Ctrl+S

№ 2 (395) 01.02.2016 - 28.02.2016 г

«zakroma 2015»
На­пры­кан­цы сту­дзе­ня ў На­цы­яна­ль­ным цэн­тры су­час­ных мас­тац­тваў Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь (у бу­дын­ку Му­зея су­час­на­га вы­яўлен­ча­га мас­тац­тва) ад­крыў­ся пра­ект, які прад­ста­віў гле­да­чу аб’­екты, на­бы­тыя і пад­ара­ва­ныя твор­ца­мі На­цы­яна­ль­на­му цэн­тру ле­тась.

Для не­свя­до­мых: з ня­даў­ня­га ча­су ўста­но­вы НЦСМ і МСВМ ма­юць агу­ль­ную ба­зу і рас­па­чы­на­юць агу­ль­ную гіс­то­рыю. Гэ­ты фак­тар па­ўплы­ваў на мнос­тва чу­так (на­кшталт та­го, што му­зей за­чы­ніў­ся) і па­спры­яў па­мян­шэн­ню ко­ль­кас­ці на­вед­ні­каў на пэў­ны пе­ры­яд. Але за­ці­каў­ле­ныя ўжо кры­ху за­ры­ента­ва­лі­ся і лан­цу­жок звык­лых за­ўсёд­ні­каў ад­на­віў­ся з па­пя­рэд­няй інтэн­сіў­нас­цю. На жаль, вы­ста­ва за­ста­ла­ся для бо­ль­шас­ці не­заў­важ­най. А звяр­нуць на яе ўва­гу бы­ло б вар­та.

У чым бо­льш скла­да­най сі­ту­ацыі зна­хо­дзіц­ца пры­від бе­ла­рус­ка­га арт-рын­ку, тым бо­льш пы­тан­няў уз­ні­кае ў яго ўдзе­ль­ні­каў да­тыч­на та­го не­вя­лі­ка­га стру­ме­нь­чы­ка фі­нан­са­ван­ня, ва­кол яко­га што­год збі­ра­ецца ра­да На­цы­яна­ль­на­га цэн­тра су­час­ных мас­тац­тваў і вы­ра­шае, чые пра­цы вар­тыя стаць на па­лі­цы фон­ду. Ка­лек­цыя — гэ­та стры­жань му­зея, які зма­цоў­вае роз­ныя кі­рун­кі яго дзей­нас­ці. За­клі­ка­ная ад­люс­тра­ваць усю раз­на­стай­насць фор­маў і тэх­нік, мас­тац­кіх плы­няў і інды­ві­ду­аль­ных ма­ні­фес­та­цый су­час­на­га арту кра­іны, му­зей­ная ка­лек­цыя да ця­пе­раш­ня­га мо­ман­ту на­ліч­вае ка­ля 4 500 экс­па­на­таў. Мне гэ­та пад­аец­ца вы­ключ­на вя­лі­кай ліч­бай.

Са­мі па са­бе хра­на­ла­гіч­ныя межы рас­паў­сю­джва­юцца на апош­нія 50 га­доў — ахоп­лі­ва­ючы, та­кім чы­нам, не над­та доў­гі, але на­сы­ча­ны, надзвы­чай скла­да­ны і су­пя­рэч­лі­вы пе­ры­яд у гіс­то­рыі Бе­ла­ру­сі. Ка­лек­цыя фар­муе не­ка­ль­кі клю­ча­вых раз­дзе­лаў, про­філь якіх му­сіць вы­зна­чац­ца гіс­то­ры­ка-хра­на­ла­гіч­ны­мі і ад­мыс­ло­вы­мі кры­тэ­ра­мі. Стра­тэ­гіч­на важ­ная ро­ля дзей­нас­ці та­кой уста­но­вы па­він­на быць ад­ве­дзе­на падзе­лу, пры­све­ча­на­му акту­аль­ным мас­тац­кім пра­кты­кам. Так, му­зей му­сіць пад­трым­лі­ваць, за­хоў­ваць і па­пу­ля­ры­за­ваць су­час­ную ку­ль­ту­ру. Гэ­та пра­пі­са­на ў яго ко­дэк­се: «Му­зей па­ві­нен па­каз­ваць усю па­літ­ру раз­віц­ця су­час­на­га бе­ла­рус­ка­га мас­тац­тва, усе ві­ды і на­прам­кі, якія існу­юць сён­ня, ад аван­гар­дна­га да рэ­аліс­тыч­на­га і кан­цэп­ту­аль­на­га. Пе­ра­ва­гі не­йка­му ад­на­му сты­лю або кі­рун­ку не му­сяць над­авац­ца, а асноў­ным кры­тэ­ры­ем вы­сту­пае вы­со­кі пра­фе­сі­яна­лізм і та­лент аўта­ра». Ці ад­па­вя­дае му­зей па­трэ­бам гра­мад­ства, ці ад­стой­вае свае пра­пі­са­ныя ідэ­алы? МСВМ па­ра­ўна­ль­на ма­ла­ды, ён быў ад­кры­ты ў траў­ні 1998 г. Афі­цый­нае апі­сан­не дзей­нас­ці му­зея (ця­пер Цэн­тра) сцвяр­джае, што «му­зей па­ві­нен быць не ака­дэ­міч­най, а ру­хо­май уста­но­вай, яго дзей­насць па­він­на ад­па­вя­даць змен­лі­ва-імклі­ва­му раз­віц­цю су­час­на­га мас­тац­тва. Зы­хо­дзя­чы з гэ­та­га, па­ста­янная экс­па­зі­цыя не му­сіць быць за­сты­лай на мно­гія га­ды. Яна па­він­на быць па­ста­янна-змен­най, на тры-пяць га­доў, каб по­тым у но­вай экс­па­зі­цыі па­ка­заць но­выя да­сяг­нен­ні ў мас­тац­тве, но­выя по­шу­кі, сты­лі і на­прам­кі». За 12 га­доў свай­го існа­ван­ня МСВМ саб­раў шэсць ка­лек­цый. Жы­ва­піс: ра­бо­ты Шча­мя­лё­ва, Ваш­чан­кі, Кіш­чан­кі, За­йца­ва, Тоў­сці­ка, Ко­жу­ха, Куз­ня­цо­ва, Іса­ёнка, Аль­шэў­ска­га, Гры­не­ві­ча і мно­гіх іншых. У пад­бор­цы гра­фіч­ных тво­раў му­зей спра­буе ад­люс­тра­ваць увесь спектр тэх­нік, як дру­ка­ва­най, так і ары­гі­на­ль­най, што вы­дат­на для мас­та­коў, якія сфар­ма­ва­лі твар бе­ла­рус­кай шко­лы гра­фі­кі. Гэ­та пра­цы вя­до­мых май­строў ста­рэй­ша­га па­ка­лен­ня: Ша­ран­го­ві­ча, Каш­ку­рэ­ві­ча, Па­сля­до­віч, а так­са­ма тых, якія сён­ня зна­хо­дзяц­ца на пі­ку сва­ёй актыў­нас­ці і шчы­ру­юць на ўяў­лен­не аб тым, чым ёсць су­час­нае бе­ла­рус­кае гра­фіч­нае мас­тац­тва, — Ба­ра­на­ва, Сла­ву­ка, Віш­неў­ска­га, Ліс, Алі­се­ві­ча, Ба­са­лы­гі, Ра­дзі­віл­ка, Сус­та­ва, Та­тар­ні­ка­ва. Тво­ры ску­льп­та­раў у му­зей­най ка­лек­цыі ад­люс­троў­ва­юць су­час­ныя тэн­дэн­цыі раз­віц­ця гэ­та­га арт-кі­рун­ку: аб’­екты Гу­мі­леў­ска­га, Сла­бод­чы­ка­ва, Да­ві­дзен­ка, Фін­ска­га, Пан­ця­ле­ева, Се­лі­ха­на­ва. Дэ­ка­ра­тыў­на-пры­клад­ное мас­тац­тва прад­стаў­ле­на га­бе­ле­нам, ке­ра­мі­кай, вы­ра­ба­мі са шкла, ску­ры, па­рца­ля­ны. Вы­ка­рыс­тоў­ва­ючы тра­ды­цыі і пры гэ­тым губ­ля­ючы ўты­лі­тар­насць, пра­цы мас­та­коў-пры­клад­ні­коў на­бы­ва­юць уні­ка­ль­насць і ства­ра­юць воб­раз­на-аса­цы­ятыў­нае ўспры­ман­не: Гус­та­ва, Пят­руль, Кал­ты­гін, Тра­цэў­скі, Ніш­чык, Па­ра­жняк, Бар­тла­ва, Са­ка­ло­ва. У асно­ве ка­лек­цыі фо­та­мас­тац­тва ля­жыць збор фа­таг­ра­фій Саў­чан­кі, а так­са­ма ра­бо­ты фо­та­май­строў аб’­яднан­ня «Мінск» — Цэ­ха­но­ві­ча, Па­ўлю­ця, Жу­раў­ко­ва. І шос­тая час­тка фон­ду — ка­лек­цыя за­меж­на­га мас­тац­тва. Пра­цы мас­та­коў з Гер­ма­ніі, Рас­іі, Укра­іны, Эсто­ніі, Поль­шчы і Іта­ліі.Вы­біт­ныя імё­ны, сап­раў­ды вар­тыя «му­зе­ефі­ка­цыі», вар­тыя дбай­най пра­цы пра­кты­кан­таў, якія бу­дуць ста­віць цэт­лі­кі з ліч­ба­мі на зва­ро­це па­лот­наў і за­піс­ваць доў­гія ха­рак­та­рыс­ты­кі ў ба­зу да­дзе­ных. Але, з інша­га бо­ку, той раз­рыў, што ўтва­рыў­ся між ма­ла­дым па­ка­лен­нем тых жа пра­кты­кан­таў, сту­дэн­таў, на­стаў­ні­ка­мі якіх з’яўля­юцца мно­гія з пе­ра­лі­ча­ных, про­стых ама­та­раў арту і май­стра­мі, на­мі­нан­та­мі на кла­сі­каў, ста­но­віц­ца ўсё бо­ль­шы і бо­ль­шы. У не­йкі мо­мант гэ­тая про­рва мо­жа зра­біц­ца пры­чы­най не­па­ра­зу­мен­ня ў са­мых про­стых рэ­чах. Свя­до­ма па­збя­га­ючы кан­стру­яван­ня адзі­на­га, уні­вер­са­ль­на­га апа­вя­дан­ня пра мас­тац­кую эва­лю­цыю Бе­ла­ру­сі, му­зей па­ві­нен, як і аб­яцае, імкнуц­ца да ства­рэн­ня мак­сі­ма­ль­на аб’­ёмнай, роз­на­ба­ко­вай і шмат­па­ляр­най пан­ара­мы ку­ль­тур­на­га жыц­ця, не ігна­ру­ючы з’явы, што ві­да­воч­на ўплы­ва­юць на мас­тац­кі гра­дус кра­іны.

«Мя­ня­ецца свет — змя­ня­емся і мы. Раз­ам з гра­мад­ствам па­він­ны эва­лю­цы­яна­ваць і ку­льтур­ныя пра­екты, — ска­за­ла не­як за­сна­ва­ль­ніца мас­коў­ска­га “Га­ра­жа” Да­р’я Жу­ка­ва. — Як “ра­шу­чая інсты­ту­цыя”, мы ўзя­лі на ся­бе ад­каз­насць стаць му­зе­ем су­час­на­га мас­тац­тва». Па­зай­здрос­ціць ха­рыз­ме ма­ла­дой ды­рэк­тар­кі па­спя­хо­ва­га рас­ійска­га му­зея мож­на, то­ль­кі ўсвя­до­міў­шы тыя ры­сы, які­мі ад­роз­ні­ва­ецца ад­но гра­мад­ства ад дру­го­га і тая гіс­то­рыя ку­ль­тур­на­га ста­наў­лен­ня ад на­шай. Але гэ­та спра­ва не­вы­са­ка­род­ная і пад­аец­ца да асэн­са­ван­ня ад­но праз час ды пры пад­трым­цы цэ­лай гра­ма­ды да­свед­ча­ных пра­фе­сі­яна­лаў і экс­пер­таў. Уз­ро­вень ад­кры­тас­ці і пра­зрыс­тас­ці му­зей­най струк­ту­ры, які мож­на ба­чыць у пра­цы інсты­ту­цый Мас­квы, Вар­ша­вы, Ві­ль­ню­са — блі­жэй­шых су­се­дзяў, — на­тхняе. З ад­на­го бо­ку, та­кое па­ра­ўнан­не мо­жа пад­ацца ня­пра­ві­ль­ным (у нас свае аб­ста­ві­ны, свая ку­ль­тур­ная сі­ту­ацыя і свае мэ­ты), а з інша­га — ча­му б не? Ага­лен­не ме­ха­ніз­му ства­рае сі­ту­ацыю да­ве­ру ся­род пуб­лі­кі і спры­яе квіт­нен­ню спра­вы, на­ват ка­лі да «кве­так» трэ­ба пра­йсці шлях вы­праў­лен­ня хі­баў і мэ­та­на­кі­ра­ва­най пра­цы па ўлад­ка­ван­ні арт-гас­па­дар­кі.

Ці­ка­вяць не­ка­ль­кі мо­ман­таў у пра­цы НЦСМ: за­да­чы му­зея, ро­ля фон­ду і яго на­паў­нен­не. Па­гу­та­рыў­шы з прад­стаў­ні­ком фон­да­вай час­ткі му­зея, я не атры­ма­ла да­клад­най ад­по­ве­дзі, але ўпэў­ні­ла­ся ў на­ла­джа­най сіс­тэ­ме, змя­няць якую не стае мо­цы/рэ­сур­саў/жа­дан­ня. Бо на­сам­рэч — збо­ль­-ша­га — сі­ту­ацыя ўсіх за­да­ва­ль­няе. Ка­ця­ры­на Пін­чук, га­лоў­ная за­ха­ва­ль­ні­ца му­зей­ных прац На­цы­яна­ль­на­га Цэн­тра, з за­хап­лен­нем і шчы­рас­цю рас­па­вя­ла пра зла­джа­ную ­пра­цу му­зей­най Ра­ды, што займаецца вы­ба­рам ра­бот да за­куп­кі, фар­ма­ван­нем што­га­до­вых экс­па­зі­цый і пла­на­ван­нем но­вых на­быт­каў фон­да. Склад Ра­ды амаль не змя­ня­ецца га­да­мі, ма­ла­дыя су­пра­цоў­ні­кі не за­трым­лі­ва­юцца над­оўга, та­му кан­цэп­цыю пры­няц­ця тво­раў у фонд му­зея мож­на лі­чыць прад­ума­най і сфар­ма­ва­най.

«ZAKROMA 2015» — гу­чыць шы­коў­на, ма­ючы на ўва­зе по­ў-ныя па­мяш­кан­ні скар­баў, што да­юць нам упэў­не­насць у за­ўтраш­нім дні, але сап­раў­дная сі­ту­ацыя вы­гля­дае хут­чэй на «Па за­се­ках 2015». Быц­цам бы нам увесь час не­ча­га не стае: доб­рых спе­цы­яліс­таў, пра­сто­ры, ча­су на дбай­ную пад­рых­тоў­ку ды ла­гіч­на­га аб­грун­та­ван­ня. У кра­іне што­год ад­бы­ва­ецца без­ліч пра­ектаў, якія фар­му­юць мас­тац­кае це­ла Бе­ла­ру­сі, мас­тац­тва ста­но­віц­ца ці­ка­вым усё бо­ль­шай ко­ль­кас­ці су­айчын­ні­каў ды за­меж­ных гас­цей, пра яго з ве­дан­нем спра­вы рас­каз­вае прэ­са, лю­бы, хто лі­чыць ся­бе су­час­ным, імкнец­ца спас­ціг­нуць эты­кет на­вед­ван­ня вер­ні­са­жаў ды вы­стаў. Але ці па­спя­ва­юць інсты­ту­цыі за змен­лі­вым ча­сам, што дык­туе свае пра­ві­лы: акту­аль­насць, пра­зрыс­тасць пад­ачы інфар­ма­цыі, га­тоў­насць да пе­ра­ме­наў? Так, маг­чы­ма, той су­мы, якую што­год вы­дзя­ляе сіс­тэ­ма на па­паў­нен­не свай­го «за­ла­то­га фон­ду» мас­тац­тва, не хо­піць на ні адзін да­дат­ко­вы твор, але асэн­са­ван­не про­стай маг­чы­мас­ці, што ў спі­се «па­жа­да­ных» апы­нуц­ца на­ступ­ным раз­ам кры­ху іншыя імё­ны, бу­дзе не­бла­гім экс­пі­ры­енсам. А надзея на тое, што вы­ста­вы пад хэш­тэ­гам #фон­д му­зея бу­дуць вы­клі­каць ад­чу­ван­не глы­бо­ка­га за­да­ва­ль­нен­ня і на­тхнен­ня, вы­му­шае мя­не ўгля­дац­ца ў но­вы ка­лян­дар­ны ад­рэ­зак ча­су, ка­лі фар­му­ецца чар­го­вая час­тка не­ка­ль­кіты­сяч­на­га стра­тэ­гіч­на­га схо­віш­ча бе­ла­рус­кай ку­ль­ту­ры.