Арт і ры­нак

№ 11 (392) 01.11.2015 - 01.01.2005 г

«Во­се­ньс­кі са­лон»
Ды­тар Ро­елстра­тэ, ча­лец ку­ра­тар­скай гру­пы documenta 14, сваё пуб­ліч­нае вы­ступ­лен­не ў Мін­ску па­чаў з пы­тан­ня бе­ла­рус­кім мас­та­кам: «Як ва­шае мас­тац­тва сён­ня ад­па­вя­дае па­трэ­бам гра­мад­ства, у якім вы жы­вя­це?» Іншы­мі сло­ва­мі, ці ёсць уз­ае­ма­су­вязь па­між жы­ва­піс­ны­мі па­лот­на­мі ды ску­льп­тур­ны­мі кам­па­зі­цы­ямі на­шых су­час­ні­каў і ты­мі вы­клі­ка­мі, што ста­яць пе­рад бе­ла­рус­кім гра­мад­ствам? Па­між тво­рам мас­та­ка і рэ­аль­ным жыц­цём, з якiм ён сус­тра­ка­ецца, вы­хо­дзя­чы са сва­ёй май­стэр­ні? У пер­шую чар­гу пы­тан­не бы­ло ад­ра­са­ва­ны аўта­рам прад­стаў­ле­ных прац у экс­па­зі­цыі арт-пра­екта «Во­се­ньс­кі са­лон» з «Бел­газ­прам­бан­кам».

Вы­ста­ва-про­даж і кон­курс ра­бот ма­ла­дых мас­та­коў Бе­ла­ру­сі пра­хо­дзі­лi сё­ле­та ў Па­ла­цы мас­тац­тва з 8 кас­трыч­ні­ка па 8 ліс­та­па­да. Бо­льш за дзе­сяць ты­сяч ча­ла­век на­ве­да­ла экс­па­зі­цыю за ме­сяц яе фун­к­цы­яна­ван­ня, а чвэрць тво­раў ад­ра­зу з вы­ста­вы бы­лі на­бы­тыя ў пры­ват­ныя ка­лек­цыі і збо­ры.

Трэ­ба пры­знаць, што ад­ра­ман­та­ва­ныя экс­па­зі­цый­ныя за­лы Па­ла­ца, ка­вяр­ня і кні­гар­ня на пер­шым па­вер­се, на­сы­ча­ная ку­ль­тур­на-за­баў­ля­ль­ны­мі ме­рап­ры­емства­мі ад­ука­цый­ная пра­гра­ма пра­екта па-сап­раў­дна­му змя­ні­лі пра­сто­ру, ства­ры­лі атмас­фе­ру для ста­сун­каў і пуб­ліч­ных сус­трэч — і хоць бы на час вяр­ну­лі «до­му мё­ду» дух артыс­тыч­на­га жыц­ця.

У ад­роз­нен­не ад па­пя­рэд­ніх маш­таб­ных вы­ста­вач­ных пра­ектаў «Бел­газ­прам­бан­ка», скі­ра­ва­ных на дэ­ман­стра­цыю твор­чай спад­чы­ны на­шай кра­іны («Дзе­сяць вя­коў мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі», «Мас­та­кі Па­рыж­скай шко­лы з Бе­ла­ру­сі»), «Во­се­ньс­кі са­лон» быў закліка­ны рас­крыць бу­ду­чыя пер­спек­ты­вы і су­час­ны па­тэн­цы­ял ма­ла­до­га мас­тац­тва.

На арга­ні­за­цый­ным і кан­цэп­ту­аль­ным уз­роў­нях «Во­се­ньс­кі са­лон» яшчэ на­бі­рае сі­лы і раз­гой­д­ва­ецца, на­бі­ва­ючы гу­зы аб ры­фы ста­ліч­най арт-су­пол­кі. Пра­ект вы­клі­каў сто­ль­кі аб­урэн­няў, прэ­тэн­зій і шу­му з бо­ку мас­та­коў, арт-кры­ты­каў, ку­ль­тур­ных дзея­чаў, што ўжо без пад­вя­дзен­ня пра­меж­ка­вых вы­ні­каў я пра­па­ную кан­ста­та­ваць по­спех да­дзе­на­га ме­ра­п­ры­емства. Як па­мя­та­ем, са­ба­ка брэ­ша — ка­ра­ван ідзе, у той час як кож­ны сам вы­бі­рае і ад­каз­вае за тое, ку­ды на­кі­роў­ваць свае пра­фе­сій­ныя і жыц­цё­выя рэ­сур­сы.

На фар­ма­ль­ным уз­роў­ні «Бел­газ­прам­банк» з’яў­ля­ецца за­каз­чы­кам пра­екта, Па­лац мас­тац­тва — вы­ка­наў­цам. Ві­да­воч­на, што рэ­на­мэ Па­ла­ца ў ку­ль­тур­ным ася­род­дзі ад­ыгра­ла не апош­нюю ро­лю ў фар­ма­ван­ні змяс­тоў­най час­т­кі «Са­ло­на». На­прык­лад, ства­рэн­ню экс­па­зі­цыі па­пя­рэд­ні­чаў ад­кры­ты кон­курс за­явак ся­род ма­ла­дых мас­та­коў Бе­ла­ру­сі. Мож­на мер­ка­ваць, што асноў­ная інфар­ма­цыя аб кон­кур­се рас­паў­сю­джва­ла­ся па інфар­ма­цый­ных ка­на­лах, да­ступ­ных Па­ла­цу; ма­быць, у пер­шую чар­гу гэ­та бы­ла ба­за кан­так­таў Са­юза мас­та­коў. З інша­га бо­ку, сту­пень не­да­ве­ру аль­тэр­на­тыў­на­га, не­афі­цый­на­га сег­мен­та арт-су­по­ль­нас­ці да дзей­нас­ці Па­ла­ца сён­ня ўсё яшчэ ве­ль­мі вя­лі­кая. Не­ка­то­рыя твор­цы про­ста не ад­гук­ну­лі­ся на за­пра­шэн­не па­ўдзе­ль­ні­чаць у кон­кур­се, спа­сы­ла­ючы­ся на тое, што гэ­та бу­дзе «чар­го­вае па­ла­ца­вае тры­ена­ле». Тут вар­та зга­даць: акцэнт у рэ­кла­ме кон­кур­су ра­біў­ся на аб’­ём пры­за­во­га фон­ду, а не, на­прык­лад, імё­нах між­на­род­на­га жу­ры.

У вы­ні­ку на кон­курс па­сту­пі­ла 300 за­явак ад ма­ла­дых бе­ла­рус­кіх твор­цаў, пе­ра­важ­ная час­тка якіх — вы­пус­кні­кі і сту­дэн­ты Бе­ла­рус­кай дзяр­жаў­най ака­дэ­міі мас­тац­тваў. У экс­па­зі­цыю пра­екта «Во­се­ньс­кі са­лон» увай­шлі ра­бо­ты 90 мас­та­коў Бе­ла­ру­сі ва ўзрос­це да 40 га­доў. Раз­ынач­кай экс­па­зі­цыі ста­лі апош­нія на­быт­кі ка­лек­цыі «Бел­газ­прам­бан­ка»: ску­льп­ту­ры Па­лі­ны Хен­та­вай і Ле­она Iндэн­баў­ма, гу­аш «Лу­на­цік» Мар­ка Ша­га­ла, па­лат­но «Ноч свя­то­га Іва­на» Дзміт­рыя Ста­лец­ка­га, лі­таг­ра­фія «Га­рад­скі пей­заж» Во­сі­па Лю­бі­ча, ма­люн­кі Яўге­на За­ка, а так­са­ма ўпа­да­ба­ныя пуб­лі­кай пра­цы Ха­і­ма Су­ці­на і Мі­ха­іла Кі­ко­іна.

Ка­лі я па­тра­пі­ла на выставу, пер­шым ура­жан­нем бы­ло рас­ча­ра­ван­не: ня­ўжо гэ­та ўсё, што ў нас ёсць?.. З мас­тац­т­ваз­наў­ча­га ці ку­ль­тур­на-ана­лі­тыч­на­га пун­кту гле­джан­ня на­зваць прад­стаў­ле­ныя ў экс­па­зі­цыі «Са­ло­на» пра­цы леп­шы­мі не вы­па­дае, пры­нам­сі гэ­та бы­ло б не­сум­лен­на ў да­чы­нен­ні да імё­наў, якія за­ста­лі­ся за дуж­ка­мі. Шмат моц­ных, ці­ка­вых і са­ма­быт­ных ра­бот, так, але без да­дат­ко­вых апі­сан­няў (ана­та­цый або кан­цэп­ту­аль­ных на­та­так), на жаль, пра­ктыч­на ўсе яны губ­ля­юцца, пе­ра­тва­ра­ючы­ся ў «ма­люн­кі а-ля Бэ­кан». З інша­га бо­ку, экс­па­зі­цыя ства­ра­ла­ся з та­го, што ме­ла­ся, і ра­біць тут за­ўва­гі ў бок арга­ні­за­та­раў аб ад­сут­нас­ці па­ка­за­ль­най вы­бар­кі бе­ла­рус­ка­га ма­ла­до­га мас­тац­тва або зрэ­зу па тых ці іншых мас­тац­кіх на­прам­ках так­са­ма не­да­рэч­на.

Бо «а суд­дзі хто?» Хто тое пра­фе­сій­нае бе­ла­рус­кае жу­ры, якое з 300 за­явак вы­бра­ла 90? Які­мі ідэ­ямі і кры­тэ­ра­мі яны кі­ра­ва­лі­ся? І ча­му вы­ра­шы­лі за­стац­ца ў це­ню і не агуч­ваць свае імё­ны? Ана­нім­насць ад­бо­рач­на­га жу­ры — аб­ура­ль­ная пры­красць і вя­лі­кі мі­нус пра­екта, та­кім чы­нам — пы­тан­не аб кры­тэ­ры­ях ацэн­кі і фар­ма­ван­ня ка­тэ­га­ры­яль­на-каш­тоў­нас­на­га апа­ра­та пры ад­бо­ры ра­бот ві­сіць у па­вет­ры. Прэ­тэн­зія на за­моў­чван­не сва­ёй па­зі­цыі з’яў­ля­ецца пры­кме­тай пра­фе­сій­най інфан­ты­ль­нас­ці бе­ла­рус­кай арт-су­по­ль­нас­ці. Як і па­цвер­джан­нем тэ­зі­са пра раз’­ядна­насць гэ­тай су­поль­­нас­ці, вы­раз­на ад­ме­ра­най мя­жы па­між «сва­імі» і «чу­жы­мі», «дзяр­жаў­ны­мі» і «не­афі­цый­ны­мі», пры­хі­ль­ні­ка­мі «су­час­на­га мас­тац­тва» і «мас­тац­тва для ма­саў».

На вы­ста­ве ярка вы­лу­ча­лі­ся пра­цы Анта­ні­ны Сла­бод­чы­ка­вай і Мі­ха­іла Гу­лі­на — як кан­тра­пункт усёй экс­па­зі­цыі. Яны ста­лі свед­чан­нем та­го, што ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве ёсць не­шта ад­роз­нае ад жы­ва­піс­ных па­лот­наў, плас­тыч­ных ску­льп­тур­ных фор­маў і лі­рыч­ных сю­жэ­таў. Ад­нак скла­да­на мер­ка­ваць, ці ўда­ла­ся да­дзе­ная арт-інтэр­вен­цыя, бо пры­за­во­га фон­ду іх ра­бо­ты так і не ўзя­лі.

У мар­ке­тын­га­вым пла­не фар­му­лёў­ка «мас­тац­тва ма­ла­дых твор­цаў» ста­ла ве­ль­мі па­спя­хо­вай, у той час як на кан­цэп­ту­аль­ным уз­роў­ні ні­ве­ля­ва­ла гра­да­цыю па­між ма­дэр­ніс­цкiм мас­тацт­вам (зра­зу­ме­лым, вя­до­мым, фар­ма­ль­ным) і су­час­ным (што за­ўсё­ды мае па­трэ­бу ў кан­тэк­сту­алi­за­цыi). Апош­няе ста­ла пры­чы­най шэ­ра­гу кан­фуз­ных сі­ту­а­цый, ка­лі да­клад­на не бы­ло зра­зу­ме­ла, ці то аўтар вы­ка­рыс­тоў­вае тра­ды­цый­ную ві­зу­аль­на-мас­тац­кую мо­ву са сха­ва­ным кры­тыч­ным пад­тэк­стам, ці то ад­но тран­слюе ідэю пе­ра­емнас­цi тра­ды­цый на­род­най твор­час­ці ў бе­ла­рус­кім мас­тац­тве (пра­цы Ве­ры Ягоў­дзiк). Або, на­пры­клад, ад­куль бя­рэ па­ча­так ідэя су­па­ста­віць на ад­ным па­лат­не мі­лі­та­рыс­цкія аб’­екты — тан­кі, ва­енную зброю — і кла­січ­ныя воб­ра­зы на­цюр­мор­таў — мёр­твую дзі­чы­ну, квет­кі, са­да­ві­ну (пра­цы Андрэя Пят­ке­вi­ча)? Ці тут кры­ецца то­ль­кі жа­дан­не аўта­ра прад­эман­стра­ваць сваё май­стэр­ства ў пра­ма­лёў­цы роз­на­фак­тур­ных аб’­ектаў, ці гэ­та так­са­ма спро­ба гу­ль­ні з бо­льш глы­бо­кім ку­ль­тур­на-са­цы­яль­ным кан­тэк­стам?

Вя­лі­кім плюсам пра­екта «Во­се­ньс­кі са­лон» ста­ла запрашэнне між­на­род­нага жу­ры, ку­ды ўва­хо­дзі­лі Аэ­са Сі­гу­рон­сдо­цір (не­за­леж­ны ку­ра­тар; Рэйк’явік—Па­рыж), Гас­па­рэ Ма­нас (мас­так, ку­ра­тар, за­сна­ва­ль­нік фон­ду су­час­на­га мас­тацт­ва «Gaspare foundation»; Ве­не­цыя), Ды­тар Ро­елстра­тэ (ча­лец ку­ра­тар­скай ка­ман­ды вы­ста­вы documenta 14, Ка­сэль, 2017; Гер­ма­нія), Мі­ка­лай Па­лаж­чан­ка (арт-ды­лер, прад­стаў­нік «Art Basel» у Рас­іі). Усе гэ­тыя імё­ны сап­раў­ды сус­вет­на­га зна­чэн­ня, а по­спех пра­екта ў тым, што сяб­ры жу­ры не прад­стаў­ля­лі інта­рэ­сы той ці іншай мас­тац­кай ка­алі­цыі, а бы­лі ма­ты­ва­ва­ны зу­сім роз­ны­мі по­гля­да­мі і гус­та­мі на мас­тац­тва.

Але пры гэ­тым, усве­дам­ля­ючы ка­н’­юн­кту­ру сі­ту­ацыі, жу­ры ад­на­га­лос­на пры­ня­ло ра­шэн­не ўру­чыць га­лоў­ны прыз экві­ва­лен­там у 15 ты­сяч еўра фа­тог­ра­фу Андрэю Лян­ке­ві­чу за пра­цы з пра­екта «Бы­вай, Ра­дзі­ма!». Над ім аўтар пра­цуе бо­льш за пяць га­доў, да­сле­дуе стаў­лен­не бе­ла­рус­ка­га гра­мад­ства да Дру­гой сус­вет­най вай­ны. У ра­бо­тах Лян­ке­ві­ча жу­ры адзна­чы­ла тую гіс­та­рыч­ную ад­каз­насць, з якой аўтар пад­ыхо­дзіць да рэ­алі­за­цыі тво­ра су­час­на­га мас­тац­тва, і ўклад у фар­ма­ван­не арт-ася­род­дзя Бе­ла­ру­сі. Вы­дат­на, што прыз уз­яў ме­на­ві­та Лян­ке­віч: яго­ная пе­ра­мо­га ле­гі­ты­муе дзей­насць га­лоў­на­га іні­цы­ята­ра «Ме­ся­ца фа­та­­гра­­фіі ў Мін­ску», а так­са­ма — пра­ектна-да­след­чы пад­ыход у ства­рэн­ні тво­ра су­час­на­га мас­тац­тва.

«Ма­лы прыз» у 7 ты­сяч еўра да­стаў­ся мас­та­ку з Грод­на Аляк­сан­дру Бал­да­ко­ву «за ары­гі­на­ль­ную пра­цу з ко­ле­рам у воб­раз­най пра­сто­ры сну». Акра­мя гэ­та­га, спе­цы­яль­най згад­кай жу­ры адзна­чы­ла ра­бо­ты Ула­дзі­мі­ра Гра­мо­ві­ча («за іна­ва­цый­нае вы­ка­рыс­тан­не ўзнаў­ля­ль­ных па­тэр­наў у кан­фі­гу­ра­цыi га­рад­ской пра­сто­ры»), Анас­та­сіі Хо­ба­та­вай («за сус­трэ­чу аб­страк­тных фор­маў са све­там гра­фіч­най сім­во­лі­кі») і Па­лі­ны Аме­ль­яно­віч («за яркую тэх­ні­ку, якая рас­кры­вае дыс­курс пра­сто­ры і мі­фа»). А прыз гля­дац­кіх сім­па­тый у па­ме­ры 3 ты­сяч еўра ўзя­ла Але­ся Ска­ра­ба­га­тая з пра­цай «Пча­лі­ны па­ца­лу­нак».

Раз­рыў па­між пра­ектам Лян­ке­ві­ча і жы­ва­піс­ны­мі пра­ца­мі Ска­ра­ба­га­тай, вы­ба­рам між­на­род­на­га жу­ры і на­род­ным га­ла­са­ван­нем ка­ла­са­ль­ны. Але так­са­ма — і прад­ка­за­ль­ны. Не­ль­га ка­заць пра ўстой­лі­вае раз­віц­цё су­час­на­га арт-рын­ку ў сі­ту­ацыі не­эру­ды­ра­ва­на­га гле­да­ча. Я не зна­хо­джу ні­чо­га дзіў­на­га ў тым, што ў на­род­ным га­ла­са­ван­ні без­умоў­на пе­ра­маг­ла пра­ца, па-май­стэр­ску вы­ка­на­ная ў рэ­аліс­тыч­най тэх­ні­цы. Бе­ла­рус­кі гля­дач яшчэ не пра­йшоў ста­дыю ста­наў­лен­ня, ён не ва­ло­дае дыс­кур­сіў­най і каш­тоў­нас­на-ка­тэ­га­ры­яль­най ба­зай для вы­крыц­ця шмат­слой­ных сэн­саў тво­ра су­час­на­га мас­тац­тва, яму не­вя­до­мы гла­ба­ль­ны кан­тэкст.

Ад­на з мэ­таў «Во­се­ньс­ка­га са­ло­на» — прад­ста­віць Бе­ла­русь час­ткай су­час­най сус­вет­най арт-індус­трыі. Індус­т­рыя — вы­хад з вуз­ка­га ко­ла мас­тац­кіх «су­по­ль­нас­цяў уз­аем­на­га за­хап­лен­ня» ў шы­ро­кае поле ку­ль­тур­най вы­твор­час­ці. Гэ­та зна­чыць, што ле­гі­ты­мі­за­цыя мас­та­ка ад­бы­ва­ецца праз ка­пі­та­лі­за­цыю яго дзей­нас­ці аўды­то­ры­яй. Тут гля­дач ро­біц­ца спа­жыў­цом і ўсё час­цей ары­енту­ецца на рэ­йтын­гі і рэк­лам­ныя сло­га­ны.

Пры­зна­ючы, што сён­ня мас­тац­тва зна­хо­дзіц­ца ў по­лі гла­ба­ль­на­га спа­жы­ван­ня, арга­ні­за­та­ры пра­екта імкнуц­ца знай­сці ме­ха­ніз­мы, якія бу­дуць спры­яць ства­рэн­ню арт-рын­ку ў Бе­ла­ру­сі. Гэ­тыя за­да­чы ста­но­вяц­ца асаб­лі­ва акту­аль­ны­мі, ка­лі мы на­зі­ра­ем «га­ле­рэй­ны бум» у ста­лі­цы. За апош­ні год у Мін­ску ад­кры­ла­ся ад­ра­зу не­ка­ль­кі пры­ват­ных пля­цо­вак, ары­ента­ва­ных на про­даж: «Імё­ны art-boutique», га­ле­рэя «A&V», «Дом кар­цін». Кры­ху ра­ней ад­кры­лі­ся га­ле­рэі «ДК» (якая, на жаль, ужо не пра­цуе) і «Артба­за».

Без­умоў­на, «Во­се­ньс­кі са­лон» ро­біць крок на­сус­трач інсты­ту­алі­за­цыі рын­ку мас­тац­тва Бе­ла­ру­сі, які да ня­даў­ня­га ча­су існа­ваў то­ль­кі ў це­ня­вым фар­ма­це про­да­жаў ад аўта­ра ка­лек­цы­яне­ру ў за­кры­тай ад ста­рон­ніх ва­чэй май­стэр­ні. На «Са­ло­не» мас­та­кам бы­ло пра­па­на­ва­на са­мім аца­ніць свае пра­цы. Ме­ха­нізм кош­таў­тва­рэн­ня ага­ля­ецца і відавочніцца, мы на­зі­ра­ем сі­ту­ацыю, ка­лі ра­бо­ты па не­адэк­ват­на вы­зна­ча­ных коштах (выразна за­вы­ша­ныя ліч­бы) не прада­лі­ся. Як і тое, што работы па ца­не, больш пры­ваб­най для спа­жыў­ца, бы­лі на­бы­тыя ў пер­шую чар­гу. Пры гэ­тым усе вы­дат­кі і звя­за­ную з імі ры­зы­ку па арга­ні­за­цыі і пра­соў­ван­ні вы­ста­вы бя­рэ на ся­бе «Бел­газ­прам­банк».

Ка­лі ка­заць пра пер­спек­ты­вы сучаснага бе­ла­рус­ка­га мастацтва, я ўпэў­не­ная, што яго­нае раз­віц­цё не­маг­чы­мае без пад­трым­кі ла­ка­ль­ны­мі вя­лі­кі­мі гу­ль­ца­мі, ад­ным з якіх сён­ня з’яў­ля­ецца «Бел­газ­прам­банк». Так­са­ма я спа­дзя­юся, што мы пры­сут­ні­ча­ем пры за­ра­джэн­ні арт-падзеі, здо­ль­най сіс­тэ­ма­тыч­на да­ваць маг­чы­масць ма­ла­до­му мас­тац­тву ма­са­ва пра­яўляць ся­бе ў бе­ла­рус­кай пуб­ліч­нас­ці. Ужо ця­пер пра­ект «Во­се­нь­с­кі са­лон» вы­явіў свой па­тэн­цы­ял да мажлівасці не­йтра­лі­за­ваць раз­рыў па­між дзей­нас­цю за­мкнё­най на са­бе арт-су­по­ль­нас­ці і за­пы­таў з бо­ку шы­ро­кай аўды­то­рыі, што па­цвяр­джае тая ко­ль­касць лю­дзей не са све­ту мас­тац­тва, якія на­ве­да­лі вы­ста­ву сё­ле­та. За­пра­ша­ючы ў Мінск арт-пра­фе­сі­яна­лаў між­на­род­на­га ўзроў­ню, пра­ект ства­рае маг­чы­масць для іх зна­ёмства з аўта­ра­мі і спе­цы­фі­кай ла­ка­ль­на­га мас­тац­тва, а для нас — маг­чы­масць атры­ман­ня ацэн­кі дзей­нас­ці праз по­гляд збо­ку. Акра­мя гэ­та­га, «Са­лон» пра­д­у­гле­джвае ме­ха­нізм ле­гі­ты­мі­за­цыі і пры­знан­ня: гра­шо­выя прэ­міі, скі­ра­ва­ныя на ства­рэн­не твор­чых пра­ектаў, у пер­шую чар­гу кі­ру­юцца на ўстой­лі­вае фар­ма­ван­не арт-пра­сто­ры.

Ганна САМАРСКАЯ