Шчым­лі­вая год­насць ле­ген­ды

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

«...Чуваць хіба гучанне паланэзу» Ігара Соніна ў Новым драматычным тэатры
У шмат якіх еўра­пей­скіх на­ро­даў ёсць пад­анне пра мя­дзве­дзя-пя­рэ­ва­рат­ня — сус­трэ­ча з ім не аб­яцае ні­чо­га доб­ра­га. Ідэю ўва­со­біць ста­ра­даў­нюю ле­ген­ду на сцэ­не пад­аў адзін з са­мых да­свед­ча­ных артыс­таў Но­ва­га тэ­атра Ва­ле­рый Ага­ян.

Ад­нак яе апра­ца­ва­ныя ва­ры­янты не ста­са­ва­лі­ся з су­час­ны­мі вы­мо­га­мі — гру­вас­ткія, шмат­слоў­ныя. Сяр­гей Ку­лі­коў­скі, га­лоў­ны рэ­жы­сёр тэ­атра, сус­трэў пра­па­но­ву з за­па­лам, пры­цяг­нуў да пра­цы ка­ле­гу з лі­та­ра­тур­ным да­рам, уз­яўся за па­ста­ноў­ку — і твор «...Чу­ваць хі­ба гу­чан­не па­ла­нэ­зу» аўтар­ства Іга­ра Со­ні­на не­ўза­ба­ве да­лу­чыў­ся да рэ­пер­ту­арнай афі­шы.

 

Па­ла­нэз Мі­ха­ла Агін­ска­га «Раз­ві­тан­не з Ра­дзі­май» вя­до­мы ва ўсім све­це. Для Сяр­гея Ку­лі­коў­ска­га гэ­ты па­ла­нэз — му­зы­ка дзя­цін­ства і спа­да­рож­нік жыц­ця. У яго па­ста­но­вач­най пра­кты­цы час­ця­ком бы­ва­ла так, што спа­чат­ку з’яў­ля­ла­ся асноў­ная му­зыч­ная тэ­ма, а по­тым ужо за­ду­ма ўсёй па­ста­ноў­кі. На гэ­ты раз та­кім са­мым чы­нам злу­чы­лі­ся зна­ка­мі­ты па­ла­нэз і гіс­то­рыі ка­хан­ня, дзе­ля яко­га не страш­на па­мер­ці, пра­га ўла­ды, уз­ба­га­чэн­ня, по­мсты ды... па­мкнен­ня за­ха­ваць на­род­ную па­мяць, мо­ву і на­цы­яна­ль­ную са­ма­свя­до­масць.

 

Пра­фе­сій­ная асаб­лі­васць рэ­жы­сё­ра Сяр­гея Ку­лі­коў­ска­га ў тым, што ён ні­ко­лі не па­ўта­рае жанр сва­іх па­ста­но­вак. Іх аб’ядноў­ваюць ансам­бле­васць, уз­ае­ма­дзе­янне артыс­таў, та­на­ль­насць і су­гуч­ча сцэ­ніч­ных падзей, ад­мыс­ло­вы спо­саб акцёр­ска­га існа­ван­ня.

 

Рых­тык як у опе­ры, кож­ны пер­са­наж ме­лад­ра­мы мае со­ль­ную парт­ыю і пад­час яе вы­ка­нан­ня ро­біц­ца га­лоў­най дзей­най асо­бай. Вы­лу­чыць ка­го­сь­ці з ансам­бле­ва­га су­лад­дзя не­маг­чы­ма. Праз вы­ка­нан­не Аляк­сея Ве­раш­ча­кі граф Мі­хал Шэ­мет, асноў­ны па­цяр­пе­лы ад страш­най ле­ген­ды, па­ўстае ра­ман­тыч­ным, але з моц­ным, вы­бу­хо­вым ха­рак­та­рам. Ён, да­лі­кат­ны за­ка­ха­ны і бяс­страш­ны па­тры­ёт, ра­шу­ча пры­мае страш­ны лёс, але га­то­вы па­ве­рыць у сваё шчас­це і зма­гац­ца за яго. У Ва­дзі­ма Гай­ду­коў­ска­га Шэ­мет бо­льш стры­ма­ны, на­ват ня­сме­лы, але лі­рыч­насць і чыс­ці­ня да­юць на­дзею на раз­віц­цё ро­лі.

 

Ад­важ­ная і на­ват ад­чай­ная дзяў­чы­на — упа­да­бан­ка гра­фа Юлія Івін­ская ў раз­умен­ні актры­сы Ка­ця­ры­ны Ерма­ло­віч. За на­ма­ган­нем ра­да­вац­ца жыц­цю ха­ва­ецца асу­джа­насць ды прад­чу­ван­не бя­ды, што ў зна­ч­най сту­пе­ні апраў­двае во­ль­насць яе па­во­дзін і раз­ва­жан­няў. Ве­ся­лосць, гул­лі­васць, дзя­воц­кую без­аба­рон­насць вы­лу­чае ў гэ­тай ро­лі Надзея Анці­по­віч. Ста­рэй­шая сяс­тра Юліі, Ма­рыя, у актры­сы Аляк­сан­дры Не­крыш вы­дае су­р’ёз­насць і кла­пат­лі­васць, а ў Во­ль­гі Ра­ік пра­гля­да­юцца не­ра­шу­часць, тры­во­га, бо­язь. Але для аб­едзвюх артыс­так Ма­рыя — за­ха­ва­ль­ні­ца па­мя­ці свай­го ро­ду і ся­мей­на­га го­на­ру.

 

Не­ль­га не адзна­чыць Тац­ця­ну Па­по­ву ў ро­лі яркай ста­ніс­тай пані Аўгус­ты Да­ўге­лы, цё­тач­кі сяс­цёр Івін­скіх, гас­па­ды­ні вы­тан­ча­на­га са­ло­на. Яна пры­мае рус­кіх вай­скоў­цаў, каб за­ха­ваць спа­кой і да­бра­быт ся­м’і, — ге­не­ра­ла Рас­тоў­ца­ва ў ад­мет­ным вы­ка­нан­ні Ва­ле­рыя Ага­яна і штабс-ка­пі­та­на Апа­ло­на Зу­ева (Арцём Пін­чук і Эрык Аб­ра­мо­віч), бяз­дум­на­га, на­хаб­на­га, аб­ая­ль­на­га, для яко­га артыс­ты пры­ду­ма­лі мнос­тва па­цеш­ных і хвац­кіх тру­каў.

 

Зло­га ге­нія ся­мей­ства Шэ­ме­таў, док­та­ра Яна Брэ­дзі­са, вы­ка­наў­цы Ва­ле­рый Глаз­коў і Вя­час­лаў Ша­ка­лі­да ро­бяць знач­ным і не­бяс­печ­ным. Асаб­лі­вай ухва­лы вы­ма­гае Юрый Ша­лан­коў праз ро­лю Кас­па­ра Ві­тэн­ба­ха, па­ста­ра, які пры­ехаў у ад­да­ле­ныя мясц­іны вы­ву­чыць там­тэй­шую га­вор­ку ліц­ві­наў, каб пе­ра­клас­ці і вы­даць на ёй Ка­тэ­хі­зіс. Ча­ла­век на­ву­кі, ад­да­ны ідэі за­ха­ван­ня род­най мо­вы і не схі­ль­ны інтры­га­ваць, ён апы­на­ецца хі­ба не ў цэн­тры сцэ­ніч­на­га апо­ве­ду. Артыст пра­цуе глы­бо­ка, пра­ўдзі­ва, вы­клі­кае да­вер, асаб­лі­ва праз па­ра­ду не ўскла­даць на во­лю Гос­па­да ад­каз­нас­ці за ча­ла­ве­чыя ўчын­кі. Трак­та­ван­не ро­лі асо­бы, якая ста­іць на вар­це моў­най і на­цы­яна­ль­най ідэн­тыч­нас­ці, цал­кам су­гуч­нае на­стро­ям і кло­па­там на­ша­га ста­год­дзя.

 

Сціп­лы­мі срод­ка­мі рэ­жы­сёр раз­ам з Ма­ры­най Шус­та (сцэ­ног­раф­ка) і Тац­ця­най Ку­дзі­на­вай (мас­тач­ка па свят­ле) утва­ра­юць змроч­ную кар­ці­ну ста­ро­га за­мка яга­мос­ці гра­фа, яркі, по­ўны свят­ла і кве­так мод­ны са­лон свец­кай да­мы, пляц хут­кап­лын­най вя­се­ль­най імпрэ­зы і, на­рэш­це, тра­гіч­ны фі­нал. Вар­та адзна­чыць ра­бо­ту Ма­ры­ны Ба­ра­на­вай, рэ­жы­сёр­кі па плас­ты­цы, якая да­ла пер­са­на­жам ха­рэ­агра­фіч­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі, па­спры­яла сфар­ма­ваць воб­раз спек­так­ля і ў па­ва­рот­ны мо­мант па­тра­пі­ла за­мя­ніць пра­мо­вы тан­ца­мі. Асаб­лі­вы ўнё­сак пед­аго­га па ва­ка­ле Ла­ры­сы Ча­ра­нок над­аў міс­тыч­най ме­лад­ра­ме шчым­лі­вую год­насць ле­ген­ды: зна­ка­мі­ты па­ла­нэз за­гу­чаў тра­пят­кі­мі акцёр­скі­мі га­ла­са­мі...

 

Іры­на Тра­ві­на