75-год­дзе Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на

№ 1 (394) 01.01.2016 - 31.01.2016 г

Жывы голас
У сту­дзе­ні кра­іна адзна­чыла юбі­лей Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на, ле­ген­дар­на­га бе­ла­рус­ка­га спе­ва­ка і кам­­па­зі­та­ра, ства­ра­ль­ні­ка зна­ка­мі­та­га ансам­б­ля «Пес­ня­ры». Да юбі­лей­най да­ты бы­лі пры­мер­ка­ва­ны шмат­лі­кія мас­тац­кія акцыі. У тым лі­ку вя­лі­кая му­зыч­ная імпрэ­за «Не рву­ся я к сла­ве…», якая ад­бы­ла­ся ў Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі. У гэ­тым ну­ма­ры ча­со­пі­са мы дру­ку­ем здымкі Сяр­гея Жда­но­ві­ча з кан­цэр­та, а так­са­ма на­тат­кі бе­ла­рус­кай жур­на­ліс­ткі Іры­ны Мі­ль­то, якая не­адной­чы ра­бі­ла ра­дыё­пе­ра­да­чы з удзе­лам пес­ня­ра.

Знач­ную час­тку свай­го жыц­ця я пра­ца­ва­ла ў му­зыч­най рэ­дак­цыі Бе­ла­рус­ка­га ра­дыё. Вя­до­ма, за гэ­ты час бы­ло зроб­ле­на ба­га­та пе­рад­ач, за­пі­са­на шмат інтэр­в’ю з роз­ны­мі кам­па­зі­та­ра­мі і вы­ка­наў­ца­мі. Але ся­род іх ме­лі­ся адзін­кі, за твор­час­цю якіх ха­це­ла­ся са­чыць па­ста­янна і пі­ль­на, бо яны вы­зна­ча­лі­ся моц­ным ары­гі­наль­­ным та­лен­там, ні да ча­го не пад­обны­мі мас­тац­кі­мі пра­ява­мі. Да лі­ку та­кіх пры­ваб­ных для мя­не асоб на­ле­жаў Ула­дзі­мір Му­ля­він. З 1979 па 1984 га­ды час ад ча­су мне да­во­дзі­ла­ся раз­маў­ляць з Ула­дзі­мі­рам Гео­ргі­еві­чам — то з пры­чы­ны вы­ха­ду но­вай пра­гра­мы ансам­бля «Пес­ня­ры», то ў су­вя­зі з пэў­най ура­чыс­тай да­тай. Тэк­сты гэ­тых за­пі­са­ных на плён­ку і рас­шыф­ра­ва­ных інтэр­в’ю за­ха­ва­лі­ся ў ма­ім архі­ве, і сё­лет­ні 75-га­до­вы юбі­лей з дня на­ра­джэн­ня вы­дат­на­га му­зы­кан­та дае на­го­ду ўспом­ніць не­ка­то­рыя фраг­мен­ты тых, ця­пер ужо гіс­та­рыч­ных, да­ку­мен­та­ль­ных за­пі­саў.

Што мя­не, му­зы­каз­наў­цу з кан­сер­ва­тор­скай ад­ука­цы­яй, штур­ха­ла да та­кой быц­цам бы эстрад­най з’я­вы? Вя­до­ма, не па­пу­ляр­насць ансам­бля, а ці­ка­васць да ары­гі­на­ль­ных, су­р’ёз­ных твор­чых по­шу­каў ка­лек­ты­ву і най­перш яго лі­да­ра, якія ад­кры­ва­лі но­выя му­зыч­ныя да­ляг­ля­ды. Гэ­тыя по­шу­кі не змяш­ча­лі­ся ў меж­ах поп- і рок-му­зы­кі, ураж­ва­лі не­звы­чай­ны­мі для эстра­ды зна­ход­ка­мі но­вых форм гар­мо­ній і аран­жы­роў­кі. Амаль на са­мым па­чат­ку мас­тац­ка­га жыц­ця Му­ля­він імкнуў­ся да ства­рэн­ня скла­да­ных кам­па­зі­цый. Ме­на­ві­та на не­ка­то­рых з іх мне хо­чац­ца зра­біць акцэнт. Ад­ной з пер­шых пад­обных ра­бот бы­ла пес­ня «Ва­нь­ка-вста­нь­ка» на вер­шы Яўге­на Еўту­шэн­кі. Вось што пра яе рас­каз­ваў Му­ля­він у інтэр­в’ю, за­пі­са­ным мной у 1979 го­дзе.

Ула­дзі­мір Гео­ргі­евіч, ва­ша кам­па­зі­тар­скае раз­віц­цё па­сту­по­ва ішло ад апра­цо­вак бе­ла­рус­кіх на­род­ных пе­сень да ба­лад, па­сля якіх з’я­ві­лі­ся буй­ныя кам­па­зі­цыі на­кшталт «Ва­нь­ки-вста­нь­ки». Як бы вы вы­зна­чы­лі яе жанр?

— Мяр­кую, гэ­та ба­ла­да з му­зыч­ны­мі ілюс­тра­цы­ямі. Я ства­раў яе пад уплы­вам му­зы­кі Ма­дэс­та Му­сар­гска­га, Мі­ка­лая Рым­ска­га-Кор­са­ка­ва.

А ча­му вы яе бо­льш не вы­кон­ва­еце?

— Па-пер­шае, у нас змя­ніў­ся скла­д ка­лек­ты­ву, па-дру­гое, мы па­ча­лі пра­ца­ваць над буй­ной пра­гра­май «Пес­ня пра до­лю» па­вод­ле Янкі Ку­па­лы. А да­ваць у пер­шым ад­дзя­лен­ні твор на­кшталт опе­ры, а ў дру­гім яшчэ і 20-хві­лін­ную кам­па­зі­цыю мы не маг­лі. Лю­дзі пры­йшлі на наш кан­цэрт слу­хаць «Во­лог­ду», «Бе­ло­веж­скую пу­щу», «Бе­ла­русь» Аляк­сан­дры Па­хму­та­вай — і не па­ва­жаць пуб­лі­ку, якая ве­дае і лю­біць нас па пес­нях, пры­му­шаць яе слу­хаць мае раз­гор­ну­тыя ба­ла­ды не маю пра­ва.

На жаль, Ула­дзі­мір Му­ля­він і да­лей быў вы­му­ша­ны, так бы мо­віць, «на­сту­паць на гор­ла ўлас­най пес­ні». На мой по­гляд, яго твор­чы лёс да­во­лі дра­ма­тыч­ны, бо маш­таб, глы­бі­ня та­лен­ту і по­ста­ці знач­на пе­ра­ўзы­хо­дзі­лі межы эстрад­на­га жан­ру, у якім пра­ца­ваў ансамбль «Пес­ня­ры». Азі­ра­ючы­ся на­зад, ві­да­воч­на, што ме­на­ві­та ў су­р’ёз­ных, знач­ных, раз­гор­ну­тых кам­па­зі­цы­ях і пра­гра­мах ён мог вы­ка­заць ся­бе як кам­па­зі­тар і асо­ба, якую хва­лю­юць пра­бле­мы, важ­ныя ў жыц­ці гра­мад­ства і ча­ла­ве­ка. Зга­да­ная пес­ня «Ва­нь­ка-вста­нь­ка» на­пі­са­на ў ся­рэ­дзі­не 1970-х га­доў, яна пе­ра­кон­вае, што Му­ля­він ужо та­ды імкнуў­ся да яркай тэ­атра­ль­нас­ці му­зы­кі. Тут быц­цам існу­юць не­ка­ль­кі дзей­ных асоб, хор, які ка­мен­туе дзеян­не, надзвы­чай кра­са­моў­ныя інстру­мен­та­ль­ныя эпі­зо­ды. Да­лей та­кі на­кі­ру­нак знай­шоў раз­віц­цё ў скла­да­ных дра­ма­тыч­ных ра­бо­тах «Пес­ня пра до­лю» з му­зы­кай Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на і «Кур­ган» («Гус­ляр»). Му­зы­кай апош­няй на­ле­жа­ла Іга­ру Лу­чан­ку, а аран­жы­роў­кі — Му­ля­ві­ну.

Ула­дзі­мір Гео­ргі­евіч, як вы пры­йшлі да пад­обна­га скла­да­на­га, маш­таб­на­га па­лат­на?

— У нас з Іга­рам Лу­чан­ком та­кая ідэя ўзнік­ла да­ўно — па­сля та­го як ён па­ка­заў мне гэ­ты твор. Ка­лі мы з ім гас­тра­ля­ва­лі ў ЗША, у нас з са­бой ака­заў­ся збор­нік Ку­па­лы, па­ча­лі яго пе­ра­чыт­ваць, успа­мі­наць ра­ней на­пі­са­ную Іга­рам му­зы­ку — кан­та­ту «Кур­ган», аб­мяр­коў­ва­лі, як яе мож­на зра­біць для «Пес­ня­роў». Ка­лі вяр­ну­лі­ся да­до­му, пе­ра­гле­дзе­лі ўвесь ма­тэ­ры­ял кан­та­ты, яго не ха­па­ла на ад­дзя­лен­не кан­цэр­та. Мы вы­ра­шы­лі да­пра­ца­ваць яе, ад­каз­на пад­ысці да тэ­мы і су­р’ёз­на вы­ра­шыць яе. На той час у ансам­блі для та­кой скла­да­най ра­бо­ты не ха­па­ла му­зы­кан­таў — у Лу­чан­ка кан­та­та на­пі­са­на для вя­лі­ка­га аркес­тра і хо­ру. Та­му трэ­ба бы­ло год­на аран­жы­ра­ваць яго му­зы­ку, каб фор­ма пад­ачы ад­па­вя­да­ла эстрад­на­му кан­цэр­ту і ў той жа час не бы­ла пры­мі­тыў­ная. Ка­ля го­да мы з Іга­рам пра­ца­ва­лі над «Кур­га­нам», ён да­пі­саў шмат фраг­мен­таў, я ўсё аран­жы­ра­ваў, і «Пес­ня­ры» з за­да­ва­ль­нен­нем вы­кон­ва­лі гэ­ту кам­па­зі­цыю. Пад­обны экс­пе­ры­мент мож­на бы­ло ра­біць, але не над­оўга. Для та­кіх раз­гор­ну­тых, су­р’ёз­ных ра­бот існу­юць опер­ныя тэ­атры, сім­фа­ніч­ныя аркес­тры, ха­ра­выя ка­пэ­лы, цу­доў­ныя вы­ка­наў­цы. Іншы­мі сло­ва­мі, мы ста­лі ўклі­нь­вац­ца не ў свой жанр. Год­на пра­ца­ваць у ім мы маг­лі, ад­нак доў­га за­ста­вац­ца — не. Мы ад­чу­лі, што ў гэ­тым на­кі­рун­ку пе­ра­муд­ры­лі, за­над­та ўсклад­ні­лі на­ша кан­цэр­тнае вы­ступ­лен­не, трэ­ба бы­ло шу­каць інак­шыя фор­мы. Мо­жа быць і та­кое, але не як сіс­тэ­ма. Два га­ды мы вы­кон­ва­лі «Кур­ган», а асноў­ная час­тка на­шай пуб­лі­кі ма­ла што там зра­зу­ме­ла. Ка­лі яны пры­хо­дзі­лі за ку­лісы дзяка­ваць нам за кан­цэрт і мы пы­та­лі­ся слу­ха­чоў-гле­да­чоў, пра што гэ­ты твор, яны ад­каз­ва­лі: што­сь­ці пра парт­ызан. Уяў­ля­еце?! Лю­дзі не раз­уме­лі, пра што мы спя­ва­ем, хоць у гэ­тай кам­па­зі­цыі я су­р’ёз­на да­бі­ваў­ся, каб тэкст гу­чаў ясна, а пе­рад вы­ка­нан­нем на кан­цэр­це бы­ло ўступ­нае сло­ва. Аказ­ва­ецца, ні­чо­га з гэ­та­га гле­да­чу не трэ­ба, ён слу­хае му­зы­ку — і ўсё. А ёсць жа яшчэ Ку­па­ла­ва сло­ва! Мы не дзе­ля му­зы­кі бра­лі яго па­эзію, а каб да­нес­ці яе змест! Та­му пе­ра­гле­дзе­лі свае па­зі­цыі і вы­ра­шы­лі кры­ху змя­ніць фор­му. І на­ша кам­па­зі­цыя «Я не па­эта» на вер­шы Янкі Ку­па­лы не ска­жу што пра­сцей, не, там му­зыч­ная мо­ва ве­ль­мі ня­прос­тая, але па фор­ме яна ўспры­ма­ецца ляг­чэй, бо скла­да­ецца з за­вер­ша­ных роз­на­ха­рак­тар­ных ну­ма­роў, без адзі­най сю­жэт­най лі­ніі. Гэ­та ўжо эстрад­нае вы­ра­шэн­не.

Мо­ра па­эзіі Ку­па­лы бяз­дон­нае. На­пэў­на, ня­лёг­ка знай­сці ў яго ма­ла­вя­до­мыя тэк­сты, уба­чыць твор­часць па­эта па-но­ва­му. Які ў вас быў пад­ыход да пра­гра­мы, ча­му вы спы­ні­лі­ся ме­на­ві­та на гэ­тых, пе­ра­важ­на да­рэ­ва­лю­цый­ных вер­шах?

— Сап­раў­ды, у па­эзіі Ку­па­лы трэ­ба бы­ло раз­абрац­ца, та­му што пра­ктыч­на ўсе вер­шы ў яго цу­доў­ныя, але не­абход­на, каб яны па­ды­­шлі на­ша­му ансам­блю і пра­гу­ча­лі су­час­на. Я на­пі­саў пе­сень у два-тры разы бо­лей, а спы­ні­лі­ся мы ме­на­ві­та на тых, якія вы чу­лі ў кан­цэр­це. Гэ­та не­йкая этап­ная для мя­не ра­бо­та, яна мя­не на­т­хняе. Я за­раз на ўзды­ме, хо­чац­ца пі­саць му­зы­ку, пра­ца­ваць і пра­ца­ваць... Мы ўво­гу­ле да твор­час­ці Ку­па­лы ста­вім­ся ве­ль­мі ад­каз­на, асця­рож­на, лю­бім яго, і з са­ма­га па­чат­ку дзей­нас­ці ў нас за­ўсё­ды гу­ча­ла па­эзія вы­дат­на­га бе­ла­рус­ка­га пес­ня­ра, па­чы­на­ючы з пе­сень Іга­ра Лу­чан­ка «Спад­чы­на», «Явар і ка­лі­на» Юрыя Се­мя­ня­кі, па­сля па­йшлі бо­льш маш­таб­ныя кам­па­зі­цыі. Мяр­кую, мы і да­лей бу­дзем не раз звяр­тац­ца да Ку­па­лы, бо ў яго ўсе вер­шы му­зы­ка­ль­ныя, гэ­та аб­са­лют­на бліз­кі нам твор­ца, та­му пра­гра­ма «Я не па­эта» пра­й­шла доб­ра, яе пры­няў гля­дач.

У 1982 го­дзе мне да­вя­ло­ся па­бы­ваць на ад­ным з прэ­м’ер­ных па­ка­заў гэ­тай пра­гра­мы ў мін­скім Па­ла­цы спорту. Ве­лі­зар­ная за­ла бы­ла по­ўная, пры­чым пе­ра­ва­жа­ла мо­ладзь. Тое, як яна ўспры­ма­ла ня­прос­тыя, зу­сім не за­баў­ля­ль­ныя кам­па­зі­цыі Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на і ансам­бля «Пес­ня­ры», па-доб­ра­му здзі­ві­ла і па­ра­да­ва­ла. Яны ж пры­йшлі на эстрад­ны кан­цэрт су­час­на­га па­пу­ляр­на­га ансам­бля і, на­пэў­на, не ча­ка­лі па­чуць пад­обнае. Але та­лент Му­ля­ві­на-кам­па­зі­та­ра, май­стэр­ства аран­жы­роў­шчы­каў, усіх му­зы­кан­таў ансам­бля, іх шчы­рая за­ка­ха­насць у па­эзію Ку­па­лы, эма­цый­нае вы­ка­нан­не за­ха­пі­лі і ма­ла­дых слу­ха­чоў, і ўсіх, хто быў у за­ле. На мой по­гляд, твор­чая асо­ба Му­ля­ві­на вы­яві­ла­ся тут па-но­ва­му. Чым да­лей у сва­ім раз­віц­ці ён ру­хаў­ся на­пе­рад, тым усё бо­льш су­р’ёз­ныя за­да­чы ста­віў і вы­ра­шаў. На­пе­рад і вы­шэй — так мож­на вы­зна­чыць гэ­ты рух. У пра­гра­ме «Я не па­эта», акра­мя га­рэз­лі­вай «Люд­кі», астат­нія ну­ма­ры пес­ня­мі на­зваць цяж­ка. Гэ­та раз­гор­ну­тыя, па­чуц­цё­ва і му­зыч­на на­сы­ча­ныя кам­па­зі­цыі. Кож­ная з іх вы­ра­ша­на па-свой­му — у ад­па­вед­нас­ці са змес­там вер­шаў Ку­па­лы: «Ма­ры­ся» і «Не гля­дзі» ўяў­ля­юць з ся­бе лі­ры­ка-дра­ма­тыч­ныя ба­ла­ды, з’ед­лі­вая са­ты­рыч­ная за­ма­лёў­ка «Ну, як тут не смя­яцца» і вос­тра­са­цы­яль­ны ма­на­лог «Раз­лад» уво­гу­ле не ве­да­еш, да яко­га жан­ру ад­нес­ці. Ды гэ­та і ня­важ­на — га­лоў­нае, які моц­ны эма­цый­ны за­рад яны ня­суць слу­ха­чу. Са спад­чы­ны Ку­па­лы Ула­дзі­мір Му­ля­він аб­раў ма­ла­вя­до­мыя, «не­за­пе­тыя», ня­прос­тыя па змес­це і сты­лі вер­шы. У гэ­тым вы­ба­ры пра­яві­лі­ся не то­ль­кі яго ары­гі­на­ль­ны кам­па­зі­тар­скі по­шук, лі­та­ра­тур­ны густ, але і ча­ла­ве­чая, гра­ма­дзян­ская па­зі­цыя, імкнен­не за­клі­каць слу­ха­ча да роз­ду­му, су­пе­ра­жы­ван­ня. Да­лей усё тое Му­ля­він раз­віў у сва­іх знач­ных пра­гра­мах «Во весь го­лос» (на вер­шы Ула­дзі­мі­ра Ма­якоў­ска­га) і «Праз усю вай­ну». На апош­няй хо­чац­ца спы­ніц­ца асоб­на, бо, на мой по­гляд, гэ­та не­да­ацэ­не­ны шэ­дэўр вы­дат­на­га му­зы­кан­та.

Мне па­шчас­ці­ла тра­піць на прэ­м’е­ру пра­гра­мы, якая прэ­зен­та­ва­ла­ся ў за­ле Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най фі­лар­мо­ніі. Яна бы­ла пры­мер­ка­ва­на да 40-год­дзя вы­зва­лен­ня Мін­ска ад фа­шыс­цкіх за­хоп­ні­каў. По­мню, я ішла на кан­цэрт без ахво­ты, не ча­ка­ючы ні­чо­га асаб­лі­ва­га, бо сто­ль­кі ўжо пе­сень на­пі­са­на пра Вя­лі­кую Айчын­ную вай­ну, што, зда­ва­ла­ся, усё пра яе ска­за­на. Але вы­ключ­ны та­лент Му­ля­ві­на, за­хоп­ле­насць яго сут­вор­цаў зра­бі­лі не­ве­ра­год­нае, раз­бу­ры­лі ўсе мае мер­ка­ван­ні. Гэ­та сап­раў­днае ўзру­шэн­не, цяж­ка бы­ло стры­маць слё­зы, ад дра­ма­тыч­ных ма­на­ло­гаў Му­ля­ві­на сціс­ка­ла гор­ла. Вы б ба­чы­лі ве­тэ­ра­наў Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, якіх за­пра­сі­лі на прэ­м’е­ру... З які­мі ўсхва­ля­ва­ны­мі тва­ра­мі яны ўзні­ма­лі­ся на сцэ­ну, каб сар­дэч­на падзя­ка­ваць і ўру­чыць квет­кі му­зы­кан­там. Дый уво­гу­ле ўся за­ла ў кан­цы кан­цэр­та ўзня­ла­ся ў адзі­ным па­ры­ве, доў­га сто­ячы апла­дзі­ра­ва­ла, не ад­пус­ка­ла «Пес­ня­роў» са сцэ­ны. Мя­не та­ды здзі­ві­ла, як да­во­лі ма­ла­дыя му­зы­кан­ты і іх лі­дар здо­ле­лі так глы­бо­ка, сэр­цам ад­чуць увесь тра­гізм, скла­да­насць тых гіс­та­рыч­ных падзей, быц­цам яны са­мі бы­лі і ў парт­ыза­нах, і ў баі на пе­рад­авой. Аб пра­цы над гэ­тай пра­гра­май мне да­вя­ло­ся па­ра­з­маў­ляць з Ула­дзі­мі­рам Му­ля­ві­ным у 1984 го­дзе, не­ўза­ба­ве па­сля яе прэ­м’е­ры.

— Пра­гра­му мы пры­свя­ці­лі 40-год­дзю вы­зва­лен­ня Бе­ла­ру­сі, Мін­ска. Кож­ная су­р’ёз­ная ра­бо­та ў ансам­бля — этап, пры­ступ­ка, на якую мы аб­апі­ра­емся і кро­чым да­лей. Та­кая этап­ная пра­гра­ма, якую мы ўсе ве­ль­мі лю­бім, — «Праз усю вай­ну».

Як у вас ішла пра­ца над ёй?

— Пры­клад­на па­ўго­да за­няў по­шук вер­шаў і сцэ­нар­нае вы­ра­шэн­не, та­му што аса­біс­та ў мя­не му­зыч­ная за­ду­ма та­кой пра­гра­мы з’я­ві­ла­ся да­ўно. Па­ча­лі­ся раз­мо­вы з лю­дзь­мі, якія доб­ра ве­да­лі вай­ну і вер­шы пра яе. Ха­це­ла­ся па­ка­заць па­эзію доб­рую і ў той жа час да­ступ­ную, каб слу­хач яе раз­умеў з пер­ша­га разу, па­ко­ль­кі пуб­лі­ка пры­хо­дзіць на кан­цэрт звы­чай­на то­ль­кі адзін раз. У якас­ці сцэ­на­рыс­та за­пра­сі­лі вя­до­ма­га бе­ла­рус­ка­га па­эта Ва­лян­ці­на Та­ра­са, які спе­цы­яль­на для гэ­тай пра­гра­мы на­пі­саў не­ка­ль­кі вер­шаў, іх да­поў­ні­лі тво­ры са­вец­кіх па­этаў Аляк­сан­дра Твар­доў­ска­га, Мі­ха­іла Куль­чыц­ка­га, Ся­мё­на Гу­дзен­кі, а так­са­ма бе­ла­рус­кіх Янкі Ку­па­лы, Эдзі Агняц­вет, Ры­го­ра Ба­ра­ду­лі­на, На­ву­ма Кіс­лі­ка. Вя­до­ма, з Ва­лян­ці­нам Та­ра­сам у нас зда­ра­лі­ся твор­чыя спрэч­кі, але пра­ца­ваць з ім бы­ло пры­емна — ён доб­ра ве­даў вай­ну, ці­ка­ва рас­каз­ваў пра яе і на­тхняў нас у пра­цы. Я ве­ль­мі ра­ды, што па­зна­ёміў­ся з ім і што мы асі­лі­лі гэ­ту пра­гра­му.

Ка­лі я ў 1984 го­дзе рых­та­ва­ла ра­дыё­пе­ра­да­чу, пры­све­ча­ную пра­гра­ме «Праз усю вай­ну», то за­пра­сі­ла пры­няць удзел у ёй Ва­лян­ці­на Та­ра­са. За­ха­це­ла­ся па­чуць яго ацэн­ку гэ­тай ра­бо­ты «Пес­ня­роў». Тым бо­льш Ва­лян­цін Яфі­ма­віч — бы­лы парт­ызан, яго ба­явая бі­ягра­фія па­ча­ла­ся ў 13 га­доў! Вось што ён та­ды рас­ка­заў:

— Я на­ле­жу да ва­енна­га па­ка­лен­ня пі­сь­мен­ні­каў і па­этаў, та­му ка­лі Ула­дзі­мір Му­ля­він пра­па­на­ваў раз­ам рас­па­чаць но­вую вя­лі­кую ра­бо­ту «Пес­ня­роў», якая цал­кам бу­дзе пры­све­ча­на тэ­ме гэ­тай вай­ны, я ад­ра­зу зга­дзіў­ся і ў той жа час здзі­віў­ся. Здзі­віў­ся, што эстрад­ны ка­лек­тыў збі­ра­ецца вы­кон­ваць цэ­лы му­зыч­ны спек­такль, пры­све­ча­ны Вя­лі­кай Айчын­най вай­не. Але по­тым успом­ніў гіс­то­рыю «Пес­ня­роў», успом­ніў, як яны спя­ва­лі бе­ла­рус­кія ка­лян­дар­на-аб­ра­да­выя пес­ні, пра­гра­му «Я не па­эта» на вер­шы Янкі Ку­па­лы, што не з’яў­ля­ецца той эстра­дай, якую мы звы­чай­на ўяў­ля­ем пад гэ­тым сло­вам. Та­му я пад­умаў: а ча­му б сап­раў­ды не зра­біць су­р’ёз­ны, пра­ўдзі­вы му­зыч­ны спек­такль для мо­ла­дзе­вай аўды­то­рыі, якая вай­ну не ве­дае. Му­ля­він ад­ра­зу ска­заў, што га­вор­ка тут му­сіць быць ве­ль­мі су­ро­вая, ча­сам на­ват жор­сткая, як са­ма вай­на. Але па­він­на за­стац­ца мес­ца і лі­ры­цы, і гу­ма­ру, бо жыц­цё і ў тыя цяж­кія га­ды не аб­мя­жоў­ва­ла­ся то­ль­кі ва­енны­мі падзе­ямі.

Мне зда­ецца ўжо як слу­ха­чу, што Му­ля­він знай­шоў у гэ­тай пра­гра­ме па­трэб­ную інта­на­цыю, ад­чу­ва­ецца, што ён доб­ра ве­дае пес­ні тых га­доў, іх на­строй і ме­ло­ды­ку. Яго раз­умен­не Вя­лі­кай Айчын­най вай­ны, успры­няц­це лё­саў лю­дзей, пра якіх мы рас­каз­ва­ем у спек­так­лі «Праз усю вай­ну», усё гэ­та жы­ло ў ім, ка­лі ён пі­саў му­зы­ку. Пра­гра­ма, без­умоў­на, му­зыч­ная: ка­лі яе про­ста пра­чы­таць як па­э­тыч­ны сцэ­на­рый, яна та­ко­га ўра­жан­ня не ро­біць, як гэ­та ад­бы­ва­ецца ў спек­так­лі «Пес­ня­роў», ка­лі вер­шы пад­ма­ца­ва­ны му­зы­кай. І ў гэ­тым, я пад­крэс­лі­ваю, вя­лі­кая за­слу­га Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на.

Па­чэс­на атры­маць та­кую ацэн­ку ад удзе­ль­ні­ка вай­ны. Сап­раў­ды, пра­гра­ма «Праз усю вай­ну» бя­рэ за сэр­ца, уз­ру­шае шчы­рас­цю, глы­бі­нёй пра­нік­нен­ня. Ці­ка­ва бы­ло да­ве­дац­ца, ад­куль у «Пес­ня­роў» і іх лі­да­ра та­кое глы­бін­нае ад­чу­ван­не тых гіс­та­рыч­ных па­дзей. З інтэр­в’ю 1984 го­да:

Ула­дзі­мір Гео­ргі­евіч, ці по­мні­це вы вай­ну? Мяр­ку­ючы па гэ­тай пра­гра­ме, зда­ецца, што вы яе са­мі пра­йшлі.

— Вай­ну я, вя­до­ма, не по­мню, па­мя­таю то­ль­кі па­лон­ных, пес­ні тых га­доў і тое, як яны вы­кон­ва­лі­ся. Яны ўсе ў мя­не на слы­ху. Ча­го ця­пер, маг­чы­ма, не ха­пае су­час­ным вы­ка­наў­цам, дык гэ­та той шчы­рас­ці, з якой лю­дзі та­ды спя­ва­лі. Не тое што су­час­ныя спе­ва­кі гор­шыя — не. Але ня­ма цеп­лы­ні, што ад­чу­ва­ла­ся ў тыя ча­сы. Я чую не­йкую на­пыш­лі­васць, фа­льш у вы­каз­ван­ні па­чуц­цяў. Не тое ха­це­ла­ся б ба­чыць пры вы­ка­нан­ні та­кіх пе­сень. Та­му пры на­пі­сан­ні пра­гра­мы «Праз усю вай­ну» імкнуў­ся на­блі­зіц­ца да тых уз­ораў.

А што вам ха­це­ла­ся да­нес­ці да слу­ха­чоў, асаб­лі­ва ма­ла­дых?

— Мне зда­ецца, што ця­пер мо­ладзь не­як ад­да­лі­ла­ся ад раз­умен­ня гэ­тай тэ­мы. На­ша па­ка­лен­не яшчэ по­мніць, ве­дае го­рыч вай­ны. Мы на са­бе спаз­на­лі ўвесь ця­жар тых га­доў. По­мню, цяж­ка бы­ло жыць па­сля вай­ны — у ма­ці нас бы­ло трое, і жу­дас­ныя па­сля­ва­енныя га­ды мы ад­чу­лі на ўлас­най ску­ры. Я ўжо не ка­жу пра тых лю­дзей, якія ва­ява­лі, пра­ца­ва­лі ў ты­ле — ім бы­ло на­шмат ця­жэй. І не схі­ліць га­ла­ву пе­рад іх подзві­гам, вы­пра­ба­ван­ня­мі мы про­ста не маг­лі. Трэ­ба бы­ло ад­даць ся­бе цал­кам пры на­пі­сан­ні і вы­ка­нан­ні гэ­тай пра­гра­мы за ўсе тыя ахвя­ры, за ўсе па­сля­ва­енныя па­ку­ты. Мы лі­чы­лі сва­ім аб­а­вяз­кам зра­біць та­кую пра­гра­му, про­ста не маг­лі яе не зра­біць.

Ве­ль­мі шка­да, што за­раз гэ­тая ўні­ка­ль­ная пра­гра­ма амаль не гу­чыць, як і іншыя знач­ныя ра­бо­ты Му­ля­ві­на-кам­па­зі­та­ра, дзе, на маю дум­ку, най­бо­льш по­ўна рас­крыў­ся яго шмат­гран­ны та­лент. Лі­чу ўда­чай у сва­ім жыц­ці, што мне па­шчас­ці­ла на­зі­раць за яго най­ці­ка­вей­шым раз­віц­цём, быць свед­кай ары­гі­на­ль­ных твор­чых по­шу­каў і ад­крыц­цяў гэ­та­га за­ла­то­га са­ма­род­ка, для яко­га та­кой урад­лі­вай ака­за­ла­ся бе­ла­рус­кая гле­ба. Грун­тоў­нае ж вы­ву­чэн­не спад­чы­ны Ула­дзі­мі­ра Му­ля­ві­на, спа­дзя­юся, на­пе­ра­дзе.

Ірына МІЛЬТО