«Дзе­сяць пры­чын ма­ёй ня­на­віс­ці»,

№ 3 (396) 01.03.2016 - 31.03.2016 г

або Як па­сяб­ра­ваць з га­ле­рэ­яй
У вас на ру­ках доб­рае парт­фо­ліа, вы вы­зна­чы­лі­ся з мэ­та­мі і га­то­выя да па­ка­рэн­ня све­ту сва­ім мас­тац­твам. З ча­го па­чаць? Тут у гу­ль­ню ўсту­па­юць га­ле­рэй­ныя інсты­ту­цыі і цэ­лы спектр іх су­пра­цоў­ні­каў, тра­піць у ру­кі якіх — ма­ра ці не кож­на­га мас­та­ка. І пад­аец­ца, што тут скла­да­на­га: звяр­та­еце­ся да іх — і ў вы­пад­ку, ка­лі парт­фо­ліа спа­да­ба­ецца, усю астат­нюю пра­цу яны зро­бяць за вас: вы­да­дуць вам штат­на­га ку­ра­та­ра, зла­дзяць вы­дат­ную вы­ста­ву, па­ста­вяць пра­цы на про­даж. Вам за­ста­нец­ца то­ль­кі са­рам­лі­ва ўсмі­хац­ца на фе­ерыч­ным ад­крыц­ці ды ча­каць кам­плі­мен­таў ад ка­лек­цы­я­не­раў, што ста­яць у чар­зе, каб на­быць ва­шыя тво­ры. Але, каб ма­ры спраў­дзі­лі­ся хоць на па­ру ад­сот­каў, мы пра­па­ну­ем вам дзя­ся­так па­ра­даў аб тым, як НЕ ВАР­ТА па­во­дзіц­ца, каб па­чаць су­пра­цоў­ні­чаць з га­ле­рэ­ямі.

1. Ня­ве­дан­не фар­ма­ту дзей­­нас­ці га­ле­рэі

 

Азна­ёміц­ца з фар­ма­там мож­на, па­прос­ту кі­нуў­шы во­кам на сайт уста­но­вы, але час­ця­ком аўта­ры не аб­ця­жар­ва­юць ся­бе і та­кім за­нят­кам. Раз­аслаў­шы не­ка­ль­кі дзя­сят­каў ліс­тоў з пра­па­но­вай раз­гле­дзець пра­цы і зла­дзіць адзін-два су­мес­ныя пра­екты, мас­та­кі пра­яўля­юць пэў­ную сту­пень не­па­ва­гі, ка­лі не зна­хо­дзяць ча­су на зна­ёмства з шэ­ра­гам па­пя­рэд­ніх вы­стаў, спек­трам дзей­нас­ці га­ле­рэі і яе кан­цэп­цы­яй. Перш чым звяр­нуц­ца да да­клад­най інсты­ту­цыі, да­ве­дай­це­ся, ці су­гуч­нае ва­ша парт­фо­ліа асноў­наму кі­рун­ку га­ле­рэі.

 

2. Ад­сут­насць вы­раз­най па­зі­цыі і ідэі

 

Га­лоў­ная фра­за без­ыдэй­на­га мас­та­ка — «А што б вам бы­ло ці­ка­ва вы­ста­віць? Што вы хо­ча­це, тое і зраб­лю». Бес­кар­кас­ная па­зі­цыя вы­гля­дае горш за ві­да­воч­на сла­быя пра­цы. Тут на­па­каз усе хі­бы: не­пра­фе­сі­яна­лізм, ніз­кая са­ма­ацэн­ка, ня­здо­ль­насць да ўза­ема­вы­гад­най ра­бо­ты. Да та­го ж, ка­лі не­йкая іншая ўста­но­ва пра­па­нуе леп­шыя ўмо­вы, та­кі мас­так хут­ка пе­ра­на­кі­ру­ецца ту­ды з ка­рон­ным «што б бы­ло ці­ка­ва вам», зніш­та­жа­ючы і свой аўта­ры­тэт, і вы­дат­ка­ва­ны га­ле­рэй­ны­мі су­пра­цоў­ні­ка­мі час.

 

3. Ві­зі­ты без па­пя­рэд­няй дамоў­ле­нас­ці

 

Яшчэ горш — ві­зі­ты без па­пя­рэд­няй да­моў­ле­нас­ці з вя­лі­кі­мі тэч­ка­мі прац і ўпэў­не­нас­цю, што калі ўжо вы пры­йшлі і пры­нес­лі свае работы, вас аб­авяз­ко­ва па­він­ны пры­няць і вы­дат­ка­ваць не­абход­ны для пра­гля­ду і кан­су­ль­та­цыі час. Адзі­нае, што вы мо­жа­це зра­біць без да­моў­ле­нас­ці, — па­тэ­ле­фа­на­ваць ад­мі­ніс­тра­та­ру і спраў­дзіць, ці не тра­піў у тэч­ку «Спам» ваш ліст, што вы да­сы­ла­лі два тыд­ні та­му, са спа­сыл­ка­мі на ва­ша парт­фо­ліа і шчы­рай удзяч­нас­цю за хві­лі­ны, якія га­ле­рыс­ты пра­вя­лі, раз­гля­да­ючы ва­шу твор­часць.

 

4. За­над­та доў­гія ліс­ты

 

А так­са­ма за­над­та цяж­кія фай­лы, час­ця­ком яшчэ і за­архі­ва­ва­ныя, якія мо­гуць за­бла­ка­ваць пра­цу па­што­вай скры­ні і ад­бі­ва­юць уся­кае жа­дан­не з імі зна­ёміц­ца.

 

5. Не­адэк­ват­нае ўспры­ман­не пра­цы га­ле­рэі

 

Стан­дар­тная сі­ту­ацыя: пры­нес­ці парт­фо­ліа за ме­сяц ці два да мер­ка­ва­на­га мас­та­ком ад­крыц­ця, а да­ве­даў­шы­ся, што пла­ны га­ле­рэі рас­пі­са­ныя на год, а то і на два на­пе­рад, — моц­на здзі­віц­ца.

 

6. Ад­сут­насць прэ­зен­­та­цый­ных на­вы­каў

 

Перш чым пры­зна­чаць сус­трэ­чу або за­пра­шаць на пра­гляд ра­бот у май­стэр­ню, вам не­абход­на падрыхтаваць шэ­раг ха­рак­тэр­ных ра­бот у элек­трон­ным вы­гля­дзе для па­пя­рэд­ня­га пра­гля­ду, па­сля зна­ёмства з які­мі га­ле­рыст змо­жа склас­ці сваё мер­ка­ван­не аб мэ­та­згод­нас­ці сус­трэ­чы, ві­зі­ту ці на­ват вы­ста­вы. А ча­сам не бла­га б бы­ло мець улас­на­га ме­не­джа­ра: як пра­ві­ла, та­ле­на­ві­ты мас­так не здо­ль­ны ў да­стат­ко­вай сту­пе­ні пра­соў­ваць ся­бе, і ка­му­ні­ка­цыя «мас­так — га­ле­рыст» на­гад­вае раз­мо­ву двух раз­на­моў­ных іншап­ла­не­цян. Та­му са свай­го каў­чэ­га вы­пус­кай­це на­пе­рад го­лу­ба, і ня­хай ён вяр­та­ецца з доб­ры­мі на­ві­на­мі.

 

7. Ад­на­ча­со­вае су­пра­цоў­ніц­тва з не­ка­ль­кі­мі га­ле­рэ­ямі

 

У гэтым пункце га­вор­ка не ідзе пра ка­мер­цый­ны фар­мат су­пра­цоў­ніц­тва. Аднак і пры ва­ры­янце су­пра­цы праз про­даж тво­раў не­ль­га хлу­сіць пра на­яўнасць ва­шых ра­бот у іншых га­ле­рэ­ях го­ра­да і да­клад­на нель­­га пра­па­ноў­ваць да рэ­кла­ма­ван­ня ад­ны і тыя ж пра­цы ў роз­ных уста­но­вах.

 

Мно­гія мас­та­кі, пла­ну­ючы вы­ста­ву ў ад­ной га­ле­рэі, пра­во­дзяць яшчэ не­ка­ль­кі вы­стаў у іншых за адзін пе­ры­яд. Гэ­та не­пра­фе­сі­й­на — ні­вод­ная з інсты­ту­цый не змо­жа ўзяць на ся­бе ад­каз­насць за ўні­ка­ль­ны пі­яр і вы па­прос­ту за­ста­ня­це­ся без доб­рай рэ­кла­мы і без чар­го­вых пра­па­ноў да пра­цы.

 

8. Зно­сі­ны праз «аген­та»

 

Сі­ту­ацыі, ка­лі за­мест мас­та­ка пры­хо­дзяць сва­які юных і не ве­ль­мі да­ра­ван­няў і шчы­ра не раз­уме­юць, ча­му тва­рэн­ні іх дзі­ця­ці/му­жа/сяс­тры не­ль­га вы­ста­віць у га­ле­рэі, па­кі­да­юць не­пры­емнае ад­цен­не ва ўспры­ман­ні асо­бы мас­та­ка і яго прац. Ка­лі лас­ка, за­ба­ра­ні­це сва­ім бліж­нім і сяб­рам «пра­соў­ваць» вас лю­бымі спо­са­бамі, акра­мя на­быц­ця ва­шых ра­бот ва ўлас­ную ка­лек­цыю.

 

9. Не­этыч­ныя па­во­дзі­ны

 

На ад­крыц­ці вы­ста­вы інша­га мас­та­ка ў га­ле­рэі або ў якім-не­будзь пуб­ліч­ным мес­цы пра­па­на­ваць га­ле­рыс­ту аба­вяз­ко­ва па­гля­дзець пра­цы з про­сь­бай тэр­мі­но­ва зра­біць вы­ста­ву, пы­тац­ца, ко­ль­кі трэ­ба за­пла­ціць, каб зла­дзіць пра­ект у га­ле­рэі, кры­тыч­на ка­заць пра па­пя­рэд­нія вы­ста­вы і мас­та­коў, з які­мі пра­ца­ва­ла і пра­цуе га­ле­рэя, спра­ба­ваць прад­аць ра­бо­ты, вы­стаў­ле­ныя ў га­ле­рэі, у аб­ыход га­ле­рэі і г.д. На жаль, спіс мож­на пра­цяг­ваць бяс­кон­ца.

 

10. Скан­да­ль­ная ха­рак­та­рыс­ты­ка

 

Ча­сы, ка­лі эпа­таж­ныя па­во­дзі­ны пад­ыма­лі про­да­жы і збі­ра­лі на­тоў­пы ама­та­раў, пра­йшлі. На сён­няш­ні дзень скан­да­лы толь­­кі за­мі­на­юць дбай­най пра­цы ку­ра­та­ра, а цэт­лік «скла­да­ны аўтар» пры­му­шае ад­маў­ляц­ца на­ват ад сап­раў­ды ці­ка­вых пра­ектаў.

 

Ад­нак амаль на ўсе пун­кты лёг­ка за­плюш­чыць во­чы, ка­лі пра­д­а­стаў­ле­ны ма­тэ­ры­ял сап­раў­ды вар­ты.

 

Та­му не су­ця­шай­це ся­бе дум­кай, што ваш ліст згу­біў­ся ці га­ле­рэя па­прос­ту шу­кае вам най­леп­шае мес­ца ў сва­ім гра­фі­ку, — ка­лі вам не ад­ка­за­лі, ві­даць, вы не пад­ыхо­дзі­це.

 

Але не губ­ляй­це надзеі, на­ват ка­лі вы аб­ышлі ўсе айчын­ныя га­ле­рэй­ныя ўста­но­вы і атры­ма­лі ад­но ад­моў­ныя ад­ка­зы, вас ча­кае бяс­кон­цасць ва­ры­янтаў за­меж­ных інсты­ту­цый га­ле­рэй­най скі­ра­ва­нас­ці.