, якую спя­ваў Ула­дзі­мір Му­ля­він, яна менш экс­прэ­сіў­ная і бо­льш за­то­еная. Та­кі ня­па­фас­ны, лі­рыч­ны фі­нал быў за­ду­ма­ны аўта­рам ад са­ма­га па­чат­ку пра­екта. На мой по­гляд, гэ­та леп­шае, што ў ім ёсць.

 

Сап­раў­дны твор­чы подзвіг здзей­сні­лі аўта­ры фі­ль­ма «Трас­ця­нец. Мы па­він­ны ім па­мяць» — рэ­жы­сёр Юрый Га­ру­лёў і аўтар­ка сцэ­на­рыя Іры­на Дзям’яна­ва, якія звяр­ну­лі­ся да тэ­мы дзяр­жаў­на­га маш­та­бу і сус­вет­най знач­нас­ці. На жаль, бе­ла­рус­кае кі­но ве­ль­мі са­рам­лі­ва за­кра­на­ла тэ­му Ха­ла­кос­ту. На­го­дай для ства­рэн­ня стуж­кі па­слу­жы­ла ад­крыц­цё по­мні­ка-ме­ма­ры­яла Трас­ця­нец­ка­му ла­ге­ру смер­ці пад Мін­скам, ад­наму з са­мых буй­ных кан­цэн­тра­цый­ных ла­ге­раў на тэ­ры­то­рыі Еўро­пы. Га­ла­сы ахвяр і свед­каў звер­стваў фа­шыс­таў арга­ніч­на ўпля­та­юцца ў сур’ёзнае і ўдум­лі­вае аўтар­скае да­сле­да­ван­не. На­зва карціны вы­зна­ча­на вы­каз­ван­нем ад­ной з ге­раінь фі­ль­ма — Ва­льт­раўд Бар­тан, аўстрый­скай да­след­чы­цы пра­блем яўрэй­скіх ге­та і ад­на­ча­со­ва ахвя­ры Ха­ла­кос­ту, чыю сям’ю па­глы­ну­ла вар’яцкая цем­ра. Пе­ра­адо­ль­ва­ючы слё­зы, яна тлу­ма­чыць пры­нцып по­шу­ку ахвяр яўрэй­скіх ге­та ў еўра­пей­скіх кра­інах. На ву­лі­цах Ве­ны Вальтраўд спы­ня­ецца пе­рад так зва­ны­мі ка­мя­ня­мі пе­рашкод, уста­ляванымі пе­рад па­ро­га­мі да­моў, ад­куль ка­лі­сь­ці за­бра­лі цэ­лыя яўрэй­скія сем’і. Ураж­вае не­прад­ка­за­ль­ная дра­ма­тур­гія жыц­ця, ка­лі да­след­чы­ца ба­чыць ма­ле­нь­ка­га хлоп­чы­ка, што за­ці­ка­віў­ся здым­ка­мі. «А ты ад­куль?» — «З Іра­ка». — «Што ты ро­біш?» — «Ча­каю ма­му». Ма­ле­нь­кі цем­на­во­кі па­сла­нец інша­га этна­су і іншай эпо­хі да­ча­ка­ецца сва­ёй ма­ці, у ад­роз­нен­не ад лю­дзей, пра якіх га­вор­ка ў фі­ль­ме. Іх доў­гае пад­арож­жа па Еўро­пе скла­дае тра­гіч­ны мар­шрут — Тэ­рэ­зін у Чэ­хіі, Трэб­лін­ка, Май­да­нэк і Асвен­цім у Поль­шчы. У су­вя­зі з не­вя­лі­кім аб’ёмам стужка, якая, без­умоў­на, па­тра­буе пра­ця­гу, аўта­ры акцэн­та­ва­лі то­ль­кі не­ка­то­рыя пры­пын­кі гэ­та­га «кру­то­га мар­шру­ту». У мя­не між­во­лі ўзнік­ла аса­цы­яцыя з ад­на­ймен­най п’есай Яўге­ніі Гін­збург, што мно­гія га­ды ідзе ў мас­коў­скім тэ­атры «Со­вре­мен­ник» і рас­па­вя­дае пра тра­ге­дыю ча­ла­ве­ка ў ча­сы ста­лін­ска­га рэ­жы­му. У цэн­тры на­ша­га фі­ль­ма — адзін з га­лоў­ных пун­ктаў інша­га мар­шру­ту: гіс­то­рыя бе­ла­рус­ка­га ла­ге­ра Трас­ця­нец, у якім за­гі­ну­лі са­вец­кія ва­енна­па­лон­ныя, яўрэі Бе­ла­ру­сі і за­ход­не­еўра­пей­скіх дзяр­жаў, пад­по­льш­чы­кі і парт­ыза­ны, жы­ха­ры Мін­ска. Тэ­ма Ха­ла­кос­ту важ­ная, але гэта то­ль­кі ад­на з час­так тра­ге­дыі Дру­гой сус­вет­най вай­ны, за­кра­ну­тай у фі­ль­ме. Аса­цы­ятыў­на-не­лі­ней­ны апо­вед, дзе вы­тан­ча­на пе­ра­пля­та­юцца лё­сы асоб­ных лю­дзей, на­ро­даў і кра­ін, на­гад­вае скла­да­ны ўзор чалавечага роз­ду­му. За­па­мі­на­ецца ўпле­це­ная ў гэ­тую кан­ву гіс­то­рыя кам­па­зі­та­ра Арка­дзя Гу­ра­ва. Ён на­пі­саў «Тэ­рэ­зін­скую са­ра­бан­ду», якая гу­чыць у стуж­цы. Лёс кам­па­зі­та­ра так­са­ма тра­гіч­ны. Па­вод­ле слоў яго сяб­ра і ка­ле­гі, кам­па­зі­та­ра Вік­та­ра Ка­пы­ць­ко, у су­час­ным Ізра­ілі Арка­дзя да­гна­лі ку­лі, па­сы­ла­ныя тэ­рэ­зін­скімі кá­тамі.

 

Су­час­ныя пра­бле­мы ўзды­мае «Пед­ага­гіч­ная па­эма» рэ­жы­сё­ра Вік­та­ра Аслю­ка. На­зва фі­ль­ма ад­сы­лае да вя­до­ма­й кнігі Анто­на Ма­ка­ран­кі, пры­све­ча­най пе­ра­вы­ха­ван­ню бес­пры­ту­ль­ні­каў у скла­да­ны па­сля­рэ­ва­лю­цый­ны час. Ге­роі — на­шы су­час­ні­кі. Фі­льм чап­ляе ўза­ема­адно­сі­на­мі ма­ла­дых на­стаў­ні­каў і іх пад­апеч­ных. Дзеян­не ад­бы­ва­ецца ў бе­ла­рус­кай глы­бін­цы, якая зрэд­ку ад­кры­ва­ецца айчыннаму экра­ну са «шко­ль­на­га» бо­ку. Ад­но­сі­ны на­стаў­ні­каў з вуч­ня­мі раз­гор­тва­юцца не па пра­ві­лах тра­ды­цый­най пе­да­го­гі­кі: пры сус­трэ­чы яны даюць пяць, на ўро­ках пе­ра­кід­ва­юцца мя­чы­ка­мі, у па­заш­ко­ль­ны час раз­ам пры­бі­ра­юць жыл­лё. Праз не­муд­ра­ге­ліс­тае на­зі­ран­не за ха­лас­цяц­кім по­бы­там на­стаў­ні­каў ба­чац­ца і бо­льш сур’ёзныя сэн­сы — ука­ра­нен­не но­вай ме­то­ды­кі, раз­ня­во­лен­не юнац­кай ду­шы, псі­ха­ла­гіч­ная да­па­мо­га хво­рым дзе­цям. Жор­сткія рэ­аліі, якія і скла­да­юць, на­пэў­на, сут­насць да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но, за­ста­лі­ся за кад­рам.

 

Так, вы­ні­кі «Ле­та­пі­су» 2015 го­да быц­цам па­зі­тыў­ныя. Але, мяр­ку­ючы па ўсім, сту­дыя ця­пер зна­хо­дзіц­ца на рос­та­нях. Вось што га­во­рыць ды­рэк­тар і га­лоў­ны рэ­дак­тар студыі Ула­дзі­мір Ма­роз: «Ра­ней, га­ды на­ват тры та­му, мож­на бы­ло пра­гна­за­ваць пэў­ную стра­тэ­гію раз­віц­ця да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но, але сён­ня гэ­та ве­ль­мі скла­да­на. Ча­му? Бо і эка­на­міч­ныя, і фі­нан­са­выя ўмо­вы змя­ні­лі­ся. Па­ўплы­ва­ла і ўвя­дзен­не рэ­спуб­лі­кан­ска­га кон­кур­су на кі­нап­ра­екты. На­прык­лад, летась па кон­кур­се пра­йшлі то­ль­кі тры да­ку­мен­та­ль­ныя стуж­кі, а на ра­ней­шых іх бы­ло шас­нац­цаць — сям­нац­цаць. Атрым­лі­ва­ецца, толь­кі не­ка­ль­кі фільмаў што­год асвят­ля­юць знач­ныя падзеі ў жыц­ці Беларусі, пры­чым да­мі­ну­юць пра ку­ль­ту­ру і яе дзея­чаў, ды і не ўсе пра­па­но­вы пад­трым­лі­ва­юцца на­шым за­каз­чы­кам, Мі­ніс­тэр­ствам ку­ль­ту­ры. А шы­ро­ка аха­піць жыц­цё кра­іны мы, на жаль, не мо­жам. Гэ­та ве­ль­мі сум­на.

 

Ка­лі вес­ці га­вор­ку пра твор­чыя ідэі, дык пра­ектаў ха­пае. Але не ха­пае срод­каў на іх рэ­алі­за­цыю. Ра­ней 13-хві­лін­ныя стуж­кі маг­лі зды­мац­ца без удзе­лу ў кон­кур­се. Та­кое ста­но­віш­ча спраў вы­ра­тоў­ва­ла сі­ту­ацыю, бо кі­не­ма­таг­ра­фіс­ты за­ня­тыя пра­цай. Аднак ва ўсім све­це да­ку­мен­та­ль­нае кі­но раз­ві­ва­ецца ў вя­лі­кім фар­ма­це, які і дае маг­чы­масць пад­ымаць са­цы­яль­на знач­ныя пра­бле­мы. Што та­кое 13 хві­лін? У леп­шым вы­пад­ку інфар­ма­цый­ны эцюд ці за­ма­лёў­ка».

 

Шка­да, што з мно­гіх пры­чы­н не­ка­лі сла­ву­тая бе­ла­рус­кая да­ку­мен­та­ліс­ты­ка ака­за­ла­ся ў зо­не дзяр­жаў­най не­за­пат­ра­ба­ва­нас­ці. У снеж­ні 2015 го­да не бы­ло пад­оўжа­на ра­шэн­не аб па­за­кон­курс­ных здым­ках 13-хві­лін­ных фі­ль­маў. Ідзе раз­мо­ва пра тое, што ў якас­ці аль­тэр­на­ты­вы кі­нап­ра­екты трэ­ба пад­трым­лі­ваць гран­та­мі. Але гэ­тая сіс­тэ­ма так­са­ма не рас­пра­ца­ва­на. А між тым ужо мі­нуў са­ка­вік, сы­хо­дзіць час для за­цвяр­джэн­ня сцэ­на­роў.

 

Ана­ліз сус­вет­най пра­кты­кі свед­чыць: для орга­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня ад­ным з пры­яры­тэт­ных на­прам­каў з’яўля­ецца аб­аро­на на­цы­яна­ль­най інфар­ма­цый­най і ку­ль­тур­най пра­сто­ры. У Кан­цэп­цыі на­цы­яна­ль­най бяс­пе­кі Бе­ла­ру­сі асаб­лі­вая ўва­га над­аец­ца па­вы­шэн­ню якас­ці і кан­ку­рэн­таз­до­ль­нас­ці на­цы­яна­ль­на­га кан­тэн­ту, які па­ві­нен мець да­мі­ну­ючае ста­но­віш­ча ўнут­ры кра­іны, і яго пра­соў­ван­ню ў знеш­нюю інфар­ма­цый­ную пра­сто­ру. На­цы­яналь­­ная стра­тэ­гія ўстой­лі­ва­га са­цы­яль­на-эка­на­міч­на­га раз­віц­ця Бе­ла­ру­сі на пе­ры­яд да 2020 го­да, ухва­ле­ная Прэ­зі­ды­умам Са­ве­та Мі­ніс­траў, пла­нуе ства­рэн­не кан­ку­рэн­таз­до­ль­на­га ку­ль­тур­на­га пра­дук­ту, яго сіс­тэм­ную рэ­прэ­зен­та­цыю. Гэ­тыя за­ка­на­даў­чыя акты на­ў­прост с­кі­ра­ва­ныя на пад­трым­ку айчын­най ку­ль­ту­ры. Та­му да іх трэ­ба пры­слу­хоў­вац­ца і мас­та­кам, і кі­раў­ні­кам у сферы ку­ль­ту­ры. Але гуч­ныя сло­вы не за­ме­няць вы­со­кіх па­тра­ба­ван­няў да творцаў. Ка­лі лічыць па гам­бур­гскім ра­хун­ку, ця­пе­раш­няя кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты­ка зна­хо­дзіц­ца да­лё­ка ад сва­іх «за­ла­тых» ча­соў. Яна па­прос­ту ад­кі­ну­тая на не­ка­ль­кі дзе­ся­ці­год­дзяў на­зад. Мож­на па­прак­нуць на­шых мас­ці­тых рэ­жы­сё­раў, што яны пра­цу­юць па­вяр­хоў­на, як хра­ні­кё­ры, а не сап­раў­дныя да­ку­мен­та­ліс­ты. За­ста­ецца акту­аль­най аса­біс­тая ад­каз­насць мас­та­ка за ўлас­ныя тво­ры, якія ча­сам ро­бяц­ца на «лёг­кім ды­хан­ні» — то­ль­кі не так, як гэ­та раз­умеў вя­лі­кі Іван Бу­нін, а за­ліш­не кан’юнктур­на. Але зра­зу­ме­ла і тое, што сі­ту­ацыя вы­жы­ван­ня моц­на ўплы­вае на мыс­лен­не кі­не­ма­таг­ра­фіс­таў, якія ду­ма­юць не сто­ль­кі пра ары­гі­на­ль­ныя мас­тац­кія ра­шэн­ні, ко­ль­кі пра вы­ка­нан­не ідэ­ала­гіч­на­га і фі­нан­са­ва­га за­ка­заў. Акра­мя та­го, па­ру­ша­ная агу­ль­ная сіс­тэ­ма мас­тац­ка-вы­твор­ча­га ства­рэн­ня фі­ль­маў. Ска­ро­ча­ныя да мі­ні­му­му штат­ныя су­пра­цоў­ні­кі «Ле­та­пі­су» — іх менш за 10 ча­ла­век. Па­кі­ну­ла студыю леп­шая рэ­дак­тарка Іры­на Дзям’яна­ва, якая мно­гія га­ды тры­ма­ла вы­со­кі ўзро­вень мас­тац­кай рэ­дак­ту­ры бе­ла­рус­кіх не­ігра­вых фі­ль­маў. Ця­пер «Ле­та­піс» за­мя­няе ці на­ват пад­мя­няе ня­даў­на лік­ві­да­ва­ны «Бел­ві­дэ­ацэнтр», што ра­ней вы­кон­ваў асноў­ную ро­лю ў па­пу­ля­ры­за­цыі айчын­най ку­ль­ту­ры ў роз­ных экран­ных фор­мах. Гэ­та вы­са­ка­род­ная і ад­каз­ная мі­сія, але не га­лоў­ная ро­ля кі­на­да­ку­мен­та­ліс­ты­кі, мэ­тай якой з’яўля­ецца мас­тац­кае асэн­са­ван­не ча­ла­ве­чай існас­ці, ад­люс­тра­ван­не ба­лю­чай ды­ягра­мы гра­мад­ска­га жыц­ця. Як не­ль­га да­клад­на вы­зна­чыць тэр­мін «інтэ­лі­ген­цыя», так не­ль­га ад­на­знач­на акрэс­ліць тэр­мін «да­ку­мен­та­ль­нае кі­но». Ме­на­ві­та яно і з’яўля­ецца ма­ра­ль­на-этыч­ным ка­мер­то­нам на­ша­га са­цы­яль­на-інды­ві­ду­аль­на­га быц­ця ў яго экран­ным вы­мя­рэн­ні.

 

Ця­пер ідзе раз­мо­ва пра но­вую струк­ту­ру На­цы­яна­ль­най кі­нас­ту­дыі «Бе­ла­ру­сь­фі­льм» — Пер­шае твор­чае аб’яднан­не, дзе бу­дуць вы­му­ша­на з’ядна­ныя сту­дыі ўсіх ві­даў кі­но — ігра­во­га, да­ку­мен­таль­на­га, ані­ма­цый­на­га. Па­ча­ка­ем і па­го­дзім­ся?

Анта­ні­на Кар­пі­ла­ва