ХХІІ Мін­скі між­на­род­ны кі­на­фес­ты­валь

№ 12 (393) 01.12.2015 - 31.12.2015 г

22 — ста­лы ўзрост для фес­ты­ва­лю. Але наш кi­на­фо­рум усё яшчэ шу­кае свой твар, свой стыль. Шмат у чым гэ­тая «ма­ла­досць» аб­умоў­ле­на з’яўлен­нем у ка­ман­дзе фэс­ту не­ка­ль­кi га­доў та­му ма­ла­до­га i вель­­мi амбiт­на­га кi­на­знаўца Iга­ра Сук­ма­на­ва, якi за­няў па­са­ду пра­грам­на­га ды­рэк­та­ра. Ме­на­вi­та пра­гра­ма што­год збi­рае най­вы­шэй­шыя адзна­кi: яна ста­ла бо­льш кi­на­ман­скай, бо­льш су­час­най i трэн­да­вай. Пад­час «Лiс­та­па­да» ў Мiн­ску сап­раў­ды мож­на ад­чуць жы­вы пу­льс кi­но.

У 2015-м увесь свет ад­на­за­чае 120-год­дзе кi­но, якое вя­дзе сваю хра­на­ло­гiю з пер­ша­га кi­на­па­ка­зу, зла­джа­на­га бра­та­мі Люм’ер у Па­ры­жы. Не мог за­стац­ца ў ба­ку ад гэ­тых свят­ка­ван­няў i «Лiс­та­пад»: дэ­вiз фес­ты­ва­лю — цы­та­та з кнi­гi кла­сi­ка ме­на­вi­та фран­цуз­ска­га кi­но Фран­суа Тру­фо «Аса­ло­да для ва­чэй» (так рэ­жы­сёр на­зы­ваў мас­тац­тва кi­но), а са­май вя­лi­кай зор­кай фэс­ту сё­ле­та ста­ла му­за Тру­фо, фран­цуз­ская актры­са Фа­нi Ардан. Цi­ка­ва, что пры­езд у Мiнск спа­да­ры­ні Ардан быў не то­ль­кi вi­зi­там вет­лi­вас­цi: фi­льм «Да­куч­лi­выя рыт­мы», зня­ты ёю ў якас­цi рэ­жы­сёр­кі, пры­няў удзел у фес­ты­­валь­­ным кон­кур­се «Ма­ла­досць на мар­шы». Яшчэ адзiн госць «Лiс­та­па­да», якi зы­шоў на фо­рум­ную сцэ­ну про­ста з ня­бё­саў вя­лi­ка­га кi­но, — фi­лi­пiн­скi рэ­жы­сёр Бры­ль­ян­тэ Мен­до­са. Па­чаў­шы зды­маць кi­но то­ль­кi 10 год та­му, у 45-га­до­вым уз­рос­це, сён­ня Мен­до­са — ула­дар вы­шэй­шых уз­на­го­род са­мых прэс­тыж­ных кi­на­фэс­таў све­ту: Ла­кар­на, Бер­лi­на, Ка­наў, Ве­не­цыi... Ён лi­чыц­ца ад­ным з най­бо­льш уплы­во­вых рэ­жы­сё­раў, якi ад­крыў но­вую мо­ву кi­но ў той час, ка­лi (як пад­аец­ца) усе ад­крыц­цi ўжо бы­лі зроб­ле­ныя. У Мiнск спа­дар Бры­ль­янтэ пры­вёз стуж­ку «Па­стка», што сё­ле­та на Кан­скiм фес­ты­ва­лі атры­ма­ла спе­цы­яль­ную ўзна­га­ро­ду Эку­ме­нiч­на­га жу­ры. Тое ўжо дру­гi вi­зiт фi­лi­пiн­ска­га май­стра на «Лiс­та­пад»: гэ­тым раз­ам, акра­мя прэ­зен­та­цыi свай­го кi­но, Мен­до­са пра­вёў май­стар-клас, на якiм прад­эман­стра­ваў фi­льм аб пра­цэ­се ства­рэн­ня «Па­сткі», а так­са­ма ад­ка­заў на пы­тан­нi аўды­то­рыi. Та­кi­мі аса­бiс­ты­мі сус­трэ­ча­мі наш фэст дае сва­ёй пуб­лi­цы сап­раў­ды ўнi­ка­ль­ную маг­чы­масць атры­маць не то­ль­кi аса­ло­ду для ва­чэй, але i экс­клю­зiў­ныя ве­ды пра кi­но. Ме­на­вi­та з ад­ука­цый­най мэ­тай у гэ­тым го­дзе ў рам­ках «Ліс­та­па­да» ўпер­шы­ню па­ча­ла пра­ца­ваць «Iндус­тры­яль­ная пан­эль» — пля­цоў­ка, закліка­­ная даць ма­ла­дым кi­не­ма­таг­ра­фiс­там маг­чы­масць атры­маць пра­фе­сiй­ныя ве­ды з пер­шых вус­наў: цi ад ад­бор­шчы­ка фi­ль­маў на Бер­лiн­скi мiж­на­род­ны фес­ты­валь Мi­ка­лая Мi­кi­цi­на, цi ад уплы­во­вых прадзю­са­раў Сi­мо­нэ Баў­ман (Гер­ма­нiя) i Сi­ль­ве­на Бi­ге­лей­сэ­на (Бе­ль­гiя) ды iншых. На жаль, ёй ска­рыс­та­ла­ся ня­шмат ма­ла­дых бе­ла­рус­кiх кi­на­дзе­ячаў. Але, без­умоў­на, на­яўнасць май­стар-кла­саў — прык­ме­та та­го, што «Лiс­та­пад» спа­дзя­ецца не то­ль­кi за­баў­ляць пуб­лi­ку, але i га­да­ваць ма­ла­дую кi­на­элi­ту.

Свят­ло ў цём­ным па­коi

Цi­ка­ва, што на­ват пры та­кой на­сы­ча­най раз­на­стай­най пра­гра­ме, як у сё­лет­ня­га «Лiс­та­па­да» (6 кон­кур­сных i 2 па­за­кон­кур­сныя бло­кi), най­бо­ль­шую цi­ка­васць гле­да­чоў вы­клі­каў на­цы­яна­ль­ны кон­курс, якi пра­во­дзiц­ца ў меж­ах фес­ты­ва­лю ў дру­гi раз. «Ка­лi ле­тась мы аб­вяс­цi­лi на­цы­я­на­ль­­ны кон­курс, бы­ло ад­чу­ван­не, што мы ўва­хо­дзiм у цём­ны па­кой, — ка­жа Iгар Сук­ма­наў. — Нас шмат кры­ты­ка­ва­лi за ўзро­вень фi­ль­маў у гэ­тай ка­тэ­го­рыi. Та­му мы на­ўмыс­на ства­ры­лi асоб­ную нi­шу для но­вых бе­ла­рус­кiх сту­жак, не ўклю­ча­лi iх у асноў­ныя бло­кі. Да­рэ­чы, та­кiм са­мым чы­нам пра­цуе i се­лек­цыя Кан­ска­га кi­на­фес­ты­ва­лю: ёсць асноў­ны кон­курс i па­ра­ле­ль­ныя пра­гра­мы. Але, ве­да­еце, як бы мы ні ста­вi­лi­ся да мас­тац­ка­га i пра­фе­сій­на­га ўзроў­няў фi­ль­ма, ка­лi ён збi­рае по­ўную за­лу, ка­лi гле­да­чы звяр­та­юцца з про­сь­бай зра­бiць яшчэ 2-3 па­ка­зы — мы не ма­ем пра­ва iгна­ра­ваць та­кiя кар­ці­ны». Да­дам: га­вор­ка iдзе пра стуж­ку «Га­раШ» Андрэя Ку­рэй­чы­ка, уз­ро­вень якой быў рас­кры­ты­ка­ва­ны пра­фе­сi­яна­ла­мi, але якую ве­ль­мi го­ра­ча пры­ня­ла ма­ла­дая гля­дац­кая аўды­то­рыя.

Тут вар­та адзна­чыць: на­цы­яна­ль­ны кон­курс «Лiс­та­па­да» фар­му­ецца праз фi­льтр ад­бо­рач­най ка­мi­сii — пра­фе­сi­яна­лаў. Сё­ле­та на кон­курс бы­ло пад­адзе­на ка­ля 100 ігра­вых, да­ку­мен­та­ль­ных i анi­ма­цый­ных тво­раў. Пе­ра­мож­цам ста­ла стуж­ка «Бе­ла­рус­кi псi­ха­пат» ма­ла­до­га рэ­жы­сё­ра Мi­кi­ты Лаў­рэц­ка­га, пра­цы яко­га, па сло­вах Iга­ра Сук­ма­на­ва, зна­хо­дзяц­ца па-за меж­амi су­час­най кла­сi­фi­ка­цыi кi­но: i не пра­фе­сiй­нае, i не ама­тар­скае — не­йкi су­цэ­ль­на но­вы по­гляд. Па ка­мен­тар пра не­абход­насць кон­кур­су на­цы­яна­ль­ных фі­ль­маў у меж­ах мiж­на­род­на­га фес­ты­ва­лю мы звяр­ну­лi­ся да стар­шы­нi жу­ры кi­нап­рэ­сы Сяр­гея Трым­ба­ча — прэ­зi­дэн­та Аса­цы­яцыi кi­нак­ры­ты­каў Укра­iны i стар­шы­нi На­цы­я­наль­на­га са­юза кi­не­ма­таг­ра­фiс­таў Укра­iны:

— Сён­ня ва Укра­iне ла­дзяц­ца два буй­ныя мiж­на­род­ныя кi­на­фес­ты­ва­лi: «Мо­ло­дiсть» у Кi­еве i Ад­эскi кi­на­фэст. Кож­ны з iх вя­лi­кую ўва­гу над­ае ма­ла­до­му ўкра­iнска­му кi­но. У Бе­ла­ру­сi мне перш за ўсё цi­ка­ва па­ба­чыць ме­на­вi­та бе­ла­рус­кае кi­но, а не фран­цуз­скае аль­бо ня­мец­кае. Та­му ве­ль­мi важ­на, каб ваш на­цы­яна­ль­ны кон­курс меў да­лей­шае раз­вiц­цё. Ду­маю, яшчэ два-тры га­ды — i на Бе­ла­ру­сi мо­жа з’явiц­ца звыш­моц­нае кi­но. Але яно па­вiн­на «зва­рыц­ца» тут, у сва­iм ася­род­дзi. I кон­курс у межах «Лiс­та­па­да» — гэ­та ме­на­вi­та той маг­нiт, якi здо­ль­ны згур­та­ваць ва­кол ся­бе ма­ла­дых рэ­жы­сё­раў.

Леп­шы ўрок «Лiс­та­па­да»

Як мы па­мя­та­ем, доў­гi час га­лоў­ным жу­ры на­ша­га кі­на­фо­ру­му бы­лi са­мi гле­да­чы. Ме­на­вi­та на пад­ста­ве гля­дац­ка­га га­ла­са­ван­ня вы­зна­чаў­ся пе­ра­мож­ца фес­ты­ва­лю. Цяпер пра­ва вы­ра­шаць лёс зо­ла­та «Лiс­та­па­да» на­ле­жыць пра­фе­сiй­на­му жу­ры, якое сё­ле­та ўзна­ча­лiў вя­до­мы рас­ійскi рэ­жы­сёр Ва­дзiм Аб­дра­шы­таў. Ка­лi кі­на­ама­та­ры адзна­чы­лi най­бо­ль­шай ко­ль­кас­цю га­ла­соў iслан­дскую стуж­ку «Ба­ра­ны», то афі­цый­нае жу­ры ад­да­ло пе­ра­ва­гу бал­гар­скай дра­ме «Урок», та­кiм чы­нам яшчэ раз адзна­чыў­шы тэн­дэн­цыю ад­ра­джэн­ня бал­гар­ска­га кi­не­ма­тог­ра­фа.

У 2015-м бал­гар­скае кi­но свят­куе 100-год­дзе. І ве­лi­зар­ны по­спех стуж­кi «Урок» на кi­на­фэс­тах ва ўсiм све­це — зда­ецца, леп­шы пад­ару­нак да гэ­тай круг­лай да­ты. Пе­ра­мо­га дэ­бют­най пра­цы Крыс­цi­ны Гро­зе­вай и Пе­та­ра Вы­лча­на­ва на мiн­скiм фес­ты­ва­лі — за­ка­на­мер­насць: лёс «Уро­ка» на­гад­вае ле­таш­ні тры­умф укра­iнскай кар­ці­ны «Пле­мя». Амаль на ўсiх кi­на­фо­ру­мах све­ту фi­льм Гро­зе­вай і Вы­лча­на­ва атры­маў вы­шэй­шыя ўзна­га­ро­ды! Прэм’ера стуж­кi ад­бы­ла­ся на фес­ты­ва­лі ў Та­рон­та, дзе яе ад­ра­зу за­ку­пі­лі для пра­ка­ту ў Ка­на­дзе i ЗША. По­тым тра­феi бы­лi зда­бы­тыя ў То­кiа, Са­ло­нi­ках, Вар­ша­ве, Вар­не... На фэс­це ў Сан-Се­бас­ць­яне «Урок» атры­маў Гран-пры як леп­шы по­ўна­мет­раж­ны дэ­бют, а ў Гё­тэ­бор­гу — уз­на­га­ро­ду iмя Iнгма­ра Бер­гма­на. Сён­ня з та­кой ба­га­тай ка­лек­цы­яй вы­шэй­шых адзнак кар­ці­на лi­чыц­ца ад­ной з са­мых па­спя­хо­вых бал­гар­скiх кi­нас­ту­жак за апош­нiя два дзе­ся­цi­год­дзі.

Чым так ураж­вае «Урок» гле­да­ча i пра­фе­сiй­ных кры­ты­каў? Фi­льм за­сна­ва­ны на рэ­аль­ных падзе­ях: аўта­ры пра­чы­та­лі га­зет­ную на­тат­ку пра на­стаў­нi­цу з пра­вiн­цыi, якая аб­ра­ба­ва­ла банк. Усе аб­ста­вi­ны на­пя­рэ­дад­ні зла­чын­ства i тое, што ад­бы­ло­ся да­лей, сцэ­на­рыс­ты i рэ­жы­сё­ры да­ду­ма­лi, ста­ва­рыў­шы сап­раў­ды ўнi­вер­са­ль­ную гiс­то­рыю пра доб­ра­га i пры­стой­на­га ча­ла­ве­ка, якi быў да­ве­дзе­ны аб­ста­вi­на­мi да край­нас­цi. Кар­ці­на зня­тая ў рас­паў­сю­джа­най ця­пер ма­не­ры, ка­лi кi­на­ка­ме­ра пра­цуе не ста­тыч­на, а па­ўсюль ру­ха­ецца за га­лоў­ным пер­са­на­жам, быц­цам звы­чай­ная ві­дэ­ака­ме­ра або на­ват ка­ме­ра на­зi­ран­ня, што дае гле­да­чу ад­чуць эфект не­пас­рэд­най пры­сут­нас­цi ў жыц­цi ге­ра­iнi. «Урок», па­вод­ле за­ду­мы аўта­раў, з’яўля­ецца пер­шай час­ткай бу­ду­чай тры­ло­гii пра жыц­цё лю­дзей у су­час­най Бал­га­рыi ва ўмо­вах, ка­лi ча­ла­веч­насць ста­но­вiц­ца ўсё бо­льш рэ­дкай якас­цю.

Мёд цi дзё­гаць?

Аўта­ры­тэ­ты све­ту кi­но, за­про­ша­ныя на «Лiс­та­пад-2015», ад­на­га­лос­на адзна­ча­юць вы­со­кi ўзро­вень пра­гра­мы фес­ты­ва­лю, ад­нак не па­кi­да­юць без ўва­гi не­да­хо­пы арга­ні­за­цый­ныя. На­прык­лад, якасць сцэ­на­роў цы­ры­мо­нiй ад­крыц­ця i за­крыц­ця фо­ру­му, на пад­ста­ве якіх бы­ло ство­ра­на амаль двух­га­дзiн­нае дзей­ства, што сва­ёй ма­руд­нас­цю i пра­цяг­лас­цю на­гад­ва­ла парт­ыйнае па­се­джан­не са­вец­кiх ча­соў. Так, ды­рэк­тар Вар­шаў­ска­га мiж­на­род­на­га кi­на­фес­ты­ва­лю Стэ­фан Лаў­дын адзна­чыў:

— У нас на фес­ты­ва­лі цы­ры­мо­нii ад­крыц­ця ўво­гу­ле ня­ма! Ёсць то­ль­кi фi­льм, якiм ад­кры­ва­ецца фо­рум. Час ад ча­су да нас пры­хо­дзяць мi­нiстр ку­ль­ту­ры i мэр Вар­ша­вы. Нi­якiх пра­моў яны не ка­жуць. Мэр сё­ле­та то­ль­кi пра­мо­вiў: «Фес­ты­валь ад­кры­ты!» — i ўсё. Тое ж са­мае з за­крыц­цём фэс­ту: не­ка­ль­кi га­доў та­му цы­ры­мо­нiя за­крыц­ця Вар­шаў­ска­га кi­на­фес­ты­ва­лю доў­жы­ла­ся 21 хвi­лi­ну — гэ­та быў рэ­корд! За гэ­ты час мы па­спе­лi ўру­чыць 14 уз­на­га­род.

Вы не пер­шы раз гас­цю­еце на «Лiс­та­па­дзе». Якое ўра­жан­не па­кi­нуў сё­лет­ні фо­рум?

— «Лiс­та­пад» — гэ­та па­та­емны скарб. Ка­лi б то­ль­кi лю­дзi за меж­амi Бе­ла­ру­сi ве­да­лi, што тут ла­дзiц­ца фэст та­ко­га ўзроў­ню, яны б пры­язджа­лi да вас з усiх кут­коў све­ту! На мой по­гляд, у фес­ты­ва­ля ёсць вя­лi­кая пра­бле­ма з пi­ярам. Лi­чу, што вам па­трэб­на не­адклад­на за­явiць пра ся­бе, а для гэ­та­га да­стат­ко­ва за­пра­сiць жур­на­лiс­таў i кi­нак­ры­ты­каў з уплы­во­вых спе­цы­ялi­за­ва­ных вы­дан­няў кштал­ту «Variety» або «Screen». Яны не за­ста­нуц­ца аб­ыя­ка­вы­мi да па­ба­ча­на­га тут, бо пра­гра­ма «Лiс­та­па­да» сап­раў­ды ве­ль­мi моц­ная. Я шмат раз­оў бы­ваў у жу­ры роз­ных кi­на­фэс­таў: ча­сам ты гля­дзiш дзя­вя­ты з дзе­ся­цi фi­ль­маў кон­кур­су i яшчэ не ма­еш нi­вод­на­га кан­ды­да­та на ўзна­га­ро­ду. А ў Мiн­ску мы то­ль­кi па­ло­ву пра­гра­мы пра­гля­дзе­лi, як у нас ужо бы­ло 5-6 iмё­наў, якiя б мы ха­це­лi адзна­чыць.

Цi атры­ма­ла­ся ў вас па­ба­чыць бе­ла­рус­кае кi­но?

— Не, але я ве­ль­мi ха­цеў бы! Я пра­па­на­ваў ства­ра­ль­нi­кам фо­ру­му зра­бiць у на­ступ­ным го­дзе бе­ла­рус­кi дзень i даць маг­чы­масць за­меж­ным гас­цям па­зна­ёмiц­ца з ва­шай кi­на­iндус­тры­яй. Фес­ты­валь — ве­ль­мi знач­ная плат­фор­ма для пра­соў­ван­ня на­цы­яна­ль­на­га кi­но. Я, на­прык­лад, ма­гу шмат ча­го зра­бiць для поль­скiх кi­не­ма­таг­ра­фiс­таў, але не ма­гу па­гля­дзець поль­скае кi­но ва­ча­мi за­меж­на­га гле­да­ча. Дзе­ля гэ­та­га мы за­пра­ша­ем у Вар­ша­ву аген­таў па про­да­жах, ад­бор­шчы­каў i пра­кат­чы­каў з уся­го све­ту. I та­му поль­скiя фi­ль­мы ўвесь час не сы­хо­дзяць з экра­наў. Я па­мя­таю, што ўкра­iнская стуж­ка «Пле­мя», ле­таш­ні тры­умфа­тар, бы­ла прад­стаў­ле­на на Вар­шаў­скiм кi­на­рын­ку яшчэ не да­рэш­ты скон­ча­ная. Яе блiс­ку­чая гiс­то­рыя па­ча­ла­ся ме­на­вi­та з Вар­ша­вы. Та­му я раю вам па­каз­ваць бе­ла­рус­кае кi­но.

 Настасся КАСЦЮКОВІЧ