Рэстаўрацыя

№ 2 (395) 01.02.2016 - 28.02.2016 г

Ло­шы­цкі genius loci
Унут­ра­ная су­вязь мін­чу­коў з Ло­шы­цай пяш­чот­ная і ві­да­воч­ная — гэ­ты ра­ён ве­да­юць і лю­бяць. ста­ра­даў­нюю ся­дзі­бу ўва­саб­ля­юць мас­та­кі, ве­ка­выя дрэ­вы па­рку зды­ма­юць фа­тог­ра­фы.

Тут знай­шлi зруч­ныя мар­шру­ты ра­ва­рыс­ты і бу­ду­чыя спар­тоў­цы, якія ву­чацца ска­ла­ла­жан­ню. І вось па­чаў­ся на­ступ­ны этап гіс­то­рыі: не­ка­ль­кі бу­дын­каў ад­рэс­таў­ра­ва­ны, а му­зей­ная экс­па­зі­цыя ся­дзіб­на­га ком­плек­су XVIII—XIX ста­год­дзяў ад­кры­та. Лю­дзей тут па-ра­ней­ша­му шмат, вод­гу­кі гас­цей цал­кам доб­ра­зыч­лі­выя, хоць пры­кмет­ныя і не­дап­ра­цоў­кі: мін­чу­кі актыў­на аб­мяр­коў­ва­юць іх пры лю­бым згад­ван­ні Ло­шы­цы, яе гіс­то­рыі і но­вай ста­рон­кі жыц­ця, ужо ў якас­ці фі­лі­яла му­зея гіс­то­рыі Мін­ска.

Ка­ла­са­ль­ная пра­ца да­след­чы­каў і рэ­стаў­ра­та­раў не пад­вяр­га­ецца сум­не­ву. Але мне за­ха­це­ла­ся зра­зу­мець, як гэ­та ўсё ад­бы­ва­ецца на пра­кты­цы, як скла­да­ецца лёс за­кі­ну­тых ся­дзіб, якіх у Бе­ла­ру­сі да­во­лі шмат. Ці ёсць у іх пер­спек­ты­вы? Для адказу на гэтае пытанне мне спат­рэ­бі­ла­ся да­па­мо­га двух экс­пер­таў: Ула­дзіс­ла­ва Ру­ты і Ві­та­ля Жу­ка­ва.

Ула­дзіс­лаў Ру­та — спе­цы­яліст у га­лі­не рэ­стаў­ра­цыі по­мні­каў архі­тэк­ту­ры. У ня­даў­нім мі­ну­лым на­ча­ль­нік ад­дзе­ла на­ву­ко­ва-пра­ектных ра­бот і рэ­стаў­ра­цый­най вы­твор­час­ці Упраў­лен­ня па ахо­ве гiс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най спад­чы­ны Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры. Мае дос­вед пра­цы ў «Бел­рэс­таў­ра­цыі», ка­лі пры рэ­кан­струк­цыі Тра­ецка­га прад­мес­ця ад­раб­ля­лі­ся пры­ёмы, якія по­тым бы­лі вы­ка­рыс­та­ныя для пра­екта рэ­стаў­ра­цыі Вер­хня­га го­ра­да — дзе­ля яго вы­ра­та­ван­ня.

— Для вя­дзен­ня ра­бот на гiс­то­ры­ка-ку­ль­тур­ных каш­тоў­нас­цях Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры пры­зна­чае на­ву­ко­вых кі­раў­ні­коў з лі­ку рэ­стаў­ра­та­раў. Та­му што ў та­кіх вы­пад­ках па­трэ­бен свай­го кштал­ту на­гляд­чык, які ад­соч­вае ме­то­ды­ку рэ­стаў­ра­цыі і ня­се за гэ­та пер­са­на­ль­ную ад­каз­насць. За­каз­чык жа, атрым­лі­ва­ючы ўні­ка­ль­ны бу­ды­нак у го­ра­дзе, час­та хо­ча вы­ціс­нуць з яго ўсе со­кі — на­прык­лад, над­бу­да­ваць два па­вер­хі звыш да­зво­ле­на­га. Мы ж хо­чам і по­мнік збе­раг­чы, за­ха­ваў­шы яго дух, genius loci, і ўдых­нуць у яго но­вае жыц­цё. Інакш ён па­мрэ, як пус­тая аб­алон­ка.

Мя­не ці­ка­віць лёс гіс­та­рыч­на­га бу­дын­ка, яго пер­спек­ты­вы ў на­шы дні. Час­та ён ста­но­віц­ца му­зе­ем? Ад ча­го гэ­та за­ле­жыць?

— Пер­шая пер­спек­ты­ва — яго пры­зна­юць ава­рый­на-не­бяс­печ­ным, не­рэн­та­бе­ль­ным для ад­на­ўлен­ня і зня­суць. Дру­гая — ён за­ста­нец­ца ў ру­інах, у кан­сер­ва­цыі і бу­дзе ад­рэс­таў­ра­ва­ны, ка­лі зной­дуц­ца срод­кі.

Трэ­ці ва­ры­янт — ста­не ўлас­нас­цю інвес­та­ра, які хо­ча зра­біць на сва­ім аб’­екце тое, што пры­но­сіць пры­бы­так. Пры­го­жы бу­ды­нак у цэн­тры, ча­му не? Му­зеі за свой кошт у нас, на жаль, ніх­то не ства­рае, за вы­клю­чэн­нем падзвіж­ні­каў-са­ма­род­каў, та­кія я ба­чыў у Мі­ры і Грод­на.

На­огул ко­ль­касць му­зе­яў і га­ле­рэй на ду­шу на­се­ль­ніц­тва ў Бе­ла­ру­сі ад­на з са­мых ніз­кіх у Еўро­пе. Хоць у Літ­ве, на­прык­лад, ёсць не­вя­лі­кія пры­ват­ныя му­зеі — пры­ві­даў, бюс­таў Ле­ні­на... Ства­рэн­не ўлас­на­га му­зея — да­во­лі ня­прос­тая ў нас пра­цэ­ду­ра, для пры­ват­най асо­бы амаль не­рэ­аль­ная.

Хоць ёсць пры­клад Ду­ду­так, дзе пры­ват­ны ўла­да­ль­нік Яўген Бу­дзі­нас з па­плеч­ні­ка­мі на роў­ным мес­цы ства­рыў актыў­ны, па­зна­ва­ль­ны му­зей­ны цэнтр для баў­лен­ня воль­на­га ча­су.

У Брэс­це з’я­віў­ся ці­ка­вы аб’­ект — Брэс­цкі му­зей чы­гу­нач­най тэх­ні­кі, дзе вы­стаў­ле­ны па­ра­во­зы, ла­ка­ма­ты­вы, ва­го­ны, пры­чым мож­на пра­ка­ціц­ца на дры­зі­не з дзе­ць­мі. Доб­рая іні­цы­яты­ва! У Ві­цеб­ску ле­тась вы­ста­ві­лі на агляд ста­ра­даў­ні трам­вай. Але гэ­та аб’­екты гіс­то­рыі, а му­зей — усё-та­кі неш­та бо­ль­шае! Рэч у тым, што му­зей не пры­но­сіць пры­быт­ку, му­зею па­трэ­бен ме­цэ­нат, падзвіж­нік. Яскра­вы пры­клад: са­мая леп­шая ў Мін­ску пля­цоў­ка для су­час­на­га мас­тац­тва ка­ля цыр­ка — мес­ца з 200-га­до­вай гіс­то­ры­яй, з бру­кам на ву­лі­цы За­ха­р’еў­скай, з пер­шай мін­скай элек­трас­тан­цы­яй 1895 го­да. У па­го­ні за інвес­та­ра­мі яна бы­ла ад­да­дзе­на пер­ша­му, хто па­тра­піў. І што? Аб’­ект архі­тэк­ту­ры так і не на­ра­дзіў­ся. На­конт гэ­тай сі­ту­ацыі згад­ва­юцца сло­вы Гоі: «Сон роз­уму на­ра­джае па­чва­раў». Я б да­даў: і сон гра­ма­дзян­скай ку­ль­ту­ры так­са­ма. Раз­бу­ра­ны мік­ра­кос­мас га­рад­ской куль­ту­ры, дзе мож­на бы­ло б уз­на­віць гэ­тую пра­сто­ру — фан­тас­ма­га­рыч­ную, па­ра­дак­са­ль­ную, але тое быў бы цэнтр мас­тац­тва, з вы­ха­дам у парк... Аднак вось пы­тан­не: хто за гэ­та за­пла­ціць? Дзяр­жа­ва га­то­вая ісці на ахвя­ры. У та­кіх вы­пад­ках я ду­маю: каб па­бу­да­ваць цэнтр Жор­жа Па­м­пі­ду ў Па­ры­жы, так­са­ма пры­йшло­ся знес­ці па­ру гіс­та­рыч­ных бу­дын­каў. Так, заў­­сё­ды цэнтр го­ра­да пры­цяг­вае інвес­ты­цыі, але ня­хай жа яны бу­дуць з сэр­цам! Пы­тан­не тут на­ват не ў май­стэр­стве архі­тэк­та­ра, але ў вы­шэй­шай ку­ль­ту­ры за­каз­чы­ка.

Раз­ам з тым, на­прык­лад, рэ­кан­струк­цыя пад гас­ці­ні­цу кляш­та­ра бер­нар­дзін­цаў у Мін­ску, пры­мер­ка­ва­ная да Чэм­пі­яна­ту све­ту па хакеі. Хоць і сва­рым­ся за спеш­ку пры рэ­стаў­ра­цый­ных пра­цах, але вось на архі­тэк­тур­ным фо­ру­ме ў ве­рас­ні яна ад­кры­ла свае дзве­ры для ста­сун­каў і экс­па­зі­цый. Гэ­та ве­ль­мі доб­ры знак.

На­огул склад­ва­ецца так: леп­шыя пля­цоў­кі га­ра­доў час­та ад­да­юцца пад біз­нэс і ган­д­лё­выя цэн­тры, якія ні­як не звя­за­ныя з мас­тац­твам. Зна­чыць, не час яшчэ.

Зрэш­ты, я надоечы быў на пе­ра­мо­вах з но­вым улас­ні­кам ру­інаў ста­ра­жыт­на­га бро­ва­ра ў 70 кі­ла­мет­рах ад ста­лі­цы. Дык вось, но­вы гас­па­дар, чыё дзя­цін­ства пра­йшло ў вёс­цы па­блі­зу, бу­дзе яго ад­на­ўляць і ва­рыць пі­ва! Рэ­спект!

Кан­цэп­цыя ства­рэн­ня «аб’­екта па­ка­зу» вы­ра­шае пра­бле­му. На па­чат­ко­вым эта­пе. Да­вай­це раз­гле­дзім уда­лыя і ня­ўда­лыя пры­кла­ды, як за­хоў­ва­ецца і за­ста­ецца ў сфе­ры ку­ль­ту­ры гіс­та­рыч­ны по­мнік — у све­це і ў Бе­ла­ру­сі. Але спа­чат­ку трэ­ба вы­зна­чыць, што мы лі­чым уда­лым, а што не. На­пэў­на, трэ­ба мець на ўва­зе не то­ль­кі архі­тэк­тур­ныя вар­тас­ці аб’­ектаў, але і іх са­цы­яль­ную знач­насць. Не то­ль­кі ме­ма­ры­яль­ныя аспек­ты, але і па­тэн­цы­ял для раз­віц­ця су­час­ных кан­тэк­стаў.

— Са­мым уда­лым лі­чыц­ца пры­ста­са­ван­не пад род­нас­ныя ці бліз­кія фун­кцыі. На­прык­лад, ста­ра­даў­нi млын доб­ра бы­ло б пры­ста­са­ваць пад бу­лач­ную, бро­вар, піў­ную...

Трэ­ба раз­умець, што, ка­лі по­мнік про­ста ста­іць без спра­вы, ён па­мі­рае... А ўды­хае жыц­цё ме­на­ві­та інвес­тар.

Пры­вя­ду не­ка­ль­кі пры­кла­даў пры­ста­са­ван­ня да су­час­нас­ці ста­ра­жытных ся­дзіб у краі­нах з бліз­кай да нас эка­но­мі­кай. Ва­ры­янт, уба­ча­ны мной у Арген­ці­не: ста­ра­даў­нюю за­кі­ну­тую фер­му «Кар­лас Кін» не­ба­га­ты му­ні­цы­па­лі­тэт пры­ста­са­ваў пад шмат­функ­цы­яна­ль­ны цэнтр. Бу­дын­кi за­ха­ва­ны, час­т­ко­ва іх ад­да­лі на­род­ным ра­мёс­твам, ёсць маг­чы­масць пра­вя­дзен­ня кан­фе­рэн­цый і ўра­чыс­тас­цяў, пра­кат для ро­ва­ра­ту­рыс­таў. Усё ве­ль­мі спа­кой­на, інтэ­лі­ген­тна, з уз­ру­ша­ль­най уні­ка­ль­най атмас­фе­рай.

Дру­гі пры­клад — з В’ет­на­ма. Іні­цы­яты­ва зы­хо­дзі­ла ад ка­лек­цы­яне­ра са­до­вай ску­льп­ту­ры: ён атры­маў за­кі­ну­тую ся­дзі­бу з усход­нім са­дам. Уся тэ­ры­то­рыя бы­ла на­сы­ча­на яго ка­лек­цы­яй са­до­вай ску­льп­ту­ры. Кож­ны квад­рат­ны метр пра­пра­ца­ва­ны па­чуц­цё­ва і гар­ма­ніч­на. У са­мой ся­дзі­бе прад­стаў­ле­ны яго ўлас­ны жы­ва­піс, але ўсё арга­ніч­на, не да­куч­лі­ва, гля­дзіц­ца су­цэ­ль­ным аб’­ёмам. На ад­ной з са­жа­лак зроб­ле­ны ва­дзя­ны тэ­атр, гэ­та ка­лі ля­ль­ка­во­ды ру­ха­юцца пад ва­дой, тры­ма­ючы над па­вер­хняй сва­іх пер­са­на­жаў. В’ет­нам не са­мая ба­га­тая кра­іна, але ча­ла­век, атры­маў­шы аб’­ект, па­клаў жыц­цё на тое, каб у ім стаў ад­чу­вац­ца пра­сла­ву­ты Ге­ній мес­ца. Ця­пер за не­вя­лі­кую пла­ту сю­ды мо­гуць пры­хо­дзіць усе жа­да­ючыя. Ка­лі сяб­ры мя­не ту­ды за­пра­ша­лі, то на­ват не маг­лі нар­ма­ль­на па­тлу­ма­чыць, што гэ­та та­кое — му­зей, май­стэр­ня, парк, ва­дзя­ны тэ­атр. Про­ста мес­ца, дзе ёсць і тое, і іншае, і ўсё як трэ­ба.

Яшчэ пры­клад — Фі­ге­рас у Іспа­ніі, глу­хi ў мі­ну­лым го­рад, у яко­га бы­лі ўсе шан­цы стаць труш­чо­бай. Але му­ні­цы­па­ль­ныя ўла­ды зра­зу­ме­лі, дзе іх ша­нец. Рэч у тым, што 11 мая 1904 го­да ў Фi­ге­ра­се на­ра­дзіў­ся вя­лі­кі Са­ль­ва­дор Да­лі. Ула­ды пры­ня­лі яго праз га­ды, ка­лі мас­так пры­йшоў як інвес­тар. Яму да­лі па­ўраз­бу­ра­ны тэ­атр у цэн­тры го­ра­да, дзе ён зра­біў свой му­зей — фан­тас­тыч­ны, сюр­рэ­аліс­тыч­ны, ку­ды сён­ня рвуц­ца эша­ло­ны аўто­бу­саў з экс­кур­сан­та­мі.

Існуе та­кі тэр­мін — «аб’­ект па­ка­зу», кры­ху рас­плы­віс­ты. Гэ­та яшчэ не му­зей, а то­ль­кі за­ро­дак, «мес­ца, дзе ці­ка­ва», i гэ­та лепш, чым ні­чо­га.

У Бе­ла­ру­сі па­він­ны быць му­зеі па­ле­акуль­ту­ры, бо на на­шай тэ­ры­то­рыі ёсць ста­ра­жыт­ныя руд­ні­кі, ста­янкі. Мы ве­да­ем, як та­кі­мі аб’­екта­мі рас­па­ра­джа­юцца ў Англіі і Шат­лан­дыі — іх там ве­ль­мі шмат. У Гер­ма­ніі ма­юцца цэ­лыя му­зей­ныя вёс­кі: там жы­вуць лю­дзі (бо­ль­шай час­ткай не­фар­ма­лы), за­йма­юцца ста­ры­мі про­мыс­ла­мі на ра­дасць гле­да­чам. Ту­рыс­ты мо­гуць пра­вес­ці тут не­ка­ль­кі дзён, усё па­ма­цаць, мож­на па­жыць у ста­рых ха­ці­нах.

У нас не­шта пад­обнае атры­ма­ецца пры рэ­а­лі­за­цыі гран­ды­ёзна­га пра­екта «Мін­скае за­мчыш­ча», ча­со­ва ад­кла­дзе­на­га праз кры­зіс­ную сі­ту­ацыю ў све­це. Гэ­та бу­дзе інтэ­рак­тыў­ны му­зей, дзе ўжо ўлі­ча­ны вя­до­мыя па­мыл­кі, якія пра­яві­лі­ся ў Археа­ла­гіч­ным му­зеі «Бя­рэс­це» на тэ­ры­то­рыі Ва­лын­ска­га ўма­ца­ван­ня Брэс­цкай крэ­пас­ці, адзі­ным у Еўро­пе му­зеі ся­рэд­ня­веч­на­га ўсход­нес­ла­вян­ска­га го­ра­да XI—XIII ста­год­дзяў. Па ву­лі­цах ста­ра­жыт­на­га га­ра­дзіш­ча хо­чац­ца па­ха­дзіць і, мо­жа, за­стац­ца на не­ка­ль­кі дзён у га­тэ­лі, а не на­зі­раць яго за шклом. У му­зей трэ­ба ўдых­нуць жыц­цё, ён па­ві­нен быць інтэ­рак­тыў­ным. Для дзя­цей у му­зе­ях архе­ало­гіі за­раз ро­бяц­ца пля­цоў­кі, дзе мож­на па­ка­пац­ца і са­мім «знай­сці» архе­ала­гіч­ныя артэ­фак­ты. У «Мін­скім зам­чыш­чы», спа­дзя­юся, бу­дуць рэ­алі­за­ва­ны са­мыя су­час­ныя му­зей­ныя тэх­на­ло­гіі.

Рас­ка­жы­це пра ваш но­вы пра­ект. І па­­коль­­кі на­ша гу­тар­ка звя­за­ная з рэ­трас­пек­ты­вай, да­вай­це ўспом­нім тое, што вы ўжо зра­бі­лі.

— Ця­пе­раш­ні рэ­стаў­ра­цый­ны пра­ект прысвечаны імё­на­м кня­зёў Ра­ма­на­вых з рус­кай цар­скай ды­нас­тыі. Гэ­та іх ма­ёнтак у вёс­цы Ста­ра­ба­ры­саў Мін­ска­га ра­ёна. Інвес­тар — рас­ія­нін з бе­ла­рус­кі­мі ка­ра­ня­мі ды з аўстрый­скім про­звіш­чам на­шчад­ка сал­да­та арміі На­па­ле­она. Па іро­ніі лё­су ў гэ­тым ма­ёнтку якраз і спы­няў­ся На­па­ле­он Ба­на­парт. Цаг­ля­ная ка­роб­ка без вок­наў і дзвя­рэй бы­ла ра­ней і сель­скім тэх­ні­ку­мам, і вяс­ко­вым клу­бам, і кан­то­рай. Уво­гу­ле бу­ды­нак ска­жа­лі як маг­лі, яго­ны стан быў бліз­кім да ру­інаў. Як по­мнік ён ад­но­сіц­ца да па­чат­ку ХХ ста­год­дзя, стыль — поз­ні ма­дэрн. Ся­дзіб­ны ком­плекс уклю­чае ў ся­бе шмат па­бу­доў, якія ця­пер на­ле­жаць роз­ным улас­ні­кам, та­му на­пе­ра­дзе вя­лі­кая пра­ца па іх аб’­яднан­ні. Акра­мя та­го, на­пе­ра­дзе рас­пра­цоў­ка «Зо­наў ахо­вы гiс­то­ры­ка-ку­ль­тур­най каш­тоў­нас­ці» для вы­яўлен­ня і за­ха­ван­ня цэ­лас­нас­ці по­мні­ка архі­тэк­ту­ры.

З цi­ка­вых аб’­ектаў мі­ну­лых га­доў: мне да­вя­ло­ся ўдзе­ль­ні­чаць у рэ­стаў­ра­цыі ся­дзі­бы ў вёс­цы Чыр­во­ны Бе­раг, фран­цыс­кан­ска­га кляш­та­ра ў Га­ль­ша­нах, кас­цё­ла езу­іцка­га ка­ле­гі­ума ў Мін­ску, ра­ту­шы ў Шкло­ве, па­ла­цы Ру­мян­ца­вых-Па­ске­ві­чаў у Го­ме­лі, па­ла­цы Па­цём­кі­на ў Кры­ча­ве.

Ці пра­ві­ль­на я раз­умею, што мін­ская Ло­шы­ца — у свят­ле та­го, што вы рас­па­вя­лі, — зна­хо­дзіц­ца ў ве­ль­мі вы­год­ным ста­но­­вішчы?

— Вя­до­ма! Па-пер­шае, раз­мяш­чэн­не: сядзіба ста­іць у го­ра­дзе, але на ўскра­іне, у па­рку. Па-дру­гое, Ло­шы­ца за­ста­ла­ся ў му­ні­цы­па­ль­най ула­ды, і гэ­та ўсё-та­кі му­зей.

***

Сён­няш­няя Ло­шы­ца сус­тра­кае гас­цей не про­ста ў ся­дзіб­ным до­ме: ад­ноў­ле­на поў­нае ге­не­ала­гіч­нае дрэ­ва яе ўла­да­ль­ні­каў, па­чы­на­ючы ад кня­зя Ва­сі­ля ў 1576 го­дзе і да Друц­кіх — Гор­скіх — Пру­шын­скіх — Лю­бан­скіх у па­чат­ку XX ста­год­дзя.

За апош­ні час бы­лі стра­ча­ны ўвесь інтэ­р’ер, па­ркет і мэб­ля, ад­нак тры­вае ад­чу­ван­не, што жыц­цё гэ­та­га до­ма ўсё ж не вы­чар­па­ла­ся. Сце­ны тыя ж, па чар­ця­жах і апі­сан­нях ад­ноў­ле­на гіс­та­рыч­нае пры­зна­чэн­не за­лаў і па­ко­яў. Ма­тэ­ры­ялы і дэ­кор — так­са­ма не са­ма­дзей­насць: гэ­та ка­лек­цый­ныя крыш­таль, брон­за, бур­штын. Ці­ка­ва, што су­час­ныя куб­кі з зя­лё­на­га шкла — рэ­плі­ка ча­соў ВКЛ, а люс­тры зроб­ле­ны па­вод­ле ста­ра­даў­ніх эскі­заў у Лі­дзе.

Ва ўспры­ман­ні ту­рыс­та або мін­чу­ка-фла­нё­ра лёг­ка злу­ча­юцца срэб­ны кан­дэ­лябр га­лан­дска­га май­стра XIX ста­год­дзя, парт­рэт­ныя рам­кі пе­цяр­бур­гскай май­стэр­ні Ба­ра­ві­ко­ва і печ, час­тка якой — но­вая ды­зай­нер­ская віт­ры­на. На­ват фі­ку­сы бы­лі ве­ль­мі рас­паў­сю­джа­ныя та­ды, яны і ця­пер пры­ўнес­лі жы­вую інта­на­цыю ў мі­фа­ло­гію ся­дзі­бы, у яе на­ста­ль­гіч­ны на­строй.

Ня­ма ча­ла­ве­ка, які б не спы­ніў­ся пе­рад чай­ны­мі пры­бо­ра­мі, шчып­ца­мі для пі­рож­ных і вы­тан­ча­ным по­су­дам для кам­по­ту. Мо­да на гіс­та­рыч­ны стыль тры­ва­ла, як і эклек­ты­ка. Та­му гэ­тыя ж прад­ме­ты цал­кам маг­лі зна­хо­дзіц­ца ў Эрмі­та­жы або па­ла­цы кня­зёў Юсу­па­вых — іх сап­раў­днасць і якасць рэ­стаў­ра­цыі не вы­клі­ка­юць сум­не­ваў спе­цы­яліс­таў.

Дру­гі па­верх ся­дзіб­на­га до­ма за­ня­ла рэ­т­ра-ка­лек­цыя вя­се­ль­ных су­ке­нак, але яшчэ бо­льш ці­ка­вы ме­ма­ры­яль­ны зал, пры­све­ча­ны Пла­да­ага­род­нін­най да­след­чай стан­цыі ў Ло­шы­цы, дзе ў свой час па­спя­хо­ва пра­ца­ваў вы­біт­ны ба­та­нік і гео­граф, ака­дэ­мік Мі­ка­лай Ва­ві­лаў. Вось гэ­та бы­ло для мя­не ад­крыц­цём: Мін­ская шко­ла га­род­ні­на­во­даў, ка­лек­тыў­ныя парт­рэ­ты су­пра­цоў­ні­каў, ко­піі да­ку­мен­таў, фа­таг­ра­фіі ві­наг­рад­ні­ка, клуб­ніч­на­га поля, но­вых га­тун­каў яблы­каў і па­рэч­кі (1949—1957).

У да­вяр­шэн­ні да ўся­го — віт­ры­ны з архе­а­ла­гіч­ны­мі зна­ход­ка­мі. Да­след­чык і гіс­то­рык Юрый За­яц пры­свя­ціў Ло­шы­цы мно­гія га­ды, і ця­пер мы мо­жам ба­чыць, на­прык­лад, брон­за­выя жа­но­чыя ўпры­га­жэн­ні (X—XIII ста­год­дзяў), пра­сні­цы ды іншае, што вяр­тае нас яшчэ да ад­ной ло­шыц­кай тэ­мы — міс­ты­ка, сім­ва­лы, зда­ні.

Так, гэ­та не ку­ра­тар­ская пра­ца з архі­вам, якую мы шу­ка­ем у су­час­ным мас­тац­тве. Але пад­агу­ль­нім: хі­ба ўсё гэ­та ў ком­плек­се — не пры­клад та­го, як ту­рыс­тыч­ная пры­ваб­насць ра­туе ся­дзі­бы ад раз­бу­рэн­ня? Хі­ба не до­каз, што ку­ль­ту­ра сап­раў­ды пад­трым­лі­вае бе­ла­рус­кую ідэн­тыч­насць?

Мас­тац­тваз­наў­ца, ка­лек­цы­янер Ві­таль Жу­каў — аўтар кан­цэп­цыі і экс­па­зі­цыі двух за­лаў «Ло­шы­ца па да­ро­зе скрозь га­ды», дзе вы­стаў­ле­на яго аса­біс­тая ка­лек­цыя.

— Для мя­не ве­ль­мі важ­ны­мі ста­лі сло­вы Іры­ны Анто­на­вай, кі­раў­ні­цы рас­ійска­га Дзяр­жаў­на­га му­зея вы­яўлен­чых мас­тац­тваў імя А.С.Пуш­кі­на з 1961 го­да, на Між­на­род­ным фо­ру­ме, пры­све­ча­ным му­зе­ям XXI ста­год­дзя. Яна ска­за­ла, што не так важ­на, якім бу­дзе му­зей бу­ду­чы­ні, — важ­ная яго мо­ва. А мо­ва му­зея — мас­тац­кая ка­лек­цыя. Ка­лі му­зей ва­ло­дае якас­най ка­лек­цы­яй, гэ­та бу­дзе вы­раз­ная мо­ва. А кан­цэп­ту­аль­ныя вы­на­ход­ствы за­ста­юцца на дру­гім пла­не.

Доў­га не мог зра­зу­мець, ча­му мне не ці­ка­вы фу­ту­рызм, але так за­хап­ля­юць сля­ды мі­ну­ла­га... Мае по­шу­кі атмас­фе­ры, ра­ман­ты­кі мі­ну­ла­га — за­ўсё­ды ва­ры­яцыі на тэ­му, як маг­ло б быць... Бо пра­ктыч­на ўсё ў Ло­шы­цы стра­ча­на, фак­таў вя­до­мых ве­ль­мі ма­ла. Я маю на ўва­зе ві­зу­аль­ныя да­ку­мен­ты, са­му пра­сто­ру. А гэ­та апош­нія ста­рон­кі гіс­то­рыі гу­бер­нска­га Мін­ска і ўзор­на-па­ка­за­ль­ная гас­па­дар­ка гу­бер­ні — ча­го да­ма­га­лі­ся ўла­да­ль­ні­кі, пе­ра­бу­доў­ва­ючы ся­дзі­бу, афар­мля­ючы роз­ныя па­мяш­кан­ня ў роз­ных сты­лях, збі­ра­ючы экза­тыч­ныя рас­лі­ны для па­рку. Усё маг­чы­мае для ад­на­ўлен­ня інтэ­р’е­ру ка­на­па­вай гас­цёў­ні я зра­біў. Па­ста­раў­ся рас­ка­заць гіс­то­рыю прад­ме­та­мі ка­лек­цыі, ад­па­вед­ны­мі той эпо­се: шаф­ка, бу­фет і по­суд (Куз­ня­цоў­скi фар­фор), ся­рэб­ра­ны кан­дэ­лябр га­лан­д­скай пра­цы, пад­стаў­ка пад пад­свеч­нік, ра­мы для парт­рэ­таў пе­цяр­бур­гскай май­стэр­ні Ба­ра­ві­ко­ва.

Мне пад­ала­ся ве­ль­мі сім­па­тыч­най гас­па­ды­ня до­ма, яе лёс... Ядві­га Лю­бан­ская мне зда­ецца бе­ла­рус­кай Ган­най Ка­рэ­ні­най, толь­­кі праз 30 га­доў. Яна так­са­ма бы­ла ахвя­рай на­моў, раз­дзі­ра­ла­ся па­між до­мам і гра­мад­ствам, шлю­бам і ка­хан­нем. Свец­кае жыц­цё та­го ча­су бы­ла на­сы­ча­ным, хоць мы ка­жам аб пра­він­цыі, аб па­меж­жы імпе­рыі. Упэў­не­ны, што сво­еа­саб­лі­вы гля­нец тут пры­сут­ні­чаў: пе­рад­ва­еннае кра­са­ван­не лі­та­ра­тур­ных гур­ткоў, мас­тац­кіх гас­цёў­няў. Ужо бы­лі па­бу­да­ва­ныя гас­ці­ні­ца «Еўро­па», кан­цэр­тная за­ла «Па­рыж». А Ядві­га Лю­бан­ская бы­ла, да­рэ­чы, не то­ль­кі да­чкой мар­шал­ка два­ран­ства, ма­ла­дой жон­кай і ама­тар­кай тэ­атра, але і ды­рэк­тар­кай Ту­рэм­на­га жа­но­ча­га ка­мі­тэ­та: ён аказ­ваў да­па­мо­гу зня­во­ле­ным жан­чы­нам, тут кла­па­ці­лі­ся пра іх дзя­цей, пра атры­ман­не да­па­мо­гi.

У рэ­кан­струк­цыі парт­рэ­таў мой по­шук быў інту­ітыў­ным, пры­тым што ві­зу­аль­нае прад­стаў­лен­не ся­мей­най па­ры Лю­бан­скіх ве­ль­мі важ­на. І ка­лі фа­таг­ра­фію Яўста­фія Іва­на­ві­ча мож­на бы­ло ад­на­віць бо­льш-менш да­клад­на, то аб­ліч­ча Ядві­гі прый­шло­ся да­паў­няць — пры­чос­ку, су­кен­ку, фут­ра­вы па­лан­цін. Істот­на, што іх парт­рэ­ты сус­тра­ка­юць на­вед­ні­ка му­зея так, як бы гас­па­да­ры ся­дзі­бы сус­тра­ка­лі гас­цей.

Любоў ГАЎРЫЛЮК