Флірт на пер­спек­ты­ву

№ 1 (394) 01.01.2016 - 31.01.2016 г

«Друж­ная ся­мей­ка» па­вод­ле Мар­ка Ка­ма­ле­ці ў Тэ­атры імя Уршу­лі Ра­дзі­віл, Ня­свіж

Ама­тар­скі тэ­атр — гу­лец з ра­шу­чы­мі на­ме­ра­мі. Су­час­ны тэ­атра­ль­ны пра­цэс па­ста­віў яго ўпо­ра­вень з дзяр­жаў­ным тэ­атрам і пры­ват­най антрэп­ры­зай. Асаб­лі­вую важ­касць ён на­бы­вае ў ку­ль­тур­ным кан­тэк­сце рэ­гі­ёнаў, дзе мае свай­го ад­да­на­га гле­да­ча.

Тэ­атр імя Уршу­лі Ра­дзі­віл, га­на­ра­ва­ны зван­нем за­слу­жа­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву Рэ­спуб­лі­кі Бе­ла­русь, зна­хо­дзіц­ца ў Ня­сві­жы, ко­ліш­няй арыс­так­ра­тыч­най ку­ль­тур­най ста­лі­цы, а сён­ня — ра­ённым цэн­тры па-за бур­лі­вай са­цы­яль­най актыў­нас­цю. Ня­свіж­ская тру­па імкнец­ца да пе­ра­емнас­ці мясц­овай тэ­атра­ль­най тра­ды­цыі (пер­шы спек­такль у го­ра­дзе 270 га­доў та­му па­ста­ві­ла «ад­на ву­чо­ная лі­тоў­ская да­ма», кня­гі­ня Уршу­ля Фран­ціш­ка Ра­дзі­віл). Кі­раў­нік ама­та­раў Яўген Ва­ла­бо­еў — та­ле­на­ві­ты рэ­жы­сёр, за­сна­ва­ль­нік бе­ла­рус­ка­га інтэг­ра­цый­на­га тэ­атра артыс­таў з аб­ме­жа­ва­ны­мі фі­зіч­ны­мі маг­чы­мас­ця­мі, лі­дар ста­ліч­най антрэп­ры­зы «Тэ­атра­ль­ны каў­чэг» — пра­па­на­ваў гля­дац­кай ува­зе прэ­м’е­ру ка­ме­дыі «Друж­ная ся­мей­ка» па п’е­се «Гу­ля­ем у друж­ную ся­м’ю, або Гар­нір па-фран­цуз­ску» Мар­ка Ка­ма­ле­ці (1923—2003) у пе­ра­кла­дзе на рус­кую мо­ву Дзміт­рыя Астроў­ска­га. Ка­мер­цый­най мэ­це, прад­ыкта­ва­най жор­сткім па­ўся­дзён­ным вы­жы­ван­нем рэ­гі­яна­ль­на­га тэ­атра, дра­ма­тур­гія Мар­ка Ка­ма­ле­ці надзвы­чай ад­па­вя­дае. Ме­на­ві­та ён — аўтар ка­ме­дыі «Бо­інг-Бо­інг», якая, па­вод­ле Кні­гі рэ­кор­даў Гі­нэ­са, за­зна­ла най­вя­лік­шую ко­ль­касць ува­саб­лен­няў на сус­вет­най тэ­атра­ль­най сцэ­не. «Гар­нір па-фран­цуз­ску» пад на­звай «Пі­жа­ма на шас­цёх» не пер­шы се­зон пад­ае і Бе­ла­рус­кі дзяр­жаў­ны ма­ла­дзёж­ны тэ­атр; Ма­зыр­скі дра­ма­тыч­ны тэ­атр імя Іва­на Ме­ле­жа так­са­ма да­лу­чыў гэ­ты твор да свай­го рэ­пер­ту­ару.

Кла­січ­ная ка­ме­дыя ста­но­віш­чаў з не­ве­ра­год­ны­мі падзе­ямі, не­да­рэч­ны­мі па­мыл­ка­мі і эра­тыч­ным флё­рам рас­па­вя­дае пра тое, як у за­блы­та­ныя да­чы­нен­ні двух ся­мей­ні­каў укруч­ва­ецца здо­ль­ны, да­сціп­ны і зна­ход­лі­вы ча­ла­век збо­ку — ку­хар­ка і афі­цы­янтка Сю­зэ­та, на­ня­тая Бяр­нар­дам, каб пры­га­та­ваць ра­ман­тыч­ную вя­чэ­ру для ка­хан­кі Сю­за­ны. Пад­абен­ства імё­наў афі­цы­янткі Сю­зэ­ты і ма­дэ­лі Сю­за­ны (о, Па­рыж ілю­зій і мро­яў, дзе ку­хар­ку мож­на зблы­таць з ма­не­кен­шчы­цай!) за­вяз­вае інтры­гу спек­так­ля. Бяс­спрэч­на, і дра­ма­тург, і рэ­жы­сёр сім­па­ты­зу­юць Сю­зэ­це з ці­ка­вым са­ма­быт­ным ха­рак­та­рам, бліз­кім да пер­са­на­жаў ка­ме­дыі дэль артэ. Ця­гам аб­ста­ві­наў флірт на­бы­вае раз­віц­цё і но­вых удзе­ль­ні­каў: з’яўля­ецца ка­ха­нак Бяр­нар­да­вай жон­кі Ра­берт, а по­тым і са­ма жон­ка. Муж­чы­ны яе пад­ман­ва­юць, зму­ша­ючы Сю­зэ­ту пад­ыграць. Трыа ў скла­дзе Ле­ані­да Буд­ні­ка (Бяр­нард), Мак­сі­ма Кур­ган­ска­га (Ра­берт) і Анас­та­сіі Гра­ба­ро­вай (Сю­зэ­та) вы­на­ход­лі­ва спраў­ля­ецца з ня­прос­ты­мі рэ­жы­сёр­скі­мі за­да­ча­мі. Ад­мет­най мож­на на­зваць сцэ­ну але­га­рыч­на­га тан­га, ка­лі муж­чы­ны пе­ра­апра­на­юць Сю­зэ­ту да вя­чэ­ры.

Яўген Ва­ла­бо­еў вы­лу­чае і пад­крэс­лі­вае вар­тас­ці артыс­таў не­за­леж­на ад іх пра­фе­сій­на­га ці ама­тар­ска­га ста­ту­су, а па­важ­лі­вае стаў­лен­не да ўнут­ра­на­га све­ту су­час­най жан­чы­ны спры­яе артыст­кам Анас­та­сіі Гра­ба­ро­вай, Юліі Іваш­цы (ня­вер­ная жон­ка Жак­лін), Во­ль­зе Ку­дзін (ма­дэль і актор­ка Сю­за­на) не схі­біць у ня­прос­тых ха­рак­тар­ных ро­лях.

Урэш­це за Сю­зэ­тай за­язджае муж у вы­ка­нан­ні Аляк­сан­дра Ня­лю­бі­на і яна па­кі­дае сцэ­ну з вя­лі­кай су­май гро­шай — за сваю гу­ль­ню, вар­тую «Оска­ра». А Бер­нар­ду і Жак­лін, якія за­гу­ля­лі­ся ў ва­р’яц­кую гу­ль­ню пад на­звай «друж­ная ся­мей­ка», рэ­жы­сёр дае ша­нец па­ра­зу­мец­ца і «не рас­плю­хаць ся­мей­нае шчас­це».

...Праз ад­мет­нас­ці гіс­та­рыч­на­га мі­ну­ла­га Ня­свіж мае вы­дат­ныя пер­спек­ты­вы раз­віц­ця — як ту­рыс­тыч­ны цэнтр. З умо­вай руп­лі­вай пра­цы і да­ска­на­лен­ня гэ­тыя пер­спек­ты­вы падзя­ляе ама­тар­скі Тэ­атр імя Уршу­лі Ра­дзі­віл. Пры­да­дуц­ца і но­выя рэ­пер­ту­арныя по­шу­кі, бо што-што, а еўра­пей­скі флірт для Ня­сві­жа — да­ўно не на­ві­на.

 

 

Дзміт­рый ЕРМАЛОВІЧ-ДАШЧЫНСКІ