ХХІІ Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь

№ 12 (393) 01.12.2015 - 31.12.2015 г

«Ма­ла­досць на мар­шы»: аса­ло­да для ва­чэй і ды­хан­ня
Пра­гра­ма «Ма­ла­досць на мар­шы» — гэ­та 12 кон­кур­сных кар­цін, жу­ры пад кі­раў­ніц­твам Крыс­ці­ны Ве­лас­ка (Мек­сі­ка) і кі­на­тэ­атр «Цэн­тра­ль­ны», дзе ў 12.00 і 14.30 нас ча­ка­лі фір­мо­выя ка­мен­та­ры ды зы­чэн­ні «аса­ло­ды для ва­чэй» ад Іга­ра Сук­ма­на­ва.

А яшчэ вы­ступ­лен­ні рэ­жы­сё­раў і акцё­раў і аб­мер­ка­ван­ні ў прэс-цэн­тры, якія сё­ле­та бы­лі асаб­лі­ва прад­уктыў­ны­мі ды пры­язны­мі. Не стам­ля­юся здзіў­ляц­ца і гля­дац­кім пы­тан­ням. Уво­гу­ле «Ма­ла­досць на мар­шы», на мой по­гляд, існуе як ма­ле­нь­кая дзяр­жа­ва ў дзяр­жа­ве, дзе жы­ха­ры асаб­лі­ва ад­чу­ва­ль­ныя да но­ва­га, на­ват ка­лі гэ­та па­ра­сткі і ды­хан­не доў­га­ча­ка­най све­жас­ці.

«Ча­му мы бо­льш не ўсмі­ха­емся?..»

Та­кім пы­тан­нем за­да­ла­ся Фа­ні Ардан у «Да­куч­лі­вых рыт­мах» — стуж­цы аб тым, як сы­хо­дзіць ка­хан­не. Кі­на­зор­ка на­зы­вае свой твор фі­ль­мам «з лю­боў­ю, з яе за­па­лам, ра­дас­цю і па­ку­тай». Ці­ка­ва, як гэ­та: быць вя­лі­кай актры­сай і рэ­жы­сёр­кай-па­чат­коў­цам? Быць та­кой пры­го­жай і цяр­плі­ва вы­слу­хоў­ваць кам­плі­мен­ты, хоць фі­льм ні­якай уз­на­га­ро­ды не атры­маў: ён сап­раў­ды з ірва­ным рыт­мам, з фар­сі­ра­ва­най акцёр­скай гу­ль­нёй, якая, на маё во­ка, маг­ла быць бо­льш вы­ве­ра­най. Але за­тое ёсць ад­чу­ван­не вы­дат­най Іта­ліі, яе не сха­ва­еш, на­ват ка­лі ве­ль­мі хо­чац­ца, а Фа­ні ха­це­ла. Ха­це­ла па­ка­заць мес­ца без вы­раз­най ідэн­ты­фі­ка­цыі, то­ль­кі як фон «для гіс­то­рыі ка­хан­ня». Актры­са вы­сту­пі­ла тут і аўтар­кай сцэ­на­ра — лі­та­ра­тур­ная пра­ца ёй спа­да­ба­ла­ся, асаб­лі­ва той факт, што «пра тэкст мож­на спра­чац­ца, як пра фут­бол». Сцэ­нар і пра­ца мас­та­ка, на маю дум­ку, асаб­лі­ва ўда­лі­ся. Тры­вож­нае «Ча­му мы бо­льш не ўсмі­ха­емся?..» мож­на ад­ра­са­ваць не­ка­ль­кім стуж­кам: «Ле­та Сан­гай­ле», «Сма­га», «Спа­кой нам то­ль­кі сніц­ца». Ка­лі кож­ная з іх прад­ста­ві­ла сваю інтэр­прэ­та­цыю адзі­но­ты, адзі­но­ты ўдвох, утрох і г.д., то «Ся­мей­ны фі­льм» жор­стка гэ­тыя ка­лі­зіі пра­цы­та­ваў. Так, ба­ць­кі і дзе­ці мо­гуць не­на­доў­га раз­лу­чыц­ца, але дзі­ця ры­зы­куе тра­піць у ба­ль­ні­цу. Так, да­рос­лыя мо­гуць да­зво­ліць са­бе гла­мур­нае пад­арож­жа «на вы­спы» да Ка­ляд, але з мо­рам не жар­ту­юць, і вы­спы, да жа­ху, ча­сам то­ль­кі бяз­люд­нае, з бу­ра­ло­мам і ле­дзя­ным вет­рам мес­ца. На­ват кла­пат­лі­вы, інтэ­лі­ген­тны брат мо­жа апы­нуц­ца ба­ць­кам твай­го дзі­ця­ці, і «дзя­куй яму за гэ­та, бо ён пад­арыў нам сы­на і вы­ра­та­ваў наш шлюб».

Не ясна, ці вы­ра­та­ва­ны шлюб «Ча­ла­ве­ка ў сця­не» — фі­льм не стаў фа­ва­ры­там збо­ль­ша­га праз за­вы­ша­ныя ча­кан­ні: за­яўле­ны як «ка­мер­ны тры­лер», сю­жэт сап­раў­ды раз­ві­ваў­ся па гэ­тым шля­ху аж да са­май раз­вяз­кі. Але дра­ма­тур­гія, як на мя­не, зра­бі­ла за­над­та рэ­зкі спуск: тры­лер апы­нуў­ся бы­та­вой гіс­то­ры­яй, дзе ўсё скон­чы­ла­ся вы­крыц­цём ня­вер­най жон­кі. Фі­нал, пра­ўда, вяр­тае на­пал — жор­сткае раз­бі­ра­ль­ніц­тва ледзь не ста­ла­ся за­бой­ствам, раз­рыў, спро­ба са­ма­губ­ства і спро­ба да­ра­ван­ня. Але для та­го, каб раз­гар­нуць гэ­ты фі­нал на­леж­ным чы­нам, ча­су (на­прык­лад, дру­гой се­рыі) не ха­пі­ла. Атры­ма­ла­ся страш­на­ва­тая інтрыж­ка, у якой, пры ці­ка­вых рэ­алі­ях жыц­ця су­час­най га­рад­ской ся­м’і не ха­пае лёг­кас­ці, як гэ­та сап­раў­ды час­та ад­бы­ва­ецца ў дра­мах ад­на­го до­ма і ад­нае но­чы.

Усе фі­ль­мы пра­гра­мы до­сыць яркія і цяж­кія па све­таў­спры­ман­ні. Ніх­то, акра­мя лес­бі­янкі, не ўваж­лі­вы да да­чкі шчас­лі­вых ба­ць­коў («Ле­та Сан­гай­ле»). Не па­кі­дае шан­цаў сва­ім ге­ро­ям «Сма­га»: яны зма­га­юцца з не­абход­нас­цю і шу­ка­юць шчас­ця, але са скла­да­най кан­струк­цыі ад­но­сін дзвюх се­м’яў вы­па­дае ад­но звя­но — гі­не са­ба­ка — і тут жа ўся кам­бі­на­цыя рас­па­да­ецца, аж да смер­ці ге­ро­яў.

А ві­зу­аль­на кож­ны з тво­раў — про­ста свя­та, гэ­та ві­да­воч­на моц­ны бок ма­ла­до­га кі­но.

Не ха­пі­ла па­вет­ра

Тут ха­чу рас­па­веcцi пра стуж­кi, доб­ра пры­ня­тыя гле­да­чом, ці­ка­выя, але на­сто­ль­кі са­цы­яль­на па­зна­ва­ль­ныя, па­гру­жа­ныя ў па­бы­то­выя рэ­аліі, дра­мы і су­вя­зі, што ні­якай пра­сто­ры для ўяў­лен­ня, для гля­дац­ка­га па­лё­ту ўжо не за­ста­ецца.

Та­кі «Бу­дан»: у ка­зах­скай глы­бін­цы ма­ла­дыя лю­дзі, здо­ль­ныя да лю­бо­ві, то­ль­кі пад­ман­ва­юць, кра­дуць, б’юць адзін ад­на­го, кры­чаць — і гэ­та нор­ма жыц­ця, ні­які не экс­трым.

Та­кія, на мой по­гляд, «Пі­яне­ры-ге­роі», кар­ці­на, што атры­ма­ла прыз «За леп­шы фі­льм кон­кур­су ігра­во­га кі­но «Ма­ла­досць на мар­шы» імя на­род­на­га артыс­та СССР кі­на­рэ­жы­сё­ра В.Т. Ту­ра­ва» і прыз «За леп­шы акцёр­скі ансамбль». Без­умоў­на, яркая стуж­ка, зня­тая па вы­раз­ных рэ­жы­сёр­скім і сю­жэт­ным сцэ­на­рам, з вы­дат­най пра­цай артыс­таў. Пра­ві­ль­на зроб­ле­ная, з гра­мад­скім па­сы­лам і стра­тэ­гі­яй. Рэ­жы­сёр­ка і вы­ка­наў­ца ад­ной з вя­ду­чых ро­ляў На­тал­ля Куд­ра­шо­ва — ву­ча­ні­ца Ана­то­ля Ва­сі­ль­ева, яна са­ма прад­ста­ві­ла кар­ці­ну і вы­слу­ха­ла прад­ка­за­ль­ныя падзя­кі пуб­лі­кі. У фі­ль­ме ёсць адзін ве­ль­мі каш­тоў­ны і ад­каз­ны мо­мант: ува­га да лё­су ма­ле­нь­ка­га ча­ла­ве­ка, яго глы­бін­на­га век­та­ру. І тры­во­га ге­ро­яў, вон­ка­ва па­спя­хо­вых лю­дзей, у жыц­ці якіх ня­ма ча­го­сь­ці га­лоў­на­га, вя­до­ма, пад­куп­ляе. Ад­каз ля­жыць на па­вер­хні: ня­ма ся­м’і, ня­ма ве­ры... Але за­над­та шмат са­цы­яль­на­га апус­кан­ня, за­над­та ві­да­воч­ная пра­бле­ма­ты­ка.

«Ну, не ха­пае па­вет­ра», — усё, што мож­на бы­ло б да­ду­маць у за­да­дзе­ных аб­ста­ві­нах, ві­да­воч­на акрэс­ле­ных сю­жэ­там. У гэ­тым пла­не ха­рак­тэр­ныя ка­мен­та­ры рэ­жы­сёр­кі, маў­ляў, у нас у Мас­кве ўсе звяр­та­юцца да псі­ха­тэ­ра­пеў­таў, а тыя лю­дзям не да­па­ма­га­юць, то­ль­кі гро­шы вы­пам­поў­ва­юць... Вось для доб­рай актры­сы пра­ца ў се­ры­ялах не тое, чым мож­на за­ймац­ца су­р’ёз­на... І гэ­так да­лей. Але ж кі­но — не ві­дэ­аі­люс­тра­цыя гра­мад­скай пра­бле­мы.

Мне зда­ло­ся дзіў­ным, што та­кая са­цы­яль­ная пры­хі­ль­насць пра­яві­ла­ся ў ма­ла­дых аўта­раў (на шчас­це, не ўсіх). Маг­чы­ма, гэ­та по­шу­кі кам­пра­мі­су з мэй­нстры­мам. Хоць у вы­ні­ку гле­да­чы ад­да­лі пе­ра­ва­гу эпіч­ным аб­агу­ль­нен­ням і ме­та­фа­рам. Не­адмен­най гар­мо­ніі ча­ла­ве­ча­га і пры­род­на­га, ра­зумна­га і інту­ітыў­на­га па­чат­каў — з пры­яры­тэ­там апош­ня­га. Уво­гу­ле ра­ман­ты­цы...

Па­трэб­ныя сме­ласць і лёг­кае стаў­лен­не

Зу­сім іншая лі­нія, аку­рат з ды­хан­нем, з мас­тац­твам не­прад­ка­за­ль­ным, як са­мо жыц­цё. «Ба­ра­ны» («Прыз гля­дац­кіх сім­па­тый», Іслан­дыя на­огул вы­хо­дзіць у топ най­ці­ка­вей­шых кі­на­дэ­бю­таў) і «Вен­сан» (мой вы­бар) зроб­ле­ныя на зу­сім роз­най фак­ту­ры: па­жы­лыя бра­ты-фер­ме­ры ў Іслан­дыі і ма­ла­дая па­ра ў фран­цуз­скай пра­він­цыі. Але тво­ры гэ­тыя не пра аве­чак і ка­хан­не з пры­го­да­мі, а пра цы­ві­лі­за­цый­ныя зру­хі, да якіх мы ці га­то­выя, ці не.

«Ба­ра­ны» — гіс­то­рыя ве­ль­мі моц­ная, глы­бо­ка ча­ла­веч­ная, з пер­ша­га кад­ра ўзды­ма­ецца да аб­агу­ль­нен­ня. Архе­ты­по­выя лі­ніі: два бра­ты за­ўсё­ды по­бач і за­ўсё­ды ў свар­цы, асаб­лі­вы ча­ла­век у га­рах, асаб­лі­вы ча­ла­век з жы­вё­ла­мі, ча­ла­век у цяж­кай што­дзён­най пра­цы. Гэт­кі лад жыц­ця вы­тры­мае не кож­ны. Але свет, улад­ка­ва­ны так тры­ва­ла, так да­ўно, у та­кой гар­мо­ніі і з та­кой ло­гі­кай, аказ­ва­ецца ўраз­лі­вым. Больш за тое: ілю­зія, што ге­роі ма­юць пра­ва не­шта зра­біць для яго вы­ра­та­ван­ня, пры­во­дзіць да згу­бы. Пры­чым лі­та­ра­ль­на, і ўжо не то­ль­кі авеч­кі гі­нуць згод­на з пра­ві­ла­мі ве­тэ­ры­нар­на­га ка­ран­ці­ну, але і лю­дзі, за­мі­рыў­шы­ся ў бя­дзе і сха­ваў­шы­ся пад сне­гам. Мя­не да гэ­та­га ча­су пе­ра­сле­дуе дум­ка, што сі­выя га­ло­вы Гу­мi і Кi­дзi на­ве­кі за­ста­лі­ся са сва­імі дзі­ця­чы­мі імё­на­мі.

А вось «Вен­сан — ча­ла­век-амфі­бія без лус­кі» — зрух ра­дас­ны, зрух да не­ве­ра­год­най цы­ві­лі­за­цыі, якая, на­пэў­на, пры­го­жая і тро­хі па­ло­хае, але да­клад­на не ба­на­ль­ная. Рэ­жы­сёр і су­аўтар сцэ­на­ра Та­ма Са­ль­ва­дор вы­кон­вае га­лоў­ную ро­лю, акра­мя та­го ён аль­пі­ніст і кас­ка­дзёр. Яго­ны ге­рой — сціп­лы ча­ла­век з уз­ру­ша­ль­най плас­ты­кай, бо мае асаб­лі­вае сва­яцтва — з ва­дой. Ён мо­жа бяс­кон­ца доў­га плыць, і ро­біць гэ­та, імклі­ва апя­рэ­джва­ючы ўсё, з чым мож­на бы­ло б па­ра­ўнаць хут­касць. На­ват вы­ліў­шы на ся­бе ва­ду з бу­тэ­ль­кі, ён зна­хо­дзіць не­выт­лу­ма­ча­ль­ную сі­лу. Але, да­па­ма­га­ючы сяб­ру, Вен­сан вы­дае ся­бе, і да гіс­то­рыі пад­клю­ча­ецца па­лі­цыя. Ён ста­но­віц­ца ізго­ем. Ве­ра­год­на, гэ­та ад­бы­ва­ецца не пер­шы раз, та­му што ні зра­біць ка­р’е­ру, ні ажа­ніц­ца ні­як не атрым­лі­ва­ецца. Бо ёсць ва­да і яе та­ямні­ца. Гіс­то­рыя — не без да­па­мо­гі за­ка­ха­най дзяў­чы­ны — за­кан­чва­ецца шчас­лі­ва: атры­маў­шы гід­ра­кас­цюм, ге­рой ха­ва­ецца і вы­плы­вае, мяр­ку­ючы па пей­за­жы, дзе­сь­ці блі­жэй да скан­ды­наў­скіх астра­воў. Не­як вы­бі­ра­ецца на бе­раг, па-ра­ней­ша­му во­ль­ны, і ця­пер ён ся­род нас, не­прык­мет­ны ча­ла­век, у яко­га асаб­лі­выя ста­сун­кі з ва­дой.

***

 

...На мой по­гляд, «Ма­ла­досць на мар­шы — 2015» атры­мала­ся як пра­гра­ма аб па­вет­ры, яко­га ці не ха­пае, ці да­стат­ко­ва. Па якой шка­ле вы­мя­раць пра­сто­ру жыц­ця, фан­та­зіі і не­абход­на­га ды­хан­ня? Не ве­даю, але ўсё гэ­та па­трэб­на, інакш тое і не кі­но. ­

Любоў ГАЎРЫЛЮК