Моц­нае парт­фо­ліа, ці Як за­явіць пра сваю дзей­насць

№ 2 (395) 01.02.2016 - 28.02.2016 г

Самапрэзентацыя
Не­за­леж­на ад та­го, хто вы: ві­зу­аль­ны рас­пра­цоў­шчык, па­заш­тат­ны ілюс­тра­тар або мас­так (твор­ца з па­свед­чан­нем ад Са­юза мас­та­коў ці не­за­рэ­гіс­тра­ва­ны прад­стаў­нік ба­ге­мы), — зра­біць моц­нае парт­фо­ліа ў лю­бым вы­пад­ку скрай­не важ­на. Струк­ту­ра­ва­ная сіс­тэ­ма пад­ачы ві­зу­аль­най інфар­ма­цыі да­па­мо­жа вам у раз­мо­ве з ку­ра­та­ра­мі, ка­лек­цы­яне­ра­мі, га­ле­рэй­ны­мі ўста­но­ва­мі, па­це­шыць пры­хі­ль­ні­каў ва­шае твор­час­ці ды на­тхніць са­мо­га ся­бе на дбай­ную пра­цу.

1.Хто я?

Спе­цы­ялі­за­цыя на чым­сь­ці ад­ным да­зво­ліць вам вы­лу­чыц­ца ся­род астат­ніх. Хай змест ва­ша­га парт­фо­ліа бу­дзе скан­цэн­тра­ва­ны ва­кол ад­ной сфе­ры дзей­нас­ці. На­ват ка­лі вы вы­зна­ча­еце ся­бе ла­ка­ніч­ным сло­вам «мас­так», што дае бяс­кон­цы спектр дзея­нняў, на­пі­шы­це па пун­ктах на­прам­кі та­го, у чым вы па­зі­цы­яну­еце ся­бе як па­спя­хо­ва­га твор­цу і ма­еце на­мер пра­цяг­ваць гэ­тую спра­ву.

2.Для ча­го мне парт­фо­ліа?

Ка­лі вы ўжо вы­зна­чы­лі­ся з вы­ба­рам пра­фе­сіі/пры­зван­ня/са­ма­выз­на­чэн­ня, ёсць не­абход­насць удак­лад­ніць, на­вош­та вы гэ­та ро­бі­це. Бо той ад­каз, які вы атры­ма­еце ад са­мо­га ся­бе, бу­дзе пу­ця­вод­най зор­кай у бу­даў­ніц­тве струк­ту­ры ва­ша­га парт­фо­ліа. Я ства­раю парт­фо­ліа, каб атры­маць пра­цу: яно па­він­на вы­лу­чац­ца ся­род астат­ніх і быць зра­зу­ме­лым, каб мае па­тэн­цый­ныя пра­ца­даў­цы змаг­лі ад­ра­зу ўба­чыць, дзе я ма­гу ім спат­рэ­біц­ца. Ці, на­прык­лад: я ства­раю рэ­сурс для ўза­ема­дзе­яння з мас­тац­кі­мі інсты­ту­цы­ямі, бо маю на­мер вы­стаў­ляц­ца і ка­апе­ры­ра­вац­ца: сіс­тэ­ма ўкла­дан­ня ма­ёй ба­зы па­він­на быць ла­гіч­най і мак­сі­­маль­на да­клад­най — з на­зва­мі, да­та­мі і апі­сан­нем. Але ў цэ­лым: я ства­раю парт­фо­ліа дзе­ля ка­р’е­ры. І яшчэ бо­льш: я ства­раю парт­фо­ліа, каб за­ймац­ца тым, што люб­лю.

3.Што ўклю­ча­е парт­фо­ліа?

Тое, што лепш за ўсё рас­ка­жа пра вас. Прад­укт (тво­ры ў вы­дат­най якас­ці), да­клад­нае апі­сан­не і тэх­ніч­ныя ха­рак­та­рыс­ты­кі, CV са спі­сам га­лоў­ных уз­на­га­род і вы­стаў, спа­сыл­кі на пуб­лі­ка­цыі, ка­та­ло­гі, рэ­цэн­зіі, кан­так­ты. Вы­знач­це, што ро­біць вас ты­мі, хто вы ёсць, і по­тым рас­ка­жы­це пра ся­бе з да­па­мо­гай ва­шых прац. У парт­фо­ліа не па­він­на быць вы­пад­ко­вых ра­бот і сты­ляў, у якіх мас­так па­спра­ба­ваў свае сі­лы то­ль­кі ад­ной­чы. Для вы­чар­па­ль­на­га парт­фо­ліа вам спат­рэ­біц­ца як мі­ні­мум 20 леп­шых ра­бот, каб ства­рыць на­леж­нае ўра­жан­не. А яшчэ бо­льш плён­на — ня­хай гэ­та бу­дзе 5 пра­ектаў, дзе пра­цы, аб’ядна­ныя ад­ной тэ­май ці кан­цэп­цы­яй, рас­кры­ва­юць і да­паў­ня­юць ад­на ад­ну.

4.Па­пе­ра ці ліч­ба?

Бы­ло б ня­бла­га мець парт­фо­ліа і ў над­ру­ка­ва­ным, і ў ліч­ба­вым вы­гля­дзе. Гэ­та па­вы­сіць ва­шыя шан­цы: не ўба­чаць дру­ка­ва­ны ва­ры­янт — мо­жа, на­тра­пяць на ліч­ба­вы. І на­адва­рот: па­гар­таць ста­рон­кі ка­та­ло­га за­па­мі­на­ль­ней за вы­пад­ко­вы клік на ста­рон­ку май­стра. Існуе шмат маг­чы­мас­цей для пуб­лі­ка­цыі ва­ша­га анлайн-парт­фо­ліа. У вы­пад­ку, ка­лі трэ­ба чыс­тае, пер­са­на­лі­за­ва­нае мес­ца для дэ­ман­стра­цыі ва­ша­га арту, то вы про­ста куп­ля­еце да­мен і про­сі­це ка­го-не­будзь ства­рыць вам сайт. Ці па­прос­ту ста­ві­це бло­га­вую пра­гра­му і на­ла­джва­еце яе пад ся­бе. Спа­сыл­ка на ваш сайт, ста­рон­ку ці блог спат­рэ­біц­ца для за­паў­нен­ня інфар­ма­цыі ва ўсіх вы­ста­вач­ных анлайн-плат­фор­мах, якія вам то­ль­кі да­спа­до­бы, а доб­ра ад­рэ­да­га­ва­ная інфар­ма­цыя і якас­ныя здым­кі зро­бяць за­паў­нен­не стан­дар­тных фар­му­ля­раў лёг­кім і про­стым. Ідэ­аль­на, ка­лі ва­ша парт­фо­ліа бу­дзе за­ўсё­ды з ва­мі на флэш­цы ці дыс­ку — ні­ко­лі не ве­да­еш, дзе і ка­лі да­вя­дзец­ца мець зно­сі­ны з клі­ентам.

5.Тэр­мін пры­дат­нас­ці

Ня­важ­на, у якім вы­гля­дзе ва­ша парт­фо­ліа — ліч­ба­вым ці па­пя­ро­вым. Га­лоў­нае — пра­цяг­вай­це па­ляп­шаць яго. Па хо­дзе раз­віц­ця ва­шай ка­р’е­ры вы ўсве­дам­ля­еце, што ня­ма ні­чо­га важ­ней­ша­га за тое, каб прад­ста­віць леп­шыя з ва­шых ра­бот у яснай і пры­ваб­най фор­ме. З ча­сам вы на­бы­ва­еце но­вы во­пыт, ва­шыя пра­цы бу­дуць так­са­ма мя­няц­ца. На ці­каў­насць да тво­раў уплы­ва­юць шмат­лі­кія фак­та­ры: кан­крэ­ты­ка, за­памі­­­наль­насць і, як ні ба­на­ль­на, на­ві­га­цыя сай­та ці змест ка­та­ло­га. Час на­кла­дае свае аб­авяз­кі, і не за­ліш­не па­каз­ваць сваю плат­фор­му зна­ёма­му пра­гра­міс­ту, каб ён вы­явіў хі­бы (ад­сут­насць ма­бі­ль­най вер­сіі, скла­да­насць у па­ве­лі­чэн­ні вы­яў, не­пры­го­жыя ад­ра­сы спа­сы­лак) ды па­ра­іў, як гэ­та мож­на вы­пра­віць.

6.Я прад­аю­ся

Ка­лі ў ва­шым парт­фо­ліа раз­на­стай­ныя ма­люн­кі — гэ­та­га не да­стат­ко­ва. Вам трэ­ба пад­аць іх у кан­тэк­сце. Ад­куль прый­шлі гэ­тыя кар­ці­ны? Як сфар­ма­ва­ла­ся ідэя? Які лан­цу­жок ду­мак? Усё, што мо­жа да­па­маг­чы ў рас­крыц­ці кан­цэп­цыі ма­люн­каў, па­він­на быць уклю­ча­на ў парт­фо­ліа. Ду­май­це пра яго як пра твор­чую бі­ягра­фію. Яна ва­ша, яна пер­са­на­ль­ная, яна вар­тая быць па­ка­за­най. Будзь­це зра­зу­ме­лым: прад­аец­ца не рэч, прад­аец­ца гіс­то­рыя. Вы яе час­тка?

7.Я зра­зу­ме­лы/зра­зу­ме­лая

Пе­ра­кла­дай­це! У вы­пад­ку Бе­ла­ру­сі ня­хай бу­дзе на­ват трох­моў­е: бе­ла­рус­кая, рас­ій­ская ды англій­ская — для між­на­род­на­га раз­умен­ня, а мо на­ват і пры­знан­ня.

8.Уста­ля­ван­не меж­аў

Апты­ма­ль­на раз­мяш­чаць да 10—15 ра­бот у кож­ным кі­рун­ку. Але не вар­та пуб­лі­ка­ваць вя­лі­кую час­тку ва­шай пра­цы ў Інтэр­нэ­це. Пе­ра­ка­най­це­ся, што яны ад­люс­троў­ва­юць лад­ную час­тку ва­шых маг­чы­мас­цей. Пры­му­сь­це лю­дзей жа­даць уба­­чыць больш ва­шых ра­бот. Гэ­та ме­на­ві­та тое, што вы па­він­ны зра­біць з да­па­мо­гай парт­фо­ліа: вы­клі­каць жа­дан­не ба­чыць яшчэ.

9.Бяс­кон­цае рэ­да­га­ван­не

Вэб-сайт як ві­зі­тоў­ка ка­жа пра вас мно­гае. А ка­лі бо­льш да­клад­на — па­каз­вае. Ка­лі вы па­кі­не­це свой сайт без аб­наў­лен­ня хоць бы на не­ка­ль­кі ме­ся­цаў, лю­дзі не ста­нуць куп­ляць тое, што ўжо бы­ло раз­меш­ча­на ра­ней. А га­ле­рыс­ты вы­ра­шаць, што вы пры­пы­ні­лі­ся. Вам па­трэ­бен та­кі ды­зайн сай­та, які да­зво­ліць хут­ка, у два-тры клі­кі, да­да­ваць но­выя пра­цы і вы­да­ляць ста­рыя. Ка­лі аб­наў­лен­ні за­йма­юць за­над­та шмат ча­су, вы сто­мі­це­ся ра­біць іх рэ­гу­ляр­на, па­ко­ль­кі бу­дзе­це за­гру­жа­ныя бя­гу­чай пра­цай. Важ­на па­ка­заць, што вы да­во­дзі­це ра­бо­ту да кан­ца.

10.Я — леп­шы/леп­шая

Вы­лу­чыў­шы на­прам­кі, па якіх вы пла­ну­еце ства­рыць парт­фо­ліа, па­абя­цай­це са­бе не па­кі­даць гэ­тай ні­шы, не стаў­шы ў ёй ну­ма­рам адзін. Бу­дзь­це са­бой, ад­роз­ні­вай­це­ся ад іншых.