ХХІІ Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь

№ 12 (393) 01.12.2015 - 31.12.2015 г

Эпо­ха, жыц­цё, падзея
Пра­гля­да­ючы спіс фі­ль­маў мі­ну­ла­га «Ліс­та­па­да», між­во­лі пры­хо­дзіш да вы­сно­вы: пры ўсім ба­гац­ці і раз­на­стай­нас­ці ігра­вой час­ткі Мін­ска­га між­на­род­на­га кі­на­фес­ты­ва­лю, да­ку­мен­та­ль­ная сё­ле­та атры­ма­ла­ся знач­на мац­ней­шай.

І па сю­жэ­тах, і па маш­та­бах пад­ня­тых пра­блем, і па сі­ле аўтар­скіх вы­каз­ван­няў. І па эмо­цы­ях — на бо­ль­шас­ці кон­кур­сных па­ка­заў у не­сен­ты­мен­та­ль­на­га аўта­ра гэ­тых рад­коў лі­та­ра­ль­на сціс­ка­ла­ся сэр­ца. Пра­ктыч­на ўсе з 12-ці сту­жак уяў­ля­лі з ся­бе бо­льш чым кі­но — жыц­цё, падзею, эпо­ху.

Вось так, ад пры­ват­на­га да агу­ль­на­га, ад лё­саў кан­крэт­ных лю­дзей да лё­саў кра­ін і ча­ла­вец­тва ў цэ­лым, ішлі аўта­ры кон­кур­сных фі­ль­маў. Амаль усе не­ігра­выя ра­бо­ты гэ­та­га «Ліс­та­па­да» ме­лі два ад­роз­нен­ні — вы­ка­рыс­тан­не архіў­на­га ма­тэ­ры­ялу і / або ве­ль­мі пра­цяг­лы (да не­ка­ль­кіх га­доў) пе­ры­яд пра­цы. Як, на­прык­лад, у кар­ці­не-пе­ра­мож­цы — «Бра­тах» Вой­це­ха Ста­ра­ня. Па сло­вах рэ­жы­сё­ра ман­та­жу, які раз­ам з ад­ным з га­лоў­ных ге­ро­яў — Аль­фон­сам Ку­ла­коў­скім — прад­стаў­ляў яе на «Ліс­та­па­дзе», фі­льм зды­маў­ся на пра­ця­гу ва­сь­мі га­доў, з іх цэ­лых два за­няў улас­на ман­таж. Кан­чат­ко­вы ва­ры­янт стаў то­ль­кі ад­ным з маг­чы­мых спо­са­баў прад­стаў­лен­ня гэ­тай не­ве­ра­год­най гіс­то­рыі на экра­не. Стуж­ка складаецца з шэ­рагу эпі­зо­даў з жыц­ця двух бра­тоў, якія ўжо ў ста­лым уз­рос­це пе­ра­бра­лі­ся з бы­ло­га СССР на сваю гіс­та­рыч­ную ра­дзі­му ў Поль­шчу.

У ве­ль­мі глы­бо­кай і пра­нік­нё­най кар­ці­не ба­га­та ўжы­ва­юцца ама­тар­скія здым­кі ад­на­го з пер­са­на­жаў. Яны з’яў­ля­юцца сво­еа­саб­лі­вы­мі інтэр­ме­ды­ямі — успа­мі­на­мі па­між эпі­зо­да­мі, зня­ты­мі ў ва­ко­лі­цах ма­за­вец­ка­га Ольш­ты­на, дзе раз­гор­тва­ецца асноў­нае дзея­нне. Пра­ктыч­на ўсё жыц­цё бра­ты Аль­фонс і Ме­чыс­лаў Ку­ла­коў­скія пра­жы­лі ў Са­вец­кім Са­юзе. Вой­цех Ста­рань вы­ка­рыс­тоў­вае то­ль­кі не­ка­то­рыя, але не­звы­чай­на яркія і важ­ныя фраг­мен­ты з іх но­ва­га, еўра­пей­ска­га жыц­ця. Апе­ра­тар з пер­шай пра­фе­сіі, Ста­рань не імкнец­ца пе­ра­гру­жаць свой фі­льм на­ра­ты­вам, сін­хрон­ным тэк­стам. Ве­ль­мі мно­гія дэ­та­лі дзіў­най бі­ягра­фіі бра­тоў Ку­ла­коў­скіх у вы­ні­ку за­ста­юцца за кад­рам. Уз­а­мен гля­дач атрым­лі­вае фі­ла­соф­скі, пе­ра­важ­на ві­зу­аль­ны эцюд пра лё­сы не­пас­рэд­ных удзе­ль­ні­каў гіс­то­рыі ХХ ста­год­дзя. Фак­тыч­на цэ­ла­га па­ка­лен­ня, на до­лю яко­га вы­па­лі вой­ны і рэ­прэ­сіі.

Пры­езд у Мінск Аль­фон­са Ку­ла­коў­ска­га без пе­ра­бо­ль­шан­ня мож­на лі­чыць ад­ной з га­лоў­ных падзей «Ліс­та­па­да-2015». На жаль, мно­гія іншыя кар­ці­ны не прад­стаў­ляў ніх­то. Маг­чы­ма, гэ­та і па­ўплы­ва­ла на ра­шэн­не жу­ры даць Гран-пры ме­на­ві­та «Бра­там»?

Зрэш­ты, член жу­ры фес­ты­ва­лю, дыс­тры­бу­тар са Шве­цыі Ба­рыс Шу­ль­ман ска­заў у інтэр­в’ю, што раз­рыў па­між фі­ль­ма­мі быў зу­сім не­вя­лі­кі і пе­ра­мож­цу вы­бі­ра­лі пры­клад­на з пя­ці кар­цін. Упэў­не­ны, ся­род гэ­тых пя­ці бы­ла і «Падзея» Сяр­гея Лаз­ні­цы, чар­го­вае вы­каз­ван­не вя­до­ма­га так­са­ма сва­імі ігра­вы­мі стуж­ка­мі рэ­жы­сё­ра аб пры­ро­дзе гіс­та­рыч­ных ка­так­ліз­маў. На фес­ты­ва­лі фі­льм атры­маў спец­прыз жу­ры.

Як і ра­ней­шыя по­ўна­мет­раж­ныя да­ку­мен­та­ль­ныя ра­бо­ты Лаз­ні­цы, «Падзея» зман­та­ва­на з хра­ні­ка­ль­ных кад­раў. Зня­тыя 19-21 жніў­ня 1991 го­да апе­ра­та­ра­мі Ле­нін­град­скай сту­дыі да­ку­мен­та­ль­ных фі­ль­маў, яны ні­дзе і ні­ко­лі ра­ней не вы­ка­рыс­тоў­ва­лі­ся. Шмат­фі­гур­ная, шма­тэ­пі­зод­ная кам­па­зі­цыя дае маг­чы­масць су­час­на­му гле­да­чу ад­чуць пу­льс тэк­та­ніч­на­га зру­ху пла­не­тар­на­га маш­та­бу.

Ха­рак­тэр­на, што «Падзея» бы­ла ство­ра­на са знач­ным удзе­лам бе­ла­рус­кіх спе­цы­яліс­таў. Най­вя­до­мей­шы гу­ка­рэ­жы­сёр Ула­дзі­мір Га­лаў­ніц­кі фак­тыч­на стаў су­аўта­рам Сяр­гея Лаз­ні­цы, з са­ма­га па­чат­ку склаў­шы гу­ка­вую кар­ту фі­ль­ма. Гук у «Падзеі» ад­ыгры­вае ро­лю не мен­шую за вы­яўлен­чы шэ­раг. Бе­ла­рус­кі гу­ка­рэ­жы­сёр агу­чыў сін­хрон­ны­мі шу­ма­мі ўсе эпі­зо­ды, па-май­стэр­ску ўжыў­шы ў іх сап­раў­дныя ды­я­ло­гі, за­пі­са­ныя апе­ра­та­ра­мі ў жніў­ні 1991-га, фраг­мен­ты ра­дыё­пе­ра­дач тых дзён, вы­ступ­лен­ні пра­моў­цаў і іншыя аўды­ясвед­чан­ні эпо­хі.

Да­да­мо: фі­льм Лаз­ні­цы не ад­быў­ся б без на­ма­ган­няў мін­чу­ка-да­ку­мен­та­ліс­та Ула­дзі­мі­ра Ку­чын­ска­га — па­ста­янна­га па­моч­ні­ка рэ­жы­сё­ра на, ба­дай, усіх фі­ль­мах, і без пра­цы бе­ла­рус­кіх тэх­ніч­ных спе­цы­яліс­таў, якія да­вя­лі да на­леж­на­га ўзроў­ню якас­ці ста­рую архіў­ную плён­ку, што пра­ля­жа­ла на скла­дзе чвэрць ста­год­дзя.

Яшчэ ад­ной уні­ка­ль­най стуж­кай, па­ка­за­най у да­ку­мен­таль­­най сек­цыі «Ліс­та­па­да», ста­ла да­цкая «Фла­тэль Еўро­па» Ула­дзі­мі­ра То­мі­ча. Гэ­ты дзіў­ны твор так­са­ма зман­та­ва­ны з хро­ні­кі, то­ль­кі зня­тай не пра­фе­сі­яна­лам, а ама­та­рам на па­бы­то­вую ві­дэ­ака­ме­ру ў 1992—1994 га­дах на плы­ву­чым га­тэ­лі-пры­тул­ку на ад­ным з ка­на­лаў Ка­пен­га­ге­на, у якім мяс­ц­овыя ўла­ды раз­мяс­ці­лі бе­жан­цаў з ва­юю­чай Югас­ла­віі. Аўта­ры фі­ль­ма пры­ду­ма­лі за­кад­ра­вую гіс­то­рыю, што да­зво­лі­ла звя­заць кад­ры за­пі­саў у адзі­ны сю­жэт. У вы­ні­ку атры­маў­ся ве­ль­мі пе­ра­ка­наў­чы апо­вед ад­ра­зу пра тры дра­мы — аса­біс­тую дра­му ста­лен­ня хлоп­чы­ка з ся­м’і ўце­ка­чоў, дра­му яго род­ных, вы­му­ша­ных кі­нуць род­ную зям­лю і бліз­кіх, а так­са­ма дра­му кра­іны і на­цыі, якія на ва­чах гле­да­ча зні­каюць не то­ль­кі з кар­ты све­ту, але і са свя­до­мас­ці лю­дзей.

Архіў­ныя да­ку­мен­ты, на гэ­ты раз фа­таг­ра­фіч­ныя, ля­жаць і ў асно­ве лі­тоў­скай кар­ці­ны «Май­стар і Тац­ця­на» Гед­рэ Жы­кі­тэ аб скла­да­ным і су­пя­рэч­лі­вым жыц­ці і ка­хан­ні фо­та­мас­та­ка Ві­та­са Луц­ку­са. Уз­орная па якас­ці вы­ка­рыс­тан­ня фо­та­ма­тэ­ры­ялаў стуж­ка ства­ра­ла­ся на пра­ця­гу трох га­доў з па­ста­янным фі­нан­са­ван­нем з бо­ку Мі­ніс­тэр­ства ку­ль­ту­ры Лі­тоў­скай рэ­спуб­лі­кі. Укра­інскі фі­льм «Жы­вы агонь» Аста­па Кас­цю­ка зды­маў­ся ў Кар­пац­кіх га­рах ця­гам ча­ты­рох га­доў па за­ка­зе ад­па­вед­на­га дзяр­жаў­на­га аген­цтва па кі­не­ма­таг­ра­фіі.

Сваю кар­ці­ну «Бе­ла­русь. Най­ноў­шая гіс­то­рыя» Га­лі­на Ад­амо­віч, адзі­ная ўдзе­ль­ні­ца між­на­род­на­га кон­кур­су ад на­шай кра­іны, зра­бі­ла ве­ль­мі хут­ка, за не­ка­ль­кі ме­ся­цаў. Але пе­ры­яд, па­ка­за­ны ў стуж­цы, ахоп­лі­вае апош­няе двац­ца­ці­год­дзе і пра­ілюс­тра­ва­ны кад­ра­мі з фі­ль­маў сту­дыі «Ле­та­піс» ды інтэр­в’ю іх ге­ро­яў і аўта­раў. На фо­не астат­ніх тво­раў фес­ты­ва­ль­най пра­гра­мы гэ­тая кар­ці­на моц­на вы­лу­ча­ла­ся сва­ім тэ­ле­ві­зій­ным фар­ма­там. Ду­ма­ецца, па­ру ёй маг­ла склас­ці стуж­ка-пе­ра­мож­ца да­ку­мен­та­ль­най сек­цыі на­цы­яна­ль­на­га кон­кур­су «Ліс­та­па­да» «Гос­ці» Андрэя Ку­ці­лы — рэ­гла­мент бо­ль­шас­ці фес­ты­ва­ляў не за­ба­ра­няе па­ра­ле­ль­ны ўдзел ра­бот у на­цы­яна­ль­най і між­на­род­най сек­цы­ях.

Пра­гра­ма «Ліс­та­па­да-2015» дэ­ман­стра­ва­ла фі­ль­мы, рэ­жы­сёр­скія пры­ёмы ў якіх не зу­сім су­па­да­юць з тэн­дэн­цы­ямі апош­ня­га дзе­ся­ці­год­дзя. Ці зна­чыць гэ­та, што ў све­це не­ігра­во­га кі­но склад­ва­ецца но­вы трэнд? Тым не менш у кон­кур­се бы­ло не­ка­ль­кі сту­жак, зня­тых у ты­по­вай для апош­ніх га­доў вос­тра­мод­най ма­не­ры да­ку­мен­та­ль­на­га сі­не­ма ве­ры­тэ: «Дзіў­ныя час­ці­цы» дэ­бю­тан­та Дзя­ні­са Кляб­ле­ева (вуч­ня зна­ка­мі­тай май­стэр­ні рас­ійска­га рэ­жы­сё­ра Ма­ры­ны Раз­беж­кі­най), ру­мын­ская кар­ці­на «Та­то і яго сёс­тры» Аляк­сан­дра На­неу і не­ве­ра­год­ны «Кі­тай­скі мэр» Чжоў Хаў.

Апош­ні фі­льм быў цал­кам год­ны га­лоў­на­га пры­за. Яго аўта­рам уда­ло­ся пад­абрац­ца на мі­ні­ма­ль­ную ад­лег­ласць і пра­жыць не­ка­ль­кі ме­ся­цаў по­бач з кі­раў­ні­ком буй­но­га індус­тры­яль­на­га го­ра­да — ад­ной з ку­ль­тур­ных ста­ліц ста­ра­жыт­на­га Кі­тая. Ме­на­ві­та пра ку­ль­ту­ру кла­по­ціц­ца мэр, які вы­ра­шыў ад­на­віць у цэн­тры гіс­та­рыч­ную га­рад­скую за­бу­до­ву: «Ка­лі мы пры­язджа­ем у Па­рыж ці Лон­дан, то ба­чым не за­во­ды і фаб­ры­кі, а ку­ль­ту­ру», — ка­жа ён на на­ра­дзе. «Кі­тай­скі мэр» дзі­віць не то­ль­кі ве­ль­мі на­пру­жа­ным і ці­ка­вым сю­жэ­там, але і са­мім сэн­сам аўтар­ска­га вы­каз­ван­ня пра пры­ро­ду па­лі­тыч­най ула­ды і яе ру­ха­ючую сі­лу. Уліч­ва­ючы тэ­му, у гіс­то­рыі да­ку­мен­та­ліс­ты­кі гэ­ты фі­льм з’яў­ля­ецца ўні­ка­ль­ным вы­пад­кам.

Улас­на, як пра­ктыч­на кож­ны твор «Ліс­та­па­да-2015». Бо, у ад­роз­нен­не ад ігра­во­га кі­но, да­ку­мен­та­ліс­ты­ка — гэ­та яшчэ і рэ­аль­ныя гіс­то­рыі, аб­са­лют­на не­паў­тор­ныя сі­ту­а­цыі. Якраз сё­ле­та та­кія фес­ты­ва­ль­ныя гіс­то­рыі бы­лі най­бо­льш важ­ныя і па­ка­за­ль­ныя.

 

У кан­цы вар­та вы­ка­заць кра­мо­ль­ную дум­ку. Да­ку­мен­та­ль­ная сек­цыя пры­сут­ні­чае на бо­ль­шас­ці фэс­таў сус­вет­на­га ўзроў­ню. Але па-сап­раў­дна­му важ­ныя для да­ку­мен­та­ль­на­га кі­но фо­ру­мы спе­цы­ялі­за­ва­ныя. «Ліс­та­па­ду» да­ўно на­спе­ла па­ра вы­зна­чыц­ца з фес­ты­ва­ль­най стра­тэ­гі­яй. Пры­нам­сі ў гэ­тым го­дзе да­ку­мен­та­ль­ная сек­цыя Мін­ска­га між­на­род­на­га цяг­ну­ла на па­ўна­вар­тас­ны фес­ты­валь.

Антон СІДАРЭНКА